|
Тэма 18.Функцыі кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фондуПланаванне развіцця бібліятэчнага фонду. Віды планаў. Структура і разлік планавых паказчыкаў фарміравання бібліятэчнага фонду. Прагназаванне. Віды прагнозаў і метады прагназавання. Адрозненне прагнозаў ад планаў. Арганізацыя бібліятэчнага фонду, яе значэнне і змест. Шляхі рэалізацыі дадзенай функцыі ва ўпарадкаванні фонду і навуковай арганізацыі працы. Рэгуляванне працэсаў фарміравання бібліятэчнага фонду. Статычныя, паступальныя, паступальна-зваротныя і зваротныя меры рэгулявання. Роля ўліку ў кіраванні бібліятэчным фондам. Адрозненне ўліку фондаў ад функцыі ўліку ў кіраванні. Справаздачнасць як вынік уліку. Кантралюючая функцыя кіравання, яе рэалізацыя ў працэсе фарміравання бібліятэчнага фонду. Аналіз інфармацыі, якая паступае ад усіх структурных звёнаў сістэмы кіравання фондам, як адна з важнейшых функцый. Узаемасувязь і ўзаемаўплыў функцый кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду. Лабараторная работа. Разлік планавых паказчыкаў фарміравання бібліятэчнага фонду.
Раздзел 5. Спецыфіка фарміравання фондаў асобных відаў дакументаў і бібліятэк розных тыпаў
Тэма 19. Фарміраванне фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў
Тыпалагічныя функцыі і асаблівасці фарміравання фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў. Фонды публічных бібліятэк як база самаадукацыі і інфармацыйнага забеспячэння правя- дзення вольнага часу насельніцтва. Сацыяльна-рэабілітацыйная кампанента фондаў публічных бібліятэк. Спецыфіка сістэмы камплектавання фондаў ЦБС публічных бібліятэк. Фонды дзіцячых бібліятэк як аснова фарміравання будучага актыўнага карыстальніка. Сучасныя праблемы камплектавання дзіцячых бібліятэк. Бібліятэкі школ і ПТВ і асаблівасці фарміравання іх фондаў. Фонды вытворчых бібліятэк. Пошук і выбар крыніц камплектавання фондаў вытворчых бібліятэк. Узаемадзеянне вытворчых бібліятэк у фарміраванні фондаў: каардынацыя і кааперацыя. Вучэбныя бібліятэкі – спалучэнне вучэбных і навукова-дапаможных мэт. Выдавецкая дзейнасць вышэйшых навучальных устаноў як спосаб камплектавання фондаў іх бібліятэк. Удзел універсітэцкіх бібліятэк у міжнародным дакументаабмене. Універсальныя навуковыя і галіновыя навуковыя бібліятэкі. Узаемадзеянне універсальных навуковых і галіновых навуковых бібліятэк у фарміраванні фондаў: каардынацыя і кааперацыя. Абавязковы экземпляр як крыніца камплектавання фондаў універсальных навуковых і галіновых навуковых бібліятэк. Універсальныя навуковыя і галіновыя навуковыя бібліятэкі як своеасаблівыя філіялы універсітэцкіх бібліятэк. Аўтаматызацыя фарміравання фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў.
Тэма 20. Фарміраванне фондаў асобных відаў дакументаў
Пашырэнне відавога дыяпазону дакументаў – адна з вядучых тэндэнцый развіцця фондаў сучасных бібліятэк. Фактары, якія вызначаюць спецыфіку фарміравання фондаў асобных відаў дакументаў у бібліятэках. Асаблівасці фарміравання фондаў рэдкіх і каштоўных дакументаў у бібліятэках Беларусі і за мяжой. Перыядычныя выданні. Асаблівасці іх набыцця, захавання і выкарыстання ў бібліятэках Беларусі і за мяжой. Патэнтныя і нарматыўна-тэхнічныя дакументы. Асаблівасці іх камплектавання, захавання і выкарыстання ў бібліятэках Беларусі і за мяжой. Прамысловыя каталогі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў і арганізацый. Асаблівасці іх камплектавання, захавання і выкарыстання ў бібліятэках Беларусі і за мяжой. Фонды неапублікаваных дакументаў: справаздачы навукова-даследчых работ і вопытна-канструктарскіх работ, пераклады, дэпаніраваныя рукапісы, аўтарэфераты, дысертацыі, прэпрынты. Аўдыёвізуальныя і электронныя дакументы. Спецыфіка іх набыцця, захавання і выкарыстання ў бібліятэках Беларусі і за мяжой.
Тэма 21. Фарміраванне фондаў дакументаў на замежных мовах Павелічэнне ўдзельнай вагі дакументаў на замежных мовах у фондах бібліятэк як адна з вядучых тэндэнцый іх развіцця. Узрастаючы попыт на замежныя дакументы і абмежаванасць каналаў іх набыцця ў фонд бібліятэкі. Значэнне міжнароднага дакументаабмену ў працэсе набыцця замежных дакументаў у фонд бібліятэкі. Фарміраванне фондаў замежных дакументаў ў ЦБС. Бібліятэкі замежных культурных таварыстваў на тэрыторыі Беларусі, іх удзел у фарміраванні фондаў замежных дакументаў. Дары і спонсарская дапамога як крыніца папаўнення фондаў замежных дакументаў. Электронныя замежныя дакументы, іх месца сярод замежных дакументаў на іншых носьбітах у працэсе набыцця дакументаў у фонды бібліятэк.
Тэма 22. Фарміраванне дэпазітарных і рэпазітарных фондаў бібліятэк Сутнасць і значэнне сістэм дэпазітарнага і рэпазітарнага захавання фондаў бібліятэк. Этапы стварэння і функцыянавання сістэмы дэпазітарнага захавання фондаў у Беларусі. Асноўныя дэпазітарныя фонды ў Беларусі. Сучасныя стратэгіі і кірункі развіцця сістэмы дэпазітарнага захавання фондаў у Беларусі і за мяжой. Сутнасць і значэнне сістэмы рэпазітарнага захавання фондаў бібліятэк. Стан і перспектывы яе развіцця за мяжой. Тэхналогія выяўлення малазапатрабаванай і незапатрабаванай літаратуры. Адбор і накіраванне дакументаў на дэпазітарнае захаванне. Сістэма пераразмеркавання малазапатрабаванай літаратуры праз міжбібліятэчны дакументаабмен.
Зацвярджаю Дэкан ФІДК прафесар М.А.Яцэвіч _____________
Графік кантролю па самастойнай рабоце па курсу "Бібліятэчныя фонды"
Загадчык кафедры інфармацыйных рэсурсаў В.В.Нешытой
Матэрыялы для самастойнай работы студэнтаў
Заданне 1. Тэма 2. Бібліятэчны фонд як сістэма Мэта: Навучыць студэнтаў прымяняць веды аб спосабах структурыравання БФ ва ўмовах канкрэтнай бібліятэкі. Наведаць любую бібліятэку, азнаёміцца са структурай яе фонда. Адлюстраваць структуру фонда ў графічнай мадэлі. Паказаць гарызантальныя і вертыкальныя сувязі. Выказаць свае погляды аб удасканаленні структурыравання БФ.
Асноўная літаратура 1. Столяров Ю.Н. Библиотечный фонд: учебник / Ю.Н.Столяров. – М., 1991. – С. 29 – 38. 2. Столяров Ю.Н. Классификация документа: решения и проблемы / Ю.Н.Столяров // Книжная палата, 1995. – Сб. 70. – С. 34 – 40. 3. Терешин, В.И. Библиотечный фонд: учебное пособие для студентов техникумов / В.И. Терешин. – 2 изд. испр. и доп. – М., 2000. – С. 47.
Форма ўліку: Сшытак з вынікамі працы здаецца выкладчыку.
Заданне 2. Тэма 3. БФ у сістэме дакументных фондаў краіны Мэта: Азнаёміцца з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця дакументных рэсурсаў грамадства, азначыць месца фонду ў сістэме дакументных фондаў і інфармацыйных рэсурсаў Пытанні для самакантролю: 1. Што такое тэрмінальныя дакументацыйныя рэсурсы? 2. БФ і інфармацыйныя рэсурсы тэрыторыі 3. Фонды электронных і традыцыйных дакументаў – межы ўзаемадзеяння.
Асноўная літаратура 1. Афанасьева Т.Г. Концептуальные основы формирования распределенного библиотечного фонда / Афанасьева Т.Г. //Вестник БАЕ.-2000.-№1.-С.18-27. 2. Бахурина Т.А. Термины, связанные с типологией электронных ресурсов / Т.А.Бахурина // НТБ. – 2001. - №4. – С. 60 – 66. 3. Евстегнеева Г.А. Взаимодействие субъектов книжного рынка и библиотек / Г.А.Евстегнеева // НТБ. – 2001. - №3. – С. 45 – 57. 4. Манилова Т.Л. Информационные ресурсы российских библиотек: социальный аспект / Т.Л.Манилова // НТБ. – 2001. - №8. – С. 12 – 16. 5. Морган Э. Электронные книги, библиотеки и право собственности / Э.Морган // НТБ. – 2001. - №8. – С. 17 – 26. 6. Степанов В.К. Библиотеки реальные и виртуальные в эпоху цифровых коммуникаций / В.К.Степанов // НТБ. – 2001. - №1. – С. 71 – 75. 7. Столяров Ю.Н. Документный ресурс: учебн. пособие для студ. высш. учеб. заведений / Ю.Н.Столяров. – М: Либерея, 2001. – С. 65 – 86. 8. Шрайберг Я.Л. Библиотеки, издатели и книготорговцы в едином информационном поле, новая идеология и новая технология / Я.Л.Шрайберг // НТБ. – 2001. - №1. – С. 46 – 55.
Дадатковая літаратура 9. Булавас Валдис Интегрированная информационно-библиотечная система Литвы: внедрение и развитие / В.Булавас // Библиотековедение. – 2001. - №2. – С. 36 – 46. 10. Столяров Ю.Н. Поищем истоки идеи электронной библиотеки в Библии и Коране / Столяров Ю.Н. // НТБ. – 2001. - №2. – С. 61 – 68. 11. Столяров Ю.Н. Единый общесоюзный библиотечный фонд страны: проблемы формирования: сб. науч. трудов / МГИК. – М., 1989. – С. 5 – 21.
Форма ўліку: Праверка канспекта выкладчыкам, выступленне на семінары, рэферат.
Заданне 3. Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом... Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право... ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала... ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|