Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







ВОПРОС№36,37:Сворачивание НЭПа. Индустриализация и коллективизация.





Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі.Частка сродкау была выдзелена машы-набудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялау. Заводы у Мiнску "Энер-гiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, а БелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi.Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.



38. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 20-я гг. 20ст. 1) Адносна дэмакрат. разв. сац.-эканам. і грам.-паліт. прац. у краіне, характ. для пач. і сяр. 20-х гг, прыняло пад іх канец і асабл. ў пач. 30-х гг. выразна акрэсл. каман.-адміністр. рысы. Перш за ўсё гэта праявіл. ў экан., пераважна ў прымусовым ажыццяўл. калектывіз. с\гасп.. Метады і формы правядз. розн. мерапрыемс. сталі рэгламентав.. Пачаўся адыход ад дэмакратыі. Бел. нар., як і інш. нар., што пражыв. ў СССР, верыў, што будуе сацыялізм. 1 ўсё гэта адбывал. ва ўмовах фармірав. і дзейн. кам.-адміністр. сіст. і культу ас. Сталіна. У др. пал. 30-х гг. культ ас. і звяз. з ім беззак. і рэпр. атрым. юрыдыч. афармл.. Лют.-сакавіцкі пленум (1937г.) ЦК УКП(б) прыняў не маюч. ніяк. логікі фор-лу аб тым, што па меры ўмацав. сацыяліз. класав. бараць. ў краіне будзе абвастр.. Аўтар. яе быў Сталін. Гэта фор-ла з'явіл. тэарэт. абгрунт. усяго беззак., што тварыл. ў краіне.У 30-я гг. у грам. жыцці назірал. цесная сув. паміж сац.-экан. і грам.-паліт. напрамкамі дзейн., моцная залежн. грам. спраў ад пераўтвар. у экан.. Так, згодна з пастан. Прэзідыума ЦВК БССР ад 27 студз. 1930 г. у БССР прызначал. датэрмінова перавыб. тых сельс. Сав., якія не спраўл. с задач. калектыв.. На гэтай асн. былі праведз. перавыбары 61,9% сель. Саветаў рэсп.. У востр. бараць. праходз. чаргов. выбары Сав-ў. А самі Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўн. прац. мас. Іх фармірав. адбывал. на асн. дырэктыўн. указан., што выключ. крытыку парт.-дзярж. органаў, спаборніцтва кандыдатур. Але афіц. прапаг. падавала ўсё так, што быццам у БССР, як і ў цэлым у СССР, усё адмыслова і дабрач.: грам.-паліт.е жыццё ідзе "дэмакрат." шляхам, павыш. ўдзел працоў. не толькі ў дзейн. Сав., але і ў інш. грам. арганізац., у т.л. і ў прафсаюзах.

Не так акт., але ўсё ж такі раслі і рады камсамола. Частка з іх у далейш. уступае ў партыю. Камсамол поўн. падпарадкоўв. партыі. У снеж. 1936 г. была прын. Канстыт. СССР, а ў 1937 г.—Канстыт. БССР. У іх былі запісаны не толькі абав., але і правы грамадз.. Але паўсядз. практыка, масав. арышты і рэпр. сведч. аб страшэнных парушэннях асн. заканад. актаў. У перадваенны час у грам.-паліт. жыцці БССР з'явіліся нов. жорсткія рысы. Яны былі звяз. з указам Прэзідыума Вярх. Сав. СССР ад 26 чэрв. 1940 г. "Аб перах. на 8-гадз. раб. дзень і 7-дзён. тыдз. і аб забар. самавольн. пакідання рабоч. і служач. прадпр. і устаноу". У адпаведн. з гэтым указам толькі за 1 мес. у БССР было асудж. за прагулы каля 4 тыс. чал.. Т.ч., грам.-паліт. жыццё ў БССР у 30-я гг. было адзначана шматлік. рэгламентацыямі. Яны былі абумоўл. фармірав. адміністр.-каманд. сіст. і культу ас., я-я прывялі да ўсталяв. дыктатарс. рэж.. У вын. не толькі ў экан., сац. сферы, але і ў паліт. жыцці былі зробл. вял. дэфармац. з іх цяжк. вынікамі. Але ўсё гэта прыкрывал. бачнасцю дэмакратыі. Складван. адмін.-каманд. сіст. стала магч. па раду прычын:

1) адносна нізк. ўзр. граматн. нас., і ў перш. чаргу сялян; 2) фактычн. адсутн. дэмакрат. традыц. і нават схільнасць да моцн. улады; 3) мэтанакіраванага і паступ. узмацнення партыйн. і сав. бюракратыч. апарату; 4) адсутн. дэмакрат. сіст. вы­лучэння кіруюч. кадраў; 5) рэгулярнай прапаганд. апрацоўкі насельн.; 6) імкн. Сталіна і яго акруж. да неабмежав. улады. У сяр. 30-х гг. адбылося зрошчванне парт. апарату з дзярж.. У яго руках паступова сканцэнтрав. заканад. і суд. ўлада.

3 перах. да фарсірав. індустрыял. і гвалт. калектыв. ў БССР дыктатарскі рэжым пачаў умацоўв.. Ва ўсіх сферах жыцця была зробл. стаўка на дыктат. У 30-я гг. разгорн. масав. рэпр.. Першая іх хваля прыйшлася на 1930—1931 гг. Бел. інтэліг. абвінавацілі ў "нацыянал-дэмакратызме". Па справе "Саюза вызвал. Бел." праходзіла 90 чал.. Сярод іх—Чарвякоў, Жылуновіч, Купала, Прышчэпаў і інш. Другая хваля рэпр. адбылася ў 1933-1936 гг. у пер. чысткі партыі і адмены парт. білетаў. Кампарт. Бел. скарацілася напалову. Маштаб рэпр. пашыраўся з кожн. годам. У 1937—1939 гг. адбылася трэцяя хваля мас. рэпр.. Узрасла жорсткасць прыгавораў. У 1937 г. знач. кольк. арыштав. прысуджалася да вышэйш. меры—рас­стрэлу. Па усім былым СССР, у т.л. і на Бел., былі раскіданы шматл. сведч. такіх злачынстваў—лагеры, турмы, спецпа­сял., месцы масс. забойстваў нявінных ахвяр. Адно з іх—Кура.паты пад Мінскам. Т.ч., кан. 20-х—30-я гг. былі ў гіст. Бел. адметным, склад. і драмат. часам. Жыццё праходз. ва умов. умац. адм.-кам. сіст., фармірав. культу ас., усталяв. сталінс. дыктат. рэж.. Гэта паклала адбітак на ўсе бакі грам.-пал., сац.-экан. і культ. разв..

2) Палітычнырэжым, усталяваны ў БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца, як сталінскі таталітарны рэжым. Тэта та­кая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыцяўляецца поўны {татальны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Для такога палітычнага рэжыму ўласцівы наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалоггі, г. зн. сістэмы погля-даў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага

сацыялістычнага ладу, звязаны зтэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.

Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё свой план мадэрнізацыі грамадства (індустрыялізацыя, калектывізацыя, «культурная рэвалюцыя»), усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі з дапамогай адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэспубліцы штучна ўмацоўваецца рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У тэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей.

Таталітарны палітычны рэжым (яго яшчэ называюць «сталіншчына») забяспечыў усталяванне цэласнай грамадскай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як«дзяржаўны сацыялізм». Пры ім функцыі па распараджэнню палітычнай ула­дай аказаліся адчужанымі ад большасці простых людзей і ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўным апаратам.

У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчаи дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і безпамылковасць палітыкі I. Сталіна.

Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х30-я гг. былі звязаны са спыненнем НЭПа (но-вай эканамічнай палітыкі) і беларусізацыі, разгортваннем рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя супрацьстаяла ці не супадала са сталінскай.

У1937 г. была ирьашгаКанстытуцыя БССР. У ей быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але на самай справе ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы трапіць (быць выбраным) у органы ўлады (вышэйшым з іх з'яў ляўся Вярхоўны Савет БССР) магаі па складзеных спісах толькі члены Камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. Такі безалыпэрнатыўны парадак выбараў органаў улады, калі адна кандидатура, узгодненая з мясцовым партый­ным кіраўніцгвам, прэтэндуе на адно месца, характарызуецца гісторыкамі як «выбар без выбару».



39. Разгром беларускага нац-дэмакратызма Канстытуц.БССР 1937г.. Адносна дэмакрат. разв. сац.-эканам. і грам.-паліт. прац. у краіне, характ. для пач. і сяр. 20-х гг, прыняло пад іх канец і асабл. ў пач. 30-х гг. выразна акрэсл. каман.-адміністр. рысы. Перш за ўсё гэта праявіл. ў экан., пераважна ў прымусовым ажыццяўл. калектывіз. с\гасп.. Метады і формы правядз. розн. мерапрыемс. сталі рэгламентав.. Пачаўся адыход ад дэмакратыі. Бел. нар., як і інш. нар., што пражыв. ў СССР, верыў, што будуе сацыялізм

. 1 ўсё гэта адбывал. ва ўмовах фармірав. і дзейн. кам.-адміністр. сіст. і культу ас. Сталіна. У др. пал. 30-х гг. культ ас. і звяз. з ім беззак. і рэпр. атрым. юрыдыч. афармл.. Лют.-сакавіцкі пленум (1937г.) ЦК УКП(б) прыняў не маюч. ніяк. логікі фор-лу аб тым, што па меры ўмацав. сацыяліз. класав. бараць. ў краіне будзе абвастр.. Аўтар. яе быў Сталін. Гэта фор-ла з'явіл. тэарэт. абгрунт. усяго беззак., што тварыл. ў краіне. У 30-я гг. у грам. жыцці назірал. цесная сув. паміж сац.-экан. і грам.-паліт. напрамкамі дзейн., моцная залежн. грам. спраў ад пераўтвар. у экан.. Так, згодна з пастан. Прэзідыума ЦВК БССР ад 27 студз. 1930 г. у БССР прызначал. датэрмінова перавыб. тых сельс. Сав., якія не спраўл. с задач. калектыв.. На гэтай асн. былі праведз. перавыбары 61,9% сель. Саветаў рэсп.. У востр. бараць. праходз. чаргов. выбары Сав-ў. А самі Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўн. прац. мас. Іх фармірав. адбывал. на асн. дырэктыўн. указан., што выключ. крытыку парт.-дзярж. органаў, спаборніцтва кандыдатур. Але афіц. прапаг. падавала ўсё так, што быццам у БССР, як і ў цэлым у СССР, усё адмыслова і дабрач.: грам.-паліт.е жыццё ідзе "дэмакрат." шляхам, павыш. ўдзел працоў. не толькі ў дзейн. Сав., але і ў інш. грам. арганізац., у т.л. і ў прафсаюзах.

Не так акт., але ўсё ж такі раслі і рады камсамола. Частка з іх у далейш. уступае ў партыю. Камсамол поўн. падпарадкоўв. партыі. У снеж. 1936 г. была прын. Канстыт. СССР, а ў 1937 г.—Канстыт. БССР.

Ужыванне рэпрэсій адбывалася ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулака як класа. 3 1929 г. пачалося «рас-ку­лачванне» і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі са спыненнем палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме»прадстаўнікі культуры Бе­ла­русь У 1930 г. зрабіў спробу самагубства Янка Купала, які ў перадсмяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізіч-ная, чым палітычная». Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У тэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М.Ф. Гікалам, А.Р. Чарвяковым, М.М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101 райкома, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР.

Грубыя парушэнні пратоў чалавека тлумачыліся сталінскай тэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі.

Заходняй Беларусі.



40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939)

1) У вын. поль.-сав. вайны 1920г, паводле Рыжс. дагав. 1921г. Зах. Бел. адышла да Польш.. Анексаван. тэрыт. поль. улады раздзялiлi на 4 ваявод.: Палес., Навагруц., Вiленс., Беластоц..Створан. поль. адмiнiстр. падмацоув. густ. сетк. палiц. уста­ноу – пастарункау. Бел. пераутвар. у сыравiн. прыдат. Поль.. Прац. дзень вызнач. у 10—11 гадз., за тую ж працу польс. рабоч. плацiлi больш, як бел.. Было беспрац.. Больш пал. зям. фонду належ. памешч. i буйн. уладальн. (менш чым 1% жых.). Поль. улады раздавалi буйн. учас. зямлi былым чыноун. i афiц. поль.-сав. вайны, на якiх потым абапiр.. Iх назыв. асаднiк.. Поль. урад шырока праводз. хутарыз. (камасацыю). Выгаду ад рэф. атрымала невял. частка сял., якiя ужо былi заможн.. Рэф. лiквiдав. сервiтуты, у вын. чаго сял. пазбавiлiся пашы для жыв., вадаемау i сенажац.. Аграрн. пераутвар. т.ч. вялi да узраст. дыферэнц. сял., калi бедн. частка пач. няух. павялiчв.. Кiраун. Поль. праводз. шавiнiст. палiт., мелi на мэце паланiзав. цэлы нар.. Закр. бел. устан., забаранял. у дзярж. устан. ужыв. бел. мову. Гэтаму дапам. кат. царква. Панавау жорс. палiт. рэжым i палiц. тэрор, рэпрэсiрав. у перш. чаргу камунiст.. Лютавалi карн. экспедыц., «пацыфiкацыi». У iх час палiц. разбур. жылле сял., знiшч. маем. i харчы, учын. масав. экзэк.. Вяд. роля у правядз. тэрору належ. тайн. палiцыi – «дэфензiве». Яна шыр. карыст. метад. правакац., паклепу, i фiз. катаван-у.

У пач. i сяр. 20-х гг. сац. i нац. бараць. пераваж. насiла узбр. хар-р у форме партыз. руху. Значн. ролю у бараць. выконв. КПЗБ. Яна была част. КПП i кiрав. яе дак-мi. Такая ж сiтуац. была з Камунiст. саюз. моладзi ЗБ. Асабл. значн. посп. гэтых арганiз. было кiраун. легальнай рэв.-дэмакр. арганiзац. «Грамадой». Яе прагр.: аб’ядн. з БССР, канфiск. памешч. зямель, ствар. раб.-сял. урада i г.д. Грамада праводз. мiтын., дэманстр.. У 1927 г. улады пачалi лiквiд. гурт. i камiт. грамады. Гра­маду забаран., а яе актывiстау прыцягн. да суд. адказн.. Пасля гэт. традыц. Грам. працягвала нов. арганiз. «Змаган. за iнтар. сял. i раб.», якая атрым. 26% галасоу выбаршч. у поль. сейм. У 1930 г. палiц. правяла мас. арышты актывiс. «Зма­гання» i закрыла яго кiрау-ва. Вял. ролю у грам.-палiт. жыццi адыграла культ.-асветн. арганiз. «Тавар. бел. школы». Экан. крызiс 1929—1933 гг. абвастр. у небыв. памерах мiждзярж. i унутрыклас. супяр. больш. краiн свету. Гэта штурх. кiруюч. колы краiн да перах. на антыдэмакрат. мет. кiрав. (Герм., Iтал.). Знеш.палiт. арыент. на гiтлер. Герм. выкрышталiзав. i унут.палiт. курс «санацыйн.» рэжыму Ю.Пiлсудскага у Поль.. Рашаюч. ролю у перабуд. усяго рэвалюц. руху адыграу 7-мы кангрэс Камiнтэрна (1935), якi распрац. такт. бараць. супр. фаш. i вайны. Кангрэс патрабав. ад камунiстау: ствар. адзiны раб. фронт i адзiн. антыфаш. фронт. Гэт. працэсу перашкадж. недавер камунiс. КПП да дэмакрат. партый i наадв.. Антыфаш. фронт склалi: Поль. сацыялiст. парт., БУНД, «Стронiцтва людове», Бел. хрысц. дэмакр. i г.д. З iмi наладжв. сувязi, або спрабав. гэта зрабiць кам-сты ЗБ. Бараць. працоун. працягвал. да 1939 г., нягледз. на роспуск у 1938 г. КПЗБ i КПЗУ. У гэтай бараць. вылучыл. многiя выдатн. барацьб.: К.Арлоускi, В.Харуж., В.Корж i iнш.

БССР паст. аказвала матэр. i iдэалаг. падтр. у бараць. працоуных у ЗБ. Але калектыв. i iнш. працэсы у СССР адштурхо­ув. людзей ад гэтай бараць.. Масав. рэпрэсii значна аслабл. весь рух. Таму i не удал. ствар. адзiны нар. антыфаш. фронт.

2) У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Зах Беларусі.



42. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР. Пераутварэнні ў Зах. Беларусі.

1) Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

2) Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССРадбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні, які атрымаў назву пакт Молатава-Рыбентропа (па прозвішчах міністраў замежных спраў). Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы пад­зялялася на сфе­ры уплыву СССР і Германіі. Гэта парушала правы польскага народа на самавызначэнне. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Полыпчу, тым самым развязаўшы другую сусветную войну. Германскія войскі акупіравалі (захапілі) амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да межаў Заходняй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага на-сельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная армія перайшла са-вецка-польскую мяжу К 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырвонаар­мей-цаў як сваіх вызваліцеляў. Граніца паміж Чырвонай арміяй і германскімі войскамі была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй, а ў Брэсце адбыўся сумесны савецка-германскі парад.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоў-ны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павялічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла прык-ладна ў два разы і к канцу 1940 г. склала больш за 10 млн. чалавек. У кастрычніку 1939 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

У заходніх абласцях Беларусі ў час усталявання савецкага ладу разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Яны былі звязаны з развіццём прамысловасці і суцэльнай калек-тывізацыяй хутарскіх гаспадарак, якая суправаджалася тымі адмоўнымі з'явамі, характэрнымі ў час яе правядзення ў БССР. Значна павялічыўся аб'ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. Было ліквідавана беспрацоўе.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе адной дзяржавы — БССР пакончыла з несправядлівым падзелам яго на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.


43. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранца­ва да Чорнага мора, дзе вялі наступление тры буй-ныя фашысцкія групоўкі — "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала трупа армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых фуп, усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымлі-ваў 2-й паветраны флот — 1600 баявых самалётаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3, 4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лей­тэнанта В.І.Кузняцова, генерал-маёра К.Дз.Голубева, генерал-маёра А.А.Карабкова — усяго 11 стралковых, дзве танка­выя, адна кавалерыйская дывізіі.

У першыя часы вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Ма-гутныя бом­бавыя удары былі нанесены па скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. У выніку гэтай аперацыі вораг знішчыў 528 самалётаў Заход-няга фронту на аэрадромах, 210 збіў ў паветраных баях.

Чырвоная Армія несла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлівала своечасовага папаўнення, бое-прыпасаў, зброі і вымушана была адступаць. У выніку хутка-га прасоўвання варожых сіл значная колькасць савецкіх вой­скаў трапіла ў акружэнне, здалася ў палон, хавалася ў лясах.

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку Вялікай Айчыннай вайны, воіны Чырвонай Арміі мужна і бясстраш­на змагаліся з ворагам. Першыя удары прынялі на сябе пагранічнікі і воіны прыгранічных гарнізонаў. Да апошняга па­трона абаранялі свае пазіцыі пагранічнікі 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта І.Г.Ціха-нава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераізм праявілі воіны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранат-рада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якія змагаліся ў раёне Гродна. За дзесяць гадзін бою яны адбілі адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Мужнасцю вызначаліся і дзеянні ваенных лётчыкаў Заходняга фронту. Ужо ў першы дзень вайны яны зрабілі больш за 1,9 тыс. вылетаў, нанеслі шэраг бомбавых удараў па аэрадромах праціўніка. У паветраных баях было знішчана больш за 100 самалётаў праціўніка. У першыя гадзіны вайны лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў таранілі варожыя са­малёты.

Назаўсёды застанецца ў памяці людской гераізм аба-ронцаў Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон крэпасці Скаля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся з першага дня вайны да канца ліпеня. Абарону ўзначалілі капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжаватаў і інш. Нягледзячы на колькас-ную перавагу праціўніка, абстрэлы, бесперапынныя удары авіяцыі, савецкія воіны пастаянна контратакавалі ворага і наносілі яму вялікія страты.

Сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасці былі прадстаўнікі 30 нацыянальнасцяў СССР. За бессмяротны подзвіг, які быў здзейснены імі, крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой".

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў, фашысты, нягледзячы на ўпартае супраціўленне з боку асобных часцей Чырвонай Арміі, даволі хутка рухаліся у глыб тэррыторыі Беларусі.

Сур'ёзная пагроза захопу ворагамі навісла над сталіцай Беларусі Мінскам. Становішча ўскладнялася тым, што Мінскі ўмацаваны раён бьгў фактычна не падрыхтаваны да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту аба-рона гора­да была ўскладзена на войскі 44-га і 2-га стралковых карпусоў. Для дапамогі ім ствараліся добраахвотныя знішчальныя атрады з жыхароў сталіцы. Яны ахоўвалі прадпрыемствы, вузлы і сродкі сувязі, маеты. Бітва за Мінск была кароткай, але жорсткай. Гітлераўцы страцілі сотні салдат і афіцэраў, было спалена і падбіта больш за 300 танкаў, шмат іншай баявой тэхнікі. Адчувальныя страты нанеслі праціўніку лётчыкі. Экіпажы савецкіх бамбардзіроўшчыкаў капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта І.З.Прасайзена накіравалі свае падбі-тыя самалёты на вялікую колькасць ва­рожай баявой тэхнікі.

Сілы былі няроўныя, і, нягледзячы на ўпартае суп-раціўленне, савецкім вайскам не ўдалося ўтрымаць сталіцу Беларусі. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся ў Мінск.

У гіганцкім катле на захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся амаль цалкам злучэнні 3-й і 10-й армій, а таксама частка сіл 4-й і 13-й армій. Некаторыя з іх прабіліся з акружэння, частка засталася ў лясах і перайшла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапіла ў палон. Вораг захапіў шмат баявой тэхнікі, зброі і вайсковай маёмасці. У сё гэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы ў далейшай барацьбе з нямецка-фашыецкімі захопнікамі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Увесь цяжар абароны радзімы бьгў ускладзе-ны на плечы простых салдат. Толькі 29 чэрвеня была абвешчана дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавьгх абласцей, у адпаведнасці з якой праводзілася дадатковая мабілізацыя ў Чырвоную Армію. У чэрвені — жніўні ў яе рады было мабілізавана больш за 500 тыс. жыхароў рэспўблікі. Па агульнай партыйнай мабілізацыі ў дзеючую армію было прызвана 26,5.тыс. камуністаў і больш за 130 тыс. камсамольцаў. Аднак з-за хуткага наступлення гітлераўцаў не ўдалося выканаць планы мабілізацыі ў Заходніх абласцях БССР.

Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ствараліся знішчальныя атрады. Ужо ў еярэдзіне ліпеня існавала 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек). Для дапамогі арміі фарміраваліся атрады і палкі народ нага апал­чэння. У Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцях было створана больш за 200 фарміраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс. чалавек). Яны ўдзельнічалі ў будаўніцтве абарончых аб'ектаў і ў баях з захопнікамі. На прамысловых аб'ектах усходніх абласцей Беларусі наладжвалася вытворчасць боепрыпасаў, праводзіўся рамонт узбраен­ня і баявой тэхнікі. Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана больш за 1.5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, больш за 17 тыс. адзінак каштоўнага тэхналагічнага абсталявання. Не менш важнае значэнне надавалася эвакуацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, грамадскай жывёлы, сыравіны і матарыялаў, іірадуктаў харчавання. У глубокі тыл было адпраўлена каля 40 тыс.т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звыш 220 камбайнаў. 3 неакупіраваных раёнаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывёлы. Тое, што не змаглі вывезці, было раздадзена насельніцтву, воінскім часцям Чырвонай Арміі. Усяго ўтылавыя раёны было эвакуіравана больш 60 % трактараў, 18 % камбайнаў, 53 % буйной рагатай жывёлы, 30 % запасаў прадуктовага зерня.

Значная ўвага ўдзялялася эвакуацыі ўстаноў навукі і культуры. Ва ўсходнія раёны эвакуіраваліся калектывы 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, б буйных тэатраў, больш за 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. У савецкім тыле працавалі каля 100 акадзмікаў, членаў-карэспандэнтаў АН БССР, дактароў і кандыдатаў навук. больш за 400 артыстаў, 500 мастакоў, 22 кампазіта-ры, значная колькасць пісьменнікаў і паэтаў.

Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мераирыемствы праводзіліся ў вельмі кароткія тэрміны, у складаных умо-вах прыф­рантавой абстаноўкі, пад артылерыпскімі абстрэламі і налётамі варожай авіяцыі.

У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла захады па стварэнні лініі абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапу-сціць прарыву гітлераўцаў на маскоўскім напрамку. Тры дні ішлі баі ў Барысаве на шашы Мінск — Масква. 8 —9-га ліпеня г.п. Талачын двойчы пераходзіў з рук у рукі. 14 ліпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. Жорсткія баі разгарнуліся у раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзіну, дзе у адныім з баёў фашысты страцілі 20 танкаў.

3 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілёва. Яе ажыццяўлялі войскі 61-га стралковага корпуса пад каман-даваннем генерала Ф.А.Бакуніна. Баі насілі надзвычай напружаны характар. Гітлераўцы страцілі тут шмат жывой сілы і баявой тэхнікі. Толькі ў час 14-гадзіннага бою на Буйніцкім полі было знішчана больш за батальён салдат і афіцэраў праціўніка, 39 танкаў і бронетранспарцёраў.

Цяжкія баі супраць сіл 2-й нямецкай арміі ішлі 12 — 19 жніўня за Гомель. Страціўшы больш як 5200 салдат і афіцэраў, гітлераўцы захапілі горад.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырво­най Арміі ў пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны. Сур'ёзныя памылкі сталінскага кіраўніцтва напярэдадні вайны ў знешняй палітыцы, масавае рэпрэсіраванне вышэйшага каманднага саставу Чырво­най Арміі, непрыняцце належных мер па ўмацаванні абараназдольнасці краіны не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял у першыя месяцы вайны, прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт.

Апраўдваючы няўдачы і страты ў пачатковы перыяд вайны, І.В.Сталін абвінаваціў у гэтым камандаванне Заходняга фронту. Яго камандуючы Дз.Р.Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.

Нягледзячы на цяжкае становішча, Чырвоная Армія аказала ўпартае сунраціўленне моцнай ваеннай гітлераўскай групоўцы, сваімі гераічнымі дзеяннямі садзейнічала зрыву фашысцкага плана "маланкавай вайны".









Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.