Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Гаспадарка беларуских зямель у канцы 18-першай палове 19ст. Эканамичныя рэформы 1830-1840гг.





Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. У сваіх маёнтках памешчыкі будавалі прамысловыя прадпрыемствы. Асновай сельскай гаспадаркі з’яўлялася земляробства. З канца XVIII да сярэдзіны ХІХ ст. плошча ворных зямель павялічылася ў 3–4 разы. У сувязі з пераўтварэннем бульбы з агароднай культуры ў палявую яе пасевы з пачатку ХІХ ст. да канца 30-х гг. узраслі ў 20– 25 разоў. У памешчыцкіх гаспадарках стала шырэй выкарыстоўвацца наёмная праца. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г . у Віцебску. Развіццю капіталістычных адносін спрыяла і тое, што мясцовае дваранства атрымала доступ да пазык у цэнтральных банках з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі. Няледзячы на панаванне паншчыннай сістэмы, сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам. З пачатку ХІХ ст. развівалася і прамысловая дзейнасць сялян. Яны выраблялі на продаж ільняныя і суконныя тканіны, аўчыну, хатнія драўляныя вырабы. Пашыралася маёмасная дыферэнцыяцыя сярод сялян. Адным з яскравых паказчыкаў крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы было нарастанне сялянскага руху. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцей у Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі. У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. Але найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з’яўлялася адмова ад выканання павіннасцей і падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара. З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. Аўтарам адной з рэформ для яго пераадолення быў П.Д. Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права. Рэформа ў сістэме феадальнага землеўладання пачалася з дзяржаўнай вёскі, становішча якой у Расіі і Беларусі было розным. У Расіі нормы эксплуатацыі дзяржаўных сялян абмяжоўваліся інвентарамі, ніхто не меў права іх перавышаць. У Беларусі ж дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам. Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, маглі мяняць месца жыхарства, пераходзіць у іншыя саслоўі, мяняць накірунак дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі. У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладар быў надзелены адміністрацыйнай, судовай і эканамічнай уладай над сялянамі. Але галоўнае адрозненне двух рэгіёнаў было ў сістэме збору феадальнай рэнты: у Расіі дзяржаўныя маёнткі былі на падушным аброку, у Беларусі – на паншчыне. Першай часткай рэформы дзяржаўнай вёскі стала перабудовы яе апарату кіравання. Замест чатырох’яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, у Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Другой часткай рэформы П.Д. Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў, эпідэмій, падзяжу жывёлы і іншых бедстваў. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў. Трэцяя і галоўная частка рэформы П.Д. Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннасцей, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян. У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-паншчынная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. З фальварковых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк пераведзены ўсе дзяржаўныя маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Адмова ад фальваркова-паншчыннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна- прагрэсіўны характар. Агульная плошча сялянскага надзельнага фонду ў выніку рэформы П.Д. Кісялёва павялічылася на 10,73 %. І хоць гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй (за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %), але затое было некалькі ўраўнавана становішча сялян, знізіўся цяжар павіннасцей. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. З-за супраціўлення памешчыкаў інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай. Яна ўніфікавала памер павіннасцей сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына – 3 дні ў тыдзень.




.24. Культура беларуских губерняу у складзе Расийскай имперыи у канцы 18-пачатку 20ст.

 

У XIX ст. узнік новы навуковы напрамак — беларусазнаўства. Значны уклад у яго развіццё ўнеслі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Па іх ініцыятыве ў 1842 г. у Лагойску быў створаны першы ў Беларусі музей старажытнасцей. Пазней, у 1855 г., дзякуючы намаганням Яўстафія, быў адкрыты Віленскі музей старажытнасцей, у які яго заснавальнік перадаў збор уласных археалагічных матэры- ялаў. Такім чынам, быў пакладзены пачатак музейнай спра ве ў Беларусь

Адным з заснавальнікаў беларусазнаўства быў археолаг, этнограф, гісторык, літаратар Адам Кіркор. Калекцыю сваіх археалагічных знаходак, выяўленых у выніку раскопак каля тысячы курганоў, ён перадаў Віленскаму музею старажытнасцей. Пазней для шматтомнага выдання «Жывапісная Расія» ён напісаў асобны том, які быў прысвечаны беларус-ка-літоўскаму краю.

3 пазіцый тэорыі «заходнерусізму» асвятляў пытанні гісторыі Беларусі Міхаіл Каяловіч. Згодна з гэтай тэорыяй, беларусы разглядаліся як састаўная частка рускага этнасу. М. Каяловіч сцвярджаў, што галоўны напрамак развіцця бе-ларускага краю звязаны з вяртаннем яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслаўя.

У галіне адукацыі пасля падаўлення польскага нацыя-нальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. быў закрыты ў 1832 г. Віленскі універсітэт. Кожны трэці яго студэнт прымаў удзел у паўстанні за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў універсітэта Тамаша Зана і Адама Міцкевіча было створана таварыства філаматаў. Яно пачало займацца навуковым даследаваннем мовы, веры і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.

У 1836 г. выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў было пераведзена на рускую мову, а сама яна ўводзілася ў якасці абавязковага прадмета. Польская мова была выключана з вучэбных праграм.

Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі адкрыццё 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні земляробчага інстытутпа — першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы сельскагаспадарчага профілю. У 1864 г. ён быў закрыты ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гг. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі ў вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі.

Пачатковую адукацыю ў другой палове XIX ст. давалі ў сельскай мясцовасці народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, а ў гарадах — прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. У Беларусі былі адкрыты настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў пачат-ковых школ. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у гімназіях. Яны падзяляліся на класічныя, дзе пераважалі гуманітарныя прадметы і вывучэнне старажытных моў, і рэальныя з вывучэннем матэматычных і прыродазнаўчых прадметаў. У 1887 г. распараджэннем міністра асветы (згод-на з Указам абкухарчыных дзецях) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў і г. д. Быў таксама абмежаваны прыём у гімназіі яўрэяў.

Да канца XIX ст. колькасць пісьменных людзей у Беларусі заставалася нізкай. Пераважная большасць насельніцтва, найперш сялянства, заставалася непісьменнай.

Сярод дасягненняў еўрапейскага ўзроўню ў тэхнічных навуках вызначаюцца працы прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі. Ён прапанаваў і абгрунтаваў выкарыстанне электраграфіі для дыягностыкі стану здароўя чалавека. Гэта вынаходства ляжыць сёння ў аснове электратэрапіі. Першае яго навуковае адкрыццё — прыбор для рэгістрацыі навальніц па электрычных разрадах — стала першым радыёпрыёмнікам, або «бяздротавым тэлеграфам» пры перадачы электрычных сігналаў на адлегласць.

Сусветную вядомасць атрымаў сябра Адама Міцкевіча па Віленскім універсітэце, удзельнік таварыства філаматаў ІгнатДамейка. Пасля паўстання 1830—1831 гг. ён выехаўу Чылі. За дасягненні ў вывучэнні геалогіі і мінералогіі на тэрыторыі гэтай дзяржавы стаў ганаровым грамадзянінам Чылі. Ён стварыў у Чылі этнаграфічны музей, увёў метрычную сістэму вымярэння, напісаў шэраг падручнікаў. Чылійскі ўрад абвясціў I. Дамейку нацыянальным героем рэспублікі.

У галіне літаратуры плённа выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускі фальклор польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч. Вымушаны назаўсёды пакінуць сваю Бацькаўшчыну ў сувязі з асуджэннем па справе тава-рыства філаматаў, паэт выказаў тугу па Радзіме на старонках рамантычнай паэмы «Дзяды».

Ян Чачот, адбыўшы 10-гадовую ссылку за ўдзел у дзей-насці таварыства філаматаў, у 1837—1846 гг. выдаў у Вільні (пераважна ў перакладзе на польскую мову) шэсць зборнікаў «Сялянскіх песень». Ён адзначыў граматычныя асаблівасці беларускай мовы і вылучыў яе з іншых славянскіх моў, на-зваўшы крывіцкай.

Першым класікам новай беларускай літаратуры стаў Вгнцэнт Дунін-Марцінкевіч. У сваёй двухмоўнай драме «Сялянка» («Ідылія»), надрукаванай у Вільні ў 1846 г., ён увасобіў рэаліі тагачаснага жыцця, калі мужыкі размаўлялі па-беларуску, а паны — па-польску. У гэтым творы ўпершы-ню загучала жывая беларуская гаворка.

Адным з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча стаў аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, ураджэнец Беларусі, польскі кампазітар Станіслаў Манюшка. Яго му-зычная дзейнасць пачыналася ў Мінску. Дванаццаць песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.

Сялянская тэматыка гучала ў вершах Уладзіслава Сыра-комлі (Людвіка Кандратовіча), вуснамі якога беларускі селя-нін заяўляў: «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам». Сыракомля стаў аўтарам шырокавядомай рус-кай песні «Когда я на почте служил ямщиком», у аснову якой пакладзены яго верш «Паштальён».

Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне першай паловы XIX ст. займае творчасць сялянскага паэта Паўлюка Багрыма. Ва ўмовах існавання прыгонніцтва яго талент не змог праявіцца поўнасцю. За перапісванне забароненых літара-турных твораў і ўдзел у сялянскім выступленні ён быў адда-дзены на рэкруцкую службу ў царскае войска. 3 трох сшыт-каў вершаў маладога паэта да нас дайшоў толькі адзін верш «Заиграй, заиграй, хлопча малы...»

Узорам рамантычнай прозы з'яўляецца польскамоўны творЯна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастичных апавяданнях», дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні.

Істотную ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы адыграў Францишак Багушэвіч. Ён адным з першых сярод беларускіх пісьменнікаў адзначыў самастойнасць беларускай мовы і стаў своеасаблівым «бацькам» беларускага адраджэння. У канцы XIX ст. выйшлі з друку зборнікі яго вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» пад псеў-данімамі «Мацей Бурачок» і «Сымон Рэўка з-пад Барыса-ва». У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт пісаў: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб неўмёрлі!..»









Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2019 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.