Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Аповяд пра раскаянага грэшніка





Увасабленне нябеснага мастацтва, няхай асвеціць Усявышні яго таямніцу, Абдула ібн Мубарак сваё пакаянне і шлях Ісціны пачаў так. Ён быў у прыгажуню з тварам, як у перы, закаханы і мянушкай “шаленец” ад людзей названы. Хараство хітрай прыгажуні яго паланіла, і розум яго пайшоў з уладанняў сэрца.

Аднойчы ў зімовую ноч ён сваю каханую ля яе агароджы чакаў і, марачы аб спатканні з ёй, нічога не чуў і не адчуваў, хоць хмара пасылала з неба на зямлю снег густы, і ад гэтага мускус ночы змешваўся з камфарай, снежная завея была падобная на набег войска кахання на краіну сэрца, а ліст дрэва, акалелы ад моцнай сцюжы, нагадваў маўклівыя языкі закаханых.

Але Мубарак ад жару кахання не адчуваў нічога, снег і сцюжа не дзейнічалі на расхрыстанае цела яго. Ён прастаяў да таго часу, пакуль певень, заклікаючы прачнуцца, не пракрычаў, пакуль муэдзін да ранішняй малітву не прызваў. Калі ён пачуў муэдзіна голас, ён падумаў, што пачынаецца вечаровы намаз. Але калі паказалася зара і неба праяснілася, яго сэрца стала трывожыцца, нібы ў ім сонца з’явілася. Ранішні прамень душу яго асвятліў, Натхняльнік ісціны на яго свет праліў.

Пасля таго як ён ачуняў, ён звярнуўся сам да сябе: “О ты, няшчасны сын Мубарака стараннага, няўдзячны мярзотны раб Бога Ласкавага, калі імам падчас вячэрняга намаза вялікую суру чытае, галаву тваю брудныя думкі напаўняюць, а нуда душу не пакідае. Але з-за сваёй бяздольнай жарсці, дзеля прыхамаці сваёй злой натуры ты нібы вар’ят блукаеш, доўгую ноч халоднай зімы без сну праводзіш, ранішнюю зару ад вечаровай не аддзяляеш”.

Сэрца яго ад жуду ў грудзях замерла, душа ад сораму стала выходзіць з цела. Але Пан Бог аказаў ласку, раскаянне ў душы яго з’явілася, ён стаў сябе выхоўваць і навучаць і здолеў у Меццы шэйхам шэйхаў стаць. Хай выведзе Пан Усемагутны на гэты праўдзівы шлях любога, хай усім Ён пашле шчасце пакаяння такога.

Кыта:

Праз моц раскаяння і даравання браму

Халопскі сын ўзыходзіць да нябёс,

Цары пры ім становяцца рабамі –

Адзіны шлях да высяў даў нам лёс.

Аб падзвіжніцтве

Падзвіжніцтва – гэта ўсіх сегасветных выгод забыццё, ад усіх запалаў адрачэнне; гэта значыць вырваць з сэрца мару пра багацце і пасады, разбіць куміра самапакланення і пашаны ў пыл; гэта значыць – з надзеяй галечы сябе падвяргаць, усё дамаганні капрызаў сваіх забываць; гэта значыць – па дарозе закона мужна ісці, з велізарнай любоўю рухацца па сапраўдным шляху; гэта значыць – не адбіваць напаказ зямны паклон, думкі аб такім набажэнстве выкінуць з галавы вон; гэта значыць зрок ад погляду на чалавека процілеглага полу зберагчы, язык ад непрыстойных слоў сцерагчы; гэта значыць – затуліць вушы для размоў людскіх, утрымліваць рукі ад недазволеных спраў мірскіх; гэта значыць, не станавіцца на шлях наведвання людзей бяздумных, не паўтараць чужых словаў тлумных; гэта значыць запячатаць постам рот і не ўжываць нічога з таго, што жадана чалавеку; гэта значыць – камфарай боязі Бога прымусіць сябе не рабіць з таго, што выклікае цягу да процілеглага полу, нічога; гэта значыць – есці як мага менш, захоўваць чысціню ежы як мага больш; гэта значыць – увесь час сябе ад натоўпу адасабляць, з людзьмі не юалбатаць; гэта значыць – па начах маліцца пастаянна, паўтараць імя Пана Бога безперастанна.

Калі падзвіжнік на прыступку падымаецца, яго прырода святлом пазбаўленняў ад бруду жарсцяў ачышчаецца. Святло пазнання яго сэрца азарае, ззянне гэтага святла яму радасць дастаўляе. Пачынаюць прыносіць плады яго малення, пачынае прыводзіць да добрых вынікаў яго адрачэнне, а сам ён з кожнай хвілінай руплівей і руплівей за справу бярэцца, міг за мігам мацней б’ецца.

Ён спусташае чарку за чаркай ласку, але не напіваецца, асушвае куфлі захаплення, але не насычаецца. О Божа, прыспор гэтую чару тым, хто прагне такіх глыткоў, здаволь смагу прасохлую на гэтым шляху ратоў, Пане, бо Ты шчодры і літасцівы.

Бэйт:

Тым, хто пойдзе шляхам Праўды, хлебам надзялі яго,

Тым, хто гэтага запрагне, дай лячэнне ад нягод.

Аповяд пра падзвіжніку Шамсуддзіне

Правадыр мужоў ісціны маўляна Шамсуддзін, які жыў у адным з селішчаў вілаета[36] Джам, на працягу трыццаці гадоў пазбаўляў сябе ўсіх сегасветных выгод. Па начах ён маліўся, а днём ён поснікаў. Ён увесь час у кутку пакойчыка пры мячэці пражываў, выходзіў адтуль толькі тады, калі ўмыванне здзяйсняў. Ён ад людзей ані́ не браў, па чарзе зуб за зубам вырываў, на працягу трыццаці гадоў у яго пад бокам была адна цыноўка, а пад галавой адзіная цагліна.

Нябожчык Кічык Мірза, праходзячы праз гэты вілает, пачуў пра гэтага шаноўнага чалавеку і зайшоў яго адведаць. Калі ён увайшоў у гэтую мячэць, маўляна сядзеў у паношаным халаце і ў старой шапцы, па твары яго нельга было сказаць, што ён у чымсьці мае патрэбу. Мірза расчуліўся і паднёс яму жменю манет, але маўляна адмовіўся узяць іх і прамовіў наступныя словы: “Паколькі я прывык жыць так, я ні ў чым не маю патрэбу. Калі гэтыя грошы мне браць, скажыце мне, што я буду з імі рабіць і куды дзяваць? Мне хапае невялікай долі тых сродкаў, што ідуць на аднаго вашага слугу. Я вам вельмі ўдзячны, але будзьце ласкавы, прабачце мяне!”

Кічык Мірза нічога не мог сказаць, заплакаў, зрабіў зямны паклон[37] і пайшоў. Ён сам – ласка яму Божая – мне пра гэта расказваў.

Праз некаторы час я, мізэрны бядняк, таксама меў гонар наведаць маўляну і быць сведкам таго, што яго паводзіны адпавядае таму, што пра яго распавядаюць, і нават пераўзыходзяць гэтыя апавяданні. Хай надзеліць Пан Бог Усявышні і ўсіх, хто мае патрэбу, і жадаючых таго духмянасцю гэтага кветніка і водарам яго пахкага мурогу.

Бэйт:

У сэрцы у каго агонь любві палае, той, хто да беднасці імкнецца,

Хай без надзеі Бог яго не пакідае, хай ён на Бога спадзяецца.

Аб спадзяванні

Надзея – гэта выдаленне ўсіх сродкаў на шляху, які вядзе да Праўды, гэта зняцце заслоны прычын; гэта азначае – адмовіцца ад пасродка прычын і звярнуцца да беспрычыннай першапрычыне.

У магутных руках лёсу прычына – гэта гнілая нітка, перад ззяннем паходні наканавання блякне іскра сродку. Прыхільнікі спадзявання, якія на шлях Ісціны выступаюць, дарожнага харчу з шчодрага стала Пана Бога чакаюць. Тыя, хто валодае дасканалым спадзяваннем, сілкуюцца з нябесных сталоў, яны п’юць з кубку міласці Пана, і іх адзенне выдаецца з казны нябесных дароў.

Хоць плаванне на караблі з’яўляецца прычынай, якая дазваляе нам перасекчы мора, ёсць людзі, якія, не замачыўшы ног, могуць хадзіць па вадзе без бяды і без гора; хоць верхавыя жывёлы лічацца сродкам, з дапамогай якога можна перайсці пустыню, ёсць такія людзі, якія могуць пешшу абысці ўвесь свет і не загінуць.

Ніхто іншы не зможа з’есці ежу, якая з’яўляецца тваёй доляй, а ты не здолееш з’есці тую страву, якая была дадзена ў надзел іншаму. Твой хлеб надзённы будзе належаць табе, а іншы сваю долю возьме сабе. Калі нават вы не хочаце гэтага, лёс Вам прынясе, калі вы нават не жадаеце есці, ён вас прымусіць і з’ясце.

Тыя, хто спасціг гэта, не працуюць дзеля здабыцця пражытаку, яны не сеюць хлеб, каб дасягнуць дабрабыту. З-за недасканаласці спадзявання людзі, каб здабыць хлеб надзённы, займаюцца рамяством і штукарствам, з-за няпоўнага разумення Ісціны яны зарабляюць на сваё жыццё працай марнай. Не думае аб галоднай смерці той, хто спасціг, што корміць яго сам Пан, не выказвае незадаволенасці сваёй доляй той, хто ведае, што долю размяркоўвае Бог Сам. Хіба табе не даставіць ежу Той, Хто корміць звяроў і птаства, хіба цябе не надзеліць той, у Каго атрымліваюць долю жыхары мурашынага царства?

Той, хто жадае прызначаную Небам долю сваю павялічць працай, той спрабуе нітку дажджу завязаць вузлом і злавіць, той, хто імкнецца сваімі намаганнямі змяніць загаданы Небам лёс, той хоча па зямлі плаваць на караблі. Так паступаюць тыя, сэрцы якіх святлом разумення першапрычыны не асвечана, духоўны зрок якіх не стаў відушчым ад сонца Ісціны.

Мужы спадзявання адмовіліся ад усіх прычын і следстваў і пайшлі па шляху спадзяванні на Аллага. Яны ведаюць, што Пан хлеб надзённы дастаўляе і есці яго прымушае. Яны з дарогі рабаўнікоў – сумнеў і нерашучасць – прагналі, і шляхам спадзявання Каабу мэты засталі.

Бэйт:

Хто абраў дарогу веры, хто прыйшоў у тарыкат,

Бліскавіца іх не спаліць, бура ў моры – Райскі сад.

 

Аповяд пра спадзяванні святых паломнікаў

Шэйх Ібрагім і адзін з яго мюрыдаў – хай будуць святыя іх таямніцы – пайшлі пешшу шляхам спадзявання, у Каабу. Яго светласць шэйх спытаў у свайго мюріда, ці няма ў яго чаго-небудзь з сабой. Мюрыд шэйху адказаў, што ён выйшаў на шлях спадзявання і пры ім няма нічога. Пасля таго як яны прайшлі некалькі крокаў, шэйх яшчэ раз папрасіў:

– Ты паглядзі лепш і выкінь тое лішняе, што ў цябе ёсць, а то ў мяне нешта ногі цяжка ідуць.

Мюрыд сказаў, што пры ім ёсць некалькі запасных шнуркоў для абутку, якія ён узяў з сабой на выпадак, калі тыя шнуркі, якімі ён замацаваў абутак, парвуцца падчас падарожжа. Шэйх спытаў:

– Але цяпер жа ў цябе шнуркі цэлыя, пакуль яны не рвуцца?

Мюрыд адказаў:

– Так.

Шэйх сказаў:

– У такім разе выкінь усё лішнія шнуркі.

Мюрыд потым распавядаў: “Я не мог адмовіцца, і супраць волі выкінуў іх і пайшоў далей. Раптам у дарозе ў мяне парваўся шнурок, я нахіліўся, каб выцягнуць яго, а затым папракнуць шэйха, але тут я заўважыў на зямлі цэлы шнурок. Я здзівіўся, замацаваў свой абутак і дагнаў шэйха. Калі ў мяне з’яўлялася патрэба ў новым шнурку, я штораз яго такім чынам знаходзіў. І так маё спадзяванне дасягнула дасканаласці”.

Мужы спадзявання падарожжа да Праўды вось такім шляхам здзяйсняюць, на ўсякія сродкі яны увагі не звяртаюць.

Кыта:

Як спадзяванне будзе лжывым, дык толькі шкоду прынясе,

Спакусай будзе нават дробязь, хто ісцін простых не спасціг.

Калі вы шчырыя, то можна Каруна [38] скарбы ўзяць усе,

А падарожнік тарыката да Праўды пойдзе міма іх.

Аб задаволенасці малым

Задаволенасць малым – гэта значыць у дастатковай для малітвы колькасці ежу прымаць і больш ні пра што не бедаваць; гэта значыць, збядняючы сябе, запал зніжаць, шляхам выпрабаванняў пажаду аслабляць.

Задаволенасць малым – гэта крыніца, вада ў якім не змяншаецца, колькі б яе ні бралі; гэта казна, у якой манеты не канчаюцца, колькі б іх не раздавалі; гэта ніва, на якой расліны гонару і велічы растуць, гэта дрэва, галіны якога плады незалежнасці і пашаны даюць.

Задаволенасць малым радуе душу людзей, яно праясняе зрок вачэй. Чэрствы хлеб задаволенага малым дэрвіша лепш пышнага стала цара прагнага і посная поліўка незалежнага, хоць і небагатага, лепш тлустай стравы багацея – залежнага, хоць і прыбранага.

Цар той, хто дае, але не бярэ, жабрак той, хто бярэ, але не дае. Той, хто здавольвацца малым будзе прывыкаць, вызваліцца ад заганных звычак, агульных для цара і для жабрака. Хоць яго дом будзе цеснаватым, ён мае шмат пераваг і лепш за дамы багатых.

Задаволенасць малым – гэта крэпасць, у якой ты будзеш збаўлены ад злачынства запалу, гэта горная вяршыня, на якой ты не будзеш залежаць ад ворагаў і сяброў; гэта сціпласць, вынікам якой з’яўляецца гонар, гэта галеча, якая прыводзіць да свабоды ад патрэбы, гэта насенне, ураджаем якога з’яўляецца маёмасць, гэта дрэва, пладом якога з’яўляецца магутнасць; гэта горкае віно, якое прыносіць весялосць, гэта цяжкая дарога, якая прыводзіць да радасці вашамосць.

Задаволенасць малым прыносіць многа асалодаў і аслабляе прагу, а прагнасць прыносіць шмат бедстваў і знявагу. У подлага люду – прагнасць і ліхвярства, такім уласцівыя нізасць і жабрацтва.

Дзеянні прагнага прыносяць яму самому знявагу, справы яго прыносяць яму непавагу. Калі ў прыродзе чалавека бачная сквапнасць, ён не падабаецца іншым людзям. Гэта – світанне подласці і мярзоты, закат дабрыні, чалавечнасці і мілоты.

Сквапнасць – гэта пажар, які спальвае дом сумлення, бура, што пускае па ветры гумно гонару, тушыць светач мудрасці. Чалавек, хворы на скнарнасць, – гэта тое ж самае, што чалавек, які любіць хціва есці. Скнарлівасць – гэта ўласцівасць подлых людзей, прагнасць да ежы – уласцівасць звяроў.

Задаволенасць малым – гэта такая каштоўнасць, якая ратуе людзей ад гэтых двух бедстваў і пазбаўляе ад іх наступстваў. Два віды гэтай подлай прыроды падобныя на выродлівых блізнят. Яны горш адзін другога, абодва яны горш усяго благога. Адзін подлы, другі – агідны, абодва яны па сутнасці нізкія. Прапаведнік праўды – хай дабраславіць яго Аллаг і вітае – сведчыў, што задаволены малым – чалавек людзям мілы, а сквапнага – гоняць што мае сілы.

Рубаі:

Хто задаволены малым і толькі Богу служыць,

Таго шануюць людзі, той не тужыць;

А той, хто ненажэрны, той, хто прагны,

Ён прыніжэнне знойдзе, Раю не заслужыць.

Аповяд пра шэйха, які задавольваўся малым

Асцерагае боскія таямніцы шэйх Шах-Зіяратгахі – няхай асвеціць Пан Бог яго пахавальню – вырашыў пайсці па шляху задаволенасці малым і пасяліўся ў паселішчы Зіяратгах. Ён не браў міласціны і прынашэнняў людзей, адмаўляўся ад дароў магутных цароў. Ён працаваў на сваёй невялікай спадчыннай сядзібе, сеяў хлеб і садзіў дрэвы. Сваімі залатымі рукамі ён свае нівы паліваў, сухія галіны са сваіх дрэваў зразаў. Такім чынам, задавальняючыся малым, ён жыў і аднаму Пану Богу служыў.

У сілу прадпісання “Будзе ў пашане той, хто здавольваецца малым” ён дайшоў да такога стану, што магутныя султаны, навукоўцы і дасведчаныя шэйхі са сталічнага горада Герата прыходзілі за некалькі вёрст на паклон да гэтага вялікага чалавека, цалавалі прах яго парога і гэтым самым падымалі галаву свайго гонару да небасхіла.

Усё, што трапляла ў іх рукі з хлеба яго пасеву або з пладоў яго саду, яны, беражліва захоўваючы, адносілі ў горад сваім жонкам і дзецям; тыя, хто еў гэтыя плады, спадзяваліся на выратаванне ў замагільным жыцці. Плады задаволенасці не могуць быць больш дасканалымі, духмянасць пахкага мурогу кветніка радасці не можа быць больш прыемнай.

Рубаі:

Стварыў нямала цудаў Пан на свеце гэтым,

Ды добраму не засцяць свет багацці свету.

Ён раздае пажытак тым, хто не папапросіць.

Не зловіць хцівасць добрага ў сеткі.

Аб цярплівасці

Цярпенне – гэта адмова ад жыццёвых выгод і цялесных асалод; гэта азначае нялёгкім пакланеннем скоўваць жарсці, устойліва зносіць усё нягоды і не ўпасці; гэта азначае пераносіць усе цяжкасці шляху да Праўды, вынесці ўсе чутае і бачанае, якое б яно ні было горкае і бязладнае.

Цярпенне горкае, але слодыч – яго вынік, гэта цяжкая справа, але яна аддаляе бедствы. Няма такога няўдачніка, які не дасягнуў бы поспеху, калі па шляху цярпення пайшоў, няма такога няшчаснага, які б дзякуючы цярпенню шчасця не знайшоў.

Яно – ключ да суцяшэння, шлях да задач вырашэння. Яно – спадарожнік надакучлівы, які да мэты давядзе; сябар нудны, які да жаданага прывядзе; ламавы конь, якая да месца давязе; павольны мул, які да прытулку прыйдзе.

Яно падобна на ментара, які засмучае чалавека словамі непрыемнымі, але для яго карыснымі, прыпадабняецца да лекара, які хворага доўгім лячэннем даймае, але яго вылечвае і ажыўляе. Закаханыя пра яго не хочуць нават чуць, але яно прыводзіць да спаткання; пакутуючы ў расстанні не хочуць нават успамінаць пра яго, але яно вяртае каханую і каханне.

Салавей душы не ведае, што рабіць у клетцы цярпення – маўчаць, спяваць ці крычаць; папугай сэрца не ведае, што рабіць – затаіцца, галасіць ці стагнаць. У стэпе цярпення ёсць і хваляванне, і спакойны дух; у яго даліне ёсць і павольны, і імклівы рух. Яно не звяртае ўвагі на закаханага, хоць ён ад расстання памірае, яму абыякава, калі нават ён у агні страсці згарае.

Цярпенне цёмнае і доўгае, нібы ноч расстання, але яно прыносіць гадзіну ранішняга спаткання, яно цяжкае і далёкае, як шлях хаджу, але прыводзіць да Каабы шчасця.

Кожны нявольнік, пазбаўлены цярпення, у рэшце рэшт ахвяруе сабой, кожны хто спадзяецца, які не мае цярпення, у рэшце рэшт развітваецца з марай.

Яно для закаханых з’яўляецца хваробай, што нудзіць, а для хворых – атрутай, што губіць.

Цяжар цярпення і здаровага чалавека аслабляе, пакута, звязанае з цярпеннем, яго пачуццё атручвае.

Цярпліваць душы непрыемнасці прыносіць, яно ад сэрца вялікага мужнасці просіць. Шлях да яе складаецца зь цемры і бедстваў, але той, хто ідзе гэтым шляхам, нібы Хызр, знаходзіць жывую ваду за дарожным прахам.

Прарок Аюб – адзін з тых, хто насіў груз цяжкасцяў цярпення, пасланнік Мухамед – адзін з тых, хто вытрымліваў цяжар яго нашэння.

Бэйт:

Цярпліўца праца – ўсіх цяжэй намнога,

Але цярплівы добры дар бярэ ад Бога.







Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычис­лить, когда этот...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.