Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Знешняя палiтыка ВКЛ у XIV—сяр. XVI ст.





Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.

У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi – Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Пазней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усходняй палiтыкi.

З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны – завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяржавы – ВКЛ i Маскоўская дзяржава), -- асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537).

Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханствам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV—XVI стст. – галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.

 

8. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.

Люблiнская ўнiя паклала пачатак трагiчнай старонкi айчыннай гiсторыi. З гэтага часу незалежная краiна ВКЛ страцiла сваю самастойнасць, увайшла ў склад новай дзяржавы -- Рэч Паспалiтую. Чаму так здарылася? Першая спроба злiць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў, перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных у католiкаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся i паглыбляўся. К сярэдзiне XVI ст. ВКЛ у эканамiчным, дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi, паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт II не меў нашчадкаў.

Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi татарамi. З 1500 па 1569 г. апошнiя 45 разоў рабавалi беларускiя землi, уводзячы палонных у рабства. У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскiм ордэнам, якi запрасiў дапамогi ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя прапановы не знайшлi падтрымкi на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы. Пад пагрозай пазбаўлення маёнткаў i высылкi з краю ён прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Нягледзячы на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 г. згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву – Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку. Быў абраны адзiны гаспадар – кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiейскi, валынскi, падляшскi, лiфляндскi. Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ, яго пажыццевае валодання княствам. Выбiраўся адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора, грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi, якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ (Падляшша, Валынь, Падолле, Кiеўшчына).

Унiя – гэта анексiя i iнкарпарацыя ВКЛ у Польскае каралеўства, пагроза поўнага акаталiчвання i апалячвання.

Унiя – вынiк цяжкага i складанага ўнутранага i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне XVI ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамiчнага стану, раскола грамадства па канфесiйнай прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы, здрады караля, аслабленне ВКЛ у вынiку войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы ВКЛ за лiвонскую спадчыну.

 

9. Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV—XVIII ст.

Рэч паспалiтая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархiяй. Улада размяркоўвалася памiж двухпалатным парламентам (магнатамi i шляхтай) i каралем. Iншыя саслоўi нiякiх палiтычных правоў не мелi. Пасля Люблiна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнацсь. Удалося захаваць рэшткi тэрыторыi былой дзяржавы, а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах РП. Дзве краiны захавалi ранейшыя назвы: ВКЛ i Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сiстымы, мясцовае самакiраванне, фiнансы, узброеныя сiлы i да канца XVII ст. дзяржаўныя мовы. У апошнiм статуце 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася iншаземцам у княстве набываць землi, маенткi, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставiнах магнаты княства змагалiся за поўную самастойнасць, рабiлi змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад РП. ВКЛ было лiквiдавана з прыняццем Канстытуцыi 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812) у Вiльнi па загаду Напалеона быў ўтвораны Часовы ўрад пад назвай «Камiсiя ВКЛ» як орган адмiнiстрацыйнага кiравання акупiраванй тэрыторыi Лiтвы i беларусi.

У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая царква. Яна падпарадкоўвалася Ватыкану, уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г.

Не было стабiльнасцi i ў сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў XVI—XVIII ст. Адсутнацсь нацыянальнага адзiнства, сацыяльныя этнiчныя, рэлiгiйныя процiстаяннi, феадальные мiжусобiцы вялi да эканамiчнага зянападу. Шматлiкiя войны вялi да разбурэння гарадоў i весак, фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. У другой палове XVI—першай палове XVII ст. на тэрыторыi Беларусi была праведзена аграрная рэформа (устава на валокi. Жыгiмонт II Аўгуст. Валока – 30 моргаў – 21.37 га. Пад фальварак адводзiлася 8—15 валок). Усталявалася фальварачная сiстыма гаспадарання. Адбываеца канчатковае запрыгоньванне сялян, значна павялiчваецца прыгонны ўцiск, растуць даходы шляхты. У вынiку рэформы ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусi разбураецца сялянская абшчына, укараняецца падворнае землекарыстанне, змянiлiся катэгорыi сялян (цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi), iх эканамiчнае i правовае становiшча. Iдзе рост землеўладанняў свецкiх магнатаў, адначасова назiраецца залог iх маенткаў. Гэта нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю да пераўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на зямлю ў буржуазную. Побоч з залогам зямлi ўзнiкаюць такiе з`явы, як арэнда зямлi, мануфактуры i iнш., што сведчыць аб зараджэннi капiталiстычнай формы гаспадарання, дэферэнцыяцыi вескi.

 







Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...

Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.