Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Вопрос 40. Геарафічная і геапалітычная характырыстыка беларускага этнасу.





У канцы XIII- XVI ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці - гістарычна склаўшайся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных землях устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення у пакаленне. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзі і праходзіў пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, геаграфічных, царкоўна-рэлігійных і іншых фактараў.

Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст. Аб'яднанне на працягу XIII - XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Цэнтралізацыя дзяржавы (арганізацыя кіравання, ліквідацыя рзшткаў раздробленасці, уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу, увядзенне адзінага заканадаўства, сімволікі) спрыяла больш цеснаму палітычнаму аб'яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару. 3 узмацненнем гандлёва-эканамічных сувязяў у межах Княства, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркі, развіццём таварна-грашовых адносін, ростам гарадоў, пэўнай уніфікацыяй вагавых адзінак і грашовай сістэмы пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыраліся ўнутрытэрытарыяль-ныя кантакты, нівеліраваліся некаторыя гаспадарчыя і бытавыя адрозненні, адбывалася моўная інтэграцыя. Прагрэс у вытворчасці ўздзейнічаў на фарміраванне саслоўна-класавай структуры этнасу - да сярэдзіны XVI ст. аформіліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі.

Палітычны і эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў. У першую чаргу і хутчэй моўная і культурная нівеліроўка адбывалася ў гарадах, асабліва ў найшльш значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краіны.

Этнічная тэрыторыя Беларусі ахапіла пераважна ўсход-неславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына, Гарадзеншчына, Невельшчына), дрыгавічоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзімічаў (Магілёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). Гэтыя блізкія этнічныя аб'яднанні, якія ўвабралі шэраг балцкіх элементаў, але ў якіх пераважалі славянскія рысы, з'яўляюцца нашымі продкамі. Этнічная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлівасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялі Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгаліі, Падляшша і Віленскі край. У выніку наступных штучных падзелаў гэтыя землі апынуліся паза палітычнымі межамі Беларусі.

Існаваўшая гістарычная перспектыва спалучэння беларусаў у адзіны этнас з украінцамі, з якімі іх аб'дноўвала агульная назва "Русь", агульная мова і вера, блізкая культура, не была рэалізавана. Гэта звязана з далучэннем украінскіх зямель да Польскай дзяржавы і з'яўленнем на іх уласнага палітычнага і культурнага цэнтра - казацтва. Да каталіцкага хрышчэння Літвы зусім рэальным было фарміраванне агульнай беларуска-літоўскай этнічнай супольнасці, але з канца XIV ст. нацыянальна-культурнае развіццё гэтых народаў пайшло рознымі шляхамі.

У XIII - XVI стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі фарміруецца новая самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая карэнным чынам адрозніваецца ад старажыт-наўсходнеславянскай, рускай і ўкраінскай моў. У галіне фанетыкі яе асаблівасцямі сталі "дзеканне", "цеканне", "аканне", "яканне", цвёрды гук "р", фрыкатыўнае вымаўленне "г", у сінтаксісе - выкарыстанне слоў "каб', "калі", часціц "ці", "чы" і інш. Пад уплывам новых з'яў у жыцці і запазычанняў узнікла новая лексіка з багатай тэрміналогіяй - назвамі феадальных павіннасцяў, службовых асоб, сельскагаспадарчымі, рамеснымі, гандлёвымі тэрмінамі (чынш, цягла, гвалты, талака, сенажаць, нарогі, борці, збожжа, цыбуля, каваль, чабатар, рымар, шынкар, мыта, перакупні і інш.). Характэрныя рысы старабеларускай мовы замацоўваюцца ў помніках пісьменнасці XV - XVI стст.

Развіццю беларускай мовы спрыяла тое, што ў XIV - XVII стст. яна была дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. На ёй працавалі судовыя ўстановы, княжацкая канцылярыя, магістраты, пісаліся законы, летапісы, публіцыстычныя творы і мемуары. Яе ўжыванне ў афіцыйным справаводстве оыло заканадаўча замацавана Статутам 1588 г. Ф.Скарына ўвёў родную мову ў Біблію і гэтым самым паказаў яе раўнапраўе з класічнымі кананічнымі мовамі - лацінскай, грэчаскай, сгаражытнаяўрэйскай. Пранікненню беларускай мовы ў канфесійную літаратуру спрыяла Рэфармацыя. Яе ўнармаванню садзейнічала ўніяцкая царква, якая выкарыстоўвала мову карэннага этнасу нароўні з царкоўнаславянскай і лацінскай.

Дасягауўшы значнага развіцця, беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазіцыі пад націскам польскай. У сувязі з перайманнем шляхтай чужой мовы ў сітуацыі двухмоўя наша мова пакрысе выцясняецца з ужытку. Рашэннем Сойма 1696 г. на тэрыторыі Княства сгатус дзяржаўнай быў замацаваны за польскай мовай.

У перыяд фарміравання беларускай народнасці развіліся і замацаваліся уласцівыя для яе этнічнай тэрыторыі спецыфічныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця, кліматычныя асаблівасці, старажытныя традыцыі парадзілі характэрныя для Беларусі тыпы пасяленняў (мястэчкі, фальваркі, засценкі, ваколіцы) і жылля - зрубная хата з двума памяшканнямі (хата і сенцы). Распаўсюджваюцца аднолькавыя тыпы прылад працы (саха, драўляная барана), праяўляюцца асаблівасці ў гаспадарчых занятках. Устанаўліваецца характэрнае толькі для беларускай тэрыторыі народнае адзенне, складваецца своеасаблівая народная кухня.

Такім чынам, на працягу другой паловы XIII - XVI ст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сісгэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу.

Адным з галоўных вынікаў аб'яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць - усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна настроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенсгва і праявілася ў любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі. У XVI ст., да 1596 г., этнічная самасвядомасць арыентавалася пераважна на свецкія формы. Надзвычай яскрава патрыятызм выявіўся ў беларускіх летапісах, літаратуры, грамадскай думцы. Думка аб нацыянальнай годнасці, гонары за сваю радзіму, народ, культуру ўпершыню была абгрунтавана ў творах М.Гусоўскага, Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага. Рэфармацыя садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай мовы. У 70 - 80-я гг. многія яе дзеячы праявілі вялікі нацыянальна-патрыятычны энтузіязм.

Істотныя зрухі ў сацыяльна-палітычнай і культурна-рэлігійнай сітуацыі на Беларусі на рубяжы XVI - XVII стст. нарадзілі іншую форму нацыянальнай самасвядомасці, у якой дамінуючую ролю адыгрываў рэлігійны кампанент. Яе носьбітамі былі С.Зізаній, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч і іншыя барацьбіты супраць ваяўнічага каталіцызму і ўніі, апантаныя ідэяй рзлігійнай свабоды для праваслаўных. Уніяцкія дзеячы баранілі таксама нацыянальна-культурныя каштоўнасці беларускага народа (мову, абраднасць, святы), імкнучыся спалучыць іх з заходнееўрапейскімі.

Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у далейшым падвяргалася дэфармацыі пад уздзеяннем спачатку паланізатарскіх, а потым русіфікатарскіх тэндэнцый.

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа - этнонім. У XIII - XVI стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, латгаліі з яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны". Хаця ў іх грамадскай свядомасці захоувалася ўяўленне аб асаблівай блізкасці ўсходнеславянскіх народаў, якое замацоўвала праваслаўная царква, насельніцтва Русі Літоўскай і Русі Маскоўскай лічыла менавіта сябе "сапраўднай" Руссю, а сваіх суседзяў назьюала "маскавітамі", "маскалямі" ці, адпаведна, "літвой". Беларускія "русіны" ўжо ў XV - XVI стст. адрознівалі сябе ад "маскавітаў" суседняй дзяржавы, называючы іх мову "маскоўскай", а сваю - "рускай". Этнонім "рускія людзі" меў больш стабільную распаўсюджанасць сярод жыхароў усходняй Беларусі і Смаленшчыны. У канцы XVI - XVII ст. ён трансфармаваўся ў назву "беларусцы".

Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "ліцвінамі". У XIV - XV стст. "ліцвінамі" называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Літвы. У XVI і асабліва ў XVII - XVIII сгст. гэта назва распаўсюджваецца амаль на ўвесь беларускі этнас. Такая форма "нацыяльнага" самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) умацоўваецца пасля аб'яднання Вялікага Княсгва Літоўскага з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую, якое разглядалася палякамі як "аб'яднанне дзвюх нацый у адзіную нацыю". Мясцовыя магнаты і шляхта доўгі час падкрэслівалі, што яны менавіта "ліцвіны", чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўнанацыянальнай самасвядомасці. "Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў", - пісаў у канцы XVI ст. канцлер Л.Сапега. Назвы "ліцвіны", "літва", на думку даследчыкаў, былі найбольш абагульняючай формай этнічнай самасвядомасці і самавызначэння беларускага насельніцтва. Яны ўжываліся на нашых тэрыторыях больш пяцісот гадоў, а ў другой палове XIX ст. перамясціліся на паўночны захад і сталі найменнем суседняга балцкага народа і яго зямлі.







Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.