Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Тэма 55. Беларускае нацыянальнае адраджэнне





і развіццё культуры ў пачатку ХХ ст.

Палітычныя, эканамічныя і сацыякультурныя аспекты раз­віцця беларускай культуры ў пачатку ХХ ст. Грамадска-палі­тычны рух і яго ўплыў на культурнае жыццё. Нацыянальна-культурны ўздым, рост беларускай інтэлігенцыі. Беларуская сацыялістычная грамада і яе роля ў адраджэнні культурнага жыцця Беларусі.

Развіццё нацыянальнага друку. Беларуская перыёдыка: “Наша ніва”, “Наша доля”, “Гоман”, “Саха”, “Лучына”, “Вольная Бе­ларусь”. Роля перыядычных выданняў у развіцці беларускай культуры.

Змены ў сістэме адукацыі ў пачатку ХХ ст. Рух за дэма­кратызацыю школы і стварэнне беларускай школы. Стварэн­не культурна-адукацыйных навуковых аб’яднанняў. Рост беларусазнаўства: гістарычныя, мовазнаўчыя, этнаграфічныя даследаванні. Дзейнасць Я.Карскага, М.Доўнар-Запольскага, В.Ластоўскага, Б.Тарашкевіча, братоў Луцкевічаў.

Развіццё жанраў і стыляў літаратуры. Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, М.Гарэцкага, Ц.Гартнага і іншых.

Музыка і тэатр. Беларускія вечарыны. Творчая дзейнасць беларускіх гурткоў у Вільні, Пецярбургу, Гродне, Варшаве, Мінску. І.Буйніцкі – заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра. Стварэнне харавых гурткоў і аркестраў. Выкарыс­танне фальклору ў творчасці беларускіх кампазітараў (М.Чуркін, А.Грыневіч).

Імкненне да стварэння нацыянальнай мастацкай школы, да нацыянальнай своеасаблівасці – характэрныя рысы выяўлен­чага мастацтва пачатку ХХ ст. Актывізацыя мастацкага жыц­ця, арганізацыя выставак. Мастацкі рух у Віцебску. Мастац­кая школа Ю.Пэна. Уплыў мадэрнізму на развіццё мастацтва. Росквіт пейзажа. Творчасць В.Бялыніцкага-Бірулі, Ф.Рушчы­ца, С.Жукоўскага. Дэмакратычнасць, імкненне да стварэння нацыянальных вобразаў у графіцы. Імпрэсіянізм і мадэрн у скульптуры. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: прамысло­вы і народны кірункі.

Горадабудаўніцтва і архітэктура. Стыль мадэрн. Развіццё неакласіцызму і неараманскага стылю.

Тэма 56. Станаўленне беларускай культуры

Утварэнне БССР. Палітыка беларусізацыі: сутнасць і зада­чы. Перавод на беларускую мову дзяржаўных устаноў і арга­нізацый. Дзейнасць Інстытута беларускай культуры. Бела­руская акадэмія навук. Меры па ліквідацыі непісьменнасці. Развіццё беларускай школы. Стварэнне сістэмы школьнай адукацыі. Станаўленне вышэйшай адукацыі ў Савецкай Беларусі.

Беларуская грамадская думка пачатку ХХ ст. Асэнсаванне гісторыка-культурнага працэсу: І.Абдзіраловіч, М.Багдано­віч, Я.Купала, Я.Колас і інш.

Асноўныя напрамкі развіцця беларускай савецкай літа­ратуры. Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, У.Дубоўкі, М.Лынь­кова, К.Крапівы, М.Зарэцкага, К.Чорнага і інш. Змены нацыя­нальнай палітыкі ў канцы 20-х гг. Рэпрэсіі супраць творчай інтэлігенцыі.

Развіццё беларускага прафесійнага тэатра. Беларускія дзяр­жаўныя тэатры: БДТ-1, БДТ-2. Іх рэпертуар, нацыянальны кірунак дзейнасці. Вандроўная трупа У.Галубка і стварэнне БДТ-3. Зварот да фальклорных сюжэтаў у драматургіі (В.Вольскі “Несцерка”).

Музычнае жыццё Беларусі. Стварэнне першых беларускіх савецкіх опер. Творчасць М.Чуркіна, М.Аладава, А.Туран­кова. Арганізацыя Акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР, Беларускага дзяржаўнага ансамбля народных інстру­ментаў. Адкрыццё Беларускай кансерваторыі, Дзяржаўнай філармоніі. Станаўленне сімфанічнага жанру. Апрацоўка народных песень. Тэндэнцыі да палітызацыі музыкі.

Станаўленне “Белдзяржкіно”. Ю.Тарыч – пачынальнік бе­ларускага кінематографа. Першыя беларускія мастацкія і дакументальныя фільмы. Гістарычна-рэвалюцыйныя сюжэты ў фільмах 20-х гг. Экранізацыя беларускай прозы і вы­карыстанне беларускай мовы ў кіно.

Разнастайнасць плыняў і кірункаў у беларускім выяў­ленчым мастацтве. Адмаўленне ад традыцый і абсалюты­зацыя наватарства ў творчасці мастакоў-авангардыстаў: К.Малевіч, М.Шагал, Л.Лісіцкі. Выцясненне мадэрнізму строгім рэалізмам. Сацыялістычны рэалізм як вядучы кірунак савецкага выяўленчага мастацтва. Творчасць М.Волкава, Ю.Пэна, Я.Кругера, П.Гаўрыленкі. Пейзажы М.Станюты, У.Кудрэвіча. Зварот да этнаграфіі і фальклору, нацыянальная самабытнасць творчасці М.Філіповіча.

 

Тэма 57. Савецкая беларуская культура ў перыяд сацыялістычнага рэалізму

Дыяметральныя ацэнкі савецкай культуры. Марксізм-ленінізм як афіцыйная ідэалогія СССР. Дзяржаўна-адмі­ністрацыйны ціск на культуру. Цэнтралізацыя і камандаванне ў сферы культуры. Эміграцыя дзеячаў савецкай культуры.

Пралетарскі кірунак у культуры. “Новасялянская куль­тура” і інш. Савецкае тэатральнае мастацтва (Г.Глебаў, В.Елі­зар’еў, Я.Міровіч, С.Станюта і інш.). Развіццё беларускага кінематографа (У.Корш-Саблін, Л. Голуб, М.Пташук і інш.).

Рэпрэсіўны перыяд у развіцці культуры. Хрушчоўска-брэжнеўская адліга і яе ўплыў на культурнае жыццё. Росквіт культуры ў 60-х гг. ХХ ст. (І.Шамякін, М.Лынькоў, В.Быкаў, У.Караткевіч і інш.). Дасягненні беларускай навукі і аду­кацыі.

Нэакансерватыўныя тэндэнцыі ў перыяд застою. Дысідэнц­кі рух дзеячаў культуры.

Пераадоленне ідэалагічных бар’ераў у перыяд застою. Ак­тыўнае засваенне заходніх культурных стандартаў. Плюра­лістычнасць і шматстылёвасць культуры. Імкненне адрадзіць духоўную спадчыну. Новая хваля культурнай эміграцыі. Супрацьстаянне інтэлектуалаў і традыцыяналістаў.

 

Тэма 58. Сфера культуры як аб’ект навуковых даследаванняў

Анталагічны і гнасеалагічны сэнс культуры. Культурная разнастайнасць і неабходнасць яе даследавання. Заканамер­насці і механізмы функцыянавання і развіцця культуры як атрыбута сацыяльнай сістэмы. Раскрыццё ўнутраных сэнсаў артэфактаў культуры, вобразаў, форм і сэнсаў, якія ўтрым­ліваюцца ў іх, задача навукі аб культуры. Спецыфіка пазна­вальных адносін чалавека да культуры. Праблемнае поле культуралогіі: фундаментальныя і прыкладныя культурала­гічныя даследаванні.

Аб’ект даследавання як фрагмент культурнага працэсу ці з’явы культуры. Мэты, задачы і ўмовы навуковага даследа­вання. Сродкі даследавання.

Праграма навуковага даследавання ў сферы культуры. Аб’ектыўная абумоўленасць распрацоўкі праграмы даследа­вання. Месца і роля праграмы ў навуковым даследаванні. Праграма як тэарэтычная мадэль даследавання асноўных яе метадалагічных прынцыпаў, методык і працэдур.

Структура праграмы. Тэарэтычна-метадалагічны і прак­тычна-метадычныя раздзелы. Метадалагічны раздзел: фарму­лёўка праблемы, мэты і задачы даследавання; вызначэнне аб’екта і прадмета даследавання; распрацоўка рабочых гіпотэз.

Працэдурна-метадычны раздзел: выбар і абгрунтаванне ме­тадаў збору інфармацыі; вызначэнне выбарачнай сукупнасці (выбаркі); распрацоўка інструментарыя даследавання; рас­працоўка арганізацыйна-тэхнічных працэдур (тэрміны, гра­фікі і інш.).

Тэма 59. Метады культуралагічных даследаванняў

Метад (ад грэч. methodos – шлях даследавання ці пазнання) – сукупнасць правіл, прыёмаў і аперацый практычнага або тэарэтычнага асваення рэчаіснасці.

Метад як сукупнасць прадпісанняў, якія рэгламентуюць змест і паслядоўнасць пазнавальных дзеянняў, аперацый і працэдур даследавання.

Класіфікацыя навуковых метадаў: непасрэдныя і апасрод­каваныя, якасныя і колькасныя, апісальныя і тлумачальныя, змястоўныя і фармальныя.

Агульналагічныя метады: параўнанне, аналіз, сінтэз, аб­страгаванне, індукцыя, дэдукцыя, аналогія, мадэліраванне.

Метады эмпірычнага даследавання: назіранне, апісанне, вымярэнне, аналіз дакументаў, апытанне, эксперымент.

Метады тэарэтычнага даследавання: мысленны эксперы­мент, ідэалізацыя, фармалізацыя, аксіяматычны метад, гіпа­тэтыка-дэдуктыўны метад, пераход ад абстрактнага да канкрэтнага, метад адзінства культурна-гістарычнага і лагіч­нага.

Метады культуралагічнага аналізу.








Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.