|
ТЭМА 15. Беларусь на пераломе эпох1. Найбольшых поспехаў у 1918 г. урад БНР дасягнуў у: а) аднаўленні эканомікі; в) супрацоўніцтве з Германіяй; с) арганізацыі партызанскага руху; d) культурнай працы; e) стварэнні беларускага войска. 2. Згодна з падпісанай 12 ліпеня 1920 г. дамовай, РСФСР перадала Літве: а) Вільню; в) Бабруйск; с) Шчучын; d) Гродна; e) Беласток. 3. Першы з'езд беларускіх партый і арганізацый адбыўся: а) 25-27.ІІІ.1917 г.; в) 4-6.VI.1917 г.; с) 8-10.VII.1917 г.; d) 15-25.Х.1917 г.; e) 5-17.ХІ.1917 г. 4. У якім горадзе генерал С. Булак-Булаховіч абвясціў незалежнасць Беларусі: а) Мінск; в) Тураў; с) Мазыр; d) Пінск; e) Магілёў. 5. У выніку расколу БСГ у красавіку 1918 г. узнікаюць наступныя партыі: а) Беларуская партыя народных сацыялістаў; в) Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў; с) Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў; d) Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя; e) Беларуская сялянска-работніцкая грамада. 6. Часовы рабоча-сялянскі ўрад БССР у студзені 1919 г. узначаліў: а) В. Кнорын; в) З. Жылуновіч; с) А. Мяснікоў; d) А. Чарвякоў; e) К. Ландар. 7. Цэнтральным у праграме БСР з'яўлялася: а) пытанне пра зямлю; в) праблема сацыялістычнай рэвалюцыі; с) патанне пра аўтаномію Беларусі; d) патрабаванне поўнай незалежнасці ад Расіі; e) патрабаванне ліберальных свабод. 8. У склад Савецкай сацыялістычнай рэспублікі Літвы і Беларусі былі ўключаны: а) Віцебская губернія; в) Магілёўская губернія; с) Мінская губернія; d) Гродзенская губернія; e) Ковенская губернія. 9. Слуцкае паўстанне 1920 г. вялося пад лозунгам: а) "Уся улада Саветам"; в) "Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў"; с) "Уся зямля сялянам"; d) "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся"; e) "За адзіную і непадзельную Расію". 10. Кіраўніцтва БНР падпісала 11.11.1920 г. дагавор аб узаемным прызнанні, супрацоўніцтве і сумеснай барацьбе з палякамі з: а) РСФСР; в) Украінай; с) Літвой; d) Латвіяй; e) урадам БССР. 11. Пры арганізацыі ўлады на Беларусі ў 1917 г. бальшавікі зрабілі стаўку на: а) сялян; в) працоўных; с) этнічныя меншасці; d) вайскоўцаў; e) інтэлігенцыю. 12.Трэцяя Устаўная грамата БНР была прынята: а) 21 лютага 1918 г.; в) 9 сакавіка 1918 г.; с) 18 сакавіка 1918 г.; d) 25 сакавіка 1918 г.; e) 25 красавіка 1918 г. 13. У снежні 1919 г. прадстаўнікі БПС-Р і ЦК КП(б)Л і Б падпісалі пагадненне: а) аб аб'яднанні партый; в) спыніць партызанскі рух; с) пра неабходнасць аднаўлення беларускай дзяржаўнасці; d) стварыць сумесны друкаваны орган; e) аб арганізацыі барацьбы з палякамі. 14. У склад першага ўрада БНР – Народнага сакратарыята ўваходзілі: а) В. Ластоўскі; в) А. Луцкевіч; с) Я. Варонка; d) П. Крачэўскі; e) А. Смоліч. 15. Назавіце дзеяча беларускага нацыянальнага руху, які з'яўляўся буйным землеўласнікам з Піншчыны: а) В. Гадлеўскі; в) А. Уласаў; с) В. Іваноўскі; d) К. Езавітаў; e) Р. Скірмунт. 16. Брэсцкі мірны дагавор быў падпісаны: а) 2 снежня 1917 г.; в) 18 лютага 1918 г.; с) 3 сакавіка 1918 г.; d) 25 сакавіка 1918 г.; е) 3 красавіка 1918 г.
17.“Нота Керзона” патрабавала: а) спыніць наступленне Чырвонай Арміі; в) спыніць наступленне польскай арміі; с) распаўсюдзіць камунізм у Еўропе; d) перадаць беларускія землі Польшчы; е) адводу нямецкіх войск за Дняпро. 18. Да сацыялістычных пераўтварэнняў савецкай улады ў канцы 1917 – 1918 г. не адносяцца: а) канфіскацыя прыватнай уласнасці; в) устанаўленне 8-гадзіннага працоўнага дня; с) правядзенне дэмакратычных выбараў у мясцовыя саветы; d) надзяленне сялян зямлей; е) увядзенне новых пашпартоў.
19. Польскае контрнаступленне пад Варшавай пачалося: а) 14 лютага 1919 г.; в) 5 сакавіка 1920 г.; с) 4 ліпеня 1920 г. d) 16 жніўня 1920 г.; е) раніцай 22 ліпеня 1919 г.
20. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі адбылося: а) на працягу кастрычніка – лістапада 1917 г.; в) лістапада – снежня 1917 г.; с) не адбылося; d) кастрычніка 1917 г. – лютага 1918; е) у пачатку 1918 г..
21. Трэцяя Устаўная грамата БНР была прынята: а) 21 лютага 1918 г.; в) 9 сакавіка 1918 г.; с) 18 сакавіка 1918 г.; d) 25 сакавіка 1918 г.; е) 1 студзеня 1919 г.
22. Аднаўленне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі адбылося: а) 25 сакавіка 1918 г.; в) 27 лютага 1919 г.; с) 31 ліпеня 1920 г.; d) 18 сакавіка 1921 г.; е) 11 кастрычніка 1921 г.
23. Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту быў створаны: а) 25 кастрычніка 1917 г.; в) 2 лістапада 1917 г.; с) 18 лістапада 1917 г.; d) 27 лістапада 1917 г.; е) напрацягу 1917 г.
24. Этапам ў працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці не з'яўлялася: а) абвяшчанне БНР у 1918 г.; в) утварэнне БССР 1 студзеня 1919 г.; с) капітуляцыя Германіі ў 1918 г.; d) прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ» ад 31 ліпеня 1920 г.; е) прызнанне БНР Украінай. 25. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавору адбылося: а) 12 ліпеня 1920 г.; в) 30 ліпеня 1920 г.; с) 12 кастрычніка 1920 г.; d) 18 сакавіка 1921 г.; е) 19 лістапада 1921 г. ТЭМА 16. Беларусь у 1920-1930 гг. 1. Канстытуцыі БССР зацвярджаліся ў: а) 1927 г.; в) 1925 г.; с) 1937 г.; d) 1936 г.; e) 1938 г. 2. У 1920-х гадах статус дзяржаўнай мовы ў БССР быў нададзены: а) беларускай; в) яўрэйскай; с) расійскай; d) украінскай; e) польскай. 3. Рашэнне аб масавым арышце актывістаў БПС-Р у БССР было прынята: а) 1919 г.; в) 1920 г.; с) 1921 г.; d) 1923 г.; e) 1924 г. 4. Парцэляцыя – гэта: а) скасаванне памешчыцкага землеўладання; в) нацыяналізацыя царкоўных і памешчыцкіх земляў; с) падзел сялянскіх земляў на дробныя надзелы; d) продаж сялянам памешчыцкіх і дзяржаўных зямель; e) надзяленне землямі польскіх асаднікаў за кошт беларускага сялянства. 5. Па справе "Саюза вызвалення Беларусі" былі арыштаваныя: а) С. Некрашэвіч; в) В. Рапапорт; с) В. Ластоўскі; d) Я. Лёсік; e) Дз. Прышчэпаў. 6. У параўнанні з 1917 г. сярэдняя землезабяспечанасць аднаго сялянскага двара ў 20-х гадах: а) павялічылась на 3 дзесяціны; в) зменшылась на 0,4 дзесяціны; с) павялічылась на 0,6 дзесяціны; d) павялічылась на 1,4 дзесяціны; e) павялічылась на 2 дзесяціны. 7. Назавіце год спынення дзейнасці КПЗБ: а) 1937 г.; в) 1938 г.; с) 1939 г.; d) 1940 г.; e) 1944 г. 8. Назавіце кіраўнікоў БССР, якія былі рэпрэсаваныя: а) А. Чарвякоў; в) В. Шаранговіч; с) А. Хацкевіч; d) М. Гікала; e) М. Галадзед. 9. У 1924 г. да БССР былі далучаны наступныя паветы: а) рэчыцкі; в) лепельскі; с) рагачоўскі; d) полацкі; e) себежскі. 10. У 1929 г. доля беларусаў у адміністрацыйных установах БССР складала: а) 27 %; в) 51 %; с) 70 %; d) 65 %; e) 75 %.
11. З Беларускага пасольскага клуба ў 1925 г. выйшлі і ўтварылі БСРГ: а) Б. Тарашкевіч; в) П. Мятла; с) А. Станкевіч; d) С. Рак-Міхайлоўскі; e) П. Валошын. 12. Узброеная барацьба супраць польскіх уладаў у Заходняй Беларусі працягвалася да: а) 1931 г.; в) 1923 г.; с) 1927 г.; d) 1925 г.; e) 1929 г. 13. ІІ канферэнцыя Рады БНР адбылася ў: а) Берліне; в) Парыжы; с) Вільні; d) Варшаве; e) Гродна. 14. Прапіска ў БССР уведзена з: а) 1921 г.; в) 1937 г.; с) 1927 г.; d) 1932 г.; e) 1939 г. 15. Артыкул І. Сталіна "Год вялікага пералому" быў надрукаваны ў: а) 1928 г.; в) 1929 г.; с) 1930 г.; d) 1931 г.; e) 1932 г.
16. Праграма Нэпа была прынята на: а) Версальскай канферэнцыі ў 1919 г.; в) Х з'езде РКП(б) у 1921 г.; с) І з'езде Саветаў СССР 30 снежня 1922 г.; d) VІ надзвычайным з’ездам Саветаў БССР у 1924 г.; e) сустрэчы У. Леніна з працоўнымі цэнтральнай Расіі ў 1921 г.
17. Нэп не прадугледжваў: а) замену харчразвёрсткі харчпадаткам; в) здачу зямлі ў арэнду; c) выкарыстанне наёмнай працы; d) поўнае права расапараджэння зямлёй; e) свабоду гандля.
18. Да вынікаў калектывізацыі на Беларусі не адносіцца: а) ураджайнасць хлеба была на ўзроўні дакалгаснай вёскі; b) экспарт хлеба адыграў значную ролю ў ходзе індустрыялізацыі; c) голад, які забраў тысячы жыццяў; d) знішчэнне найбольш гаспадарлівай часткі сялян; e) рост дабрабыту савецкіх беларусаў.
19. Шляхі індустрыялізацыі былі разгледжаны на: а) VІ надзвычайным з’ездам Саветаў БССР у 1924 г. в) ХІV з'езде УКП(б) у снежні 1925 г.; c) Х з'езде КП(б)Б у снежні 1925 г.; d) красавіцкім пленуме ЦК УКП(б) 1926 г.; e) сходах працоўных савецкай Беларусі.
20. Таталітарны рэжым – гэта: а) ваеннае становішча; в) тэакратычны рэжым; c) неабмежаваная асабовая ўлада; d) поўнае панаванне дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства; e) сінонім дыктктуры пралетарыята. 21. «Беларусізацыя» – гэта: а) выяўленне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва; в) выцясненне расійскага і польскага ўплыву на Беларусі; c) палітыка нацыянальна – дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі; d) развіццё беларускай нацыянальнай культуры; e) вяртанне назвы "Беларусь" у справаводства.
22. Назавіце гады першых пяцігодак: а) 1925-1929; 1930-1935; 1936-1941; в) 1928-1932; 1933-1937; 1938-1941. c) 1930-1935; 1936-1941; 1946-1950. d) 1936-1941; 1946-1950; 1951-1955; e1924-1928; 1928-1933 гг. 23. Лозунг аб суцэльнай калектывізацыі ў СССР быў абвешчаны: а) вясной 1925 г.; в) летам 1927 г.; c) летам 1929 г.; d) у студзені 1930 г.; e) восенню 1928 г.
24. Канстытуцыі БССР зацвярджаліся ў: а) 1927 г.; в) 1925 г.; c) 1937 г.; d) 1936 г.; e) 1924 г.
25. Да асноўных рыс эканомікі ў перыяд першых пяцігодак не адносілася: а) манапольная дзяржаўная ўласнасць; в) дырэктыўнае планаванне; c) метады матэрыяльнага стымулявання; d) пазаэканамічныя формы прымушэння; e) электрыфікацыя прамысловасці. 26. Агульная лічба ахвяр палітычных рэпрэсій на Беларусі ў савецкі час складала: а) звыш 40 тыс. чалавек; в) звыш 131 тыс. чалавек; c) 600-650 тыс. чалавек; d) каля 1 мільёна чалавек; e) 3000 чалавек. ТЭМА 17. Культура Беларусі ў 1920-1930 гг. 1. Рэформа беларускага правапісу праведзена ў: а) 1923 г.; в) 1927 г.; с) 1933 г.; d) 1935 г.; e) 1937 г. 2.Створаная ў 1923 г. аб'яднанне "Маладняк" мела на мэце прапаганду ідэй: а) матэрыялізму; в) нацыянал-дэмакратызму; с) сталінізму; d) сацыялізму; e) сіянізму. 3. Першым ганаровае званне "Народны артыст Беларускай ССР" атрымаў: а) В. Галіна; в) У. Крыловіч; с) У. Дзядзюшка; d) І. Ждановіч; e) У. Галубок. 4. Пералічыце будынкі г. Мінска, спраектаваныя архітэктарам І. Лангбардам: а) галоўны корпус АН Беларусі; в) Рэспубліканская партшкола; с) Акруговы дом афіцэраў; d) Дом урада; e) Дзяржаўны тэатр оперы і балета. 5. Назавіце карціны беларускага мастака М. Філіповіча: а) "Бойка на Нямізе"; в) "На Купалле"; с) "Стары беларус з люлькай"; d) "Паўстанне Кастуся Каліноўскага"; e) "Вясновае свята". 6. Віленскі гісторыка-этнаграфічны музей імя І. Лучкевіча быў адчынены ў: а) 1919 г.; в) 1921 г.; с) 1929 г.; d) 1933 г.; e) 1938 г. 7. Адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы уводзяцца ў: а) 1921 г.; в) 1926 г.; с) 1929 г.; d) 1934 г.; e) 1937 г. 8. Кнігу ўспамінаў "У кіпцюрах ГПУ" напісаў: а) М. Гарэцкі; в) М. Зарэцкі; с) Я. Лёсік; d) І. Абзіраловіч; e) Ф. Аляхновіч. 9. Беларуская акадэмія навук была створана на аснове: а) Інбелкульта; в) БДУ; с) ТБШ; d) Тэрміналагічнай камісіі НКА БССР; e) Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры.
10. Беларуская сатырычная паэзія набыла развіццё ў творах: а) У. Дубоўкі; в) К. Крапівы; с) А. Дзяркача; d) А. Дудара; e) К. Чорнага. 11. "Беларускую граматыку для школ" склаў: а) Я. Карскі; в) Я. Лёсік; с) С. Некрашэвіч; d) Б. Тарашкевіч; e) Я. Бялькевіч. 12. Каму з заходнебеларускіх мастакоў належаць карціны "Жыццё на Марсе" і "Жыццё на Сатурне": а) П. Сяргіевічу; в) Я. Драздовічу; с) М. Сеўруку; d) Р. Семашкевічу; e) М. Васілеўскаму. 13. Непісьменнасць у БССР была ліквідавана да: а) 1928 г.; в) 1935 г.; с) 1937 г.; d) 1939 г.; e) не была ліквідавана. 14. Першым рэктарам БДУ з'яўляўся вядомы беларускі гісторык: а) У. Ігнатоўскі; в) М. Доўнар-Запольскі; с) М. Шчакаціхін; d) В. Ластоўскі; e) У. Пічэта. 15. Назавіце першую беларускую мастацкую стужку: а) "Маска"; в) "Яго яснавяльможнасць"; с) "Лясная быль"; d) "Палескія рабінзоны"; e) "Кастусь Каліноўскі". 16. Культурна-асветніцкую дзейнасць ў Заходняй Беларусі ажыццяўлялі: а) ТБШ; в) ППС; с) Клуб "Змаганне"; d) БРСМ; e) КПП. 17. Абвяшчэнне аўтаноміі беларускай праваслаўнай царкы ад маскоўскай патрыярхіі адбылося ў: а) 1940 г.; в) 1922 г.; с) 1925 г.; d) 1937 г.; e) 1931 г. 18. Назавіце газеты якія выдаваліся ў Заходняй Беларусі: а) "Родны край"; в) "Рэспубліка"; с) "Наша воля"; d) "Чырвоны сцяг"; e) "Беларуская крыніца". 19. Ад сталінскіх рэпрэсій пацярпелі беларускія пісьменнікі: а) У. Галубок, С. Грахоўскі; в) П. Галавач, В. Каваль; с) С. Шушкевіч, Ю. Таўбін; d) М. Зарэцкі, М. Чарот; e) М. Гарэцкі, Ц. Гартны. 20. Беларуская дзяржаўная кансерваторыя адкрылася ў: а) 1936 г.; в) 1940 г.; с) 1924 г.; d) 1929 г.; e) 1932 г.. 21. З 199 газет якія выдаваліся ў БССР беларускамоўных было: а) 149; в) 102; с) 90; d) 181; e) 132. 22. Пераклад "Іліяды" Гамера на беларускую мову здзейсніў: а) М. Гарэцкі; в) У. Жылка; с) І. Дварчанін; d) Б. Тарашкевіч; e) Л. Родзевіч. 23. Да вядомых літаратурных аб'яднанняў савецкай Беларусі належаць: а) "Бумбамліт"; в) "Узвышша"; с) "Калоссе"; d) "Полымя"; e) "Малайцы". 24. Да прыхільнікаў супрэматызму ў мастацкім асяродку Віцебска належаў: а) М. Шагал; в) Ю. Пэн; с) Р. Фальк; d) К. Малевіч; e) У. Пуні. 25. Беларускі тэатр оперы і балета пачаў працу ў: а) 1925 г.; в) 1930 г.; с) 1934 г.; d) 1929 г.; e) 1933 г.. Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам... Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем... Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все... Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|