|
Вопрос 35. Нацыянальная дзяржава і праблемы міжэтнічных адносін.На сучасным этапе, дый у гістарычным мінулым, практычна немагчыма прыгадаць аніводнай краіны, дзяржаўнага ўтварэння монаэтнічнага характару, якія складаліся б выключна з прадстаўнікоў аднаго этнаса. Шматлікія міграцыі насельніцтва, а таксама актыўнае ўзаемадзеянне паміж рознымі народамі ў культурнай, гандлёва-эканамічнай, ваенна-палітычнай і сацыяльнай сферах зрабілі такі феномен як нацыянальная (этнічная) меншасць абавязковым атрыбутам любой краіны. Пад тэрмінам “нацыянальная меншасць” у этнаграфіі разумеюць частку этнаса, адасобленую ад асноўнага этнічнага маства, якая пражывае ў іншаэтнічным асяроддзі. Практычна сінанімічнай з’яўляецца і катэгорыя “этнічная меншасць”. Аднак, пры гэтым, паняцці гэтыя не тоесныя. Калі нацыянальная меншасць прадстаўляе частку этнаса, які дасягнуў нацыянальнага ўзроўню развіцця і, у пераважнай большасці выпадкаў, мае сваю нацыянальную дзяржаву, то этнічная меншасць – частка народа, што яшчэ не сфармавалася ў нацыю. Так, у першым выпадку, мы можам гаварыць пра палякаў, літоўцаў ці рускіх Беларусі як пра нацыянальныя меншасці, у той час як цыганскае насельніцтва нашай краіны з’яўляецца этнічнай меншасцю. Пры гэтым, размова ідзе не пра перавагу ці непаўнавартасць нейкага народа і яго культуры, але пра адметнасць этнічнай гісторыі пэўнага этнасу. Вывучэнне гісторыі і культуры этнічных меншасцяў краіны дазваляе зразумець не толькі іх уласную самабытнасць, але і гісторыю, характар і спецыфіку этнакультурнага ўзаемадзеяння з карэнным (тытульным) народам, што значна ўзбагачае веды пра этнічную гісторыю ўсёй краіны ў цэлым. Надзвычай важным з’яўляецца і стварэнне нацыянальнай дзяржавай спрыяльных умоў для захавання і развіцця культуры і самабытнасці нацыянальных меншасцяў, рэалізацыі іх нацыянальных патрэб (адукацыя, друк на роднай мове, установы культуры, свабода веравызнання і г.д.), што, пры павазе з боку апошніх да мовы, гісторыі і культуры карэннага этнаса, ёсць яскравым сведчаннем дэмакратычна спелага грамадства і залогам паспяховага развіцця нацыі ў перспектыве. Закранаючы гістарычны аспект, неабходна адзначыць, што размова пра з’яўленне этнічных меншасцяў на тэрыторыі Беларусі можа весціся толькі пачынаючы з таго перыяду, калі сфармаваўся, як уласна беларускі этнас (ХІІІ – ХV стст.), так і тыя народы, прадстаўнікі якіх у далейшым склалі нацыянальныя меншасці на беларускіх землях. Хоць перапіс 1999 г. зафіксаваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадстаўнікоў звыш 130 нацыянальнасцяў (этнасаў), ніжэй разгледзім гісторыю і этна-культурную самабытнасць тых нацыянальных меншасцяў,што доўгі час пражывалі на землях Беларусі і з’яўляюцца найбольш знака- вымі для этнічнай гісторыі нашай краіны. Яўрэі (габрэі, жыды) (саманазва йегудзім – на іўрыце, ідн – на ідыш), этнічная супольнасць, якая дысперсна пражывае ў многіх краінах свету, складаецца з розных субэтнічных груп (ашкеназы, сефарды і інш.), маеадзіную этнічную свядомасць і аб’яднана агульным паходжаннем ад старажытных іудзеяў – выхадцаў з былога Ізраільска-Іудзейскага царства. Яшчэ ў Х – ХІІІ стст. габрэі з Крыма пачалі рассяляцца па гарадах усходнеславянскіх княстваў. Тут яны сфарміраваліся ў асобную славянамоўную субэтнічную групу – кенаанітаў. Магчыма, у гэты час прадстаўнікі гэтай групы з’явіліся на паўднёвым захадзе Беларусі, дзе заснавалі нешматлікую абшчыну ў Берасці. Татары (саманазва татар), народ цюркскай моўнай групы ва Ўсходняй Еўропе і Паўночнай Азіі. Падзяляюцца на волга-уральскіх (або казанскіх, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Татарстан у Расіі), астраханскіх, сібірскіх, крымскіх, літоўскіх (беларуска-літоўскіх) і інш. У Рэспубліцы Беларусь паводле перапісу 1999 г. – 10089 чалавек. Татары Беларусі, захаваўшы этнічную самасвядомасць, падвергліся значнаму беларускаму культурнаму ўплыву. На беларускай мове, але арабскім пісьмом, была створана багатая літаратура беларуска-лі- тоўскіх татараў – кітабы (кнігі з легендарным, казачным, маральна-этычным, павучальным зместам), тэджвіды (кнігі-падручнікі па навуцы чытання Карана), тэфсіры (кнігі-падручнікі з каментарыямі і тлумачэннямі Карана), хамаілы (малітоўнікі) і інш. Цыганы (саманазва рома), прадстаўнікі этнічных груп, аб’яднаных агульнасцю паходжання і мовы. Продкі – выхадцы з Індыі (канец І тыс. н.э.); у сучасным свеце па розных звестках налічваецца ад 2,5 да 10 млн чалавек. Паводле перапісу 1999 г., на Беларусі пражывае 9927 цыганоў. Мова цыганская, падзяляецца на шэраг дыялектаў, але большая частка цыганоў добра валодае і мовай таго народа, сярод якога жыве. Веравызнанне цыганоў залежыць ад пануючай рэлігіі краіны пражывання, прытрымліваюцца пры гэтым і традыцыйных вераванняў. На Беларусі вылучаюцца групы так званых рускіх цыганоў (жывуць на Ўсходзе Беларусі, саманазва “руска рома”, а паводле веравызнання – праваслаўныя) і беларуска-літоўскіх цыганоў (паўночна-заходняя Беларусь і памежныя раёны Літвы, саманазва “польска рома”, паводле веравызнання –католікі). Лінгвістычна і этнаграфічна беларуска-літоўскія цыганы бліжэй да рускіх цыганоў, чым да супляменнікаў, што пражываюць у Польшчы. На 2002 г. у Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны тры цыганскія грамадскія нацыянальна-культурныя аб’яднанні, якія захоўваюць і развіваюць этнакультурную самабытнасць беларускіх цыганоў. Рускія, (маскоўцы, маскалі) (саманазва русские), народ усходнесла-вянскай моўнай групы, адзін з буйнейшых этнасаў свету, асноўнае насельніцтва Расійскай Федэрацыі. Найбольшая этнічная група ў Рэспубліцы Беларусь – 1142 тыс. чалавек (перапіс 1999 г.). Пачатковы этап фармавання рускага этнасу прыпаў на ХІІІ – ХІV стст. Перапіс 1999 г. Выявіў, што сярод рускага насельніцтва назіраюцца адаптацыйныя працэсы да беларускай мовы і культуры (9,1 % рускіх назвалі беларускую мову роднай). Рускія ў Рэспубліцы Беларусь маюць магчымасці для захавання сваёй мовы, культуры, падтрымліваюць сувязі з гістарычнай радзімай. У 1995 г. руская мова набыла разам з беларускай статус дзяржаўнай. Палякі (саманазва polacy), народ заходнеславянскай моўнай групы, асноўнае насельніцтва Польскай Рэспублікі. У Беларусі каля 392 тыс. чалавек (3,9 % насельніцтва). Большасць веруючых палякаў – католікі. Складванне польскай народнасці супадае з перыядам фармавання раннефеадальнай польскай дзяржавы (Х – ХІ стст.). Этнічную аснову польскага народа склалі плямёны палян, слянзян, віслян, мазаўшан і памаран. У 1897 г. у Беларусі жыло больш за 324 тыс. палякаў, большасць з якіх пражывала на Гродзеншчыне (161 тыс. чалавек) і меншасць на Магілёўшчыне (17,5 тыс. чалавек). Павелічэнне колькасці палякаў у Беларусі ў ХХ ст. адбывалася ў асноўным на заходнебеларускіх землях, якія ў 1921 – 39 гг. уваходзілі ў склад Польшчы. Ва ўмовах нацыянальна-культурнага, рэлігійнага і сацыяльнага прыгнёту беларускага насельніцтва, польскія ўлады праводзілі актыўную палітыку акаталічвання і паланізацыі нацыянальных меншасцяў краіны. У другой палове 1980-х гадоў у сувязі з развіццём дэмакратызацыі ў СССР пачалося адраджэнне культуры палякаў Беларусі. Былі створаны саюзы палякаў больш чым у 30 гарадах краіны, пачалі актыўна дзейнічаць польскія мастацкія калектывы і культурныя цэнтры. Адчыніліся польскія школы ў Гродне, Ваўкавыску, Сапоцкіне і асобныя польскія класы ў школах Мінска, Клецка, Койданава (Дзяржынска). Створаны Польскія грамадскія аб’яднанні: “Саюз палякаў Беларусі” (1988), “Польскае дэмакратычнае аб’яднанне” (1944) і інш., пасродкам якіх наладжаны трывалыя сувязі палякаў Беларусі з Польшчай. Украінцы (саманазва українцы), народ усходнеславянскай моўнай групы, асноўнае насельніцтва Украіны (звыш 37 млн чалавек паводле перапісу 1989 г.). У Рэспубліцы Беларусь, па дадзеных перапісу 1999 г., налічваецца 237 тыс. чалавек. Пры гэтым, па Беларусі вылучаюць дзве групы украінцаў: выхадцы з Украіны і аўтахтонныя жыхары беларускага Палесся (пераважна ў межах Брэсцка-Пінскага рэгіёна), для якіх характэрна ўкраінская ці часцей пераходная (украінска-беларуская, беларуска-украінская, палеска-украінская і інш.) самасвядомасць. Працэсы дэмакратычнай перабудовы грамадскага жыцця ў канцы 1980-х гадоў паўплывалі на нацыянальна-культурнае адраджэнне ўкраінцаў Беларусі. Сталі стварацца ўкраінскія грамадскія арганізацыі (“Кобзар”, Мінск; “Верховина”, Гомель; “Культурна-асветнае адзінства ўкраінцаў “Па- лессе”, Брэсцкая вобл.; Беларуская асацыяцыя ўкраінцаў “Ватра” і інш.), якія і ў наш час вядуць актыўную дзейнасць па адраджэнні і захаванні ўкраінскай культуры, мовы, гісторыі, рэлігіі і традыцый. Латышы (саманазва latviesi), народ балцкай моўнай групы, асноўнае насельніцтва Латвійскай Рэспублікі (каля 1,4 млн чалавек); у Рэспубліцы Беларусь налічваецца каля 2600 латышоў. Этнакультурныя сувязі беларускага і латышскага народаў маюць даўнія традыцыі, асабліва ў памежных рэгіёнах. На тэрыторыі, дзе жылі латгалы, у ХІ ст. былі заснаваны фарпосты полацкіх крывічоў у Ніжнім Падзвінні – гарады Кукейнос і Герцыке. Пераважная большасць веруючых латышоў на Беларусі былі лютэране, нязначная частка – католікі і праваслаўныя. У пачатку ХХ ст. у Лёзне дзейнічала латышскае праваслаўнае брацтва. З канца 1950-х гадоў колькасць латышоў у Беларусі застаецца адносна стабільнай (у 1959г. – 2631 чалавек, у 1979 г. – 2617), аднак, у адрозненне ад даваеннага перыяду, большасць латышоў (65 %) пражывае ўжо ў гарадах. Нацыянальна-культурнае адраджэнне канца 1980-х – сярэдзіны 1990-х гадоў закранула і беларускіх латышоў. З 1995 г. дзейнічае “Саюз латышоў Віцебскай вобласці “Даўгава”. Літоўцы (саманазва lietuviai, летувяй), народ балцкай моўнай групы, асноўнае насельніцтва Літоўскай Рэспублікі (каля 2,7 млн чалавек). У Рэспубліцы Беларусь пражывае каля 7,5 тыс. літоўцаў. Фарміраванне літоўскай народнасці, этнічную аснову якой склалі племянныя аб’яднанні аўкштойтаў і жэмайтаў, завяршылася ў ХІІІ –ХІV стст. У склад літоўскай народнасці ўвайшлі таксама роднасныя ім плямёны яцвягаў, куршаў, земгалаў, селаў, прусаў. На сённяшні момант большасць літоўцаў Беларусі пражывае ў Гродзенскай вобласці – у Астравецкім і Воранаўскім раёнах. Тут дзейнічае тры літоўскія школы, у в. Рымдзюны (Астравецкі раён) будуецца Літоўскі грамадска-культурны цэнтр. Нягледзячы на актыўныя працэсы этнакультурнага збліжэння, літоўскае насельніцтва ў многім захоўвае асаблівасці побыту і культуры. Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)... Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|