Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць i вынiкi.





Час пераходу ад вайны да мiрнага будаўнiцтва паставiў шмат цяжкiх праблем. Разбурэннi, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасцi, харчразверстка выклiкалi незадаволенасць народа, асаблiва сялянства. Цяжкае эканамiчнае становiшча прывяло да забастовак рабочых, прымусовая канфiскацыя збожжа – да супрацiўлення ўладам сялян. Кульмiнацыяй гэтай незадаволенасцi стала ўзброенае выступленне ў лютым-сакавiку 1921 г. маракоў Кранштата.

Прычынай цяжкага эканамiчнага i палiтычнага крызiсу на рубяжы 1920—1921 гг. было разбалансаванне палiтычных i эканамiчных iнтарэсаў, захаванне ранейшых ваенна-камунiстычных метадаў кiравання пры новых палiтычных i эканамiчных абставiнах. Перагляд метадаў кiравання стаў неабходным. I адказам на гэтыя пытаннi з`явiлася НЭП.

Сутнасць НЭПа зводзiлася да максiмальнага надвiгу вытворчых сiл i паляпшэння становiшча рабочых i сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай НЭПа стала замена харчразверсткi харчпадаткам. Падатак быў меншы i ўстанаўлiваўся да пачатку палявых работ. Трэба было здаваць хлеба амаль у два разы менш, чым па харчразвертцы. З 1 студзеня 1924 года браўся толькi чырвонцамi ў памеры 5% прыбытку з гаспадаркi. Падатак дэференцыраваўся з улiкам наяўнасцi жывелы, урадлiвасцi зямлi. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду i выкарыстовываць наемную працу пры ўмове, што члены сямьi наймальнiка таксама працуюць. Тэрмiн арэнды абмяхоўваўся, заахвочвалася развiцце кааперацыi. Усе гэта стварыла матэрыяльную зацiкаўленасць. Лiшкi, пасля выплаты падаткаў, селянiн мог свабодна адменiваць i прадаваць на рынку.

У галiне фiнансаў вялiкае значэнне давалася стабiлiзацыi рубля, якi амаль абясцэнiўся. Была праведзена грашовая рэформа. Адбылiся дзве дэнамiнацыi грашовых знакаў. У 1922 годзе выпушчаны новыя дзяржаўныя знакi, т.зв. саўзнакi. Адзiн рубель адпавядаў 10-цi тысячам дарэформенных.

Другая ў 1923 г.: адзiн рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн. дарэформенных рублеў, або 100 рублям узору 1992 г. У 1922 былi выпушчаны грашовыя знакi - чырвонцы, якiя абменьвалiся на золата (адзiн чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым, або 7.74 г чыстага золата). Т.ч. у краiне ўтварылiсы дзве грашовыя сiстэмы: абясцэненыя саўзнакi выпуску 1922—1923 i цверды чырвонец, якi абменiваўся на золата.

У лютым 1924 г. грашовая рэформа завяршылася. Былi выпушчаны новыя казначэйскiя бiлеты 1, 3, 5 рублеў, забяспечаныя золатам, разменныя сярэбраныя i медныя манеты. Быў праведзены абавязковы абмен старых грошаў – 50 тыс. саўзнакаў вып. 1923 г., або 50 млрд. рублеў, якiя хадзiлi да дэнамiнацыi 1923 г.

У прамысловасцi: здавалiся ў арэнду нерэнтабельныя прадпрыемствы прыватным асобам, нават iншаземным фiрмам у форме канцэсiй.

Глаўкi былi лiквiдаваны, замест iх – трэсты. Прадпрыемствы атрымлiвалi поўны гаспадарцчы разлiк i фiнансавую прыналежнасць. Сталi стварацца сiндыкаты – аб`яднаннi трэстаў на пачатках кааперацыi. Сiндыкаты займалiся збытаў, забеспяяэннем, крэдытаваннем, знешнегандлевымi аперацыямi.

Узнаўлялася грашовая аплата працы, ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палiтыкi. Былi лiквiдаваны абавязковыя працоўныя павiннасцi i некаторыя абмежаваннi на перамену месца работы. Т.ч. арганiзацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання. У вынiку тэмпы развiцця прамысловасцi былi намнога вышэйшымi, чым у РСФСР.

У 1922 годзе ў Беларусi ужо дзейнiчала 277 прамысловых прадпрыемстваў, у тым лiку 17 аб`ектаў металаапрацоўчай, 33 – дрэваапрацоўчай, 87 – харчовай прамысловасцi. Дробныя прадпрыемствы былi здадзены ў арэнду.

Перанаселенасць вескi, нiзкая землезабяспечанасць сялянская гаспадаркi, беспрацоўе ў мястычках i гарадах спрыялi развiццю саматужнага насельнiцтва, дробнай прамысловасцi i гандлю. А дзяржава падтрымлiвала прыватнiка. У вынiку ў Рэспублiцы паявiлася мноства швейных, слясарных, дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякярняў, лавак i iнш.

Правядзенне ў жэцце НЭПа дазволiла ў кароткi тэрмiн аднавiць прамысловасць, стабiлiзаваць эканомiку, узняць матэрыяльнае становiшча насельнiцтва.

 

Палiтыка iндустрыялiзацыi.

На пачтку 20-х гадоў ХХ стагоддзя Беларусь па-ранейшамк заставалася слабаразвiтай у прамысловых адносiнах рэспублiкай. Аснову яе складалi харчовая, дрэваапрацоўчая, каляровая, гарбарная галiны, на долю якiх прыпадала асноўная частка агульнага аб`ему валавай прадукцыi. Рпамысловасць па-ранейшаму заставалася «дробнай» i «кустарнай». Вельмi вострастаяла ў рэспублiцы праблема iнжынерна-тэхнiчных кадраў, квалiфiкаваных рабочых. У той жа час i культурны ўзровень асноўнай масы насельнiцтва заставаўся нiзкiм.

Усе гэта перашкаджала развiццю народнай гаспадаркi, галоўйнай мэтай палiтыкi сацыялiстычнай iндустрыалiзацii было стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыялiзму, пераўтварэнне СССР у эканамiчна-незалежную дзяржаву за магутным эканомiка-вытворчым, навукова-тэхнiчным i абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасцi працы i на гэтай аснове няўхiльнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту ў культурнага ўзроўню працоўных.

Сутнасць iндустрыалiзацii (I) заключалася ў наступным: весцi эканамiчнае будаўнiцтва пад такiм вуглом гледжання, каб СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, ператварыць у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Дзеля таго как забяспечыць пераўзбраенне народная гаспадаркi, падняцце яе на новы тэхнiчны ўзровень, аб`яўлялася пераважным развiццем цяжкай iндустрыi, асаблiва тых яе галiн, што выраблялi сродкi вытворчасцi. Улiчвалася, што поспех I будзе залежыць ад «змычкi рабочага класа i сялянства», г.зн. удзелу вескi ў фiнансаваннi прамысловасцi цераз збалансаваную палiтыку ў вобласцi падаткаў i цэн як на сельскагаспадарчую, так i на прамысловую прадукцыю.

Па сваей прыродзе I ў СССР не магла абмежавацца нi маштабамi асобных галiн, нi тэрыторыяй асобных рэспублiк цi раенаў. Паколькi эканомiка савецкай беларусi была неад`емнай часткая эканомiкi СССР, I рэспублiкi праходзiла так, як у цэлым па краiне.

На Беларусi мелiся i свае асаблiвасцi, i свае цяжкасцi. Адрозненне ў тэрмiнах i тэмпах I, галiновых i структурных прапорцыях былi абумоўлены:

- геапалiтычным становiшчам Беларусi ў мiжваенны перыяд (прамежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развiцця цяжкай прамысловасцi прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);

- адсутнасць разведаных радовiшчаў нафты, газа, каменнага вуглю, руд чорных i каляровых металаў, сыравiннай базы будаўнiчых матэрыялаў;

- арыентацыяй прамысловасцi на мясцовую сыравiну – перчарговым развiццем легкай i харчовай прамысловасцi;

- недахопам квалiфiкаваных кадраў i iнш.

З улiкам гэтых асаблiвасцей на Беларусi быў ўзяты курс на неабходнае i хуткае развiцце галiн, якiя базiравалiся на перапрацоўцы мясцовай сыравiны: керамiчнай, шклянай, запалкавай, дрэваапрацоўчай, iльнопрадзiльнай, папяровай, гарбарнай, харчовай i iнш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасцi рэспублiкi, яе гiстарычным, эканамiчным i фiнансавым магчамысцям. Аднак пераапрацоўка прадукцii сельскай гаспадаркi займала вядучае месца ў прамысловасцi БССР.

Правядзенне I патрабавала вялiкiх сроддкаў. Асноўнай крынiцай накаплення з`яўлялася сама прамысловасць праз сакрашчэнне накладных расходаў, знiжэнне сабекошту прадукцыi, паскарэнне абарачальнасцi сродкаў, шэрокай нацыяналiзацii прамысловасцi, укараненне найноўшых дасягненняў навукi i тэхнiкi, павышенне прадукцыйнасцi працы i ўмацаванне дысцыплiны, а таксама за кошт эканомii i павышэння рэнтабiльнасцi вытворчасцi. Важнай крынiцай атрымання сродкаў з`явiлiся таксама зберажэннi працоўных, падпiска на дзяржаўныя пазыкi.

За трю гады I ў рэспублiцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. Адначасова вялася рэканструкцыя дзеюцых прадпрыемстваў, абапiраючыся на фiнансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцiгодкi было пабудавана 78 буйных i 460 дробных i сярэднiх прадпыемстваў.

У 1932 годзе XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовiлася ад НЭПа, адзначыўшы яго поўную несумяшчальнасць з палiтыкай партыi i iнтэрлэсамi рабочага класа, з буржуазна-нэпнанскiмi скажэннямi прынцыпу гаспадарчага разлiку, якiя праявiлiся ў разбазараваннi агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў i «значыць» у зрыве ўстанаўлення гаспадарчых планаў. На змену гаспадарчаму разлiку ў эканомiцы прыйшла камандна-адмiнiстрацыйная сiстыма. Усталеўвалася жорсткая цэнстралiзаваная сiстэма кiравання прамысловасцю часоў «ваеннага камунiзму».

Тым не менш у вынiку гэтага I iшла хутка, прамысловасць рэспублiкi развiвалася дастаткова высокiмi тэмпамi. Другая пяцiгодка (1933—1937) дала павялiчэнне валавой прадукцыi ў 1,9 раза. Усяго ў 1929—1940 гг. было ўведзена ўстрой i рэканструктавана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцiгодкi рэспублiка давала ўжо 2,2 % усей валавой прадукцыi прамысловасцi СССР.

У агульным комплесе эканамiчнага развiцця Беларусi важная роля належала рэканстуркцыi i развiццю транспарта, асаблiва аўтамабiльнага. У 1935 г. адкрыта першая ў рэспублiцы авiялiнiя Мiнск-Масква. У Мiнску быў пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная i тэлеграфная сувязi. Нягледзячы на працоўны ўздым i высокiя тэмпы I, заданнi другой i першых гадоў трэцяй пяцiгодак (як i першай) не былi выкананы. Па тэмпах развiцця БССР адставала ад СССР у цэлым.

 







ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.