Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Тэма 19. Поліфункцыянальнасць культуры





Вызначэнне зместу паняцця “функцыя”. Класіфікацыя функцый. Тэорыя функцый у працах Э.Касірэра. Дыялектыка функцыянальнасці і дысфункцыянальнасці. Функцыя вытвор­часці новых нормаў, каштоўнасцей, значэнняў і ведаў. Адап­тыўная функцыя. Камунікатыўная функцыя. Канцэпцыя Х.М.Маклюэна аб ролі камунікатыўных тэхналогій у гісторыі культуры. Тыпы камунікацыі: традыцыйная, функцыянальна-ролевая, масавая. Гульнёвая функцыя культуры. Разуменне гульні ў працах І.Канта, Ф.Шылера, Й.Хёйзінга. Асаблівасці гульні.

Ідэалагічная функцыя. Ідэалогія як кампанент свядомасці суб’ектаў культуры.

Інфармацыйная функцыя. Узроўні інфармацыйных патрэб­насцей суб’ектаў культуры: біялагічны, сацыяльны. Віды інфармацыі. Станаўленне інфармацыйнага грамадства.

Сацыялізуючая функцыя культуры. Нормы і значэнні як сродкі сацыялізацыі індывіда. Статуснае засваенне культуры ва ўмовах масавай вытворчасці.

Інтэгратыўная функцыя. Распрацоўка тэорыі інтэграцыі прадстаўнікамі функцыянальнай антрапалогіі (Б.К.Маліноў­скі, А.Р.Радкліф-Браўн і інш.). Супярэчлівы характар інтэгра­тыўнай функцыі культуры.

Кампенсатарная функцыя. Формы духоўнай і псіхалагіч­най разрадкі і адпачынку ад праблем тэхнагеннага свету.

 

Тэма 20. Культура сацыяльных супольнасцей

Характэрныя рысы элітарнай і народнай культуры.

Эліта як вышэйшы слой сацыяльнай структуры грамад­ства. Ідэя элітарнасці культуры ў працах М.А.Бярдзяева. Агульныя рысы, асаблівыя якасці і каштоўнасна-псіхалагічныя ўстаноў­кі эліты. Нефармальная ўлада эліты.

Характэрныя рысы элітарнай культуры. Карпаратыўны ха­рактар элітарнай культуры. Духоўны арыстакратызм. Эстэ­тычная свабода. Глыбіня зместу і арыгінальнасць. Вытанча­насць формы. Наватарства. Індывідуальны пачатак і камер­цыйная незалежнасць.

Народная культура як гістарычная аснова прафесійнай культуры. Роля народнай культуры ў ідэнтыфікацыі і самаза­хаванні этнасу. Этнас як суб’ект народнай культуры. Інды­відуальныя, групавыя, масавыя элементы народнай культуры. Функцыі народнай культуры: эстэтычная, выхаваўчая, утылі­тарна-практычная, абрадавая і інш.

Ананімны, калектыўны, непрафесійны характар народнай культуры. Віды і формы народнай культуры. Творчыя ста­сункі і ўзаемадачыненні народнай і элітарнай культур.

 

Тэма 21. Спецыфіка масавай культуры

Ірацыянальнасць масавых рухаў і масавай свядомасці.

Уплыў НТР, урбанізацыі, разбурэння лакальных суполь­насцей і сацыяльных межаў на фарміраванне масавай культу­ры. Масавая культура як прадукт постіндустрыяльнага тыпу тэхналагічнага развіцця. Месца сучасных сродкаў камуні­кацыі і павышэння ўзроўню адукаванасці мас у дынаміцы масавай культуры. Дэмакратызацыя грамадства як каталі­затар масавай культуры. Наркатычны характар масавай куль­туры. Прымітывізацыя чалавечых адносін, прыярытэт у мас­кульце грошай, поспеху, прапаганда канфармізму, жорст­касці, насілля, сексу. Натуралізм як рыса масавай культуры. Сэнсавы дыяпазон масавай культуры. Асноўныя жанры ма­савай культуры.

Тэма 22. Субкультура і контркультура, іх суадносіны

Паняцце “субкультура” і яе сутнасць. Асноўныя рысы суб­культуры і фактары іх фарміравання. Тыпалогія субкультур. Сацыяльныя функцыі субкультуры. Прычыны актуалізацыі субкультурных утварэнняў у трансфармаваным беларускім грамадстве. Субкультурны выбух сучаснасці (А.Тофлер). Субкультуры моладзі ХХ – пачатку ХХІ ст. (хіпі, бітнікі, пан­кі, готы, скінхеды, хакеры, рокеры, тынейджары, байкеры і інш.).

Паняцце “контркультура”. Месца і роля контркультуры ў гістарычнай дынаміцы. Важнейшыя характарыстыкі контр­культуры. Спецыфіка ўзаемасувязі культуры, субкультуры і контркультуры ў гісторыі.

 

Тэма 23. Культура паўсядзённасці

Феномен паўсядзённасці. Паўсядзённасць як прадукт са­цыякультурнага канструявання. Паўсядзённасць і “жыццёвы свет”. Кампаненты і якасці жыццёвага свету.

Паўсядзённасць і міф. Сучасны міф. Нацыянальныя міфа­логіі. Міфы масавай культуры.

Паўсядзённасць і ментальнасць. Культурныя канстанты як структураўтваральныя кампаненты ментальнасці ў паўся­дзённасці. Ментальнасць і менталітэт.

Хранатоп паўсядзённасці. Прастора паўсядзённасці. Час паўсядзённасці.

 

Тэма 24. Тыпалагічны аналіз культуры

Крытэрыі і прынцыпы тыпалагізацыі культур. Колькасна-зместавая характарыстыка канкрэтна-гістарычных формаў бытавання культуры. Праблема тыпалогіі ў фундаментальнай культуралогіі (М.А.Бярдзяеў, Ф.Ніцшэ і інш.).

Крытэрыі класіфікацыі культур: прасторава-геаграфічны, сацыяльны, фармацыйны, храналагічна-часавы, этнаграфічны і інш.

Прынцыпы тыпалагізацыі культур: рэгіянальна-тэрытары­яльны, дэмаграфічны, канцэптуальны, культурна-гістарычны, рэлігійны, этнанацыянальны, цывілізацыйны і інш.

Канкрэтна-гістарычныя тыпы культуры: прыродна-сімва­лічны, рацыянальна-нарматыўны, антрапалагічны, пратэстан­цка-рэфармісцкі, крытыка-асветніцкі, рамантычна-ўтапічны, індывідуальна-прагматычны, дэмакратычна-тэхнатронны, та­талітарна-бюракратычны і інш.

 

Тэма 25. Важнейшыя тыпалагічныя мадэлі культуры

Адзінства ўнутранага, псіхалагічнага ладу калектыўнай душы народа – аснова тыпалагічнай мадэлі О.Шпенглера. Прасімвал культуры. Тыпы культуры паводле О.Шпенглера.

Класіфікацыя культур М.Я. Данілеўскім. Дзейнасная пры­рода культуры. Славянскі культурна-гістарычны тып культу­ры і яго патэнцыял.

Культурна-гістарычная канцэпцыя К.Ясперса. Сутнасць паняцця “восевы час”. Праметэеўскі тып культуры. Гуманіс­тычная культура восевага часу.

Канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры П.А.Сарокіна. Ідэацыйны, сенсетыўны і ідэалістычны тыпы культуры. М.Мід аб асаблівасцях узаемадзеянняў пакаленняў.

“Драўняная”, “культура і культура”, “рызомы” (Ж. Дэлёз, Ф.Гватары). Характарыстыка традыцыяналісцкага і тэхнаген­нага тыпаў культуры.

 

Тэма 26. Антыномія прыроднага і культурнага

Свет прыроды і свет культуры. “Натура” і “культура”: іх узаемадзеянні. Антыномія прыроднага і культурнага. Дэма­крыт аб культуры як другой прыродзе. Разуменне прырод­нага і культурнага ў еўрапейскай культурфіласофскай думцы. Ідэя канфрантацыі і ідэя коэвалюцыі.

Чалавек як біясацыяльная істота. Роля прыроды ў станаў­ленні і развіцці культуры. Прыродныя сімвалы ў культуры. Фарміраванне актывісцкай парадыгмы. Ідэя пазнання пры­роды і культуры (Ч.Дарвін, А. Басціян, Э.Тайлар, Л.Морган, Л.Уайт і інш.). Узнікненне экалогіі як навукі.

Тэорыя коэвалюцыі чалавека, грамадства і культуры (А.Кробер, М.Маісееў). Ідэя “ўстойлівага развіцця” прыроды, культуры і асобы. Глабальныя праблемы сучаснай цыві­лізацыі і шляхі іх вырашэння (недахоп прыродных рэсурсаў, скарачэнне біялагічнай разнастайнасці, забруджванне павет­ра, планетарнае пацяпленне і інш.).

 

Тэма 27. Асоба і культуры

Паняцце, структура і сутнасць асобы. Структура асобы. Структурная антрапалогія К. Леві-Строса. Узроўні асобаснай інтэграцыі: сацыяльна-ролевы, характаралагічны, экзістэн­цыяльны. Асноўныя экзістэнцыяльныя каштоўнасці і струк­туры (Ж.-П.Сартр, П.Тыліх, В.Франкл, К.Ясперс і інш.). Тэзіс культурнага рэлятывізму Ф.Бааса. Канцэпцыі “асноўнай асо­баснай структуры” і “мадальнай асобы”. Р.Бенедыкт: “этас” і “патэрны” культуры.

Важнейшыя канцэпцыі чалавека: антычны, космацэнтрыч­ны, тэацэнтрычны, гуманістычны і інш. Чалавек у разуменні культурфілосафаў эпох мадэрну і постмадэрну.

Спецыфіка дзейнасці чалавека. Творчасць як асноўны тып асобаснай дзейнасці. Спосабы і формы засваення культуры асобай.

 







Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...

Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.