Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Алфавітна-прадметны паказальнік (АПП)





Пасля табліц тыпавых дзяленняў ідзе дэталева распрацаваны АПП. У АПП назвы прадметаў і паняццяў размяркаваны ў парадку строгага алфавіту. Прызначэнне АПП – дапамагчы бібліятэкару пры сістэматызацыі літаратуры хутчэй знайсці патрэбную рубрыку ў табліцах.

У АПП уключаны паняцці і прадметы, якія ёсць у табліцах, так і тыя, якія адсутнічаюць у іх. Трэба мець на ўвазе, што нельга знойдзены па АПП індэкс лічыць канчатковым. Трэба абавязкова звярнуцца да дзяленняў табліц і паглядзець ці няма у рубрыках табліц тлумачэнняў, метадычных указанняў, адсылак, з якімі неабходна пазнаёміцца перш, чым прыняць рашэнне.

Віды рубрык у АПП

- Прадметныя рубрыкі даюцца ў адзіночным або множным ліку, у залежнасці ад таго, як гэтыя паняцці прадстаўлены ў табліцах. Напрыклад:

Автопилоты 39.57

Агробизнес 65.32

- Гнездавая рубрыка, дзе прадметы злучаюцца са сваіми аспектамі. Гнездавыя рубрыкі ўключаюць не адзін, а некалькі індэксаў. Аспекты збіраюцца заўжды пад фармуліроўкамі найбольш распаўсюджанымі. Напрыклад:

Авиация 39.5

В лесном хозяйстве 43.4

В сельском хозяйстве 40.7

ВМФ 68.54

отдельные роды А. ВВС 68.53

- Адсылачныя рубрыкі, у якіх даецца адсылка да іншых прадметных рубрык. Напрыклад: Биографии см. Персоналии; Архитектурные конструкции см. Части зданий и сооружений; высокомолекулярные соединения см. Полимеры.

Інверсійныя рубрыкі. Інверсія – гэта перастаноўка слоў. Напрыклад:

Библиотечные фонды см. Фонды библиотечные

Власть государственная см. Государственная власть.

- Тэрміны, якія маюць поўную і скарочаную форму, прыводзяць у АПП у поўнай і скарочанай форме. Напрыклад: ОКГ (оптические квантовые генераторы) 32.86-5. Оптические квантовые генераторы (ОКГ) 32.86-5.

- Даты прыводзяцца ў АПП пры рубрыках і прычым у храналагічнай паслядоўнасці, калі яны адлюстроўваюць якія-небудзь падзеі (рэвалюцыі, войны і г.д.). Напрыклад: 1. Великая Отечественная война 1941-1945 – 63.3(2)622.

2. Революционно-демократическое движение в России

20-е гг. ХIX в – 1861 63.3(2)47

60-90-е гг. XIX 63.3(2)51

- Ёсць рубрыкі метадычнага характару, дзе даюцца правілы сістэматызацыі, прпануюцца метадычныя рашэнні, карысныя пры сістэматызацыі

Напрыклад:

История 63.3

библиографические пособия по и.91.9:63 и см. подразелениях 63

отдельных наук или предметов см. в соответствующих подразделениях классификации

-Асобую ўвагу трэба звярнуць на індэкс з зорачкай. Напрыклад: Биология 28.0

животных 28.6

сельскохозяйственных 45.2; - 2* 46

дзе 45.2 Біялагічныя асновы жывёл у цэлым,

- 2 - спецыяльнае тыпавое дзяленне, якое выкарыстоўваецца ў адпаведных дзяленнях 46.

Монтаж 30.81; - 08 3,2)

дзе 30.81 - індэкс табліц

-08 - спецыяльнае тыпавое дзяленне

3 - аддзел, да якога далучаецца СТД

2 - нумар табліцы СТД

Усе пытанні выкарыстання АПП знаходзяцца ў прадмове да АПП.

6. Дадаткі. У дапамогу тым бібліятэкам, у якіх ёсць шмат нотных выданняў, музычных твораў у табліцах ёсць дадатак “Табліца классификации нотных изданий”.

Закончваюцца табліцы аглаўленнем, якое дапамагае знайсці адпаведны раздзел табліц.

Тэма: Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў

Сістэматызацыя дакументаў - гэта размеркаванне іх у залежнасці ад зместу па аддзелах і раздзелах табліц класіфікацыі. Для сістэматызацыі дакументаў распрацаваны правілы або методыка.

Агульная методыка - гэта прыёмы і правілы, якія прымяняюцца пры сістэматызацыі дакументаў любой галіны ведаў. Толькі ведаючы гэтыя правілы, бібліятэкар зможа правільна вызначыць месца кнігі на паліцы і ў сістэматычнымкаталозе.

Каб правільна зразумець змест, вызначыць галоўнае пытанне кнігі, устанавіць яе месца сярод іншых дакументаў, бібліятэкар павінен валодаць шырокім колам ведаў, умець правільна выкарыстоўваць "Табліцы", валодаць методыкай сістэматызацыі, прымаць рашэнні, якія найлепш падыходзяць для канкрэтнай бібліятэкі. Гэта забяспечыць правільнасць і адназначнасць выбару індэксаў пры сістэматызацыі кніг, дазволіць ажыццяўляць цэнтралізаваную каталагізацыю, інфармацыйнае абслугоўванне чытачоў, выкарыстанне імі фондаў розных бібліятэк.

Асноўным прынцыпам сістэматызацыі з'яўляецца сістэматызацыя дакументаў па зместу. Іншыя прызнакі, не звязаныя са зместам, (форма, чытацкае назначэнне і інш), з' яўляюца другаснымі прызнакамі. Напрыклад, падручнікі атрымаюць індэкс той галіны ведаў, якая ў іх раскрыта. Падручнік гісторыі Беларусі - 63.3(4 Беі), фізікі - 22.3 і г.д. I толькі пры неабходнасці стварыць болыш дробнае дзяленне, бібліятэкар далучыць індэкс АТДя7 падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, гэта значыць, улічыць тып дакумента і яго чытацкае назначэнне.

Другім прынцыпам сістэматызацыі дакументаў з' яўляецца раскрыццё зместу дакумента з навуковага пункту гледжання.

Дакументы сістэматызуюцца з мэтай сістэматычнай іх расстаноўкі на паліцах і адлюстравання зместу кнігі ў сістэматычным каталозе.

Для шматбаковага раскрыцця зместу дакумента ў сістэматычным каталозе прымяняецца метад паўторнага адлюстравання. У публічных бібліятэках ён прымяняецца пры сістэматызацыі дакументаў, дзе разглядаюцца два пытанні, кожнаму з якіх удзелена аднолькавая ўвага. Поўны індэкс у гэтым выпадку складаецца з двух індэксаў, злучаных знакам +. Гэта дазваляе адлюстраваць кнігу ў двух раздзелах сістэматычнага каталога.

Важнейшая праблема, якая ўзнікае пры стістэматызацыі - гэта размежаванне паміж навукамі іх састаўнымі часткамі. У кожным аддзеле табліц ёсць раздзелы для пытанняў агульнага і прыватнага характару. А ў кнігах гэтыя пытанні могуць узаемадзейнічаць, і сістэматызатар павінен выбраць адно рашэнне сярод некалькіх магчымых. Гэты выбар асноўваецца на шэрагу палажэнняў і правіл.

- Адным з іх з яўляецца правіла аб размежаванні паміж агульным і прыватным. Сістэматызатар павінен часта вырашаць, ці патрэбна пры сістэматызацыі прымяняць метад паўторнага адлюстравання, а калі не, то што лічыць у змесце кнігі галоўным: агульнае ці прыватнае. Напрыклад, для кнігі "Угнаенні пад ягадныя культуры" тэарэтычна магчыма чатыры варыянты рашэння: "40.40 Угнаенні", "42.358 Ягадныя расліны", камбінацыя гэтых двух паняццяў: 40.40 +42.358 або 42.358 + 40.40. Але правіла гаворыць аб тым, што калі ў кнізе агульнае дадзена ва ўзаемадзеянні з прыватным, яе патрэбна аднесці да прыватнага пытання, таму што прыватнае з’яўляецца болыш канкрэтным і звязана з практычным прымяненнем. Значыць, данай кнізе патрэбна прысвоіць індэкс 42.358. Такое правіла дзейнічае амаль ва ўсіх аддзелах табліц.

- Пры сістэматызацыі кніг складанага і разнабаковага зместу неабходна
улічваць мэтавае назначэнне кнігі, г.зн. каму кніга будзе карысна. Напрыклад, кнігі па фізіцы збіраюцца ў раздзеле "22.3 Фізіка", а кніга па методыцы яе выкладання ў школе атрымаюць індэкс 74.262.23 (сярод дзяленняў раздзела "74 Педагагічныя навукі"), таму што будзе патрэбна перш за ўсё настаўніку. Такі метад вызначэння месца кнігі на паліцы і ў каталозе называецца сістэматызацыяй па прымяненню ці мэтаваму назначэнню.

- Калі цяжка вызначыць мэтавае назначэнне ці вобласць прымянення кнігі, патрэбна вызначыць, ці няма ўплыву аднаго аб'екта на другі і сістэматызаваць кнігу па аб'екту уплыву. Напрыклад, кнігу "Надвор'е і ўраджай азімай пшаніцы" патрэбна аднесці ў дзяленне "42.112 Зернавыя культуры" а не ў дзяленне "26.236 Сінаптычная метэаралогія", таму што на ўраджай пшаніцы ўплывае надвор' е.

- Пры сістэматызацыі кніг, у змесце якіх пераплятаюцца розныя галіны ведаў, перавага аддаецца асноунай галіне. Напрыклад, кніга "Медыцынская эпідэміялогія з асновамі агульнай біялогіі, паразіталогіі, мікрабіялогіі вірусалогіі" атрымае індэкс 51.9.

Правілы размежавання дзейнічаюць як у межах адной галіны, так і пры раздзяленні розных галін ведаў.

- размежаванне ажыццяўляецца і ў тым выпадку, калі сістэматызуецца
літаратура па гісторыі навук і кнігі аб вядомых вучоных. Так, кнігі па гісторыі
навукі ў цэлым або па гісторыі трох і больш яе напрамкаў атрымаюць індэкс
"72.3 Гісторыя навукі". Такі ж індэкс атрымаюць біяграфіі вучоных-
энцыклапедыстаў (Ламаносаў і т.п.). Кнігі ж па гісторыі асобных навук ці іх
састаўных частак і біяграфіі вучоных, дзейнасць якіх звязана з адной навукай
атрымаюць індэкс гэтай навукі з далучэннем АТД "г". Напрыклад, гісторыя
астраноміі - 22.6 г, біяграфія Д.І.Мендзялеева - 24 г і г.д. Біяграфіі гістарычных
дзеячаў сістэматызуюць у адпаведны перыяд гісторыі той ці іншай краіны.

5. Бываюць выпадкі, калі сістэматызуецца не кніга ў цэлым, а нейкая яе частка, напрыклад асобны твор са зборніка, шматтомнага выдання, артыкул з часопіса ці газеты. Гэты метад носіць назву метада аналітычнай сістэматызацыі, На картцы з аналітычным апісаннем у шыфры ўказваецца індэкс той крыніцы, адкуль узята гэта частка, а ў якасці каталожнага індэкса - індэкс па зместу гэтай часткі.

4(4Беі)6 Александровіч, С
Г 21 Цішка Гартны: [агляд творчасці] / С.Александрвоіч // Гартны Ц.
  Збор твораў: У 4 т.– Мн., 1987.– Т.1.– С. 6-26
83.3(4Беі)6 84(4Беі)6+[Ан.83.3(4Беі)6-6 Гартны Ц.]
   

Іншы раз сістэматызатару неабходна адыходзіць ад правіл і звяртацца да камплексіравання - аднясенне кнігі да таго ці іншага дзялення, улічваючы не галоўны, а іншыя прызнакі. Гэты метад прымяняецца ў тым выпадку, калі цяжка раздзяліць пераплеценыя ў кнізе пытанні, а патрэбна аддаць перавагу аднаму з іх, каб было зручна чытачу выбраць кнігу, і каб пазбегнуць паўторнага яе адлюстравання. У табліцах для гэтага створаны комплексныя дзяленні. Напрыклад, раздзел "84 Мастацкая літаратура", дзе за аснову для сістэматызацыі бярэцца не змест кнігі, а своеасаблівае раскрыццё зместу праз мастацкі вобраз.

Комплексныя дзяленні ствараюцца і па шэрагу іншых прызнакаў: віду выдання (галіновыя бібліяграфічныя паказальнікі, дзяленне 91.9), чытацкаму назначэнню кнігі (дзяленні 40.7, 44, 48,) і г.д. Падрабязней пра іх пагаворым пры выкладанні прыватнай методыкі сістэматызацыі.

Пры сістэматызацыі ўлічваюцца і іншыя фактары. Напрыклад, калі ў кнізе асветлены два пытанні, кожнаму з якіх удзелена роўная ўвага, прымяняецца метад паўторнага адлюстравання. Так, кніга аб узаемаадносінах Беларусі і Расіі на сучасным этапе атрымае індэкс 66.4(4 Беі) + 66.4 (2 Рас). Калі ж аднаму з двух пытанняў надаецца відавочная перавага, кніга атрымае індэкс па гэтаму пытанню. Напрыклад у кнізе "Рудабельская рэспубліка", дзе расказваецца аб перыядах рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, але апошні асветлены болып,кніга атрымае індэкс. 63, 3 (4Беі) 613,

Калі ж ў кнізе разглядаюца тры і болыш вузкіх пытанні, якія складаюць адну шырокую галіну, выданне атрымае індэкс гэтай галіны. Напрыклад, у кнізе "Пасеў, уход за пасевамі і збор ураджаю" кожнае з названых пытанняў мае свой індэкс: пасеў - 41.45, уход за пасевамі - 41.46, збор ураджаю - 41.47, але кніга ў цэлым атрымае абагульняючы індэкс "41.4 Земляробства, Агратэхніка".

Усвядоміўшы правілы сістэматызацыі кніг у адной галіне, напрыклад у сельскай гаспадарцы, можна распаўсюдзіць гэту методыку і на кнігі аналагічнага характару па эканоміцы, гісторыі і іншых навуках, г.зн., прымяніць метад аналогіі.

Выкарыстанне дзялённяў табліц у кожнай канкрэтнай бібліятэцы залежыць ад аб’ёму яе фонду, профілю яе абслугоўвання, саставу чытачоў. Таму у сельскіх бібліятэках Беларусі не будуць выкарыстоўвацца дзяленні "42.17 Каўчуканосы", "46.2 Вярблюдагадоўля" і т.д; у бібліятэцы хімічнага інстытута будуць выкарыстоўвацца ўсе дзяленні пададдзела "24 Хімічныя навукі", а ў публічнай бібліятэцы-філіяле - толькі самыя агульныя. Таму кожная бібліятэка ўдакладняе табліцы ў залежнасці ад сваіх патрэб, г.зн. складае рабочыя табліцы.

Працэс удакладнення - гэта адбор класіфікацыйных дзяленняў, якімі будзе карыстацца сістэматызатар данай бібліятэкі. Пры складанні табліц сістэматызатар рашае, якія індэксы будуць выкарыстаны для расстаноўкі кніг на паліцы, якія - для расстаноўкі картак у сістэматычным каталозе, ад якіх можна адмовіцца зусім.Адначасова ўключаюцца дадатковыя класіфікацыйныя дзяленні, якія створаны з дапамогай тыпавых дзяленняў. Таму ўдакладненне табліц - працэс двухбаковы.

Удакладненне індэксаў можна рабіць непасрэдна ў табліцах: на палях побач з індэксамі паставіць "ПК" - палічны і каталожны, ці толькі "К" -каталожны. Індэксы, побач з якімі няма паметак, для сістэматызацыі ў данай бібліятэцы не выкарыстоўваюцца. Але яны не закрэсліваюцца, таму што могуць спатрэбіцца па меры росту фонду бібліятэкі. Дадатковыя індэксы друкуюць на лісце паперы і ўклейваюць у табліцы.

9. Не меньшае значэнне чым удакладненыя табліцы, мае картатэка метадычных рашэнняў. Яна дапамагае забяспечыць адзінства метадаў сістэматызацыі ў канкрэтнай бібліятэцы. Сярод дакументаў, што паступаюць у бібліятэку, бываюць такія, якія могуць атрымаць пры сістэматызацыі розныя індэксы, і ўсе яны будуць правільныя. Але сістэматызатару патрэбна зрабіць выбар на карысць аднаго правіла і прытрымлівацца яго заўсёды.

Бываюць таксама выпадкі, калі ў табліцах адсутнічаюць правілы па сістэматызацыі асобных дакументаў і сістэматызатар павінен прыняць самастойнае рашэнне. Але можа так здарыца, што рашэнне забываецца, або, калі сістэматызуе іншы бібліятэкар, ён можа не ведаць аб прынятым рашэнні. Каб гэтага не здарылася, усе прынятыя рашэнні запісваюцца на карткі, з якіх бкладаецца картатэка метадычных рашэнняў.

  Турысцкія маршруты
  Кнігі аб турысцкіх маршрутах па асобных мясцовасцях адносяцца
  да раздзелу геаграфіі данай мясцовасці і дадаткова адлюстроўваюцца
  ў раздзел “75.8 Турызм. Альпінізм”

Карткі расстаўляюцца па алфавіту першых слоў.

Адзінства метадаў сістэматызацыі дасягаецца і іншымі спосабамі. Напрыклад, сістэматызатар павінен звяраць новыя дакументы з алфавітным і сістэматычным каталогамі бібліятэкі. Калі новая кніга ўжо была атрымана, або яна з яўляецца перавыданнем, ёй прысвойваюць той жа індэкс.

Дапамогу пры сістэматызацыі аказваюць любыя выданні, якія ўтрымліваюць не толькі апісанні, але і поўныя індэксы, напрыклад усе выданні дзяржаўнай бібліяграфіі: "Летапіс друку Беларусі", "Летапіс газетных артыкулаў", "Летапіс часопісных артыкулаў", "Новыя кнігі: па старонках

беларускага друку". Дапамагаюць знайсці правільнае рашэнне індэксы, што прастаўляе ў саміх кнігах выдавецтва. Але, пры звяртанні да індэксаў з розных крыніц, трэба памятаць, што яны патрабуюць праверкі, таму што ўстанаўліваюцца без уліку задач бібліятэкі, памеру яе фонду і г.д.

Каб правільна разабрацца ў змесце кнігі, яе тэрміналогіі, сістэматызатар павінен звяртацца да энцыклапедый, даведнікаў, слоўнікаў, атласаў, карт. Усе неабходныя дакументы павінны быць пастаянна на рабочым месцы сістэматызатара. Абавязковай умовай паспяховай работы сістэматызатара зяўляецца яго шырокі грамадскі і навуковы кругагляд, разуменне праблем навукі, тэхнікі, культуры, уменне разабрацца ў самых розных аб'ектах і прадметах.

10. Сістэматызацыя - працэс вельмі складаны. Ён складаецца з наступных этапаў:

- аналіз зместу кнігі;

- прыняцце рашэння;

- афармленне прынятага рашэння

Перш чым вызначыць месца кнігі на паліцы і карткі ў сістэматычным каталозе, сістэматызатар павінен устанавіць, да якой галіны ведаў яна адносіцца, абазначыць яе навуковую каштоўнасць, форму выдання і іншыя асаблівасці.

Праглядаецца тытульны ліст кнігі. Усе яго звесткі маюць вялікае значэнне. Многае аб змесце кнігі можа сказаць прозвішча аўтара;А. Ферсман (мінералогія), Д Даррэл (заалогія), Ж.І.Кусто (гідрабіялогія) і інш.

Раскрывае змест кнігі і яе назва, падзагаловачныя даныя: форма выдання, жанр, чытацкае назначэнне. Калі гэтага не хапае, патрэбна прачытаць анатацыю, уводзіны, заключэнне, праглядзець аглаўленне, выбарачна прачытаць кнігу.

Пасля гэтага па рабочай табліцы падбіраецца палічны і поўны індэксы кнігі.

Заключны этап - афармленне прынятага рашэння. Індэксы запісваюцца на вокладцьі і тытульным лісце кнігі, на картках для алфавітнага і сістэматычнага каталогаў.


Тэма. Віды індэксаў

Поўны індэкс. Гэта індэкс поўнасцю раскрывае змест дакмуента і паказвае, у якім аддзеле ці аддзелах сістэматычнага каталога ён адлюстраваны. Поўны індэкс можа складацца з аднаго індэкса або некалькі. Па поўнаму індэксу бібліятэкар можа знайсці ўсе карткі на даны дакумент у сістэматычным каталозе, што неабходна пры выключэнні картак з каталога ў выпадку спісання кнігі і інш.

Поўны індэкс прастаўляецца на асноўных картках алфавітнага і сістэматычнага каталогаў у ніжнім правым кутку праз адзін радок пасля бібліяграфічнага запісу але не ніжэй трэцяга радка (пры ручным афармленні картак). Пры аўтаматызаваным афармленні мэтазгодна захаваць поўны індэкс на ўсіх картках у АК і СК.

Калі поўны індэкс мае некалькі індэксаў, то першы з іх (асноўны) аддзяляецца ад наступнага (дадатковапга) знакам “+”. У СК складаецца столькі картак, колькі індэксаў мае поўны індэкс. Бібліяграфічны запіс на іх аднолькавы.

Каталожны індэкс. Гэты індэкс указвае на дзяленне сістэматычнага каталога, дзе будзе знаходзіцца даная картка. Каталожны індэкс адпавядае поўнаму. Калі поўны індэкс складаецца з некалькіх самастойных індэксаў, то для кожнага каталожнага індэкса складаецца асобная каталожная картка. Калі ў якасці каталожнага выкарыстаны першы (асноўны) індэкс, то і картка будзе асноўнай. Астатнія карткі называюцца дадатковымі. Каталожны індэкс указваецца ў ніжнім левым кутку картак сістэматычнага каталога на рэцім унізе радку.

Палічны індэкс уваходзіць у склад шыфра захавання дакумента і размяшчаецца ў верхнім левым кутку картак на першым радку. Палічны індэкс адпавядае асноўнаму індэксу, але можа быць больш агульным. Разам з аўтарскім знакам ён з’яўляецца шыфрам кнігі, які вызначае месца кнігі ў фондзе. Шыфр прастаўляецца на вокладцы і тытульным лісце кнігі, на ўсіх асноўных і дадатковых картках як у алфавітным, так і ў сістэматычны каталогі. Па шыфрам, указаным на картках, адбываецца пошук кнігі на паліцы.

Афармленне картак для алфавітнага і сістэматычнага каталогаў.

Алфавітны каталог

1. Асноўная картка

Палічны індэкс

 
 


  Іванюк, В.Г.
І 23 Ахова гародніны ад хвароб на прысядзібных і дачных участках /
аўт. знак Іванюк В.Г., Брукіш Д.А.– Мінск: Соврем. слово, 2001.– 313 с., [32] л.
  каляр.іл.
  Бібліягр.: с. 285-286. Алф. паказ.: с. 300-304.
  ISBN 985-457-023-6: 1959 р.
  сааўт. 44.9 + 42.34
 

 

поўны індэкс


Дадатковая картка

  Брукіш, Д.А.
І 23 Іванюк, В.Г.
  Ахова гародніны ад хвароб на прысядзібных і дачных участках /
  Іванюк В.Г., Брукіш Д.А.– Мінск.: Соврем. слово, 2001.– 313 с., [32] л.
Б 89 каляр. іл.
   
   
   

 

Сістэматычны каталог

1. Асноўная картка

  Іванюк, В.Г.
І 23 Ахова гародніны ад хвароб на прысядзібных і дачных участках /
  Іванюк В.Г., Брукіш Д.А.– Мінск.: Соврем. слово, 2001.– 313 с., [32] л.
  каляр.іл.
  Бібліягр.: с. 285-286. Алф. паказ.: с. 300-304
каталожны індэкс

ISBN 985-457- 023-6: 1959 р.
44.9 44.9 + 42.34
   

Дадатковая картка

 
 


  Іванюк, В.Г.
І 23 Ахова гародніны ад хвароб на прысядзібных і дачных участках /
  Іванюк В.Г., Брукіш Д.А.– Мінск.: Соврем. слово, 2001.– 313 с., [32] л.
  каляр.іл.
  Бібліягр.: с. 285-286. Алф. паказ.: с. 300-304
  ISBN 985-457- 023-6: 1959 р.
42.34  
   

11. Даведачны апарат сістэматызатар ўяўляе сабой сукупнасць даведачных выданняў і картатэк, якія прызначаны для атрымання інфармацыі пры аналізе дакумента і прыняцці првільнага класіфікацыйнага рашэння. У склад даведачнага фонда, які прызначаецца толькі сістэматызатару, уваходзяць універсальныя і галіновыя энцыклапедыі, талковыя и тэрміналагічныя слоўнікі, геаграфічныя атласы, табліцы класіфікацыі. У змесце спецыяльнай літаратуры дапамогуць разабрацца галіновыя даведнікі, напрыклад “Даведнік тэлемайстара”, “Даведнік практычнага ўрача” і інш. Прыняць правільнае класіфікацыйнае рашэнне дапаможа “Калонка сістэматызатара” у спецыяльных часопісах “Библиотека» і «Бібліятэчны свет”, рэцэнзіі на новыя дакументы, змешчаныя ў навукова-тэхнічных часопісах.

Тэма. Сістэматызацыя літаратуры па прыродазнаўчых навуках

Усе навукі аб прыродзе сабраны ў аддзеле “2 Прыродазнаўчыя навукі” і згрупіраваны ў чатыры вялікія цыклы-комплексы:

22 Фізіка-матэматычныя навукі

24 Хімічныя навукі

26 Навукі аб Зямлі

28 Біялагічныя навукі

Такая паслядоўнасць іх размяшчэння невыпадковая. Усе прыродазнаўчыя навукі размешчаны па прынцыпу ад простага да складанага, ад нежывой прыроды да жывой. Узначальваюць гэты рад фізіка-матэматычныя навукі як навукі аб найбольш простых, колькасных адносінах у прыродзе. Потым ідуць хімічныя навукі, якія вывучаюць больш складаныя, якасныя змяненні матэрыі.

Пераходам ад нежывой прыроды да жывой служаць навукі аб Зямлі, бо жыццё адбываецца ва ўмовах Зямлі. І заканчваюць рад біялагічныя навукі – навукі аб жывой прыродзе.

Абагульняючым для гэтых чатырох пададдзелаў з’яўляецца пададдзел “20 Прыродазнаўчыя навукі ў цэлым”. Ён прызначаны для кніг, у змесце якіх адлюстраваны праблемы трох і больш прыродазнаўчых навук. Яго падраздзяленне – “20.1 Чалавек і навакольнае асяроддзе. Экалогія чалавека. Экалогія ў цэлым”. Экалогія – гэта навука аб узаемаадносінах раслінных і жывёльных арганізмаў паміж сабой і навакольным асяроддзем. Тэрмін “экалогія” прапанаваны ў 1866 г. Э.Гекклем. Аб’ектамі экалогіі з’яўляюцца арганізмы, віды, экасістэмы і біясфера ў цэлым. З сярэдзіны 20 стагоддзя ў сувязі з тым, што ўздзеянне чалавека на прыроду ўзмацнілася, экалогія набыла асобае значэнне як навуковая аснова рацыянальнага прыродакарыстання і аховы жывых арганізмаў, а сам тэрмін “экалогія” – больш шырокі сэнс.

З 70-х гадоў 20 стагоддзя фарміруецца навука “экалогія чалавека”, якая вывучае заканамернасці ўзаемаадносін грамадства і навакольнага асяроддзя, а таксама практычныя праблемы яе аховы. Экалагічная тэматыка настолькі павялічылася, што стала магчымым гаварыць аб экалагізацыі ўсіх навуковых ведаў і прыродакарыстання. Аднак, выдзяленне экалогіі ў самастойную навуку ўмоўна, таму што любая біялагічная навука разглядае жывы арганізм у адзінстве з умовамі яго існавання. Вучоныя адносяць экалогію да междысціплінарных ведаў. Паколькі ў ББК аддзел “1Агульнанавуковыя і междысцыплінарныя веды” толькі распрацоўваецца, літаратура па экалогіі чалавека і экалогіі ў цэлым збіраецца ў раздзеле 20.1.

У раздзеле 20.1 знойдуць таксама сваё адлюстраванне кнігі аб глабальных экалагічных катастрофах, напрыклад Чарнобыльскай. Але індэкс 20.1 атрымае кніга, дзе Чарнобыльская катастрофа разглядаецца ў цэлым як глабальная экалагічная катастрофа.

Кнігі аб тэхнічных прычынах катастрофы будуць сістэматызавацца ў аддзел “3 Тэхніка” пад індэксам 31.47-08 н;

- кнігі аб эканамічных пытаннях ліквідацыі паследкаў Чарнобыльскай катастрофы атрымае індэкс 65.9(4Беі)-98;

- кнігі аб сацыяльных паследках катастрофы – 60.55;

- кнігі, дзе разглядаюцца прававыя пытанні аховы грамадства ад паследкаў катастроф, атрымаюць індэкс – 67.408;

- кнігі па аказанню медыцынскай дапамогі насельніцтву ў трагічных сітуацыях – 53.5.

На сістэматызацыю літаратуры па прыватных экалагічных праблемах указваюць адсылкі да раздзела 20.1 Напрыклад:

экалогія гідрасферы – 26.22 і г.д.

Літаратура па праблемах узаемадзеяння арганізма чалавека з навакольным асяроддзем – біяэкалогіі – збіраецца ў раздзеле 28.708.

У раздзеле 20.18 адлюстроўваюцца кнігі па ахове прыроды ў цэлым: жывой (расліны, жывёлы) і нежывой (вада, паветра, глеба). Адсылка да раздзела 20.18 указвае на тое, што кнігі па ахове толькі жывой прыроды атрымаюць індэкс 28.088.

Для кніг аб анамальных з’явах у навакольным асяроддзі, такіх як НЛО, палтэргейст, аб незямных цывілізацыях прызначана дзяленне 20.3. Гэта дзяленне ўведзена часова, пакуль вучонымі не будзе выпрацавана дакладнага ўяўлення аб прыродзе гэтых з’яў.

Усе прыродазнаўчыя навукі з’яўляюцца базай для развіцця прыкладных навук: тэхнічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх. Напрыклад, матэматыка і геадэзія выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, астраномія – у мараходстве (гл.399.471.4 Мараходная астраномія), біялогія і хімія – у сельскай гаспадарцы і медыцыне і г.д.

Прыродазнаўчыя навукі вывучаюць усё, што нас акружае, у тым выглядзе, як яно існуе ў прыродзе, і для таго, каб пазнаць і зразумець прыроду, умець выкарыстаць яе законы для свайго існавання.

Выкарыстанне ведаў прыродазнаўчых навук - гэта вобласць вывучэння прыкладных навук.

Узаемапранікнавенне навук прыводзіць да таго, што ў кнігах пытанні прыродазнаўчых і прыкладных навук цесна пераплятаюцца. Вельмі важна пры гэтым пазбегнуць паўторнага адлюстравання і дакладна вызнчыць, дзе правесці мяжу паміж прыродазнаўчай літаратурай і кнігамі прыкладных галін ведаў. Размежаванне адбываецца па правілу сістэматызацыі па прымяненню: калі ў кнізе разглядаюцца тэарэтычныя пытанні якой-небудзь прыродазнаўчай навукі, яна атрымае індэкс гэтай навукі, а калі прыведзена практычнае прымяненне той ці іншай прыродазнаўчай навукі ў вобласці практычнай дзейнасці – кніга атрымае індэкс вобласці практычнага прымянення. Напрыклад кніга аб прыродзе рэнгенпрамянёў атрымае індэкс 22.346, а кніга аб іх прымяненні ў абследванні хворага – 53.6. Акустыка-фізічная навука, кніга аб яе законах атрымае індэкс 22.32, а кніга аб прымяненні законаў акустыкі ў музыцы – 85.31.

Калі ж мэта ў кнізе асветлена недакладна, то пры сістэматызацыі патрэбна прааналізаваць матэрыял, які ў ёй прадстаўлены. Калі ў ёй асветлены законы, тэарэтычныя асновы навукі, а прыклады, якія прыведзены з прыкладных галін, маюць дапаможнае значэнне і толькі падцвярджаюць тэорыю, кнігу трэба аднесці да прыродазнаўчых навук.

Для правільнага вызначэння месца кнігі патрэбна ўлічваць яе чытацкае назначэнне. Напрыклад, кнігу “Мікрабіялогія для ветэрынара” больш мэтазгодна аднесці ў раздзел “48.73 Інфекцыйныя і паразітарныя хваробы жывёл”, а не ў раздзел “28.4 Мікрабіялогія”, таму што яе змест – не мікрабіялогія ў цэлым, а больш канкрэтная навука-ветэрынарная мікрабіялогія, а агульная мікрабіялогія займае ў ёй толькі нязначную па аб’ёму ўступную частку. Падобныя кнігі будуць адносіцца да прыродазнаўчых навук толькі ў тым выпадку, калі асноўнае кола іх пытанняў датычыць галін прыродазнаўства, а не той ці іншай прыкладнай спецыяльнасці. Не ўлічваецца чытацкае назначэнне і ў тым выпадку, калі ў кнізе выкладаецца курс якой-небудзь навукі для спецыялістаў іншай галіны ведаў. Напрыклад, курс фізікі для студэнтаў будаўнічых інстытутаў атрымае індэкс 22.3я73.

У пададдзеле “28 Біялагічныя навукі” збіраюцца кнігі аб жывых арганізмах. Усе біялагічныя навукі размешчаны па прынцыпу ад простага да складанага: вірусы, мікраарганізмы, расліны, жывёлы, чалавек. Біялагічныя навукі з’яўляюцца тэарэтычнай асновай сельскай гаспадаркі і медыцыны.

Жывыя арганізмы раслін і жывёл біялагічныя навукі вывучаюць у тым выглядзе, як яны існуюць у прыродзе. Сельская гаспадарка вывучае іх ва ўмовах уздзеяння на іх чалавека, каб атрымаць пэўны сельскагаспадарчы прадукт.

Пры сістэматызацыі кніг па анатоміі і фізіялогіі чалавека памылкі бываюць часцей за ўсё пры няўмельстве правесці мяжу паміж гэтай літаратурай і кнігамі па медыцыне. Прадметам вывучэння анатоміі і фізіялогіі з’яўляецца здаровы арганізм чалавека, у той час як медыцына вывучае хваробатворныя змяненні ў органах чалавека, парушэнні іх нармальных функцый, папярэджванне і лячэнне захворванняў. Выключэнне складаюць толькі кнігі аб фізіялагічных асаблівасцях жаночага і дзіцячага арганізмаў з-за іх палавых і ўзроставых асаблівасцей, іх адносяць у медыцыну, у раздзелы 57.12 і 57.31.

Кнігі аб вышэйшай нервовай дзейнасці як фізіялагічнай аснове эмоцый, адчуванняў і псіхікі адносяцца ў пададдзел “88 Псіхалогія”.

У пададдзеле 28 пры сістэматызацыі прымяняецца правіла размежавання паміж агульнымі і прыватными пытаннямі. Кнігі, якія раскрываюць паходжанне, сутнасць, асоўныя палажэнні ўсіх біялагічных навук, збіраюцца ў раздзел “28.0 Агульная біялогія”, а кнігі па аналагічных пытаннях у адносінах да асобных жывых арганізмаў атрымаюць індэксы дзяленняў, адпавядаючых асобным арганізмам.

Агульная генэтыка – 28.04

Генэтыка мікраарганізмаў – 28.4

Генэтыка раслін – 28.54

Генэтыка лішайнікаў – 28.591

Медыцынская генэтыка – 52.5

Існуе шмат, кніг прысвечаных таямнічым з’явам чалавечай псіхікі, парапсіхалогіі, парамедыцыне, экстрасэнсах. Калі ў кнізе разглядаецца прырода экстрасэнсарных здольнасцей чалавека, яна будзе адносіцца ў раздзел “28.071 Агульная біяфізіка”. Кнігі, прысвечаныя выкарыстанню экстрасэнсарных здольнасцей для лячэння людзей, атрымаюць індэкс “53.58 Іншыя метады лячэння”.

Пры сістэматызацыі прыродазнаўчай літаратуры ў назвах дзяленняў і ў кнігах сустракаюцца незнаёмыя тэрміны, якія патрэбна вызначаць па энцыклапедыях, слоўніках, даведніках. Напрыклад, гісталогія – навука аб тканях жывога арганізма; цыталогія – навука аб пабудове, развіцці, функцыях і хімічным саставе клетак раслін і жывёл; тэлекінэз – перамяшчэнне прадметаў пад уздзеяннем думкі і г.д. Гэта дапаможа хутчэй знайсці і больш дакладна вызначыць індэкс.

Прыродазнаўчыя навукі існуюць у стане пастаяннага ўдасканальвання і развіцця. У наш час узнікла новая прыродазнаўчая навука – космамікрафізіка – на стыку навук: фізіка элементарных часціц і касмалогія. Вучоныя мяркуюць, што за данай навукай вялікае будучае. Адным з яе асновапаложнікаў з’яўляецца А.Д.Сахараў. У табліцах для літаратуры аб космамікрафізіцы прызначана дзяленне “22.632 Тэарэтычная астрафізіка”.

Біяграфіі вучоных – біёлагаў Паўлава, Дарвіна, Сечанава і інш атрымаюць індэкс “28 г Гісторыя біялогіі”, зборы іх твораў і выбраныя творы - “28.0 Агульная біялогія”, а тэматычныя зборнікі іх твораў сістэматызуюцца па зместу.







Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...

Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.