Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Пачатак другой сусветнай вайны i Вялiкай Айчыннай вайны (верасень 1939 – верасень 1945 гг.).





Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г. Умоўна можна вызнацыць пяць асноўных яе перыядаў: 1) пачатак вайны – верасень 1939 – чэрвень 1941; 2) нападзенне на СССР – крах дактрыны «Блiцкрыга», мiфа аб непераможнасцi Германii (чэрвень 1941 – лiстапад 1942); 3) карэнны пералом (лiстапад 1942 – снежань 1943); 4) разгром фашысцкага блока, вызваленне краiн Еўропы ад фашызму (студзень 1944 – май 1945); 5) разгром Японii – вызваленне народаў Азii ад японскай акупацыi, заканчэнне другой сусветнай вайны (май – верасень 1945).

Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя краiны далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь (4 млн. жыхароў). 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28—30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Заходняй Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР. 3 лiстапада 1939 г. Нечарговая V Сесiя Вярхоўнага Савета СССР i 12 лiстапада 1939 г. Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР. У вынiку тэрыторыя беларусi склала 225,6 тыс. кв. км, насельнiцтва 10 млн. чал. Уводзiцца новае адмiнiстрацыйнае дзяленне, праводзяцца першыя адмiнiстратыўныя пераўтварэннi, пераразмеркаванне зямлi, стварэнне кааператываў, калгасаў, саўгасаў. Адмоўную ролю мелi рэпрэсii i дэпартацыi. 10 кастрычнiка 1939 г. урад СССР перадаў г. Вiльна i Вiленскую вобласць Лiтве. Разам з Вiльняй перадавалася тэрыторыя плошчай 6900 кв. км. Менш чым праз год, у лiстападзе 1940 г., да Лiтвы, пад час яе ўваходжання ў склад СССР, былi дадаткова далучаны з лiку беларускiх зямель 2600 кв. км трыторыi з 65 тыс. чалавек.

З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план «Барбароса» – маланкавай вайны, разгрому СССР за 3—4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план «Ост» – праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР.

Нягледзячы на заключэнне дагавору з Германiяй, пралiкаў у вызначэннi пачатку вайны, кiраўнiцтва СССР рабiла пэўныя захады па ўмацаванню абароназдольнасцi краiны, у прыватнасцi, на Беларусi. Гэта будаўнiцтва ў Мiнску i Магiлеве авiяцыйных, Вiцебску i Баранавiчах – танкарамонтных прадпрыемтсваў. Iшло ўзвядзенне абарончых умацаванняў, пераўзбраенне войска i iнш.

22 чэрвеня 1941 г. фашэсцкая Германiя напала на СССР. У лiку першых прыняла на сябе ўдар Беларусь. Пачалася Вялiкая Айчынная вайна. Яна стала састаўной часткай другой сусветнай вайны. Галоўнай мэтай Германii было знiшчыць СССР як палiтычную i ваенную дзяржаву, знiшчыць большую частку насельнiцтва, астатнiх ператварыць у рабоў. Толькi 20 % беларусаў падлягалi анямечванню, а 80 % -- знiшчэнню. На тэрыторыю Беларусi наступала самая моцная групоўка – группа армiй «Цэнтр». Вайсковыя злучэннi i насельнiцтва павялi рашучую барацьбу супраць ворага. У чэрвенi – жнiўнi ў армiю было мабiлiзавана звыш 500 тыс. чалавек мясцовага насельнiцтва, стваралiся палкi i атрады народнага апалчэння (33 тыс.), знiшчальныя батальоны для барацьбы з дыверсантамi. Каля 2 млн. чалавек удзельнiцалi ў будаўнiцтве абарончых амацаванняў. Аднак сiлы былi няроўныя. Вораг захапiў 28 чэрвеня Мiнск, 27 лiпеня – Магiлеў, 19 жнiўня – Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусi была захоплена ворагам. У чым жа прычыны няўдач баявых дзеянняў ў пачатку вайны? Выявiлася перавага эканамiчнага патэнцыялу Германii. Пасля захопу шэрагу краiн Еўропы iх прамысловы патэнцыял працаваў на ваенныя патрэбы немцаў. Германiя раней перавяла сваю прамысловасць на выпуск узбраенняў. Германская армiя была адмабiлiзавана, мела вопыт вядзення вайны i г.д. З боку СССР былi дапушчаны пралiкi ў тэрмiнах пачатку вайны, рэпрэсii ў армii, адсутнасць вопыту вайны, выкарыстанне старых тыпаў зброi i iнш. Абарончыя баi на Беларусi, мужнасць i гераiзм войскаў i насельнiцтва перашкодзiлi Германii выканаць свае планы, далi магчымасць падрыхтавацца да абароны Масквы, быў сарваны гiтлераўскi план маланкавай вайны.

24. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Акупацыйны рэжым – сiстэма палiтычных, эканамiчных, ваенных, iдэалагiчных мер, накiраваных на лiквiдацыю грамадскага i дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў i рэсурсаў, зняволенне, крывавы тэрор, знiшчэнне беларускага народа. Згодна плану «Барбароса» была знiшчана дзяржаўная смастойнасць i тэрытарыяльная цэласнасць рэспублiкi. Яна была падзелена на часткi, якiя перайшлi да ўсходняй Прусii, рэйхскамiсарэята «Остланд», «Украiна», генеральнай акругi Лiтвы i iнш. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай i цывiльнай акупацыйнай адмiнiстрацыi. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былi войскi, службы СС, СА, СД, гестапа, жандармерыi i iнш.

Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення плана «Ост» была палiтыка генацыду – планамернага знiшчэння насельнiцтва: камунiстаў, ваеннаслужачых, савецкiх, партыйных, камсамольскiх актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўвалася сiстэма мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыi, лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчнага знiшчэння людзей немцы арганiзавалi на беларусi больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзяленняў. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фашысты над партызанамi, подпольшчыкамi, мiрным насельнiцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акупацыi спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўных падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фашысты рабавалi нацыянальныя багаццi рэспублiкi. Было вывезена 90 % тэхнiчнага абсталявання, разрабавана 10 тыс. калгасаў, знiшчаны лес i г.д. Акупацыяныя ўлады рабiлi ўсе, каб знiшчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi. Каб раскалоць адзiнства беларускага народа, знайсцi сабе апору, гiтлераўцы спрабавалi ствараць нацыянальныя арганiзацыi: Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускi корпус самааховы (БКС), Саюз беларуская моладзi (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краявая абарона (БКА) i iнш. Выкарыстоўваючы ўсе сродкi агiтацыi i прапаганды, гiтлераўцы iмкнулiся ўздзейнiчаць на насельнiцтва, зрабiць яго пакорным, паслушэнным, зламаць яго волю да барацьбы.

Аднак беларускi народ ад дзяцей (Марат Казей) да дарослых узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскiя атрады i групы стваралiся на базе народнага апалчэння, знiшчальных батальенаў, камандзiраў i байцоў Чырвонай Армii, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскi рух быў ўсенародным, дзейнiчала 1255 партызанскiх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чалавек.

Шматгранную дзейнасць супраць ворага ажыццяўляла партыйнае падполнне: 203 абкамы i мiжрайкамы, мiжрайцэнтры, гаркамы i райкамы, больш 1500 пярвiчных арганiзацый. Побач з iмi дзейнiчала камсамольскае падполле. Формы i метады барацьбы з ворагам былi самыя розныя: знiшчэнне афiцэраў i салдат, дыверсii, рэйкавая вайна, парушэнне сродкаў сувязi, узрыў мастоў, дарог, выданне падпольных газет, лiстовак, распаўсюджванне зводак iнфармбюро. Разам з беларусамi змагалiся рускiя, украiнцы i iншыя прадстаўнiкi народаў СССР, а таксама палякi, чэхi i словакi, венгры, немцы i iнш. Гераiчная барацьба народа падрывала моц фашысцкай армii, умацоўвала веру насельнiцтва ў перамогу, наблiжала яе.

 

25. Вызваленне Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.

Восенню 1943 г., пасля разгрому нямецкiх войск пад Курскам, пачалося вызваленне тэрыторыi Беларусi. Сумесна з Чырвонай Армiяй дзейнiчалi 1-я польская дывiзiя iмя Т.Касцюшкi, партызанскiя атрады. Было вызвалена 40 раенаў Магiлеўскай, Вiцебскай, Гомельскай, Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсей тэрыторыi Беларусi ажыццяўлялася па плану «Баграцiен». Удзельнiчалi войскi 1, 2, 3-га Беларускiх франтоў, 1-га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская ваенная флатылiя, французскi добраахвотнiцкi авiяполк «Нармандыя-Неман», партызанскiя злучэннi. Супраць Чырвонай армii вораг сканцэнтраваў групу армiй «Цэнтр» колькасцю 1,3 млн. чал., каля 10 тыс. гармат i мiнаметаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалетаў. Нягледзячы на жорсткае супрацiўленне, Чырвоная Армiя здолела акружыць i знiшчыць шматлiкiя групоўкi войск (Вiцебскi, Бабруйскi, Мiнскi кацел). Вялiкi ўклад у зваленне Беларусi ўнеслi партызанскiя злучэннi. За месяц наступлення савецкiя войскi ачысцiлi ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусi, большую частку Лiтвы, частку Латвii, усходнiя раены Польшчы. Аперацыя «Баграцiен» мела гiстарычнае значэнне. Была знiшчана варожая групоўка армiй «Цэнтр» (28 дывiзiй з 38), забiта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат i афiцэраў. Савецкiя армiя падыйшла да гранiц Усходняй Прусii, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрагу краiн Еўропы i разгрому фашысцкай Германii. Саюзнiкi па антыгiтлераўская каалiцыi ўбачылi,што СССР сваiмi сiламi знiшчыць ворага, i ў 1944 г. адкрылi другi фронт. Вялiкая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзi ўлiлiся ў рады Чырвонай Армii. Вызваленая Беларусь пачала адраджаца i працаваць на патрэбы фронта перамогi. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР.

Дзякуючы паспязовым дзеянням Савецкай армii, фашысцкая Германiя былi разгромлена. 8 мая Германiя падпiсла акт аб безагаворачнай капiтуляцыi. 9 мая было аб`яўлена Святам Перамогi. 9 жнiўня 1945 г. Чырвоная Армiя i Флот пачалi баявыя дзеяннi супраць мiлiтарысцкай Японii, была лiквiдавана галоўная сiла – Квантунская армiя. Ужо пасля гэтага адбылiся атамныя бамбардзiроўкi ЗША Хiрасiмы i Нагасакi. 2 верасня 1945 г. Японiя падпiсала акт аб безагаворачнай капiтуляцыi.

Многiя дзяржавы i народы ўнеслi свой уклад у перамогу над фашызмам (саюзнiкi ЗША, Англiя, Францыя i iнш.). Аднак галоўны, рашаючы ўклад унес СССР, савецкi народ, у тым лiку i беларусы. На алтар Перамогi Беларусь прынесла мiльены жыццяў. У полымi вайны загiнуў кожны трэцi жэхар Беларусi. На франтах вайны, у дзеючай армii змагалiся 1 млн. 300 тыс. беларусаў i ўраджэнцаў рэспублiкi. Звыш 300 тысяч салдат i афiцэраў – ураджэнцаў Беларусi атрымалi ордэны i медалi, 44 воiны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. На акупiраванй тэрыторыi партызаны i падпольшчыкi знiшчылi амаль паўмiльена гiтлераўцаў i палiцэйскiх. Шмат ураджэнцаў з Беларусi ўдзельнiчала ў еўрапейскiм руху Супрацiўлення. На аборону радзiмы працавала больш 60 эвакуiраваных беларускiх прадпрыемстваў, прыкладна 1,5 млн. жыхароў. Вялiкi ўклад у перамоглу ўнеслi iнтэлiгенцыя, работнiкi навукi, культуры, мастацтва. Подзвiг беларускага народа ў барацьбе з фашысцкiмi захопнiкамi прызнаны сусветным супольнiцтвам. За вялiкi ўклад у разгром фашысцкай германii, вялiзныя страты, панесеныя ў вайне, Беларусь у 1945 г. атрымала права стаць адной з краiн, стваральнiц ААН – самай аўтарытэтнай i ўплывовай арганiзацыi, якая i сення ахоўвае мiр i бяспеху народаў.

 

26. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.

Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгадовага плана аднаўлення i развiцця народнай гаспадаркi 1946—1950 гг.

У галiне прамысловасцi адбылося не толькi аднаўленне разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснавалi да вайны, але i стварэнне новых – аўтамабiльная, трактарная, дарожных машын i будаўнiчых механiзмаў i iнш. Вялiкiя поспехi адбылiся ў стварэннi энергетычнай i палiўнай базы народнай гаспадаркi – к 1950 г. выраб электраэнэргii перавысiў даваенны ўзровень на 47 %.

Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабудаваннi, у значных маштабах рабiлася тэхнiчная рэканструкцыя, уводзiлася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалiся новыя метады вытворчасцi: механiзацыя, электрыфiкацыя i аўтаматызацыя.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасцi наладжвалi вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнiчых матэр`ялаў i iнш., у тым лiку новых вiдаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развiцце атрымала легкая прамысловацсь: былi пабудаваны Мiнскi i Гродзенскi тонкасуконныя камбiнаты па вырабу тонкасуконных i шэрсцяных тканiн, рэканструяваны гарбарка-абутковыя прадпрыемтсвы, iльназаводы, хутка развiвалiся швейная, скураная i iншыя галiны легкай прамысловасцi.

Хуткiмi тэмпамi iшло аднаўленне i развiцце прамысловасцi ў заходнiх раенах Беларусi, тут будавалiся новыя прадпрыемствы, а аб`ем прамысловай прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая.

Усяго за пяцiгодку было адноўлена, пабудавана i ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыi прамысловасцi складаў 115 % да ўзроўня 1940 г.

Вельмi цяжкiм было аднаўленне сельскай гаспадаркi, i ўсе ж такi ў канцы чацьертай пяцiгодкi агульная пасяўная плошча склала 91,4 % даваеннай, а па валаваму аб`ему прадукцыi сельскай гаспадаркi рэспублiка амаль што дасягнула даваенны ўзровень.

Хуткае аднаўленне i развiцце прамысловасцi, некаторыя поспехi ў сельскагаспадарчай вытворчасцi далi магчымасць палепшыць становiшча насельнiцтва, будаваць жылле, аднавiць сiстэмы аховы здароўя i адукацыi.

Трэба адзнацыць, што паслеваеннае развiцце вызначае ў значнай ступенi далейшую спецыялiзацыю Беларусi ў адзiным народнагаспадарцым комплексе СССР, адбылося змяненне структуры прамысловай вытворчасцi i эканомiкi рэспублiкi.

У 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейшага развiцця рэспублiкi.

 

27. Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я – першай палове 80-х гадоў XX ст.

У першай палове 50-х гг. у СССР была зроблена першая спроба рэфармiравання эканомiкi. Пачаткамi гэтага сталi пастановы КПСС урада СССР, прынятыя ў 1953—1965 гг. Па сваей сутнасцi яны адпавядалi навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi, якая разгарнулася ў свеце, i вызначалi пераход да пашырэння тэхнiчнага прагрэсу ў вытворчасцi. У рэспублiцы абнаўлялiся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнiчнае аснашчэнне, старая тэхнiка замянялася новай, устанаўлiвалася мадэрнiзiраванае абсталяванне. Былi ўведзены ў строй новыя буйнейшыя прадпрыемствы: Беларускi аўтазавод у Жодзiне, палiграфiчны камбiнат i завод аўтаматычных лiнiй у Мiнску i iнш., а ўсяго за 1956—1960 гг. – 157 буйнейшых прадпрыемтсваў. Удзельная вага прамысловасцi ў валавым грамадскiм прадукце рэспублiкi ў 60 г. дасягнула 52 %. Рэспублiка з аграрна-iндустрыяльнай ператварылася ў iндустрыяльную.

У сярэдзiне 60-х гг. была зроблена спроба правядзення ў СССР эканамiчнай рэформы. Намячалася ажыццявiць меры па паляпшэнню кiравання прамысловасцю, удасканаленнi планавання i ўмацаваннi эканамiчнага стымулявання прамысловай вытворчасцi, якое павялiчвае значнасць дзяржразлiковых стымулаў i некалькi пашыралi правы прадпрыемстваў (змяненнi адбылiся i ў сельскай гаспадарцы). У БССР рэформа прывяла да некаторага паляпшэння працы прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Аднак рэформа не была паслядоўнай i паступова прыпынiлася.

Трэба падкрэслiць, што ў 50—80-я гг. на Беларусi адбылося станаўленне i развiцце буйной хiмiчнай i горнахiмiчная прамысловасцi («Беларуськалiй», Гродзенскi i Полацкi хiмiчныя камбiнаты i iнш.). Гэта час бурнага развiцця радыетэхнiчнай i радыеэлектроннай прамысловасцi, прадпрыемстваў абарончага комплексу. У поспехi СССР у асваеннi космасу значны ўклад унеслi вучоныя, iнжынеры, тэхнiкi, працоўныя Беларусi. Сярод касманаўтаў есць i ўраджэнцы Беларусi: П.Клiмук i ў.Каваленак.

У сельскай гаспадарцы значныя зрухi адбылiся ў канцы 50-х гг.: вытворчасць мяса i малака да 1960 г. у параўнаннi да 1953 г. павялiчылася на 70 %, валавы збор збожжа – на 36 %. I хоця iснавалi пэўныя праблемы ў развiццi калгасаў i саўгасаў да сярэдзiны 80-х гадоў у маштабах СССР сельская гаспадарка беларусi выглядала нядрэнна: пры 1,7 % агульнай плошчы сельскагаспадарчых угодзяў i 2,7 % горнай зямлi выраблялася 5,7—5,8 % аб`ему мяса, 15—16 % бульбы, 1/4 льнопрадукцыi.

I хоця ў 70-я – першай палове 80-х гг. у рэспублiцы вялося iнтэнсiўнае капiтальнае будаўнiцтва, нарошчвалiся вытворчыя магутнасцi, у эканамiчным развiццi нашай рэспублiкi (як i ўсей краiны) сталi вiдавочнымi негатыўныя з`явы: знiжэнне тэмпаў эканамiчнага росту, не адбылося рашучага зруху iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, не ўдалося забяспечыць выхад гаспадаркi на якасна новы навукова-тэхнiчны i арганiзацыйна-эканамiчны ўзровень i г.д.

 

28. Асноўныя этапы палiтычнага развiцця Беларусi ў 1985—1997 гг.

У сярэдзiне 80-х гадоў Савецкi Саюз апынуўся перад шэрагам праблем. Запавольванне сацыяльна-эканамiчнага развiцця стварыла неабходнасць рэфармавання палiтычнай сiстымы, абнаўлення ўсiх сфер жыцця савецкага грамадства. У сувязi з гэтым XXVII з`езд КПСС (1986), XIX Усесаюзная канферэнцыя КПСС вызначылi палiтыку перабудовы, якая ўключала ў сябе правядзенне эканамiчнай рэформы, рэформы палiтычнай сiстэмы, сацыяльная i культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэння прававой дзяржавы.

Адначасова з пачаткам правядзення рэформ на Беларусi ствараецца палiтычная апазiцыя. Гэты працэс паччынаецца з арганiзацыi ў 1986—87 гг. шматлiкiх аматарскiх нефармальных аб`яданняў па iнтарэсах. К канцу 1987 г. у iх дзейнасцi пачынае праяўляцца цэнтралiзацыя i палiтызацыя. Пачынаючы з крытыкi тагачаснай канцэпцыi гiсторыi Беларусi, найбольш актыўная частку апазiцыi стварае «Камiтэт-58», пашырае сваю дзейнасць мiнская «Талака», якiя пераўтвараюцца па сутнасцi ў палiтычныя арганiзацыi. У кастрычнiку 1988 г. намаганнямi гэтых аб`яднанняў ствараецца арганiзацыйны камiтэт Белаўрскага народнага фронту, устаноўчы з`езд якога дабыўся ў Вiльнюсе ў чэрвенi 1989 г. К 1991 г. БНФ арганiзацыйна афармiўся ў апазiцыйную палiтычную арганiзацыю, меўшую антысавечкую i анутыкамунiстычную накiраванасць.

Лозунг перабудовы «Больш дэмакратыi, больш сацыялiзму» у першыя гады гэтага працэсу па сутнасцi рэалiзоўваўся ў першай яго частцы. Гэта абумоўлена памылкамi i пралiкамi кiраўнiцтва КПСС – КДБ, якiя былi дапушчаны ў распрацоўцы i правядзеннi палiтыкi перабудовы. Адсутнiчала канкрэтная, навукова-абгрунтаваная праграма, не былi вызначаны мэты i канчатковыявынiкi. Па сутнасцi выкарыстоўваўся iншы лозунг: «Больш капiталiзму, больш разбуральнай дэмакратыi». Катастрафiчна знiзiўся ўзровень жэцця людзей, пагоршылася iх сацыяльнае становiшча. Гэта прывяло да таго, што значная частку людзей стала абвiнавачваць у гэтым КПСС, сацыялiстычныя iдэалы абясцэньвалiся, узнiкла цiкавасць да дзеяння палiтычнай апазiцыi.

Увядзенне ў жнiўнi 1991 г. надзвычайнага становiшча, дзейнасць ГКЧП, нерашучасць М.Гарбачова прывялi да разбурэння камунiстычнай партыi Савецкага Саюза, дзейнасць якой была забаронена ў лiстападзе 1991 г., маемасць яе канфiскавалася. Тое ж самае было зроблена i на Беларусi. (Гэты антыканстытуцыйны акт быў адменены ў Расii i Беларусi ў 1993 г.). Па сутнасцi, адбыўся дзяржаўны пераварот – пачатак працэсу рзвала СССР.

Першым крокам на гэтым шляху з`явiлася дыскусiя аб «незаконным» далучэннi Прыбалтыйскiх рэспублiк да СССР у 1940 г., якая закончылася падпiсаннем М.Гарбачовым указа аб выхадзе Лiтвы, Латвii i Эстонii з СССР. У хуткiм часе былi прыняты дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Расii, Украiны i iншых рэспублiк. 27 лiпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай СССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце рэспублiкi. Дзяржаўны пераварот лета-восенi 1991 г. дадаў новы штуршок да развiцця гэтага працэсу. У жнiўнi 1991 г. Вярхоўны савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закона Дэкларацыi аб суверэнiтэце, у вераснi быў прыняты Закон аб назве Беларускай СССР, якая пачала называцца Рэспублiка Беларусь.

Восеь снежня 1991 г. у Белавежская пушчы кiраўнiкi Расii, Беларусi i ўкраiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагавор 1922 г. аб утварэннi СССР i тым самым канчаткова разбурылi вялiкую i магутную дзяржаву. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

15 сакавiка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь прыняй новую Канстытуцыю – Асноўны Закон Рэспублiкi Беларусь. Беларусь, па канстытуцыi, з`яўляецца ўнiтарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваей тэрыторыi. Канстытуцыяй уведзена прэзiдэнцкая форма кiравання. 10 лiпеня 1994 г. першым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.

 

29. Эканамiчнае развiцце Беларусi ва ўмовах правядзення рыначных рэформ.

На шляху пераходу ад планвай сацыялiстычнай гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання.

Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР.

Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў – у аснову былi прыняты метады так званай «шокавай тэрапii». К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары.

Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем.

Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапii» пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзеннi рыначных рэформ новым кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны «Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця РБ на 1996—2000 гады».

Сення ў рэспублiцы прыпынена далейшае падзенне вытворчасцi i забяспечаны некаторы рост прамысловай i сельскай гаспадаркi.

 







Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычис­лить, когда этот...

ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.