Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







ВОПРОС№22:Промышленный переворот в странах Зап Европы. Отмена крепостного права.Буржуазные реформы 1860-1880г.





Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.

Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.



23. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.

1) У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

2) На пачатку XX ст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусвеіным эканамічным крызісам, які ахапіў боль-шасць галін народнай гаспадаркі Расійскай імперыі. У бела-рускіх губернях на працягу 1900 — 1903 гг. бьші закрыты 532 фаб­рычна-заводскія прадпрыемствы. У меншай ступені крызіс закрануў лёгкую прамысловасць. Тэта дало магчымасць многім прадпрыемствам Беларусі прадоўжыць сваю работу. Між тым эісанамічны крызіс, канкурэнцыя з боку фабрычнай вытворчасці прывялі да складанай сітуацыі ў рамесніцкай вытворчасці, якая з'яўлялася дамінуючай на Беларусі. Для таго каб быць канкурэнтаздольнымі, рамеснікі, невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысло-васці павінны былі інтэнсіфікаваць працу наёмных рабочых, павялічваць працоўны дзень.

Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх губерняў не з'яўляліся дамінуючым фактарам. Эканоміка Беларусі падпарадкоўвалася агульным эканамічным законам, усё больш уцягвалася ў сусветную эканамічную сістэму. Тут назіралася канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, узнікалі акцыянерныя таварыствы, манапалістычныя аб'яднанні.

У гэты час на Беларусі адбываўся працэс капіталізацыі вёскі. Скарачалася дваранскае землеўладанне, фарміравалася бур­жуазная зямельная ўласнасць. Сельская гаспадарка беларускіх губерняў на пачатку XX ст. была арыентавана на развіцдё мяса-малочнай жывёлагадоўлі. На Беларусі дзейнічала каля 300 сыраварных і масларобчых заводаў, 430 вінакурных заводаў, якія перапрацоўвалі на спірт бульбу. Даволі шырока выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадар-чыя машыны, железныя плугі і другія прылады працы. Па ўзроўні тэхнічнай узброенасці сельская гаспадарка Беларусі была адной з пе­радавых сярод еўрапейскіх губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым развіцдё капіталістычных адносін тармазілася рознымі феадальнымі перажыткамі. Накладвала свой адбітак на лес вёскі без- і малазямелле сялянства. У 1905 г. каля 50 % сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі. Аграрная перанаселенасць вёскі, высокія падаткі і павіннасці выклікалі значную міграцыю беларусаў у прамысловыя гарады Расіі, Сібір, за межы краіны.

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварала спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялян-скага руху, стварэння палітычных партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі беларускіх губер­няў былі Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (1897), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд, 1897), РСДРП (1898), Сацыял-дэмакратыя Кара-леўства Польскага і Літвы (1900), партыя сацыялістаў-рэ-валюцыянераў (1901).

Першыя палітычныя партыі стварала не буржуазія, як гэта было ў дзяржавах Заходняй Еўропы, а рабочы клас. На тэрыторыі Беларусі на пачатку стагоддзя вядучую ролю ў рэвалюцыйна-дэмакратычным руху займалі агульнарасійскія, польскія, яўрэйскія палітычныя партыі. Станаўленне беларускіх палітычных арганізацый стрымлівалася слабай нацыя­нальнай самасвядомасцю беларускай буржуазіі, сялянства, рабочага класа. Беларускае нацыянальнае пытанне знаходзіла водгук перш за ўсё ў асяроддзі інтэлігенцыі, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. У канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. У 1903 г. яна прыняла назву — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Асноўнае свае значэнне гэта партыя бачыла ў знішчэнні самадзяржаў'я ў саюзе з расійскімі рэвалюцыйнымі сіламі і будаўніцтве сацыялістычнага грамадства, вы­ступала за дэмакратычную рэспубліку ў межах Расійскай Федэрацыі. Аграрная праграма БСГ патрабавала ліквідацыі прыватнай зямельнай уласнасці, роўнага падзелу зямлі паміж тымі, хто яе апрацоўвае.

Найбольш значны ўплыў на рабочы рух меў Бунд. Выступаючы як "адзіны прадстаўнік яўрэйскага пралета-рыяту", Бунд зваў да звяржэння самадзяржаў'я і ўстанаўлення дэмакратычнаи рэспублікі. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя, самастойная ў пытаннях, маючых дачыненне да яўрэйскага пралетарыя-ту. На II з'ездзе РСДРП (1903) Бунд выходзіць з партыі ў сувязі з непрыняццем яго прапановы аб федэратыўнай пабудове РСДРП.

У 1903 — 1904 гг. на Беларусі ішло фарміраванне бальшавіцкіх сацыял-дэмакратычных арганізацый. Яно завяршылася стварэннем Палесскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП.

Беларусь была адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У канцы 1901 г. яна была арганізацыйна аформлена, а ў 1902 г. у склад эсэраў увайшла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая дзейні-чала ў Мінску. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў высту­пала за ліквідацыю самадзяржаў'я і ўстанаўленне дэмакра­тыч­наи рэспублікі, правядзенне сацыялізацыі зямлі. Такты-ка партыі заключалася ў спалучэнні арганізатарскай і агітацыйна-прапагандысцкай работы з індывідуальным тэрорам супраць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.

Развіццё класавых супярэчнасцяў, нарастанне канфрантацыі ў грамадстве набліжалі рэвалюцыйную сітуацыю ў краіне. Яе эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміраваліся ў перыяд эканамічнага крызісу, калі рабочы рух паступова прымае палітычны характар. Да таго ж руска-японская вайна значна паскорыла працэс палітызацыі вёскі.

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі з'явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. Расстрел шматтысячнага шэсця рабочых да цара ўскалыхнуў краіну. Пратэст супраць "Крывавай нядзелі" выказалі працоўныя Беларусь 3 11 па 17 студзеня праходзілі акцыі пратэсту ў Мінску, забастоўкі рабочых і рамеснікаў, дэманстрацыі. Палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні. У гэтай барацьбе удзельнічалі рабочыя 30 гарадоў і мястэчак.

3 палітычных партый найбольш актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай барацьбе нрынялі Бунд, РСДРП, эсэры, якія спрабавалі аб'яднаць свае намаганні шляхам стварэння кааліцыйных камітэтаў. Другі этап палітычных выступленняў працоўных быў звязаны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы.

Разам з палітычнымі выступленнямі назіралася і эканамічная барацьба рабочых і сялянства. Летам 1905 г. узмацніўся сялянскі рух. Акрамя традыцыйных формаў 6арацьбы (патравы памешчыцкіх угоддзяў, рубка лесу) на вёсцы праходзілі сходы, мітынгі, забастоўкі, на якіх выказваліся палітычныя патрабаванні. Восенню 1905 г. ініцыятарамі рэвалюцыйньгх выступленняў сталі чыгуначнікі. У кастрычніку яны спынілі рух на асноўных чыгуначных магістралях. Пачалася Усерасійская палітычная стачка.

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай Думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены такім рашэннем. Прадстаўнікі буржуазіі атрымалі легальную магчымасць ствараць палі­тычныя партыі і удзельнічаць у прадстаунічых органах улады. Бліжэйшыя іх задачы, такім чынам, былі вырашаны. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы лічылі неабходным працягваць барацьбу. Для каардынацыі дзеянняў у гарадах Беларусі ствараліся стачачныя камітэты, кааліцыйныя саветы. У палітычную барацьбу былі ўцягнуты працоўныя 53 гарадоў і мястэчак. У Мінску, Гомелі, Мазыры, Віцебску і другіх гарадах пры разгоне дэ­манстрацыи мясцовыя ўлады прымянілі сілу. Сотні чалавек былі забіты і паранены. 18 кастрычніка на вакзальнай плошчы ў Мінску былі расстраляны ўдзельнікі мітынгу.

У канцы 1905 гг. у рэвалюцыйны рух усё больш уцягваецца армія. Салдацкія хваляванні адбыліся ў Віцеб­ску, Магілёве, Гродне, Бабруйску, Брэсце.

У снежні 1905 г. царскі ўрад закрыў апазіцыйныя газеты, якія надрукавалі так званы фінансавы маніфест. 7 снежня у Ма­скве пачалася палітычная забастоўка. Праз некалькі дзён яна перарасла ва ўзброенае паўстанне, якое працягвалася да 18 снежня. На Беларусі снежаньскія палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Баранавічах, Шнеку і іншых гарадах. Аднак гэтыя выступленні не перараслі ва ўзброеныя паўстанні. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі ў тэты час занялі пазіцыю чакання. Што датычыць мясцовых улад, то яны дзеинічалі рашуча. Былі праведзены арышты кіраўнікоў і актывістаў апазіцыйнага руху, уведзена ваеннае становішча альбо становішча над-звычайнай аховы, праведзена перадыс­лакацыя войскаў у тыя раёны, дзе набіраў сілу забастовачны рух.

Трэба адзначыць, што царскі ўрад прымяняў не толькі рэпрэсіі. 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у эканамічных стачках, 11 снежня прыняты закон аб выбарах у Дзяржаўную Думу. З'явілася магчымасць калі не рашэння, дык пастаноўкі ў парламенце эканамічных, сацыяльна-палітычных праблем. Выбары ў I Дзяржаўную Думу, даз­вол на стварэнне прафесійных саюзаў (сакавік 1906 г.), безумоўна, некалькі аслабілі канфрантацыю ў грамадстве.

Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі байкатавалі вы­бары. Аднак яны адбыліся. Ад беларускіх губерняў было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 еялян. 3 палітычных партый найбольш моцныя пазіцыі ў I Дзяржаўнай Думе мелі кадэты. Дзей­насць Думы па многіх кірунках мела апазіцыйны характар. Яна выказала недавер ураду ў сувязі з публікацыяй 20 чэрвеня дзяржаўнай аграрнай праграмы, якая разыходзілася з думскім праектам. 9 ліпеня 1906 г. Дума была распушчана і былі назначаны новыя выбары.

Ва ўмовах спаду рэвалюцыі палітычныя партыі, у тым ліку рэвалюцыйна-дэмакратычныя, прынялі ўдзел у выба­рах у II Дзяржаўную Думу. Больш таго, яны спрабавалі выступіць адзіным блокам. Такі блок, напрыклад, быў створаны ў Мінску ў складзе арганізацый РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, сіяністаў-сацыялістаў і некаторых прафсаюзаў. Правыя таксама аб'ядналі свае сілы. У кастрычніку 1906 г. быў створаны "Русский окраинный союз", які выступаў пад шавіністычнымі лозунгамі, вёў актыўную антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.

Польскія, часткова беларускія памешчыкі, каталіцкія святары выступалі ў абарону каталіцкай веры, за аўтаномнае развіццё края. Аўтанамісты вялі агітацыю праз касцёл, друк, крытыкавалі палітыку ўрада.

На выбарах у II Дзяржаўную Думу ў беларускіх губернях перамаглі правыя групоўкі. Акцябрысты і чарна-соценцы правялі 15 дэпутатаў, аўтанамісты атрымалі 11 месцаў у Думе. Кадэты мелі двух дэпутатаў, 8 чалавек былі беспартыйнымі. Але ў цэлым II Дзяржаўная Дума была больш радыкальная, чым папярэдняя. Як і ў першай Думе, галоўным было аграрнае пытанне. Трудавікі, эсэры, сацыял-дэмакраты адстоивалі рэвалюцыйны шлях яго вырашэння. Прадстаўнікі акцябрыстаў, памешчыцкіх партый падтрымалі ўрадавую праграму П.А.Сталыпіна. Не атрымаў падтрымкі дэпутатаў праект кадэтаў, разлічаны на абмежаванне памешчыцкага землеўладання.

II Дзяржаўная Дума выходзіла з-пад кантролю ўрада. Правыя партыі патрабавалі распусціць Думу. У маі 1907 г. супраць прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў Думе было зроблена абвінавачванне ў падрыхтоўцы змовы супраць цара. Старшыня Савета міністраў П.А.Сталыпін патрабаваў пазбавіць гэтых дэпутатаў парламенцкай недатыкальнасці. Думская камісія пачала расследаванне. Але Мікалай II, не чакаючы вынікаў гэтага разгляду, 3 чэрвеня 1907 г. распускае Думу. Вы­барчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Першая расійская рэвалюцыя скончы­лася.



24. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.



25. Фарміраванне беларускай нацыі.

Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з ары­ентацыяй на рынак.Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай кан­цэнтрацыяй.Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым боль­шую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва.Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруд­жвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыто­рыя беларусаў.Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі.За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.У другой палове ХІХ – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастац­кай літаратуры і часткова публіцыстыкі.Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці.Быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Бела­русь.Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асве­ты.Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў.Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы.У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян.Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў.Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музыкальныя, мастацкія навучальныя ўстановы.Літаратура. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскла­данне.Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча.На леп­шыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, маты­вы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш.Тэатр. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатраль­ныя калектывы.


26,Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух. У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

 



27. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. на Беларусі. Усталяванне савецкай улады.

Вясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiш

ча краiны.У народзе узраслi антыурадавыя настроi.Гэта спрыяла бальшавiкам

ажыццяуляць курс шостага з'езда РСДРП(б) на узброенае паустанне.

Яны пачалi праводзiць сваiх прадстаунiкоу у Саветы i дабiлiся у гэтым

поспеху. Але у Беларусi бальшавiкi мелi большасць толькi у Мiнскiм i Го

мельскiм Саветах.Што тычыцца сялянскiх саветау,то iх абсалютная большасць

знаходзiлася пад уплывм эсэрау i БСГ.Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi

на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць

падрыхтоуку узброеных фармiраванняу (Чырвонай гвардыi) для захопу улады.

25 кастрычнiка 1917 года рабочыя, салдаты пад кiраунiцтвам ЦК РСДРП (б)

зверглi Часовы урад.26 кастрычнiка Другi Усерасiйскi з'езд Саветау абвяс-

цiу савецкую уладу у цэнтры i на месцах,прыняу Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб

зямлi.Быу утвораны Часовы рабоча-сялянскi урад

(СНК) на чале з У.I.Ленiным. Апоуднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска ат-

рымалi паведамленне аб перамозе узброенага паустання у Петраградзе.Мiнскi

Савет абвясцiу сябе уладай.Па яго указаннi з турмы былi вызвалены салдаты

арыштаваныя за антыурадавыя выступленнi.З iх быу арганiзаваны Першы рэва-

люцыйны,iмя Мiнскага Савета,полк.Пераходам улады да Саветау ажыццяулялi,

створаныя бальшавiкамi,ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК),якiя абапiралi-

ся на салдацкiя масы.ВРК Заходняй вобласцi i фронту узначалiлi бальшавi-

кi Кнорын,Ландар,Мяснiкоу. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камi-

тэт выратавання, на чале з меньшавiком Калатухiным. Камiтэт увеу у Мiнск

Кауказкую дфвiзiю i прад'явiу Мiнскаму Савету ультыматум з патрабаваннем

перадачы яму усей улады у горадзе i на Заходнiм фронце.Мiнскi Савет выму-

шаны быу пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неузабаве да

бальшавiкоу Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд)i суадносiны змянiлiся

на карысць бальшавiкоу. Уладу у Мiнску i на Заходнiм фронце зноу узяу у

свае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронту.Ён распусцiу Камiтэт выратавання

а Калатухiна арыштавалi.Пры дапамозе ВРК бальшавiкi распусцiлi Саветы у

якiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары,чым забяспечы-

лi устанауленне сваей дыктатуры.Такi характар насiла змена улады у Вiцеб-

ску i ГомелiЗ некаторымi асаблiвасцямi так адбылося i у Магiлеве. Савецкi

урад аб'явiу генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаукаверха рускай ар-

мii.Стаука была лiквiдавана,а улада перайшла у рукi ВРК.Вярхойным глауна-

камандуючым быу прызначаны прапршчык - Крыленка.

Забяспечыушы сабе большасць у Саветах бальшавiкi у лiстападзе 1917 го-

да склiкалi з'езды,што адбылiся у Мiнску. Гэта былi iз'езд Саветау рабочых

i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi,Трэцi з'езд Саветау сялянскiх дэпу

татау Мiнскай i Вiленскай губерняу i Другi з'езд армii Заходняга фронту.

Яны прынялi рэзалюцыi,у якiх вiталi устанауленне Савецкай улады i выказалi

ёй поуную падтрымку.26 лiстапада трыма з'ездамi быу утвораны Выканаучы Ка-

мiтэт Заходняй вобласцi i фронту - Аблвыканкоамзах. Яго старшыней стау

бальшавiк Рагозiнскi.Старшыней Савета народных камiсарау Беларусi - Ландэр

У лютым 1918 года бальшавiкi амаль завяршылi арганiзацыю Савецкай улады у

губернях, паветах i воласцях. Саветы сталi адзiнымi паунапраунымi органамi

улады,што праводзiлi палiтыу партыi-бальшавiцкай.

24—25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенная паўстанне. Часовы ўрад быў звергнуты. II ¡серасiйскi з’езд Саветаў прыняй Дэкрэты аб мiру i зямлi, стварыў новы ўрад – СНК, выбраў заканадаўчы орган – УЦВК. Уся ўлада перайшла да Саветаў рабочых, сялянскiх i салдацкiх дэпутатаў.

26 кастрычнiка 1917 г. узяў ўладу ў свае рукi i Мiнскi Савет. Былi створаны ўзброеныя сiлы новай улады, якiя ўстанавiлi кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламi. Быў створаны ВРК. Супраць новай улады выступiў меншавiцка-эсэраўскi «камiтэт выратавання рэвалюцыi». У вынiку перагавораў было дасягнута кампрамiснае рашэнне: «Камiтэт...» абавязаўся не пасылаць войскi ў Петраград для падаўлення рэвалюцыi, а Савет пагадзiўся перадаць «Камiтэту» уладу. Затым бальшавiкi з дапамогай салдат Заходняга фронту ўзялi ўладу ў свае рукi. За Мiнскам савецкая ўлада ўсталявалася i ў iншых гарадах Беларусi. Быў ўтвораны адзiны абласны выканаўчы камiтэт i Савет Народных Камiсараў, праведзены пер­шыя рэвалюцыйныя пераўтварэннi: нацыяналiзацыя прамысловасцi, уводзiўся 8-гадзiнны рабочы дзень, канфiсковывалiся памешчыцкiя гаспадаркi, стваралiся першыя калектыўныя гаспадаркi сялян i iнш. Адбылiся кардынальныя змены ў галiне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагi ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва. Пачалiся карэнныя пераўтварэннi ва ўсiх сферах жэцця беларускага народа.

Кастрычнiцкая рэвалюцыя – не выпадковая з`ява, а заканамерны працыс грамадзянскага развiцця Расii. Пры ўсiх неад­на­значных адносiнах да Кастрычнiцкай рэвалюцыi, трэба прызнать, што яна як нi адна iншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне не толькi на народы Расii, але на ход сусветная гiсторыi. За кароткi час краiна пераўтварылася ў магутную iндустрыяльную дзяржаву, з якой лiчыўся ўвесь свет. Дзякуючы Кастрычнiку беларускi народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамiчны i iнтэлектуальны патэнцыял. Чаму не ўдалося захаваць усе гэта? Кастрычнiцкая рэвалюцыя тут нi пры чым. Гэта тлумачыцца iншымi як аб`ектыўнымi, так i суб`ектыўнымi прычынамi.









ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.