Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







УМЕННІ, НАВЫКІ, СПОСАБЫ ДЗЕЙНАСЦІ





Страявыя практыкаванні. Разлік на «першы – другі»; размыканне і змыканне прыстаўным крокам; перастраенні з адной шарэнгі ў дзве і назад; перамяшчэнне ў калоне па адным з выкананнем каманд: «У абход – шагам марш!», «Проціходам налева (направа) – марш!», «Па дыяганалі – марш!».

Агульнаразвіццёвыя практыкаванні. Рыўковыя і кругавыя рухі рукамі, махавыя рухі нагамі з зыходнага становішча стоячы; выпады наперад, убок, назад з адначасовым падыманнем рук у бакі, уверх, адвядзеннем назад; кругавыя рухі рукамі ў выпадах; нахілы ўперад з зыходнага становішча «седзячы», «стоячы, ногі разам, ногі паасобку»; комплексы практыкаванняў ранішняй гімнастыкі і фізкультурных мінутак.

Хадзьба. На насках рукі на поясе, за галаву, уверх, у бакі; у паўпрысядзе, на знешнім баку ступні, з высокім падыманнем бядра, прыстаўным крокам управа і ўлева.

Бег. На месцы, па разметках, «змейкай» і «васьмёркай», на зададзеную адлегласць і час; 30 м з высокага старту; чаўночны бег 4х9 м.

Скачкі. На дзвюх нагах па разметках; на адной назе «па класах» (квадратах); у глыбіню з мяккім прызямленнем; праз кароткую і доўгую скакалку; у даўжыню з месца штуршком дзвюма нагамі і з разбегу.

Кіданне. Набіўнога мяча 0,5 кг дзвюма рукамі ад грудзей і знізу наперад-уверх з зыходнага становішча «стоячы ногі на шырыні плячэй тварам у бок кідання»; кіданне малога мяча з месца на далёкасць з зыходнага становішча «стоячы тварам у бок кідання», на зададзеную адлегласць, у гарызантальную і вертыкальную цэль (гімнастычны абруч) з адлегласці 3–4 м.

Лажанне. Па нахіленай гімнастычнай лаўцы ва ўпоры стоячы на каленях, ва ўпоры прысеўшы; па гімнастычнай сценцы ў гарызантальным напрамку прыстаўным крокам з папераменным перахопліваннем рук, у вертыкальным напрамку рознаіменным і аднайменным спосабамі; падцягванне на руках лежачы на жываце і бёдрах на гарызантальнай гімнастычнай лаўцы; падцягванне на перакладзіне ў вісе (хлопчыкі), у вісе стоячы (дзяўчынкі).

Акрабатычныя практыкаванні. Хуткая групоўка з асноўнай стойкі, рукі ўверсе далонямі наперад, з упору прысеўшы, з зыходнага становішча «лежачы на спіне, рукі ўверсе далонямі наперад»; кулёк наперад у групоўцы; стойка на лапатках сагнуўшы ногі; са стойкі на лапатках сагнуўшы ногі перакат наперад ва ўпор прысеўшы; перакат убок прагнуўшыся з зы- ходнага становішча «лежачы на грудзях, рукі ўверх», убок у групоўцы са стойкі на каленях.

Элементы спартыўных і рухомых гульняў. Перакідванне з рукі ў руку тэніснага мяча; падкідванне ўверх тэніснага мяча з наступнай лоўляй яго дзвюма рукамі.

Кідкі валейбольнага мяча[7] адной і дзвюма рукамі адно аднаму з лоўляй дзвюма рукамі; падкідванне валейбольнага мяча і лоўля дзвюма рукамі з двума-трыма хлапкамі, з адскокам ад падлогі, з адным-двума крокамі ўправа і ўлева, з паваротам на 180°; перакідванне мяча праз сетку дзвюма рукамі ад грудзей, ад галавы, адной рукой ад пляча; удары мячом аб падлогу адной рукой з высокім, сярэднім і нізкім адско- кам; кідкі мяча адной і дзвюма рукамі ў вертыкальную цэль (гімнастычны абруч, ніжні край якога на вышыні 1,5–2 м ад падлогі).

Вядзенне футбольнага мяча[8] адной нагой, папераменна правай і левай нагой па прамой, «змейкай»; чаўночны бег з вядзеннем мяча. Вядзенне адначасова двух мячоў. Спыненне мяча, які коціцца, правай і левай нагамі. Перадачы мяча ў парах адно аднаму правай і левай нагамі. Удары па нерухомым мячы ўнутраным бокам ступні з пападаннем у вароты.

Перамяшчэнне на лыжах. Пастраенне з лыжамі ў руках у шарэнгу, у калону па адным; надзяванне лыж на снезе; павароты пераступаннем на месцы; перамяшчэнне на лыжах ступаючым і слізгальным крокам; спускі на лыжах з горак з невялікім ухілам; пад’ём у гару ступаючым крокам.

Плаванне. Прысяды з пагружэннем у ваду з галавой; выдых у ваду з паваротам галавы; даставанне прадметаў з дна, расплюшчваючы вочы ў вадзе; слізганне лежачы на грудзях, на спіне; рухі ног спосабам «кроль» з апорай рукамі аб дно, борцік басейна або з падтрымкай партнёра; слізганне пасля адштурхоўвання з рухамі ног спосабам «кроль» на спіне, на грудзях; узгодненыя рухі рук з дыханнем стоячы на дне і ў спалучэнні з хадзьбой; плаванне з апорай адной і дзвюма рукамі аб дошку; плаванне з дапамогай ног і грабкоў адной рукой з рознымі палажэннямі другой рукі; саскок з борціка ў ваду ўніз нагамі з розным становішчам рук; спад у ваду з зыходнага становішча «седзячы на борціку, рукі ўверсе».

РАЗВІЦЦЁ РУХАЛЬНЫХ ЗДОЛЬНАСЦЕЙ

Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

Гульні і гульнявыя заданні для ўдасканалення каардына- цыйных здольнасцей: «Паспрабуй злаві», «Прыдумай сам», «Мяч збоку», «Забаронены рух», «Мы – вясёлыя рабяты», «Карусель», «Забаўнікі», «Фігуры», «Па сцежцы»,«Хто як ходзіць?», «Карлікі і веліканы», «Хто лішні?».

Гульні і гульнявыя заданні з бегам: «Хутка вазьмі – хутка пакладзі», «Займі свае месцы», «Перамяні прадмет», «Бег за сцяжкамі», «Каршун і квактуха», «Пасадка бульбы», «Мы – вясёлыя рабяты», «Коннікі-спартсмены».

Гульні і гульнявыя заданні са скачкамі: «Скакуны», «Човен», «Пераскачы цераз ручаёк», «Конікі», «Парашутысты», «Верабейчыкі-паскакунчыкі», «Скачкі па палосках», «Воўк у рове», «Вудачка скачковая», «Зайцы ў агародзе».

Гульні і гульнявыя заданні з кіданнем: «Лаві мяч», «Цэлься без промаху», «Перадаў – сядай», «Пагрузка кавуноў», «Гонка мячоў», «Трапны снайпер», «Па мішэнях».

Гульні і гульнявыя заданні з лажаннем: «З мячом пад дугой», «Перапаўзі – не ўпусці», «Хто хутчэй да сцяжка?», «Кацяняты і шчаняты», «Пералёт птушак», «Пажарныя», «Мядзведзі і пчолы».

Гульні і гульнявыя заданні з перамяшчэннем на лыжах: «Лыжныя рэйкі», «Лыжны поезд», «Аленевая запрэжка», «Хто самы хуткі?», «Смялей з горкі».

Гульні і гульнявыя заданні ў басейне на вадзе: «Салкі на вадзе», «Бусел», «Жабкі», «Жучок-павучок», «Помпа», «Невад», «Карасікі і шчупак», «Цягнік у тунэлі», «Карусель», «Хвалі і мора», «На буксіры», «Медуза», «Паплавок», «Цюлені».

Гульня з выкананнем тэставых практыкаванняў «Выконвай без памылак».

Вызначэнне ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей навучэнцаў

Узроўні развіцця рухальных здольнасцей навучэнцаў вызначаюцца з дапамогай тэставых практыкаванняў, якія выконваюцца на пачатку і ў канцы навучальнага года. На працягу аднаго ўрока рэкамендуецца планаваць і выконваць не больш за два тэставыя практыкаванні. Крытэрыі вызначэння ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей навучэнцаў пададзены ў табліцах 6, 7.

Асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

Мець уяўленне:

аб правілах здаровага ладу жыцця;

аб уплыве здаровага ладу жыцця на здароўе і настрой чалавека;

аб алімпійскай сімволіцы;

аб цырымоніях адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў.

Ведаць і выконваць:

правілы бяспечных паводзін на ўроках фізічнай культуры і здароўя і падчас самастойных заняткаў;

гігіенічныя патрабаванні да спартыўнага адзення і абутку для заняткаў фізічнай культурай;

правілы дыхання падчас заняткаў фізічнымі практыкаваннямі;

правілы здаровага ладу жыцця.

Валодаць навыкамі і спосабамі выканання:

страявых каманд і практыкаванняў;

гульнявых заданняў з хадзьбой, бегам, скачкамі, кіданнем, лажаннем;

тэставых практыкаванняў;

практыкаванняў для фарміравання правільнай паставы.

Выкарыстоўваць набытыя веды, уменні, навыкі на ўро- ках і ў паўсядзённым жыцці:

для выканання патрабаванняў здаровага ладу жыцця;

для выканання правіл бяспечных паводзін у працэсе ўдзелу ў фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах, рухавых гульнях;

для рэгулярнага выканання ранішняй гімнастыкі і фізкультурных мінутак;

для падтрымання правільнай паставы;

для правільнага выканання тэставых практыкаванняў;

для заняткаў плаваннем.


Дадатак 3

УМОВЫ ВЫКАНАННЯ ТЭСТАВЫХ ПРАКТЫКАВАННЯЎ

Бег 30 метраў праводзіцца на прамой бегавой дарожцы стадыёна. Дапускаецца выкарыстанне высокага ці нізкага старту. Кожнаму вучню даецца адна спроба. Вучню, які парушыў правілы спаборніцтваў па бегу (фальстарт, забяганне на суседнюю дарожку), можа быць дадзена адна дадатковая спроба. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 0,1 секунды.

Чаўночны бег 4х9 м выконваецца ў спартыўнай зале на палавіне валейбольнай пляцоўкі. Колькасць удзельнікаў у адным забегу – не больш за 2 чалавекі. Кожнаму вучню даецца дзве спробы запар. Па камандзе «Падрыхтавацца!» вучні падыходзяць да лініі старту (як правіла, гэта сярэдзіна ва- лейбольнай пляцоўкі) і прымаюць становішча высокага старту па напрамку пярэдняй лініі, дзе насупраць кожнага навучэнца ляжаць 2 брускі 50х50 х100 мм на адлегласці 100 мм адзін ад аднаго.

Па камандзе «Марш!» вучні бягуць да пярэдняй лініі, бяруць кожны па адным бруску (не закрануўшы другі), паварочваюцца і бягуць назад. Падбегшы да лініі «старт-фініш», кладуць на яе (або за яе) брусок (кідаць нельга!), разварочваюцца і бягуць за бруском, які застаўся. Падбегшы да лініі, бяруць свой другі брусок, разварочваюцца, бягуць да лініі «старт-фініш» і, не зніжаючы хуткасці, перасякаюць яе з бруском у руках.

Час выканання практыкавання бегу кожным вучнем фіксуецца з дакладнасцю да 0,1 секунды. Залічваецца найлепшы вынік з дзвюх спроб.

 

5 м і больш 9 м

 

Скачок у даўжыню з месца выконваецца штуршком дзвюма нагамі на падлозе спартыўнай залы. Кожнаму вучню даецца тры спробы запар. Не дапускаецца выконваць скачкі ў яму з пяском. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 сантыметра. Залічваецца найлепшы вынік з трох спроб.

Віс на сагнутых руках выконваецца на гімнастычнай перакладзіне з зыходнага становішча «віс хватам зверху». Кожнаму вучню даецца адна спроба. Па камандзе настаўніка (адначасова ўключаецца секундамер) навучэнец прымае зыходнае становішча «віс на сагнутых руках». Пры гэтым падбародак павінен быць на ўзроўні або вышэй за ўзровень перакла- дзіны. Секундамер выключаецца тады, калі падбародак вуч- ня апусціцца ніжэй за ўзровень перакладзіны. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 1 секунды.

Падыманне тулава са становішча « лежачы на спіне » за 30 секунд выконваецца на гімнастычным маце з зыходнага становішча «лежачы на спіне, рукі скрыжаваныя перад грудзьмі, далоні на локцевых суставах, ступні ног зафіксаваныя».

Вугал у каленным суставе складае 90°.

Кожнаму вучню даецца адна спроба. Падчас выканання практыкавання не дапускаюцца рыўкі рукамі. Залічваецца колькасць нахілаў тулава пры дотыку локцевых і каленных суставаў з наступным апусканнем на спіну і дотыкам лапаткамі гімнастычнага мата.

Нахіл уперад з зыходнага становішча « седзячы на падлозе ». Навучэнец садзіцца на падлогу, з боку знака «–» (мінус), пяткі на шырыні таза на лініі ОВ упіраюцца ва ўпоры для ног, стопы вертыкальна. Два партнёры з двух бакоў прыціскаюць яго калені да падлогі, не дазваляючы згінаць ногі.

Навучэнец кладзе адну далонь на тыльны бок другой далоні, апускае рукі на падлогу, выконвае два папярэднія нахілы, слізгаючы далонямі рук уздоўж вымяральнай лінейкі па лініі СД. На трэцім нахіле навучэнец максімальна нахіляецца ўперад і ў гэтым становішчы затрымліваецца на 3 секунды. Вынік фіксуецца па метцы, дасягнутай кончыкамі самкнутых (!) сярэдніх пальцаў рук, і вызначаецца з дакладнасцю да 1 сантыметра.

Бег 800, 1000 метраў выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна з высокага старту. Рэкамендуецца клас дзяліць на групу дзяўчынак і групу хлопчыкаў. Старт – групавы. Кожнаму навучэнцу даецца адна спроба. Не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Навучэнцам, якія парушылі названыя правілы, а таксама тым, хто не фінішаваў, вызначаецца нізкі ўзровень развіцця рухальных здольнасцей. Вынік бегу вымяраецца з дакладнасцю да 1 секунды.

6-мінутны бег выконваецца на бегавой дарожцы стадыёна, якая папярэдне пазначаецца на кожныя 10 ці 20 метраў. Рэкамендуецца праводзіць забегі асобна сярод хлопчыкаў і дзяўчынак. Група хлопчыкаў (дзяўчынак) стартуе адначасова. Падчас бегу настаўнік лічыць колькасць кругоў, якія пераадолелі вучні. Па заканчэнні 6 мінут настаўнік падае гукавы сігнал (напрыклад, свісток), пасля якога вучні пераходзяць на крок, запомніўшы месца, дзе яны пачулі сігнал. Затым настаўнік кожнаму індывідуальна вылічвае даўжыню пераадоленай дыстанцыі з улікам колькасці поўных кругоў і той часткі бегавой дарожкі, дзе навучэнец перайшоў на крок.

Пры выкананні тэставага практыкавання не дапускаецца пераходзіць на крок, спыняцца для адпачынку або «зразаць» дыстанцыю. Навучэнцам, якія парушылі названыя правілы, а таксама тым, хто не фінішаваў, вызначаецца нізкі ўзровень развіцця рухальных здольнасцей. Вынік вымяраецца з дакладнасцю да 10 метраў.

 

Табліца 6

Шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей
дзяўчынак IІ класа

 

№ п/п Тэставае практыкаванне Узроўні развіцця рухальных здольнасцей, балы
Нізкі Ніжэйшы за сярэдні Сярэдні Вышэй-шы за сярэдні Высокі
                   
  Бег 30 м (с) 7,6 і больш 7,4 7,1 6,9 6,7 6,6 6,4 6,3 6,1 6,0 і менш
  Чаўночны бег 4х9 м (с) 13,9 і больш 13,6 13,1 12,9 12,6 12,4 12,2 12,0 11,8 11,4 і менш
  Скачок у даўжыню з месца (см) і менш                 142 і больш
  Падыманне тулава са становішча «лежачы на спіне» за 30 с (разоў) і менш                 і больш
  Нахіл уперад (см) –5 і менш –3               12 і больш
  6-мінутны бег (м) або бег 800 м (мін, с) 700 і менш                 1150 і больш
6,41 і больш 6,40 6,09 5,55 5,40 5,28 5,15 5,01 4,48 4,34 і менш

 

 

Табліца 7

Шкала ацэнкі ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей
хлопчыкаў IІ класа

№ п/п Тэставае практыкаванне Узроўні развіцця рухальных здольнасцей, балы
Нізкі Ніжэйшы за сярэдні Сярэдні Вышэй-шы за сярэдні Высокі
                   
  Бег 30 м (с) 7,2 і больш 7,0 6,9 6,7 6,6 6,4 6,3 6,1 6,0 5,8 і менш
  Чаўночны бег 4х9 м (с) 13,4 і больш 13,1 12,8 12,6 12,3 12,0 11,8 11,6 11,4 11,0 і менш
  Скачок у даўжыню з мес- ца (см) і менш                 і больш
  Віс на сагнутых руках (с) і менш                 і больш
  Нахіл уперад (см) –10 і менш –8 –5 –3 –1         і больш
  6-мінутны бег (м) або бег 1000 м (мін, с) і менш                 і больш
7,41 і больш 7,40 6,59 6,42 6,26 6,10 5,54 5,38 5,21 5,05 і менш

 


 

УТВЕРЖДЕНО
Постановление Министерства образования
Республики Беларусь
27.07.2017 № 90

 

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце

«Асновы бяспекі жыццядзейнасці»

для IІ клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання і выхавання

 

 


 

 

АсноВы бяспекі жыццЯдзейнасці

ТЛУМАЧАльная запіска

Найважнейшай састаўной часткай сістэмы грамадскай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца навучанне падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці, што замацавана ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ад 11 сакавіка 2004 года.

Ключавая роля ў справе падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да бяспечнай жыццядзейнасці адводзіцца ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх змест кожнага з вучэбных прадметаў уносіць свой уклад у фарміраванне ў вучняў сучаснага ўзроўню культуры бяспекі. Асаблівае месца займае вучэбны прадмет «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» (АБЖ), праз змест якога рэалізуецца падрыхтоўка вучняў да бяспечнай жыццядзейнасці ў рэальным навакольным асяроддзі — прыродным, тэхнагенным і сацыяльным. Толькі праз адукацыю можна забяспечыць павышэнне агульнага ўзроўню культуры насельніцтва краіны ў сферы бяспекі жыццядзейнасці і зніжэння адмоўнага ўплыву «чалавечага фактару» на бяспеку жыццядзейнасці асобы, грамадства і дзяржавы.

Мэта навучання АБЖ — фарміраванне ў вучняў вопыту бяспечных паводзін, развіццё асобасных, маральных і фізічных якасцей, якія гарантуюць бяспечныя паводзіны, і выхаванне адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі.

Задачы навучання:

· сфарміраваць уяўленні пра асновы бяспекі жыццядзейнасці;

· забяспечыць засваенне ведаў пра здаровы лад жыцця;

· спрыяць атрыманню практычнага вопыту па распазнаванні і ацэнцы разнастайных небяспечных і надзвычайных сітуацый навакольнага асяроддзя па характэрных прыметах іх з’яўлення, а таксама на аснове аналізу спецыяльнай інфармацыі, атрыманай з разнастайных крыніц;

· развіць здольнасці ацэньваць небяспечныя сітуацыі, прымаць рашэнні і дзейнічаць бяспечна з улікам сваіх магчымасцей;

· сфарміраваць мадэлі бяспечных паводзін ва ўмовах паўсядзённага жыцця і ў розных небяспечных і надзвычайных сітуацыях.

Вучэбная праграма заснавана на ідэях асобасна-арыентаванага, дзейнаснага і кампетэнтнаснага падыходаў да адбору зместу адукацыі і арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Асобасна-арыентаваны падыход мае на ўвазе стварэнне ўмоў для праявы і развіцця асобасных якасцей вучняў, уліку іх інтарэсаў, індывідуальных асаблівасцей і магчымасцей. Яго рэалізацыя забяспечыць дасягненне запланаваных вынікаў і створыць аснову для самастойнага паспяховага засваення навучэнцамі ведаў пра небяспеку разнастайнага паходжання, меры па іх папярэджанні, ліквідацыі наступстваў; развіццё ўменняў прымаць рашэнні і дзейнічаць бяспечна з улікам сваіх магчымасцей.

Рэалізацыя ідэй дзейнаснага падыходу дазволіць уключыць вучняў у самастойную вучэбна-пазнавальную дзейнасць, у навучанне яе прыёмам. Толькі праз уласную актыўную дзейнасць вучань зможа спасцігаць асновы бяспечнай жыццядзейнасці, развіваць і ўдасканальваць асобасныя якасці, неабходныя для бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.

Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу да адбору зместу адукацыі і арганізацыі адукацыйнага працэсу па АБЖ забяспечыць падрыхтоўку вучняў да жыцця, фарміраванне ў іх ключавых кампетэнцый у сферы бяспекі жыццядзейнасці:

· каштоўнасна-сэнсавыя — здольнасць бачыць і разумець навакольны свет, арыентавацца ў ім, вызначаць і ацэньваць разнастайныя небяспечныя і надзвычайныя сітуацыі навакольнага асяроддзя, усведамляць, што найвышэйшая каштоўнасць грамадства — чалавек, яго жыццё і здароўе; валоданне ўменнем прымаць рашэнні, ацэньваць свае паводзіны, рысы свайго характару;

· вучэбна-пазнавальныя — валоданне ўменнямі вызначаць мэты пазнавальнай дзейнасці па АБЖ; валоданне ўменнямі весці сябе бяспечна ў найбольш тыповых сітуацыях дарожнага руху, прымяняць веды пажарнай бяспекі пры ўзгараннях у асобных памяшканнях кватэры, пры ўзгаранні электрапрыбораў; здольнасць вызначаць прычынна-выніковыя сувязі таго, што адбываецца ў навакольным асяроддзі; валоданне ўменнем самастойна выконваць разнастайныя творчыя работы, праекты;

· камунікатыўныя — валоданне ўменнямі самастойна ўступаць у кантакт з любым суразмоўцам, выконваць нормы і правілы зносін, слухаць суразмоўцу, выказваючы павагу і цярпімасць да чужога пункту погляду, па магчымасці пазбягаць або граматна вырашаць канфлікты ў зносінах з равеснікамі, змяняць пры неабходнасці свае маўленчыя паводзіны, карэктна завяршаць сітуацыю зносін; валоданне навыкамі працы ў групе; здольнасць заўважаць небяспечныя сітуацыі пры зносінах з іншымі людзьмі;

· інфармацыйныя — здольнасць свядома ўспрымаць інфармацыю, што распаўсюджваецца па каналах СМІ; валоданне ўменнем аналізаваць атрыманую з дапамогай рэальных аб’ектаў (тэлевізара, магнітафона, тэлефона, факса, камп’ютара, прынтара, мадэма) і інфармацыйных тэхналогій (аўдыя- і відэазапісаў, электроннай пошты, СМІ, інтэрнэту) інфармацыю з пазіцыі задачы, якая рашаецца, рабіць высновы з мэтай пазбегнуць ашуканства, падману, небяспечных кантактаў з незнаёмцамі ў інтэрнэце;

· асобаснага самаўдасканалення — наяўнасць асобасных якасцей, якія гарантуюць бяспечныя паводзіны ў розных жыццёвых сітуацыях;

· здароўезберагальныя — валоданне навыкамі асабістай гігіены; наяўнасць патрэбы выконваць нормы здаровага ладу жыцця; наяўнасць вопыту арыентавання ў прадуктах харчавання; здольнасць адрозніваць карысныя і шкодныя звычкі; валоданне элементарнымі спосабамі аказання першай дапамогі.

Праблематыка бяспекі ахоплівае многія сферы чалавечай дзейнасці і з’яўляецца вынікам узаемадзеяння людзей з навакольным асяроддзем, светам і чалавецтвам у цэлым. Вучэбнай праграмай вызначаны для разгляду наступныя зместавыя лініі з галін бяспекі жыццядзейнасці: асабістая і калектыўная бяспека; распазнаванне і ацэнка розных небяспечных і надзвычайных сітуацый, абарона ад іх; навакольнае асяроддзе і бяспека ў ім; стаўленне да здароўя і здаровага ладу жыцця.

Пры адборы зместу вучэбнай праграмы і яе пабудове ўлічаны педагагічныя прынцыпы адукацыйнага працэсу ў сферы асноў бяспекі жыццядзейнасці: мінімізацыя тэарэтычных звестак з улікам іх значнасці для практыкі; бесперапыннасць навучання з II па VIII клас і паступовае павелічэнне інфармацыйнай і выхаваўчай нагрузкі вучняў у сферы асноў бяспекі жыццядзейнасці з улікам іх узроставых асаблівасцей і ўзроўню падрыхтоўкі па астатніх вучэбных прадметах.

Агульным прынцыпам пабудовы вучэбнай праграмы, што аб’ядноўвае яе раздзелы, з’яўляецца прынцып пашырэння сацыяльнага вопыту бяспечнай жыццядзейнасці вучняў.

Вучэбны матэрыял у вучэбнай праграме прадстаўлены сістэмай паняццяў, азначэнняў, правіл, якія складаюць тэарэтычную базу для фарміравання ў вучняў вопыту бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці.

Спецыфіка вучэбнага прадмета «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» раскрываецца ў назве і змесце яго раздзелаў:

I. «Асабістая і калектыўная бяспека»;

II. «Засцярога ад надзвычайных сітуацый»;

III. «Навакольнае асяроддзе і бяспека»;

IV. «Здаровы лад жыцця».

Змест кожнага раздзела складзены з апорай на вопыт практычнай дзейнасці вучняў ІІ класа, узровень іх агульнага развіцця. У кожнага раздзела свае задачы. Аднак іх комплекснае рашэнне дазваляе дасягнуць мэты вучэбнага прадмета.

Галоўнымі задачамі раздзела «Асабістая і калектыўная бяспека» з’яўляюцца: азнаямленне вучняў з асноўнымі відамі бяспекі жыццядзейнасці (транспартнай, антыкрымінальнай, псіхалагічнай, сацыяльнай); развіццё ў іх індывідуальных якасцей, якія гарантуюць асабістую бяспеку; назапашванне практычнага вопыту па распазнаванні і ацэнцы разнастайных небяспечных і надзвычайных сітуацый навакольнага асяроддзя (ва ўстанове адукацыі, у дамашніх умовах, у транспартных сродках, на дарогах, у двары, у прыродзе) па характэрных прыметах іх з’яўлення. Змест раздзела «Асабістая і калектыўная бяспека» дазваляе не толькі пазнаёміць вучняў з правіламі паводзін дома ў выпадку адстутнасці дарослых, з правіламі паводзін у выпадку выяўлення безгаспадарчых ці падазроных прадметаў, пашырыць уяўленні пра ўзаемаадносіны з равеснікамі, пра чужых, незнаёмых людзей і паводзіны пры сустрэчы з такімі людзьмі, але і сфарміраваць мадэлі бяспечных паводзін ва ўмовах паўсядзённага жыцця.

У сістэме асабістай і калектыўнай бяспекі асаблівае месца займае транспартная бяспека, абумоўленая пастаянным ростам колькасці ахвяр аўтамабільных аварый, лётных здарэнняў, катастроф на моры і чыгунцы. У вучэбнай праграме ў раздзеле «Асабістая і калектыўная бяспека» адведзена значная колькасць гадзін на разгляд пытанняў асабістай і калектыўнай бяспекі на дарогах, у транспартных сродках у розныя поры года.

Асабістая і калектыўная (грамадская) бяспека складае базавы сэнс паняцця «бяспека жыццядзейнасці», якое можна вызначыць як бяспечнае ўзаемадзеянне чалавека з асяроддзем пражывання. У сувязі з гэтым пытанні асабістай і калектыўнай бяспекі разглядаюцца ва ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы з пункту погляду тэматыкі і задач раздзелаў.

Змест раздзела «Засцярога ад надзвычайных сітуацый» уключае сістэму ведаў пра надзвычайныя сітуацыі, цесную ўзаемасувязь паміж станам навакольнага асяроддзя, створанай чалавекам тэхнасферай, сацыяльнай сферай і катастрофамі.

У раздзел «Засцярога ад надзвычайных сітуацый» састаўной часткай увайшоў матэрыял аб пажарнай бяспецы. Змест раздзела накіраваны на развіццё ў вучняў здольнасці ацэньваць небяспечныя сітуацыі, прымаць рашэнні і дзейнічаць бяспечна з улікам сваіх магчымасцей, весці сябе так, каб не зрабіцца прычынай небяспечных сітуацый.

У працэсе вывучэння раздзела «Навакольнае асяроддзе і бяспека» вучні атрымаюць навыкі бяспечных паводзін у найбліжэйшым асяроддзі (у доме, двары, установах адукацыі, на вадаёмах і каля іх у розныя поры года, у прыродных умовах, пры сустрэчы з жывёламі), якія змогуць выкарыстоўваць у практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці. Вучні навучацца быць пільнымі і асцярожнымі, а ў выпадку неабходнасці аператыўна і правільна звяртацца (выклікаць) у адпаведныя службы экстранай дапамогі.

Раздзел «Здаровы лад жыцця» рашае задачы маральнага выхавання навучэнцаў, атрымання імі сістэматызаваных уяўленняў пра асабістае здароўе, здаровы лад жыцця, фарміраванне індывідуальнай сістэмы здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання здароўя. У вучэбнай праграме надаецца ўвага фарміраванню карысных звычак. Асобна прадстаўлены матэрыял пра шкодныя звычкі (курэнне тытуню, ужыванне наркатычных рэчываў і алкаголю): яны разглядаюцца з пункту погляду ўплыву на здароўе і з пункту погляду наступстваў, да якіх могуць прывесці.

Настаўнік мае права змяніць паслядоўнасць вывучэння раздзелаў і тэм для кожнага класа з улікам мясцовых умоў і наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы пры ўмове захавання цэласнасці сістэмы падрыхтоўкі вучняў, не парушаючы пры гэтым логікі вывучэння.

 

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА (34 г)

Раздзел «Асабістая і калектыўная бяспека» (16 г)

Правілы дарожнага руху (12 г)

Азнаямленне з асноўнымі паняццямі правіл дарожнага руху

Дарожны рух, удзельнік дарожнага руху (вадзіцель, пасажыр, пешаход). Элементы дарогі: праезная частка, астравок бяспекі, тратуар, пешаходны пераход (наземны, падземны, надземны), пешаходная дарожка, пункт прыпынку маршрутных транспартных сродкаў. Транспартныя сродкі: аўтамабіль (легкавы аўтамабіль, грузавы аўтамабіль, аўтобус); веласіпед; колавы трактор; прычэп; мапед; матацыкл; трамвай; тралейбус; гужавы транспартны сродак; транспартны сродак аператыўнага прызначэння. Ступень небяспечнасці кожнага з іх (пп. 2.17, 2.77, 2.8, 2.44, 2.46, 2.55, 2.42, 2.72, 2.49, 2.47, 2.78, 2.1, 2.2, 2.5, 2.22, 2.27, 2.28, 2.54, 2.67, 2.71, 2.13 п. 2 Правіл)

Бяспечны маршрут у школу і са школы дамоў

Перамяшчэнне ў школу і са школы дамоў, выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Схемы індывідуальных маршрутаў («дом — школа — дом»), патэнцыяльныя небяспечнасці на іх.

Святлафор

Віды святлафораў. Сігналы святлафора, іх прызначэнне. Абавязак удзельнікаў дарожнага руху кіравацца сігналамі святлафора (п. 39, 42 і дадатак 1 да Правіл).

Надвор’е, пара года і дарога

Уплыў пары года, умоў надвор’я і часу сутак на бяспеку дарожнага руху. Правілы бяспечных паводзін пры руху на дзіцячых веласіпедах, роліках, лыжах, санках і каньках.

Знаёмства з дарожнымі знакамі і дарожнай разметкой (на ўзроўні азнаямлення)

Дарожныя знакі: «Пешаходная дарожка», «Канец пешаходнай дарожкі»; «Пешаходны пераход», «Падземны пешаходны пераход», «Надземны пешаходны пераход»; «Веласіпедная дарожка», «Канец веласіпеднай дарожкі»; «Жылая зона», «Канец жылой зоны»; «Пункт прыпынку» (дарожныя знакі 4.6.1, 4.6.2, 5.16.1, 5.16.2, 5.17.1, 5.17.2, 5.17.3, 5.17.4, 4.5.1, 4.5.2, 5.38, 5.39, 5.12.1, 5.12.2, 5.13.1, 5.13.2, 5.14.1 -- дадатак 2 да Правіл, гарызантальная дарожная разметка 1.29—1.31 -- дадатак 3 да Правіл).

Паводзіны на пункце прыпынку маршрутных транспартных сродкаў

Аўтобус, тралейбус, трамвай — маршрутныя транспартныя сродкі. Зона пункта прыпынку. Правілы паводзін на пасадачных пляцоўках пры чаканні, па прыбыцці і пры адпраўцы маршрутных транспартных сродкаў. Пасадка ў маршрутны транспартны сродак, паводзіны ў ім і выхад з яго. Правілы пераходу дарогі пры высадцы з маршрутнага транспартнага сродку. Староннія прадметы і бяспека дарожнага руху (пп. 2.25, 18.4, п. 23, 24 Правіл).

Агульныя правілы пераходу праезнай часткі дарогі

Пераход праезнай часткі дарогі ў спецыяльна абазначаных для пераходу месцах (п. 17 Правіл, дадатак 1 да Правіл, дарожныя знакі 5.16.1, 5.16.2, дадатак 2 і лініі дарожнай разметкі 1.14.1—1.14.3, дадатак 3 да Правіл). Пераход праезнай часткі ў двары.

Дарожная разметка на пешаходным пераходзе

Прызначэнне гарызантальной дарожнай разметкі. Сувязь паміж значэннем гарызантальнай дарожнай разметкі, дарожных знакаў і сігналамі святлафораў на пешаходным пераходзе. Паўтарэнне асноўных правіл пераходу праезнай часткі дарогі (п. 17, 39, 42, 114 Правіл, дадатак 1 да Правіл, дарожныя знакі 5.16.1, 5.16.2, дадатак 2 і лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.14.1—1.14.3, 1.15, 1.17.1, 1.17.2, дадатак 3 да Правіл).

Асабістая бяспека (4 г)

Бяспечнае асяроддзе дома

Азнаямленне з паняццямі «небяспечнасць», «бяспека». Паводзіны дома ў выпадку адсутнасці дарослых. Дзеянні пры званку ў дзверы, спробе пранікнення ў кватэру чужога чалавека.

Спосабы захоўвання ключа ад дома. Адрас і тэлефон — канфідэнцыйная інфармацыя.

Правілы міжасобасных адносін

Спрэчка з сябрамі — крыніца небяспечнасці. Маўленчыя канфлікты і іх вырашэнне.

Правілы паводзін у выпадку знаходжання безгаспадарчых ці падазроных прадметаў

Безгаспадарчыя ці падазроныя прадметы. Дзеянні пры знаходжанні безгаспадарчых, падазроных, выбуханебяспечных прадметаў.

 

Раздзел «Засцярога ад надзвычайных сітуацый» (5 г)

Пажарная бяспека

Азнаямленне з надзвычайнымі сітуацыямі (на ўзроўні ўяўленняў)

Агонь карысны і небяспечны

Агульныя звесткі аб працэсе гарэння (на ўзроўні ўяўленняў), пажары і яго развіцці. Карысць, якую прыносіць агонь чалавеку. Уменне чалавека выкарыстоўваць агонь на карысць. Шкод, які наносіць агонь, што выйшаў з-пад кантролю.

Пажары ад гульняў дзяцей з агнём

Пажаранебяспечныя гульні дзяцей. Пажары, што ўзнікаюць ад гульняў дзяцей з запалкамі, запальнічкамі, іншымі прадметамі, якія могуць стаць прычынай узгарання ў доме. Наступствы пажараў. Меры па іх папярэджанні.

Папярэджанне пажараў і траўмаў у быце

Узнікненне пажараў ад электрапрыбораў (на ўзроўні ўяўленняў). Навыкі правільнага карыстання электрапрыборамі (уключэнне, выключэнне). Правілы паводзін, якія дазваляюць пазбегнуць апёкаў і траўмаў у кватэры (доме), у памяшканнях малой плошчы.

Спосабы паведамлення пра неабходнасць аказання дапамогі пры пажары

Выклік пажарнай службы па тэлефоне. Звесткі, якія пры гэтым неабходна паведаміць. Іншыя спосабы паведамлення: зварот да дарослых (суседзяў, прахожых), падача сігналу аб сваім месцы знаходжання пасля прыбыцця пажарнай службы. Шкод, што наносіцца падманным выклікам.

 

Раздзел «Навакольнае асяроддзе і бяспека» (5 г)

Правілы бяспечных паводзін на вадзе

Возера, рэкі, іншыя прыродныя вадаёмы, басейны, аквапаркі, ванны. Правілы бяспечных паводзін пры купанні. Небяспечнасць знаходжання каля вадаёмаў у розныя поры года.

Бяспечныя паводзіны дома

Мачымыя небяспечнасці ў жылых і адміністрацыйных памяшканнях, небяспечнасць вышыні. Бяспечныя і небяспечныя прадметы ў доме (газавая і электрычная пліты, прас, сталовыя прылады, інструменты для рукадзелля і дробнага рамонту). Бяспечное абыходжанне з прадметамі хатняга ўжытку.

Паводзіны на лесвічнай пляцоўцы, па-за памяшканнем, якое выпадкова замкнулася (кватэра, ліфт, дача). Паводзіны з суседзямі і чужымі людзьмі. Бяспека пры ўваходзе ў пад’езд, ліфт. Паводзіны ў ліфце.

Бяспечныя паводзіны ў двары

Бяспечныя гульні ў двары. Гульнявая пляцоўка. Арэлі і бяспека. Небяспечнасці ў склепах, ліфтах, на гарышчах. Паводзіны з чужымі людзьмі. Месца асаблівай небяспечнасці (драбіны, ачышчальныя збудаванні, калодзежы, траншэі).

Бяспечнае асяроддзе ва ўстанове адукацыі

Калідоры, класы і іншыя памяшкання, іх прызначэнне. Бяспечнае абыходжанне з прадметамі ў класе. Бяспечныя паводзіны ў класе (у калідорах, на лесвіцах, у гардэробе, на прышкольнай тэрыторыі). Правілы захавання асабістых рэчаў.

Хатнія жывёлы

Хатнія жывёлы ў горадзе і свойскія ў сельскай мясцовасці. Выпадкі агрэсіўнасці і шаленства жывёл. Магчымасць траўмаў ад жывёл і іх наступствы. Меры бяспекі пры абыходжанні і догляд хатніх жывёл.

 

Раздзел «Здаровы лад жыцця» (8 г)

Актыўныя формы здаровага ладу жыцця

Значэнне рэжыму дня, ранішняй гімнастыкі і загартоўвання для здароўя. Адзенне па сезоне. Роля заняткаў фізкультурай і спортам.

Правілы гігіены

Асабістая гігіена, мыццё рук. Шляхі перадачы інфекцыйных захворванняў. Прафілактыка захворванняў, выкліканых паразітамі.

Харчаванне і здароўе

Здаровае харчаванне. Прафілактыка пераядання. Гігіена харчавання.

Карысныя і шкодныя звычкі

Карысныя звычкі і іх уплыў на здароўе. Пагубныя наступствы шкодных звычак (уплыў алкаголю і наркотыкаў на здароўе і паводзіны чалавека; шкод, які наносіцца курэннем здароўю чалавека).

Парадак выкліку «хуткай дапамогі»

Навучанне парадку выкліку «хуткай дапамогі»: паведамленне прозвішча, імя, апісання месца здарэння, нумара ўстановы адукацыі, дамашняга адраса. Адказнасць за падманны выклік.

Асобасныя вынікі вучэбнай дзейнасці:

· разуменне значнасці ведаў пра бяспечныя паводзіны і выкананне правіл дарожнага руху для бяспечнай жыццядзейнасці;

· разуменне значнасці выканання правіл бяспекі падчас руху ў школу і са школы дамоў;

· здольнасць вызначаць патэнцыйна небяспечныя месцы, усведамленне небяспечнасці іх самастойнага наведвання;

· здольнасць вызначаць патэнцыйна небяспечныя прадметы ў побыце;

· здольнасць адрозніваць небяспечныя сітуацыі і адэкватна дзейнічаць для гарантавання ўласнай бяспекі;

· наяўнасць такіх якасцей асобы, як уважлівасць і асцярожнасць;

· усведамленне неабходнасці ўзаемадзеяння з дарослымі пры ўзнікненні небяспечных сітуацы<







Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.