Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Аповяд аб вышэйшай ступені любові





Шэйхі і святыя, якім выпаў гонар паломніцтва ў Меку здзяйсняць, маліліся Богу на гары Арафат, імкнучыся тое, чаго яны жадалі, атрымаць. Большасць з іх прасілі Аллага іх ласкай надзяліць і Сваю праўдзівасць аб’явіць.

Султан падзвіжнікаў, адзін з выбітных мужоў, якія спазналі Ісціну, шэйх Абу Саід Хараз, хай свяціцца яго шаноўнае імя, запячатаўшы маўчаннем свае вусны, стаяў і, накіраваўшы свой позірк на неба, яго прыгажосць сузіраў.

Адзін з прысутных сказаў яму: “О шэйх, малітвы, узнесеныя ў гэтую пару, будуць прынятыя, усе шэйхі моляцца; чаму ж ты нічога не просіш і на скакуне мольбаў не скачаш на неба?”

Шэйх адказаў: “Пра што я павінен маліцца і чаго я павінен прасіць, калі мною атрымана шмат больш таго, чаго ўсе гэтыя людзі малітвамі просяць? Яны жадаюць мудрымі быць, а я, каб апрытомнець, павінен на імгненне стаць невукам, таму што пад ударамі нябеснага ззяння я пакутую і смуткую, згінаючыся, нібы саломінка, пад яго магутным грузам; я так дзіўлюся гэтай прыгажосці, што губляю свядомасць і розум свой”.

Вышэйшая ступень любові менавіта такая, аб дасягненні канчатковай мэты закаханым сведчаць гэтыя словы. Гэта – закаханыя, якія напаткалі Ісціну, па тэрміналогіі шэйхаў-падзвіжнікаў “якія дасягнулі мэты”. Іх можна назваць і закаханымі ў Бога і умілаванымі Яго, іх можна лічыць жадаючымі Пана і жаданымі для Яго.

Рубаі:

Як на раба з нябёс высокіх тым дабротам час зляцець,

Разумны можа ў гэтай справе поспех мець:

Няма на свеце існага нічога, толькі Бог, і Ён вышэй за ўсіх,

Той чалавек сягнуў збавення, Бога сэрцам здолеў зразумець.

Розныя карысныя думкі і выслоўі

Вызваліцца ад хваробы пыхлівасці, спароджанай высокім становішчам, разуменне сэнсу панавання Бога і яго царства дапаможа, сродкам для выкаранення бедства пыхі з’яўляецца роздум аб велічы магутнасці Божай.

Шчаслівы вучоны нават са словаў невукаў карысную думку атрымае, а няшчасны невук слуханне вучоных сорамам называе. Папраўдзе, няма нічога горшага за невуцтва. Якая дурасць быць самазадаволеным! Якое няшчасце быць самаўпэненым!

Людзі, прывязаныя да гэтага свету, лічаць, што ўсе даброты адных іх тычацца і толькі са сваім меркаваннем лічацца. Чалавечы род нібыта прэтэндуе на дасканаласць, а сам не ўсведамляе сваіх заганаў.

***

Той, хто толькі сябе прызнае і самалюбствам жыве, ні за каго не будзе душой пераймацца, і шкадаваць будзе толькі сваю працу. А калі ён бачыць, як іншы шаноўны чалавек у найцяжэйшае становішча трапляе, ён ад гэтага нават прыкрасць, як ад сваёй найменшай турботы, не адчувае; калі ён пачуе, як дарагі яму чалавек церпіць пакуты страшныя, ён не стане смуткаваць так, як ад сваёй самай малой непрыемнасці кашляе. Ён сябе лічыць лепш за ўсіх астатніх, сваё меркаванне – лепш меркаванняў усіх чужых і хатніх.

Людзі такога роду сегасветныя даброты міма сябе не прапускаюць, а іншых ад іх адхіляюць.

***

Мужчыны, якія прыхарошваюцца, нібы жанчыны, якія пудрай прыпарошваюцца. Хоць гэта справа дрэнная для тых і другіх, але для мужчын гэта сорамней за ўсіх. Упрыгожвацца і прыхарошвацца – гэта слабасць людская, і самалюбства ў гэтым занятку расцвітае.

Рыфмаплёт, які балбатнёю рогат выклікае, сябе вышэй за Саадзі і Хасрова ўзвышае. Пісар лічыць свой жудасны почырк, падобны на варонія сляды, прыгажэй за літары, выведзеныя знакамітымі каліграфамі Джа’фарам і Азхарам. Мастак, на вычварныя малюнкі якога нельга глядзець без агіды, лічыць сябе Абульхаем і Мані. Размалёўшчык рукапісаў, які кідае цень сораму на ўсіх афармляльнікаў кніг сваімі фарбамі, мяркуе, што па сваёй рабоце ён падобна на Ўтарыда.

***

Калі рамеснік перабольшвае сваё майстэрства, на любоў да выгод пакутуе яго сэрца.

***

Людзі, якія вядуць у медрэсэ спрэчкі, самаўпэўнена ўступаюць у размовы, гляючы вечнасць. Адзін адхіляе меркаванне гэтага, другі – тога, і кожны прызнае толькі сваё меркаванне і сябе самога.

***

Самаўпэнены – неразумны. Мужчына, які прыхарошваецца, – какетлівая прыгажуня. Задаволены сваім багаццем – дурань, пракляты Богам, ганарысты і пануры. Пажадліва закаханы – нізкі запалам апантаны. Самаўлюбёны – ідалапаклоннік.

Толькі сціпласць – паратунак у гэтый бядзе, толькі яна душу ад гэтых небяспекаў да збавення прывядзе.

***

Сціплы чалавек не любіць шмат гаварыць. Ён больш любіць слухаць. Ад слухання чалавек становіцца дасканалей і святлей, ад многіх размоваў ён робіцца толькі дурней.

Балюча падае той, хто шмат спатыкаецца, той, хто шмат гаворыць, са шляху збіваецца.

Празмернае абжорства цялесныя хваробы выклікае, празмернае гаварэнне духоўныя хваробы спараджае. Шмат гаварыць – значыць хваліцца словамі, шмат есці – значыць быць кіраваным запалам. Гэтыя якасці – для людзей заганы, прычынай іх з’яўляецца любоў да сябе.

***

Зазўвага аб шчодрасці і спрыянні

Шчодрасць – гэта дрэва, што ў садзе чалавецтва цвіце, ці, дакладней, з гэтага дрэва карысны плод, які на ім расце. Яно – хвалі мора краю людскога ці нават каштоўны жэмчуг дна марскога. Чалавек без шчодрасці – гэта вясновыя хмары без дажджу радаснага, гэта татарскі мускус, які не пахне, няякасны. Калі дрэва бз пладоў - гэта лес дроўнай, недажджавая хмара – гэта проста дым.

Чалавек, пазбаўлены шчодрасці, падобны на ракавіну без жамчужыны – каму патрэбен пусты чарапашы панцыр і пустая ракавіна? Скупы не патрапіць у рай, калі нават ён з роду прарокаў, шчодры не трапіць у Пекла, калі нават грахоў мае многа. Шчодры – гэта хмара, што дорыць ўраджаю ласку, скупы – гэта нібы тая, што каласы і зярняты падбірае, мурашка.

Мужы, укрытыя ценем вялікадушша, валодаюць шчодрасцю, бо гэта ёсць якасць Цара святасці. Шчодрасць для чалавека – гэта цела, а вялікадушша – душа ў целе без хваробы; вялікадушныя здзяйсняюць безліч справаў добрых. Чалавека без вялікадушша –чалавекам не заві, бо чалавек без душы – не жывы.

Вялікадушны чалавек – гэта сокал, што высока ў небе лятае, а маладушны – каршун, які хіба на мышэй страх наганяе. Сокал на руцэ цара месца займае, каршун – падлу пажырае. Справа льва – карміць звяроў ад свайго палявання, занятак мышы – красці манеты, абшнырваючы куты жытла ў нізкім стане. Вялікадушны, калі нават ён бедны, не стане нізкім; маладышны, калі нават знойдзе скарб, не стане высокім. У платана пустыя рукі, але ён ад гэтага не менш высокі, у зямлі хаваецца скарб, але яна ад гэтага не менш нізкая.

Нібы зорка, высока становішча шляхетных людзей, але яшчэ вышэй становішча людзей шчодрых.

Марнатраўнасць і мантацтва – гэта не шчодрасць, а хвальба. Таго, хто спальвае сваё маёмасць, вар’ятам называюць, тыя, хто днём не гасіць камфарныя свечкі, вар’ятамі слывуць. Даваць людзям грошы напаказ – гэта подласць, а за гэта называць сябе шчодрым – гэта нахабства, таму не шчодры, а скупы той, хто не дае, пакуль не бачыць народ і грамадства. Ад шчодрасці далёкі і той, хто прывык толькі пасля просьбаў даваць, але лепш ужо не даваць, чым прыставаць. Шчодрым лічы таго, хто палову апошняй аладкі галоднаму дае; сапраўдным чалавекам лічы таго, хто сам не есць, а ўсе гаротнаму аддае.

Як быць шчодрым

Частаваць – людзям дагаджаць, апранаць – заганы пакрываць. Дарыць своечасова зношаную вопратку – шчодрасць, дарыць не ў час расшыты залатам халат – нізасць. Калі не хочаш, каб тваё прадукты харчавання сапсавалася, частуй іншых; калі не хочаш, каб знасілася твая вопратка, апранай іншых.

Такія асаблівасці шчодрасці, аднак высакароднасць – гэта справа іншая.

Пра высакароднасць

Высакароднасць азначае цяжар бедстваў пакутніка на сябе браць і яго ад пакут вызваляць. Гэта значыць – падстаўляць сваё цела пад шыпы яго пакут і квітнець ад іх уколаў, быццам ружа; пра гэта нікому не казаць, рота не раскрываць, чалавеку, якому ты аказаў дабрадзейства, пра гэта не нагадваць, нават у твар яму не паглядаць.

Высакароднасць – гэта справа найвысакароднага з высакародных, пана; чалавек, які валодае высакароднасцю, мае гэту якасць ад Цара нябёсаў.

У цяперашні час траву высакародную можна знайсці толькі ў агурковай краме, а сонца міласэрнасці не сыходзіць з неба на зямлю. У чалавечай прыродзе няма высакароднасці, сярод людзей не знайсці высакароднага...

Пра мужнасць

Мужнасць і высакароднасць – блізкія сваякі, якіх няма ў гэтым жыцці; яны – двайняты, але іх на зямлі не знайсці. Пасля таго як яны пераканаліся ў нявернасці людзей і былі забыты, яны збеглі ад чалавечага роду ў край нябыту. Чалавек, які валодае высакароднасцю, не лічыць разумным расставацца з гэтым сваім каштоўным таварам, чалавек з мужнасцю не жадае заставацца без гэтай якасці і такога выразу твару.

Пра адданасць

Адданасць – гэта тая якасць, якая не знайшло высакароднасці і мужнасці між людскога быту і ў іх пошуках схавалася ў край нябыту. Кветнік свету не упрыгожаны кветкамі адданасці, кветка чалавецтва не мае нават паху вернасці беззаганнай. Адданасць – гэта свечка, якая не асвятляе наш чорны сусвет і не пралівае святло ў сэрца ненадзейных людзей нашага тленнага часу; гэта – нарцыс, які не раскрываецца на лузе сучаснасці; на гэтым лузе раскрываюцца толькі бутоны зайздрасці.

Адданасць – гэта чыстая каханая, якая толькі ў чыстае сэрца пранікае, гэта шчырая любая, да якой толькі шчырая натура прывыкае. Гэта каштоўная жамчужына, якая ўпрыгожвае карону чалавечнасці, якой няма ў гэтым жыцці; гэта агністы лал, які ўпрыгожвае галаву высакароднасці, якой на зямлі не знайсці. Адданасць звязаная з сумленнем, а сумленне – з адданасцю.







Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.