Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Вопрос 45. Этнаграфічныя рэгіёны Беларусі і іх асаблівасці.





Падзвінне. Беларускае Падзвінне займае сярэдні басейн Заходняй Дзвіны. Як гістарычна-этнаграфічны рэгіён Падзвінне адпавядае асноўнаму масіву старажытнай Полацкай зямлі, першай на тэрыторыі Беларусі раннефеадальнай дзяржавы. У выніку войнаў XVI – пачатку ХІХ ст. мясцовыя эканоміка і культура панеслі каласальныя страты, адбыліся істотныя змены ў геаграфічным размяшчэнні і

этнасацыяльнай структуры насельніцтва, якое скарацілася ў некалькі разоў. Паводле перапісу 1897 г. этнічны склад насельніцтва Падзвіння быў наступны: беларусы – 76,1 %, габрэі – 12,1 %, рускія – 8,2 %,

палякі – 2,3 %, латышы – 1 %. Мясцовыя гаворкі Падзвіння вылучаюць у полацкую і віцебскую групы ў складзе паўночна-усходняга дыялекту беларускай мовы. Выразнай адметнасцю вылучаецца каляндарная абраднасць і фальклор рэгіёна. Побач з агульна-беларускімі каляндарна- і сямейна-абрадавымі песнямі тут распаўсюджаны жанры мала ці зусім невядомыя ў іншых рэгіёнах – валачобныя, масленічныя, талочныя, ільнаробчыя, ярынныя песні. Выключнай адметнасцю з’яўляецца рытуальнае маладзёжнае ігрышча, прымеркаванае да Каляд, – “Жаніцьба Цярэшкі”. Велізарныя лясныя масівы, багатыя на розныя ягады і паляўнічую фауну, шматлікія азёры і рэкі з вялікай колькасцю рыбы і вадаплаваючай дзічыны служылі важкай дапамогай у гаспадарцы і спрыялі развіццю такіх промыслаў, як паляўніцтва, рыбалоўства, бортніцтва, збіральніцтва. Пры гэтым, глебы ў Падзвінні пераважна дзярнова-падзолістыя, завалуненыя і малаўрадлівыя. Вегетацыйны перыяд – 175 – 180 дзён – самы кароткі ў Беларусі. Таму насельніцтва Падзвіння з цяжкасцю забяспечвала свае патрэбы ў збожжавых. У структуры пасеваў пераважалі жыта, авёс, ячмень, а таксама лён. З канца ХІХ ст. прыкметна пашырыліся пасевы бульбы і кармавых траў. Палеткі апрацоўваліся з дапамогай мясцовага варыянта сахі (віцебскай сахі) з перакладной паліцай. Асноўнай цяглай (транспартнай) жывёлай у сялянскай гаспадарцы быў конь. З канца ХІХ ст. жывёлагадоўля ў рэгіёне атрымала выразны мяса-малочны напрамак, што спрыяла развіц-

цю маслабойчай і сыраробчай вытворчасці. З развіццём капіталістычных адносін значны штуршок атрымалі лясныя і адыходныя промыслы. Шчыльнасць насельніцтва ў Падзвінні была самай нізкай сярод іншых рэгіёнаў Беларусі і складала ў канцы ХІХ ст. у сярэднім 30 – 35 чалавек на 1 км2. Пераважалі маладворныя вёскі (3 – 5 сядзіб), раскіданыя сярод лясных пагоркаў паблізу рэк і азёр. Сельскія шляхі вызначаліся слабай набітасцю грунту і невыразнымі абрысамі. Узімку ўзнаўлялася мноства часовых дарог (зімнікаў), што вялі наўпрост па замёрзлых рэках і азёрах. Пашыраны тып сядзібнай забудовы замкнуты, ці вяночны. Побач з размяшчэннем пабудоў па перыметры двара сустракалася і кампактная за-

будова, калі гаспадарчыя памяшканні шчыльна прымыкалі да жылля, утвараючы адзіны жыллёва-гаспадарчы комплекс з крытым дваром (вядомы толькі ў гэтым беларускім рэгіёне). На некаторай адлегласці (50 – 60 м) у глыбіні сядзібы будавалі гумно (у мясцовым варыянце ўключала еўню, пу-

ню і азяроды) і лазню. Тыповая планіроўка жылля: хата + сенцы + істопка (варыўня).

Мясцовае народнае адзенне адрознівалася прыкметнай разнастайнасцю тыпаў і спосабаў упрыгожвання. З верхняга адзення ў шырокім ужытку быў лёгкі зрэбны каптан (насоў), які насілі ва ўсе поры года. Зімовы варыянт гэтага адзення – знізак (сходак) рабіўся карацейшым, часам прыталеным; яго насілі пад кажухом або світай. Найбольш распаўсюджаны колер адзення – белы ці светла-шэры. Даволі разнастайнае жаночае паясное адзенне – спадніцы, андаракі, узорныя саяны, дрыліхі, сарафаны. Для традыцыйнага жаночага касцюма Падзвіння характэрна строгая геаметрычная арнаметыка (“працвіўшыя” ромбы, зоркі, крыжы). Аднак міграцыйны рух і ўцягванне ў адыходныя промыслы значнай масы насельніцтва ў другой палове ХІХ ст. прывялі да адносна ранняга выцяснення традыцыйных форм і збліжэнню сялянскага адзення з гарадскім касцюмам.

Мясцовая кераміка вызначалася некаторай масіўнасцю формы і грунтоўнасцю апрацоўкі, што павышала яе функцыянана-утылітарныя якасці. Мясцовыя майстры рабілі посуд з адносна тоўстымі сценкамі і шырокімі гарлавінамі. Дзеля мастацка-дэкаратыўнага аздаблення і большай трываласці посуд абварвалі ў мучным растворы, задымлівалі ці абгортвалі Яго стужкамі бяросты. Пазначаныя этнакультурныя асаблівасці Падзвіння стваралі непаўторнае культурнае аблічча краю ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі.

Падняпроўе. Гістарычна-этнаграфічны рэгіён Падняпроўя займае басейн Дняпра і яго прытокаў Сажа, Друці, часткова Бярэзіны. Пры параўнаўчым вывучэнні культурна-гістарычнай спадчыны, народных традыцый, асаблівасцяў мовы беларускае Падняпроўе выяўляе шмат агульнага з суседнімі рэгіёнамі, асабліва Смаленшчынай і заходняй Браншчынай. Вытокі гэтай блізкасці сягаюць яшчэ ў раннефеадальны перыяд, калі большая частка Падняпроўя ўваходзіла ў склад Смаленскага, паўднёвая частка Чарнігаўскага княстваў. Паводле перапісу 1897 г. этнічны склад краю быў наступны: беларусы – 82,4 %, габрэі – 12,1 %, рускія – 3,4 %, палякі – 1,4 %. Паводле моўных асблівасцяў, вылучаюць усходнемагілёўскую групу гаворак з пераходам іх да сярэднебеларускіх гаворак. Гаспадарча-бытавы ўклад насельніцтва Падняпроўя характарызаваўся больш прыкметнай, чым на поўначы, роляй земляробства. Сярод збожжавых першае месца займала жыта, затым – авёс, які шырока выкарыстоў-

ваўся як фуражная культура ў конегадоўлі. З тэхнічных культур, апрача лёну, важнае значэнне мела вырошчванне канапель.

У лясных раёнах прыкметную ролю адыгрывалі здабыўныя промыслы – збіральніцтва, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы (здабыванне смалы, выпальванне паташу, вуглю і г.д.). Частка насельніцтва выпраўлялася ў адыходныя промыслы ў суседнія губерні Расіі, дзе словы “буднік” і “беларусец” ужываліся як сінонімы. Паселішчы Падняпроўя адрозніваліся большымі памерамі ў параў-

нанні з Падзвіннем і налічвалі ў сярэднім 15 – 30 двароў. Вёскі (сёлы) вызначаліся выразнай вулічнай структурай з наяўнасцю больш старажытнай цэнтральнай часткі і канцоў, завулкаў. Найбольш тыповая забудова двара – вяночная, Г-падобная, радковая. Замкнуты двор часцей бытаваў ў заможнага сялянства. Распаўсюджанымі тыпамі планіроўкі традыцыйнага жылля былі: хата + сенцы + клець; хата + сенцы + хата. Традыцыйным верхнім адзеннем былі злёгку прыталеныя кажухі і шыракаполыя світкі светла-шэрага колеру са стаячым каўняром без гузікаў (павязваліся вакол таліі шарсцяным плеценым поясам), каптан-армяк тыпу бурноса, укарочаная паўсвітка і кажушок. Выхадныя світы атарочваліся па каўняры, ворату, абшлагу рукавоў каляровымі, пераважна сінімі (радзей чырвонымі, зялёнымі) шнуркамі; кажухі былі апушаны шэрсцю па краях і ворату. У традыцыйным жаночым адзенні вылучаліся старажытныя панёвы, былі пашыраны ўзорныя андаракі, сшытыя з безрукаўкай-ліфам, спадніцы, саяны. Жаночыя кашулі шылі звычайна з плечавымі ўстаўкамі (полікамі), іх упрыгожвалі вышыўкай і тканым арнаментам (пераважна геаметрычным, чырвонага колеру). У арнаменце святочнага адзення і тканін дамінавалі адносна буйныя геаметрызаваныя ўзоры ў выглядзе шматкутнікаў, стылізаваных крыжоў, разэтак, сняжынак; у Пасожжы часцей сустракаліся раслінныя матывы. Непаўторнай адметнасцю вылучалася неглюбскае і будакашалёўскае мастацкае ткацтва. Тканыя ручнікі, даўжынёй да 5 м, багата аздабляліся па канцах унікальным геаметрычна-раслінным арнаментам, які ніколі не паўтараўся.

Керамічны посуд у краі рабілі пераважна з чырвонай гліны з тонкімі сценкамі і аздаблялі па гарлавінах ці плечыках хвалістымі паяскамі, што наносіліся завостраным прутком па сырой гліне. Такім чынам беларускае Падняпроўе, як гістарычна-этнаграфічны рэгіён, мае свой непаўторны этна-культурны каларыт.

Цэнтральная Беларусь. Рэгіён займае асноўную частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей. Насельніцтва Цэнтральнай Беларусі этнагенетычна склалася на балта-славянскай аснове (нашчадкі ўсходніх балтаў, дрыгавічоў, крывічоў) з удзелам асобных груп палякаў, рускіх, габрэяў, татараў і інш. У ХІ ст. паўночная частка рэгіёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства, у пачатку ХІІ ст. вылучылася ў самастойнае Менскае княства. Пасля далучэння да ВКЛ (пачатак XІV ст.) тут працягвала правіць мясцовая княжацкая дынастыя, з 1566 г. Мінск становіцца цэнтрам ваяводства. Гіста-

рычны лёс паўднёвай часткі рэгіёна ў старажытнасці быў больш цесна звязаны з другім раннефеадальным утварэннем – Тураўскім княствам, у якім вылучаліся Слуцкі і Клецкі ўдзелы. Слуцкі ўдзел вылучыўся ў самастойнае княства, якое ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай захоўвалася як унікальная дміністрацыйная адзінка да канца XVIII ст. Мясцовыя князі Алелькавічы і Радзівілы з’яўляліся буйнейшымі землеўладальнікамі дзяржавы, мелі сваё войска і аўтаномны апарат кіраўніцтва. Этнакультурны комплекс Цэнтральнай Беларусі ўвабраў у сябе шматлікія рысы і элементы, уласцівыя іншым рэгіёнам. Мясцовая тапаніміка вызначаецца складанасцю і неаднароднасцю, якія адлюстравалі доўгі працэс балта-славянскіх сувязяў. Мясцовыя гаворкі вылучаюцца ў асобную групу сярэднебеларускіх гаворак, што ўяўляюць

пераходнае, міждыялектнае ўтварэнне. Паводле перапісу 1897 г., у якім этнавызначальнай была родная мова, у Цэнтральнай Беларусі налічвалася 75,3 % беларусаў, 16 % – габрэяў, 4,8 % – рускіх, 3,5 % – палякаў. Цэнтральная Беларусь была заселена і засвоена нераўнамерна, што адлюстравалася ў разнастайнасці культурных ландшафтаў. У сярэдзіне ХІХ ст. пад ворывам у Слуцкім і Мінскім паветах знаходзілася больш паловы ўсёй плошчы, у той час як у Бярэзінскім басейне – толькі каля 20 %.

Земляробства было больш развіта на Слуцка-Нясвіжскай лёсавай раўніне, дзе ўрадлівыя глебы і больш інтэнсіўная агратэхніка давалі магчымасць вырошчваць высокія ўраджаі збожжавых – жыта, пшаніцы, аўса. Тут нярэдка практыкаваліся больш эфектыўныя шматпольныя севазвароты, у якіх збожжавыя культуры чаргаваліся з пасевамі бульбы і кармавых траў, а пад парам пакідалася толькі пятая ці шостая частка поля. У Бярэзінскім басейне шырока распаўсюдзіліся лясныя промыслы. Ва ўмовах прыгону сяляне ў зімовы перыяд працавалі ў лясах, нарыхтоўвалі лесаматэрыялы, выпальвалі вугаль і паташ.

Земляробства ў гэтым краі насіла экстэнсіўны характар і нават у другой палове ХІХ ст. тут поруч з трохполлем часта сустракаліся лясная аблога і ляда. У жывёлагадоўлі больш прыкметную ролю ў параўнанні з паўднёвым захадам адыгрывала развядзенне коней. Характар сельскіх пасяленняў Цэнтральнай Беларусі прыкметна мяняецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і поўдзень ад невялікіх вёсак, рассеяных сярод лясоў, да буйных шматдворных сёл, размешчаных на адкрытай мясцовасці. У Цэнтральнай Беларусі вядомы амаль усе тыпы сядзібнай забудовы, што сустракаліся ў іншых рэгіёнах краіны. Найбольш тыповым быў пагонны двор. Традыцыйнае сялянскае жыллё – двух- і трохкамернае тыпу хата + сенцы, хата + сенцы + клець. Народнае адзенне Цэнтральнай Беларусі да канца ХІХ ст. захоўвала шэраг традыцыйных рыс. Асноўная верхняя вопратка – світа з адкладным, радзей стаячым каўняром, крыху звужаная ў таліі, шылася з шэрага ці чорнага сукна, па баках, ворату, адвароту рукавоў упрыгожвалася каляровымі (блакітнымі, сінімі) шнуркамі. Для жаночага комплексу найбольш тыповымі былі дэкараваная кашуля з полікамі, суконны андарак (або ільняная спадніца), фартух, безрукаўка; на галаве – чапец-каптур, хустка, у сталых – намітка. Асаблівай разнастайнасцю і багаццем узорных упрыгожванняў вылучаліся капыльскі і пухавіцкі строі адзення. Ва ўзорным дэкоры андаракаў,

спадніц, фартухоў даволі папулярным было чаргаванне гарызантальных рознатанальных палос, што паступова згушчаліся данізу. У капыльскіх строях рознакаляровыя палосы часцей спалучаліся з геаметрычным арнаментам (асноўныя фігуры – ромб, разетка, елка і інш.). На рукавах гэты

ўзор дапаўнялі раслінныя формы. Мясцовая кераміка па сваёй тэхналогіі і мастацкіх якасцях вызнача-

лася разнастайнасцю і спалучала ў сабе рысы, уласцівыя суседнім рэгіёнам. У ХІХ – пачатку ХХ ст. найбольш распаўсюджаным быў задымлены і паліваны посуд; у сельскіх цэнтрах (Сіняўка, Забалотнікі, Ганевічы і інш.) выраблялі пераважна абварную кераміку. Вырабы распісваліся сціплым узорам у выглядзе хвойных галінак, паяскоў, хвалістых ліній (івянецкая і ракаўская кераміка). Паводле этнаграфічнай самабытнасці ў межах рэгіёна можна вылучыць тры лакальныя варыянты – паўночны (Мінскі), паўднёвы (Слуцка-Нясвіжскі) і ўсходні (Бярэзінскі), якія ў культурным плане маюць шмат па-

дабенства з суседнімі рэгіёнамі Беларусі.

Панямонне. Беларускае Панямонне займае верхні басейн Нёмана і яго прытокаў. Мясцовае насельніцтва этнагенетычна склалася на славянскай аснове, з удзелам асіміляваных балтаў (літвы, прусаў, яцвягаў). У Сярэднявеччы рэгіён быў вядомы пад лакальнай назвай “Літва”, побач з якой ужывалася і назва “Чорная Русь”. У ХІІІ ст. рэгіён становіцца эпіцэнтрам дзяржаватворчых працэсаў утварэння Вялікага княства Літоўскага, першай сталіцай якога быў Наваградак. У выніку этнічнага сімбіёзу ў Панямонні складваецца рэгіянальны тып культуры, у якой спалучаліся беларускія, літоўскія і польскія рысы. Агульны лёс беларускага і літоўскага народаў у складзе адзінай дзяржавы абумоўліваў узаемны культурны ўплыў і блізкія рысы ў развіцці этнасацыяльных, грамадска-прававых і эканамічных адносін. Зменлівая палітыч-

ная і канфесійная сітуацыя ў рэгіёне ўскладняла і без таго стракаты этнасацыяльны склад мясцовага насельніцтва, размывала этнічныя межы, узмацняла працэсы інфільтрацыі і асіміляцыі. Мясцовыя гаворкі Панямоння вылучаюцца ў асобную гродзенска-баранавіцкую групу беларускай мовы; у павілейскай частцы дамінуе пераходны сярэднебеларускі дыялект. Паводле перапісу 1897 г. этнічны склад рэгіёна быў прадстаўлены наступным чынам: беларусы – 78,3 %, габрэі –13,1 %, палякі – 3,2 %, літоўцы – 2,7 %, рускія – 2,5 %.

У ландшафтах Панямоння ўзгоркавыя ўзвышшы і перасечаныя раўніны чаргуюцца з шырокімі нізінамі, дрэніраванымі русламі Нёмана і яго прытокаў. Дзярнова-падзолістыя глебы, што развіваліся на лёсападобных суглінках, пры захаванні адпаведных агратэхнічных правіл давалі высокія

ўраджаі. Асноўнае месца ў структуры пасеваў займалі жыта (каля паловы плошчаў), авёс, пшаніца, грэчка. У другой палове ХІХ ст. пашырыліся пасевы кармавых траў, што паляпшала структуру глебы і стымулявала развіццё жвёлагадоўлі. Мясцовая парода рагатай жывёлы была тут больш буйнай, чым на ўсходзе Беларусі. Палі апрацоўвалі з дапамогай так званай “літоўскай” (палескай) сахі, якая была прыстасавана да мясцовых умоў і ўяўляла даволі лёгкую канструкцыю для аднаконнай (ці аднаваловай) запрэжкі. Істотны рост мануфактурнай вытворчасці ў рэгіёне садзейнічаў развіццю гандлёвых адносін і рыхтаваў базу для прамысловага перавароту. У сярэдзіне ХІХ ст. па развіццю прамысловасці Гродзенская губерня займала першае месца ў Беларусі і давала прамысловай прадукцыі больш, чым усе астатнія беларускія губерні, разам узятыя. У выніку правядзення аграрнай рэформы 1557 г. большасць сельскіх

паселішчаў Панямоння ўяўляла сабой вёскі вулічнага тыпу, якія размяшчаліся на адкрытай мясцовасці ўздоўж дарог і гандлёвых трактаў, паблізу рэк і азёр. Прадстаўнікі свабодных саслоўяў (дробная шляхта, аднадворцы) пражывалі ў аколіцах, засценках, фальварках. Назвы гэтых паселішчаў, як правіла, супадалі з прозвішчамі іх жыхароў. Найбольш тыповай для сялянскіх сядзіб была пагонная (аднарадная) сістэма забудовы. Гумны, пуні для сена ставіліся на некаторай адлегласці ў канцы сядзібы ці насупраць хаты, па другі бок вуліцы. Там жа нярэдка будаваліся і двухпавярховыя лямусы (гаспадарчыя пабудовы для захавання харчовых прадуктаў, збожжа, адзення, каштоўнай маёмасці, прылад працы, а таксама для жылля ўлетку). Тыповая планіровачная структура традыцый- нага жылля – хата + сенцы + камора. У пачатку ХХ ст. яна ўскладнілася вылучэннем функцыянальна самастойнай кухні, спальні, святліцы.

Складаны этнасацыяльны склад насельніцтва і актыўныя міжэтнічныя кантакты абумовілі спецыфіку мясцовага адзення. Тыповая верхняя вопратка – бурнос з адкладным каўняром свабоднага крою і прыталеная світа, зшытая з даматканага шэрага і цёмна-шэрага сукна. Дробная шляхта і дзяржаўныя сяляне замест сярмягі насілі капот з шэрага і шэра-зялёнага сукна з адкладным каўняром. Капот шылі ў талію, ён меў у ніжняй частцы фалды, зашпільваўся на металічныя гузікі, традыцыйны пояс не выкары-

стоўваўся. Жанчыны насілі катанку, якая адрознівалася ад капота тым, што была карацейшай, зашпільвалася на гаплікі і мела адну бакавую кішэню. З іншых тыпаў верхняга адзення ў шырокім ужытку быў кажух, палатняны насоў, спанцэрка (куртка), жаночы каптанік (кафтан), мужчынская камізэлька (безрукаўка). Адметнасцю жаночага строю з’яўляўся сурдут (капот) з цёмна-гранатавага сукна з аксамітавым каўняром і фалдамі, рознакаляровая спадніца і фартух. У левабярэжнай частцы Панямоння адзенне жыхароў у большай ступені захоўвала традыцыйныя рысы. Тут часцей сустракаліся жаночыя наміткі і звычайныя світы – сярмягі. Мужчыны ўзімку насілі шапкі-аблавухі з аўчыны, а ўлетку часта саламяныя капелюшы, якія плялі самі. Будзёны абутак – лыкавыя лапці, падшытыя грубай скурай (“са-

бакамі”), хадакі (пасталы), часам чаравікі на тоўстай драўлянай падэшве ці цалкам выразаныя з дрэва (дзеравянікі). Багаццем мастацкіх сродкаў і арыгінальным майстэрствам вызначаліся панёманскія ўзорныя посцілкі, ручнікі, дываны, абрусы. У вытворчасці керамічнага посуду і яго дэкаратыўна-засцерагальнай

апрацоўцы працэс задымлівання часта спалучаўся з глянцаваннем. Мастацкай выразнасцю вылучалася мясцовая чорнаглянцавая кераміка, для якой быў уласцівы старажытны арнамент у выглядзе рамбічнай сеткі, палосак, елачак і інш. Узор наносілі па падсохшай паверхні вырабаў кавалкам крэменю –“лашчыкам”, пасля чаго посуд абпальвалі ў закрытых печах без доступу кіслароду. У выніку тэрмахімічнай апрацоўкі посуд набываў цёмна-матавы колер, на фоне якога праступаў бліскучы ўзорны арнамент. Адзначаныя рысы народнай культуры і гаспадарча-бытавога ўкладу, а таксама адметны этна-гістарычны лёс, дазваляюць разглядаць Беларускае Панямонне як самастойны гістарычна-этнаграфічны рэгіён.

Усходняе Палессе займае большую частку Палескай нізіны на тэрыторыі Гомельскай, часткова Мінскай і Брэсцкай абласцей. У VIII – ІХ стст. рэгіён засялялі дрыгавічы, якія мелі сваё палітычнае аб’яднанне – “княжанне” з цэнтрам у Тураве. У перыяд феадальнай раздробленасці (ХІІ – ХІІІ стст.) асноўная частка Ўсходняга Палесся ўваходзіла ў склад Тураўскага княства, Мазырскае Палессе – Кіеўскага княства. У часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай рэгіён уваходзіў у склад Мінскага, Наваградскага і Брэсцкага ваяводстваў.

Па выніках перапісу 1897 г. на тэрыторыі Ўсходняга Палесся пражывала 81,2 % беларусаў, 14,4 % – габрэяў, 1,5 % – палякаў, 1,5 % – рускіх і 1 % – украінцаў. У рэльефа Ўсходняга Палесся кампактныя ўзвышшы і грады (Мазырская, Юравіцкая, Хойніцка-Брагінская) чаргуюцца з шырокімі балоцістымі нізінамі Прыпяцкага Палесся. Шырокія веснавыя разлівы, вялікія плошчы забалочаных зямель і няўдобіцы накладалі адбітак на характар рассялення, становішча шляхоў зносін і транспартныя сродкі, гаспадарчыя заняткі і паўсядзённы побыт. Раздробленыя ўчасткі ворных зямель былі раскіданы на значнай адлегласці асобнымі астраўкамі сярод балот, рачных старыц і лясоў, што стварала шмат нязручнасцяў пры іх апрацоўцы. У гэтым кантэксце, лодкі ва Ўсходнім Палессі былі неабходным атрыбутам гаспадарчага і пабытовага жыцця. Значнае месца ў земляробчай практыцы побач з трохпольнай сістэмай займалі лясная аблога і падсечна-агнявое (ляднае) земляробства. Зямлю апрацоўвалі палескай сахой, у якую запрагалі валоў, а таксама вершалінай і смыкам, якія выкарыстоўваліся пры скаро-

джанні поля побач з плеценай бараной да пачатку ХХ ст. Мясцовыя сяляне трымалі шмат свойскай жывёлы, больш заможныя –па некалькі дзесяткаў галоў на двор. У структуры жывёлагадоўлі пераважа-

лі каровы і свінні. Гаспадарча-пабытовы ўклад характарызаваўся самабытна-патрыярхальнымі рысамі і ўяўляў універсальную сялянскую гаспадарку, у якой гарманічна спалучаліся земляробства, жывёлагадоўля, разнастайныя промыслы (рыбалоўства, пчалярства, збіральніцтва) і хатнія рамёствы. У рацыёне ежы больш значнае месца, чым у суседніх рэгіёнах, займалі рыбныя і мясныя прадукты, дары лесу. Сельскія пасяленні былі нераўнамерна размеркаваны па тэрыторыі краю. Найбольшая шчыльнасць пасяленняў прыпадала на ўзвышшы, дзе пераважалі шматдворныя вёскі. Вулічная паласа ў прыбярэжных нізінных паселішчах уяўляла сабой сыпучы пясчаны грунт або штучную грэблю, ад якой да двароў вялі такія ж гаці-пад’езды і масткі. Праз балоцістыя, затопленыя ўвесну ўчасткі ўладкоўваліся пераходы на палях і кладкі. Побач з шматдворнымі сустракаліся невялікія вёскі ў 5 – 10 сядзіб, засценкі і хута-

ры-выселкі. Тыповыя двары – пагонныя, вяночныя (замкнутыя) і Г-падобныя. Пабудовы звычайна размяшчаліся ў наступным парадку: хата – сенцы – істопка – павець – хлявы – адрына. Лазні, як структурны элемент сядзібы, практычна адсутнічалі. Найбольш распаўсюджаныя планіровачныя тыпы

жылля: хата + сенцы, хата + сенцы + істопка. Сенцы (“ляцён”) – паўжылое памяшканне – летам служылі спальняй. На балоцістых месцах хаты мелі драўляную падлогу і, як клеці і свірні, ставіліся на палі.

Народнае адзенне Ўсходняга Палесся вызначалася шырокім дыяпазонам стылявых і дэкаратыўных асаблівасцяў. Асаблівай мастацка-дэкаратыўнай адметнасцю вылучаліся такія лакальныя строі, як калінкавіцкі, брагінскі, мазырскі і тураўскі. Асновай дэкаравання жаночых кашуль і фартухоў быў багаты вышываны арнамент. На ўзмежжы з заходнепалескім рэгіёнам вылучаецца самабытны давыд-гарадоцкі комплекс адзення, што складаецца з простай, часта недэкараванай кашулі, доўгай спадніцы (сукні), безрукаўкі, шырокага пояса і арыгінальнага галаўнога ўбору – галавачкі – усходняга (татарскага) паходжання. Шчодрасць шыйных і нагрудных упрыгожанняў у выглядзе шматлікіх караляў, ланцужкоў з медальёнамі падкрэслівалі своеасаблівасць гэтага ўбору, які прыкметна адрозніваўся ад традыцыйнага касцюма навакольных сялян. У керамічнай вытворчасці вядома некалькі цэнтраў (Парычы, Юраві-

чы, Лоеў), што спецыялізаваліся па вырабу задымленага і паліванага посуду. На значнай частцы Ўсходняга Палесся бытаваў і белагліняны посуд, які прывозілі ганчары з Гарадной, буйнейшага цэнтра керамічнай вытворчасці ва ўсім Палессі. Этнакультурная спецыфіка Ўсходняга Палесся дапаўняецца лінгвістычнай і фальклорна-абрадавай адметнасцю. Мясцовыя мазырскія гаворкі складаюць асобную групу паўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы. Асабліва развітай у рэгіёне з’яўляецца веснавая абрадавасць і адпаведны фальклорны блок (веснавыя загукальныя, юраўскія, русальныя песні). Да ХХ ст. захаваўся і надзвычай архаічны веснавы рытуал “пахаванне стралы”, які ўзыходзіць да язычніцкага культа Бога Грымотніка-Перуна і з’яўляецца выключнай адметнасцю Ўсходняга Палесся. Спецыфіка і кансерватызм традыцыйных форм культуры дазваляюць аднесці Ўсходняе Палессе да аднаго з найбольш самабытных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

Заходняе Палессе займае басейн верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды; на захадзе ўключае правабярэжжа Заходняга Буга. Насельніцтва Заходняга Палесся этнагенетычна склалася на старажытнаславянскай аснове (валыняне, бужане, дрыгавічы, драўляне) з удзелам асіміляваных яцвягаў, асобных груп мазаўшан і інш. У ХІІІ ст. рэгіён становіцца сферай сутыкнення інтарэсаў галіцка-валынскіх і літоўскіх князёў. У складзе ВКЛ Заходняе Палессе ўтварала Берасцейскую зямлю, якая захоўвала аб ласную аўтаномію і мела свае прадстаўнічыя органы (мясцовы сейм). Самабытны лад жыцця, прыстасаванага да мясцовых экалагічных умоў, адносная ізаляванасць і самадастатковы рытм жыццядзейнасці паасобных сельскіх акруг узмацнялі культурна-пабытовую і лінгвістычную разнастайнасць у рэгіёне. Па выніках перапісу, які арыентаваўся на родную мову, тут у канцы ХІХ ст. пражывала 46,7 % беларусаў, 29,9 % – украінцаў, 16,8 % – габрэяў, 3,8 % – рускіх, 2,4 % – палякаў. Як гістарычна-этнаграфічны рэгіён Заходняе Палессе ў асноўным супадае з арэалам заходнепалескіх (брэсцка-пінскіх) гаворак. Заходнепалескі песенны фальклор характарызуецца глыбокімі традыцыямі харавога і адзіночнага спеву (унісонна-гетэрафонны стыль), лаканічнасцю меладычных фабул з элементамі бурданавання (“уздрыгвання”) напеўнага гучання. Прыродныя і культурныя ландшафты Заходняга Палесся неаднародныя, што дазваляе вылучыць тры лакальныя раёны – Падляшша (Пабуж-

жа), Загароддзе і Пінскае Палессе. Падляшша ўяўляе сабой пляскатую раўніну з слабапрыўзнятымі ўз-

горкамі. Зімовы сезон тут самы кароткі ў Беларусі, вегетатыўны перыяд працягваецца 200 – 208 дзён. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы садзейнічалі развіццю земляробства і жывёлагадоўлі. З развіццём капіталістычных адносін гэтыя галіны гаспадаркі ўсё цясней звязваліся з рынкам. Продаж хлеба і бульбы складаў важную крыніцу грашовых прыбыткаў. У бассейнах Нарава і Буга прамысловае значэнне набыла культура хмелю. У жыхароў Белавежскай пушчы прыкметную ролю адыгрывалі лясныя і здабыўныя

промыслы. Народная архітэктура Падляшша выяўляе шэраг агульных рыс з суседнімі рэгіёнамі Польшчы. У сярэдзіне ХІХ ст. у гэтым раёне нярэдка сустракаліся трох- або чатырохкамернае жытло тыпу хата + сенцы + камора, прысценак + хата + сенцы + камора. Прысценак ўяўляў сабой халоднае памяшканне, дзе ў зімовы час стаялі бочкі з капустай і буракамі, захоўвалася мука і іншыя прадукты. Жылыя пабудовы мелі, як правіла, камены падмурак; з каменю рабіліся часам і сцены студняў. Загараддзе ўяўляе сабой узвышаны масіў марэнных град і дзюнных форм рэльефу, месцамі перасечаных русламі рэк. Гэты раён, як і Падляшша, быў даволі густазаселены і засвоены пад земляробства. Спецыялізацыя гаспадаркі мае шмат агульных рыс з Падляшшам. Земляробства задавальняла пераважна мясцовыя патрэбы ў хлебе. У структуры прадукцыйнай жывёлагадоўлі прыкметную ролю адыгрывала авечкагадоўля. У прырэчных вёсках значнай падмогай было рыбалоўства, бурлацтва, рамізніцкі промысел.

Загародскія майстры славіліся вырабам драўлянага посуду, распісных куфраў, транспартных сродкаў, розных рэчаў з лазы і саломкі (кошыкі, сявенькі, корабы і да т.п.), апрацоўкай аўчын, узорным ткацтвам. Жыллёвы комплекс на поўначы Загараддзя складаўся з хаты, сенцаў і варыўні (істопкі), апошняя была не характэрна для большай часткі рэгіёна.

Пінскае Палессе, як і левабярэжжа Ясельды, мела рэдкія пасяленні, раскіданыя сярод балот. Самабытны кут рэгіёна – Зарэчча, дзе шматлікія рэкі (Стыр, Ясельда, Піна, Бобрык і інш.) упадаюць у Прыпяць на невялікай адлегласці, утвараючы мноства рукавоў і пратокаў. Вясною гэты край ператвараўся ў вялізнае возера, сярод якога ўзвышаліся выспы з вёскамі. На працягу двух-трох месяцаў зносіны паміж імі былі магчымыя толькі з дапамогай лодак. На лодках мясцовыя жыхары выпраўляліся ў лес па дровы, на сенажаць, палявалі на качак, лавілі рыбу. На шугалеях перавозілі валоў і земляробчыя прылады на суседнія выспы, каб узараць і засеяць поле. На чоўнах выпраўляліся і на могілкі, каб пахаваць нябожчыка ці памянуць дзядоў, а таксама на кірмашы, дзе гандлявалі каля прыстані непасрэдна з лодак.

Вёскі Заходняга Палесся, пераважна шматдворныя, размяшчаліся групамі ці па адной, па ўзбярэжжах, на пясчаных градах і дзюнах па краі балота. Традыцыйная сядзібная забудова – пагоннага тыпу (аднарадная),

радзей – скучаная. Найбольш характэрная структура традыцыйнага жытла: хата + сенцы + камора; хата + сенцы. У канцы ХІХ ст. яна ўскладнялася выдзяленнем у сенцах кухні. Народнае адзенне Заходняга Палесся вызначалася самабытнасцю і ўстойлівасцю традыцыйных форм, маляўнічасцю аздаблення жаночага строю. Асноўнае верхняе адзенне – шыракаполая прыталеная світа (латуха) і кажух. Колер світы вар’іраваў ад чорнага да попельна-шэрага і бурага. Выхадную світу шылі звычайна з больш цёмнага (чорнага) сукна; па кішэнях, бакавых клінах яе ўпрыгожвалі каляровымі (блакітнымі, чырвонымі)

шнуркамі і кутасамі. Значнай разнастайнасцю адрознівалася паясное жаночае адзенне. Узорныя андаракі, ільняныя спадніцы (летнікі), спадніцы-буркі з валенай воўны мелі лакальныя асаблівасці і насіліся ў залежнасці ад бытавой сітуацыі і рытуальнага кантэксту, адпавядаючы ўзросту, сацыяльнаму статусу і сезону года. Толькі ў Заходнім Палессі сустракаліся не ўласцівыя іншым беларускім рэгіёнам буркі, затулкі (блізкія да панёвы фартухі), платы (старасвецкія наміткі з тонкіх адбеленых нітак). У краі існаваў шэраг буйных цэнтраў народных промыслаў – ткацкіх (Моталь), гарбарна-аўчынных (Дамачава), ганчарных (Гарадная, Пружаны) і інш. Вырабы мясцовых ганчароў (белаглінны ці чорналашчоны посуд)

былі вядомы далёка за межамі рэгіёна. Падобныя прыродна-кліматычныя ўмовы і гаспадарча-культурныя

асаблівасці збліжаюць Заходняе і Ўсходняе Палессе. Аднак этнакультурная спецыфіка і самабытнасць кожнага з гэтых рэгіёнаў дазваляюць разглядаць іх як асобныя гістрычна-культурныя вобласці.

 

Вопрос 46. Праблемы этнагенезу беларусаў у гістарычнай навуцы.

Этнагенез беларусаў адбываўся на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, Сярэдняга Падзвіння, і Верхняга Панямоння. Няма адзінага меркавання пра храналагічныя рамкі фарміравання беларускай народнасці. Некаторыя даследчыкі (Г. В. Штыхаў, М. І. Ермаловіч, М. А. Ткачоў) лічаць, што беларускі этнас існаваў ужо ў XIII стагоддзі, а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся ў XVII-XVIII стагоддзях. Археолаг В. В. Сядоў лічыў, што беларуская этнічная супольнасць склалася ў XIII-XIV стагоддзях, М. Я. Грынблат - у перыяд з XIV па XVI стагоддзе.

Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў:

«Фінская» І. А. Ласкава - продкамі беларусаў былі фіна-угры, асіміляваныя балцкімі плямёнамі ў бронзавым веку;

«Балцкая» В. В. Сядова - балты з'явіліся этнічным субстратам (падасновай), у выніку змешвання балтаў з прышлымі славянамі сфармаваўся беларускі этнас;

«Племянная» (Я. Ф. Карскі, М. Грынблат, М. В. Доўнар-Запольскі, У. І. Пічэта) - этнічная кансалідацыя плямёнаў крывічаў, радзімічаў, дрыгавічаў, валынянаў і інш плямёнаў па розных сацыяльна-эканамічных, палітычных, ваенных і рэлігійных прычынах у X-XII стагоддзях;

«Старажытнаруская» (С. А. Токараў, П. М. Траццякоў, Б. А. Рыбакоў) - беларусы ўтварыліся на месцы старажытнарускай народнасці, разам з украінцамі і рускімі ў выніку распаду Кіеўскай Русі ў XII-XIII стагоддзях.

Існавалі таксама польская і вялікаруская канцэпцыі, цяпер неактуальныя. Іх сутнасць заключалася ў тым, што этнічная тэрыторыя беларусаў разглядалася ў якасці спрадвечна польскай або спрадвечна вялікарускай адпаведна. Цяпер выказваюцца і іншыя думкі.

 

Вопрос 47. Этнонімы беларусаў. Лігва, Чорная і Белая Русь. Тэорыі паходжання назвы "Белая Русь".

Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з’яўляецца пытанне: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх супольнасцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народнасць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга.

Справа ў тым, што ў навуцы няма адзінай думкі наконт гэтых праблем. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся яшчэ ў VII–VIII стст. (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Паводле У. Сядова, беларуская этнічная супольнасць склалася ў ХІІІ–ХІV стст. М. Грынблат лічыць, што фарміраванне беларусаў адбывалася ў ХІV–ХVІ стст. Ёсць іншыя меркаванні.

Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў. Узнікла мноства канцэпцый, якія ўзаемавыключаюць адна адну. У ХІХ ст. з’явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў – часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І. Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь – частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова – дыялект рускай мовы.

Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па беларускай мове. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. выдатны беларускі славіст Я. Карскі ў фундаментальнай працы “Беларусы” (Варшава; Петраград. 1903–1922. Т.1–3) пераканаўча даказаў, што беларуская мова з’яўляецца самастойнай славянскай мовай, якая паводле свайго лексічнага складу, сінтаксісу, фанетыкі і марфалогіі ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў нароўні з велікарускай і ўкраінскай.

У пачатку ХХ ст. з’явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з’яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь – Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? На гэта пытанне крывіцкая канцэпцыя адказу не дае. Няма ў данай канцэпцыі тлумачэння і таго, чаму на частцы тэрыторыі, якую займалі крывічы, пазней сфарміравалася велікаруская народнасць. Аднак самая вялікая памылка крывіцкай канцэпцыі выяўляецца ў храналагічнай неадпаведнасці знікнення крывічоў і з’яўлення беларускага этнасу. Крывічы зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., а беларусы як этнас да гэтага часу яшчэ не сфарміраваліся.Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомы беларусазнаўца Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта, даследчык этнічнай гісторыі Беларусі М.Грынблат, вядомы гісторык М.Доўнар-Запольскі. Яны ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі – крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся.

Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам – балтамі – прывяло да з’яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнагенезе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг В.Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак В.Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам. Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з’явіліся продкам, субстратам не непасрэдна беларусаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей – крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.

Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з’яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасці і было асімілявана не славянамі, а старажытнымі балтамі, якія рассяліліся ў Панямонні, Падзвінні і Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на тэрыторыі Беларусі з’явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.

У 50-я гады ХХ ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Яе сутнасць заключаецца ў наступным.

У выніку змешвання розных супольнасцей – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, драўлян, палян, вяцічаў і іншых – у Сярэднім Падняпроўі ў ІХ–Х стст. у межах Кіеўскай Русі сфарміравалася новая усходнеславянская этнічная супольнасць – старажытнаруская народнасць. У другой палове Х ст. зацвердзілася і агульная назва гэтай тэрыторыі –







ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычис­лить, когда этот...

Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.