Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Паэма “Пруская вайна”. Кніга трэцяя





1 Добрыя лёсы – у хуткай часіне, ліхія – здалёку – Лёсы, пра якія паведаміў Юпітэр, былі ўжо вызначанымі і нязменнымі, і спрыяльныя (якія вызначалі нашчадкаў Ягайлы і яго славу) павінны былі здзейсніцца ў хуткім часе, нешчаслівыя (якія прадракалі смерць Уладзіслава, гл. в. 114) – у больш аддалены тэрмін.

2 Тая мядзведзіца … – У арыгінале – Парасійская Мядзведзіца (Ursa Parrhasis): сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, якую называюць Парасійскай або Аркадскай ад Каліста, дачкі цара Аркадзіі Лікаона, якая, як кажуць, была пераўтворана ў мядзведзіцу і далучана да ліку сузор’яў.

3 Хоць паспытаў ужо тройчы ў жыцці ён твой шлюб, Гіменэю – Пасля смерці каралевы Ядзвігі ў 1399 г. Ягайла быў у шлюбе з Ганнай, дачкой Вільгельма, намесніка Цыленскага, унучкай Казіміра Вялікага, пасля – з Эльжбетай Граноўскай, дачкой Атона з Пільча, і, нарэшце, – з Соф’яй, з беларускага княжацкага роду Гальшанскіх.

4 … фесцэнінскія ўцехі … – тут: любоўныя. “Фесцэнінскімі песнямі” антычныя аўтары называлі народныя сатырычныя вершы эратычнага зместу.

5 Бог з непахіснай хадою … – старажытнарымскі бог вайны Марс.

6 Ён з каралеўскай аздобай адновіць і родны свой горад – Гэтыя словы, як лічыць Б. Кручкевіч, адносяцца да 1508 г., калі Жыгімонт, запрасіўшы мастакоў і майстроў з Італіі, аднавіў і цудоўна аздобіў Кракаўскі каралеўскі замак [гл.: Pauli 1887, 205 ].

7 Імем адметным – Соф’яй – яе суайчыннікі клічуць – Маецца на ўвазе Соф’я з роду беларускіх князёў Гальшанскіх, дачка князя Андрэя.

8 … каралеўства паўночнае пад Валапасам … – Сузор’е Валапаса паблізу сузор’я Вялікай Мядзведзіцы таксама, як і апошняе, служыла паэтычным пазначэннем поўначы.

9 … дзевяць ён будзе таптаць пяцігоддзяў зямлю пад нагамі … – Казімір, малодшы сын Ягайлы, уладарыў у Рэчы Паспалітай 45 год: з 1447 да 1492 г. Значыць, у гэтым месцы ідзе гаворка пра гады праўлення, а не жыцця.

10 … вартая вершаў паэта-андыйца – г. зн. Вергілія, які нарадзіўся ў вёсцы Анды блізу Мантуі.

11 Ночы падоўжанай волата, Амфітрыёнава сына – г. зн. ночы, калі Юпітэрам быў зачаты Геракл. Грамавержац з’явіўся да Алкмены, маці Геракла, у вобразе яе мужа Амфітрыёна. Згодна з міфам гэтая ноч была падоўжана па загадзе Юпітэра.

12 Люты тады Гамурат … – Турэцкі хан Гамурат або Мурат ІІ правіў у 1421–1451 гг.

13 … таго юнака … – старэйшага сына Ягайлы, Уладзіслава, які, стаўшы ў 1440 г. каралём Венгрыі, у 1443–1444 гг. арганізаваў крыжовы паход супраць туркаў і здабыў перамогу, але ў наступнай бітве пад Варнай пацярпеў паражэнне і загінуў.

14 … кароль Казімір, што ўтаймоўваў у бітве суровай // Прусаў мяцежных … – Кароль Казімір Ягайлавіч ваяваў з крыжакамі на працягу 14 год. Гэтая вайна скончылася заключэннем мірнага Торуньскага пагаднення ў 1466 г., згодна з якiм многія землі Ордэна былі далучаны да Рэчы Паспалітай.

15 З жонкай аўстрыйскай сваёй нарадзіў сыноў знакамітых – Кароль Казімір ажаніўся з Лізаветай, малодшай дачкой Альбрэхта II, імператара Германіі, аўстрыйскага князя, з якой меў шэсць сыноў і сем дачок.

16 … о, Багіня … – Муза.

17 Не захацела, аднак, некаторым з іх славу падоўжыць // Бледная смерць … – Б. Кручкевіч, спасылаючыся на трактат Мацея Мяхоўскага, паведамляе наступнае. З сямі дачок Казіміра старэйшая, Ядзвіга, была заручана з Баварскім князем Георгіем, другая, Соф’я, была жонкай Яна Мархіёна Брандэнбургскага, пятая, Ганна, жонкай Багуслава, князя Стоўпенскага і Шчэцінскага, шостая, Барбара, жонкай Георгія, князя Мішненскага, апошняя з іх, Лізавета, была жонкай князя Легніцкага. Тая ж Лізавета, якая нарадзілася трэцяй, памерла, не дасягнуўшы сталага ўзросту. Падобна ёй і чацвёртая дачка Лізавета памерла ў дзяцінстве [гл.: Pauli 1887, 210 ].

18 …хаця пад нядобраю зоркай … – Ян Альберт (Альбрэхт) валадарыў у 1492–1501 гг. Час яго праўлення быў адзначаны амаль аднымі няшчасцямі. У першую чаргу гэта несправядлівы мір 1494 г. з маскоўскім царом Іванам ІІІ. Войска Яна Альберта было разбіта падчас малдаўскай кампаніі 1497 г. у лясах Букавіны. Перажыўшы глыбокае расчараванне, кароль пачаў рыхтавацца да вайны з крыжакамі, але памёр, так і не давёўшы справу да канца.

19 … цвярдыня пад Клецкам – Так паэт называе ўмацаваны лагер татараў каля Клецка. Усё татарскае войска, якое налічвала 15 ці болей тысяч вояў, было разбіта ўшчэнт блізу Клецка незадоўга да смерці караля ў 1506 г.

20 … Уладзіслаў найшаноўнейшы … – Уладзіслаў, сын караля Казіміра Ягайлавіча, правіў у Багеміі з 1471, у Венгрыі – з 1491 г.

21 … сын яго слаўны, Людовік … – Сын Уладзіслава Казіміравіча, Людовік II, успадкаеміў ад бацькі багемскае і венгерскае валадарства. Б. Кручкевіч паведамляе, што ён быў забіты ў 1526 г. туркамі ў бітве пад Мохачам [гл.: Pauli 1887, 212 ].

22 Быў Фрэдэрык … – Па звестках Б. Кручкевіча, апошні сын Казіміра Ягайлавіча, Фрэдэрык, быў кардыналам, архіепіскапам Гнёзненскім і епіскапам Кракаўскім [гл.: Pauli 1887, 212 ].

23 У 214–220-м радках распавядаецца пра Казіміра, другога сына Казіміра, які памёр ад сухотаў і быў пахаваны ў Вільні. Б. Кручкевіч са спасылкай на трактат Мацея Мяхоўскага паведамляе, што за сваё набожнае жыццё Казімір быў прызнаны святым цудатворцам. Памёр ён у 1484-м, далучаны да ліку святых у 1560 г. [гл.: Pauli 1887, 212 ]..

24 Што з маскавітамі грознымі ў бітвах змагаецца лютых – У гэтых радках паэт першы раз намякае на войны Жыгімонта І з Маскоўскай дзяржавай.

25 … нібыта з руном залатым … – Маецца на ўвазе залатое руно, на здабычу якога, згодна з антычным міфам, выправіліся арганаўты на чале з Ясонам.

26 Скіфскія турмы … – Так называе Ян Вісліцкі войска маскавітаў, якое 30 ліпеня 1514 г. захапіла Смаленск.

27 Потым той верасень быў … – 8 верасня 1514 г. маскоўскае войска было разбіта пад Оршай; гэтую перамогу паэт апеў у сваёй одзе, прысвечанай каралю Жыгімонту.

28 Многа варожых харугваў з палоннымі хутка даставіў // Ты да высокіх муроў тваёй велічнай Вільні Літоўскай – Здабыўшы перамогу пад Оршай, Жыгімонт I 22 верасня з трыумфам увайшоў у Вільню. Варожыя штандары, захопленыя ў бітве, кароль размясціў у Віленскім кафедральным саборы.

29 Хай дасылаюць галіну аліўкі … – Галіна аліўкі ў антычнай культуры была сімвалам міру.

30 … век Сатурна настане – г. зн. “залаты” век.

 

 

Ода да караля Жыгімонта

1 …і сітанійскі ваяр – Сітанійскі – ад імя Сітона, міфічнага ўладара Херсанеса Фракійскага. Б. Кручкевіч мяркуе, што Ян Вісліцкі называе маскавітаў “сітанійцамі”, а не “скіфамі”, як гэта было прынята ў тагачаснай паэзіі, следам за Плініем Старшым, які карыстаецца тым жа эпітэтам у IV кнізе сваёй “Натуральнай гісторыі” [гл.: Pauli 1887, р.216 ].

2 … столькі войска – У бітве пад Оршай загінула, паводле розных гістарычных крыніц, ад 30 да 40 тысяч маскавітаў. У палон трапілі 10 маскоўскіх ваяводаў, 17 іншых военачальнікаў, 2 тысячы «дзяцей баярскіх» і больш за 2 тысячы воінаў.

3 З трыма трыумфамі ў аздобе – Тры трыумфы, пра якія піша Ян Вісліцкі, – гэта тры ваенныя перамогі караля Жыгімонта Старога. Першая з іх была атрымана над князем валахаў Багданам у 1509 г. У гэтай бітве праславілася войска кароннага гетмана Мікалая Камянецкага. Другі трыумф – перамога аб’яднанага войска кароннага гетмана Камянецкага і літоўскага гетмана Канстанціна Іванавіча Астрожскага ў бітве з дваццацічатырохтысячным войскам татараў 28 красавіка 1512 г. пад Вішняўцом, у выніку якой 8 тысяч татар былі забіты, 10 тысяч узяты ў палон. Нарэшце, трэцім трыумфам Жыгімонта паэт лічыць перамогу пад Оршай войска гетмана Астрожскага над войскам маскоўскага князя Васілія Іванавіча.

4 … багіня… двухаблічная – Б. Кручкевіч мяркуе, што гэта Луна, якую, праўда, часцей называлі не двухаблічнай, а двурогай (гл.: Kruczkiewicz 1887, 218). М. Езяніцкі аспрэчвае гэтую думку, разумеючы пад “двухаблічнай багіняй” Мінерву, якая спалучала ў сабе дзве асноўныя функцыі (багіня мудрасці і вайны) (гл.: Jezienicki 1888. Z.3, 202). Другая версія падаецца больш слушнай, паколькі далей ідзе гаворка якраз пра тое, чаго Ян Вісліцкі чакае ад “двухаблічнай багіні”: паэтычнага натхнення – для сябе і ваенных трафеяў – для караля.

 

5 … князя – маскоўскага князя Васілія Іванавіча.

6 … Дэлоскі … – апалонаўскі або паэтычны.

7 Ты Васіля завядзеш дахаты – Маецца на ўвазе Маскоўскі князь Васілій Іванавіч.

 

Верш да Пятра Таміцкага

1 Вяліт – лёгкаўзброены жаўнер, прызначаны для пазалінейных сутычак (застрэльшчык).

2 … матчына сястра – Б. Кручкевіч дапускае, што словам “ matertera ” (“сястра маці”) паэт называе Музу, паколькі паводле міфалагічных уяўленняў і Паркі (ад якіх, як ад маці, залежыць жыццё людзей), і Музы лічыліся дочкамі Юпітэра. З іншага боку, вучоны лічыць верагодным, што гэтым словам паэт называе родную зямлю, айчыну, ужываючы пры гэтым некласічную форму “ tera ” (“зямля”), адзначаную рымскім граматыкам Маркам Варонам [ Pauli 1887, 221 ]. Тым не менш М. Езяніцкі лічыць выраз “ matertera ” памылковым, які паўстаў на грунце перастаноўкі слоў “ ter atque quater ”, і адпаведны радок вучоны прапануе чытаць наступным чынам: “ Erit chelys ter atque quater plausus dabit ” [ Jezienicki 1888. Z.3, 203 ].

 







Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...

Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычис­лить, когда этот...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.