Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







ТЭМА 15. Беларусь на пераломе эпох





1. Найбольшых поспехаў у 1918 г. урад БНР дасягнуў у:

а) аднаўленні эканомікі;

в) супрацоўніцтве з Германіяй;

с) арганізацыі партызанскага руху;

d) культурнай працы;

e) стварэнні беларускага войска.

2. Згодна з падпісанай 12 ліпеня 1920 г. дамовай, РСФСР перадала Літве:

а) Вільню;

в) Бабруйск;

с) Шчучын;

d) Гродна;

e) Беласток.

3. Першы з'езд беларускіх партый і арганізацый адбыўся:

а) 25-27.ІІІ.1917 г.;

в) 4-6.VI.1917 г.;

с) 8-10.VII.1917 г.;

d) 15-25.Х.1917 г.;

e) 5-17.ХІ.1917 г.

4. У якім горадзе генерал С. Булак-Булаховіч абвясціў незалежнасць Беларусі:

а) Мінск;

в) Тураў;

с) Мазыр;

d) Пінск;

e) Магілёў.

5. У выніку расколу БСГ у красавіку 1918 г. узнікаюць наступныя партыі:

а) Беларуская партыя народных сацыялістаў;

в) Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў;

с) Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў;

d) Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя;

e) Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

6. Часовы рабоча-сялянскі ўрад БССР у студзені 1919 г. узначаліў:

а) В. Кнорын;

в) З. Жылуновіч;

с) А. Мяснікоў;

d) А. Чарвякоў;

e) К. Ландар.

7. Цэнтральным у праграме БСР з'яўлялася:

а) пытанне пра зямлю;

в) праблема сацыялістычнай рэвалюцыі;

с) патанне пра аўтаномію Беларусі;

d) патрабаванне поўнай незалежнасці ад Расіі;

e) патрабаванне ліберальных свабод.

8. У склад Савецкай сацыялістычнай рэспублікі Літвы і Беларусі былі ўключаны:

а) Віцебская губернія;

в) Магілёўская губернія;

с) Мінская губернія;

d) Гродзенская губернія;

e) Ковенская губернія.

9. Слуцкае паўстанне 1920 г. вялося пад лозунгам:

а) "Уся улада Саветам";

в) "Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў";

с) "Уся зямля сялянам";

d) "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся";

e) "За адзіную і непадзельную Расію".

10. Кіраўніцтва БНР падпісала 11.11.1920 г. дагавор аб узаемным прызнанні, супрацоўніцтве і сумеснай барацьбе з палякамі з:

а) РСФСР;

в) Украінай;

с) Літвой;

d) Латвіяй;

e) урадам БССР.

11. Пры арганізацыі ўлады на Беларусі ў 1917 г. бальшавікі зрабілі стаўку на:

а) сялян;

в) працоўных;

с) этнічныя меншасці;

d) вайскоўцаў;

e) інтэлігенцыю.

12.Трэцяя Устаўная грамата БНР была прынята:

а) 21 лютага 1918 г.;

в) 9 сакавіка 1918 г.;

с) 18 сакавіка 1918 г.;

d) 25 сакавіка 1918 г.;

e) 25 красавіка 1918 г.

13. У снежні 1919 г. прадстаўнікі БПС-Р і ЦК КП(б)Л і Б падпісалі пагадненне:

а) аб аб'яднанні партый;

в) спыніць партызанскі рух;

с) пра неабходнасць аднаўлення беларускай дзяржаўнасці;

d) стварыць сумесны друкаваны орган;

e) аб арганізацыі барацьбы з палякамі.

14. У склад першага ўрада БНР – Народнага сакратарыята ўваходзілі:

а) В. Ластоўскі;

в) А. Луцкевіч;

с) Я. Варонка;

d) П. Крачэўскі;

e) А. Смоліч.

15. Назавіце дзеяча беларускага нацыянальнага руху, які з'яўляўся буйным землеўласнікам з Піншчыны:

а) В. Гадлеўскі;

в) А. Уласаў;

с) В. Іваноўскі;

d) К. Езавітаў;

e) Р. Скірмунт.

16. Брэсцкі мірны дагавор быў падпісаны:

а) 2 снежня 1917 г.;

в) 18 лютага 1918 г.;

с) 3 сакавіка 1918 г.;

d) 25 сакавіка 1918 г.;

е) 3 красавіка 1918 г.

 

17.“Нота Керзона” патрабавала:

а) спыніць наступленне Чырвонай Арміі;

в) спыніць наступленне польскай арміі;

с) распаўсюдзіць камунізм у Еўропе;

d) перадаць беларускія землі Польшчы;

е) адводу нямецкіх войск за Дняпро.

18. Да сацыялістычных пераўтварэнняў савецкай улады ў канцы 1917 – 1918 г. не адносяцца:

а) канфіскацыя прыватнай уласнасці;

в) устанаўленне 8-гадзіннага працоўнага дня;

с) правядзенне дэмакратычных выбараў у мясцовыя саветы;

d) надзяленне сялян зямлей;

е) увядзенне новых пашпартоў.

 

19. Польскае контрнаступленне пад Варшавай пачалося:

а) 14 лютага 1919 г.;

в) 5 сакавіка 1920 г.;

с) 4 ліпеня 1920 г.

d) 16 жніўня 1920 г.;

е) раніцай 22 ліпеня 1919 г.

 

 

20. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі адбылося:

а) на працягу кастрычніка – лістапада 1917 г.;

в) лістапада – снежня 1917 г.;

с) не адбылося;

d) кастрычніка 1917 г. – лютага 1918;

е) у пачатку 1918 г..

 

21. Трэцяя Устаўная грамата БНР была прынята:

а) 21 лютага 1918 г.;

в) 9 сакавіка 1918 г.;

с) 18 сакавіка 1918 г.;

d) 25 сакавіка 1918 г.;

е) 1 студзеня 1919 г.

 

22. Аднаўленне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі адбылося:

а) 25 сакавіка 1918 г.;

в) 27 лютага 1919 г.;

с) 31 ліпеня 1920 г.;

d) 18 сакавіка 1921 г.;

е) 11 кастрычніка 1921 г.

 

23. Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту быў створаны:

а) 25 кастрычніка 1917 г.;

в) 2 лістапада 1917 г.;

с) 18 лістапада 1917 г.;

d) 27 лістапада 1917 г.;

е) напрацягу 1917 г.

 

24. Этапам ў працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці не з'яўлялася:

а) абвяшчанне БНР у 1918 г.;

в) утварэнне БССР 1 студзеня 1919 г.;

с) капітуляцыя Германіі ў 1918 г.;

d) прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ» ад 31 ліпеня 1920 г.;

е) прызнанне БНР Украінай.

25. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавору адбылося:

а) 12 ліпеня 1920 г.;

в) 30 ліпеня 1920 г.;

с) 12 кастрычніка 1920 г.;

d) 18 сакавіка 1921 г.;

е) 19 лістапада 1921 г.

ТЭМА 16. Беларусь у 1920-1930 гг.

1. Канстытуцыі БССР зацвярджаліся ў:

а) 1927 г.;

в) 1925 г.;

с) 1937 г.;

d) 1936 г.;

e) 1938 г.

2. У 1920-х гадах статус дзяржаўнай мовы ў БССР быў нададзены:

а) беларускай;

в) яўрэйскай;

с) расійскай;

d) украінскай;

e) польскай.

3. Рашэнне аб масавым арышце актывістаў БПС-Р у БССР было прынята:

а) 1919 г.;

в) 1920 г.;

с) 1921 г.;

d) 1923 г.;

e) 1924 г.

4. Парцэляцыя – гэта:

а) скасаванне памешчыцкага землеўладання;

в) нацыяналізацыя царкоўных і памешчыцкіх земляў;

с) падзел сялянскіх земляў на дробныя надзелы;

d) продаж сялянам памешчыцкіх і дзяржаўных зямель;

e) надзяленне землямі польскіх асаднікаў за кошт беларускага сялянства.

5. Па справе "Саюза вызвалення Беларусі" былі арыштаваныя:

а) С. Некрашэвіч;

в) В. Рапапорт;

с) В. Ластоўскі;

d) Я. Лёсік;

e) Дз. Прышчэпаў.

6. У параўнанні з 1917 г. сярэдняя землезабяспечанасць аднаго сялянскага двара ў 20-х гадах:

а) павялічылась на 3 дзесяціны;

в) зменшылась на 0,4 дзесяціны;

с) павялічылась на 0,6 дзесяціны;

d) павялічылась на 1,4 дзесяціны;

e) павялічылась на 2 дзесяціны.

7. Назавіце год спынення дзейнасці КПЗБ:

а) 1937 г.;

в) 1938 г.;

с) 1939 г.;

d) 1940 г.;

e) 1944 г.

8. Назавіце кіраўнікоў БССР, якія былі рэпрэсаваныя:

а) А. Чарвякоў;

в) В. Шаранговіч;

с) А. Хацкевіч;

d) М. Гікала;

e) М. Галадзед.

9. У 1924 г. да БССР былі далучаны наступныя паветы:

а) рэчыцкі;

в) лепельскі;

с) рагачоўскі;

d) полацкі;

e) себежскі.

10. У 1929 г. доля беларусаў у адміністрацыйных установах БССР складала:

а) 27 %;

в) 51 %;

с) 70 %;

d) 65 %;

e) 75 %.

 

11. З Беларускага пасольскага клуба ў 1925 г. выйшлі і ўтварылі БСРГ:

а) Б. Тарашкевіч;

в) П. Мятла;

с) А. Станкевіч;

d) С. Рак-Міхайлоўскі;

e) П. Валошын.

12. Узброеная барацьба супраць польскіх уладаў у Заходняй Беларусі працягвалася да:

а) 1931 г.;

в) 1923 г.;

с) 1927 г.;

d) 1925 г.;

e) 1929 г.

13. ІІ канферэнцыя Рады БНР адбылася ў:

а) Берліне;

в) Парыжы;

с) Вільні;

d) Варшаве;

e) Гродна.

14. Прапіска ў БССР уведзена з:

а) 1921 г.;

в) 1937 г.;

с) 1927 г.;

d) 1932 г.;

e) 1939 г.

15. Артыкул І. Сталіна "Год вялікага пералому" быў надрукаваны ў:

а) 1928 г.;

в) 1929 г.;

с) 1930 г.;

d) 1931 г.;

e) 1932 г.

 

16. Праграма Нэпа была прынята на:

а) Версальскай канферэнцыі ў 1919 г.;

в) Х з'езде РКП(б) у 1921 г.;

с) І з'езде Саветаў СССР 30 снежня 1922 г.;

d) VІ надзвычайным з’ездам Саветаў БССР у 1924 г.;

e) сустрэчы У. Леніна з працоўнымі цэнтральнай Расіі ў 1921 г.

 

17. Нэп не прадугледжваў:

а) замену харчразвёрсткі харчпадаткам;

в) здачу зямлі ў арэнду;

c) выкарыстанне наёмнай працы;

d) поўнае права расапараджэння зямлёй;

e) свабоду гандля.

 

18. Да вынікаў калектывізацыі на Беларусі не адносіцца:

а) ураджайнасць хлеба была на ўзроўні дакалгаснай вёскі;

b) экспарт хлеба адыграў значную ролю ў ходзе індустрыялізацыі;

c) голад, які забраў тысячы жыццяў;

d) знішчэнне найбольш гаспадарлівай часткі сялян;

e) рост дабрабыту савецкіх беларусаў.

 

19. Шляхі індустрыялізацыі былі разгледжаны на:

а) VІ надзвычайным з’ездам Саветаў БССР у 1924 г.

в) ХІV з'езде УКП(б) у снежні 1925 г.;

c) Х з'езде КП(б)Б у снежні 1925 г.;

d) красавіцкім пленуме ЦК УКП(б) 1926 г.;

e) сходах працоўных савецкай Беларусі.

 

 

20. Таталітарны рэжым – гэта:

а) ваеннае становішча;

в) тэакратычны рэжым;

c) неабмежаваная асабовая ўлада;

d) поўнае панаванне дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства;

e) сінонім дыктктуры пралетарыята.

21. «Беларусізацыя» – гэта:

а) выяўленне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва;

в) выцясненне расійскага і польскага ўплыву на Беларусі;

c) палітыка нацыянальна – дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі;

d) развіццё беларускай нацыянальнай культуры;

e) вяртанне назвы "Беларусь" у справаводства.

 

22. Назавіце гады першых пяцігодак:

а) 1925-1929; 1930-1935; 1936-1941;

в) 1928-1932; 1933-1937; 1938-1941.

c) 1930-1935; 1936-1941; 1946-1950.

d) 1936-1941; 1946-1950; 1951-1955;

e1924-1928; 1928-1933 гг.

23. Лозунг аб суцэльнай калектывізацыі ў СССР быў абвешчаны:

а) вясной 1925 г.;

в) летам 1927 г.;

c) летам 1929 г.;

d) у студзені 1930 г.;

e) восенню 1928 г.

 

24. Канстытуцыі БССР зацвярджаліся ў:

а) 1927 г.;

в) 1925 г.;

c) 1937 г.;

d) 1936 г.;

e) 1924 г.

 

25. Да асноўных рыс эканомікі ў перыяд першых пяцігодак не адносілася:

а) манапольная дзяржаўная ўласнасць;

в) дырэктыўнае планаванне;

c) метады матэрыяльнага стымулявання;

d) пазаэканамічныя формы прымушэння;

e) электрыфікацыя прамысловасці.

26. Агульная лічба ахвяр палітычных рэпрэсій на Беларусі ў савецкі час складала:

а) звыш 40 тыс. чалавек;

в) звыш 131 тыс. чалавек;

c) 600-650 тыс. чалавек;

d) каля 1 мільёна чалавек;

e) 3000 чалавек.

ТЭМА 17. Культура Беларусі ў 1920-1930 гг.

1. Рэформа беларускага правапісу праведзена ў:

а) 1923 г.;

в) 1927 г.;

с) 1933 г.;

d) 1935 г.;

e) 1937 г.

2.Створаная ў 1923 г. аб'яднанне "Маладняк" мела на мэце прапаганду ідэй:

а) матэрыялізму;

в) нацыянал-дэмакратызму;

с) сталінізму;

d) сацыялізму;

e) сіянізму.

3. Першым ганаровае званне "Народны артыст Беларускай ССР" атрымаў:

а) В. Галіна;

в) У. Крыловіч;

с) У. Дзядзюшка;

d) І. Ждановіч;

e) У. Галубок.

4. Пералічыце будынкі г. Мінска, спраектаваныя архітэктарам І. Лангбардам:

а) галоўны корпус АН Беларусі;

в) Рэспубліканская партшкола;

с) Акруговы дом афіцэраў;

d) Дом урада;

e) Дзяржаўны тэатр оперы і балета.

5. Назавіце карціны беларускага мастака М. Філіповіча:

а) "Бойка на Нямізе";

в) "На Купалле";

с) "Стары беларус з люлькай";

d) "Паўстанне Кастуся Каліноўскага";

e) "Вясновае свята".

6. Віленскі гісторыка-этнаграфічны музей імя І. Лучкевіча быў адчынены ў:

а) 1919 г.;

в) 1921 г.;

с) 1929 г.;

d) 1933 г.;

e) 1938 г.

7. Адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы уводзяцца ў:

а) 1921 г.;

в) 1926 г.;

с) 1929 г.;

d) 1934 г.;

e) 1937 г.

8. Кнігу ўспамінаў "У кіпцюрах ГПУ" напісаў:

а) М. Гарэцкі;

в) М. Зарэцкі;

с) Я. Лёсік;

d) І. Абзіраловіч;

e) Ф. Аляхновіч.

9. Беларуская акадэмія навук была створана на аснове:

а) Інбелкульта;

в) БДУ;

с) ТБШ;

d) Тэрміналагічнай камісіі НКА БССР;

e) Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры.

 

10. Беларуская сатырычная паэзія набыла развіццё ў творах:

а) У. Дубоўкі;

в) К. Крапівы;

с) А. Дзяркача;

d) А. Дудара;

e) К. Чорнага.

11. "Беларускую граматыку для школ" склаў:

а) Я. Карскі;

в) Я. Лёсік;

с) С. Некрашэвіч;

d) Б. Тарашкевіч;

e) Я. Бялькевіч.

12. Каму з заходнебеларускіх мастакоў належаць карціны "Жыццё на Марсе" і "Жыццё на Сатурне":

а) П. Сяргіевічу;

в) Я. Драздовічу;

с) М. Сеўруку;

d) Р. Семашкевічу;

e) М. Васілеўскаму.

13. Непісьменнасць у БССР была ліквідавана да:

а) 1928 г.;

в) 1935 г.;

с) 1937 г.;

d) 1939 г.;

e) не была ліквідавана.

14. Першым рэктарам БДУ з'яўляўся вядомы беларускі гісторык:

а) У. Ігнатоўскі;

в) М. Доўнар-Запольскі;

с) М. Шчакаціхін;

d) В. Ластоўскі;

e) У. Пічэта.

15. Назавіце першую беларускую мастацкую стужку:

а) "Маска";

в) "Яго яснавяльможнасць";

с) "Лясная быль";

d) "Палескія рабінзоны";

e) "Кастусь Каліноўскі".

16. Культурна-асветніцкую дзейнасць ў Заходняй Беларусі ажыццяўлялі:

а) ТБШ;

в) ППС;

с) Клуб "Змаганне";

d) БРСМ;

e) КПП.

17. Абвяшчэнне аўтаноміі беларускай праваслаўнай царкы ад маскоўскай патрыярхіі адбылося ў:

а) 1940 г.;

в) 1922 г.;

с) 1925 г.;

d) 1937 г.;

e) 1931 г.

18. Назавіце газеты якія выдаваліся ў Заходняй Беларусі:

а) "Родны край";

в) "Рэспубліка";

с) "Наша воля";

d) "Чырвоны сцяг";

e) "Беларуская крыніца".

19. Ад сталінскіх рэпрэсій пацярпелі беларускія пісьменнікі:

а) У. Галубок, С. Грахоўскі;

в) П. Галавач, В. Каваль;

с) С. Шушкевіч, Ю. Таўбін;

d) М. Зарэцкі, М. Чарот;

e) М. Гарэцкі, Ц. Гартны.

20. Беларуская дзяржаўная кансерваторыя адкрылася ў:

а) 1936 г.;

в) 1940 г.;

с) 1924 г.;

d) 1929 г.;

e) 1932 г..

21. З 199 газет якія выдаваліся ў БССР беларускамоўных было:

а) 149;

в) 102;

с) 90;

d) 181;

e) 132.

22. Пераклад "Іліяды" Гамера на беларускую мову здзейсніў:

а) М. Гарэцкі;

в) У. Жылка;

с) І. Дварчанін;

d) Б. Тарашкевіч;

e) Л. Родзевіч.

23. Да вядомых літаратурных аб'яднанняў савецкай Беларусі належаць:

а) "Бумбамліт";

в) "Узвышша";

с) "Калоссе";

d) "Полымя";

e) "Малайцы".

24. Да прыхільнікаў супрэматызму ў мастацкім асяродку Віцебска належаў:

а) М. Шагал;

в) Ю. Пэн;

с) Р. Фальк;

d) К. Малевіч;

e) У. Пуні.

25. Беларускі тэатр оперы і балета пачаў працу ў:

а) 1925 г.;

в) 1930 г.;

с) 1934 г.;

d) 1929 г.;

e) 1933 г..







ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.