Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Дадатковая інфармацыя (асаблівасці арганізацыі навучання прадмету)





Раздзел «Тэхналогія і грамадства» дазваляе навучэнцам усвядоміць узаемаўплыў тэхналогіі і грамадства (вытворчасці); актуалізаваць вопыт, набыты ва ўстановах дошкольнай адукацыі, стварыць арыенціровачную аснову для паспяховага навучання, пазнаёміцца з правіламі арганізацыі працоўнай дзейнасці і правіламі бяспечнай працы; аналізаваць стадыі (ідэя — вобраз — канструкцыя — паслядоўнасць стварэння — стварэнне — ацэнка — новая ідэя) і этапы тэхналогіі (падрыхтоўчы, асноўны і заключны). Акцэнтуецца ўвага на разнастайнасці матэрыялаў: канструкцыйныя (асноўныя матэрыялы вырабаў (канструкцый)), прыродныя і падручныя матэрыялы, што выкарыстоўваюцца не па прамым прызначэнні.

У рамках раздзела «Тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў» прадугледжвае паслядоўнае азнаямленне з рознымі матэрыяламі: папера (І клас), кардон тонкі, аднаслойны (ІІ клас), калька, капіравальная і гафрыраваная папера, паліграфічны і ўпаковачны кардон (ІІІ клас); баваўняныя тканіны (І клас), ільняныя (ІІ клас), шарсцяныя (ІІІ клас) тканіны, тканіны і тэкстыльныя матэрыялы з сінтэтычных і змешаных валокнаў (IV клас); ніткі для шыцця, вышывання, пляцення; прыродныя матэрыялы: шышкі, жалуды, каштаны, галінкі, плады рабіны, глогу, насенне ясеня, клёна, вольхі (І клас), шкарлупкі лясных і грэцкіх арэхаў, карані дрэў, насенне ліпы, дзядоўнік, пёры (ІІ клас), ракавінкі, каменьчыкі, лупінне яек (ІІІ клас), кара дрэў (IV клас); падручныя матэрыялы: шпагат, тонкі шнур, тасьма, вяроўка, саломінкі для кактэйлю (І клас), кардонкі, упакоўкі; пластмасавыя шклянкі, слоічкі (ІІ клас), пластыкавыя флаконы, драўляныя вырабы (палачкі для марожанага, прышчэпкі, дэталі драўлянага канструктара) (ІІІ клас), дрот (IV клас), што не толькі забяспечвае магчымасць азнаямлення з шырокім пералікам матэрыялаў, але і садзейнічае развіццю фантазіі, творчай самарэалізацыі вучняў. У кожным наступным класе прадугледжваецца выкарыстанне ў практычнай дзейнасці ўсіх вывучаных раней матэрыялаў.

У практычнай дзейнасці пераважае стварэнне вырабаў па ўзоры (І клас), графічнай выяве (ІІ клас), эскізе і схеме (ІІІ клас), уласнай задуме (IV клас). Адначасова адбываецца ўскладненне вырабаў: ад аднадэтальных да шматдэтальных, ад плоскасных да аб’ёмных, ад нераз’ёмных да раз’ёмных; ад статычных да дынамічных.

Раздзел «Тэхналогія народных рамёстваў» знаёміць з найбольш даступнымі для вучняў кожнага класа рамёствамі: выцінанка (сіметрычная, рапортная і чатырохпрамянёвая разеткавая выцінанка, створаная па ўзоры з разметкай (І клас), сіметрычная, рапортная і васьміпрамянёвая разеткавая выцінанка па ўласнай разметцы (ІІ клас), сіметрычная, рапортная і шасціпрамянёвая разеткавая выцінанка на аснове аналагаў (ІІІ клас), камбінаваная выцінанка па ўласнай задуме (IV клас)); фларыстыка (плоскасная аплікацыя ў паласе і квадраце (І клас), стылізацыя выяў жывёл, птушак, насякомых, пейзаж (ІІ клас), стварэнне аб’ёмных кампазіцый (ІІІ клас), ікебана (IV клас)); саломапляценне (плоскасныя (ІІ клас) і аб’ёмныя вырабы з трубчастай саломкі (ІІІ клас), саламяная скульптура (IV клас)); вязанне кручком (вязанне ланцужка з паветраных петляў, паўслупка, наклейванне ланцужкоў (ІІІ клас), вязанне слупка без накіду, стварэнне вырабаў па схеме і слоўным апісанні (IV клас)); вышыўка «крыжыкам» па ўзоры і схеме (IV клас). Арганізуючы заняткі ў рамках дадзенага раздзела, неабходна ўлічваць нацыянальныя і рэгіянальныя асаблівасці сацыякультурнай спадчыны (наяўнасць мастацкіх промыслаў: саломапляценне, інкрустацыя саломкай, ткацтва, вышыўка, роспіс, фларыстыка, кераміка і інш.).

Раздзел «Тэхналогія гаспадарання» садзейнічае фарміраванню вопыту па самаабслугоўванні: сервіроўка стала для чаю (І клас), догляд адзення і абутку (ІІ клас), дробны рамонт адзення (ІІІ клас), дробны рамонт кніг (IV клас), па культуры паводзін у побыце, выхаванні самастойнасці.

Раздзел «Тэхналогія раслінаводства» пазнаёміць вучняў з прыёмамі і правіламі догляду пакаёвых (І і ІІ клас) і кветкава-дэкаратыўных (ІІІ і IV клас) раслін.

Раздзел «Я і свет тэхналогій» прызначаны для падвядзення вынікаў навучання за год, аналізу вучэбна-працоўных дасягненняў кожнага вучня, вызначэння ўзроўню асваення вывучаных тэхналогій. У дадзеным раздзеле прадугледжана выкананне калектыўных выніковых заданняў «Танец матылькоў» (І клас), «Луг цвіце» (ІІ клас), «Падводнае царства» (ІІІ клас), у рамках якіх кожны вучань стварае выраб на зададзеную тэму. Матэрыялы і тэхналогію вучні выбіраюць самі. У IV класе на выніковых занятках праводзіцца выстаўка-кірмаш вырабаў, створаных вучнямі на ўроках і дома.

Паслядоўнасць вучэбных заняткаў прыведзена ў метадычных рэкамендацыях і каляндарна-тэматычным планаванні. Яна адлюстроўвае падрыхтоўку падарункавых сувеніраў да святаў, цацак да Новага года, магчымасці вучняў па зборы прыроднага матэрыялу, а таксама рэкамендаваную псіхолагамі змену відаў працоўнай дзейнасці.

Ва ўсіх раздзелах уведзена рубрыка «Прафесійная арыентацыя», прызначэнне якой — пазнаёміць вучняў з рознымі прафесіямі, зместам працы па іх (прадмет (аб’ект) працы, сродкі працы, прадукт (вынік) працы, асноўныя віды работ), а таксама патрабаваннямі прафесіі да чалавека, яго асобасных (уласцівасці і якасці асобы) кампетэнцый.

Асноўнымі метадамі працоўнага навучання з’яўляюцца дэманстрацыя, практыкаванні, доследы і назіранні, практычныя работы і метад праектаў, якія рэалізуюцца ў працэсе стварэння вучнямі канкрэтных вырабаў, адпаведных патрабаванням функцыянальнасці і эстэтычнай выразнасці (карысці і прыгажосці). Большая частка вучэбнага часу (не менш за 80 %) адводзіцца практычнай дзейнасці вучняў. На стварэнне вырабу можа адводзіцца 1 або 2 вучэбныя заняткі ў залежнасці ад складанасці канструкцыі і аб’ёму працы, што выконваецца. Настаўнік можа выбраць любыя з вырабаў, прапанаваных у вучэбнай праграме (рубрыка «Прыкладныя вучэбныя заданні»), ці падабраць іншыя, канструкцыя і тэхналогія стварэння якіх адпавядае зместу раздзела, што вывучаецца. Вырабы могуць стварацца па тэхналагічнай карце, малюнку, уяўленні (на аснове аналагаў), па ўласнай задуме. Настаўнік мае магчымасць выкарыстоўваць каля 30 % вучэбнага часу (на сваё меркаванне) пры ўмове дасягнення патрабаванняў да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў, указаных у адукацыйным стандарце па працоўным навучанні і ў вучэбнай праграме.

Прафарыентацыйная накіраванасць працоўнага навучання рэалізуецца праз гутаркі на вучэбных занятках, сустрэчы з людзьмі розных прафесій, экскурсіі.

 

У праграме вылучаны міжпрадметныя сувязі, якія дапамагаюць рэалізаваць інтэграцыйны характар прадмета «Працоўнае навучанне».

Курсівам з зорачкай пазначаны тэмы, якія з’яўляюцца неабавязковымі для вывучэння і могуць вывучацца па рашэнні настаўніка.

Пісьмовыя кантрольныя работы праграмай не прадугледжаны.

 

Змест вучэбнага прадмета (34 г)

Тэхналогія і грамадства (1 г)

Тэарэтычныя звесткі. Агульнае ўяўленне пра асноўныя этапы тэхналогіі:падрыхтоўчы, асноўны, заключны. Азнаямленне са зместам навучання ў дадзеным годзе.

Знешні выгляд вучня і працоўнае месца. Правілы бяспечнай працы. Прадметы (матэрыялы) і сродкі (інструменты і прылады) працы, якія будуць выкарыстаны ў II класе. Прадукты (вынікі) працы. Асвоеныя ў I класе прыёмы і правілы працы з матэрыяламі. Культура працы.

Прафесійная арыентацыя. Гутарка«Што трэба дляпоспеху ў працы?». Якасці асобы, якія трэба развіваць у працэсе навучання.

Міжпрадметныя сувязі

Чалавек і свет. Прадметы прыроды і працы чалавека.

Практычная дзейнасць. Распазнаванне матэрыялаў, інструментаў і прылад, якія выкарыстоўваюцца ў II класе. Арганізацыя працоўнага месца. Стварэнне простага вырабу.

Прыкладныя аб’екты працы: папяровая шклянка.

Тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў (19 г)

Стварэнне вырабаў з паперы і кардону (9 г)

Тэарэтычныя звесткі. Агульнае ўяўленне пра тонкі аднаслойны кардон,яго ўласцівасці (трываласць, таўшчыня) і прымяненне.

Элементы графічнай граматы: пабудова прамога вугла.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: разметка з дапамогай шаблона, трафарэта *, лінейкі, вугольніка, згінанне, рэзанне, скручванне, склейванне. Патрабаванні да якасці выканання.

Асноўныя матэрыялы: розныя віды паперы, тонкі аднаслойны кардон.

Інструменты і прылады: нажніцы, аловак, лінейка, вугольнік, памазок для клею.

Дапаможныя матэрыялы: клей.

Прафесійная арыентацыя. Гутарка«Як кніга данас прыйшла?». Прафесіі работнікаў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і выданні кнігі (падручніка): аўтар, рэдактар, вярстальшчык, карэктар, дызайнер, паліграфіст.

Міжпрадметныя сувязі

Матэматыка. Даўжыня.Адзінка даўжыні—метр.Прамы вугол.Прамавугольнік. Квадрат. Ломаная. Звёны ломанай. Даўжыня ломанай. Перыметр многавугольніка.

Выяўленчае мастацтва. Выбар становішча аркуша паперы ў залежнасці ад формыпрадметаў, што адлюстроўваюцца, і іх размяшчэння. Рытмічная арганізацыя адлюстравання спосабам паўтору, чаргавання. Дэкаратыўнае абагульненне раслінных і жывёльных форм. Светлыя і цёмныя адценні колеру. Падбор колеру кампазіцыі ў адпаведнасці з эмацыянальным зместам вобразаў. Састаўленне невялікіх скульптурных груп з работ вучняў.

Практычная дзейнасць. Параўнанне ўласцівасцей тонкага кардону і паперы. Аналіз канструкцыі вырабаў. Стварэнне вырабаў па ўзоры, графічнай выяве, уласнай задуме * з выкарыстаннем тэхналагічных аперацый, што вывучаюцца. Ацэнка гатовага вырабу і працэсу стварэння.

Прыкладныя вучэбныя заданні

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: «Космас» —канструяванне з палосак паперы; «Марскія глыбіні», «У лесе» — аплікацыя, мазаіка; ёлачныя ўпрыгажэнні — плоскія фігуркі з кардону, канструяванне з палосак паперы; вазачка — модульнае арыгамі.

Цацкі: фігуркі жывёл;дамок—аб’ёмнае канструяванне.

Дыдактычны матэрыял: настольны тэатр,канструктар «Чароўныя палоскі».

Прылады для працы: кардонкі-арыгамі.

Запрашэнні і віншавальныя паштоўкі: «З Днёмнастаўніка», «З Днёммаці» (аплікацыя).

Стварэнне вырабаў з тэкстыльных матэрыялаў (6 г)

Тэарэтычныя звесткі. Агульнае ўяўленне пра баваўняныя і льняныятканіны, іх уласцівасці (таўшчыня, шчыльнасць, трываласць, фактура). Лён і бавоўна — сыравіна для вырабу тканін. Ніткі для шыцця, вышывання, пляцення. Колеравыя спалучэнні тканіны і нітак, нітак паміж сабой *. Дэкаратыўнае афармленне вырабаў. Размяшчэнне ўзору па ўсёй паверхні, па перыметры, уздоўж аднаго, двух бакоў, у кутку.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: разметка па лякале, раскрой, вышыўка швамі «наперад іголку», «наперад іголку з перавівам», пляценне, завязванне вузлоў. Патрабаванні да якасці выканання.

Асноўныя матэрыялы: аднатонная баваўняная і/ці льняная тканіна, ніткі для шыцця, вышывання, пляцення.

Інструменты і прылады: нажніцы, іголка, ніткаўдзявальнік, напарстак, крэйда кравецкая, аловак, лякала, лінейка.

Прафесійная арыентацыя. Швачка.

Міжпрадметныя сувязі

Матэматыка. Прамы вугал.Прамавугольнік.Квадрат.Перыметрмногавугольніка. Даўжыня. Развіццё вылічальных і вымяральных навыкаў.

Выяўленчае мастацтва. Сувязь формы і аздаблення прадмета з яго прызначэннем.Светлыя і цёмныя адценні колеру. Колеравыя спалучэнні. Выбар колеру ў залежнасці ад эмацыянальнага зместу.

Чалавек і свет. Значэнне раслін у жыцці людзей.Ахова раслінчалавекам.

Руская мова і літаратурнае чытанне. Развіццё маўлення і ўзбагачэннеслоўнікавага запасу.

Практычная дзейнасць. Параўнанне ўласцівасцей паперы і тканіны. Аналіз формы і канструкцыі вырабу. Стварэнне вырабаў па ўзоры, графічнай выяве, уласнай задуме *: з выкарыстаннем тэхналагічных аперацый, што вывучаюцца. Ацэнка гатовага вырабу і працэсу стварэння.

Прыкладныя вучэбныя заданні

Прылады для працы: закладкі,петлі і рамкідля афармлення гатовага вырабу.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: сурвэтка для снедання.

Дэкаратыўныя элементы адзення: насоўка,шнуры, падвескі, раменьчык, фенечкі.

Цацкі: падзелкі,цацачныя прылады,упрыгожаныя вывучанымі швамі, ніткавая лялька.

Стварэнне вырабаў з прыродных матэрыялаў (2 г)

Тэарэтычныя звесткі. Пашырэнне ўяўленняў аб прыродных матэрыялах.Узаемасувязь, прапарцыянальнасць фігур у кампазіцыі. Стылізацыя*.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: злучэнне дэталяў з дапамогай пластыліну, клею. Патрабаванні да якасці выканання.

Асноўныя матэрыялы: шышкі, жалуды, каштаны, галінкі, шкарлупкі арэхаў, карані дрэў, пёры і інш.

Інструменты і прылады: стэкі, нажніцы, памазок для клею.

Дапаможныя матэрыялы: пластылін, клей, папера.

Прафесійная арыентацыя. Ляснік,егер. Беражлівае стаўленне да прыроды.

Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Дэкаратыўнае абагульненне раслінных і жывёльных форм.Суадносіны двух прадметаў па масе і памеры. Састаўленне невялікіх скульптурных груп з работ вучняў.

Чалавек і свет. Разнастайнасць раслін.Часткі раслін.Значэннераслін у прыродзе і жыцці людзей. Ахова раслін чалавекам. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Правілы прыродаахоўных паводзін.

Руская мова і літаратурнае чытанне. Развіццё маўлення і ўзбагачэннеслоўнікавага запасу.

Практычная дзейнасць. Стварэнне вырабаў па малюнку, уяўленні, уласнай задуме *: з выкарыстаннем тэхналагічных аперацый, што вывучаюцца. Ацэнка гатовага вырабу і працэсу стварэння.

Прыкладныя вучэбныя заданні

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: кампазіцыі натэмы казак «Ліса і дзяцел», «Тры парасяці», «Калабок».

Цацкі: карабельчыкі,фігуркі жывёл,птушак,людзей.

Стварэнне вырабаў з падручных матэрыялаў (2 г)

Тэарэтычныя звесткі. Картанажныя і пластмасавыя вырабы. Варыянты другаснага выкарыстання.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: наклейванне, абклейванне, разразанне. Патрабаванні да якасці выканання.

Асноўныя матэрыялы: кардонкі; пластмасавыя шклянкі, слоічкі.

Інструменты і прылады: нажніцы, памазок для клею.

Дапаможныя матэрыялы: папера, ніткі, папяровы шпагат, шнур, клей, лейкапластыр, двухбаковы скотч.

Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Сувязь формы і аздаблення прадмета з яго прызначэннем.

Суадносіны двух прадметаў па масе і памеры.

Руская мова і літаратурнае чытанне. Развіццё маўлення і ўзбагачэннеслонікавага запасу.

Практычная дзейнасць. Стварэнне вырабаў па ўзоры, малюнку, уласнай задуме * з выкарыстаннем тэхналагічных аперацый, што вывучаюцца. Ацэнка гатовага вырабу і працэсу стварэння.

Прыкладныя вучэбныя заданні

Прылады для працы: падстаўка для алоўкаў,канцылярскіх прылад.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: вазачкі,шкатулкі,рамкі для пано і фатаграфій.

Цацкі: казачныя персанажы,стылізаваныя фігуркіжывёл.

Тэхналогія народных рамёстваў (9 г)

Выцінанка (3 г)

Тэарэтычныя звесткі. Гістарычныя звесткі пра выцінанку. Спосабы атрымання ўзору. Разеткавыя (васьміпрамянёвыя), сіметрычныя, рапортныя выцінанкі.

Пашырэнне ўяўленняў пра форму, узор, арнамент. Паслядоўнасць аналізу: знешняя форма, элементы арнаменту (геаметрычныя фігуры), кампазіцыя (сіметрыя, рытм). Патрабаванні да ўзораў для выцінанкі.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: складванне, выразанне. Патрабаванні да якасці выканання.

Асноўныя матэрыялы: белая і каляровая папера.

Інструменты: аловак, нажніцы.

Прафесійная арыентацыя. Знаёмства з творчасцю беларускіх народных майстроў.

Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва,яго сувязь з прыродай. Дэкаратыўнае абагульненне раслінных і жывёльных форм. Раслінныя матывы ў арнаменце.

Руская мова і літаратурнае чытанне. Развіццё маўлення і ўзбагачэннеслонікавага запасу.

Практычная дзейнасць. Стварэнне вырабаў па гатовай разметцы, уяўленні *: распрацоўка * з выкарыстаннем тэхналагічных аперацый, што вывучаюцца. Ацэнка гатовага вырабу і працэсу стварэння.

Прыкладныя вучэбныя заданні

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: «цуда-сняжынкі»,пано, сурвэтка, гірлянда.

Дэкаратыўныя элементы для афармлення вырабаў з паперы, кардону, падручных матэрыялаў.

Запршэнні, віншавальныя паштоўкі: «З Новымгодам», «Запрашаем у госці».

Фларыстыка: аплікацыя з засушаных раслін (3 г)

Тэарэтычныя звесткі. Стылізаванае адлюстраванне жывёл, насякомых, птушак, рыб, пейзажу з матэрыялаў флоры.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: разметка, разразанне, наклейванне, сушка гатовага вырабу*. Патрабаванні да якасці выканання.

Асноўныя матэрыялы: расліны, засушаныя ў плоскасці.

Інструменты і прылады: аловак, нажніцы, памазок для клею.

Дапаможныя матэрыялы: папера, клей.

Прафесійная арыентацыя. Фларыст. Гутарка «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь».

Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Выбар становішча аркуша паперы ў залежнасці ад формыпрадметаў, што адлюстроўваюцца, і іх размяшчэння; запаўненне плоскасці аркуша буйнымі выявамі. Светлыя і цёмныя адценні колеру. Выбар колеру ў залежнасці ад эмацыянальнага зместу сюжэта, што адлюстроўваецца. Дэкаратыўнае абагульненне форм прадметаў.

 

Чалавек і свет. Разнастайнасць раслін.Часткі раслін.Значэннераслін у прыродзе і жыцці людзей. Ахова раслін чалавекам. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Правілы прыродаахоўных паводзін.

Практычная дзейнасць. Стварэнне вырабаўпаўзоры, уяўленні *: з выкарыстаннем тэхналагічных аперацый, што вывучаюцца. Ацэнка гатовага вырабу і працэсу стварэння.

Прыкладныя вучэбныя заданні

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: тэматычныя кампазіцыі «Матылёк-прыгажун», «Страказа», «Жар-птушка», «Залатая рыбка», «Восеньскі пейзаж», «Цуда-кветка».

Запрашэнні, паштоўкі: «Любімай мамачцы», «Да пабачэння, восень».

Саломапляценне (дэкаратыўныя элементы) (3 г)

Тэарэтычныя звесткі. Беларускае саломапляценне.Падрыхтоўка саломы да работы. Трубчастая саломка.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: ачыстка, разразанне на часткі, наклейванне на папяровую аснову, перавязванне пучка. Патрабаванні да якасці выканання.

Асноўныя матэрыялы: саломка, трава.

Інструменты: нажніцы, памазок для клею.

Дапаможныя матэрыялы: трывалыя ніткі, папера, клей.

Прафесійная арыентацыя. Знаёмства з творчасцю беларускіх народных майстроў.

Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго сувязь з прыродай.

Чалавек і свет. Найбольш распаўсюджаныя культурныя расліны.

Практычная дзейнасць. Стварэнне вырабаў з саламяныхтрубачак ці травы па ўзоры з выкарыстаннем тэхналагічных аперацый, што вывучаюцца. Ацэнка гатовага вырабу і працэсу стварэння.

Прыкладныя вучэбныя заданні

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: гірлянды, ланцужкі, ліхтарыкі, сонейкі, пано (аплікацыя) і інш.

Цацкі: ёлачныя ўпрыгажэнні.

Тэхналогія гаспадарання (3 г)

Забеспячэнне быту сям’і

Тэарэтычныя звесткі. Патрабаванні да знешняга выгляду.Догляд сябе, адзення, абутку. Беражлівае стаўленне да адзення і абутку.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера. Афармленне інтэр’ера да свята*.

Правілы этыкету. Выбар і ўпакоўка падарункаў. Уручэнне кветак і падарункаў. Як прымаць падарункі.

Прафесійная арыентацыя. Гутарка«Падарожжана швейную фабрыку».

Міжпрадметныя сувязі

Руская мова. Этыка маўлення,пабудова дыялогу.

Літаратурнае чытанне. Прагаворванне і завучванне скорагаворак,лічылак.

Чалавек і свет. Знешні выгляд вучня.Сямейныя традыцыі ізвычаі. Будні і святы.

Практычная дзейнасць. Самааналіз знешнягавыгляду, адзення, абутку. Выкананне найпрасцейшых аперацый па доглядзе адзення, абутку.

Стварэнне ўпрыгажэнняў для навагодняй ёлкі. Афармленне класнага кабінета да свята *. Упакоўка падарункаў. Ролевая гульня «Ідзём у госці».

Тэхналогія раслінаводства (1 г)

Догляд пакаёвых раслін

Тэарэтычныя звесткі. Уяўленне праразмяшчэнне раслін уінтэр’еры. Асноўныя патрабаванні да догляду розных відаў раслін.

Прафесійная арыентацыя. Кветкавод.

Міжпрадметныя сувязі

Чалавек і свет. Значэнне раслін у жыцці людзей.Разнастайнасцьраслін. Умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін. Праца людзей па вырошчванні культурных раслін.

Практычная дзейнасць. Найпрасцейшыдогляд пакаёвых раслін.

Я і свет тэхналогій (1 г)

Падвядзенне вынікаў года. Прэзентацыя вырабаў, створаных у гэтым годзе. Гульня «Майстэрня падарункаў». Рэкамендацыі па нарыхтоўцы ўлетку прыродных матэрыялаў, неабходных для работы ў III класе: ракавінкі, каменьчыкі, лупінне яек; расліны, засушаныя з захаваннем аб’ёмнай формы; саломка.

Практычная дзейнасць. Выкананне калектыўнай работы з выкарыстаннем вывучаных матэрыялаў і асвоеных тэхналагічных аперацый.

Прыкладнае выніковае заданне. Калектыўная работа«Луг цвіце».

Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў

Вучні павінны:

выконваць правілы:

· бяспечнай працы;

· арганізацыі працоўнага месца;

· беражлівых адносін да інструментаў, эканомнага расходавання матэрыялаў;

· працоўнай дысцыпліны;

мець уяўленнепра:

· асноўныя этапы тэхналогіі:падрыхтоўчы, асноўны, заключны;

· асноўныя патрабаванні да якасці вырабу;

· асноўныя ўласцівасці вывучаных матэрыялаў;

· выцінанку, фларыстыку, саломапляценне;

· патрабаванні да знешняга выгляду, правілы догляду сябе, адзення, абутку, правілы этыкету;

· асноўныя патрабаванні да догляду розных відаў пакаёвых раслін;

· прафесіі, з якімі пазнаёміліся;

вызначаць:

· вывучаныя матэрыялы, інструменты і прылады;

характарызаваць:

· вывучаныя спосабы злучэння дэталяў;

чытаць і разумець:

· графічныя выявы паслядоўнасці стварэння вырабаў, схемы складвання арыгамі;

ажыццяўляць (выконваць):

· арганізацыю працоўнага месца; вывучаныя тэхналагічныя аперацыі стварэння вырабаў (пад кіраўніцтвам настаўніка па ўзоры, малюнку); ацэнку якасці гатовага вырабу і працэсу яго стварэння; элементарны догляд адзення і абутку; догляд пакаёвых раслін;

выкарыстоўваць набытыя навыкі ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:

· планаваць сваю дзейнасць і кантраляваць яе ход;

· ажыццяўляць арганізацыю свайго працоўнага месца;

· ажыццяўляць тэхналагічны працэс стварэння вырабаў самастойна ці пад кіраўніцтвам настаўніка або дарослага па ўзоры, эскізе, малюнку;

· ажыццяўляць аздабленне і афармленне гатовых вырабаў;

· ажыццяўляць найпрасцейшыя работы па доглядзе дэкаратыўных раслін;

· выконваць правілы асабістай гігіены і бяспечнай працы з матэрыяламі, інструментамі, электрапрыборамі;

праяўляць:

· любоў да працы і прыроды, павагу да людзей працы і вынікаў іх дзейнасці;

· уважлівасць, адказнасць і добрасумленнасць;

· акуратнасць і беражлівасць;

· дакладнасць, дысцыплінаванасць і назіральнасць.

 


 

УТВЕРЖДЕНО
Постановление Министерства образования
Республики Беларусь
27.07.2017 № 90

 

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце

«Фізічная культура і здароўе»

для IІ клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання і выхавання

 


Фізічная КУЛЬТУРА

 

Тлумачальная ЗАПіСКА

 

Вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе» вырашае задачы агульнай фізкультурнай адукацыі, рознабаковага фізічнага, інтэлектуальнага, духоўна-маральнага развіцця і аздараўлення навучэнцаў. Яго змест накіраваны на ўмацаванне здароўя, прафілактыку захворванняў, фарміраванне здаровага фізічна актыўнага ладу жыцця навучэнцаў; аказвае развіваючы ўплыў на светапогляд навучэнцаў, фарміруе псіхічныя, псіхафізічныя, маральна-валявыя і іншыя якасці асобы. Рэгулярныя фізкультурна-аздараўленчыя вучэбныя заняткі спрыяюць аднаўленню і павышэнню разумовай і фізічнай працаздольнасці навучэнцаў.

Спецыфічнай асаблівасцю вучэбнай праграмы вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» з’яўляецца выкарыстанне на кожных вучэбных занятках разнастайных сродкаў фізічнага выхавання для рашэння трыадзінай задачы адукацыі, выхавання і аздараўлення навучэнцаў.

Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца фарміраванне фізічнай культуры асобы і аздараўленне навучэнцаў з улікам іх узроставых асаблівасцей.

Адукацыйныя задачы:

– фарміраванне даступных у малодшым школьным узросце фізкультурных ведаў;

– фарміраванне рухальных уменняў і навыкаў;

– навучанне спосабам фізкультурнай дзейнасці;

– развіццё здольнасці прымяняць вывучаныя фізкультурныя веды, выкарыстоўваць рухальныя ўменні і навыкі ў пазаўрочны час;

– фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў бяспечных паводзін падчас арганізаваных і самастойных гульняў і фізкультурных заняткаў у экалагічна неспрыяльных умовах.

Выхаваўчыя задачы:

– выхаванне стаўлення да ўласнага здароўя і здароўя іншых як да каштоўнасці;

– развіццё патрэбы ў рэгулярнай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай актыўнасці;

– садзейнічанне гарманічнаму фізічнаму, маральны-духоўнаму, інтэлектуальнаму і эмацыянальнаму развіццю,

– выхаванне дысцыплінаванасці, сумленнасці, выканаўчасці, калектывізму, спагадлівасці, смеласці;

– фарміраванне міжасобасных адносін з аднагодкамі ў працэсе фізкультурнай і спартыўнай дзейнасці.

Аздараўленчыя задачы:

– прафілактыка захворванняў, стрэсавых станаў;

– фарміраванне навыкаў здаровага фізічна актыўнага ладу жыцця;

– умацаванне фізічнага здароўя навучэнцаў;

– развіццё каардынацыйных і кандыцыйных здольнасцей;

– садзейнічанне рознабаковаму фізічнаму развіццю;

– фарміраванне правільнай паставы.

Для павышэння аздараўленчага эфекту вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» вучэбныя заняткі праводзяцца на адкрытых прышкольных пляцоўках.

Змест вучэбнай праграмы размеркаваны па наступных раздзелах (табл 1, 5.):

«Асновы фізкультурных ведаў»;

«Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці»;

«Развіццё рухальных здольнасцей».

Тэмы раздзела «Асновы фізкультурных ведаў» вывучаюцца на ўроках фізічнай культуры на працягу навучальнага года ў форме непрацяглых апавяданняў, гутарак (5–10 мінут) і прадугледжваюць фарміраванне ў навучэнцаў ведаў і ўяўленняў пра фізічную культуру як пра частку агульнай культуры чалавека.

Раздзел «Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці» ўключае фізічныя практыкаванні, якія складаюць змест «школы рухаў»: розныя віды хадзьбы, бегу, скачкі, кіданне, лажанне, перамяшчэнне на лыжах, плаванне; элементы спартыўных і рухомых гульняў, практыкаванні ў раўнавазе і ў вісе, акрабатычныя практыкаванні.

Раздзел «Развіццё рухальных здольнасцей» змяшчае рухомыя гульні і гульнявыя заданні, тэставыя практыкаванні для вызначэння ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей навучэнцаў.

Вучэбная праграма прадугледжвае пераважнае выкарыстанне гульнявой формы правядзення заняткаў з навучэнцамі, што павышае эфектыўнасць рашэння наступных задач:

– замацаванне і ўдасканаленне рухальных уменняў, навыкаў і вывучаных спосабаў дзейнасці;

– развіццё каардынацыйнай (дакладнае ўзнаўленне прасторавых, часавых і сілавых характарыстык рухаў, іх тэмпу і рытму; захаванне раўнавагі; хуткае і своечасовае рэагаванне на зменлівыя сітуацыі, узгодненасць адначасовых і паслядоўных рухаў рознамі часткамі цела) і кандыцыйных (хуткасных, сілавых, хуткасна-сілавых, агульнай вынослівасці, гнуткасці) здольнасцей.

Спецыфіка вучэбнай праграмы «Фізічная культура і здароўе» прадугледжвае:

– строгі дыферэнцыраваны падбор вучэбнага матэрыялу з улікам яго засваення навучэнцамі, аднесенымі па стане здароўя да асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскіх груп[2];

– штогадовае выкананне уніфікаваных тэставых практыкаванняў для вызначэння індывідуальнага ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей навучэнцаў. Навучэнцы І класа выконваюць тэставыя практыкаванні адзін раз у канцы навучальнага года, а навучэнцы II–IV класаў – два разы ў навучальным годзе: у верасні і маі. Умовы выканання тэставых практыкаванняў для індывідуальнага вызначэння ўзроўню развіцця рухальных якасцей навучэнцаў выкладзены ў дадатках 2, 3;

– шчыльную ўзаемасувязь зместу ўрокаў фізічнай культуры і здароўя з рухальнай актыўнасцю навучэнцаў у рэжыме вучэбнага і падоўжанага дня, рэгулярны ўдзел у фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.

Прыярытэтнымі для вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» з’яўляюцца:

агульнавучэбныя ўменні і навыкі: назіранне, аналіз, вымярэнне, ацэнка, параўнанне, удзел у дыялогу;

універсальныя спосабы дзейнасці: даследаванне нескладаных практычных сітуацый, звязаных з рашэннем рухальных задач пераважна ва ўмовах гульнявой дзейнасці;

фізкультурныя кампетэнцыі: маторная (рухальная), самакантролю падчас заняткаў; агульнакультурная кампетэнцыя (у пытаннях узнікнення і адраджэння Алімпійскіх гульняў, дасягненняў на іх айчынных спартсменаў).

Вынікі асваення вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» сфармуляваны ў вучэбных патрабаваннях да навучэнцаў, якія сканчаюць I, II, III і IV класы. Прыярытэтам вучэбнага прадмета з’яўляецца засваенне зместу, значнага для:

– станаўлення гуманістычнай накіраванасці асобы;

– павышэння эмацыянальнай насычанасці вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

– фарміравання індывідуальных нормаў дзейнасці і паводзін на вучэбных занятках;

– станаўлення каштоўнаснага стаўлення да свайго здароўя;

– самастойных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі;

– вядзення здаровага фізічна актыўнага ладу жыцця.

Вучэбна-метадычнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» рэгламентуецца дакументам, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.[3]


Змест вучэбнага прадмета

Табліца 1

Прыкладнае размеркаванне вучэбнага матэрыялу

Раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу Колькасць гадзін
Асновы фізкультурных ведаў  
Асновы бяспекі ведаў 0,5
Гігіенічныя веды 0,25
Здаровы лад жыцця 0,5
Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі 0,25
Алімпізм і алімпійскі рух 0,5
Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці  
Страявыя практыкаванні  
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні  
Хадзьба  
Бег  
Скачкі  
Кіданне  
Лажанне  
Акрабатычныя парктыкаванні  
Практыкаванні ў раўнавазе  
Элементы спартыўных і рухавых гульняў  
Перамяшчэнне на лыжах[4]  
Плаванне да 16 гадзін
Развіццё рухальных здольнасцей[5]  
Рухавыя гульні і гульнявыя заданні +
Вызначэнне ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей[6] +
Прыкладныя рэкамендацыі па тыднёваму рухальнаму рэжыму +
УСЯГО  

 

Асновы фізкультурных ведаў

Асновы бяспекі заняткаў. Правілы бяспечных паводзін у месцах заняткаў фізічнай культурай. Правілы паводзін пры траўмах і няшчасных выпадках. Правілы паводзін на вадзе.

Гігіенічныя веды. Правілы дыхання пры выкананні агульнаразвіццёвых практыкаванняў. Правілы правядзення водных працэдур, прыёму паветраных і сонечных ваннаў.

Здаровы лад жыцця. Паняцце і ўплыў здаровага ладу жыцця навучэнцаў на стан здароўя, настрой, поспехі ў вучобе.

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі. Патрабаванні да выканання комплексу практыкаванняў ранішняй гімнастыкі і фізкультурных мінутак. Правілы выканання тэставых практыкаванняў: чаўночны бег, падцягванне ў вісе, нахіл уперад са становішча седзячы, падыманне і апусканне тулава са становішча «лежачы на спіне», бег 30 м, 6-мінутны бег.

Алімпізм і алімпійскі рух. Уяўленне пра сучасныя Алімпійскія гульні. Алімпійская сімволіка і атрыбутыка (эмблема, агонь, сцяг, гімн, дэвіз, талісманы, алімпійскія ўзнагароды). Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў.







Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...

Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычис­лить, когда этот...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.