Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Расійскі шлях паліт. мадэрнізацыі. Буржуазные реформы 60-70 гг. 19ст., асаблівасці іх правядзення на Беларусі.





Буржуазныя рэформы распачаліся ў 1862 г. Ваенная рэформа- замяна рэкруцкай павіннасци на 15 гадовы тэрмін службы (7 гадоў на сушы, 8 гадоў у флоце)Тыя, хто закончыў Вуз, служылі 6 мес. На прызыў не шлі святары.Земская рэформа 1864г.: выбранне кіруючых органаў.Існаваў маёмасны цэнз. Земствы ахоўвалі здароўе, займаліся гаспадаркай і асветай. Судовая рэформа 1864г.- Прадугледжвала ўвядзенне інстытутаў адвакатуры і судоў прысяжных. Школьная рэформа 1864г.- ўводзілася сістэма розных ступеняў навучання: пачатковыя(вучылішча і царкоўныя школы), сярэднія(класічныя і рэальныя гімназіі). Гарадская рэформа 1875г. абвяшчала прынцып усесаслоўнасц пры выбарах органа гарадскога самакіравання- гарадской думы, гарадской управы, збіраліся падаткі з гараджан.Цэнзурная рэформа 1865г.- пашырала друкаванне(газета Мінскі лісток 1886г.) У 1880-1890г. Адбыліся контр-рэформы, якія звялі на нет усе рэформы. Яна яшчэ больш урэзала ўсе правы, якія былі пры рэформах.

 

 

35.Шляхецкія паустанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў бел. губернях. Паўстаннее 1830-1831 гг. Паўстанне К.Калиноўскага 1863г.

У лістападзе 1830г. у Варшаве шляхецкімі рэвалюцыянерамі было паднята паўстанне супраць расійскага панавання. Галоўнай прычынай паўстання была незадаволенасць шляхты падзеламі РП, парушэнне расійскімі уладамі польскай Канстытуцы 1815г. Польская шляхта імкнулася дабіцца незалежнасці РП у межах 1772г.Найбольш радыкальная частка арыстакратыі ажыцяшленне сваіх мэтаў звязвала з падрыхтоўкай і паўстаннем супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян.Іх называлі чырвонымі. Частка буйных памешчыкаў, якія спадзяваліся дасягнуць сваёй мэты без удзелу сялян называліся белымі.Кіраўніком белай плыні рэвалюцыянераў быў Вікенцій Канстанцін(Кастусь) Каліноўскі. Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю і стаў восенню 1862г. Старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта.. Выдаў разам з Ражанскім і Урублёўскім 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”.Паўстанне было намечана на лета 1863г. Расійскае самадзяржаўе пранюхала пра гэта, таму сталі прызываць у армію тых, хто хацеў удзельнічаць у паўстанні. Паўстанне пачалося ў студзені 1863г. Чырвоныя хацелі падняць народнае паўстанне, звергнуць самадзяржаўе.Выступалі за дамоўленнасць з урадам Англіі і Францыі(каб Англія зрабіла націск на Расійскую дзяржаву, каб яны адказаліся ад зямель, якія адышлі ў склад Расійскай Імперыі пасля 3 падзелу Рэчы Паспалітай. Паўстанне было разгромлена. Каліноўскі стаў рыхтаваць новае на вясну 1864г. Але адзін чалавек не вытрымаў дапросаў і расказаў, дзе хаваецца Каліноўскі. Яго схапілі і арыштавалі. Там ён напісаў Пісьмо з-пад шыбеніцы.

36.Народніцкі и сац-дэмакрат. рух на Б. ў 2 пал.19-пач.20 ст.

Народніцкі Рух звязаны з народнымі арганізацыямі ў Пецярбургу ў 1876г. У 1877 г. Утварыўся гурток, якім кіраваў Велер. У 1879 г. Утварыліся дзве арганізацыі Чорны перадзел і Народная воля. Чорны перадзел выступала за адбіранне зямлі ў памешчыкаў і аддачу яе сялянам.лідар арганізацыі – Пляханаў.У Пецярбургу і ў Маскве былі рэпрэсіі супраць гэтай арганізацыі. Народная воля набывала вагу. 1 сакавіка 1881 г.- тэрарыстычны акт супраць імператара Аляксандра 2.(Ігнат Грынявіцкі)У 1884 г. Створана арганізацыя гоман (марчанка, Ратнер)Утвораная ў Вільні ў 1897 г. Партыйная арганізацыя – Бунд – усеагульны яўрэйскі рабочы саюз. У 1898 г. – РСДРП – расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя ў Мінску.У 1902 г.ПСР – партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў(эсэры). Стваральнікі і кіраўнікі: Луцкевічы, Іваноўскі, Бурбіс, Лёсік, Буйло, Ластоўскі, Колас, Цётка.

37.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламантарызму.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку 20 ст.

У пач. 20 ст супярэчнасці ў грамадстве абвастрыліся таксама ў сувязі з эканамічным крызісам 1901-1903 г. і паражэннем царскай Расіі ў Руска-японскай вайне 1904-1905 г. Такім чынам, існаванне буйнага памешчыцкага землеўладання і неабходнасць расчысціць зямлю для свабоднага развіцця капіталізму, наяўнасць у пач. 20 ст. такога найбуйнейшага перажытку сярэднявечча, як царскае самадзяржаўе, нявырашанасць нацыянальнага пытання прывялі да рэвалюцыі 1905-1907 г. Яна з’яўлалася буржуазна-дэмакратычнай. Чарговым этапам дэмакратычных пераўтварэнняў на шляху ўсталявання буржуазных адносін стала рэвалюцыя ў лютым 1917 г. Яна была выклікана таксама 1 сусветнай вайной і яе трагічнымі наступствамі.У Расіі бурж.дэм рэвалюцыя прайшла ў некалькі этапаў: у 1905-1907 г, і ў лютым 1917 г. Яны вырашалі задачы дэмакратычнага характару: звяржэнне самадзяржаўя, ліквідацыя феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, буйнага памешчыцкага землеўладання, знішчэння нац. прыгнёту,выхадам краіны з вайны шляхам заключэння дэмакратычнага міру. Крывавая нядзеля 9 студзеня (растрэляна мірняе шэсце),весна-лета эканамічныя забастоукі, кастрычнік-усерасійская стачка.17 кастрычника 1905г.-маніфест Мікалая ІІ(дзярж. дума-заканадаучы орган,свабода друку, слова, сходаў) 18.10.1905г.Мінск-Курлоускі растрэл мітынга(так сама у Віцебске).Сялянскі рух расце(в. Пінкавічы-пад кіраун.Я.Коласа), салдацкі рух расце(у Бабруйскай,Брэсцкай крэпасцях,Баранавічы).Снежань 1905г.-кульмінацыя(на Беларусі падаулены выступленні).1906г.-спад руху рэвалюцыі.

38.Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў 17-19 ст. Фарміраванне самасвядомасці бел. народа.

Этнічны склад насельніцтва ў 17-19 ст па падліку даследчыкаў: ліцвінаў-73%, яўрэі-13,8%, ўкраінцы(паларосы)-4,7%,рускія-4,3%, палякі-2,5%, цыгане-0,5%, татары-0,5%, усе іншыя-0,7%(жамойты, латышы, немцы, фіны)Пасля Люблінскага сойма1569 г. пашырылася паланізацыя.Магнаты ВКЛ праводзілі палітыку ліцвінскага сепаратызму.Радзівілы, Сапегі, Вішнявецкія размаўлялі на роднай бел.мове і мелі дачыненне да развіцця бел.культуры.Яны стараліся, каб улыў палякаў зменшыўся. Калі бел.землі ўвайшлі ў склад Рас.імперыі, то праводзілася русіфікацыя. Распачалі апазіцыйны рух супраць расійскага самадзяржаўя. Па-першае, прыгоннае права тармазіла развіццё краіны. Першы рух, які вызначыўся як апазіцыйны супраць прыгоннага права – декабрысцкі.Мікіта Мураўёў узначаліў декабрысцкі рух у Мінску. Таварыства філаматаў(аматары навукі)-1817 г.створана пры Віленскім універсітэце (удзельнікі – Сыракомля, Міцкевіч, Руцкевіч, Дамейка)У 1820 г. Студэнты аддзяліліся ад філаматаў і стварылі іншае таварыства-прамяністы, узначаліў яго Томас Жан.Яно займала вельмі радыкальнае становішча.Выступалі за пашырэнне праў беларусаў, супраць расійскага самадзяржаўя. Але іх расфатміравалі і замест стварылі філарэтаў (аматараў дабразычнасці).Праводзіліся праверкі, філаматаў і філарэтаў арыштавалі, накіравалі ў салдаты, таварыствы разагналі, а універсітэт зачынілі. На яго базе стварылі мед.акадэмію.У 1836 г. Мед.акадэмія заснавала таварыства – дэмакратычнае таварыства, заснавальнік і кіраўнік – Франц Савіч

42.Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства.Складванне бел.літаратурнай мовы.Першыя праявы бел.нац. ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных іследаванняў.

Стан навуковых ведаў у пач. 20ст. Вызначыўся развіццём беларусазнаўства. Гістарычныя даследванні былі прадстаўлены працамі вядомага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтаваў палажэнне аб існаванні самабытнага бел.народу(этнасу).У пач.20 ст. Быў зроблены значны крок у распрацоўцы нац. Канцэпцыі гісторыі Беларусі. Так, Вацлаў Ластоўскі напісаў Кароткую гісторыю Беларусі.Шырокую вядомасць атрымалі працы па гісторыі славянскіх народаў Уладзіміра Пічэты.Этнаграфічныя даследаванні праводзіліся ў гэты час на Магілёўшчыне Еўдакімам Раманавым.Найбольш значным навуковым укладам у далейшае развіццё беларусазнаўства стала трохтомнае даследванне акадэміка Яўхіма Карскага.Ён даў навуковае абгрунтаванне нац.самабытнасці беларусаў, як асобнага славянскага народа, распрацаваў этнаграфічную тэорыю паходжання бел.народнасці.Аркадзь Смоліч- аўтар кнігі Геаграфія Беларусі, стала славутым навукова-папулярным апісаннем нашай зямлі.

39. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на Беларусі ў 16-17 ст. Брэсцкая царкоуна - рэлігійная ўнія.Рэфармацыя і контрэфармацыя, фарміраванне ўніяцкай царквы.

988 г. – Уладзімір Святаславіч прыняў хрысціянства на русі. Канстанцінопаль хацеў, каб у Кіеве заснавалі мітраполію. У 13 ст. Суздальскае, Тверскае, Маскоўскае княствы былі заваяваны мангола-татарамі.У 1589 г. Патрыярх канстанцінопальскі Ерамей прыехаў у Маскву і правазгласіў яе ўсеярусійскім патрыяршэствам. Заснаваны мітраполіі: у Кіеве і ў Маскве, прытым Масква забрала назву Русь сабе. Рабы Божыя і рабы царскія – крэсцьяне. Адбываецца суперніцтва паміж царквой і дзяржавай. Мітрапаліт кіеўскі Рагоза сабраў епіскапаў Ецэя і Гогаля, яны вырашылі ініцыяваць аб уз’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай. Было вырашана, што абрады застаюцца праваслаўныя. 1596 г. – перамовы ў Брэсце (падпісаны). Набажэнствы праводзілі на роднай мове. Клімент 8 зацвердзіў гэтыя аб’яднанні і ўтварылася ўніяцкая царква, або грэка-рымская. У 17-18 ст. на бел.землях 80 % ўніятаў. У 1839 г. Мікалай 1 наладзіў Полацкі царкоўны сабор і адмяніў уніяцтва, а ўніяты прымусова пераводзіліся ў праваслаўных. Рэфармацыя пачалася ў 16 ст. Гэта падзея адносіцца да адраджэння.Каталіцкая царква страціла сумленне, раздаваліся індульгенцыі(бумага аб адпушчынні грахоў) Адбываліся пратэсты супраць каталіцкай царквы ў зах. Еўропе, пратэстантаў сжыгалі на кастры.Марцін Лютар выступаў супраць і раіў людзям палпарадкоўвацца герцагам. Лютаранская царква лічыла, што неабавязкова наведваць касцёлы, галоўнае маліцца. Бацькі бел.рэфармацыі – Мікалай Радзівіл Чорны і Ян Чадроўскі.

40. Канфесійная сітуацыя на бел.землях у 19-пач. 20 ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.

Хаця некаторая частка бел.-укр.насельніцтва і падтрымала ідэі ўніі, то праваслаўе яе адвергла.Нягледзячы на тое, што ўнія мела духоўна-культурныя карані ў жыцці бел. І укр. Народаў, яе брэсцкі варыянт, які гатаваўся ў тайне ад большасці людзей меў ярка выражаны палітычны акрас.Ён прадугледжваў знікненне праваслаўя, як самастойнага рэлігійнага вераіспаведвання.Указамі Екацярыны 2 ад 1772 г. Католікам і ўніятам была дана свабода вераіспавядання, пры тым, што яны не будуць схіляць да сваёй веры праваслаўных.Гэта свабода абмяжоўвалася, правіцельства і праваслаўныя іерархіі рабілі ўсё, каб павярнуць уніятаў да рэлігіі продкаў. У выніку на працягу 1781-1783 г. у праваслаўе перайшло каля 200 тыс. уніятаў. Пасля другога падзелу РП 1793 г. пачынаецца рашучае наступленне на ўніятаў.Па ініцыятыве Екацярыны 2 была распрацавана праграма паступовай ліквідацыі ўніі.Але асноўная частка ўніятаў моцна трымалася свайго вераіспаведання.Але пры Екацярыне 2 ў праваслаўе было пераведзена 1,5 млн.уніятаў, але столькі ж пажадалі застацца ў сваёй веры.12 лютага 1839 г. ва ўніяцкім саборы у Полацку пад націскам царскага правіцельства быў падпісаны акт аб добраахвотным прыяднанні ўніятаў да праваслаўнай царквы. Пасля прыняцця правіцельствам дэкрэта аб верацярпімасці 17 красавіка 1905 г. Пачаўся масавы пераход праваслаўных беларусаў, былых уніятаў, у каталіцтва.

41.Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца бел.культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэссе.

Развіццё культуры Беларусі ў 16-17 ст. атрымала назву Беларускае Адраджэнне.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.).нарадзіўся ў Полацку, дзе і вучыўся. Скончыў Віленскую гімназію і Кракаўскі універсітэт. Двойчы стаў доктарам навук(ступень бакалаўра і палучыў званне доктара медыцынскіх навук). У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. У 1520 г. Скарына пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет зборнік рэлігійных і свецкіх твораў- Малая падарожная кніга Зборнік был больш даступным шырокаму колу насельніцтва.Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў.Ф. Скарына ўнёс уклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі. Знаходзячыся ў Рыме, па замове папы Рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраўдны гімн Бацькаўшчыне-Песня пра зубра.

43. Бел. нац.-культурнае адраджэнне ў пач. 20 ст.

Нацыян.-культурны рух у пач.20 ст. быў прадстаўлены дзейнасцю газета Наша Ніва, якая дзейнічала на працягу 1906-1915 гг. Яе галоўнымі тэмамі былі Б. і лёс народа. На яе старонках упершыню ўбачылі свет паэмы Купалы Курган і Бандароўна, урыўкі з паэмы Новая зямля-Коласа. Да 1914 г. Галоўны рэдактар Алесь Уласаў, а з 1914 па 1916 г – Янка Купала. Пад уплывам рывалюцыі 1905-1907 г. ажывіўся друк. У Пецярбургу была ўтворана выдавецкая суполка Загляне сонца і ў наша аконца.Былі надрукаваны зборнік Жалейка – Я.Купалы, Дудка беларуская і смык беларускі – Багушэвіча.Значнай з’явай стала выданне ў Вільні братамі Луцкевічамі і Цёткай газеты Наша Доля.

54. Паліт. рэпрэсіі 30х гг.Вызначэнне грамадска-паліт. ладу ў СССР як “дзярж. сацыялізму”.Грамадска-паліт.сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

Рэпрэсіі пачаліся раней,адразу пасля Кастрыч. Рэвалюцыі,іх пачалі Ленін і Троцкі, а прадоўжнікам стаў Сталін.Яны распачалі будаўніцтва канцлагероў.Партыя стрварала камандна-адміністратыйную сістэму.Выраш. шмат пытанняў па мадэрнізацыі эканомікі.Была патрэбна не толькі танная рабочая сіла,але і бесплатная(яна выконвалася за кошт арыштаваных).Разнарадкі аб колькасці ворагаў народа,якую павінны вынайсці рэспублікі.Калі не знаходзілі,то іх саміх рэпрэсіравалі,судзілі двойкі і тройкі. 2-ка: партыі-важным лічылася асабістае прызнанне.Органы НКУС выкарыстоўвалі розныя катаванні,каб заставіць прызнанне.Многа хто сам на сябе нагаворваў. У 3-ку ўваходзілі ўлада і старшыні саветаў. 1937-1938 г – пік рэпрэсій.Рэпрэсіраваных – 600000, 358 000 – загінула.







ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.