|
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬСтр 1 из 5Следующая ⇒ МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ» Кафедра грамадскіх навук ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ТЭСТЫ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК для студэнтаў завочнай формы навучання усіх факультэтаў і спецыяльнасцей Гродна 2008 УДК 94(476) ББК 63.3 Г-52
Аўтары: В.У. Галубовіч, В.В. Барабаш
Рэцэнзент: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі УА “ГрДУ ім. Я.Купалы” С.В. Амелька
Гісторыя Беларусі. Тэсты: Вуч.-метад. дапамоднік для Г-52 студэнтаў завочнай формы навучання / В.У. Галубовіч, В.В. Барабаш.– Гродна: ГДАУ, 2008. – 116 с.
Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў завочнай формы навучання і праверкі ўзроўня засваення ведаў па айчыннай гісторыі.
УДК 94(476) ББК 63.3
Рэкамендавана міжфакультэцкай метадычнай камісіяй эканамічнага факультэта і факультэта бугалтарскага ўліка (пратакол № 7 ад 4 красавіка 2008 года).
© В.У. Галубовіч, В.В. Барабаш, 2008 © УА «ГДАУ», 2008 УВОДЗІНЫ Курс айчыннай гісторыі ў вышэйшай школе з'яўляецца істотным падагульняючым этапам у працэсе фармавання грамадзянскай свядомасці студэнтаў. Гістарычная спадчына ў наш час становіцца адным з галоўных фактараў яднання беларускага народа, адпраўным пунктам ва ўсведамленні актуальных праблем і перспектываў развіцця беларускай дзяржавы. У беларускім грамадстве за апошнія дзесяцігоддзі назіраецца сталы ўзрост цікавасці да мінуўшчыны. Гэта знаходзіць праявы ў выданні шматлікіх версій айчыннай гісторыі, у тым ліку за межамі краіны, адбудове помнікаў нацыянальнай архітэктуры, прэм'ерах тэатральных і кінапастановак. Гістарычныя веды фарміруюць паважнае стаўленне як да кожнай мінулай з'явы, так і сучаснасці, паколькі ўсё рана ці позна стане гісторыяй, змяніць якую чалавек не здольны. Гісторыя гэта эксперымент, які нельга паўтарыць некалькі разоў. Дадзеныя вучэбна-метадычныя матэрыялы прызначаны для студэнтаў усіх спецыяльнасцей завочнай формы навучання, якія вывучаюць курс айчыннай гісторыі ў вышэйшай школе. Складзены дапаможнік на аснове дзеючай праграмы зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2000 г. для студэнтаў негістарычных аддзяленняў універсітэтаў. Структура дапаможніка складаецца з тэставых заданняў па двадцаці тэмах якія ў храналагічнай паслядоўнасці закранаюць усе перыяды гісторыі Беларусі. Дапаможнік з'яўляецца неабходным для самастойнай працы па курсу "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый". Кантралюемая самастойная праца студэнта ўключае ў першую чаргу самаправерку, што магчыма рэалізаваць толькі з дапамаогай тэставання. Перад выкананнем тэста неабходна вывучыць падручнікі і крыніцы па тэме. Дапаможнік утрымлівае 20 асобных блокаў пытанняў падзеленых па тэмах. Выбар тэмы для саматэставання і хатняй падрыхтоўкі для здачы кантрольнага заліка адбываецца па наступнай схеме: № тэмы – заглаўная літара прозвішча. № 1 – А; № 2 – В; № 3 – Д; № 4 – З; № 5 – К; № 6 – Л; № 7 – М; № 8 – Н; № 9 – П; № 10 – Р; № 11 – С; № 12 – Т; № 13 – У-Ф; № 14 – Х-Ц; № 15 – Э, Ю; № 16 – Я; № 17 – Б; № 18 – Г; № 19 – Е; № 20 – І. Пры вывучэнні дадзенай гуманітарнай дысцыпліны студэнт павінен зразумець яе спецыфіку і складанасць. Гісторыя як кожная галіна навуковых ведаў мае два ўзроўні: акадэмічны і папулярны. У сувязі з гэтым мэтай курса айчыннай гісторыі ў ВНУ з'яўляецца спроба максімальнага набліжэння навучэнцаў да найноўшых навуковых дасягненняў гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Літаратура для падрыхтоўкі адказаў на тэставыя пытанні: Гісторыя Беларусі: У 2 ч.Ч. 1-2.– Мн.: РІВШ БДУ, 2000-2002. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1, 3, 4, 5.– Мн. Экаперспектыва, 2000-2006. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): Вучэб дапаможнік.–Мн.: Экаперспектыва, 2005. Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вучэбны дапаможнік.- Мн.: “Аверсэрв”, 2001. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі.– Мн.: БелЭн, 1994. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1.– Мн.: Беларусь, 1994-1995. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да XVIII cтагоддзя.– Экаперспектыва, 2001. Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце cусветнай гісторыі.–Мн.: "Современная школа", 2005. Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002).– Мн.:Энцыклапедыкс, 2003. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-6.– Мн.: БелЭн, 1993-2003.
ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ПА ТЭМАХ Да характэрных рыс раннекласавай цывілізацыі адносіцца а) узнікненне сусветных цывілізацый; b) існаванне полісаў; c) іерархічнасць адносін уласнасці і структуры ўзнаўлення; d) складванне грамадска-палітычнага ладу дэмакратыі; e) вынаходніцтва ганчарства..
Да характэрных рыс антычный цывілізацыі адносіцца а) адасабленне і пад’ём духоўнай сферы; b) з’яўленне апарату дзяржавы; c) росквіт чалавечай асобы, прыярыцет духоўнай сферы; d) утварэння грамадства ўсеагульнага равенства і шчасця; e) развітая архітэктура..
21. Гісторыя як навука выконвае функцыю: а) тэарэтыка-пазнавальную; b) практычна-палітычную; c) патрыятычна-выхавальную; d) ідэалагічную; e) прапагандысцкую.
22. Да цыклаў цывілізацыі не адносіцца а) неалітычны; b) антычны; c) усходнееўрапейскі; d) індустрыяльны; e) камуністычны.
23. Значны ўклад у вывучэнні гісторыі Беларусі на мяжы ХІХ – ХХ ст. унеслі: а) М.Даўнар-Запольскі, І.Насовіч, М.Янчук, М.Дзмітрыеў; b) І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Лабойка, Т.Нарбут; c) Нестар, С.Салаўёў, В.Ключэўскі, К.Маркс; d) У.Ігнатоўскі, Ф.Турук, У.Пічэта, З.Жылуновіч e) П. Лойка, У. Ігнатоўскі.
24. Асноўнымі крыніцамі па гісторыі з’яўляюцца: а) пісьмовыя; b) археалагічныя; c) антрапалагічныя; d) этнаграфічныя e) электронныя.
25. Новы час ў гісторыі Беларусі ўключае: а) ХУ – ХУІІ стст.; b) ХУІ – ХУІІІ стст.; c) канец ХУІІІ – пачатак ХХ ст.; d). 1918 г. – да нашых дзён; e) XIII-XVIII стст.
26. Значны ўклад у вывучэнні гісторыі Беларусі ў 20-я гг. ХХ ст. ўнеслі: а) У.Ігнатоўскі, Ф.Турук, У.Пічэта, З.Жылуновіч; b) І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Лабойка, Т.Нарбут; c) Нестар, С.Салаўёў, В.Ключэўскі, К.Маркс; d) З.Абезгауз, М.Болбас, М.Біч, Э.Загарульскі; е) З. Пазняк, А. Лукашэнка, С. Шушкевіч.
27. Асноўны фактар, якія ўплывае на сутнасць цывілізацыі, гэта: а) геаграфічны; b) духоўныя каштоўнасці; c) ментальнасць; d) наяўнасць рэк; е) спосаб вытворчасці.
28. Беларусь адносіцца да лакальнай цывілізацыі: а) заходняй; b) усходнееўрапейскай; c) балтыйска-чорнаморскай; d) праваслаўнай; е) каталіцкай.
29. Навейшы час ў гісторыі Беларусі ўключае: а) ХУІ – ХУІІІ стстс.; b) канец ХУІІІ – пачатак ХХ ст; c) ХІХ – ХХ стст.; d) 1918 г. – да нашых дзён; е) 1991-2008 гг. 30. Значны ўклад у вывучэнні гісторыі Беларусі ў 50–80-я гг. ХХ ст. ўнеслі: а) З.Абезгауз, М.Болбас, М.Біч, Э.Загарульскі; b) І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Лабойка, Т.Нарбут; c) Нестар, С.Салаўёў, В.Ключэўскі, К.Маркс; d) У.Ігнатоўскі, Ф.Турук, У.Пічэта, З.Жылуновіч; е) С. Марозава, А. Смалянчук, А. Краўцэвіч. Першым перыядычным выданнем на тэрыторыі Беларусі была: а) “Гродзенская газета”; в) “Мінская газета”; с) “Вечаровыі Гродна”; d) “Губернскія ведамасці”; е) "Весткі з усяго света". 22. Эпоха Асветніцтва – гэта: а) рэлігійна-палітычны рух у Еўропе, накіраваны супраць каталіцкай царквы; в) перыяд буржуазных рэвалюцый у Еўропе; с) перыяд рэформ у адукацыі Рэчы Паспалітай; d) буржуазная па сваёй сутнасці ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму; е)пачатак пашырэння друкаванага слова. 23. Заснавальнікам батанічнага сада ў Гродна быў: а) С. Баторый; в) А. Тызенгаўз; с) Ж. Жылібер; d) С.А. Панятоўскі; е) А. Чартарыйскі. 24. Заснавальнікамі айчыннай класічнай мастацкай школы былі: а) Ф. Смуглевіч; в) К. Марашэўскі; с) М.К. Агінскі; d) Я. Рустэм; е) П. Скарга. 25. Каралеўская Лекарская школа ў 1775-1781 гг. дзейнічала ў: а) Вільні; в) Мінску; с) Наваградку; d) Гродна; е) Брэсце. ТЭМА 16. Беларусь у 1920-1930 гг. 1. Канстытуцыі БССР зацвярджаліся ў: а) 1927 г.; в) 1925 г.; с) 1937 г.; d) 1936 г.; e) 1938 г. 2. У 1920-х гадах статус дзяржаўнай мовы ў БССР быў нададзены: а) беларускай; в) яўрэйскай; с) расійскай; d) украінскай; e) польскай. 3. Рашэнне аб масавым арышце актывістаў БПС-Р у БССР было прынята: а) 1919 г.; в) 1920 г.; с) 1921 г.; d) 1923 г.; e) 1924 г. 4. Парцэляцыя – гэта: а) скасаванне памешчыцкага землеўладання; в) нацыяналізацыя царкоўных і памешчыцкіх земляў; с) падзел сялянскіх земляў на дробныя надзелы; d) продаж сялянам памешчыцкіх і дзяржаўных зямель; e) надзяленне землямі польскіх асаднікаў за кошт беларускага сялянства. 5. Па справе "Саюза вызвалення Беларусі" былі арыштаваныя: а) С. Некрашэвіч; в) В. Рапапорт; с) В. Ластоўскі; d) Я. Лёсік; e) Дз. Прышчэпаў. 6. У параўнанні з 1917 г. сярэдняя землезабяспечанасць аднаго сялянскага двара ў 20-х гадах: а) павялічылась на 3 дзесяціны; в) зменшылась на 0,4 дзесяціны; с) павялічылась на 0,6 дзесяціны; d) павялічылась на 1,4 дзесяціны; e) павялічылась на 2 дзесяціны. 7. Назавіце год спынення дзейнасці КПЗБ: а) 1937 г.; в) 1938 г.; с) 1939 г.; d) 1940 г.; e) 1944 г. 8. Назавіце кіраўнікоў БССР, якія былі рэпрэсаваныя: а) А. Чарвякоў; в) В. Шаранговіч; с) А. Хацкевіч; d) М. Гікала; e) М. Галадзед. 9. У 1924 г. да БССР былі далучаны наступныя паветы: а) рэчыцкі; в) лепельскі; с) рагачоўскі; d) полацкі; e) себежскі. 10. У 1929 г. доля беларусаў у адміністрацыйных установах БССР складала: а) 27 %; в) 51 %; с) 70 %; d) 65 %; e) 75 %.
11. З Беларускага пасольскага клуба ў 1925 г. выйшлі і ўтварылі БСРГ: а) Б. Тарашкевіч; в) П. Мятла; с) А. Станкевіч; d) С. Рак-Міхайлоўскі; e) П. Валошын. 12. Узброеная барацьба супраць польскіх уладаў у Заходняй Беларусі працягвалася да: а) 1931 г.; в) 1923 г.; с) 1927 г.; d) 1925 г.; e) 1929 г. 13. ІІ канферэнцыя Рады БНР адбылася ў: а) Берліне; в) Парыжы; с) Вільні; d) Варшаве; e) Гродна. 14. Прапіска ў БССР уведзена з: а) 1921 г.; в) 1937 г.; с) 1927 г.; d) 1932 г.; e) 1939 г. 15. Артыкул І. Сталіна "Год вялікага пералому" быў надрукаваны ў: а) 1928 г.; в) 1929 г.; с) 1930 г.; d) 1931 г.; e) 1932 г.
16. Праграма Нэпа была прынята на: а) Версальскай канферэнцыі ў 1919 г.; в) Х з'езде РКП(б) у 1921 г.; с) І з'езде Саветаў СССР 30 снежня 1922 г.; d) VІ надзвычайным з’ездам Саветаў БССР у 1924 г.; e) сустрэчы У. Леніна з працоўнымі цэнтральнай Расіі ў 1921 г.
17. Нэп не прадугледжваў: а) замену харчразвёрсткі харчпадаткам; в) здачу зямлі ў арэнду; c) выкарыстанне наёмнай працы; d) поўнае права расапараджэння зямлёй; e) свабоду гандля.
18. Да вынікаў калектывізацыі на Беларусі не адносіцца: а) ураджайнасць хлеба была на ўзроўні дакалгаснай вёскі; b) экспарт хлеба адыграў значную ролю ў ходзе індустрыялізацыі; c) голад, які забраў тысячы жыццяў; d) знішчэнне найбольш гаспадарлівай часткі сялян; e) рост дабрабыту савецкіх беларусаў.
19. Шляхі індустрыялізацыі былі разгледжаны на: а) VІ надзвычайным з’ездам Саветаў БССР у 1924 г. в) ХІV з'езде УКП(б) у снежні 1925 г.; c) Х з'езде КП(б)Б у снежні 1925 г.; d) красавіцкім пленуме ЦК УКП(б) 1926 г.; e) сходах працоўных савецкай Беларусі.
20. Таталітарны рэжым – гэта: а) ваеннае становішча; в) тэакратычны рэжым; c) неабмежаваная асабовая ўлада; d) поўнае панаванне дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства; e) сінонім дыктктуры пралетарыята. 21. «Беларусізацыя» – гэта: а) выяўленне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва; в) выцясненне расійскага і польскага ўплыву на Беларусі; c) палітыка нацыянальна – дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі; d) развіццё беларускай нацыянальнай культуры; e) вяртанне назвы "Беларусь" у справаводства.
22. Назавіце гады першых пяцігодак: а) 1925-1929; 1930-1935; 1936-1941; в) 1928-1932; 1933-1937; 1938-1941. c) 1930-1935; 1936-1941; 1946-1950. d) 1936-1941; 1946-1950; 1951-1955; e1924-1928; 1928-1933 гг. 23. Лозунг аб суцэльнай калектывізацыі ў СССР быў абвешчаны: а) вясной 1925 г.; в) летам 1927 г.; c) летам 1929 г.; d) у студзені 1930 г.; e) восенню 1928 г.
24. Канстытуцыі БССР зацвярджаліся ў: а) 1927 г.; в) 1925 г.; c) 1937 г.; d) 1936 г.; e) 1924 г.
25. Да асноўных рыс эканомікі ў перыяд першых пяцігодак не адносілася: а) манапольная дзяржаўная ўласнасць; в) дырэктыўнае планаванне; c) метады матэрыяльнага стымулявання; d) пазаэканамічныя формы прымушэння; e) электрыфікацыя прамысловасці. 26. Агульная лічба ахвяр палітычных рэпрэсій на Беларусі ў савецкі час складала: а) звыш 40 тыс. чалавек; в) звыш 131 тыс. чалавек; c) 600-650 тыс. чалавек; d) каля 1 мільёна чалавек; e) 3000 чалавек. ТЭМА 17. Культура Беларусі ў 1920-1930 гг. 1. Рэформа беларускага правапісу праведзена ў: а) 1923 г.; в) 1927 г.; с) 1933 г.; d) 1935 г.; e) 1937 г. 2.Створаная ў 1923 г. аб'яднанне "Маладняк" мела на мэце прапаганду ідэй: а) матэрыялізму; в) нацыянал-дэмакратызму; с) сталінізму; d) сацыялізму; e) сіянізму. 3. Першым ганаровае званне "Народны артыст Беларускай ССР" атрымаў: а) В. Галіна; в) У. Крыловіч; с) У. Дзядзюшка; d) І. Ждановіч; e) У. Галубок. 4. Пералічыце будынкі г. Мінска, спраектаваныя архітэктарам І. Лангбардам: а) галоўны корпус АН Беларусі; в) Рэспубліканская партшкола; с) Акруговы дом афіцэраў; d) Дом урада; e) Дзяржаўны тэатр оперы і балета. 5. Назавіце карціны беларускага мастака М. Філіповіча: а) "Бойка на Нямізе"; в) "На Купалле"; с) "Стары беларус з люлькай"; d) "Паўстанне Кастуся Каліноўскага"; e) "Вясновае свята". 6. Віленскі гісторыка-этнаграфічны музей імя І. Лучкевіча быў адчынены ў: а) 1919 г.; в) 1921 г.; с) 1929 г.; d) 1933 г.; e) 1938 г. 7. Адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы уводзяцца ў: а) 1921 г.; в) 1926 г.; с) 1929 г.; d) 1934 г.; e) 1937 г. 8. Кнігу ўспамінаў "У кіпцюрах ГПУ" напісаў: а) М. Гарэцкі; в) М. Зарэцкі; с) Я. Лёсік; d) І. Абзіраловіч; e) Ф. Аляхновіч. 9. Беларуская акадэмія навук была створана на аснове: а) Інбелкульта; в) БДУ; с) ТБШ; d) Тэрміналагічнай камісіі НКА БССР; e) Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры.
10. Беларуская сатырычная паэзія набыла развіццё ў творах: а) У. Дубоўкі; в) К. Крапівы; с) А. Дзяркача; d) А. Дудара; e) К. Чорнага. 11. "Беларускую граматыку для школ" склаў: а) Я. Карскі; в) Я. Лёсік; с) С. Некрашэвіч; d) Б. Тарашкевіч; e) Я. Бялькевіч. 12. Каму з заходнебеларускіх мастакоў належаць карціны "Жыццё на Марсе" і "Жыццё на Сатурне": а) П. Сяргіевічу; в) Я. Драздовічу; с) М. Сеўруку; d) Р. Семашкевічу; e) М. Васілеўскаму. 13. Непісьменнасць у БССР была ліквідавана да: а) 1928 г.; в) 1935 г.; с) 1937 г.; d) 1939 г.; e) не была ліквідавана. 14. Першым рэктарам БДУ з'яўляўся вядомы беларускі гісторык: а) У. Ігнатоўскі; в) М. Доўнар-Запольскі; с) М. Шчакаціхін; d) В. Ластоўскі; e) У. Пічэта. 15. Назавіце першую беларускую мастацкую стужку: а) "Маска"; в) "Яго яснавяльможнасць"; с) "Лясная быль"; d) "Палескія рабінзоны"; e) "Кастусь Каліноўскі". 16. Культурна-асветніцкую дзейнасць ў Заходняй Беларусі ажыццяўлялі: а) ТБШ; в) ППС; с) Клуб "Змаганне"; d) БРСМ; e) КПП. 17. Абвяшчэнне аўтаноміі беларускай праваслаўнай царкы ад маскоўскай патрыярхіі адбылося ў: а) 1940 г.; в) 1922 г.; с) 1925 г.; d) 1937 г.; e) 1931 г. 18. Назавіце газеты якія выдаваліся ў Заходняй Беларусі: а) "Родны край"; в) "Рэспубліка"; с) "Наша воля"; d) "Чырвоны сцяг"; e) "Беларуская крыніца". 19. Ад сталінскіх рэпрэсій пацярпелі беларускія пісьменнікі: а) У. Галубок, С. Грахоўскі; в) П. Галавач, В. Каваль; с) С. Шушкевіч, Ю. Таўбін; d) М. Зарэцкі, М. Чарот; e) М. Гарэцкі, Ц. Гартны. 20. Беларуская дзяржаўная кансерваторыя адкрылася ў: а) 1936 г.; в) 1940 г.; с) 1924 г.; d) 1929 г.; e) 1932 г.. 21. З 199 газет якія выдаваліся ў БССР беларускамоўных было: а) 149; в) 102; с) 90; d) 181; e) 132. 22. Пераклад "Іліяды" Гамера на беларускую мову здзейсніў: а) М. Гарэцкі; в) У. Жылка; с) І. Дварчанін; d) Б. Тарашкевіч; e) Л. Родзевіч. 23. Да вядомых літаратурных аб'яднанняў савецкай Беларусі належаць: а) "Бумбамліт"; в) "Узвышша"; с) "Калоссе"; d) "Полымя"; e) "Малайцы". 24. Да прыхільнікаў супрэматызму ў мастацкім асяродку Віцебска належаў: а) М. Шагал; в) Ю. Пэн; с) Р. Фальк; d) К. Малевіч; e) У. Пуні. 25. Беларускі тэатр оперы і балета пачаў працу ў: а) 1925 г.; в) 1930 г.; с) 1934 г.; d) 1929 г.; e) 1933 г.. МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ» Кафедра грамадскіх навук ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ТЭСТЫ Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все... Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|