Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Практычная мастацка-творчая дзейнасць





(52 г)

Асваенне тэхналагічных асаблівасцей мастацкіх тэхнік (4 г)

Асаблівасці, спосабы і прыёмы работы графічнымі матэрыяламі (графітны аловак, туш, фламастары).

Асаблівасці, спосабы і прыёмы работы акварэллю.

Асаблівасці, спосабы і прыёмы работы гуашшу.

Асаблівасці, спосабы і прыёмы выканання манатыпіі.

Асаблівасці, спосабы і прыёмы выканання рэльефных кампазіцый і аб’ёмных вырабаў у тэхніцы “папяровая пластыка”. Спосабы афарбоўкі паперы. Прыёмы трансфармацыі паперы: змінанне, згібанне, складванне, гафрыраванне, выгінанне, скручванне.

Асаблівасці, спосабы і прыёмы выканання аплікацыі.

Асаблівасці, спосабы і прыёмы выканання выцінанкі.

Асаблівасці, спосабы і прыёмы выканання кампазіцый з прыроднага матэрыялу (фларыстыка).

Адлюстраванне на плоскасці (26 г)

Кампазіцыя (9 г)

Выбар палажэння ліста паперы ў залежнасці ад формы і размяшчэння прадметаў, якія адлюстроўваюцца. Адпаведнасць памеру выявы памеру ліста паперы. “Жырафа”, “Бегемот”, “Кракадзіл”, “Слон”, “Ракета”, “Аўтобус”, “Дом”, “Асілак”, “Прыгажуня” і да т. п. (мастацкія матэрыялы на выбар настаўніка).

Кампаноўка выявы на лісце паперы ў зададзеным фармаце. Узаемасувязь адлюстраваных аб’ектаў (фігур) у кампазіцыі. “Вясёлыя клоўны”, “Акрабаты”, “Дрэсіроўшчыца і галубы” і да т. п. (гуаш, васковая крэйда).

Гарманічнае запаўненне ліста паперы выявамі, вылучэнне кампазіцыйнага цэнтра. Маляванне пейзажа па памяці і ўяўленні: “Ясны асенні дзень”, “Сумная восень”, “Асенняя непагадзь” і да т. п. (гуаш або акварэль).

Паняцце пра кампазіцыйную ўзаемасувязь адлюстраваных аб’ектаў, размяшчэнне прадметаў адносна адзін аднаго. “Снягурка і Дзед Мароз”, “Два Маразы”, “На будоўлі”, “Убіраем яблыкі” і да т. п. (гуаш або акварэль).

Перадача характеру і нораву жывёл (добры, злы, хітры, даверлівы, цікаўны і г. д.). Маляванне па ўяўленні вобразаў беларускіх і рускіх народных казак (“Храбры певень”, “Змей Гарыныч”, “Кот Максім”), твораў К. Чукоўскага, С. Маршакаі інш. – на выбар навучэнцаў (гуаш або акварэль).

Перадача характэрных асаблівасцей знешняга аблічча і настрою чалавека. “Мая матуля”, “Мы з татам гуляем у шахматы”, “Бабуля вяжа шалік”, “Мой любімы дзядуля”, “Мая сястрычка (“Мой брацік”) з цацкай” і да т. п. (гуаш або акварэль).

Прастора (2 г)

Перадача глыбіні прасторы ў малюнку: “на першым плане”, “на другім плане”. Выкананне кампазіцыі “Летні адпачынак”, “На беразе возера”, “На дачы”, “На прышкольным участку”, “Зімовая прагулка” і да т. п. (каляровыя алоўкі, гуаш).

Форма, прапорцыі, канструкцыя (7 г)

Перадача ў кампазіцыі формы, прапорцый і канструкцыі адлюстраваных аб’ектаў: “Асенні нацюрморт”, “Дары лесу”, “Садавіна і агародніна” (гуаш або акварэль), “Нацюрморт з простых прадметаў побыту” (матэрыялы на выбар настаўніка).

Перадача ў малюнку характэрных асаблівасцей будовы дрэў (форма, канструкцыя). Маляванне на аснове назіранняў: “Зімовы лес”, “Чароўныя дрэвы”, “Магутны дуб”, “Стройная бярозка” і да т. п. (гелевая ручка з чорным чарнілам, фламастар).

Перадача ў кампазіцыі характэрных асаблівасцей будовы фігуры чалавека і жывёл (канструкцыя, прапорцыі). “Артысты цырка на арэне” (акрабат, клоўн, жанглёр, дрэсіроўшчык і інш.) і да т. п. (гуаш або акварэль).

Колер (8 г)

Колер і фарбы. Паняцце пра асноўныя (жоўты, чырвоны, сіні), састаўныя (аранжавы, фіялетавы, зялёны) колеры, светлыя і цёмныя адценні колеру. Выкананне кампазіцый: “Рознакаляровыя паветраныя шары”, “Рознакаляровыя сцягі”, “Цвецік-семіцвецік”, “Папараць-кветка”, “Пунсовая кветачка”, “Вішня (яблыня) цвіце” і да т. п. (гуаш або акварэль).

Эмацыянальна-вобразны змест колеру: радасны і змрочны, рэзкі і пяшчотны, спакойны і напружаны: “Добрыя і злыя персанажы казак”, “Русалачка”. “Кентаўр”, “Птушка Сірын” (гуаш або акварэль).

Кампазіцыйныя магчымасці колеру. Цёплы, халодны і змешаны каларыт. Выкананне шматпланавых кампазіцый: “Ясны асенні (зімовы) дзень”, “Сумная восень”, “Асенняя непагадзь”, “Выглянула сонейка” і да т. п. (гуаш або акварэль).

Лепка (8 г)

Прыёмы лепкі. Лепка садавіны і агародніны: “Асенні нацюрморт” (яблык, груша, сліва, агурок, перац, памідор і інш.) (гліна, пластылін або салёнае цеста).

Спосабы лепкі. Складанне цэлага з асобных частак: лепка персанажаў казак і мультфільмаў: “Цуда-Юда – трохгаловы змей”, “Ліса”, “Віні-Пух” (рознакаляровы пластылін); “Жывёлы на арэне цырка” і інш. (гліна, аднакаляровы пластылін або салёнае цеста; калектыўная работа), “Я катаюся на лыжах (санках)” (гліна або пластылін).

Перадача формы цела і пластыкі жывёл: “Шчаня”, “Кошка з кацянятамі”, “Мядзведзь”, “Козлік” (гліна, пластылін або салёнае цеста).

Дэкаратыўнае рашэнне вобраза пры лепцы цацак. Лепка цацкі ў падарунак родным (гліна, пластылін або салёнае цеста).

Лепка рэльефу: “Рыбка”, “Нацюрморт”, “Дэкаратыўны букет” і да т. п. (рознакаляровы пластылін).

Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць і дызайн (14 г)

Дэкаратыўнае абагульненне форм і колеру прадметаў (стылізацыя). Пано для школьной сталовай (кухні) “Дэкаратыўны нацюрморт” (гуаш).

Дэкаратыўнае абагульненне форм расліннага і жывёльнага свету (стылізацыя). Фрыз: “Кветкі, матылькі і птушкі”, “Мая Беларусь” (гуаш).

Асаблівасці стварэння мастацкіх вобразў з прыроднага матэрыялу (фларыстыка). Прыёмы выканання кампазіцыі “Кветкавыя матывы”, “Забаўныя жывёлы”.

Асаблівасці стварэння кампазіцыі “Асенні букет” у тэхніцы “манатыпія”.

Віды выцінанкі. Прыёмы выканання кампазіцыі “Дрэва жыцця” ў тэхніцы “выцінанка”.

Віды арнаменту. Эскіз арнаменту для аздаблення “шубкі”, “рукавічак” і “шапачкі” Снягуркі; пано для спальні (гасцінай), падноса, хусткі для матухны Мяцеліцы (гуаш).

Прыёмы стварэння кампазіцый дэкаратыўна-прыкладнога характару (асноўныя кампазіцыйныя схемы). Выкананне эскіза “Хустка для мамы”, “Дыван для лялькі”, “Посуд для Васілісы Прыгожай, Бабы Ягі” і да т. п. (гуаш).

Віды аплікацыі (прадметная, сюжэтная, дэкаратыўная). Прыёмы выразання элементаў аплікацыі: “Запаслівы вожык”, “Дрэсіраваны леў”, “Пудзель Арто”, “Вясёлая малпачка”, “Зімовы пейзаж” і да т. п. (збліжаныя і кантрасныя адценні паперы).

Рытм у дэкаратыўнай кампазіцыі. Фрыз: “Вясеннія кветкі”, “Вясенні пейзаж”, “Сняжынкі” (аплікацыя; калектыўная работа).

Прыёмы выканання рэльефнай кампазіцыі з паперы “Новы год у лесе”, “У трыдзявятым царстве” і да т. п. (калектыўная работа).

Асаблівасці стварэння рэльефных кампазіцый і аб’ёмных вырабаў у тэхніцы “папяровая пластыка”: “Запрашальны білет”, “Віншавальная паштоўка”, ёлачныя цацкі, навагоднія сувеніры.

Асноўныя патрабаванні да вынікаў

вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

Ведаць/разумець:

· характэрныя асаблівасці асноўных відаў мастацтва (графіка, жывапіс, скульптура, архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);

· сродкі мастацкай выразнасці твораў графікі, жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

· назвы асноўных і састаўных колераў; эмацыянальна-вобразныя магчымасці колеру;

· назвы мастацкіх матэрыялаў, інструментаў, прылад і правілы работы з імі;

· характэрныя асаблівасці гуашавых і акварэльных фарбаў, прыёмы работы з дадзенымі мастацкімі матэрыяламі;

· прыёмы лепкі, трансфармацыі паперы, выканання аплікацыі, выцінанкі, манатыпіі і інш.;

· асаблівасці кампазіцыйнага размяшчэння аб’ектаў, якія адлюстроўваюцца;

· паслядоўнасць выканання жывапіснай, графічнай і скульптурнай (рэльефнай, аб’ёмнай) кампазіцыі, аплікацыі, манатыпіі і інш.

· асноўныя кампазіцыйныя схемы, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні твораў дэкаратыўна-прыкладнога характару.

Умець:

· выбіраць фармат ліста і яго палажэнне ў залежнасці ад зместу кампазіцыі;

· цалкам выкарыстоўваць плоскасць ліста паперы, адлюстроўваць прадметы адпаведна фармату;

· перадаваць характэрныя асаблівасці формы прадметаў, якія адлюстроўваюцца;

· састаўляць колеры, неабходныя для рэалізацыі творчай задумы;

· запаўняць малюнак колерам, не пакідаючы прабелаў паміж фігурамі і фонам;

· працаваць з мастацкімі матэрыяламі і прыладамі (гуаш, пластылін, васковая крэйда, туш, каляровая папера, клей, пэндзлі, палачкі);

· выбіраць дэкор у адпаведнасці з формай і прызначэннем прадмета;

· аздабляць плоскія і аб’ёмныя прадметы арнаментам;

· прытрымлівацца элементарных правіл культуры працы (арганізацыя і ўборка рабочага месца, акуратныя і беражлівыя адносіны да мастацкіх матэрыялаў і прылад);

· актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні і ацэньванні работ аднакласнікаў.

Выкарыстоўваць (прымяняць) у практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:

· спецыяльную (мастацтвазнаўчую) тэрміналогію (лексіку);

· рацыянальныя прыёмы рэзання паперы;

· аптымальныя прыёмы трансфармацыі паперы пры канструяванні аб’ёмных цацак;

· аптымальныя спосабы лепкі;

· розныя мастацкія тэхнікі для вырашэння творчай задумы.

 

 


 

УТВЕРЖДЕНО
Постановление Министерства образования
Республики Беларусь
27.07.2017 № 90

 

 

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце

«Музыка»

для I клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання і выхавання

 


МУЗЫКА

ТлумачаЛЬНАЯ ЗАПіСКА

 

Мэта навучання вучэбнаму прадмету “Музыка” — фарміраванне музычнай культуры навучэнцаў як часткі іх духоўнай культуры.

Кампаненты мэты:

· адукацыйны — засваенне музычнага мастацтва праз авалоданне музычнымі ведамі; слухацкімі, выканальніцкімі і кампазітарскімі ўменнямі; засваенне мастацкага спосабу пазнання свету;

· выхаваўчы — выхаванне любові да музыкі, мастацтва; прысваенне чалавекам, які расце, каштоўнасцей, закладзеных у змесце твораў мастацтва;

· развіццёвы — развіццё музычных, камунікатыўных, творчых здольнасцей; развіццё самастойнасці і ініцыятыўнасці ў вырашэнні творчых задач.

Звышзадачай вучэбнага прадмета “Музыка” з’яўляецца выяўленне цеснай сувязі музыкі і жыцця (Д. Б. Кабалеўскі). Вырашэнне звышзадачы ажыццяўляецца праз выяўленне жыццёвых вытокаў і жыццёвага зместу музыкі, а таксама праз прымяненне ў рэальным жыцці набытых у працэсе навучання ведаў, уменняў, вопыту музычнай і мастацкай дзейнасці.

Задачы вучэбнага прадмета “Музыка”:

1. Фарміраванне прадметнай (музычнай) кампетэнцыі: выхаванне любові да музыкі, засваенне музычнага мастацтва (авалоданне музычнымі ведамі, слухацкімі, выканальніцкімі і кампазітарскімі ўменнямі), развіццё музычных здольнасцей.

Задача вырашаецца праз:

– фарміраванне ўяўленняў аб музыцы як самакаштоўным відзе мастацтва, яе змесце і выразнай мове;

– фарміраванне ўменняў слухаць, выконваць, ствараць музыку;

– развіццё музычных здольнасцей;

– набыццё вопыту ажыццяўлення музычнай дзейнасці.

2. Фарміраванне надпрадметнай (мастацкай) кампетэнцыі: развіццё мастацкага густу, набыццё вопыту самастойнай мастацка-творчай дзейнасці.

Задача вырашаецца праз:

– фарміраванне ўяўленняў аб музыцы як неад’емнай частцы мастацкай культуры, агульнасці зместу розных відаў мастацтва, адрозненнях у іх выразных мовах;

– засваенне мастацкага спосабу пазнання свету;

– развіццё мастацкіх здольнасцей;

– набыццё вопыту мастацка-творчай дзейнасці.

3. Фарміраванне метапрадметнай кампетэнцыі: развіццё камунікатыўных, творчых, аналітычных здольнасцей; уменняў вырашаць праблемы, несці адказнасць за вынікі індывідуальнай і калектыўнай работы.

Задача вырашаецца праз:

– фарміраванне ўяўленняў аб цеснай сувязі музыкі (мастацтва) з жыццём;

– набыццё вопыту вырашэння жыццёвых задач у працэсе мастацкай дзейнасці (у індывідуальнай, групавой і калектыўнай формах);

– развіццё камунікатыўных і творчых уменняў;

– набыццё вопыту змястоўнай ацэнкі вучэбнай (музычнай) дзейнасці.

Спецыфіка вучэбнага прадмета “Музыка” праяўляецца ў адначасовым вырашэнні ўсяго комплексу задач у працэсе навучання.

Прынцыпы навучання і адбору зместу.

Навучанне вучэбнаму прадмету “Музыка” ажыццяўляецца на аснове наступных прынцыпаў:

– Прынцыпу цэласнасці, у адпаведнасці з якім музыка ў працэсе навучання разглядаецца ў адзінстве яе складнікаў: зместу, формы, жанравай асновы і выразнай мовы. Прынцып цэласнасці рэалізуецца праз тэматычную пабудову зместу вучэбнага прадмета. Усе тэмы аб’яднаны інтанацыйнай прыродай музыкі; у кожнай з іх інтанацыя выяўляе адно або некалькі сваіх значэнняў.

– Прынцыпу полімастацкасці, які дазваляе выйсці за межы прадметнага зместу і разгледзець музыку ў якасці аднаго з праяўленняў мастацкай культуры і ва ўсім багацці яе ўзаемасувязей з іншымі відамі мастацтва. У працэсе навучання акцэнтуецца ўвага на функцыях музыкі, якія з’яўляюцца агульнымі для мастацтва і мастацкай дзейнасці ў цэлым. Прынцып прадугледжвае пашырэнне і паглыбленне зместу навучання і выхавання за кошт узаемадзеяння і ўзаемаўзбагачэння розных відаў мастацтва. Узаемадзеянне мастацтваў выстройваецца вакол агульнага сэнсавага стрыжня, у якасці якога выступае тэматызм, што структуруе змест вучэбнага прадмета.

– Прынцыпу сувязі з жыццём, у адпаведнасці з якім успрыманне музыкі (мастацтва) разглядаецца ў якасці мастацка-вобразнага аналага жыцця, а музычная творчая дзейнасць — у якасці працэсу мадэліравання вырашэння жыццёвых праблем. Сацыякультурны кантэкст узнікнення і існавання музычнага мастацтва становіцца неад’емнай часткай зместу вучэбнага прадмета; веды і ўменні з’яўляюцца сродкам пранікнення навучэнцаў у свет музыкі, а праз яго — у разнастайныя праблемы жыцця. Прынцып сувязі з жыццём выступае ў якасці звышзадачы і генеральнай лініі навучання вучэбнаму прадмету.

Адбор зместу навучання вучэбнаму прадмету “Музыка” ажыццяўляецца ў апоры на прынцыпы мастацкай дыдактыкі — прынцыпы мастацкасці, вобразнасці, асацыятыўнасці, інтанацыйнасці і імправізацыйнасці.

Раздзелы, якія вывучаюцца.

1 клас: “Свет гукаў”, “Як расказвае музыка”, “З чаго вырасла музыка”, “Пра што расказвае музыка”.

2 клас: “Сродкі музычнай выразнасці”, “Падарожжа ў музычныя краіны — Оперу, Балет, Сімфонію, Канцэрт”.

3 клас: “Песенны, танцавальны і маршавы характар музычнай мовы”, “Інтанацыя”, “Развіццё музыкі”, “Будова (формы) музыкі”.

Асаблівасці арганізацыі навучання.

Навучанне вучэбнаму прадмету “Музыка” ажыццяўляецца праз выкарыстанне метадаў праблематызацыі і мадэліравання мастацка-творчага працэсу (Л. В. Шкаляр).

Праблематызацыя зместу вучэбнага прадмета забяспечвае разгляд музычных твораў у якасці адказаў на жыццёвыя пытанні, пададзеныя ў эмацыянальна-вобразнай форме. Выкарыстанне метаду прадугледжвае даследаванне працэсу паходжання музыкі, прасочванне працэсу ўзнікнення з’яў і абазначэння паняццяў. Метад дазваляе ператварыць урок музыкі ў жывы даследчы працэс, падвесці навучэнцаў да разумення заканамернасцей музычнай мовы як сістэмы мастацкіх сімвалаў, музычнай формы як асаблівай арганізацыі гэтых сімвалаў.

Метад мадэліравання мастацка-творчага працэсу накіраваны на ўзнаўленне працэсуальнасці музычных з’яў, забяспечвае дзейнаснае спасціжэнне музычнага мастацтва. На аснове пранікнення ў сутнасць мастацтва і яго заканамернасці аднаўляецца сам працэс паходжання мастацтва. Метад мадэліравання мастацка-творчага працэсу перамяшчае акцэнты з вывучэння вучэбнага матэрыялу на творчыя праяўленні навучэнцаў, дазваляе ім самастойна даследаваць працэсы музычнай творчасці на аснове рэфлексіі дзейнасці кампазітара, выканаўцы, слухача.

У рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу метады праблематызацыі і мадэліравання мастацка-творчага працэсу спалучаюцца з праектнымі формамі і метадамі работы.

Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца вучэбныя заняткі. Прытрымліванне прынцыпу “навучанне мастацтву ў формах самога мастацтва” вызначае прыярытэт арганізацыйных форм, якія адпавядаюць прыродзе мастацтва (урок-канцэрт, урок-гульня, урок-майстэрня, урок-тэатралізацыя, урок-кліп і інш.). У рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу шырокае распаўсюджванне атрымліваюць такія формы, як фасілітацыйныя дыскусіі і мастацка-творчыя праекты.

Фасілітацыйныя дыскусіі накіраваны на развіццё самастойнасці навучэнцаў у працэсе засваення вучэбнага матэрыялу, садзейнічаюць развіццю крытычнага мыслення, даследчыцкіх і камунікатыўных уменняў. Мастацка-творчыя праекты прадугледжваюць самастойнае вырашэнне навучэнцамі вучэбнай задачы, забяспечваюць развіццё самастойнасці, здольнасці да самаарганізацыі, гатоўнасці да супрацоўніцтва, стваральнай дзейнасці, садзейнічаюць выкарыстанню набытага вопыту для вырашэння жыццёвых праблем.

Змест вучэбнага прадмета (па класах).

Вучэбны прадмет “Музыка” вывучаецца ў колькасці 1 гадзіна на тыдзень. Працэс навучання музыцы раздзелены на этапы, якія адпавядаюць гадам навучання.

Змест вучэбнага прадмета ўключае:

– прадметныя веды і ўменні (у галіне музычнага мастацтва);

– надпрадметныя веды і вядучыя ўменні (у галіне мастацкай культуры);

– метапрадметныя (жыццёвыя) веды і ўменні (знаходзіць рашэнне праблем, браць на сябе адказнасць і інш.).

Прадметныя веды і ўменні забяспечваюць цэласнае спасціжэнне музычнага мастацтва; надпрадметныя веды і вядучыя ўменні — магчымасць арыентавацца ў разнастайнасці праяўленняў мастацкай культуры, актыўнае самавыяўленне ў мастацкай творчасці; метапрадметныя (жыццёвыя) веды і ўменні — эфектыўнае вырашэнне жыццёвых праблем.

Змест вучэбнага прадмета пабудаваны па лінейна-канцэнтрычным прынцыпе. На кожным этапе навучання пашыраюцца і паглыбляюцца ўяўленні навучэнцаў аб змесце, жанравай аснове, формах і выразнай мове музычнага мастацтва, удасканальваюцца ўменні ўспрымання і практычнай музычнай (мастацкай) дзейнасці.

Стрыжнёвай асновай зместу вучэбнага прадмета з’яўляецца тэматызм, у аснове якога ляжыць распрацаваная Д. Б. Кабалеўскім сістэма абагульненых уяўленняў аб музыцы як аб важнай частцы жыцця грамадства і самакаштоўным відзе мастацтва.

Першы год навучання забяспечвае фарміраванне агульнага ўяўлення аб музыцы як аб “мастацтве інтануемага сэнсу» (Б. У. Асаф’еў). У працэсе навучання фарміруюцца першасныя ўяўленні аб выразнасці гукавога аблічча свету, аб жыццёвых вытоках музыкі, яе ўсеабдымным змесце, багатай палітры выразных сродкаў, першасных музычных жанрах. Успрыманне і практычная музычная дзейнасць забяспечваюць засваенне пазіцый кампазітара, выканаўцы, слухача ў цэласнасці музычнай камунікацыі.

Фарміруюцца наступныя элементы кампетэнцый:

веды (на ўзроўні ўяўленняў) аб:

– гукавой палітры навакольнага свету;

– усеабдымным змесце музыкі, яе жыццёвых вытоках;

– пульсацыі як жыццёвай з’яве і яе праяўленні ў музыцы;

– першасных музычных жанрах;

– выразнай мове музычнага мастацтва;

уменні:

– эмацыянальна ўспрымаць і разумець музычныя творы;

– выразна выконваць песні і інструментальныя кампазіцыі;

– актыўна праяўляць сябе ў мастацкай творчасці.

На другім годзе навучання ажыццяўляецца канкрэтызацыя ўяўленняў аб выразнай мове музычнага мастацтва. На аснове набытага вопыту практычнай музычнай дзейнасці ўводзяцца тэрміны, якія абазначаюць асноўныя сродкі музычнай выразнасці (рытм, тэмп, тэмбр, лад, рэгістр, дынаміка). Ажыццяўляецца азнаямленне з жанрамі прафесіянальнай музыкі — операй, балетам, сімфоніяй, канцэртам. Фарміруюцца ўяўленні аб інструментах сімфанічнага аркестра.

Фарміруюцца наступныя элементы кампетэнцый:

веды (на ўзроўні ўяўленняў) аб:

– сродках музычнай выразнасці, іх ролі ў “будаўніцтве” гістарычна сфарміраваных музычных форм;

– жанрах прафесіянальнай музыкі (оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце);

– інструментах сімфанічнага аркестра;

уменні:

– эмацыянальна ўспрымаць і разумець музычныя творы;

– выразна выконваць песні і інструментальныя кампазіцыі;

– актыўна праяўляць сябе ў мастацкай творчасці.

Змест трэцяга года навучання накіраваны на фарміраванне ўяўленняў аб музыцы як частцы мастацкай культуры. Засвойваюцца катэгорыі і паняцці, уласцівыя розным відам мастацтва (форма, інтанацыя, кампазіцыя, рытм і інш.).

Фарміруюцца наступныя элементы кампетэнцый:

веды (на ўзроўні ўяўленняў) аб:

– песеннасці, танцавальнасці, маршавасці;

– інтанацыі і яе розных значэннях;

– крыніцах і спосабах развіцця музыкі;

– музычным формаўтварэнні, разнастайнасці музычных форм;

уменні:

– вызначаць песенную, танцавальную, маршавую аснову музычных твораў;

– ствараць, выконваць, успрымаць інтанацыі рознага характару з выкарыстаннем магчымасцей розных відаў мастацтва;

– назіраць за развіццём музыкі, самастойна ажыццяўляць яе развіццё;

– увасабляць творчую задуму ў музычнай (мастацкай) форме;

– эмацыянальна ўспрымаць і разумець музычныя творы;

– выразна выконваць песні і інструментальныя кампазіцыі;

– актыўна праяўляць сябе ў мастацкай творчасці.

З мэтай захавання і жывога існавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў кожным класе засвойваецца рамачны змест, што забяспечвае набыццё вопыту каляндарна-абрадавых дзеянняў у адпаведнасці з традыцыямі рэгіёна.

Лінейна-канцэнтрычны прынцып пабудовы зместу вучэбнага прадмета “Музыка” абумоўлівае выкарыстанне наступных відаў дзейнасці на працягу ўсяго перыяду навучання: слуханне, спеў, ігра на музычных інструментах, пластычнае інтанаванне, свабоднае дырыжыраванне, стварэнне, імправізацыя, рытмадэкламацыя, тэатралізацыя, слоўнае, графічнае, пластычнае мадэліраванне, іншыя віды мастацкай дзейнасці.

Ацэначная дзейнасць выступае ў якасці сувязнага звяна паміж пазнавальнай і пераўтваральнай дзейнасцю і з прычыны гэтага з’яўляецца неад’емнай часткай мастацкай творчасці. Навучанне вучэбнаму прадмету ў рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу прадугледжвае пашырэнне прасторы ацэначнай дзейнасці за кошт шырокага выкарыстання самаацэнкі і ўзаемаацэнкі.

 

Змест вучэбнага прадмета

I чвэрць
Свет гукаў (8 г)

Прыкладнае планаванне тэмы

Гучальны свет вакол нас (1 г). Гукавая разнастайнасць навакольнага свету (свету прыроды і чалавека). Магчымасць узнаўлення гукаў “гучальнымі” жэстамі.

Прыродныя і механічныя гукі (1 г). Характэрныя асаблівасці прыродных і механічных гукаў. Разнастайнасць гукаў прыроды. Крыніцы механічных гукаў.

Музыка — краіна гукаў (1 г). Асаблівасці музычных гукаў. Адрозненне музычных гукаў ад гукаў прыродных і механічных.

Малюнкі, створаныя пры дапамозе гукаў (2 г). Выразныя магчымасці гукаў. Стварэнне гукавых малюнкаў.

Настрой, перададзены пры дапамозе гукаў (2 г). Разнастайнасць настрояў чалавека. Выразныя магчымасці гукаў у перадачы ўнутранага душэўнага стану.

Падагульняючы ўрок па тэме “Свет гукаў” (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

“Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь”. Муз. Н. Сакалоўскага, сл. М. Клімковіча і У. Карызны.

Беларускія народныя песні “Ладу-ладу-ладкі”, “Белабока сарока”, “Дожджык”, “Iграў я на дудцы”.

“Где живет музыка”. Муз. і сл. В. Каваліва.

“Насупа”. Муз. В. Каваліва, сл. М. Чарняўскага.

“Слово на ладошках”. Муз. А. Паплянавай, сл. Н. Пікулевай.

“Солнышко”, “Дождик”. Муз. А. Цілічэевай, сл. Л. Дымавай.

“Осень”. Муз. М. Красева, сл. М. Івенсэн.

“По грибы”. Муз. У. Алоўнікава, сл. Л. Алтухова.

С. Пракоф’еў. “Дождж і вясёлка”, “Казачка” (са зб. фартэпіянных п’ес “Дзіцячая музыка”).

Г. Вагнер. “Зязюлька”, “Песенька”.

Р. Шуман. “Песенька жняцоў”, “Паляўнічая песенька” (са зб. фартэпіянных п’ес “Альбом для юнацтва”).

Э. Грыг. “Птушачка”.

А. Хачатуран. “Вячэрняя казка”.

П. Падкавыраў. “Ку-ку”.

Д. Шастаковіч. “Катрынка”.

Ж.-Ф. Рамо. “Курыца”.

М. Рымскі-Корсакаў. “Акіян — мора сіняе” (аркестравы ўступ да оперы “Садко”).

Спосабы дзейнасці: слуханне і класіфікацыя гукаў (прыродных, механічных, музычных); узнаўленне гукаў пры дапамозе “гучальных” жэстаў і гукапераймання; узнаўленне музычных гукаў голасам і на музычных інструментах; “маляванне голасам”, развучванне і выкананне песень, у якіх прысутнічае выяўленчы пачатак; дэкламацыя вершаў з выкарыстаннем гукавыяўленчых эфектаў; “агучванне” карцін; стварэнне гукавых кампазіцый на зададзеную тэму.

 

Патрабаванні да вынікаў
вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

Навучэнцы павінны:

мець уяўленні аб:

· разнастайнасці гукаў навакольнага свету;

· прыродных і механічных гуках;

· асаблівасцях, выразных і выяўленчых магчымасцях музычнага гуку;

умець:

(група прыватных уменняў)

· услухоўвацца ў гукі навакольнага свету; распазнаваць прыродныя, механічныя і музычныя гукі;

· узнаўляць музычныя гукі (голасам і на музычных інструментах), перадаваць пры дапамозе гукаў настрой;

· выкарыстоўваць прыродныя, механічныя, музычныя гукі ва ўласнай мастацкай дзейнасці, пры стварэнні гукавых малюнкаў;

(група ключавых уменняў)

· удзельнічаць у калектыўнай мастацка-творчай дзейнасці;

· знаходзіць спосабы самавыяўлення сродкамі музычнага мастацтва;

· ацэньваць вынікі практычнай дзейнасці;

выкарыстоўваць набыты вопыт:

· у самастойнай мастацка-творчай дзейнасці;

· у дамашнім музіцыраванні.

 

II чвэрць
як расказвае музыка (8 г)

Прыкладнае планаванне тэмы

Што і як можна расказаць пры дапамозе гукаў (1 г). Роля гукаў у стварэнні музычных малюнкаў. “Вобразнасць” і “выразнасць” у музыцы.

Гукаперайманне (1 г). Гукаперайманне як імітацыя гучання навакольнага свету. Выяўленчыя і выразныя магчымасці гукапераймання. Прыёмы гукапераймання.

Святло і цень у музыцы (лад) (1 г). Спосабы перадачы святла і ценю ў музыцы. Выразныя магчымасці ладу.

Хуткае і павольнае ў музыцы (тэмп) (1 г). Спосабы перадачы хуткага і павольнага ў музыцы. Выразныя магчымасці тэмпу.

Гучнае і ціхае ў музыцы (дынаміка) (1 г). Спосабы перадачы гучнага і ціхага ў музыцы. Выразныя магчымасці дынамікі.

Халоднае і цёплае ў музыцы (тэмбр) (1 г). Спосабы перадачы халоднага і цёплага ў музыцы. Разнастайнасць музычных тэмбраў.

Высокія і нізкія гукі (рэгістр) (1 г). Высокія і нізкія гукі ў музыцы. Выразныя магчымасці рэгістраў.

Падагульняючы ўрок па тэме “Як расказвае музыка” (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

Беларускія народныя песні “Чубаценькі верабей”, “Гэй ты, воўчанька”.

“Пайшоў коўзацца каток”. Муз. народная, сл. С. Шушкевіча.

“Зімовая калыханка”. Муз. Л. Свердзеля, сл. В. Вярбы.

“Добрый жук”. Муз. А. Спадавекіа, сл. Я. Шварца.

“Догадайся, кто поет”. Муз. А. Цілічэевай, сл. А. Гангава.

“Здравствуй, зимушка-зима”. Муз. А. Філіпенкі, сл. Т. Волгінай.

“Новогодняя хороводная”. Муз. А. Астроўскага, сл. Ю. Ляднёва.

“Бубенчики”. Муз. А. Цілічэевай, сл. М. Долінава.

“Песенка друзей”. Муз. В. Герчык, сл. Я. Акіма.

“Новогодняя”. Муз. В. Каваліва, сл. А. Навуменкі.

І. Брамс. “Пятрушка”.

Р. Шуман. “Смелы яздок”, “Вясёлы селянін, які вяртаецца з працы”, “Дзед Мароз” (са зб. фартэпіянных п’ес “Альбом для юнацтва”).

Р. Сурус. “Галоп”, “Калыханка”, “Жарты”.

К. Сен-Санс. “Куры і пеўні”, “Антылопы”, “Чарапаха” (з заалагічнай фантазіі “Карнавал жывёл”).

К. Цесакоў. “Гульня ў снежкі”, “Снежны вальс”.

С. Картэс. “У некаторым царстве” (з Маленькай сюіты для фартэпіяна “Казка”).

Ж. Ф. Рамо. “Тамбурын”.

Д. Кабалеўскі. “Клоўны”.

У. Агафоннікаў. “Сані са званочкамі”.

П. Чайкоўскі. “Вальс снежных камякоў”, “Танец Феі Дражэ” (з балета “Шчаўкунчык”).

Спосабы дзейнасці: слуханне і параўнанне музычных твораў, якія выконваюцца ў розных тэмпах, у розных рэгістрах, з рознай дынамікай; слуханне і параўнанне сугучнасцей, якія перадаюць святло і цень (лад) у музыцы; распазнаванне афарбоўкі гучання музыкі (тэмбраў) па слыху; дэкламацыя вершаў з рознай скорасцю вымаўлення, з рознай сілай гуку, з рознай вышынёй гуку; выкананне музычных папевак з паэтапным вар’іраваннем сродкаў музычнай выразнасці; выкананне мелодый з выкарыстаннем пластычнага інтанавання; развучванне і выкананне песень з выкарыстаннем музычна-рытмічных рухаў, з суправаджэннем на дзіцячых музычных інструментах; інсцэніроўка песень; агучванне вершаў з выкарыстаннем музычных інструментаў; стварэнне гукавых малюнкаў на аснове вершаў, на зададзеную тэму.

 

Патрабаванні да вынікаў
вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

Навучэнцы павінны:

мець уяўленні аб:

· выразнасці і вобразнасці ў музыцы;

· гукаперайманні ў музыцы;

· сродках музычнай выразнасці (святле і цені ў музыцы, скорасці выканання, гучнасці, афарбоўцы, вышыні гучання);

· разнастайнасці музычных інструментаў;

умець:

(група прыватных уменняў)

· распазнаваць перадачу ў музыцы светлага і цёмнага стану, хуткага і павольнага руху; гучнага — ціхага, халоднага — цёплага, высокага — нізкага гучання;

· распазнаваць і выкарыстоўваць ва ўласнай мастацкай дзейнасці прыёмы гукапераймання;

· выкарыстоўваць ва ўласнай мастацкай дзейнасці розныя спосабы адлюстравання светлага і цёмнага стану, хуткага і павольнага руху; гучнага і ціхага, халоднага і цёплага, высокага і нізкага гучання;

· ствараць гукавыя малюнкі;

(група ключавых уменняў)

· удзельнічаць у калектыўнай мастацка-творчай дзейнасці;

· знаходзіць спосабы самавыяўлення сродкамі музычнага мастацтва;

· ацэньваць вынікі практычнай дзейнасці;

выкарыстоўваць набыты вопыт:

· у самастойнай мастацка-творчай дзейнасці;

· у дамашнім музіцыраванні.

 

III чвэрць
з чаго вырасла музыка (9 г)

Прыкладнае планаванне тэмы

З чаго пачынаецца музыка (1 г). Настрой і вобраз у музыцы. Выяўленчыя і выразныя магчымасці музыкі.

Песня, танец, марш (1 г). Жанравая разнастайнасць музыкі. “Першасныя” музычныя жанры: песня, танец, марш.

Жывы пульс музыкі (1 г). Пульсацыя (метр). Моцныя і слабыя долі “пульсу” (метра).

Якія бываюць маршы (1 г). Жанр маршу. Розныя віды маршаў (спартыўны, ваенны і інш.). Рытмічны малюнак маршу.

Якія бываюць танцы (2 г). Жанр танца. Відавая разнастайнасць танцаў.

Песня ў жыцці чалавека (1 г). Жанр песні. Песні народныя і кампазітарскія. Змест песень. Выразнасць выканання песень.

Песня, танец, марш сустракаюцца ў адным музычным творы (1 г). Песня-танец, песня-марш. Асаблівасці песень-танцаў і песень-маршаў.

Падагульняючы ўрок па тэме “З чаго вырасла музыка” (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

Беларуская веснавая песня “Iдзi, зiма, да Кракава”.

Беларуская дзіцячая гульня “А на гары мак”.

“В нашем классе” (марш, полька, вальс, песня). Муз. Д. Кабалеўскага.

“Калыханка”. Муз. В. Раінчыка, сл. Г. Бураўкіна.

“Песенка о гномиках”. Муз. і сл. В. Каваліва.

“Веселый музыкант”. Муз. А. Філіпенкі, сл. Т. Волгінай.

“Солнечные зайчики”. Муз. А. Паплянавай, сл. В. Татарынава.

“Барабан”. Муз. Л. Сімаковіч, сл. Б. Жанчака.

“Песня юных защитников Отечества”. Муз. В. Каваліва, сл. С. Лук’янавай.

“Птенчики”. Муз. А. Цілічэевай, сл. М. Долінава.

Нямецкая народная песня “Весна”, рускі тэкст С. Каратыгінай.

“Солдатик”. Муз. Г. Курына, сл. М. Карэма, пер. М. Кудзінава.

“Начинаем перепляс”. Муз. С. Сасніна, сл. П. Сіняўскага.

“Мама”. Муз. Л. Бакалава, сл. С. Вігдарава.

Дж. Вердзі. “Марш” (з оперы “Аіда”).

Л. Бакерыні. “Менуэт”.

П. Чайкоўскі. “Песня жаваранка”, “Марш драўляных салдацікаў” (са зб. фартэпіянных п’ес “Дзіцячы альбом”).

Д. Кабалеўскі. “Танец маладога бегемота”.

С. Баневіч. “Вальс на балі”, “Паўночная полька” (з альбома “Па казках Ганса Хрысціяна Андэрсена”).

В. Кузняцоў. “Марш”.

Г. Гарэлава. “Таўстун, які танцуе”.

К. Сен-Санс. “Слон”, “Акварыум”, “Зязюля ў глыбіні лесу” (з заалагічнай фантазіі “Карнавал жывёл”).

М. Мусаргскі. “Гапак” (з оперы “Сарочынскі кірмаш”).

М. Глінка. “Полька”.

С. Пракоф’еў. “Марш”.

С. Чарнецкі. “Сустрэчны марш”.

М. Блантэр. “Футбольны марш”.

В. Агапкін. “Развітанне славянкі”.

І. Штраус. “Вальс”.

С. Рахманінаў. “Італьянская полька”.

Д. Шастаковіч. “Вальс-жарт”.

Л. Шлег. “Калыханка маці”.

Спосабы дзейнасці: слуханне мелодый з двухдольнай і трохдольнай пульсацыяй; суправаджэнне музыкі песень, танцаў, маршаў выразнымі рухамі; узнаўленне двухдольнай і трохдольнай пульсацыі пры дапамозе гучальных жэстаў, двухскладовых і трохскладовых слоў; дэкламацыя вершаў з выкарыстаннем раўнамернай пульсацыі; выкананне рытмічнага акампанементу да маршаў, танцаў (полькі, вальса), песень; выразнае выкананне песень з танцавальнымі рухамі, элементамі тэатралізацыі; падбор інструментаў для выканання акампанементу ў двухдольным і трохдольным памерах; стварэнне мелодыі калыханкі.

 

 

Патрабаванні да вынікаў
вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

мець уяўленні аб:

· першасных музычных жанрах (песні, танцы, маршы) і іх прызначэнні ў жыцці чалавека;

· відавой разнастайнасці песень, танцаў, маршаў;

· метры (пульсе) і яго ролі ў музыцы;

умець:

(група прыватных уменняў)

· распазнаваць песню, танец, марш; адрозніваць іх віды;

· выдзяляць моцныя і слабыя долі “пульсу”;

· узнаўляць раўнамерную пульсацыю;

· выконваць рытмічны акампанемент да знаёмай мелодыі на аснове моцнай і слабай долі;

· выразна выконваць песні з улікам іх зместу;

· ствараць пры дапамозе гучальных жэстаў на аснове моцнай і слабай долі рытмічны акампанемент;

(група ключавых уменняў)

· удзельнічаць у калектыўнай мастацка-творчай дзейнасці;

· знаходзіць спосабы самавыяўлення сродкамі музычнага мастацтва;

· ацэньваць вынікі практычнай дзейнасці;

выкарыстоўваць набыты вопыт:

· у працэсе наведвання музычных канцэртаў;

· у самастойнай мастацка-творчай дзейнасці;

· у дамашнім музіцыраванні.

 

IV чвэрць
Пра што расказвае музыка (9 г)

Прыкладнае планаванне тэмы

Музычныя гісторыі, расказаныя кампазітарамі (1 г). “Музычныя гісторыі”. Узаемасувязь зместу музычных твораў са сродкамі музычнай выразнасці, выкарыстанымі аўтарам.

Музыка перадае пачуцці чалавека (2 г). Выразныя магчымасці музыкі. Перадача ў музыцы ўнутранага стану чалавека. Перадача пачуццяў (пяшчоты, радасці, трывогі), настрояў (весялосці, бадзёрасці, смутку).

Музыка адлюстроўвае розныя рысы характару (1 г). Выяўленча-выразныя магчымасці музыкі. Адлюстраванне ў музыцы характару чалавека.

Музыка перадае рух (1 г). Выяўленчыя магчымасці музыкі. Перадача ў музыцы руху.

Музыка малюе карціны (2 г). Перадача ў музыцы вобразаў прыроды. Поры года ў музыцы.

Музыка народнага свята (1 г). Музычны рэпертуар народнага свята. Роля музыкі ў народным свяце.

Падагульняючы ўрок па тэме “Пра што расказвае музыка” (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

Эстонская народная песня “Взял волынку наш сосед”.

Украінская народная песня “Иди, иди, дождичек”.

“Пастушок”. Муз. П. Падкавырава, сл. Я. Журбы.

“Окликание дождя”. Муз. А. Лядава, сл. народныя.

“Бесконечная песенка”. Муз. В. Каваліва, сл. В. Семерніна.

“Волчок”. Муз. І. Арсеева, сл. Л. Дымавай.

“Ягорачка”. Муз. В. Сярых, сл. народныя.

Э. Грыг. “Матылёк”.

Ж. Бізэ. “Ваўчок”.

Л. К. Дакен. “Зязюля”.

П. Чайкоўскі. “Хвароба лялькі”, “Новая лялька” (са зб. фартэпіянных п’ес “Дзіцячы альбом”).

Г. Свірыдаў. “Упарты”.

К. Сен-Санс. “Лебедзь” (з заалагічнай фантазіі “Карнавал жывёл”).

А. Залётнеў. “Балет мышэй”.

Д. Кабалеўскі. “Труба і барабан”, “Упарты брацік”, “Сумная гісторыя”.

В. Рэбікаў. “Мядзведзь”.

А. Лядаў. “Музычная табакерка”, “Пачвара”.

І. Арсееў. “У







Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.