Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Падрыхтаваны доктарам юрыдычных навук, прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта





Доўнар Таісіяй Іванаўнай

Рецензенты:

Рэшэтнікаў С.В. – дырэктар Інстытута дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Презідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар палітычных навук, прафеса;

Слабодчыкаў А.А. – Інстытут сучасных ведаў, кандыдат юрыдычных навук, прафесар.

Зацверджаны на пасяджэнні кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права (пратакол № 4 ад 29 студзеня 2002 г.)

 

Рэкамедаваны да выдання Вучоным Саветам юрыдычнага факультэта 29 студзеня 2002 г. (пратакол № 5)

 

 


ПРАДМОВА

 

Вучэбна-метадычнае выданне па гісторыі дзяржавы і права Беларусі прызначана ў першую чаргу для студэнтаў - першакурснікаў, якія з дапамогай змешчаных у ім матэрыялаў (метадычных указанняў па падрыхтоўцы да лекцый і семінарскіх заняткаў, па напісанню курсавых прац; пераліку асноўных пытанняў, на якія патрэбна звярнуць увагу; спісу літаратурных крыніц; тэматыцы курсавых і навуковых прац і інш.) змогуць належным чынам вывучыць прадмет і падрыхтавацца да экзамена, а затым у наступным - паспяховага авалодаць спецыяльнымі юрыдычнымі дысціплінамі – канстытуцыйным, грамадзянскім, крымінальным, працэсуальным правам і інш.

Гэтая кніга будзе таксама карыснай і студэнтам-завочнікам.

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі, якая вывучае прычыны i заканамернасцi ўзнiкнення, станаўлення i развiцця на тэрыторыі нашай краіны дзяржавы i права, iх асаблiвасцi i характэрныя рысы, дазваляе глыбей асэнсаваць асаблівасці сучаснай дзяржаўнасці і яе прызначэнне. Для таго, каб прагназіраваць далейшае развіццё усей чалавечай супольнасці, у тым ліку і беларускай дзяржаўнасці неабходна вывучыць, прааналізаваць і асэнсаваць прычыны ўзнікнення і паэтапнае развіццё ўсіх, без выключэння дзяржаўнасцей, выявіць заканамернасці і тэндэнцыі гістарычнага працэсу, звярнуць увагу на асаблівасці ў развіцці канкрэтных дзяржаў і дзяржаўна-прававых інстытутаў.

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі з’яўляецца адной з фундаментальных юрыдычных дысцiплiн, якая мае мэтай фармiраванне ў студэнтаў прававога мыслення, павышэнне ўзроўня прававой культуры i прызначана даць студэнту яснае i глыбокае разуменне заканамернасцей гiстарычнага працэсу ўзнiкнення i развiцця дзяржаўнасцi i права, змены тыпаў i формаў дзяржаўнасцi, эвалюцыi дзяржаўных органаў i прававых iнстытутаў і г.д. Яна з'яўляецца гістарычнай навукай і ўяўляе сабой частку гісторыі чалавецтва, а таксама юрыдычнай навукай – адной з фундаментальных прававых дысціплін.

Як адна з гiсторыка-прававых дысцыплiн, гiсторыя дзяржавы i права Беларусi мае не толькi пазнаваўчае, але метадычнае i практычнае значэнне, бо дапамагае выпрацаваць у студэнтаў погляд на дзяржаву i права як на дынамiчны арганiзм, якi пастаянна развiваецца ў цеснай узаемасувязi з рэальным грамадска-палiтычным становiшчам, а таксама садзейнiчае набыццю студэнтамi навыкаў абагульнення канкрэтна-гiстарычнага матэрыялу, умення аналiзаваць гэты матэрыял i фармуляваць навуковыя вывады. Гiстарычны аналiз заканадаўства неабходны для правiльнага разумення і ўсведамлення дзеючых законаў i крытычнай ацэнкi застарэлага нарматыўна-прававога матэрыялу.

Аналiз гiстарычнага вопыту юрыспрудэнцыi Беларусi непасрэдна ўплывае на фармiраванне навуковага светапогляду, дапамагае ўсведамленню поспехаў i памылак у гiсторыi грамадска-палiтычнага жыцця людзей, iх аб’ектыўнаму аналiзу.

Пры вывучэнні прадмета трэба мець на ўвазе, што некаторые праблемы гiсторыi дзяржавы i права Беларусi застаюцца яшчэ недастаткова даследаванымi, а шэраг з iх разглядаецца з некалькiх, часам супярэчлiвых, пунктаў гледжання.

Метадычныя рэкамендацыi маюць мэтай дапамагчы студэнтам паспяхова авалодаць не толькi праграмным матэрыялам па курсу гiсторыi дзяржавы i права Беларусi, але i навыкамi даследчай, творчай дзейнасцi, выпрацаваць неабходныя метадычныя прыёмы падрыхтоўкi да семiнарскiх заняткаў, экзаменаў, напiсання кантрольных i курсавых прац.

У адпаведнасцi з асноўнай задачай унiверсiтэтскай адукацыi - падрыхтоўкай маладых спецыялiстаў да самастойнай творчай працы, студэнты з дапамогай выкладчыкаў на падставе розных формаў самастойнай працы набываюць i ўдасканальваюць навыкi авалодання пэўнай метадалогiяй, прыёмамi падбору, выкарыстання, сiстэматызацыi нарматыўна-прававога, лiтаратурнага, статыстычна-дакументальнага матэрыялу. Яны авалодваюць уменнем правiльна выбiраць неабходную літаратуру i аналiзаваць яго, рабiць абагульненнi i адпаведныя вывады, што садзейнiчае паступоваму фармiраванню навуковага мыслення, развiвае ў студэнтаў здольнасць да навуковай творчасцi. Вынiкам гэтага будзе не толькi паспяховае авалодванне прадметам, але i фармiраванне ўласнага погляду на праблемныя i спрэчныя пытаннi гiсторыi дзяржавы i права Беларусi, развіцце іх творчай актыўнасці, ініцыятывы і самастойнасці, што у рэшце рэшт з'яўляецца адным з фактараў эфектыўнасці прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у галіне правазнаўства.

Для таго, каб студэнт не разгубіўся ў вялікай колькасці гісторыка-прававога матэрыяла прадугледжана пэўная праграма курса, якая зацвярджаецца кафедрай. У адпаведнасці з ёй распрацоўваецца рабочая праграма, тэматычны план лекцый і семінарскіх заняткаў, а таксама планы семінарскіх заняткаў з вызначэннем канкрэтных пытанняў (як правіла, найбольш важных і праблемных) і асноўных літаратурных крыніц.


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

лекцый і семінарскіх заняткаў

 

па курсу “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”

для студэнтаў 1 курса юрыдычнага факультэта (вочная форма навучання)

па спецыяльнасці Г 09-01-00 “Правазнаўства”

 

Назва тэмы Лекцыі Семінары КСР
  Грамадска – палітычны лад і права на Беларусі ў ІХ – ХІІ ст.      
  Дзяржаўна – палітычны і грамадскі лад на Беларусі ў ХІV – ХVІ ст.ст. Уніі Вялікага княства Літоўскага с Польшай.      
  Судовая сістэма Вялікага княства Літоўскага. Судаводства.      
  Крыніцы беларускага феадальнага права. Развіццё права ў ХV – ХVІ ст. ст.      
  Грамадска – палітычны лад і права Беларусі ў складе рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Рассіі.      
  Грамадска – палітычны лад і права на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі      
  Рэвалюцыйныя перамены і змаганне за адраджэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці (1917 –1920 г.г.)      
  Дзяржава і права Беларускай ССР у міжваенны час (1920 –1940 г.г.)      
  Дзяржава і права Беларускай ССР у перыяд другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі с Беларускай ССР.      
  Дзяржава і права Беларускай ССР у пасляваенны перыяд      
  Дзяржава і права Беларускай ССР у перыяд застою і крызісу адміністрацыйна – каманднай сістэмы.      
  Дзяржава і права Беларусі ў перыяд кардынальных рэформ і пераходу да дзяржаўнай самастойнасці.      
  Дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.      
  Усяго      

 


ПАДРЫХТОЎКА ДА ЛЕКЦЫЙ

 

Важнейшымі сродкамі асваення дысцыпліны з'яўляецца самастойная праца студэнтаў, якая павінна насіць сістэматычны характар і мець разнастайныя формы, у тым ліку: падрыхтоўка да лекцый, семінарскіх заняткаў і экзаменаў шляхам вывучэння асноўнай і дапаўняльнай літаратуры, аналіза зместа нарматыўна-прававога матэрыялу; падрыхтоўка рэфератаў; напісанне кантрольных работ; удзел у працы студэнцкіх навуковых гурткоў; падрыхтоўка навуковых прац і удзел ў студэнцкіх навуковых канферэнцыях і інш.

Лекцыі накiроўваюць студэнта на шляху найбольш поўнага, хуткага i паспяховага вывучэння прадмета, стымулююць жаданне студэнтаў да глыбокiх ведаў i самастойнага асэнсавання гiстарычных падзей, з’яў адносна ўзнiкнення, станаўлення i развiцця дзяржаўнасцi i права на Беларусi. Тэматыка i змест лекцый адпавядаць вучэбным праграмам, зацверджаным кафедрай і будуюцца на тэарэтычных прынцыпах адпаведнай навукi i абъектыўных заканамернасцях развiцця дзяржаўных i прававых з’яў i iнстытутаў.

Пераход да шматступенчатай формы навучання з мэтай падрыхтоўкі бакалаўраў, спецыялістаў і магістраў абумовіў і перагляд формаў павучання. Асаблівая ўвага зараз надаецца галоўным чынам самастойнай працы студэнтаў, таму лекцый няшмат. У сувязі з гэтым студэнты павiнны ў першую чаргу азнаёміцца з тэматычным планам лекцый, а таксама планам семiнарскiх заняткаў і колам тых пытанняў, якiя выносяцца на семiнарскiя заняткi i экзамены. Пасля гэтага яны павінны рыхтавацца не толькі да семінарскіх заняткаў, але і да лекцый: знаёмiцца па падручнiках, навучальных дапаможнiках з тымі пытаннямі, якія будуць разглядацца на лекцыях.

Лекцыi з’яўляюцца тэарэтычнай падставай для самастойной працы, для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў. Яны чытаюцца па важнейшых тэмах i маюць мэтай заахвоцiць студэнтаў да самастойнай працы па поўнаму i ўсебаковаму засваенню курса.

Як правіла, на першай лекцыi, якая з’яўляецца ўводнай, выкладчык дае студэнтам пэўныя метадычныя рэкамендацыi па лепшаму засваенню матэрыяла, знаёмiць з тымi патрабаваннямi, якiя будуць прад’яўляцца на семiнарскiх занятках i экзаменах, а таксама дае кароткi агляд важнейшых лiтаратурных крынiц (перш за ўсе падручнiкаў i навучальных дапаможнiкаў). Выкладчык стараецца даць сiстэматызаваныя веды па прадмету, заахвоцiць студэнтаў да дыялогу, аднак спецыфiка сучаснага навучання патрабуе, як правiла, кароткага i тэзiснага выкладання матэрыялу са спасылкамi на выкарыстанне адпаведнай асноўнай і дапаўняльнай лiтаратуры. Самыя важныя i праблемныя пытаннi разглядаюцца больш падрабязна, падвяргаюцца тэарэтычнаму аналiзу i тлумачэнням выкладчыка. Звяртаецца ўвага на выпрацоўку студэнтамі самастойнага пункта гледжання па праблемных пытаннях на падставе супастаўляльнага аналізу дакументальна-прававога матэрыялу і вывучэння самых новых літаратурных крыніц.

Як правiла, у лекцыi не ставiцца мэтай ахапiць усе пытаннi той цi iншай тэмы i ўсебакова iх асвятлiць. Галоўная ўвага надаецца важнейшым i праблемным пытанням. Выкладчык перш за ўсе звяртае ўвагу на самыя вострыя дыскусiйныя праблемы. Пры неабходнасцi ён адсылае студэнтаў да той цi iншай манаграфii, збораў дакументаў i помнiкаў права.


 

 

СЕМIНАРСКIЯ ЗАНЯТКІ

Планы семінарскіх заняткаў складаюцца ў адпаведнасці з праграмай курса гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Яны уключаюць найбольш важныя пытанні. Да плана дадаецца пэўны спіс літаратуры (крыніцы права, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, навуковыя артыкулы і інш.). Аднак трэба мець на ўвазе, што літаратуру перш за ўсё трэба глядзець у праграме дысцыпліны, а таксама выкарыстоўваць навейшую літаратуру, якая ўвесь час папаўняецца.

Асноўнай мэтай семiнарскiх занятка? з’я?ляецца заахвочванне студэнтаў да самастойнай працы і дапамога ім ў арганізацыі самастойнай працы па ўсваенню дысціпліны, а таксама замацаванне i праверка веда?, атрыманых на лекцыях i шляхам самастойнай падрыхто?кi і набыццё новых ведаў шляхам абмена думкамі і меркаваннямі з іншымі студэнтамі і падвядзення выкладчыкам вынікаў дыскусій.

На занятках паглыблена вывучаюцца наібольш важныя і складаныя прытанні і праблемы, канкрэтызуюцца асобныя палажэнні лекцыйнага матэрыялу, робяцца пэўныя вывады адносна развіцця дзяржавы і права ў той ці іншы гістарычны адрэзак часу. У гістарычны-параўнальным аспекце разглядаюцца сацыяльныя структуры грамадства, гістарычныя формы дзяржаў, арганізацыя і дзейнасць дзяржаўнага апарата (цэнтральных і мясцовых органаў улады і кіравання), функцыяніраванне судовай сістэмы, роля тых ці іншых гістарычных падзей у развіцці дзяржаўных і прававых інстытутаў, эфектыўнасць прававой сістэмы і інш. Акрамя таго, студэнты знаёмяцца з гісторыяй развіцця юрыдычнай тэрміналогіі. У выніку гэтага паступова выпрацоўваюцца і ўдасканальваюцца навыкі аналіза і тлумачэння нарматыўных актаў (помнікаў права), дакументальных крыніц, літаратурнага матэрыялу і такім чынам выпрацоўваецца юрыдычнае мысленне.

З той мэтай, каб семiнарскiя заняткi прынеслi карысць і студэнты спасціглі сутнасць абмяркоўваемай праблемы, яны павінны належным чынам рыхтавацца да iх правядзення. Непасрэдную падрыхтоўку да заняткаў трэба пачынаць з вывучэння лекцыйнага, а затым вучэбнага матэрыяла па адпаведнай тэме (у першую чаргу падручнікаў і навучальных дапаможнікаў). Абавязковым з'яўляецца вывучэнне ўсёй рэкамендаванай па тэме лiтаратуры. Акрамя таго, студэнт самастойна шукае і вывучае неабходны дапаўняльны матэрыял у перыядычных выданнях: газетах, часопiсах («Веснiк БДУ», «Судовы веснiк», «Беларускi гiстарычны часопiс», «Юрыст» i г.д.) Патрэбна карыстацца таксама матэрыяламі навуковых канферэнцый прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ (iншых навучальных устано?), надрукаванымі ў адпаведных зборнiках.

У сувязі з тым, што галоўнымі аб'ектамі даследавання гісторыі дзяржавы і права з'яўляюцца нарматыўна-прававыя акты ў іх гістарычным развіцці і што крыніцы права (граматы, судзебнікі, статуты, канстытуцыі, кодэксы і г.д.) з'яўляюцца самым адмысловым матэрыялам для вывучэння дзяржаўнага ладу, становішча насельніцтва, узроўня развіцця права (у тым ліку і працэсу развіцця юрыдычнага тэрміналагічнага апарата), студэнты павінны самастойна азнаёміцца з рэкамендаванымі да вучэння помнікамі права Беларусі.

Пры вывучэнні помнікаў права неабходна звяртаць увагу на гістарычныя ўмовы стварэння і прыняцця дакумента, яго прынцыпы, асноўную накіраванасць, структуру размяшчэння прававога матэрыялу, узровень юрыдычнай тэхнікі (паняційны апарат, тэрміналогію). На семінарскіх занятках студэнты аналізуюць змест канкрэтных гістарычных дакументаў (асабліва нарматыўна-прававых актаў), звяртаюць увагу на правапрымяняльную дзейнасць, у тым ліку на судовыя пастановы Асаблівая увага надаецца гістарычнаму развіццю канстытуцыйнага, грамадзянскага, крымінальнага, прыродаахоўчага і працэсуальнага права, пры чым яно абавязкова параўноўваецца з сучасным заканадаўствам.

Семiнарскiя (практычныя) заняткi павiнны носiць творчы характар, таму i выкладчык самастойна выбiрае форму iх правядзення.

У адпаведнасцi з выпрацаванымi практыкай формамi семiнарскiх занятка? праводзяцца, як правіла, дыспуты або апытанне студэнта? па пэ?ных тэмах з выясненнем розных думак i меркавання? па праблемных пытаннях, або абмярко?ваюцца загадзя падрыхтаваныя студэнтамi даклады ці праводзяцца кантрольныя работы i iнш.

Пры правядзеннi семiнарскiх занятка? важным з’я?ляецца?дзел у дыскусiях (запланаваных i стыхiйных) як мага большай колькасцi студэнта?. Аналiз даклада? i выказвання?, крытычныя за?вагi павiнны перш за?се рабiць самi студэнты. Выкладчык накiро?вае дыспут у неабходнае русла. Адказы на?знiкшыя пытаннi i спрэчныя моманты павiнны шукаць самi студэнты. Толькi? выпадку, калi?се студэнты, якiя пажадалi выказацца па тых ці іншых пытаннях або праблеме, не знайшлi правiльнага адказу на?знiкшыя пытаннi, выкладчык завяршае дыспут i дае тлумачэнне. Семiнарскiя (практычныя) заняткi не толькi даюць?я?ленне аб узро?нi самастойнай падрыхто?кi студэнта?, але прывучаюць iх да публiчных выступлення?, навуковага аналiзу, карэктнага і правільнага вядзення навуковай дыскусіі.

На семінарах выкладчык робiць запiсы аб наведваннi студэнтамi занятка? i iх акты?насцi пры абмеркаваннi вынесеных на семiнарскiя заняткi пытання?. Вынікі працы студэнта на семінарскіх занятках з'яўляюцца адной з падстаў для атрымання на экзаменах той ці іншай адзнакі.


 

П Л А Н Ы

семінарскіх заняткаў







Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.