Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Аб несправядлівых і распусных царах-невуках





Справядлівы цар падобны на люстэрка, несправядлівы – на яго бок адваротны; той ззяе, як светлая раніца, гэты з цемрай начной падобны. Прыгнёт – душы яго ўлада, распуста розум яго ўзяла ў асаду. У спусташэнні краіны ён шукае спакой, абадраўшы насельніцтва, ён задаволены сабой. Ён абарочвае галубятні ў гнёзды соваў, у руіны – дамы гарадоў вядомых.

На балі яго льецца віно ракою, а народ ад яго не ведае спакою. Дзеля цэглы для свайго віннага збана ён у мячэці купал разбярэ, для падлогі сваёй прыбіральні ён пліткі з мінбара[24] здзярэ.

Калі ліць кроў любіць гэта халера, баяцца за жыццё людзі ад гэтага людажэра. Калі ён п’янтос, вернік на вуліцу не кажа нос.

Калі ён распуснік і любадзей, нявінныя людзі баяцца за жонак і дзяцей. Калі ён упарты і прызнае толькі свой аргумент, то для беднага Наваі гэта горш за смерць.

Непрыстойныя выхадкі яго, як ён думае, гэта вясёлыя жарты, годныя ўчынкі іншых – нічога не варты. Вялікія заслугі ён вялікімі не кліча, з-за малаважнага промаху ісціну ён ісцінай не паліча.

Не спраўдзіцца яго памылковае прадказанне – нявінныя нясуць пакаранне. Калі мары яго немагчыма выкананне, нявінныя людзі падвяргаюцца катаванню.

Ён атрутай жывую ваду назаве – згаджайся з ім ці будзеш злачынцам названы; ён сонца імглою палічыць – пляскай у ладкі яму ці будзеш злыднем шэльмаваны.

Уласная кропля вады для яго за ўсе моры даражэй, уласная парушынка – за пярліну мілей, і яго не турбуе пагібель чужога дабра – яно для яго меднага шэлега не варта, хай яно будзе, як гара. Калі людзі дзеля яго з жыццём растаюцца, ён рады таму, што грошыкі яму дастаюцца.

Калі з ім не пагадзіцца, калі ён называе белым каршаком чорнага грака, а ты яму не скажаш, што ён спрытна ловіць гусей, чакай, што схопіць цябе яго рука. Калі ён светлы дзень цёмнай ноччу зваць захоча, будзеш пакараны, калі не скажаш, што зорка мігоча. Той, хто скажа праўду, расплаціцца галавой, той, хто заклікае да дабра, развітаецца з душой. Ісціна для яго не ісціна, а дрэнь, і мудрэц не мудрэц, а целяпень.

З народу нікому ён не рады, ніхто не ведае, куды ён закопвае скарбаў аграмаду. Ён прагне людзей караць і іх кішэні спусташаць, яго найвялішая радасць – рабаваць ды забіваць. Калі ў яго і вазір такі ж, як ён, – гэта ўсё адно, што Хаман і Фараон.

Бэйт:

Чым будуць шах з вазірам гэткім,

Халера і чума нам лепей, дзеткі.

 

Хай не выводзіць Бог такіх пачвараў у палац светабудовы з цемры небыцця і з вязніцы нежывога ў горад жыцця.

Аб вазірах

Слова “вазір” утворана ад “візру”, што значыць “грэх”, і гэтаму адпавядаюць яго кожны крок і кожны брэх. Гэтую службу толькі вазір Саламона Асаф вёў разумна і цярпліва, нездарма на пярсцёнку яго быў надпіс: “Алах міласэрны да таго, хто паводзіцца справядліва”. Калі адправіўся Асаф на вечны спакой, усю сумленне вазіраў, відаць, ён забраў з сабой, таму ні ў каго з гэтых несумленных няма сумлення – жамчужыны дарогай.

Калі, нібы вецер, па ўсім свеце пройдзеш, падобнага да Асафа на гэтай чорнай зямлі не знойдзеш. А зрэшты, нават калі б такога, як Асаф, і знойдзеш, то дарма – трону Саламона даўно ўжо няма.

Гэтыя прыгнятальнікі псуюць краіны вядомасць, марнуюць назапашаную людзьмі маёмасць.

Лепш не чарніць пяро з-за гэтых сквапных і не пэцкаць паперы згадваннем гэтых нахабных. Яны такіх лекараў нам нагадаюць, якія хворых атрутай забіваюць. І тыя і другія падобныя да змей, шах павінен іх знішчыць хутчэй. Ім хоць бы што людскія стогны, яны джаляць людзей, як скарпіёны. Кончык іх пяра – гэта джала, што нішчыць люд горш кінжала. Дакуль яны будуць тыраніць людзей? Хіба галаву растаўкуць аб брук – на гэта толькі спадзеў.

Маснаві:

Высока ці не, тыя людзі падняты,

Пакутуе народ невінаваты.

Хай смерцю цар сурова іх карае,

Бо наш Прарок сказаў: “Карайце тых, хто прыгнятае”.

Аб нягодных канцлерах

Канцлеры несумленныя чыняць справы страшэнныя. Калі яны да таго ж і зладзеі, то распуста і падкопы – вось іх надзеі. На іх балі спевы і скокі, – гэта аплакванне навукі і веры глыбокай.

Бутлі з ружовай вадой, якія навукоўцы прыносяць, лакеі такіх канцлераў выпіваюць і віна просяць. Прызначаныя для вучоных прысмакі замест закускі кладуць сабе ў зяпу тыя вурдалакі.

Усе людскія даброты – для прыхамацяў тых бязродных. Чыняць злое людзі чорнай косці, нягоднікі ў іх – жаданыя госці. Харч дэрвішаў халуі іх з’ядаюць, за кошт заробку выкладчыкаў іх малойчыкі квітнеюць.

Калі такі канцлер балюе, дык яго віном сам мухтасі́б частуе, а кадый-суддзя тое віно сваёю барадой фільтруе[25].

У дзяржаве, дзе ўсяму недазволенаму шырокая дарога, можна таптаць веру і закон трымаць нястрога.

Канцлер павінен навукоўцам паслугаваць, а старэйшын да сябе набліжаць, заможных да літасці заклікаць, немаёмных клопатам атачаць, ён павінен наладжваць вакуфныя[26] справы, развіваць земляробства ва ўсёй дзяржаве.

Маснаві:

Хто п’яніца, распуснік ці мантач,

Па ім у гэтым царстве кожны плач.

Калі упартасць з фанабэрыяй у ім,

З яго халатам лепш дамовіцца чым з ім.

Аб воінах і войсках у паходзе

Як у паходзе войскаў многа, дык яны горш за Гога і Магога. Ні на імгненне яны не сядзяць без справы, у іх вечна тлум і паходы за славай. Яны чужыя краі рабуюць і аб’ядаюць, нівы ад іх, нібы ад саранчы, знікаюць.

Чалавечнасць для іх нічога не значыць, праведнасць сцёртая з іх памяці няўдзячнай.

Па прыродзе яны някемлівыя і недалёкія, розум і веды іх неглыбокія. Яны без роздуму ідуць у любую краіну, нішто не абудзіць іх ад сноў наіўных. Яны не адчуваюць ні спякоты, ні холаду, не адчуваюць ні галізны, ні голаду. У зверствах яны горш за ўсе стварэнні, драпежнасцю грош усіх звяроў.

Рубаі:

Няма дзівосней тых людзей, чым гэты вось народ,

Чым больш жаруць яны харчоў, тым горш бурчыць жывот.

І томіць сквапнасць, мучыць прага іх да смерці без канца,

А іншых, праўду вам сказаць, не мае ім клапот.

Але вось што цудоўна – і сярод іх ёсць высакародныя мужы, бо кожнае саслоўе надзелена ласкай нябеснай.

Войскі маюць перакупшчыкаў сваіх, якія танна бяруць і дорага перапрадаюць здабычу іх. Яны здабываюць барыш з салдацкага грабежніцтва, як чыноўнікі атрымліваюць здабычу ад насельніцтва.

Бэйт:

І ўсе сабраныя ў баях трафеі ваяроў,

Дабром ці не, сплывуць ураз да гэтых таргашоў.

Чалавек не ў сілах што-небудзь ім даказаць: сам Пан Бог павінен такіх пакараць.

Пра тое, як людзі цара падобныя на самога цара

Той, хто ў цара службу нясе, па прыкладзе свайго цара вядзе справы ўсе. Калі пры цары будзе справядлівасць узнята, і гэты ў служэнні праўдзе будзе заўзяты. Калі будзе несправядлівы валадар, то і слуга ягоны будзе мукар[27]. Калі гаспадар трымае правай веры, падданыя яго натхнёныя верай і даверам. Але калі ён бязбожнік які, то і народ яго, несумненна, такі. Мудрацы параўноўваюць цара з возерам, а народ яго з рэкамі, што з возера выцякаюць. Якая ў возеры вада, такой і ў рацэ яна будзе заўсёды. Калі яна там гарчыць, то і тут яна гарчыць, калі там яна прэсная, то і тут прэсная. Калі там каламутная, то і тут каламутная, калі там празрыстая, то і тут яна празрыстая.

Маснаві:

Ад возера ідзе канал. Мудрэц заўсёды

Пацвердзіць: тут і там аднолькавыя воды.

Калі ж вада ў рацэ і возеры адна і тая ж,

То не патрэбен той, хто іх супастаўляе.

Аб суддзях

Суддзя ў будынку веры з’яўляецца стаўпом, ён вызначае адрозненні паміж дабром і злом. Яго сэрца павінна быць ачышчана духоўнымі ведамі, яго розум павінен быць кіравацца дакладнымі навукамі, яго сэрца павінна быць вызвалена ад асабістых схільнасцей, ён павінен далёка адкінуць ад сябе крывадушнасць.

Суд яго павінен быць скарбам духоўных зорак, ён павінен справядліва судзіць кожнага, не зважаючы на ​​тое, сябар ён ці вораг.

Ад яго ведаў і набожнасці яго ў захапленні светлых сэрцаў крыніцы, яго тонкае следства і праніклівасць – жуд зламыснікаў і злачынцаў.

Сэрца яго павінна быць Божымі прадпісаннямі ўмацавана, рашэнне яго прароцкімі хадзісамі павінна быць абгрунтавана. Яго розум павінен быць ад юрыдычных хітрыкаў чыстым, яго розум не павінен быць прыцемнены выкрутамі юрыстаў. Муфціяў-хабарнікаў ён павінен вінаваціць, фальшывых вакіляў[28] павінен сарамаціць. Заслугоўвае пакарання суддзя-невук, які любіць віно; спаліць бы такога перш, чым ён патрапіць у агонь, на пякельнае дно.

Суддзя-хабарнік, які закон парушае, сцяну крэпасці веры ламае.

Той, якога людзі могуць хабарам падкупіць, можа за хабар і закон пераступіць. Суддзя не павінен сам абыходзіць закон, з дакладнага шляху збівацца не павінен ён. Скрыўленне і прамую лінію зробіць крывой, нельга наладзіць музычны інструмент з ненацягнутай струной.

Павінен быць жорстка пакараны суддзя той, чыё рашэнне губіць маёмасць народа і сам народ. Суддзя, у якога няма арыенціра ў яго шляху абодвух сусветаў, апынецца на дне калодзежа бедаў.

Наогул распуснік і хлус той, хто судзейскую справу вядзе непатрэбным тонам, а таму, хто распуснік і хлус, нельга давяраць распараджэнне Прарочым законам.

Аб муфціях-правазнаўцах

Муфтый павінен быць правазнаўцам справядлівым і навукоўцам праўдзівым. Ён павінен выдатна ведаць навуку ісламу, а аблічча яго павінна быць аточана арэолам пабожнай славы. У душы яго не павінна быць дрэнных запалаў, ды і розных хітрыкаў і заганаў. Пяро яго мусіць толькі праўду пісаць, яго рашэнні не павінны закон парушаць. Ён не павінен быць разбэстай і невукам цёмным, п’яніцам і ліхадзеем вераломным.

З-за адной манеты ён не павінен няпраўду праўдай аб’яўляць, з-за нікчэмнага паднашэння да незаконных рашэннях добразычлівасць праяўляць.

За кошык вінаграду ён цэлы сад бязлітасна спальвае, за пуд пшаніцы яго рука цэлае гумно развальвае. Муфтый, які рознымі хітрыкамі недазволенае дазваляе, сваім пяром закон разбурае. Той, хто за хабар выносіць рашэнні, прадае сваю веру за мізрныя паднашэнні.

Такі муфтый падобны на таго лекара, які людзей труціць: той – вернікаў, а гэты – веру губіць.

Рубаі:

Муфтый, хабар свой з паслугай параўнай,

Як плата велькая, жаданні прытрымай,

І не крыві душой за хабар, ці цябе

Абрэжуць, як калам, бязлітасна, павер.

Аб выкладчыках

Выкладчык не павінен імкнуцца да чыноў і не павінен вучыць невядомаму, як марнаслоў. Дзеля славы ён не павінен слухачоў збіраць, дзеля самахвальства падчас лекцыі крычаць. Ён не павінен, нібы невук, насіць велізарную чалму з доўгім пасам, не павінен на ганаровым месцы ў медрэсэ горда сядзець кожным разам.

Ён павінен трымацца навук духоўных, людзей навучаць і свецкім навукам нароўні. Ад недазволенага ён павінен у баку трымацца, ад сумнеўных спраў – ухіляцца. Ён не павінен недасведчаным прапаведаваць распуста і не павінен рабіць тое, што не дазволена. Інакш ён не выкладчык, а распуста, чалавек дрэнны, з такім не павінен сябраваць добры вернік.

Навуковец павінен быць справядлівым знаўцам, яны павінны ведаць, што сказана Панам Богам, а што – Яго пасланцам.

Кыта:

Гаворачы, ён мусіць спасылацца

На Бога і Прарока, на святых, –

Бо хто паслухае такога навукоўца,

Які не будзе славіць Бога ўслых?

Аб лекарах

У лекара павінен быць спрыт і адданасць справе, ён павінен заўжды дапамагчы хворым у іх паправе. Лекаванне ён павінен з душой любіць, сачыненні вучоных лекараў цаніць. Гаварыць ён павінен чароўна і ветліва, дзейнічаць сціпла і кемліва.

Майстэрскі лекар, які дапамагае хворым, нагадвае І́су Масі́ха[29] мастацтвам сваім. Іса вяртаў душу ў мёртвае цела малітвай, а ўрач перашкаджае душы выйсці з цела лекаў сілай.

Бачыць рады такога лекара хворы, слухацца яго ён усёй душой гатовы. Для хворага лекі – нават з’яўленне яго. Хвораму спатканне з ім – выратаванне, піццё ад яго для хворага – жывой вады адлюстраванне.

Калі ж ён у сваёй справе майстар, але грубы і няўважлівы, то, хоць ён хворага і лечыць, з другога боку, ён яго сваімі паводзінамі калечыць.

А што тычыцца неадукаванага медыцынскага брата, то ён з’яўляецца памочнікам ка́та. Той людзей мячом галовы сцінае, а гэты лекамі забівае. Безумоўна, лепшы з іх той, а не гэты, бо той злачынцаў карае, а гэты – нявінных людзей жыцця пазбаўляе.

Хай не трапіцца нявінны ка́ту, і хай не трапіцца хворы такому вар’яту.

Бэйт:

Як здольны лекар мовіць слова – хвароба сыдзе назаўжды,

А хмурны лекар кіне позірк – прыбудзе для душы бяды.

Аб салодкагалосых птушках ў ружовым садзе паэзіі

Іх некалькі родаў. Першы род карыстаецца дарамі скарбніцы нябеснага пазнання, веліч якога не мае людскога апісання. Гэтыя людзі падбіраюць жамчужыны з скарбніц ідэй і нанізваюць іх на нітку паэзіі для задавальнення людзей.

Найвялікшая справу ўкладаць у вянкі вершаў краскі, гэта шаноўная справа і Божая ласка. Бо і Каран таксама пасланы быў рыфмаваным радком, Прарок ﷺ любіў вершы, і хадзісы на іх былі падобныя часцяком. Але мэтай у іх была не паэзія, то людзі і не называюць іх вершамі.

Валадаром і правадыром гэтага роду паэтаў, заснавальнікам гэтай шаноўнай супольнасці і яго кіраўніком з’яўляецца жамчужына мора святасці, зорка цудаў на небасхіле, эмір вернікаў Алі[30], хай будзе Алах ім задаволены і асвеціць яго аблічча. Ён склаў дзіван вершаў, у якім выказаў шмат таямнічых думак і дасціпных слоў выказаў першы.

Назавем яшчэ некаторых з тых, хто мае дачыненне да гэтай выдатнай плеяды. З персамлўных – гэта паэт, якому быў дадзены таямнічы паэтычны дар, Фарыд уд-дзін Аттар, стваральнік маснаві, і шукальнік жамчужын ў моры ісціны маўляна Джалал ад-дзін Румі. Іх мэтай у вершаскладанні з’яўляецца бязмежнасці Боскіх таямніц спазнанне.

Ёсць яшчэ старэйшыны, якія святымі сталі, і іх паслядоўнікі-мужы, якія Бога спазналі. Гэтыя паслядоўнікі паэзію настаўнікаў паважаюць і на іх, як на дасканаласць, пазіраюць.

Гэта – паэты, што шлях да вышэйшай ісціны спазналі, гэта – алхімікі, якія філасофскі камень адшукалі.

Другі род паэтаў – гэта тыя, што вышэйшай праўдзе сегасветнае аблічча надавалі і такім чынам вершы складалі. Да гэтага роду адносяцца такія, як дасціпны чалавек сярод мудрых мужоў, шэйх Мусліх ад-дзін Саадзі Шыразскі, шчодры каханы сярод прыхільнікаў любові эмір Хасроў Дэлійскі, разблытаўшы хітрыя вузлы суфізму шэйх Захір ад-дзін Санайі, рэдкі сярод прыхільнікаў ісціны шэйх Аўхад ад-дзін, выразнік глыбокіх думак Хаджа Шамс ад-дзін Мухамад Хафіз.

Паэтам, у духоўнай і свецкай паэзіі дасканалым, у абодвух гэтых відах паэзіі паспяховым, правадыром і валадаром людзей паэзіі з’яўляецца яго светласць шэйх-уль-іслам, маўляна свайго народу і веры Абд ар-Рахман Джамі, ды асветліць і асвеціць Алах яго апошні прыстанак. Ён таленавіты і ў паэзіі першага роду, ён дасягнуў дасканаласці і ў складанні вытанчаных радкоў паэзіі другога роду. У гэтым свеце яго далікатныя вершы людзям, што шукаюць асалоду і думку шчасцем надзяляюць, яго вершы, прысвечаныя пазнанню Пана Бога, іх захапленне абуджаюць.

Рубаі:

Калі паэт выдатны, няма нічога лепш яго майстэрства,

А калі паэт няздольны, то горш яго хіба няверства.

Што да таго, хто так і сяк, ён не цікавы, не мастак,

Пакінь іх верш, бо то не верш – адно блюзнерства.

Аб пісарах

Пісар, які кнігі паэтаў упрыгожвае – чарадзей, моўных скарбаў ён казначэй. Але справа захавальніка скарбу – захоўванне яго, вераломнасць – прысваенне не свайго. Той, хто да прысвоіць чужое імкнецца, захавальнікам быць не можа, такому крадзеж стратай рукі абярнецца.[31]

Добры почырк і прыгожыя кропкі на старонцы, нібы пушок і радзімкі на прыгожых тварах вабяць бясконца. Прыгожы почырк каліграфа ўпрыгожвае словы паэта, радуе вочы пісьменніка і чытача прыгажосць гэта. Майстэрскі перапісчык роўнай літарай напісанай пакарае душы людзей такіх самых. Пісарам не будзе незадаволены ніхто, калі ён напіша правільна адзін радок ці сто.

Ды калі форма літар аказваецца несуразмернай, то і змест сачынення здаецца мізэрным. А калі пісар да таго ж і часта памыляецца, то лепш лепш, калі яго рука адсохла і матляецца. Калі ён, няправільна паставіўшы кропкі, ператварае “сонца” у “донца”, а “мак” у “муку”, сто праклёнаў на таго, хто мае такую ​​руку.

Дрэнныя пісары лісты пэцкаюць, багамазы, як бароды свае пэцкаюць фарбамі старыя блазны. Бароды гэтых блазнаў вартыя толькі таго, каб кінуць іх ў яму туалетную, а пэндзлі гэтых пісцоў лепш за ўсё кінуць ў апраметную.

Багатае зместам пасланне, напісанае прыгожым почыркам каханай, цешыць душу і радуе сэрцы рахманых. Але почырк каханай можа быць староннім непазнавальны – для закаханага ён заўсёды ратавальны.

А што тычыцца дрэннага пісца, то яго месца – гэта вязніца, такая ж чорная, як яго чарніліца, і хай галава яго будзе разбіта, як расшчэплены яго калям, а твар яго – такі ж чорны і выклікае агіду.

Бэйт:

А калі пісары наважацца пярэчыць гэтым словам,

Дык няхай, як калям, будуць расшчэпленыя іх галовы.

Аб школьных настаўніках

Школьны настаўнік заўзяты – падобны нявінных дзяцей ка́ту. Ён любіць дзяцей навучаць, але заўсёды гатовы іх пакараць. Ён непрымірымы і бязлітасны, то справа дрэнь, па прыродзе ён – сталь, а сэрца яго – камень.

Ён хмурыцца і гневаецца на дзяцей, злуецца на нявінных людзей. У большасці настаўнікі грубыя характарам, розум іх шкоду Аднак часта яны ўтаймоўваюць палкай непакорлівую дзіцячую прыроду, выпраўляюць пакараннем благі нораў малых год за годам. Грубасць у прыродзе іх, – гэта напільнік, якім яны выпраўляюць вучняў сваіх.

Ні адзін чалавек не ў сілах зрабіць тое, што робіць настаўнік, не толькі чалавек, гэтага не зробіць нават пекла ўладальнік.

Выхаванне нават аднаго дзіцяці магутнага мужа змучыць; здзяйсняе подзвіг настаўнік, які адразу мноства дзяцей выхоўвае і вучыць. Гэты знясільваючая праца робіць іх тупымі – такая пакута ўсіх робіць дурнымі.

Вучань абавязаны ўсім свайму настаўніку, паслугаваць яму належыць нават начальніку. Хоць бы вучань і суддзёй стаць змог, калі задаволены ім настаўнік, будзе задаволены ім і Пан Бог.

Бэйт:

Хто навучыў цябе Ісціне хоць словам,

Яму хоць сотню скарбаў дай – не адплаціць табе такога.

Аб імамах

Імам ў сваё чытанне Карана ўлюбёны, ён сваім намазам паланёны. Думаючы, што адзін ён – сапраўдны чалавек, ён ганарыста ходзіцьь, і мяркуючы, што ён лепшы на свеце, ганарыста сябе паводзіць. Ён думае, што кожны намаз, зроблены ім, будзе прыняты небам ураз, што адпусцяцца грахі ўсім, хто робіць намаз за ім. Ён гучным голасам чытае Каран – гэта сведчыць пра яго пыху і крывадушша; ён заўжды моліцца папярод усіх, бо адно сябе любіць і духам нядужы. Ён думае пра сябе, што з’яўляецца народным начальнікам, мяркуе, што з’яўляецца ўсіх людзей настаўнікам. Намаз павінен узначальваць дасканалы імам, а такі – звычайны невук і хам.

Выступаць у якасці імамаў павінны для сваіх паслядоўнікаў настаўнікі або выхавальнікі, калі здзяйсняюць намаз іх вучні, навукоўцы – падчас намаза простых людзей, дасведчаныя людзі – падчас намаза сваіх дзяцей.

Калі ёсць неабходнасць, а вучонага чалавека няма, то па пытаннях абрадаў, набажэнствў і шарыяту можа і невучоны чалавек даць параду.

Не дасканалы чалавек той, хто чакае, што за пасаду імама стануць грошы плаціць, а сапраўдны мужчына на яго, як на чалавека не глядзіць.

Кыта:

Толькі той дакораў пазбягае,

Хто ў цішы здзяйсняе свой намаз.

Кыбла невукаў – заняць пасаду ймама,

І маліцца ён гатовы напаказ.

Аб чытальніках Карана

Дакладнае вымаўленне і прыгожае чытанне добрага чытача дораць шчасце душы і сэрцу слухача. Калі і голас яго прыемны, тыя, хто схільны да малітоўнага экстазу, захапленнем напаўняюцца адразу. Калі ж ён непрыемным голасам дрэнна чытае, хай лепш ён атруту глытае. Калі ж ён распуснік і аматар дзей гвалтоўных, пашкадуй атруты, камянямі горла яму напоўні! Зрэшты, калі такія чытальнікі да таго ж яшчэ шмат чытаюць, ёсць надзея, што засохне рот такога дурнача, як адтуліна ракавіны, а язык – як язык касача.

Бэйт:

О Божа! Хай Каран той не чытае,

Хто рот для ежы толькі раскрывае.

Аб музыках і спеваках

Вясёламу музыканту і захапленаму спеваку прыхільнікі мастацтва і прыгажосці аддаюць свае сэрцы, нібы земляку. Калі спявак цудоўную песню з прыемным напевам пяе, слухач казну свайго жыцця яму аддае. Прыемная музыка бадзёрасць у сэрца ўлівае, выдатны голас слухачоў натхняе. Спявак з голасам чароўным узмацняе ў закаханых жар любоўны; калі яму ўласціва абаянне, ён выклікае сярод паланёных ім замяшанне.

Калі спявак сваю песню сумнымі нотамі пачынае, яго ўдар па струнах ў сэрцах, поўных любові, глыбокія сляды пакідае. Выконваючы прыемную песню, спявак-прыгажун высякае гарачыя іскры з закаханых сэрцаў гукамі струн.

Калі лагодны музыкант разумны і дасціпны, нават чалавек з каменным сэрцам ад пачуццяў сціхне, асабліва, калі ён і спявае, і грае, – ён царства сэрца пакарае.

Гэта імгненне для чалавека, які стаў на Шлях спазнання Ісціны, з’яўляецца вельмі падступным і каварным, ён можа ці працягваць ўдасканальвацца, ці памыліцца, і тады яго праца стане марнай. Некаторыя людзі часам адным гарачым уздыхам мэты дасягалі, а іншыя часам з-за пагібельнага віна гублялі тое, што гадамі набывалі.

Але Шыблі і Нуры, хай будзе святой іх таямніца, пайшлі па шляху слуханні музыкі і гэтым шляхам ім Ісціна змагла адкрыцца. Але многія людзі Бога, якія прыходзілі ў шынок, паслухаць напевы арганона[32] і ім было няўцям, як аддавалі яны чашніку золата – і веру, і іслам.

Калі хто-небудзь у шынку будзе ўстрымлівацца ад віна, прыемны голас флейты можа прымусіць яго выпіць чарку да дна. Калі чалавек пра віно і думаць не жадае, скрыпка стагнаць і ўгаворваць яго пачынае. Калі гітара бярэ чалавека за душу, то магчыма, што ён не падумае аб наступствах сваіх ўчынкаў. Арфа, запрашаючы яго піць, горла дзярэ, а лютня ўпрошвае на свой лад і над арфай верх бярэ. Рубаб, апускаючы ўніз галаву, баляваць запрашае, а кабуз гучна да баляванне заклікае. Калі канун і чагана ладзяць свае напевы, а круглатварыя чашнікі з паклонам напаўняюць чары, чалавек веру і набожнасць забывае, у гэты момант у яго розуму і свядомасці не бывае.

Хоць і без таго любоў ахоплівае пабожных, пакуль не згасне, але ад гуку флейты і віна агонь любові разгараецца мацней, быццам ад ветру і масла. Нават у пустыні вярблюд араба ад песні хутчэй бяжыць – так маланка бліскае ў хмарах, калі гром грыміць.

Ад музыкі чалавек усё ў няправільным святле ўяўляе, і гэта яму бедствы прычыняе.

Хоць слугі гэтага рамяства людзі вясёлыя і сардэчныя, на самай справе яны ўбогія і прырода іх нізкая. Той, хто грае і спявае, міласцінай на жыццё зарабляе. Пакуль заказчыкі гэтых людзей запрашаюць, яны сабе іграюць і спяваюць. Пакуль для іх шмат дароў на вясёлым сходзе, яны гатовыя граць пры любой нагодзе. Калі дары пачынаюць канчацца, яны пачынаюць какетнічаць і таргавацца. А калі ў цябе ўсё канчаецца, у іх незадаволенасць пачынаецца. Хоць бы гадамі яны атрымлівалі з цябе дары, яны будуць праходзіць міма і не пазнаваць цябе з гэтай пары.

Яны незадаволеныя, калі ты ім менш даеш, няўдзячныя, калі ім больш нясеш. Адны з іх – падступныя інтрыганы, іншыя – нявыхаваныя грубіяны.

Нібы гук ненастроенага інструмента, непрыемныя іх учынкі, няма сэнсу ў іх словах, падобныя да іх недарэчныя жарты і кпінкі. Вернасцю яны не надзеленыя, верны чалавек для іх што д’ябал ненадзейны.

Нявернік-спявак – горш як шкодны ваўкалак. Хоць бы ты гадамі апекаваўся над ім і выхоўваў яго ў сябе, калі хоць раз ты адмовіш яму ў яго просьбе, ён стане чужым для цябе.

Гэта не мужчына – па дзеяннях ён блудніца, ён распуста ў дарагой спадніцы. Ён чаруе багацеяў спевамі і забавамі, рабуе людзей лямантам і барабанамі.

Маснаві:

Душа падалей ад бяды няхай бяжыць.

“Пясняр” гарлае – птушка прэч ляціць.

Каб ён не пу́дзіў, дык спусцілася б назад,

Збавення птушку пустабрэх адвадзіць рад.







Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.