|
Вопрос 42. Лінгвістычная характарыстыка беларускага этнасу.Навуковае даследаванне беларускай мовы пачалося ў першай чвэрці ХIX стагоддзя. Працы пра новую беларускую мову Ф. Калайдовіча, І.І.Даля, І.І.Сразнеўскага, А.І.Сабалеўскага і іншых вучоных паказалі, што цікавасць да вывучэння новай беларускай мовы і старабеларускай п1сьмовай мовы нарастала з кожным дзесяцігоддзем. Да гэтага перыяду адносіцца вялікая колькасць запісаў вуснай народнай творчасці розных мясцовасцей Беларусі. Гэтыя нататкі суправаджаліся ўступнымі артыкуламі і нарысамі фальклорна-этнаграфічнага характару, прычым у іх адначасова закраналіся граматычныя пытанні беларускай мовы. Ствараліся і слоўнікі беларускай мовы, асабліва вялікім аб'ёмам вылучаўся “Словарь белорусского наречия” І.І.Насовіча. Усё гэта паступова акрэслівала задачу стварэння лінгвістычнай тэрміналогіі ў прымяненні да новай беларускай мовы. Як вядома, у часы існавання ВКЛ старабеларуская мова мела статус дзяржаўнай. Я.Ф.Карскі зазначае, што ў Літоўскім Статуце 1588 г. на стар. 122 ёсць наступны запіс: “А писаръ земсъки маетъ пор ск литерами и словы р скими вси листы, выписы ипозвы писати, анеиншимъ езыкомъ исловы”.(3,135).У гэты перыяд былі надрукаваны такія працы па мове, як “Граммат1ка Словенска съвершенного искуства осм1 част1й слова… Ново съставлена LZ, В Вилни. Въ друкарни братской. Року божого 1596.” Л.Зизания, “Грамматики словенския правилное синтагма” (1619г.) М.Сматрыцкага, засталася рукапіснай створаная І.Ужэвічам “Грамматыка Словенская” (Парыж,1643, Арас, 1645). У першых дзвюх працах сістэматызуюцца і асэнсоўваюцца факты царкоўна-славянскай мовы, аднак прадмовы да іх напісаны на “простай мове”. Да сённяшняга дня з'яўляецца нявырашаным пытанне: якой мове належыць граматыка І.Ужэвіча, напісаная на латыні. Сучасныя даследчыкі, напрыклад, Беладзед І.К., Кудрыцкі Е.М., лічаць, што гэта ўкраінская граматыка; Н.Б.Мячкоўская зазначае: “из-за ограниченности языкового материала грамматики Ужевича (достаточно сказать, что в грамматике нет текстов, превышающих предложение; законченные предложения также крайне немногочисленны) вопрос отом, какой язык описан в грамматике – украинский или белорусский, — едва ли разрешим”.(6,46); А.А.Яскевіч схіляецца да думкі, што І.Ужэвіч імкнуўся праз “граматыку роднай мовы на лаціне … даць уяўленне Еўропе аб сваім народзе, аб славутай старабеларускай мове, дзяржаўнай мове Вялікага Княства Літоўскага” (7,51) Тэксты вышэйназваных граматык сведчаць аб высокім узроўні развіцця граматычнай думкі ў Беларусі ў гэты перыяд, сістэма лінгвістычных тэрмінаў, абапіраючыся на вопыт папярэдніх граматычных прац, цалкам задавальняла патрэбнасці навукі аб мове. Як вядома, пераемніцай лінгвістычных намінацый названых прац стала руская мова. Грамадскія ж і палітычныя ўмовы існавання беларускага народа не спрыялі далейшаму ўдасканаленню і развіццю беларускай мовы. Адным з вынікаў аб'яднання ВКЛ з Польшчай стала пастанова ад 1696 года “въ отм ну изв стного положения Литовского Статута … о том, что “Pisarz powinien po Polsku, f nie po Rusku pisac” (2,83) Адраджэнне беларускіх граматычных традыцый пачалося толькі ў пачатку ХХстагоддзя. Гэтаму папярэднічала, як гаварылася вышэй, вывучэнне жывой беларускай мовы, якая існавала доўгі час у вуснай форме сярод сялян, часткова гараджан і ў невялікай ступені выкарыстоўвалася ў мастацкай літаратуры і царкоўна-рэлігійнай сферы. Навуковы стыль новай беларускай мовы таксама пачаў фарміравацца у пачатку ХХ ст... Абмеркаванне фактаў беларускай мовы, яе лексічных, арфаэпічных і арфаграфічных асаблівасцей садзейеічала выпрацоўцы і станаўленню нацыянальнай лінгвістычнвй тэрміналогіі. Гэтыя пытанні знайшлі адлюстраванне ў такіх выданнях, як “Беларускі лемэнтар, або першая навука чытання” (аўтарства прыпісваецца К,Каганцу; у самім лемантары імя аўтара не указана), (Пбг., 1906г.), “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі (Пбг., 1906), “Рады для эмігрантаў, каторые едуць у Амэрыку, а также размовы беларуска-англіцкіе” (Вільня, 1912 г.) і інш. Працы па беларускай мове былі параўнальна невялікія, яны мелі чыста практычнае прызначэнне. Лінгвістычная тэрміналогія, зафіксаваная ў іх, не мела адпаведнага адзінства; для яе характэрна шырокая варыятыўнасць і сінанімічнасць тэрмінаў: аўтары вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове пры абазначэнні адных і тых жа граматычных паняццяў карысталіся рознымі тэрмінамі ці варыянтамі тэрміна, якія адрозніваліся афіксамі. Часам нават адзін і той жа аўтар дапаможніка выкарыстоўваў тэрміны-дублеты, напрыклад, такія, як знак і літара, зык і гук, мова і дыялект (зафіксаваны ў “Беларускім лемантары… і рукапісе К.Каганца, якая захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пад шыфрам 091/42972). Трэба адзначыць, што частка тэрмінаў з рукапісу К.Каганца ўвайшла ў сучасную лінгвістычную сістэму беларускай мовы (слова, склад, прыметнік, аснова слова), некаторыя ж не знайшлі шырокага распаўсюджвання (чыннік, зык, кончар). Варыятыўнасць і сінанімічнасць (дублетнасць) ў лінгвістычнай тэрміналагічнай сістэме беларускай мовы ў пачатку ХХ ст. часткова тлумачыцца “маладосцю” самой сістэмы, а таксама тым, што беларуская літаратурная мова яшчэ не выпрацавала строгіх правіл словаўтварэння, не кажучы ўжо пра тэрмінаўтварэнне. Прычынай сінанімічнасці з'яўлялася і тое, што нярэдка тэрміны-сінонімы былі рознага паходжання. Напрыклад, з рускай мовы прыйшоў тэрмін сінтаксіс, з польскай – складня, на аснове роднай мовы было ўтворана словазлучэнне склад мовы. У выніку для абазначэння аднаго і тагож лінгвістычнага паняцця існавала тры тэрміны: сінтаксіс, складня, склад мовы. (Красней 1969,21).Да ўсяго сказанага можна дадаць, што беларусы амаль поўнасцю адмовіліся ад выкарыстання тых тэрмінаў, што былі зафіксаваны ў названых вышэй царкоўна-славянскіх граматыках. У другім дзесяцігоддзі ХХ ст. у школах і вну Беларусі было ўведзена вывучэнне беларускай мовы, што патрабавала выдання граматык і слоўнікаў, стварэння лінгвістычнай тэрміналогіі першапачаткова ў аб'ёме, які мог бы забяспечыць выкладанне на роднай мове. Ужо ў 1917—1918гг. выйшлі з друку наступныя выданні: “Як правільна пісаць па-беларускі” (Вільно, 1917г.); “Просты спосаб стацца ў каротеім часе граматным” (Бреславль,1918г.); “Беларускіправапіс” (Вільно, 1918г.). Апошнюю напісаў В. Пачобка. Адзінства тэрміналагічнай сістэмы у названых працах не назіраецца, яе характэрнай рысай, як і раней, з'яўляецца варыятыўнасць і сінанімічнасць тэрмінаў: зык і гук, чыннік і глагол, іменне і іменнік і г.д. Побач з новатворамі (часці сказа, сказ безабсудны, часці мовы, глагол, прадметнік і інш.) функцыянавалі і традыцыйныя намінацыі (зык, мова, прыметнік, займя і інш.). У 1918 г. выходзіць вучэбны дапаможнік Б.Тарашкевіча “Беларуская граматыка”. На працягу 10 гадоў яны вытрымала пяць выданняў. Назвы часцін мовы, якія выдзяляліся ў граматыцы, наступныя: імя, прымета, чысло, займя, дзеяслоў, прыслоўе, прыймя, злуч, кліч. Тэрмін дзесятай часціны мовы – часціца – Б.Тарашкевічам не фіксуецца. Тэрміналогія гэта, як амаль і ўся марфалагічная, аўтарам стваралася нанава: тыя тэрміны, што меліся для абазначэння пэўных часцін мовы (прыметнік, чыннік, іменнік і інш.), ім не выкарыстоўваюцца. Некаторая пераемнасць у выбары таго ці іншага тэрміна ў некаторых выпадках назіраецца, напрыклад, у галіне фанетыкі, дзе Б.Тарашкевіч ужывае такія існаваўшыя раней тэрміны, як галосны, зычны, зык, паўгалосны. і інш... У цэлым можна адзначыць, што лінгвістычная тэрміналогія дапаможнікаў па беларускай мове была разнароднай, кожны аўтар дапаможніка ствараў тэрміны па ўласнаму разуменню, гэта значыць такім чынам і спосабам, які яму здаваўся больш мэтазгодным, прадуктыўным і правільным. З мэтай упарадкавання намінатыўных адзінак, што меліся ў мове, і дзелястварэння новых тэрмінаў ў 1919г. па даручэнні Народнага камісарыята група настаўнікаў распрацавала тэрміналогію для пачатковай школы. У 1921г. Навукова-тэрміналагічеая камісія, якая складалася з гуманітарнай, прыродазнаўчай і матэматычнай секцый.За кароткі тэрмін беларускаялінгвістычная тэрміналогія была прыведзена ў адпаведную сістэму і затым надрукавана ў “Весніку Нарднага Камісарыята Асветы” (1921г.,/2) па тыпу двухмоўнага слоўніка: спачатку падаецца лінгвістычны тэрмін, а затым яго эквівалент у беларускай мове: буква – літара; время – час; действительный залог – дзейны (актыўны) стан; согласный звук – зычны, сугалосны гук, і г.д.; усяго зарэгістравана 307 тэрмінаў. Пры стварэнні беларускіх тэрмінаў выкарыстоўваліся ў першую чаргу словы, якія ўжо існавалі ў жывой народнай мове: лік, коска, дзейнік, кропка. Праўда, прынцып гэты паслядоўна не мог быть вытрыманы, тамушто патрэбнае слова часам не знаходзілася. Тады, па прыкладу чэхаў, было вырашана, што замест адсутнічаючых у жывой беларускай мове тэрмінаў лепш ствараць згодна з законамі беларускага словаўтварэння і на базе ўжо існуючых у мове слоў неалагізмы, чым браць неўласцівыя беларускай мове словы і выразы. (1,142-151; 4, 212-218) Пры стварэнні тэрміналогіі моваведы звярталіся таксама і да некаторых намінацый з сярэдневяковага граматычнага фонду (скланенне, род, спражэнне,), але ў сучасны склад беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі іх увайшло параўнальна мала. Тэрміны іншаземнага паходжання прымаліся толькі пры ўмове, што адпаведнага рускага, украінскага ці беларускага слова не было, а ўтвараемыя неалагізмы пакідалі ўражанне празмернай штучнасці. Такім чынам, у сістэму беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі часткова ўводзіліся інтэрнацыянальныя намінацыі: арфаграфія, суфікс, фанетыка і інш. Асноўнай жа крыніцай пры распрацоўцы навуковай тэрміналогіі ў акрэслены перыяд быў лексічны састаў народнай беларускай мовы.
Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем... Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам... Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право... ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|