Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Оценка изложения и сочинения





Балл Полнота раскрытия темы и основной мысли Ошибки
Содержательные и речевые Орфографические и пунктуационные
  Текст не завершен. Тема и основная мысль не раскрыты. Ошибок более, чем на 2 балла Ошибок более, чем на 2 балла
  Текст написан, но тема и основная мысль не раскрыты или раскрыты частично. 3/3*, 3/4, 3/5 8/0**, 8/1, 7/2, 7/3, 6/4, 5/5, 4/6, 3/7
  Тема раскрыта частично. Основная мысль не прослеживается. 3/0, 3/1,3/2 7/0, 7/1, 6/2, 6/3, 5/4, 4/5, 3/6, 2/7
  Тема и основная мысль раскрыты частично. 2/3, 2/4, 2/5 6/0, 6/1, 5/2, 5/3, 4/4, 3/5, 2/6
  Тема и основная мысль в целом раскрыты. 2/0, 2/1, 2/2 5/0, 5/1, 4/2, 4/3, 3/4, 2/5, 1/6
  Тема и основная мысль в целом раскрыты. 1/2, 1/3, 1/4 4/0, 4/1, 3/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6
  Тема и основная мысль раскрыты. 0/4, 1/0, 1/1 0/5*** 3/0, 3/1, 2/2, 2/3, 0/5, 1/4
  Тема и основная мысль раскрыты полностью. 0/3 0/4*** 2/0, 2/1, 1/2, 1/3, 0/4
  Тема и основная мысль раскрыты полностью. 0/1, 0/2 0/3*** 1/0, 1/1, 0/1, 0/2, 0/3
  Тема и основная мысль раскрыты полностью. 0/0, 0/1***, 0/2*** 0/0, 1 негрубая

Примечание:

*в числителе – количество ошибок содержательного характера, в знаменателе – количество речевых ошибок;

**в числителе – количество орфографических ошибок, в знаменателе – пунктуационных;

***для учащихся общеобразовательных учреждений с белорусским языком обучения;

при наличии в работе 1-3 исправлений на месте негрубых ошибок – отметка не снижается; 4-7 исправлений – отметка снижается на 1 балл; более 7 исправлений – на 2 балла.

2.2. Оценка результатов учебной деятельности на I ступени общего среднего образования по учебному предмету «Белорусский язык» в общеобразовательных учреждениях с белорусским (русским) языком обучения.

Плануемыя вынікі навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаны патрабаваннямі вучэбнай праграмы да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».

У адпаведнасці са зместам і аб’ёмам моўных і маўленча-камунікатыўных ведаў, уменняў і навыкаў кантролю і ацэнцы належаць:

узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу;

узровень сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў; арфаграфічная і пунктуацыйная пісьменнасць;

узровень сфарміраванасці маўленча-камунікатыўных уменняў і навыкаў.

 

Ацэнка вуснага адказу

Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваюцца:

1) ступень усвядомленасці вывучанага матэрыялу;

2) пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі;

3) дакладнасць узнаўлення фактычнага матэрыялу;

4) правільнасць маўлення.

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу

 

Бал Усвядомленасць Пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі Дакладнасць узнаўлення фактычнага матэрыялу Правільнасць маўлення
    Называе фрагменты вывучанага матэрыялу (правіла, азначэнне)   Прыклады прывесці не можа Пры ўзнаўленні фрагментаў матэрыялу робіць памылкі, якія скажаюць сэнс Робіць шматлікія маўленчыя памылкі *
  Узнаўляе вучэбны матэрыял фрагментарна, растлумачыць што-небудзь не можа Прыклады прывесці не можа Пры фрагментарным узнаўленні матэрыялу робіць памылкі Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, не выпраўляе пры ўказанні на іх  
  Паказвае механічнае запамінанне большай часткі правіла, азначэння, сутыкаецца з цяжкасцямі што-небудзь растлумачыць Пры прывядзенні прыкладаў сутыкаецца з цяжкасцямі Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
  Неўсвядомлена ўзнаўляе вучэбны матэрыял, не можа абгрунтаваць свае меркаванні Пры прывядзенні большай часткі прыкладаў сутыкаецца з цяжкасцямі   Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка
  Тлумачыць асобныя палажэнні вывучанага матэрыялу Прыводзіць прыклады з падручніка   Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў робіць памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна ці з дапамогай пытанняў настаўніка. **Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка.
  Паказвае разуменне асноўных палажэнняў вывучанага матэрыялу Прыводзіць прыклады з падручніка Пры ўзнаўленні тэарэтычнага матэрыялу дапускае неістотныя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія самастойна выпраўляе. **Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка
  Ведае і ўсвядомлена выкладае вучэбны матэрыял у цэлым. Прыводзіць прыклады з падручніка Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў дапускае неістотныя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка Дапускае асобныя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка
  Паказвае поўнае разуменне вучэбнага матэрыялу. Прыводзіць прыклады з падручніка, а таксама адзінкавыя прыклады, падабраныя самастойна Пры фармулёўцы правілаў, азначэнні паняццяў дапускае неістотныя памылкі, якія самастойна выпраўляе Дапускае адзінкавыя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія самастойна выпраўляе пры ўказанні на іх
  Выкладае вучэбны матэрыял дакладна і лагічна, дэманструе высокую ступень усведамлення Прыводзіць прыклады як з падручніка, так і падабраныя самастойна Дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы Дапускае адзінкавыя і нязначныя маўленчыя недахопы. **Робіць асобныя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна пры ўказанні на іх
  Выкладае вучэбны матэрыял свабодна, з высокай ступенню ўсведамлення і аргументаванасці Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі як з падручніка, так і падабраныя самастойна Дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы Не дапускае маўленчых недахопаў. ** Робіць адзінкавыя маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна

Заўвага:

*пералік маўленчых памылак прыведзены ў частцы «Ацэньванне пераказаў і сачыненняў»;

**для вучняў агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання.

Ацэнка пісьмовых работ

Ацэнка арфаграфічнай і пунктуацыйнай граматнасці ажыццяўляецца з дапамогай пісьмовых работ – навучальных і кантрольных. Пры ацэньванні пісьмовых работ вучняў неабходна ўлічваць памылкі арфаграфічныя (памылкі ў напісанні слоў) і пунктуацыйныя (памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку).

У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя, нягрубыя, памылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя арфаграфічныя памылкі.

Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:

на вывучаныя правілы: а т рэзаў ( замест а д рэзаў), тра у ка (замест тра ў ка), збо ж а (замест збо жж а), сямя (замест сям я), пашталён (паштал ь ён)і інш.;

у напісанні вывучаных слоўнікавых слоў: біблі а тэка (замест біблі я тэка), г і рой (замест г е рой);

Некалькі памылак у адным слоўнікавым слове лічацца за адну памылку (к о п і люш замест к а п я люш).

Два выпраўленні на месцы вывучаных арфаграм лічацца за 1 нягрубую памылку.

Нягрубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:

пры пераносе слоў (пра-ўда, надвор-’е);

графічныя памылкі і апіскі (замена адной літары іншай – спуп замест слуп, перастаноўка літар – шсытак замест сшытак, паўтор адной і той жа літары ў слове – маалы замест малы, паўтор аднаго і таго ж склада ў слове – прыгогожы замест прыгожы, пропуск літары ў слове – рабта замест работа);

адлюстраванне на пісьме замест літар е, ё, ю, я іх гукавога значэння (йаблык замест яблык);

у напісанні ненаціскных склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, асабовых канчаткаў дзеясловаў (датычыцца толькі IV класа). У ІІ-ІІІ класах памылкі на пералічаныя правілы выпраўляюцца, але не ўлічваюцца.

Кожная нягрубая памылка лічыцца за паўпамылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі ў адным і тым жа слове ці формах аднаго і таго ж слова (бероза, берозы, берозай замест бяроза, бярозы, бярозай). Незалежна ад іх колькасці, яны лічацца за адну памылку. Паўторныя (грубыя і нягрубыя) памылкі выпраўляюцца ў кожным слове з дапушчанай памылкай, але на палі выносяцца толькі адзін раз – у першым слове з памылкай.

Аднатыпнымі лічацца памылкі на адно і тое ж правіла ў розных словах (лы ш ка замест лы ж ка, ло т ка замест лодка – на правапіс парных звонкіх і глухіх зычных; мілён замест міл ь ён, пашталён замест паштал ь ён – на правапіс раздзяляльнага мяккага знака).

Аднатыпныя памылкі на вывучаныя правілы, дапушчаныя ў розных словах, лічацца ў кожным слове асобнай памылкай.

Напісанне рускай літары и замест беларускай і (і наадварот) выпраўляецца, але за памылку не лічыцца.

У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя і нягрубыя пунктуацыйныя памылкі.

Грубыя пунктуацыйныя памылкі:

пропуск знакапрыпынку ў канцы сказа;

пропуск коскі паміж аднароднымі членамі сказа.

Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі:

пастаноўка аднаго знака прыпынку замест іншага ў канцы сказаў, пасля зваротка;

пропуск аднаго знака прыпынку пры выдзяленні зваротка ў сярэдзіне сказа;

пастаноўка кропкі ў загалоўку тэкста.

Нягрубая памылка адзначаецца на палях наступным умоўным знакам: арфаграфічная – I (н), пунктуацыйная – V (н).

Пры наяўнасці ў рабоце 1-2 выпраўленняў на месцы нягрубых арфаграфічных і пунктуацыйных памылак адзнака не зніжаецца; 3-7 выпраўленняў – адзнака зніжаецца на 1 бал; больш за 7 выпраўленняў – на 2 балы.







Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.