Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







ВОПРОС№7:Государственно-политический строй ВКЛ.





С самого начала ВКЛ складывалось как ограниченная феодальная монархия во главе которой стоял князь или «гаспадар». Князь обладал широкими полномочиями, командовал вооруженными силами, издавал законы, руководил политикой, объявлял войны и т.д. В 15-16-х веках власть князя ограничивали сейм и рада. Сейм - сословно- представительский орган, который вырос из местного вече. Сначала на сейм приглашалась вся шляхта, но чтобы избежать трудностей со сборами сейм переделали в представит. орган. С 1512г на сейм приезжало по 2 делегата от каждого павета. Сейм проходил не только в Вильно но и в Бресте, Минске, Гродно. Сейм выбирал князя, объявлял войны, определял налоги и т.д.

Рада - действовал при князе в качестве совещательного органа. В состав панов-рады входили крупнейшие феодалы, которые занимали высшие гос должности, а также высшие чины церкви. Со временем значение рады в гос-ве возросло и она вместо совещательного сделалась гос-венным органом.(князь не мог решать вопросы внеш политики, издавать законы, распоряжаться финансами и т.д.).

Высшие служебные должности в ВКЛ:

Маршалакземский руководил на заседаниях, сеймах и радах, объявлял решения князя и рады, руководил приемом иностранных послов, регулировал пропуск к князю просителей.

Гетман(высший) -командовал военными силами гос-ва.

Канцлер - руководил работой гос канцелярии,под его началом находилась «метрика ВКЛ»- гос архив ВКЛ, хранитель великой гос-венной печати.

Подскарбий земский -следил за всеми гос-венными расходами.

В территориально-административном отношении ВКЛ делилось на воеводства, паветы, волости. Впервые воеводства введены в 1413г- Виленское и Трокское. К 1569г- 8 воеводств и 22 павета.

Воеводства.

Воевода -руководитель администрации в воеводстве, назначался князем и радой, как правило пожизненно из числа крупных феодалов. Он отвечал за поддержание порядка, сбор дани, организацию вооруженных сил. Ближайшие помощники: каштелян - вооруженные силы и ополчение, ключник - собирал дань, городничий - комендант замка.

Паветы.

Староста - являлся руководителем администрации в павете назначался князем или радой из числа крупных феодалов. Полномочия так же как и у воеводы но на уровне павета. Сословно- представительскими органами в воеводствах и паветах были воеводские и паветовые сеймики. На них присутствовала вся шляхта данного павета или воеводства. Они проходили каждый год, на них выбирали депутатов на главный сейм страны и готовились предложения главному сейму.

Волость.

Охватывала как правило 10-13 сельских поселений. Интересы гос-ва в ней представлял тиун, который выбирался из шляхты. Он собирал подати и пересылал их в центр. Судебные органы в гос-ве были двух разрядов:1) общие суды для всего населения, 2) сословные суды (только для шляхты и духовенства).

Самым высшим судебным органом был великокняжеский суд и суд панов рады. Законы по которым существовало ВКЛ- статуты ВКЛ (1529-автор Лев Сапега;1566;1588). По точности обработки законов они не имели себе равных в Европе. К тому же были написаны на белорусском языке.

 

 



9. Знешняя палітыка ВКЛ. Грунвальдская бітва і яе значэнне.

Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.

У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгер­дам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi – Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Но­вагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Паз­ней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усходняй палiтыкi.

З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны – завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяр­жавы – ВКЛ i Маскоўская дзяржава), -- асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537).

Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханст­вам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV—XVI стст. – галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэ­тай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.

Рашаючае значэнне ў барацьбе з праніккеннем кры-жакоў на ўсход мела Грунвальдская бітва. У 1408 г. на нарадзе Польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоў-скага Вітаўта было прынята рашэнне аб вайне з крыжа­камі. Яна праходзіла ў 1409—1411 гг. і атрымала назву Вялікай. Падзеі гэтай вайны падрабязна вывучаліся польскім гісторыкам XV ст. Янам Длугашам. Паэт Ян Віслшкі прысвяціў гэтай падзеі сваю паэму “Пруская вайна” напісаную на лацінскай мове ў пачатку XVI ст. Назва «Пруская» тлумачыцца тым, што крыжакі стварылі сваю дзяржаву на землях, захопленых у прусаў — заходніх балтаў. роднасных літоўцам.

Галоўнай падзеяй вайны стала адна з буйнейшых бітваў сярэднявечча, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. пад Грунвальдам (цяперашняя Дуброўна на тэрыторыі сучаснай Польшчы) паміж аб'яднанымі саюзніцкімі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Войскі ВКЛ налічвалі 40 харугваў — баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600 коп 'яў. Кап'ём называлася баявая тройка: рыцар-вершнік, зброяносец-парабак і лучнік. Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт, які за свае баявыя якасці атрымаў на-зву «Гром перамогі». Польскае каралеўства выставіла 50 харугваў Агульнае кіраўніцтва аб'яднаным войскам саюзнікаў ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. У аб'яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам будучага героя гусіцкага руху Яна Жыжкі і татарская конніца. Па падліках гісторыкаў войска саюзнікаў налічвала каля 40 тыс. чалавек.

Войска крыжакоў мела больш за 30 тыс воінаў, якія мелі лепшае ўзбраенне. Кіраваў імі вялікі магістр (кіраўнік) Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі. строй якіх нагадваў «клін», пачалі наўмысна адступаць, пакуль не лайшлі да скрытых ад вачэй бамбардаў — гармат, што стралялі ка-меннымі ядрамі. Аднак гэта не спыніла конніцу Вітаўта. Тады крыжацкая цяжкаўзброеная конніца нанесла удар у адказ і прымусіла адступіць частку войск Вітаўта. Выключную стойкасць праявілі тры палкі Смаленскага княства. Два з іх злучыліся затым з харугвамі польскага войска, якое перайшло ў наступление. У рэшце рэшт войскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанеслі імрашучае паражэнне. Адзін з эпізодаў Грунвальдскай бітвы знайшоў свае адлюстраванне на аднайменнай карціне поль­скага мастака XIX ст. Яна Матэйкі. Гэтай падзеі прысвечана шмат мастацкан літаратуры, у тым ліку вядомы раман поль­скага пісьменніка XIX ст. Генрыка Сянкевіча «Крыжакі», раман сучаснага беларускага пісьменніка Кастуся Тарасова «Пагоня наГрунвальд».

Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі (напад адной дзяржавы на дру­гую) у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.



11. Францыск Скарына – беларускі гуманіст асветнік, першадрукар.

Развитие культуры Беларусі ў XVI — пачатку XVII ст. атрымала назву «Беларускае Адраджэнне». Яно было цесным чы­нам звязана з Рэнесансам — развіццём заходнееўрапейскай культуры ў перыяд зараджэння буржуазнага грамадства ў XIV—XVI стст. Культура Беларусі арганічна ўспрыняла гуманізм (у перакладзе з лацінскага — «чалавечы») — сістэму поглядаў, якія найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчалі самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё, лічылі яго не «рабом божым», а творцам.

Сярод шэрагу такіх прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння, як Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Томас Мор, Мікалай Капернік і іншыя, на роўных стаіць імя ўсходнеславянскага першадрукара і асветніка, вучонага і пісьменніка, ураджэнца старажытнага Полацка Францыска Скарыны (каля 1490 г. — 1551 г.). Першапачатковую адукацыю ён набыў, як мярку­юць гісторыкі, у Полацку і Вільні, затым у 16 гадоў скончыў філасофскі факультэт Кракаўскага універсітэта. Варта заўважыць, што многія славутыя гістарычныя і культурныя дзеячы Бела­русі атрымалі вышэишую адукацыю за мяжой. Напрыклад, канцлер ВКЛ Леў Сапега ў 14-гадовым узросце паступіў у Лейпцыгскі універсітэт. Ф. Скарына двойчы стаў доктарам навук. Спачатку ён атрымаў у Кракаве ступень бакалаўра — першую вучоную ступень у сярэдневяковыхеўрапейскіх універсітэтах. Затым ён паспяхова здаў экстэрнам (без навучання) экзамен на званне доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце ў 1512г. Яго партрэт, створаны ўжо ў сярэдзіне XX ст., знаходзіцца ў так званай «зале сарака» сярод 40 партрэтаў знакамітых еўрапейскіх навукоўцаў, што выйшлі са сцен Падуанскага універсітэта. Ф. Скарына меў таксама ступень доктара вольных навук. Яны вывучаліся ў заходнееўрапейскіх універ сітэтах пад назвай «сямівольных навук»: граматыка, рыторы-ка (умение красамоўна гаварыць), дыялектыка (вучэнне аб развіцці), арыфме­тыка, геаметрыя, астраномія, музыка. На падобны факультэт вольных мастацтваў Кракаўскага універсітэта ў 14-гадовым узросце паступіў Сымон Будны.

6 жніўня 1517 г. Ф. Скарына першым сярод усходніх сла­вян выдаў у чэшскім горадзе Празе (бо на роднай зямлі не было яшчэ неабходных умоў для пачатку друкарскай спра­вы) друкаваную кнігу — «Біблію». Ён зрабіў пераклад Бібліі на мову, набліжаную да беларускага пісьменства і зразумелую простаму люду — царкоўнаславянскую мову беларускай рэдакцыі. Варта заўважыць, што ў Заходняй Еўропе першаадкрывальнікам друкарскай справы каля 1445 г. лічаць вынаходніка дру­карскага станка Іагана Гутэнберга. У гісторыкаў ёсць звесткі і аб папярэдніках Скарыны, напрыклад Яне Літвіне (аб яго паходжанні сведчыць прозвішча), які займаўся друкарскай справай у Лондане. Значнасць той справы,

што зрабіў Ф. Скарына, заключаецца ў надрукаваных ім 20 кнігах Бібліі, яго асабістых прадмовах і пасляслоўях, змешча­ных ў тэксце гра­вюрах — ілюстрацыях, выкананых адпаведным чынам (іх налічваецца 51). Ф. Скарына таксама выдаў у наладжанай ім у сталіцы ВКЛ Вільні друкарні ў 1522, 1525 гг. дзве кніжкі: «Малую падарожную кніжку» і «Апостал».

Выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны лічыцца грамадзянскім (жыццёвым) подзвігам, бо не ўсе, у тым уліку і царква, разумелі яго асвет ніцкую працу. Друкаваная Ф. Скарынай Біблія паруша ла каноны (правілы), што існавалі пры перапісванні царкоўных кніг, змяшчала ў сабе тэксты ад самога выдаўца і нават 2 гравюры з яго выявай. Галоўным зла­чынствам царква лічыла самастойны пераклад Бібліі, за што Скарыну маглі пакараць.

У тэкстах Бібліі Ф. Скарына паўстае як асветнік (чалавек, які садзейнічае распаўсюджванню пісьменнасці, ведаў). Аб гэ­тым сведчаць такія радкі: «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстра нашага жыцця, лекі для душы». Наш першадрукар — пачынальнік новага разумения патрыятызму — любові і павагі да сваей Бацькаўшчыны. 3 патрыятыч­ных пазіцый успрымаюцца наступныя яго словы: «Понеже от прирождения звери, ходяшие в пустыни, знають ямы своя, птици, летаюшие по воздуху, ведаюць гнёзда своя; рибы, плаваюшие по морю и в реках, чують виры своя; пчё­лы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

Ф. Скарына пакінуў нам свонмаральны запавет (мараль — звод норм і правілаў паводзін людзей) у наступных радках, якія змяшчаюць мудрасць чалавечага жыцця і ўзаемаадносін людзей: «Закон прироженыи в том наболей соблюдаем быва­ет: то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хошеши от иных име-ти... Сей закон прироженыи ест в серци единого кажного человека».

Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды



12. Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.







Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...

Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.