Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







ВОПРОС№49:Обновление и развитие нар хоз-ва БССР в 1945-1950гг





Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт

(75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне пра-

мысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены вы-

пуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былi

пабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя

iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.

Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэва-

люцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана

150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фаб-

рыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчным

абсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэх-

нiчнага узроуню, павысiлася прадукцыйнасць працы.

З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць на-

бывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам

механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi.

За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод

у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод

i iнш.).

Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi

звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у

1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мi-

нiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла.

Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50

гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару

форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца

у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу кал-

гасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.

У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэн-

нi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць

сяла i iнш.



50. Адукацыя, навука і культура Беларусі ў сярэдзіне 50-х – 90-х гг.

Умовы развіцця культуры ў БССР былі звязаны з абставінамі грамадска-палітычнага жыцця у гады «адлігі» (1954—1964 гг.) і «застою» (1965—1982 гг.). Пасля смерці I. Сталіна, ва ўмовах ажыццяўлення «курса XX з 'езда» на дэ-макратызацыю разгарнуліся шырокія дыскусіі аб ролі і месцы інтэлігенцыі ў грамадстве, аб пераадоленні адмоўнага уплы­ву культу асобы. Падвяргаўся крытыцы метад сацыялістыч-нага рэалізму, які патрабавау адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі рэальнасцеи жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1965—1982 гг. абу-мовіла ўзмацненне кіраўніцтва культурай з боку Камуністыч-най партыі Беларусі (КПБ). Пачаліся абвінавачванні інтэліген­цыі ў размыванні ідэйных каштоўнасцей сацыялізму, парушэнні прынцыпу партыйнасці ў літаратуры і мастацтве. Так, напрык-лад, быў абвінавачаны ў паклёпе на Савецкую Армію В.Бы-каў Асвятленне ім падзей Вялікай Айчыннай вайны было скіра-вана, перш за ўсё, на раскрыццё псіхалогіі і паводзін простата салдата на вайне, яго высакародства і духоўных памкненняў Гэта не зусім адпавядала ўсталяваўшайся традыцыі схематыч-нага адлюстравання гераізму і патрыятызму салдат, якія прад-вызначаліся самой прыродай савецкага чалавека. Узмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця, якая павін-

а была забяспечыць выхаванне новага чалавека з камуністычным светапоглядам. Таму ў развіцці адукацыі і навукі вялікая ўвага надавалася вывучэнню гісторыі КПСС (КПБ) і навуковага камунізму.

У 1971 г. быў зроблены вывад аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасцьсавецкі народ. Гэта

сказалася на недастатковасці ўвагі да навуковага вывучэння адлюстравання ў літаратуры і мастацтве нацыянальна-куль-

турных асаблівасцей беларускага народа.

2. Развіццё народнай адукацыі ў другой палове 50-х —першай палове 80-х гг. было звязана з увядзеннем у 1959 г. абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі і иераходам у 1977 г. і ўсеагульнай 10-гадовай сярэдняй адукацыі. Гэта пры­вяло да хуткага росту адукацыйнагаўзроўню асноўнай масы насельніцтва і ў першую чаргу моладзі. Ствараліся сярэдняа­гульнаадукаыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навуаннем, дзе вучні, побач з атрыманнем адукацыі, рыхтаваліся для ўдзелу ў прадукцыинаи працы ў розных галінах гаспадаркі. Усе школы перайшлі на кабінетную сістэму, пашыралася выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання. Але скарачэнне фінансавых сродкаў абумовіла адставанне ў развіцці вучэбна-матэрыяльнай базы, асабліва ў справе яе камп'ютэрызацыі.

На пачатку 60-х гг. былі створаны ўстановы, якія рыхтавалі рабочых,— прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы. Яны пе-апшлі на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых з сярэдняй аду-ацыяй. У 1985 г. у параўнанні з 1965 г. больш як у 3 разы авялічылася ў іх колькасць навучэнцаў. Развівалася і сістэма зішэйшай адукацыі. К1985 г. налічвалася 23 вышэйшыя наву-пьныя ўстановы. Буйнейшай сярод іх з'яўляўся Белдзяржуніверсітэт (БДУ). Выпуск спецыялістаў з вышэйшай аду­кацыяи авялічыўся ў рэспубліцы з 1960 па 1985 г. больш як у 3 разы.

Разам з тым з другой паловы 50-х гг. у сістэме народнай глкацыі ўзмацніліся адмоўныя моманты. Перш заўсё стала

ашырацца абыякавасць беларусаў да роднай мовы. Калі ' ацькі атрымалі права вырашаць пытанне аб мове навучання.^яцей у школах, пачалася шырокая кампанія па пераводу беларускамоўных школ у рускамоўныя. Блізкароднасць бе-ла­рускай і рускай моў спрыяла фарміраванню ў свядомасці людзей непатрэбнасці вывучэння іх абедзвюх. Перавага за рус­кай аказалася таму, што яна ў СССР і БССР з'яўлялася дзяржаў-най і сродкам міжнацыянальных зносін.

Развіццё навукі ў рэспубліцы было абумоўлена разгорт-ваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Навука стала важ­ным фактарам сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палі-тычнага жыцця БССР. Дзяржава выдзяляла немалыя сродкі на развіццё навукі, што вяло да хуткага росту колькасці на-вуковай інтэлігенцыі. Вядучым цэнтрам навукі з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі.

станкі асабліва высокай дакладнасці. Выраблялася прадукцыя, якая служыла выкарыстанню энергіі атама, асваенню космасу. Бе-ларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак сталі лётчыкамі-касманаўтамі СССР, унеслі непасрэдны ўклад у асваенне космасу. Кожны з іх здейсніў па тры касмічных палёты.

3. Развіццё літаратуры ў БССР было звязана перш за ўсё з праўдзівым адлюстраваннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны.

Большасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, былі самі яе ўдзельнікамі. Ім вядомы былі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя бакі вайны. Асабліва многа зрабілі, каб данесці да сучаснікаў ва ўсёй канкрэтнасці і паўнаце праўду аб вайне такія вядомыя пісьменнікі, як Я. Брыль, В. Бы-каў, I. Шамякін, I. Мележ, I. Наву­менка, I. Чыгрынаў.

Шырокую вядомасць сваімі ваеннымі апавяданнямі «Жураў-ліны крык», «Альпійская балада», «Трэцяя ракета» набыў Васіль Быкаў.

У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Якуб Колас. Яго смерць у 1956 г. стала вялікай стратай для бела­рускай літаратуры.

У 60-я гг. у якасці вядучага жанру ўсталяваўся раман. Былі напісаны раманы «Людзі на балоце» з трылогіі/еана Мележа «Палеская хроніка»; «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля; «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці» Івана Наву-менкі; «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль» Івана Шамякі-на. У 1981 г. I. Шамякін стаў Героем Сацыялістычнай Працы.

апоўначы»

Развіццё мастацтва было цесным чынам звязана з літа-ратурай. Сярод тых твораў, якія маглі ўбачыць тэатральныя гле­дачы, атрымалі вядомасць сатырычная камедыя К. Крапі-вы «Брама неўміручасці», спектаклі У. Караткевіча «Званы Віцебска»,.4. Макаёнка «Таблетку пад язык», «Святая прас-тата», камедыя «Лявоніха на арбіце», якая на працягу многіх гадоў не зыходзіла са сцэны. Найбольш важным дасягненнем у тэатральным рэпертуары было пашырэнне твораў бела-рускіх кампазітараў на сучасную тэматыку. Так, доўгі час ішла п'еса «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, прысвечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера Алеся Туранкова «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР.

У беларускай музыцы папулярнымі сталі оперы Ю. Семя­някі «Зорка Венера», прысвечаная М.Багдановічу, і «Фран-цыск Скарына», балеты Яўгена Глебава «Альпійская бала-да»паводле аповесці В.Быкава і «Курган» паводле паэмы Я.Купалы.

Шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы кінастудыі «Беларусьфільм». У сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 60-х гг. на экра­нах з'явіліся такія найбольш вядомыя не толькі ў рэс-публіцы, а і за яе межамі мастацкія кінастужкі, як «Несцер-ка», «Зя­лёныя агні», «Міколка-паравоз». «Гадзіннік спыніў-ся



51. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусьбыло звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага ста­тусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г.

На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстано-вы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускаи ССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі спынілася. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Бела­рускаи ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным варыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка.

14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць і сёння: герба і сцяга, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палое: верх­няй чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага, з вертыкальна размешчаным ля дрэўка беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на белым полі.



52. Распад СССР і утвар /СНД. Пераход да дзяржаунай незалежнасці Беларусі. Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Бела-вежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай воб-ласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. Ельцын, С. Шушке-віч і Л. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пера-варот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Са-дружнасць Незалежных Дзяржаў.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту.

Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР у жніўні гэтага года прыняла пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап - этап незалежнай дзяржавы.

Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. Беларускую Савецкую Сацыяліс-тычную Рэспубліку надалей на:шнаці, «РэспублІка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь гтнлі бсла-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Пасля абвяшчэння незалежнагці Інмінрусі ІІачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіракаммя. Былі створа-ны Узброеныя Сілы. АрганізавамІ,І мытпая глужба, новая бан-каўская сістэма, камітэты па кіранаішю д.Іяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных суннзнхРэспубліка Беларусь - прэзідэнцкая рэгпубліка. 15 сакаві-ка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспуб-лікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяіпчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай.

Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбра-ны А. Р. Лукашэнка.

14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць і сёння: герба і сцяга, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палое: верх­няй чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага, з вертыкальна размешчаным ля дрэўка беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на белым полі.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР г аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўным Саветам гэтых рэс­публік. Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова аб дэнанса-цыі (скасаванні) дагавора аб утварэнні СССР ад 1922 г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца — г. Мінск.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. 3 аднаго боку распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік. Распад СССР і стварэнне СНД парадзілі ў грамадстве жорсткія спрэчкі аб тым, «хто вінаваты». Адзінага погляду па гэтым пытанні няма і яшчэ доўга не будзе, таму што ў лесе кожнага грамадзяніна гэта падзея адбілася па-рознаму, так як у аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік. Ад­нак у агульнагістарычным сэнсе прычыны распаду СССР, магчыма, заключаліся ў тым, што ён з пачатку свайго заснаван­ня ўяўляў утварэнне, якое трымалася на ўсеўладдзі КПСС. Яе падзенне абумовіла развал Саюза як унітарнай дзяржавы.

Сёння СНД, як аб'яднанне незалежных дзяржаў, знаходзіцца ў пошуку найболып прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй, адносіны з якой з'яўляюцца прыярытэт-ным накірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне ў аднаўленні і развіцці цесных сувязей паміж Бела­руссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД, меў праведзены ў маі 1995 г. ўсебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме боль-шасць насельніцтва, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, гэта значыць паступовае збліжэнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстоилівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора паміж Расіяй і Беларус­сю аб стварэнні Супольніцтва Суверэнных Рэспублік. Важ­ным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася стварэнне Саюза Беларусі і Расы, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яд­нання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбы­лося падпісанне прэзідэнтамі абодвух краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэн-не гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты абодвух краін А.Лукашэнка і Б.Ельцын.



53. Канстытуцыя 1996 г. (агульная характарыстыка). Прэзідэнтская палітычная сістэма РБ.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'явілася прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла новую — прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, па якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (звыш 80%) аддалі свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

Аднак на шляху будаўніцтва маладой дзяржавы ўзніклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недакладнасцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выйсця з яго Прэзідэнт рэспублікі А.Р.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанню прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі і па некаторых іншых пытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: чатыры — Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і тры — Вярхоўным Саветам. Па сутнасці, галасаванне давала адказ на пытанне: «Каго падтрымае беларускі на­род — Прэзідэнта ці Вярхоўны Савет?»

За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі Прэзідэнтам А.Р.Лукашэнкам, прагаласавала звыш 5 млн. чалавек, альбо 70,4% выбаршчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне) прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Бе­ларусь абвяшчаецца ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. На гэтай пад­ставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін ула­ды: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі, замест пар­ламенцкай.

Перш за ўсё прынцыповыя змяненні адбыліся ў структу­ры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцт­вы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны двухпалатны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Совета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прымаемым у нашай краіне законам. Выканаўчую ўладу у нашай краіне ажыццяўляе Урад-Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Су­довая ўлада належыць судам.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), кож­ная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойнасцю ў рашэнні шэрага пытанняў спалучаючы агульнадзяржаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці. Наша рэспубліка з'яўляецца правовой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюц­ца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яў­ляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыяльная дзяржа­ва» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яў­ляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі гра­мадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над правамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


 


 

 

 

 

 







Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.