|
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІКдля студэнтаў завочнай формы навучання усіх факультэтаў і спецыяльнасцей Гродна 2008 УДК 94(476) ББК 63.3 Г-52
Аўтары: В.У. Галубовіч, В.В. Барабаш
Рэцэнзент: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі УА “ГрДУ ім. Я.Купалы” С.В. Амелька
Гісторыя Беларусі. Тэсты: Вуч.-метад. дапамоднік для Г-52 студэнтаў завочнай формы навучання / В.У. Галубовіч, В.В. Барабаш.– Гродна: ГДАУ, 2008. – 116 с.
Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў завочнай формы навучання і праверкі ўзроўня засваення ведаў па айчыннай гісторыі.
УДК 94(476) ББК 63.3
Рэкамендавана міжфакультэцкай метадычнай камісіяй эканамічнага факультэта і факультэта бугалтарскага ўліка (пратакол № 7 ад 4 красавіка 2008 года).
© В.У. Галубовіч, В.В. Барабаш, 2008 © УА «ГДАУ», 2008 УВОДЗІНЫ Курс айчыннай гісторыі ў вышэйшай школе з'яўляецца істотным падагульняючым этапам у працэсе фармавання грамадзянскай свядомасці студэнтаў. Гістарычная спадчына ў наш час становіцца адным з галоўных фактараў яднання беларускага народа, адпраўным пунктам ва ўсведамленні актуальных праблем і перспектываў развіцця беларускай дзяржавы. У беларускім грамадстве за апошнія дзесяцігоддзі назіраецца сталы ўзрост цікавасці да мінуўшчыны. Гэта знаходзіць праявы ў выданні шматлікіх версій айчыннай гісторыі, у тым ліку за межамі краіны, адбудове помнікаў нацыянальнай архітэктуры, прэм'ерах тэатральных і кінапастановак. Гістарычныя веды фарміруюць паважнае стаўленне як да кожнай мінулай з'явы, так і сучаснасці, паколькі ўсё рана ці позна стане гісторыяй, змяніць якую чалавек не здольны. Гісторыя гэта эксперымент, які нельга паўтарыць некалькі разоў. Дадзеныя вучэбна-метадычныя матэрыялы прызначаны для студэнтаў усіх спецыяльнасцей завочнай формы навучання, якія вывучаюць курс айчыннай гісторыі ў вышэйшай школе. Складзены дапаможнік на аснове дзеючай праграмы зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2000 г. для студэнтаў негістарычных аддзяленняў універсітэтаў. Структура дапаможніка складаецца з тэставых заданняў па двадцаці тэмах якія ў храналагічнай паслядоўнасці закранаюць усе перыяды гісторыі Беларусі. Дапаможнік з'яўляецца неабходным для самастойнай працы па курсу "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый". Кантралюемая самастойная праца студэнта ўключае ў першую чаргу самаправерку, што магчыма рэалізаваць толькі з дапамаогай тэставання. Перад выкананнем тэста неабходна вывучыць падручнікі і крыніцы па тэме. Дапаможнік утрымлівае 20 асобных блокаў пытанняў падзеленых па тэмах. Выбар тэмы для саматэставання і хатняй падрыхтоўкі для здачы кантрольнага заліка адбываецца па наступнай схеме: № тэмы – заглаўная літара прозвішча. № 1 – А; № 2 – В; № 3 – Д; № 4 – З; № 5 – К; № 6 – Л; № 7 – М; № 8 – Н; № 9 – П; № 10 – Р; № 11 – С; № 12 – Т; № 13 – У-Ф; № 14 – Х-Ц; № 15 – Э, Ю; № 16 – Я; № 17 – Б; № 18 – Г; № 19 – Е; № 20 – І. Пры вывучэнні дадзенай гуманітарнай дысцыпліны студэнт павінен зразумець яе спецыфіку і складанасць. Гісторыя як кожная галіна навуковых ведаў мае два ўзроўні: акадэмічны і папулярны. У сувязі з гэтым мэтай курса айчыннай гісторыі ў ВНУ з'яўляецца спроба максімальнага набліжэння навучэнцаў да найноўшых навуковых дасягненняў гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Літаратура для падрыхтоўкі адказаў на тэставыя пытанні: Гісторыя Беларусі: У 2 ч.Ч. 1-2.– Мн.: РІВШ БДУ, 2000-2002. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1, 3, 4, 5.– Мн. Экаперспектыва, 2000-2006. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): Вучэб дапаможнік.–Мн.: Экаперспектыва, 2005. Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вучэбны дапаможнік.- Мн.: “Аверсэрв”, 2001. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі.– Мн.: БелЭн, 1994. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1.– Мн.: Беларусь, 1994-1995. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да XVIII cтагоддзя.– Экаперспектыва, 2001. Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце cусветнай гісторыі.–Мн.: "Современная школа", 2005. Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002).– Мн.:Энцыклапедыкс, 2003. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-6.– Мн.: БелЭн, 1993-2003.
ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ПА ТЭМАХ ТЭМА 1. Гісторыя як навука. Перыядызацыя, гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 1. Згодна з фармацыйным падыходам у гісторыі Беларусі вылучаюцца наступныя перыяды: а) рабаўладальніцкі; в) феадальны; с) асветніцкі; d) капіталістычны; e) сацыялістычны.
2. Першая гісторыя Беларусі на беларускай мове была надрукавана ў: а) 1857 г.; в) 1919 г.; с) 1910 г.; d) 1918 г.; e) 1855 г.
3. У аснову археалагічнай перыядызацыі пакладзены: а) асаблівасці керамікі розных эпох; в) стадыі антрапагенеза; с) этапы развіцця вытворчасці прылад працы; d) перыяд а абледзянення; e) знаходкі парэшткаў антрапоідаў.
4. Полацкі, наваградскі і віленскі перыяды ў гісторыі Беларусі вылучаў: а) У. Ігнатоўскі; в) В. Ластоўскі; с) А. Краўцэвіч; d) М. Ермаловіч; e) В. Насевіч.
5. Першым гісторыкам Вялікага Княства Літоўскага лічыцца: а) А. Віюк-Каяловіч; в) М.К. Радзівіл Сіротка; с) А. Нарушэвіч; d) В. Турчыновіч; e) М. Стрыйкоўскі.
6. "Беларускі архіў старажытных грамат" быў выдадзены І. Грыгаровічам у: а) 1824 г.; в) 1864 г.; с) 1834 г.; d) 1857 г.; e) 1891 г.
7. Згодна з цывілізацыйным падыходам у гісторыі Беларусі вылучаюцца наступныя перыяды: а) дахрысціянскі; в) старажытнасць; с) сярэднявечча; d) феадальны; e) новы час.
8. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага – гэта: а) архіў канцылярыі ВКЛ; в) збор рэлігійных тэкстаў; с) летапісныя крыніцы па гісторыі Беларусі; d) комплекс крыніц па гісторыі ВКЛ XIV-XVIII cтст.; e) сукупнасць даследаванняў па гісторыі ВКЛ.
9. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў: а) 1919 г; в) 1929 г.; с) 1934 г.; d) 1900 г.; e) 1921 г. 10. Аўтарам "Гісторыі Беларусі", не выдадзенай па ідэалагічных прычынах у 1920-х гадах, з'яўляўся: а) У. Ігнатоўскі; в) У. Пічэта; с) В. Ластоўскі; d) М. Любаўскі; e) М. Доўнар-Запольскі. 11. Буйнейшыя цэнтры падрыхтоўкі і выдання крыніц па гісторыі Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. знаходзіліся ў: а) Гродна; в) Віцебску; с) Мінску; d) Вільні; e) Маскве.
12. Да віленскага асяродка даследчыкаў ВКЛ у першай трэці ХІХ ст. належалі: а) І. Анацэвіч; в) І. Даніловіч; с) І. Ярашэвіч; d) І. Грыгаровіч; e) В. Без-Карніловіч.
13. Якія з пералічаных летапісаў не ўтрымліваюць апавяданне пра Палемона: а) Летапіс Вялікага Княства Літоўскага; в) Баркулабаўская хроніка; с) Хроніка Быхаўца; d) Магілёўская хроніка; e) Хроніка Ліоўская і Жамойцкая.
14. В. Турчыновіч з'яўляецца аўтарам выдадзенай у 1857 г. кнігі: а) Агляд гісторыі Беларусі; в) Кароткая гісторыя Беларусі; с) Беларусь і Літва; d) Гісторыя беларускага народа; e) Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.
15. Назавіце беларускіх эмігранцкіх гісторыкаў: а) В. Пануцэвіч; в) Я. Станкевіч; с) М. Улашчык; d) М. Ткачоў; e) П. Урбан. 16. Выберыце правільны адказ на пытанне гісторыя – гэта: а) каласальны масіў вопыту чалавецтва; в) калектыўная памяць народу; с) настаўнік жыцця; d) гонар народа; e) непатрэбная спадчына.
17. Цывілізацыя – гэта: а) гістарычна акрэсліны тып грамадства, уяўляючы сабой асобную ступень у яго развіцці; в) грамадства, якое знаходзіцца на пэўнай ступені гістарычнага развіцця з сваеасаблівым, адметным характарам; с) грамадская макрасістэма, валодаючая цэласнасцю, уласным механізмам жыццедзейнасці, і сарыянтаваная ва ў часе і прасторы; d) сукупнасць дасягненняў чалавецтва; е) мэта развіцця грамадства.
18. Першыя прафесійныя гісторыкі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі: а) М.Даўнар-Запольскі, І. Насовіч, М. Янчук, М. Дзмітрыеў; b) І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Лабойка, Т.Нарбут; c) Нестар, С.Салаўёў, В.Ключэўскі, К.Маркс; d) П. Баброўскі, Т. Нарбут, М. Доўнар-Запольскі; e) І. Дройзен, Т. Мамзен.
ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам... Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|