Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Рэформа 1861 г. і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.





Развіццё сельскайгаспадаркіў пачатку XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала на-зву сталыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра П.А. Сталыпіна. Умовы эканамічнага развіцця краіны пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г., больш блізкае азнаямлен-не з сістэмай падворнага землекарыстання ў Гродзенскай губерні (Сталыпіну 1902 г. займаў пасаду гродзенскага губернатара), неабходнасць вырашэння аграрнага пытання (пы­тання аб зямлі), якое стала адной з прычын рэвалюцыі 1905—1907 гг., вызначылі падыходы Сталыпіна да рэфармавання аграрнага сектару эканомікі.

Будучы сам буйным землеўласнікам, Сталыпін распраца-ваў асноўныя напрамкі рэформы, зыходзячы з інтарэсаў па-мешчыкаў. Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закра-налася. Магчымасць пераўтварэння Расійскай імперыі ў сапраўды моцную вялікую дзяржаву Сталыпін звязваў са ства-рэннем сацыяльнай апоры царызму сярод сялянства. Ва ўмовах расслаення пасля 1861 г. вёскі на беднякоў, сераднякоў і заможных сялян (яны складалі адпаведна прыкладна 60,30 і 10%) П. Сталыпін бачыў такую апору ў стварэнні слоя сель­скай буржуазіі.

Аграрная рэформа была распачата ў 1906 г. і прадстаў-ляла сабой «чарговую чыстку зямель для капіталізму». Пер-шапа­чатковым этапам рэформы стала разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзе-лаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апрацоўваюць. Такая магчымасць замацавання зямлі ва ўласнасць прадстаўлялася ся­лянам праз атрыманне зямлі ў водрубе, г.зн. за кошт выдзялення селяніну участка зямлі ў межах вёскі па магчымасці ў адным месцы ўзамен цераспалосіцы — «палосак» зямлі рознай урадлівасці, якія селянін апрацоўваў пры абшчынным землекарыстанні. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тады ўчастак называлі хутарам, а селяніна хутаранінам. Хутарская гаспадарка нагадвала фермерскую (накшталт той, што была распаўсюджана ў ЗША), была арыентавана на рынак і адлюстроўвала сабой дастаткова эфектыўны шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Да стварэння такой гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне (іх называлі кулакамі), якія сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры самадзяржаўя пры вырашэнні аграрнага пытання. Падворнае землеўладанне ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі, бо ся­лянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў завесці хутарскую гаспадарку было немаг­чымым з-за адсутнасці ці недахопу срод-каў

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Стальшін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага пе-расялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход і інш., дзе было шмат неапрацаванай урадлівай глебы. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заахвочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую частку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пун­кты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныяўчасткі і т.д. Аднак каля 10% сялян вярнуліся ў 1907—1914 гг. назад у сувязі з недастатковай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў— выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) і трох украінскіх губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў.

Сталыпінская рэформа ў сваей эканамічнай частцы прывяла да росту буржуазнаи уласнасці. Пераважная большасць зя­мель пераходзіла ў рукі заможных сялян-прадпрымальнікаў. Разам з тым большасць сялян-беднякоў, а таксама сераднякоў, якія выйшлі на хутары, не змагла наладзіць гаспадарку і была вы-мушана прадаць сваю зямлю. Рэформа пас­прыяла пашырэн-ню шматпольных севазваротаў, далейшаму паглыбленню спецыялізацыі сельскай гаспадаркі на малоч­най жывёлагадоўлі і вінакурэнні. У фермерскіх і перадавых памешчыцкіх гаспадар-ках выкарыстоўваліся сельскагаспа­дарчыя машыны, ў вьюіку чаго павышалася ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур.

У сваей палітычнай частцы рэформа паскорыла раскол вёскі і стварэнне слоя сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялян-ства, забяспечыла падтрымку царскаму ўраду і на пэўны час прадухіліла сацыяльныя патрасенні, «прытупіўшы» вастры­ню аграрнага пытання

Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух.

Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага рынку); польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi, яно магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах.

19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да пра­вядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).

Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх губер­нях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага)

Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму.Паскар. развiц. капiтал. ў с\гаспад. i сац. рассл. вескi садзейнiч. Сталып. рэф.. Яе мэта – умацав. сац. апоры самадзярж. ладу i ствар. ўмоў для фармiр. аграрн. кап-зму. Меркав., што рэф. будзе дасягн. шляхам лiквiд. сял. абшч. з уласц. ей сiст. земляробс. i землеўлад., i ствар. шыр. прасл. сял.-уласнiкаў, арыентав. на прадпрым. рыначн. гасп.. Рэф. атрым. развiц. ў шэрагу законаў бурж. характ., я-я былi прыняты напрац. 9 ліст.1906—1912 гг. Сталып. рэф. на Бел. мела шэраг асабл. (у зах. р-нах сял. абшч. ліквд. дауно, перавага падв.-спадч.землеулад. алегч. рэформу). Пад уплывам росту незадавальн. сял. царскі ўрад прызнаў непазб. правядз. ў вёсцы рэф.. Рэф. суправадж. інтэнс. насадж. рускага землеулад.. Ініцыят. і кіраўн. пераўтвар. выступ. міністр унутр. спраў А.А. Сталыпін. Асн. мэтамі рэф.: 1) забяспеч. умовы для больш хутк. развіц. капітал. на вёсцы, а знач., развіц. экан. ў цэлым у краіне; 2) раскалоць вёску, стварыўшы клас сельс. бурж., прыцягн. яго на бок царс. урада і т.ч. паставіць перашк. на шляху рэвалюц. руху. Сталыпінская рэформа мела наступныя накірункі: 1) разбур. сял. абшч. і перадача зямлі ў асабіс. сял. ўласнасць; 2) ствар. водрубаў (зям. участ., вылучаны з ашч. зямлі у аднаас. сял. маемасць без пераноса сядзібы) і хутароў (адасобл. сял. сядз. на зям. участку індывід. уладання); 3) перасяленчая палітыка. У зах. р-нах Стал. імкн. узняць паліт. ролю замож. сялянс. у сіст. мясц. органау кірав., для чаго былі свораны земст., с\гасп. гурткі. Вынік: заможн. част. нас. павяліч. да 1912 г. да 12%, бедн. склад. менш 68% двароу, гал. гасп.,як і раней, - памешч.. Рэф. насіла кампрамісны характ. і не зняла аграрн. пытанне, што садз. наспяв. рас. рэв., гасп. сял. зазстал. адсталай, унутры рынак заст. абмежаваным, не змагла прадухіл. абв. сац. супярэчн., але ж і аказала моц. уплыу на раазвіцце капіталіст. адносін.









Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.