Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Размеркаванне вучэбных гадзін па раздзелах праграмы і відах дзейнасці





Раздзел праграмы Віды дзейнасці Колькасць гадзін
Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці і твораў мастацтва Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці  
Успрыманне твораў мастацтва  
Практычная мастацка-творчая дзейнасць Засваенне тэхналагічных асаблівасцей мастацкіх тэхнік  
Адлюстраване на плоскасці Вучэбныя задачы: - кампазіцыя; - прастора; - форма, прапорцыі, канструкцыя; - колер   (3) (3) (3) (6)
Лепка  
Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць і дызайн  
Усяго:  

 

Метады і формы работы з вучнямі разнастайныя: аповед, гутарка, дыскусія, выкарыстанне ілюстрацый і дэманстрацый, прагляд мультымедыйных прэзентацый і аналіз прадстаўленага матэрыялу, самастойная работа з падручнікам, выкананне трэніровачных практыкаванняў, выкананне мастацка-творчых практычных работ і інш.; правядзенне заняткаў, пабудаваных па законах мастацкай драматургіі, майстар-класаў; выкарыстанне нестандартных форм правядзення ўрокаў: урок-даследаванне, урок-практыкум, урок-падарожжа, урок-экскурсія, урок-гульня, урок-казка, інтэграваны ўрок і інш.; арганізацыя вучэбных экскурсій у музеі, на выстаўкі, па горадзе, сустрэчы і гутаркі з мастакамі і інш.

Зместам вучэбнай праграмы не прадугледжваецца выкананне практычнай работы ў якасці дамашняга задання. Да наступнага ўрока (на працягу тыдня) вучні павінны нарыхтаваць падсобны матэрыял, паназіраць за пэўнымі аб’ектамі або з’явамі прыроды, наведаць разам з бацькамі (аднакласнікамі) мастацкі музей ці мастацкую выстаўку і г. д. Па жаданні вучні могуць падабраць рэпрадукцыі карцін або літаратурны матэрыял, падрыхтаваць паведамленне пра гісторыю стварэння шэдэўра мастацтва або творчасць мастака, выканаць замалёўкі і накіды з архітэктурнага ці скульптурнага помніка (іх асноўнай мэтай з’яўляецца арыентацыя вучняў на эстэтычнае асваенне навакольнага свету: прыродных, культурных, архітэктурных помнікаў свайго горада або вёскі і да т. п.). Любога роду пазаўрочную выяўленчую дзейнасць вучняў настаўніку неабходна ўхваляць.

 

 

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА (34 г)

Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці і твораў мастацтва (4 г)

Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці (2 г)

Эстэтычнае ўспрыманне навакольнага свету. Прыгажосць прыроды ў розныя поры года (экскурсіі, мультымедыйныя прэзентацыі).

Форма і колеравыя спалучэнні ў афарбоўцы аб’ектаў прыроды: лісце, кветкі, дрэвы, насякомыя і пад.

Успрыманне твораў мастацтва (2 г)

Віды і жанры выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура; пейзаж, нацюрморт, партрэт; анімалістычны, побытавы, былінна-казачны жанры (ілюстрацыйны матэрыял на выбар настаўніка).

Архітэктурныя помнікі Беларусі (ілюстрацыйны матэрыял на выбар настаўніка).

Казачныя вобразы ў творчасці мастакоў (В. Васняцоў, І. Білібін, М. Урубель, М. Селяшчук, Н. Паплаўская, Е. Лось, В. Славук і інш.).

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Сувязь дэкору з формай і прызначэннем прадмета (ілюстрацыйны матэрыял на выбар настаўніка).

 

Практычная мастацка-творчая дзейнасць (30 г)

Засваенне тэхналагічных асаблівасцей мастацкіх тэхнік (3 г)

Прыёмы і спосабы працы графічнымі матэрыяламі (графітны аловак, туш, фламастары).

Прыёмы і спосабы працы акварэллю.

Асаблівасці выканання кампазіцый у тэхніцы «гуаш». Прыёмы і спосабы выканання вырабаў у тэхніцы «папяровая пластыка». Спосабы афарбоўкі паперы. Прыёмы трансфармацыі паперы: змінанне, згінанне, складванне, гафрыраванне, выгінанне, скручванне.

Асаблівасці выканання кампазіцый у тэхніцы «аплікацыя».

Асаблівасці выканання кампазіцый у тэхніцы «фларыстыка».

Адлюстраване на плоскасці (15 г)

Кампазіцыя (3 г)

Выбар становішча аркуша паперы ў залежнасці ад зместу кампазіцыі, памераў аб’ектаў, што адлюстроўваюцца, пластычнага вырашэння вобразаў. Гарманічнае запаўненне паверхні аркуша паперы выявамі; вылучэнне кампазіцыйнага цэнтра: цягнік, пад’ёмны кран, жырафа, кракадзіл, вавёрка, вожык (мастацкі матэрыял на выбар настаўніка).

Рытмічная арганізацыя кампазіцыі: «Ляцяць журавы», «Качка з качанятамі» (гуаш).

Прастора (3 г)

Лінейная і святлопаветраная перспектыва. Перадача глыбіні прасторы. Адлюстраванне прадметаў з улікам іх узаемнага размяшчэння ў прасторы (побач, над, пад): «Я з мамай пад парасонам», «Збіраем грыбы (ягады)», «Будуецца новы дом», «Наша вуліца» і інш. (гуаш).

Форма, прапорцыі, канструкцыя (3 г)

Перадача характэрных асаблівасцей формы плоскіх і аб’ёмных прадметаў: шырокі — вузкі, высокі — нізкі. Параўнанне прадметаў па велічыні і форме: «Ліст асіны і вярбы», «Яблыкі і грушы», «Морква і бурак», «Гарбуз і кабачок» (гуаш, акварэль).

Перадача формы, прапорцый і канструкцыі прадметаў (аб’ектаў), што адлюстроўваюцца: «Нацюрморт» (графітны аловак, туш, гелевая ручка).

Колер (6 г)

Ахраматычнія (бясколерныя) і храматычныя (каляровыя) колеры. Асноўныя і састаўныя колеры. Цёплыя і халодныя колеры. Колеравая гама. Выкарыстанне цёплай і халоднай колеравай гамы пры адлюстраванні аб’ектаў прыроды: лісце, кветкі, кусты, дрэвы, матылькі (па памяці і ўяўленні).

Выкарыстанне цёплай і халоднай колеравай гамы пры выкананні ілюстрацый да беларускіх казак: «Каток — залаты лабок», «Залатая яблынька», «Залаты птах», «З рога ўсяго многа», «Мядзведзь» і інш.

Выкарыстанне колеру ў адпаведнасці з эмацыянальным зместам вобразаў (радасны і сумны, спакойны і напружаны): «Самы вясёлы клоўн», «Самотны П’еро», «Пахмурна», «Навальніца набліжаецца», «Сонечны дзянёк».

Лепка (5 г)

Выкананне рэльефу: «Казачны дамок», «Курачка Раба», «Царэўна Лебедзь», «Крошачка-хаўрошачка». Выкарыстанне гравіроўкі пры дэкарыраванні паверхні рэльефу.

Спосабы лепкі: пластычны, канструктыўный, камбінаваны. Выкананне аб’ёмнай скульптурнай выявы: лепка спосабам «выцягванне дэталяў з цэлага кавалка гліны/пластыліну» (пластычны спосаб) — «Качка», «Курачка», «Пеўнік». Лепка спосабам «складанне цэлага з асобных частак» (канструктыўны спосаб) — «Канёк-Гарбунок», «Конік» (паводле народнай цацкі). Лепка камбінаваным спосабам — «Хлопчык (дзяўчынка) з сабачкам», «Дрэсіроўшчык і мядзведзь» і інш.

Суадносіны двух прадметаў па масе і памеры, кампазіцыйная ўзаемасувязь аб’ектаў, што адлюстроўваюцца: «Слон і сланяня», «Собака і шчаня», «Вавёрка з ваверчанятамі», «Кот у ботах і Людаед», «Беласнежка і гномы» і інш.

Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць і дызайн (7 г)

Дэкаратыўнае абагульненне раслінных і жывёльных форм. Выразанне сіметрычных элементаў без папярэдняй прамалёўкі контуру: «Кветкі і матылькі», «Рознакаляровая палянка» і інш. (аплікацыя). Выразанне элементаў з папярэдняй прамалёўкай контуру. Фрыз для ўпрыгожвання класа: «Зімачка», «Вясновыя кветкі» (аплікацыя (калектыўная работа)).

Сувязь упрыгажэння (дэкору) з формай і прызначэннем прадмета. Выкананне эскізу роспісу пано, апрацоўчай дошкі, шкатулкі для рукадзелля.

Асаблівасці стварэння дэкаратыўнай кампазіцыі з прыроднага матэрыялу: «Вясёлыя лесавічкі», «Балотная пачвара», «Лясныя звяркі» (фларыстыка).

Асаблівасці выканання рэльефнай кампазіцыі: «Пунсовая кветачка», «Папараць-кветка», «Новы год у лесе», «У запаведніку» і інш. (папяровая пластыка).

Канструяванне аб’ёмных цацак на аснове разгортак геаметрычных цел: «Дед Мароз», «Снягурка», «Мышка», «Вавёрка» і г. д. (каляровая папера).

 

Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў

Ведаць / разумець:

· адметныя асаблівасці асноўных відаў мастацтва (графіка, жывапіс, скульптура, архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);

· сродкі мастацкай выразнасці твораў графікі, жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

· назвы асноўных і састаўных колераў; эмацыянальна-вобразныя магчымасці колеру;

· правілы працы з мастацкімі матэрыяламі, інструментамі і прыладамі;

· адрозненні гуашавых і акварэльных фарбаў, прыёмы працы з дадзенымі матэрыяламі;

· прыёмы лепкі, трансфармацыі паперы, выканання аплікацыі, выцінанкі, манатыпіі і інш.;

· адметныя асаблівасці спосабаў лепкі;

· асаблівасці кампазіцыйнага размяшчэння аб’ектаў, што адлюстроўваюцца;

· законы лінейнай і святлопаветранай перспектывы;

· паслядоўнасць выканання жывапіснай, графічнай і скульптурнай (рэльефнай, аб’ёмнай) кампазіцый, аплікацыі, манатыпіі, выцінанкі і інш.;

· асноўныя кампазіцыйныя схемы, што выкарыстоўваюцца пры стварэнні вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога характару.

Умець:

· выбіраць фармат аркуша паперы і яго размяшчэнне ў залежнасці ад зместу кампазіцыі;

· поўнасцю выкарыстоўваць паверхню аркуша паперы, адлюстроўваць прадметы суразмерна фармату;

· перадаваць характэрныя асаблівасці формы прадметаў, што адлюстроўваюцца;

· састаўляць колеры, неабходныя для рэалізацыі творчай задумы;

· запаўняць малюнак колерам, не пакідаючы прабелаў паміж фігурамі і фонам;

· працаваць з мастацкімі матэрыяламі і прыладамі (гуаш, пластылін, васковая крэйда, туш, каляровая папера, клей, пэндзлі, палачкі);

· выбіраць дэкор у адпаведнасці з формай і прызначэннем прадмета;

· выбіраць аптымальныя прыёмы трансфармацыі паперы пры канструяванні аб’ёмных цацак;

· выбіраць аптымальныя спосабы лепкі;

· упрыгожваць плоскія і аб’ёмныя прадметы арнаментам;

· выконваць элементарныя правілы культуры працы (арганізацыя і ўборка працоўнага месца, акуратнае і беражлівае стаўленне да мастацкіх матэрыялаў і прылад);

· выкарыстоўваць розныя мастацкія тэхнікі для вырашэння творчай задумы;

· актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні і ацэнцы работ аднакласнікаў.

 

Выкарыстоўваць (прымяняць) у практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:

· спецыяльную (мастацтвазнаўчую) тэрміналогію (лексіку);

· рацыянальныя прыёмы рэзання паперы;

· аптымальныя прыёмы трансфармацыі паперы пры канструяванні аб’ёмных цацак;

· аптымальныя спосабы лепкі;

· розныя мастацкія тэхнікі для вырашэння творчай задумы.


 

УТВЕРЖДЕНО
Постановление Министерства образования
Республики Беларусь
27.07.2017 № 90

 

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце

«Музыка»

для IІ клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання і выхавання

 


Музыка

 

ТлумачаЛЬНАЯ ЗАПіСКА

Мэта навучання вучэбнаму прадмету “Музыка” — фарміраванне музычнай культуры навучэнцаў як часткі іх духоўнай культуры.

Кампаненты мэты:

· адукацыйны — засваенне музычнага мастацтва праз авалоданне музычнымі ведамі; слухацкімі, выканальніцкімі і кампазітарскімі ўменнямі; засваенне мастацкага спосабу пазнання свету;

· выхаваўчы — выхаванне любові да музыкі, мастацтва; прысваенне чалавекам, які расце, каштоўнасцей, закладзеных у змесце твораў мастацтва;

· развіццёвы — развіццё музычных, камунікатыўных, творчых здольнасцей; развіццё самастойнасці і ініцыятыўнасці ў вырашэнні творчых задач.

Звышзадачай вучэбнага прадмета “Музыка” з’яўляецца выяўленне цеснай сувязі музыкі і жыцця (Д. Б. Кабалеўскі). Вырашэнне звышзадачы ажыццяўляецца праз выяўленне жыццёвых вытокаў і жыццёвага зместу музыкі, а таксама праз прымяненне ў рэальным жыцці набытых у працэсе навучання ведаў, уменняў, вопыту музычнай і мастацкай дзейнасці.

Задачы вучэбнага прадмета “Музыка”:

1. Фарміраванне прадметнай (музычнай) кампетэнцыі: выхаванне любові да музыкі, засваенне музычнага мастацтва (авалоданне музычнымі ведамі, слухацкімі, выканальніцкімі і кампазітарскімі ўменнямі), развіццё музычных здольнасцей.

Задача вырашаецца праз:

– фарміраванне ўяўленняў аб музыцы як самакаштоўным відзе мастацтва, яе змесце і выразнай мове;

– фарміраванне ўменняў слухаць, выконваць, ствараць музыку;

– развіццё музычных здольнасцей;

– набыццё вопыту ажыццяўлення музычнай дзейнасці.

2. Фарміраванне надпрадметнай (мастацкай) кампетэнцыі: развіццё мастацкага густу, набыццё вопыту самастойнай мастацка-творчай дзейнасці.

Задача вырашаецца праз:

– фарміраванне ўяўленняў аб музыцы як неад’емнай частцы мастацкай культуры, агульнасці зместу розных відаў мастацтва, адрозненнях у іх выразных мовах;

– засваенне мастацкага спосабу пазнання свету;

– развіццё мастацкіх здольнасцей;

– набыццё вопыту мастацка-творчай дзейнасці.

3. Фарміраванне метапрадметнай кампетэнцыі: развіццё камунікатыўных, творчых, аналітычных здольнасцей; уменняў вырашаць праблемы, несці адказнасць за вынікі індывідуальнай і калектыўнай работы.

Задача вырашаецца праз:

– фарміраванне ўяўленняў аб цеснай сувязі музыкі (мастацтва) з жыццём;

– набыццё вопыту вырашэння жыццёвых задач у працэсе мастацкай дзейнасці (у індывідуальнай, групавой і калектыўнай формах);

– развіццё камунікатыўных і творчых уменняў;

– набыццё вопыту змястоўнай ацэнкі вучэбнай (музычнай) дзейнасці.

Спецыфіка вучэбнага прадмета “Музыка” праяўляецца ў адначасовым вырашэнні ўсяго комплексу задач у працэсе навучання.

Прынцыпы навучання і адбору зместу.

Навучанне вучэбнаму прадмету “Музыка” ажыццяўляецца на аснове наступных прынцыпаў:

– Прынцыпу цэласнасці, у адпаведнасці з якім музыка ў працэсе навучання разглядаецца ў адзінстве яе складнікаў: зместу, формы, жанравай асновы і выразнай мовы. Прынцып цэласнасці рэалізуецца праз тэматычную пабудову зместу вучэбнага прадмета. Усе тэмы аб’яднаны інтанацыйнай прыродай музыкі; у кожнай з іх інтанацыя выяўляе адно або некалькі сваіх значэнняў.

– Прынцыпу полімастацкасці, які дазваляе выйсці за межы прадметнага зместу і разгледзець музыку ў якасці аднаго з праяўленняў мастацкай культуры і ва ўсім багацці яе ўзаемасувязей з іншымі відамі мастацтва. У працэсе навучання акцэнтуецца ўвага на функцыях музыкі, якія з’яўляюцца агульнымі для мастацтва і мастацкай дзейнасці ў цэлым. Прынцып прадугледжвае пашырэнне і паглыбленне зместу навучання і выхавання за кошт узаемадзеяння і ўзаемаўзбагачэння розных відаў мастацтва. Узаемадзеянне мастацтваў выстройваецца вакол агульнага сэнсавага стрыжня, у якасці якога выступае тэматызм, што структуруе змест вучэбнага прадмета.

– Прынцыпу сувязі з жыццём, у адпаведнасці з якім успрыманне музыкі (мастацтва) разглядаецца ў якасці мастацка-вобразнага аналага жыцця, а музычная творчая дзейнасць — у якасці працэсу мадэліравання вырашэння жыццёвых праблем. Сацыякультурны кантэкст узнікнення і існавання музычнага мастацтва становіцца неад’емнай часткай зместу вучэбнага прадмета; веды і ўменні з’яўляюцца сродкам пранікнення навучэнцаў у свет музыкі, а праз яго — у разнастайныя праблемы жыцця. Прынцып сувязі з жыццём выступае ў якасці звышзадачы і генеральнай лініі навучання вучэбнаму прадмету.

Адбор зместу навучання вучэбнаму прадмету “Музыка” ажыццяўляецца ў апоры на прынцыпы мастацкай дыдактыкі — прынцыпы мастацкасці, вобразнасці, асацыятыўнасці, інтанацыйнасці і імправізацыйнасці.

Раздзелы, якія вывучаюцца.

1 клас: “Свет гукаў”, “Як расказвае музыка”, “З чаго вырасла музыка”, “Пра што расказвае музыка”.

2 клас: “Сродкі музычнай выразнасці”, “Падарожжа ў музычныя краіны — Оперу, Балет, Сімфонію, Канцэрт”.

3 клас: “Песенны, танцавальны і маршавы характар музычнай мовы”, “Інтанацыя”, “Развіццё музыкі”, “Будова (формы) музыкі”.

Асаблівасці арганізацыі навучання.

Навучанне вучэбнаму прадмету “Музыка” ажыццяўляецца праз выкарыстанне метадаў праблематызацыі і мадэліравання мастацка-творчага працэсу (Л. В. Шкаляр).

Праблематызацыя зместу вучэбнага прадмета забяспечвае разгляд музычных твораў у якасці адказаў на жыццёвыя пытанні, пададзеныя ў эмацыянальна-вобразнай форме. Выкарыстанне метаду прадугледжвае даследаванне працэсу паходжання музыкі, прасочванне працэсу ўзнікнення з’яў і абазначэння паняццяў. Метад дазваляе ператварыць урок музыкі ў жывы даследчы працэс, падвесці навучэнцаў да разумення заканамернасцей музычнай мовы як сістэмы мастацкіх сімвалаў, музычнай формы як асаблівай арганізацыі гэтых сімвалаў.

Метад мадэліравання мастацка-творчага працэсу накіраваны на ўзнаўленне працэсуальнасці музычных з’яў, забяспечвае дзейнаснае спасціжэнне музычнага мастацтва. На аснове пранікнення ў сутнасць мастацтва і яго заканамернасці аднаўляецца сам працэс паходжання мастацтва. Метад мадэліравання мастацка-творчага працэсу перамяшчае акцэнты з вывучэння вучэбнага матэрыялу на творчыя праяўленні навучэнцаў, дазваляе ім самастойна даследаваць працэсы музычнай творчасці на аснове рэфлексіі дзейнасці кампазітара, выканаўцы, слухача.

У рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу метады праблематызацыі і мадэліравання мастацка-творчага працэсу спалучаюцца з праектнымі формамі і метадамі работы.

Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца вучэбныя заняткі. Прытрымліванне прынцыпу “навучанне мастацтву ў формах самога мастацтва” вызначае прыярытэт арганізацыйных форм, якія адпавядаюць прыродзе мастацтва (урок-канцэрт, урок-гульня, урок-майстэрня, урок-тэатралізацыя, урок-кліп і інш.). У рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу шырокае распаўсюджванне атрымліваюць такія формы, як фасілітацыйныя дыскусіі і мастацка-творчыя праекты.

Фасілітацыйныя дыскусіі накіраваны на развіццё самастойнасці навучэнцаў у працэсе засваення вучэбнага матэрыялу, садзейнічаюць развіццю крытычнага мыслення, даследчыцкіх і камунікатыўных уменняў. Мастацка-творчыя праекты прадугледжваюць самастойнае вырашэнне навучэнцамі вучэбнай задачы, забяспечваюць развіццё самастойнасці, здольнасці да самаарганізацыі, гатоўнасці да супрацоўніцтва, стваральнай дзейнасці, садзейнічаюць выкарыстанню набытага вопыту для вырашэння жыццёвых праблем.

Змест вучэбнага прадмета (па класах).

Вучэбны прадмет “Музыка” вывучаецца ў колькасці 1 гадзіна на тыдзень. Працэс навучання музыцы раздзелены на этапы, якія адпавядаюць гадам навучання.

Змест вучэбнага прадмета ўключае:

– прадметныя веды і ўменні (у галіне музычнага мастацтва);

– надпрадметныя веды і вядучыя ўменні (у галіне мастацкай культуры);

– метапрадметныя (жыццёвыя) веды і ўменні (знаходзіць рашэнне праблем, браць на сябе адказнасць і інш.).

Прадметныя веды і ўменні забяспечваюць цэласнае спасціжэнне музычнага мастацтва; надпрадметныя веды і вядучыя ўменні — магчымасць арыентавацца ў разнастайнасці праяўленняў мастацкай культуры, актыўнае самавыяўленне ў мастацкай творчасці; метапрадметныя (жыццёвыя) веды і ўменні — эфектыўнае вырашэнне жыццёвых праблем.

Змест вучэбнага прадмета пабудаваны па лінейна-канцэнтрычным прынцыпе. На кожным этапе навучання пашыраюцца і паглыбляюцца ўяўленні навучэнцаў аб змесце, жанравай аснове, формах і выразнай мове музычнага мастацтва, удасканальваюцца ўменні ўспрымання і практычнай музычнай (мастацкай) дзейнасці.

Стрыжнёвай асновай зместу вучэбнага прадмета з’яўляецца тэматызм, у аснове якога ляжыць распрацаваная Д. Б. Кабалеўскім сістэма абагульненых уяўленняў аб музыцы як аб важнай частцы жыцця грамадства і самакаштоўным відзе мастацтва.

Першы год навучання забяспечвае фарміраванне агульнага ўяўлення аб музыцы як аб “мастацтве інтануемага сэнсу» (Б. У. Асаф’еў). У працэсе навучання фарміруюцца першасныя ўяўленні аб выразнасці гукавога аблічча свету, аб жыццёвых вытоках музыкі, яе ўсеабдымным змесце, багатай палітры выразных сродкаў, першасных музычных жанрах. Успрыманне і практычная музычная дзейнасць забяспечваюць засваенне пазіцый кампазітара, выканаўцы, слухача ў цэласнасці музычнай камунікацыі.

Фарміруюцца наступныя элементы кампетэнцый:

веды (на ўзроўні ўяўленняў) аб:

– гукавой палітры навакольнага свету;

– усеабдымным змесце музыкі, яе жыццёвых вытоках;

– пульсацыі як жыццёвай з’яве і яе праяўленні ў музыцы;

– першасных музычных жанрах;

– выразнай мове музычнага мастацтва;

уменні:

– эмацыянальна ўспрымаць і разумець музычныя творы;

– выразна выконваць песні і інструментальныя кампазіцыі;

– актыўна праяўляць сябе ў мастацкай творчасці.

На другім годзе навучання ажыццяўляецца канкрэтызацыя ўяўленняў аб выразнай мове музычнага мастацтва. На аснове набытага вопыту практычнай музычнай дзейнасці ўводзяцца тэрміны, якія абазначаюць асноўныя сродкі музычнай выразнасці (рытм, тэмп, тэмбр, лад, рэгістр, дынаміка). Ажыццяўляецца азнаямленне з жанрамі прафесіянальнай музыкі — операй, балетам, сімфоніяй, канцэртам. Фарміруюцца ўяўленні аб інструментах сімфанічнага аркестра.

Фарміруюцца наступныя элементы кампетэнцый:

веды (на ўзроўні ўяўленняў) аб:

– сродках музычнай выразнасці, іх ролі ў “будаўніцтве” гістарычна сфарміраваных музычных форм;

– жанрах прафесіянальнай музыкі (оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце);

– інструментах сімфанічнага аркестра;

уменні:

– эмацыянальна ўспрымаць і разумець музычныя творы;

– выразна выконваць песні і інструментальныя кампазіцыі;

– актыўна праяўляць сябе ў мастацкай творчасці.

Змест трэцяга года навучання накіраваны на фарміраванне ўяўленняў аб музыцы як частцы мастацкай культуры. Засвойваюцца катэгорыі і паняцці, уласцівыя розным відам мастацтва (форма, інтанацыя, кампазіцыя, рытм і інш.).

Фарміруюцца наступныя элементы кампетэнцый:

веды (на ўзроўні ўяўленняў) аб:

– песеннасці, танцавальнасці, маршавасці;

– інтанацыі і яе розных значэннях;

– крыніцах і спосабах развіцця музыкі;

– музычным формаўтварэнні, разнастайнасці музычных форм;

уменні:

– вызначаць песенную, танцавальную, маршавую аснову музычных твораў;

– ствараць, выконваць, успрымаць інтанацыі рознага характару з выкарыстаннем магчымасцей розных відаў мастацтва;

– назіраць за развіццём музыкі, самастойна ажыццяўляць яе развіццё;

– увасабляць творчую задуму ў музычнай (мастацкай) форме;

– эмацыянальна ўспрымаць і разумець музычныя творы;

– выразна выконваць песні і інструментальныя кампазіцыі;

– актыўна праяўляць сябе ў мастацкай творчасці.

З мэтай захавання і жывога існавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў кожным класе засвойваецца рамачны змест, што забяспечвае набыццё вопыту каляндарна-абрадавых дзеянняў у адпаведнасці з традыцыямі рэгіёна.

Лінейна-канцэнтрычны прынцып пабудовы зместу вучэбнага прадмета “Музыка” абумоўлівае выкарыстанне наступных відаў дзейнасці на працягу ўсяго перыяду навучання: слуханне, спеў, ігра на музычных інструментах, пластычнае інтанаванне, свабоднае дырыжыраванне, стварэнне, імправізацыя, рытмадэкламацыя, тэатралізацыя, слоўнае, графічнае, пластычнае мадэліраванне, іншыя віды мастацкай дзейнасці.

Ацэначная дзейнасць выступае ў якасці сувязнага звяна паміж пазнавальнай і пераўтваральнай дзейнасцю і з прычыны гэтага з’яўляецца неад’емнай часткай мастацкай творчасці. Навучанне вучэбнаму прадмету ў рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу прадугледжвае пашырэнне прасторы ацэначнай дзейнасці за кошт шырокага выкарыстання самаацэнкі і ўзаемаацэнкі.

 

I паўгоддзе
сродкі музычнай выразнасці
(16 г)

Прыкладнае планаванне тэмы

Як кампазітары, выканаўцы і слухачы разумеюць адзін аднаго (1 г). Выразная мова музычнага мастацтва. Выкарыстанне выразнай мовы музыкі ў дзейнасці кампазітара, выканаўцы, слухача.

Мелодыя — каралева музыкі (2 г). Роля мелодыі ў музычным творы. Магчымасць выканання мелодыі голасам і на музычных інструментах. Розныя спосабы адлюстравання вышыні і працягласці гукаў. Ноты. Нотны стан. Розныя спосабы фіксацыі (запісу) мелодыі.

Рытм — залаты ключык музыкі (2 г). Пульсацыя ў музыцы. Моцныя і слабыя долі. Рытм як першааснова музычнай мовы. Розныя спосабы запісу рытмічных малюнкаў. Сістэма працягласцей. Рытмасклады. Спосабы запісу і чытання рытмічных малюнкаў. Рытмічны акампанемент.

Лад — гармонія, парадак паміж гукамі (2 г). Лад як сродак музычнай выразнасці. Мажор. Мінор. Роля лада ў стварэнні музычнага вобраза. Абумоўленасць выбару лада зместам музыкі.

Тэмп у жыцці і ў музыцы (2 г). Тэмп як сродак музычнай выразнасці. Роля тэмпу ў стварэнні музычнага вобраза. Абумоўленасць выбару тэмпу зместам музыкі.

Сіла гуку (дынамічныя адценні) (2 г). Дынаміка як сродак музычнай выразнасці. Роля дынамікі ў стварэнні музычнага вобраза. Дынамічныя адценні. Абумоўленасць выбару сілы гуку зместам музыкі.

Рэгістр — краіна гукаў: высокіх, сярэдніх і нізкіх (2 г). Рэгістр як сродак музычнай выразнасці. Роля рэгістра ў стварэнні музычнага вобраза. Абумоўленасць выбару рэгістра зместам музыкі.

Тэмбр — афарбоўка музычных галасоў (2 г). Тэмбр як сродак музычнай выразнасці. Вакальныя і інструментальныя тэмбры. Роля тэмбру ў стварэнні музычнага вобраза. Абумоўленасць выбару тэмбру зместам музыкі.

Падагульняючы ўрок па тэме “Сродкі музычнай выразнасці” (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

“Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь”. Муз. Н. Сакалоўскага, сл. М. Клімковіча і У. Карызны.

Беларускія народныя песні “Ляцелі гусёлкі”, “Перапёлачка”, “Запражыце сівых коней”, “Грушка”, “Каляда, каляда, дай, баба, пірага”, “Ішла Каляда”, “Го-го-го, каза”, “Люлі, люлі, цэлы дом спіць”.

“Песня о Родине”. Муз. і сл. С. Галкінай.

“Родны бусел”. Муз. С. Галкінай, сл. Н. Галіноўскай.

“Кружева осенние”. Муз. і сл. Я. Жабко.

“Звуки музыки”. Муз. Р. Роджэрса, рускі тэкст М. Цэйтлінай.

“Куркі”. Муз. Л. Шлег, сл. А. Вольскага.

“Белочки”. Муз. З. Левінай, сл. Л. Някрасавай.

“Пешки — крепкие орешки”. Муз. Г. Струвэ, сл. В. Кручкова.

“Ежики смеются”. Муз. В. Дарохіна, сл. К. Чукоўскага.

“Крокодил и Чебурашка”. Муз. І. Арсеева.

“Мама”. Муз. Ж. Буржаа і Т. Папа, сл. Ю. Энціна.

“Карусель”. Муз. Д. Кабалеўскага, сл. І. Рахіла.

“Попутная песня”. Муз. М. Глінкі, сл. Н. Кукальніка.

“Веселые путешественники”. Муз. М. Старакадамскага,
сл. С. Міхалкова.

“Игра в гостей”. Муз. Д. Кабалеўскага, сл. І. Рахіла.

“Форель”. Муз. Ф. Шуберта, пер. В. Кастамарава.

“Сурок”. Муз. Л. ван Бетховена, сл. Н. Райскага.

“Воздушная песня”. Муз. М. Старакадамскага, сл. Я. Далматоўскага.

“Малиновка”. Муз. Л. ван Бетховена, сл. Г. Бюргера.

“Цымбалісты”. Муз. Ю. Семянякі, сл. Э. Агняцвет.

“Музыканты”. Муз. А. Рэмізоўскай, сл. Э. Агняцвет.

“Зіма”. Муз. І. Лучанка, сл. Я. Коласа.

“Зимушка-зима”. Муз. А. Маркелава, сл. Т. Сучковай.

“Песенька Дзеда-барадзеда”. Муз. Л. Захлеўнага, сл. А. Вольскага.

“Батлеемска зорка”. Муз. і сл. Я. Петрашэвіча.

І. Жыновіч. “Мелодыя”.

В. Карэтнікаў. “Маленькі каўбой”.

Д. Кабалеўскі. “Зайчык дражніць медзведзяня”.

С. Майкапар. “Рэха ў гарах”.

Б. Дварыёнас. “Драўляны конік”.

В. Салманаў. “Раніца ў лесе”, “Вечар”.

Э. Грыг. “Танец эльфаў”.

С. Пракоф’еў. Сімфанічная казка “Пеця і воўк”.

Л. ван Бетховен. “Вясёлая. Сумная”.

Спосабы дзейнасці: слуханне музычных твораў з наступным аналізам сродкаў музычнай выразнасці; параўнанне гучання мелодыі, якая выконваецца з акампанементам і без акампанементу; пластычнае інтанаванне мелодый (з узыходным, сыходным, скачкападобным рухам); выкананне рытмічных малюнкаў пры дапамозе гучальных жэстаў і рытмаскладоў; графічнае адлюстраванне рытму на пісьме; запіс нот на нотаносцы; адлюстраванне рытмаформул чацвяртнымі і восьмымі працягласцямі; рытмадэкламацыя вершаваных тэкстаў; выкананне рытмічных партытур з выкарыстаннем “гучальных” жэстаў; агучванне графічных запісаў мелодыі голасам і на гукавышынных музычных інструментах; выкананне рытмічных малюнкаў на фортэ і на піяна (гучальнымі жэстамі, голасам і на інструментах); выкананне рытмічнага акампанементу да песні; перадача асаблівасцей выразнай мовы музычнага твора пры дапамозе колеру, слова, пластыкі; колеравае і пластычнае мадэліраванне гучных і ціхіх гукаў; слуханне музычных твораў у выкананні розных вакальных галасоў, розных інструментаў; слоўнае апісанне гучання інструментаў; суаднясенне тэмбраў музычных інструментаў з канкрэтнымі вобразамі; вызначэнне вакальных і інструментальных тэмбраў у працэсе слухання музыкі; развучванне і выразнае выкананне твораў; выкананне песень з элементамі тэатралізацыі; інструментальная імправізацыя на зададзеную тэму з выкарыстаннем выразных магчымасцей дынамікі, тэмпу, рэгістра; стварэнне мадэлі мелодыі да вершаванага тэксту, аргументаваны адбор сродкаў музычнай выразнасці; стварэнне мелодыі на словы двухрадкоўяў, чатырохрадкоўяў.

 

 

Патрабаванні да вынікаў
вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

Навучэнцы павінны:

мець уяўленні аб:

сродках музычнай выразнасці (мелодыі, рытме, ладзе, тэмпе, дынаміцы, рэгістры, тэмбры);

сістэме працягласцей;

дынамічных адценнях;

умець:

(група прыватных уменняў)

вызначаць сродкі музычнай выразнасці (лад, тэмп, дынаміку, рэгістр, тэмбр) у працэсе слухання музыкі;

свядома выкарыстоўваць сродкі музычнай выразнасці (лад, тэмп, дынаміку, рэгістр, тэмбр) у выканальніцкай дзейнасці;

узнаўляць і запісваць простыя рытмічныя малюнкі;

выконваць песню з рытмічным акампанементам;

самастойна мадэліраваць мастацкі вобраз, выкарыстоўваючы выразныя і выяўленчыя магчымасці мелодыі, рытму, лада, тэмпу, дынамікі, рэгістра, тэмбру;

эмацыянальна адгукацца на гучанне музыкі, даваць характарыстыку музычнаму вобразу;

(група ключавых уменняў)

выкарыстоўваць сродкі музычнага мастацтва для творчага самавыяўлення;

удзельнічаць у арганізацыі і выкананні калектыўных творчых работ;

даваць змястоўную ацэнку вынікам індывідуальнай і калектыўнай мастацкай дзейнасці;

выкарыстоўваць набыты вопыт:

у працэсе аналізу выразнай мовы мастацкіх тэкстаў;

у дамашнім музіцыраванні;

пры рэалізацыі даследчых, мастацка-творчых праектаў.

 

II паўгоддзе
Падарожжа ў музычныя краіны — Оперу, Балет, Сімфонію, Канцэрт
(18 г)

Прыкладнае планаванне тэмы

Песня, танец, марш запрашаюць у падарожжа (1 г). Песня, танец, марш як першасныя жанры музыкі. Выразныя асаблівасці песні, танца, марша.

Інструменты сімфанічнага аркестра (2 г). Сімфанічны аркестр. Групы інструментаў сімфанічнага аркестра. Выразныя магчымасці сімфанічнага аркестра. Роля дырыжора.

Музычнае падарожжа ў краіну Оперу (3 г). Опера. Характэрныя асаблівасці оперы. Оперныя нумары. Песня, танец, марш у оперным спектаклі. Асаблівасці існавання песні, танца, марша ў оперы.

Музычнае падарожжа ў краіну Балет (3 г). Балет. Характэрныя асаблівасці балета. Роля пластычных сродкаў у стварэнні мастацкага вобраза. Танец, марш у балетным спектаклі. Асаблівасці існавання танца, марша ў балеце.

Музычнае падарожжа ў краіну Сімфонію (2 г). Сімфонія. Характэрныя асаблівасці сімфоніі. Асаблівасці існавання песні, танца, марша ў сімфоніі. Магчымасць ператварэння мелодыі песні ў тэму сімфоніі.

Музычнае падарожжа ў краіну Канцэрт (2 г). Канцэрт. Характэрныя асаблівасці канцэрта. Прынцып спаборніцтва ў канцэрце. Роля аркестра і інструмента, які саліруе.

Як сябруюць з музыкай іншыя віды мастацтва (3 г). Узаемасувязь музыкі з іншымі відамі мастацтва. Узаемапранікненне мастацтваў. Мюзікл. Музыка кіно і тэлебачання.

Куды прывялі нас песня, танец, марш (1 г). Опера, балет, сімфонія, канцэрт — жанры прафесіянальнай музыкі.

Падагульняючы ўрок па тэме “Падарожжа ў музычныя краіны — Оперу, Балет, Сімфонію, Канцэрт” (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

Беларускія народныя песні: “Саўка ды Грышка”, “Кума мая, кумачка”, “Стара бабуленька козліка мела”, “Пайшоў Ясь наш на лужок”, “Вясна-красна, а зіма хараша”, “Чаму табе, Масленка, ды не сем нядзель?”, “Вяснянка”, “Чырвонае кока”, “Ды была ў бабкі курка рабенька”, “Памажы, Божа, нам вясну гукаць”.

Украінская народная песня “Журавель”.

Руская народная песня “Уж как по мосту-мосточку”.

“Студзень”. Муз. М. Наско, сл. А. Дзеружынскага.

“Шпак”. Муз. М. Анцава, сл. Я. Журбы.

“Липка”. Муз. М. Красева, сл. П. Варанько, пер. з украінскай С. Маршака.

“Мульцікі-пульцікі”. Муз. і сл. Я. Жабко.

“Бу-ра-ти-но!”. Муз. А. Рыбнікава, сл. Ю. Энціна (з тэлефільма “Прыгоды Бураціна”).

“Хрыстос Васкрос”. Муз. і сл. Л. Кебіч.

“Наша Перамога”. Муз. А. Чыркуна, сл. У. Карызны.

“Наш край”. Муз. Д. Кабалеўскага, сл. А. Прышэльца.

“Прекрасен мир поющий”. Муз. Л. Абелян, сл. В. Сцяпанава.

Аўстрыйская народная песня “Козлік”.

“Прынц і Ружа”. Муз. М. Сацура, сл. Л. Дранько-Майсюка.

Нямецкая народная песня “Наш оркестр”.

Р. Пукст. “Дзіцячы танец і хор”, “Піянерская полька” (з оперы “Марынка”).

Я. Глебаў. “Бульба” (з балета “Мара”).

Я. Глебаў. Адажыа з балета “Маленькі прынц”.

А. Хадоска. “Бураціна”, “Карабас” (з балета “Залаты ключык”).

М. Чуркін. Сімфаньета “Беларускія карцінкі” (фінал).

М. Каваль. Фрагменты з оперы “Воўк і сямёра казлянят” (тэмы Малыша, Балбатушкі, Усёзнайкі, Таптушкі, Бадайкі. Калыханка Мамы-казы, Два хоры казлянят, сцэна “Гульні казлянят і напад Воўка”, “Ваяўнічы марш”, фінал).

Д. Кабалеўскі. Канцэрт № 3 для фартэпіяна з аркестрам (ч. II).

М. Красеў. Заключны хор з оперы “Муха-цакатуха”.

М. Глінка. Марш Чарнамора з оперы “Руслан і Людміла”.

М. Рымскі- Корсакаў. “Тры цуды” (з оперы “Казка пра цара Салтана”).

П. Чайкоўскі. Сімфонія № 2 (ч. IV).

П. Чайкоўскі. Хор сялян з оперы “Яўген Анегін”.

П. Чайкоўскі. Неапалітанскі танец з балета “Лебядзінае возера”.

П. Чайкоўскі. Марш з балета “Шчаўкунчык”.

П. Чайкоўскі. “Вальс” (з балета “Спячая прыгажуня”).

А. Глазуноў. Сімфонія № 1 (ч. II).

С. Пракоф’еў. “Вальс”, “Поўнач” (з балета “Папялушка”).

Ж. Бізэ. Марш Тарэадора з оперы “Кармэн”.

В. А. Моцарт. Каваціна Фігара з оперы “Вяселле Фігара”.

Спосабы дзейнасці: вызначэнне жанравай асновы оперных, балетных нумароў; слуханне і аналіз оперных нумароў у выкананні мужчынскіх і жаночых галасоў; слуханне і выяўленне жанравай асновы фрагментаў сімфоній, канцэртаў; назіранне за “жыццём” народных песень у оперы, сімфоніі, канцэрце; падбор выразных рухаў, якія адпавядаюць характару музыкі; суправаджэнне гучання оперных, балетных нумароў ігрой на дзіцячых музычных інструментах; аналіз оперных, балетных нумароў на прадмет узаемадзеяння ў іх розных відаў мастацтва; слуханне і аналіз музычнай мовы сімфоній, канцэртаў; выяўленне асаблівасцей існавання песні, танца, марша ў сімфоніі, канцэрце; вызначэнне тэмбраў інструментаў сімфанічнага аркестра; характарыстыка тэмбраў музычных інструментаў, якія “ўдзельнічаюць” у стварэнні вобразаў герояў сімфанічнай казкі; вызначэнне тэмбраў інструментаў аркестра народных інструментаў; назіранне за “спаборніцтвам” інструмента, які саліруе, і аркестра ў канцэрце; развучванне і выкананне на музычных інструментах рытмічнай двухгалоснай (трохгалоснай) кампазіцыі з танцавальнай або маршавай жанравай асновай (на выбар настаўніка); выкананне песень з элементамі тэатралізацыі і інструментальным суправаджэннем; мадэліраванне мастацка-творчага працэсу па стварэнні опернага, балетнага спектакля, сімфанічнай казкі на вядомы казачны сюжэт; стварэнне макета дэкарацый для опернага, балетнага спектакля (на выбар навучэнцаў).


Патрабаванні да вынікаў
вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

Навучэнцы павінны:

мець уяўленні аб:

· жанрах прафесіянальнай музыкі (оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце);

· групах інструментаў сімфанічнага аркестра;

· саставе аркестра народных інструментаў;

умець:

(група прыватных уменняў)

· распазнаваць жанры песні, танца, марша ў працэсе ўспрымання фрагментаў з оперы, балета, сімфоніі, канцэрта;

· вызначаць па гучанні асобныя інструменты сімфанічнага аркестра;

· сачыць за спаборніцтвам інструмента, які саліруе, і аркестра ў ка







Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.