Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Тэма 1. Дысцыплінарны статус культуралогіі





Як вучэбнай і навуковай дысцыпліны

Культуралогія як экспліцытная форма ведаў аб феноменах культуры. Актуальнасць вывучэння культуралагічных праб­лем. Месца культуралогіі ў структуры гуманітарных ведаў. Культуралогія як сістэма ведаў аб культуры. Гісторыя ўзнік­нення і прычыны фарміравання культуралогіі. Неабходнасць універсальнага падыходу да культуры: адзінства асобаснага, сацыяльнага і глабальнага аспектаў.

Мэты і задачы культуралогіі. Асноўныя функцыі культура­логіі: светапоглядная, гнасеалагічная, аксіялагічная, праксея­лагічная, метадалагічная і інш.

Дыверсіфікацыя навук аб культуры. Фундаментальная і прыкладная культуралогія. Значэнне культуралогіі ва ўмовах міжнародных камунікацый, інфармацыйнага грамадства, гла­балізацыі.

 

Тэма 2. Станаўленне і развіццё культуралагічных ведаў

Этымалогія канцэпту “культура”. Метадалагічныя ўяўлен­ні аб культуры ў антычным грамадстве. Паглыбленне разу­мення сутнасці культуры ў працах філосафаў Сярэднявечча (К.С.Ф.Тэртуліяна, А.Блажэннага, Ф.Аквінскага).

Дасягненне культуралагічнай думкі ў эпоху Адраджэння. Погляды на культуру М.Мантэня, Э.Ратэрдамскага, М.Кузан­скага, Т.Кампанелы.

Культуралагічныя веды ў эпоху Асветніцтва. Погляды на культуру ў працах Р.Дэкарта, Дж.Лока, Ф.Бэкана, Дж.Віко, Ж.-Ж.Русо, Фр.М.А.Вальтэра, Т.Гобса.

Развіццё культуралагічных ведаў у індустрыяльным гра­мадстве. Культуралагічная праблематыка ў працах І.Канта, Ф.Гегеля, Ф.Ніцшэ і іншых філосафаў.

Трактоўка культуралагічных праблем у ХХ ст. Феномен духоўнага фарміравання асобы ў працах рускіх філосафаў. Экзістэнцыяльная культурфіласофія. Постмадэрнісцкая трак­тоўка культуралагічных праблем.

 


Тэма 3. Асэнсаванне феномена культуры

Разнастайнасць падыходаў да паняцця “феномен”. Фенаме­налагічны метад: эпохэ, рэдукцыя і ідэацыя. Чысты феномен як структура сэнсу. Культура як сістэма ўніверсальных, уні­кальных феноменаў.

Спецыфіка і ўзаемасувязь феноменаў. Праблема класіфіка­цыі феноменаў культуры. Сінкрэтычная і аналітычная ды­ферэнцыяцыя культуры.

Культура як сістэма, што самаразвіваецца. Анталагічны і гнасеалагічны сэнс культуры. Культурная разнастайнасць і неабходнасць яе даследавання. Заканамернасці і механізмы функцыянавання і развіцця культуры як атрыбута сацыяль­най сістэмы. Раскрыццё ўнутраных сэнсаў артэфактаў куль­туры, вобразаў, формы і сэнсаў, якія ўтрымліваюцца ў іх, задача навукі аб культуры.

Дэтэрмінанты разнастайнасці падыходаў, кірункаў і школ у разуменні культуры. Вызначэнне культуры Э.Тайларам. Асноўныя аспекты розных падыходаў да вызначэння сут­насці і сэнсаў культуры: абстрактнае вызначэнне агульнага працэсу развіцця грамадства; вызначэнне стану грамадства; абстрактнае выяўленне асаблівасцей спосабу існавання або ладу жыцця; абстрактнае абазначэнне форм і прадуктаў інтэлектуальнай дзейнасці.

Гістарычны погляд на культуру. Будова і функцыянаванне культуры ў кантэксце сацыяльных структур і інстытутаў. Філасофскі падыход да праблемы сутнасці, мэты і каштоў­насцей культуры. Рэлятывісцкія меркаванні прадстаўнікоў антрапалагічнага падыходу да сэнсу культуры.

 

Тэма 4. Асноўныя тыпы вызначэння культуры

Аналітыка вызначэння культуры А.Крёбера і К.Клакхана (“Культура. Критический обзор концепций и дефиниций” і Л.Іоніна “Социология культуры”). Апісальнае вызначэнне ўсіх з’яў і працэсаў культуры. Гістарычныя ўяўленні сутнасці культурнага досведу і традыцый. Нарматыўныя вызначэнні ролі культурных каштоўнасцей і норм. Псіхалагічныя вы­значэнні сутнасці культуры. Акцэнт на структуры культуры прыхільнікаў структурнага аналізу. Генетычныя вызначэнні культуры.

Тэма 5. Асноўныя культуралагічныя школы і кірункі

Інтэгратыўны характар культуралагічных ведаў. Культура­лагічныя веды ў межах сістэмы антрапалагічных навук (Э.Тай­лар, Ф.Боас, М.Мід, Л.Уайт, Р.Бенедыкт і інш.). Гісторыка-філасофскія даследаванні культуры (І.Кант, Ф.Гегель, О.Шпенг­лер, А.Тойнбі, К.Ясперс, Н.Данілеўскі і інш.). Культурна-гістарычная школа і французская школа “Аналаў” (В.Дзіль­цей, Л.Февр, М.Блок і інш.). Сацыялагічная школа (П.Саро­кін, Т.Парсанс, М.Вэбер, А.Вэбер). Структурна-сімвалічны кірунак і яго аспекты (Ф.дэ Сасюр, Э.Касірэр, К.Леві-Строс, Р.Барт, Ж.Лакан, Ю.Лотман і інш.).

 

Тэма 6. Разнастайнасць падыходаў,

кірункаў і школ у разуменні культуры

Каштоўнасныя і пазітывісцкія падыходы да культуры. Ідэі крэацыянізму, катастрафізму і эвалюцыянізму. Ідэі эвалю­цыянізму і дыфузіянізму як аналітычны інструмент вывучэн­ня культуры. Сімвалічны інтэракцыянізм. Марксісцкая кан­цэпцыя культуры. Цывілізацыйная школа як вывучэнне куль­турных макрасупольнасцей. Псіхааналітычныя канцэпцыі культуры.

Франкфурцкая школа ў культуралогіі. Крытыка прагрэ­сісцкай лініі развіцця культуры. Амерыканская антрапалагіч­ная школа. Культурна-гістарычная школа. Гульнёвая мадэль культуры. Поструктуралісцкая і постмадэрнісцкая версіі раз­віцця культуры.

 

Тэма 7. Семіятычныя

і герменеўтычныя канцэпцыі культуры

Семіётыка культуры як навука аб знакавым характары культуры. Семіётыка і структуралізм. Р.Барт аб мэтах семія­тычнага даследавання. “Смерць аўтара” і галоўная роля тэк­сту. “Гіпотэза лінгвістычнай адноснасці” Э.Сэпіра і Б.Л.Уор­фа. Пабудова культуры па мадэлі мовы. Моўныя патэрны як стэрэатыпы культуры. Герменеўтыка і “разуменне” культуры. Культура як тэкст. Г.Г.Гадамер “Ісціна і метад”. Разуменне і інтэрпрэтацыя. Дыялагічнасць тэксту і раўнапраўе інтэрпрэ­тацый. “Герменеўтычнае кола”. Фенаменалагічная герменеў­тыка П.Рікёра. Рэгрэсіўна-прагрэсіўны метад. Моўны харак­тар чалавека як суб’екта культуры.

Тэма 8. Псіхалагічныя тэорыі культуры

Псіхааналітычныя канцэпцыі культуры: свядомая і несвя­домая матывацыя паводзін чалавека і соцыуму. Уплыў ідэй З.Фрэйда і К.-Г.Юнга на культуралогію ХХ ст.

Неафрэйдызм. Культуралагічная канцэпцыя Э.Фрома. Раз­рыў чалавека з прыродай і набыццё культурнай ідэнтычнасці. Модусы асобы – “мець” і “быць”. К.Хорні: культура як фак­тар неўрозаў. Тыпы ўнутраных канфліктаў заходняй цывілі­зацыі. “Пазітыўны” псіхааналіз А.Маслоу. Паняцце самаак­туалізацыі. Прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя каштоўнасныя арыен­тацыі. Пікавае перажыванне і творчасць. “Лагатэрапія” В.Франкла. Сэнс – універсальная матывацыя асобы. Тыпы культурных каштоўнасцей.

 

Тэма 9. Экзістэнцыяльныя канцэпцыі культуры

Жыццё як цэнтральнае паняцце экзістэнцыяльнай рэфлек­сіі. Асноўныя экзістэнцыяліі: быццё, свабода, трывога, нішто і інш. Тыпы экзістэнцыяльнай культуралогіі – рэлігійны і атэістычны: рознае і супольнае ў іх.

Рэлігійны экзістэнцыялізм. Абяцанне як аснова культур­нага дзеяння. Экзістэнцыяльная камунікацыя К.Ясперса. Уз­роўні чалавечага быцця. Этапы гісторыі і канцэпцыя “восе­вага часу”. Планетарная камунікацыя і сусветная культура.

Экзістэнцыялізм М.Хайдэгера. “Быццё-ў-магчымасці” і праблема мастацтва.

Атэістычны экзістэнцыялізм. Ж.-П.Сартр: канцэпцыя аўтар­ства. Свабода выбару і адказнасць чалавека. “Экзістэнцыя­лізм – гэта гуманізм”. “Быццё пад позіркам Іншага”. Пагра­нічная сітуацыя. А.Камю: “абсурд” і выбар асабістай пазіцыі. Гісторыка-культурныя формы бунту.

 







Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...

Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычис­лить, когда этот...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.