Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







ДЗЯРЖАВА I ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР





У ПАСЛЯВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1945-1984 гг.)

Заняткi 20

Адбудова народнай гаспадаркi i культуры ў БССР у пасляваенны перыяд.

Змены ў структуры i кампетэнцыi органаў кiравання.

XX з'езд КПСС i значэнне яго рашэнняў для паслаблення рэпрэсiўнага рэжыму i пашырэння правоў рэспублiкi.

Канстытуцыя БССР 1978г.

Развiццё права БССР.

 

Літаратура

 

Бровка Ю.П. Международная правосубъектность БССР. Мн., 1969.

История государства и права БССР. Т.2. Мн., 1976.

История Советской Конституции. М., 1957.

Очерки истории государства и права БССР. Вып.2. Мн., 1969.

XX съезд КПСС. Стенографический отчет. М., 1956.

Конституция (Основной закон) Белорусской (1978 г.). Мн., 1978.

 

ТЭМА 11

ДЗЯРЖАВА I ПРАВА БЕЛАРУСI? ПЕРЫЯД ПРАВЯДЗЕННЯ КАРДЫНАЛЬНЫХ РЭФОРМ I ПЕРАХОДУ

ДА ДЗЯРЖА?НАЙ САМАСТОЙНАСЦI

Заняткi 21

1. Структура i кампетэнцыя вышэйшых органаў улады Беларусi. Змены ў Канстытуцыi Беларускай ССР 1978.

2. Абвяшчэнне незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Дэкларацыя аб суверэнітэце.

3. Распад Саюза ССР i ўтварэнне Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

4. Развіццё канстытуцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

5. Мiжнародныя сувязі Рэспублiкi Беларусь

6. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь.

7. Развiццё права Рэспублiкi Беларусь.

 

Літаратура

 

1. Белоруссия и Россия: общества и государства. М., 1997.

2. Василевич Г.А. Верховный Совет Беларуси. Мн., 1993.

3. Вiшнеўскi А. Ф., Юхо Я.А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi у дакументах i матэрыялах. Мн., 1998г.

4. Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь 1991-1996 г.г.

5. Верховный Совет Республики Беларусь: история и современность (1923-1998) Мн., 1998.

6. Довнар Т. И. Краткий очерк истории государства и права Беларуси. Мн., 1997.

7. Збор пастаноў Урада Беларускай ССР (з 1991 Урада Рэспублікі Беларусь). 1990-1998. г.г.

8. Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.1994-1996.

9. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь. Мн., 1994.

10. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са змяненнямі і дапаўненнямі. Мн., 1996.

11. Коршук В.К., Платонов Р.П., Романовский И.Ф. Государственность Беларуси: Проблемы формирования в программах политических партий. Мн., 1999.

12. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995.

13. Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 1999-2002.

14. Система права и законодательства Республики Беларусь: состояние и перпективы развития. / Материалы науч.конф. Гродно. 1999.

15. «Судовы Веснiк» за 1992-2001 г.г.

 


ТЭМАТЫКА I ПЛАНЫ СЕМIНАРСКIХ ЗАНЯТКА?

для студэнтаў завочнай формы навучання

 

ТЭМА 1

ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА

БЕЛАРУСI? IX-XII cт.ст.

 

1. Прадмет, асаблiвасцi, задачы навукi гiсторыi дзяржавы i права. Паходжанне назвы "Беларусь".

3. Усталяванне дзяржаўнасцi на Беларусi.

4. Полацкая, Тура?ская i iншыя дзяржавы Х-ХII ст.ст. Грамадскi i палiтычны лад.

Асноўныя рысы старажытнага звычаевага права. Дагавор 1229 г. Васальныя граматы.

 

ЛIТАРАТУРА

 

Алексеев Л.В.Полацкая земля в ІХ-ХІІІ вв. М., 1966.

Белая Русь. / Пад рэд. Г.Сагановiча. Мн., 1991.

Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ІХ-пач. ХХ ст.:курс лекцый. Мн., 1996.

Вiшне?скi А.Ф., Юхо Я.А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi? дакументах i матэрыялах. Мн., 1998.

Гобарев В.М. Предыстория Руси. Ч.1-2.М., 1994.

4.До?нар Т.I. Грамадзянскае права феадальнай Беларусi ХV-ХVIст.ст. Мн.,1997.

До?нар Т.I. Артыкулы? «Судовым Веснiку» за 1992-1993г.г.

Ермаловiч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1991.

Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн., 1994.

Памятники русского права. Вып. второй. М., 1953.

Рыбаков Б.А. Киевская Русь и русские княжества IХ-ХII в.в.М., 1982.

Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т. 1-6. Мн., 1994-2001.

10 Юхо I.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992.

Юхо I.А. Крынiцы беларуска-лiто?скага права. Мн., 1991.

Юхо I.А. Фармаванне тэрыторыi беларуса?. // Спадчына. 1991.

 

Акрамя таго, выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы да кожных семiнарскiх занятка? неабходныя раздзелы з розных падручнiка? па гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гiсторыi Беларусi, артыкулы з часопiса? i газет.

 

ТЭМА 2

ГРАМАДСКА-ПАЛIТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА

на Беларусі ў ХІV – ХVI ст.ст.

 

Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. Яго тэрыторыя. Беларускiя землi? складзе Вялiкага княства Лiтоўскага.

Клас феадалаў i саслоўе шляхты, iх прававое становiшча.

Клас феадальна-залежнага насельнiцтва, саслоўе простых людзей.

Мяшчане, iх прававое становiшча.

Вышэйшыя органы ўлады i кiравання. Вялiкi князь. Сойм. Рада. Службовыя асобы. iх прававое становiшча.

Мясцовыя органы ўлады і кіравання (у ваяводстве, у павеце,у воласцi, у горадзе).

Крэўская ўнiя i Гарадзельская?нiя. Адна?ленне?нii пры вялiкiм князi Казiмiры.

 

ТЭМА 3

КРЫНIЦЫ БЕЛАРУСКАГА ФЕАДАЛЬНАГА ПРАВА

 

Агульназемскiя прывiлеi 1387, 1413, 1434, 1447, 1492, 1506 г. г.

Абласныя i валасныя прывiлеi.

Прывiлеi гарадам на магдэбургскае права.

Судзебнiк 1468 г.

Гiсторыя распрацоўкi Cтатута Вялiкага княства Лiтоўскага 1529г. Агульная характарыстыка i асно?ныя палажэннi.

Статут 1566г. Асно?ныя змены i адрозненнi ад Статута 1529 года.

Статут 1588г. Яго змест i значэнне.

Канстытуцыйнае права па Статуту 1588 г.

Асновы цывiльнага (грамадзянскага) права па Статуту 1588 г.

Крымiнальнае права па Статуту 1588 г.

 

ЛIТАРАТУРА

 

1. Белоруссия в эпоху феодализма. Т.1.1959. Документы № 34, 43, 49, 51, 83, 90, 116.

2. Вiшне?скi А.Ф., Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi? дакументах i матэрыялах. Мн., 1998.

3. До?нар Т.I. Закон продка? нашых // Судовы веснiк. 1992, №3.

Довнар Т.И., Шелкопляс В.А. Уголовное право феодальной Беларуси. Мн., 1994.

Доўнар Т. І. Грамадзянскае права феадальнай Беларусі ХV- ХVІ стагоддзя?. Мн., 1997.

До?нар-Запольскi М.В. Гiсторыя Беларусi. Мн., 1994.

Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Мн, 2000.

Статут Великого княжества Литовского 1529 г. Мн.,1960.

Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588г., Мн., 1989.

Пашуто В.Т. Образование Литовского государства. М., 1959.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т. Т.1-6. Мн.: БелЭн, 1994-2001.

Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992.

Юхо I.А. Крынiцы беларуска-лiто?скага права. Мн, 1991.

Юхо І.А. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай // Полымя, 1972. № 1.

Юхо I.А. Фармiраванне тэрыторыi беларуса? // Спадчына. 1991.

 

ТЭМА 4

РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПЕРАМЕНЫ І ЗМАГАННЕ ЗА АДРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ (1917-1922 гг.)

 

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Дзейнасць беларускiх нацыянальных арганiзацый.

Усталяванне Савецкай ўлады на Беларусi. Абласны выканаўчы камiтэт Заходняй вобласцi i фронту, яго Прэзiдыум i Савет народных камiсараў.

Усебеларускi з'езд (Кангрэс) у Мiнску ў снежнi 1917г. Рада Усебеларускага з'езду i яе выканаўчы камтэт.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi. Устаўныя граматы БНР.

Першы з'езд Кампартыi Беларусi, яго рашэннi.

Часовы рабоча-сялянскi?рад БССР i яго Манiфест.

Першы з'езд Саветаў Беларусi i яго дэкларацыi.

Канстытуцыя Беларускай ССР 1919 г.

Утварэнне Лiтоўска-Беларускай ССР.

Дэкларацыя аб абвяшчэннi незалежнай Беларускай ССР 1920 г.

Другi з'езд Саветаў Беларусi. Дапаўненнi да Канстытуцыi БССР.

 

ЛIТАРАТУРА

 

1. Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1, 2.

2. Довнар Т. И. Краткий очерк истории государства и права Респулики Беларусь (послеоктябрьский период). Мн., 1997.

3. Доўнар-Запольскi М.В. Гiсторыя Беларусi. Мн., 1994.

4. История государства и права БССР. Т.1. Мн., 1970.

5. История Советской Конституции (1917-1956). М., 1957.

6. Круталевич В.А. Рождение Белорусской Советской Республики. Мн., 1975.

7. Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917-1945 г. г.). Мн., 1998.

8. Канчер Е. Белорусский вопрос. Петроград, 1919.

9. Методические рекомендации по истории государства и права БССР. Мн., 1989.

10. "Спадчына". 1991, №№ 1-4.

 

У залежнасцi ад плана пэ?нага навучальнага года тэмы i пытаннi семiнарскiх занятка? i колькасць гадзiн могуць некалькi змяняцца.

 


ПАДРЫХТОЎКА І АБАРОНА КУРСАВОЙ РАБОТЫ

 

Курсавая работа з’яўляецца адной з формаў творчай самастойнай працы студэнтаў І-V курсаў, якія прадугледжана вучэбным планам. Як правіла, яна цесна звязана з навуковай тэматыкай кафедры і яе супрацоўнікаў. Тэматыка курсавых работ кожны год пераглядаецца і зацвярджацца на пасяджэнні адпаведнай кафедры (спіс на 2002/2003 вучэбны год прыкладаецца). Студэнт можа самастойна прапанаваць тую ці іншую тэму, аднак яна перш за ўсё павінна арыентавацца на тыя праблемы, якія істотна пашыраюць і паглыбляюць юрыдычныя веды. Такія работы, як правіла павінна Ўзгадняцца з навуковым кіраўніком і зацвярджаецца кафедрай. Аптымальна, калі б тэма курсавой была поўным чынам звязана з будучай працоўнай дзейнасцю студэнта. Такія работы, носяць больш творчы характар, утрымліваюць пэўныя вывады і прапановы па ўдасканальванню дзеючага заканадаўства, вызываюць цікавасць іншых студэнтаў.

У пачатку кожнага навучальнага года студэнты падаюць адпаведную заяву на кафедру (форма заявы маецца на кафедры), у якой просяць зацвердзіць абраную тэму курсавой работы і навуковага кіраўніка. Толькі пасля зацвярджэння кафедрай тэмы курсавой работы і навуковага кіраўніка студэнт прыступае да напісання работы. План работы, як правіла, распрацоўваецца студэнтам самастойна. Таксама самастойна складаецца і спіс літаратурных крыніц, якімі будзе карыстацца студэнт пры напісанні курсавой працы. Затым план работы і спіс літаратуры ўзгадняюцца з навуковым кіраўніком. Разам з навуковым кіраўніком студэнт удакладняе, абмярковае усе пытанні, звязаныя з напісаннем работы, для чаго ён перыядычна прыходзіць на кансультацыі. Чарнавы варыянт работы прадстаўляецца па патрабаванню навуковага кіраўніка на канчатковую праверку. Пры неабходнасці студэнт можа азнаёміцца на кафедры з узорамі курсавых работ. Курсавая работа павінна прадстаўляцца на кафедру ў вызначаны дэканатам тэрмін.

У працэсе выканання курсавых работ студэнты набываюць і ўдасканальваюць навыкі навукова-даследчай працы. Яны авалодваюць правільнай метадалогіяй, прыёмамі падбору і сістэматызацыі літаратурнага, дакументальна-прававога, статыстычнага матэрыялу, а таксама ўменнем правільна аналізаваць сабраны матэрыял, рабіць абагульненні і адпаведныя вывады. Паступова ў студэнта фарміруецца і развіваецца навуковае мысленне, выпрацоўваюцца навыки самастойнага выкладання і афармлення вынікаў навукова-даследчай працы.

Галоўнай задачай курсавых работ (а ў будучым і дыпломнай работы) з’ўляецца развіццё ў студэнтаў здольнасці да навуковай творчасці, у тым ліку развіцце ўмення публічна, тэзісна выкладаць вынікі сваей працы. Ужо на першым курсе курсавая работа павінна ўтрымліваць у сабе элементы навуковага пошуку, адлюстроўваць творчую ініцыятыву і актыўнасць студэнта. Студэнт набывае вопыт працы з літаратурным і дакументальна-прававым матэрыялам, вучыцца адбіраць з прачытанай літаратуры самыя важныя і неабходныя для яго курсавой працы палажэнні, стараецца паслядоўна і лагічна размясціць матэрыял у адпаведнасці з распрацаваным планам і інш.

На наступных курсах наяўнасць у курсавой працы творчага элемента (збор арыгінальных фактычных дадзеных, самастойнае тлумачэнне палітыка-прававых з’яў і ўласцівасцей пэўных прававых інстытутаў, выяўленне негатыўных момантаў і тэндэнцый у развіцці дзяржаўнасці і права і шляхоў іх пераадолення і г. д.) разглядаецца як галоўная яе вартасць. Такая работа пры належнай абароне ацэньваецца вышэйшым балам.

У ходзе напісання курсавой работы студэнт павінен прачытаць, асэнсаваць асноўную і дапаўняльную літаратуру, выбраць патрэбны матэрыял, зыходзячы з вызначаных раздзелаў курсавой (або дыпломнай) работы.

Трэба мець на ўвазе, што на юрыдычным факультэте да паслуг студэнтаў бібліятэка і лабараторыя заканадаўства, а таксама алфавітныя і прадметныя каталогі на кафедрах.

Асноўнай формай вывучэння літаратуры з’яўляецца складанне канспекта прачытаных кніг, навуковых артыкулаў, заканадаўчых актаў. Як правіла, запісы робяцца сваімі словамі. Абзацы, асобныя палажэнні і сказы, узятыя цалкам з тэкста, пішуцца ў двукоссях з указаннем старонкі. Гэта неабходна для наступных спасылак у курсавой работе на адпаведную крыніцу. У канспекте пажадана адразу на палях адзначыць, да якога раздзела работы суадносіцца дадзены матэрыял, а таксама запісваць узнікшыя думкі і меркаванні адносна тых ці іншых палажэнняў, сумненні і ўзнікшыя пытанні (лепш за ўсе гэта рабіць на зваротным лісце канспекта).

Пры вывучэнні літаратуры патрэбны крытычныя адносіны студэнта да выкарыстоўваемых крыніц, асабліва да тых, якія былі выдадзены ў дарэвалюцыйны перыяд і папярэднія дзесяцігоддзі. У шэрагу з іх можна сустрэць вельмі супярэчлівыя погляды, састарэлыя навуковыя тэорыі, недастаткова лагічна абгрунтаваныя вывады, памылковы фактычны матэрыял, памылковую інтэрпрэтацыю і г. д. Менавіта таму ў ходзе даследавання праблемы патрэбна выпрацаваць уласны погляд на яе. Незразумелыя палажэнні і тэрміны патрэбна ўдакладняць у справачнай, энцыклапедычнай літаратуры, або звярнуцца да навуковага кіраўніка.

Пасля складання канспектаў неабходнага літаратурнага матэрыялу яго трэба асэнсаваць, вылучыць патрэбныя палажэнні, сістэматызаваць па адпаведных раздзелах і параграфах, удакладніць цыфравы матэрыял, статыстычныя дадзеныя, праверыць тыя цытаты, якія будуць выкарыстаны ў рабоце. Вынікі апрацоўкі статыстычных дадзеных можна аформіць у выглядзе табліц. Таблічная форма дазваляе выкласці матэрыял найбольш кампактна, рацыянальна і зручна. Да таго ж, табліцы з’яўляюцца найбольш пашыраным відам ілюстрацыйнага матэрыялу. Адной з формаў ілюстрацый з’яўляюцца таксама графікі і дыяграмы. На найбольш важныя і спрэчныя палажэнні заканспектаванага літаратурнага матэрыялу павінны быць аформлены ў курсавой рабоце належным чынам спасылкі. Пры неабходнасці азнаямлення з архіўным матэрыялам або нарматыўна-прававым матэрыялам, дзяржаўных і іншых устаноў патрэбна атрымаць у дэканаце адпаведнае дазваленне і хадайніцтва.

Пажадана, каб студэнты выкарыстоўвалі тыя публікацыі, у якіх былі б адлюстраваны вынікі навуковай дзейнасці калектыва юрыдычнага факультэта.

Вельмі станоўчым момантам у курсавой рабоце будзе выкарыстанне матэрыялаў навуковых і навукова-практычных канферэнцый, якія амаль штогод праводзяцца на юрыдычным факультэце БДУ, у Нацыянальнай Акадэміі навук, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце і іншых установах, а таксама выкарыстанне навуковых артыкулаў, змешчаных у юрыдычных, гісторыка-прававых, гістарычных часопісах (абавязкова патрэбна афармляць адпаведныя спасылкі на выкарыстаны матэрыял).

Пры непасрэдным напісанні курсавой работы магчымы два падыходы. Першы заключаецца ў тым, што на падставе асэнсаванага, сістэматызаванага матэрыялу пішацца ўся работа паслядоўна ад уводзін да заключэння. Другі падыход больш рацыянальны, калі асэнсоўваеца, сістэматызуецца матэрыял па кожнаму разделу паасобку. Пры гэтым папярэдне выкладаецца пэўны план кожнага разделу, які ў працэсе напісання можа змяняцца адпаведна падабранаму матэрыялу. Затым па кожнаму разделу робяцца вывады, якія потым абагульняюцца ў заключэнні работы.

Уводзіны пры гэтым можна пісаць адразу, або пасля завяршэння напісання асноўнага тэксту (у гэтым выпадку лягчэй рабіць характарыстыку выкарыстанай па тэме літаратуры, якая, як правіла, робіцца ва ўводзінах). Ва ўводзінах ставяцца таксама мэта і задачы напісання курсавой работы, гаворыцца аб актуальнасці абранай тэмы.

Курсавая праца павінна, як правіла, уключаць наступныя структурныя часткі:

тытульны ліст,

рэферат (анатацыю) у памеры не больш адной старонкі тэкста,

змест з падзелам на пэўныя структурныя адзінкі (главы, параграфы і інш.) і з указаннем старонак размяшчэння,

асноўную частку работы (непасрэдна яе змест),

заключэнне,

спіс выкарыстаных крыніц (бібліяграфію),

дадатак (схемы, графічны матэрыял і інш.).

РЭФЕРАТ уяўляе сабой кароткі змест работы з указаннем яе аб’ёма і колькасьці старонак. Ён пачынаецца з назвы курсавой работы, пасля чаго ўказваецца прозвішча студэнта, затым прыводзяцца ключавыя словы, якія адлюстроўваюць асноўны змест работы. Пасля гэтага раскрываецца змест работы – кароткі пераказ матэрыялу з указаннем мэты работы, метадаў распрацоўкі і асноўных вынікаў даследавання.

Змест (аглаўленне) мае мэтай вызначэнне асноўных пытанняў, якія разглядаюцца ў курсавой рабоце, і хуткі пошук па тэксту неабходнага матэрыялу. Ён размяшчаецца за рэфератам і павінен уключаць увесь пералік загалоўкаў раздзелаў і падраздзелаў работы, пачынаючы з уводзінаў.

Ва ўводзінах, якія маюць мэтай ацэнку сучаснага стану разглядаемай праблемы, абгрутоўваецца актуальнасць абранай тэмы, у сувязі з чым характарызуюцца літаратурныя крыніцы і даецца кароткая характарыстыка аб’екта даследавання.

Змест, склад і аб’ём курсавой працы залежаць ад спецыфікі тэмы і павінны адпавядаць зацверджанаму навуковым кіраўніком заданню. У працэсе напісання работы трэба звяртаць увагу на лагічную паслядоўнасць выкладання матэрыялу, пераканаўчасць аргументацыі, сцісласць і дакладнасць фармулёвак, канкрэтнасць выкладання вынікаў даследавання. У тэксце не дапускаюцца: скарачэнне слоў (акрамя агульнапрынятых) і прымяненне для вызначэння аднаго і таго ж паняцця розных тэрмінаў.

Асноўная частка работы падзяляецца на раздзелы (главы), прычым кожны раздзел пачынаецца з новага ліста, і на падраздзелы (параграфы), назвы і паслядоўнасць размяшчэння якіх залежыць ад канкрэтнай тэмы работы і яе асаблівасцяў.

Галоўным патрабаваннем да напісання курсавой работы з’яўляецца самастойнасць у выкладанні матэрыялу. Нельга механічна перапісваць тэксты літаратурных крыніц, а таксама выпадкова падбіраць матэрыял і фактычныя дадзеныя без сувязі з тэмай і планам работы. Увесь матырыял павінен быць паслядоўным і ўзаемазвязаным на падставе агульнай ідэі і асноўнага зместу.

Кораткасць выкладання матэрыялу, зразумеласць перадачы думкі, паўната ахопу тэмы - галоўнае, што адрознівае навуковую творчасць.

Асноўныя палажэнні і вывады работы павінны быць тэарытычна даказаны і падмацаваны дакументальна-прававым матэрыялам, спасылкамі на думкі адпаведных вучоных - спецыялістаў па дадзенай праблеме. Студэнт павінен паказаць, што самастойна знаёміўся з літаратурнымі і дакументальнымі крыніцамі, таму ў рабоце павінны быць цытаты з адпаведных крыніц. Пры разглядзе дыскусійных пытанняў прыводзяцца, як правіла, пазіцыі ўсіх вучоных (са спасылкамі на адпаведныя кнігі, артыкулы), даецца крытычная ацэнка іх і выказваюцца ўласныя меркаванні па азначанай праблеме.

ЗАКЛЮЧЭННЕ павінна утрымліваць кароткія абагуленыя вывады па рабоце з вызначэннем таго новага, чаго дасягнуў студэнт пры распрацоўцы дадзенай тэмы. Могуць утрымлівацца і рэкамендацыі па выкарыстанню атрыманых вынікаў.

Мэтай усялякага даследавання з’яўляецца не проста абагульненне матэрыялу, але імкненне выказаць уласныя думкі і сказаць нешта новае, або хаця бы абагуліць пэўныя думкі, сфармуляваць іх сваімі словамі, стылістычна граматна і дакладна з навуковага пункту гледжання. Выкарыстаныя ў рабоце тэрміны і вызначэнні павінны мець адзінае тлумачэнне на працягу ўсей работы і адпавядаць агульнапрынятым у навуковай літаратуры стандартам. Гэта ж тычыцца і ўмоўных азначэнняў і скарачэнняў слоў (і інш., гг., с., і г.д.). Самастойныя скарачэнні слоў увогуле недапушчальныя

Загалоўкі раздзелаў асноўнай часткі работы, а таксама загалоўкі: “УВОДЗІНЫ”,“ЗАКЛЮЧЭННЕ”, “СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ” і інш. размяшчаюцца ўверсе, пасярэдзіне ліста і сіметрычна тэксту.

У канцы работы прыводзіцца спіс выкарыстанай літаратуры. Як правіла, ён даецца ў алфавітным парадку, аднак нарматыўна-прававы матэрыял, затым статыстычна-архіўны змяшчаецца наперадзе, замежная літаратура - ў канцы спіса.

Пры складанні спіса выкарыстанай літаратуры неабходна прытрымлівацца правілаў бібліяграфіі: указваць прозвішча і ініцыялы аўтара, назву кнігі (артыкулы, тэзісаў), месца і год выдання.

Работа пішацца на стандартных лістах паперы прыкладным памерам 203х288 мм. На лістах павінны быць палі (прыкладна: зверху 20 мм, знізу 25 мм, справа 10 мм, злева 35 мм.). Яна павінна быць напісаны выразлівым, разборлівым почыркам (як правіла, работа прадстаўляецца ў друкаваным выглядзе). Абзацы пішуцца з чырвонага радка. Адлегласць паміж радкамі павінна складаць 2 інтэрвалы. Нумарацыя старонак пачынаецца з трэцяй старонкі. Яна з’яўляецца скразной і прастаўляецца, як правіла, у правым верхнім вуглу без кропкі.

Курсавая работа прыкладным аб’емам 24 машынапісных старонкі павінна быць падшыта (пераплецена) у цвердую вокладку, аформленую ў выглядзе тытульнага ліста (гл. узор). Першай старонкай работы з’яўляецца тытульны ліст. На другой старонцы змяшчаецца план работы. Затым, ідуць уводзіны. Рэферат, як правіла, змяшчаецца пасля спіса літаратуры. У канцы работы павінен быць подпіс аўтара і дата выканання.

Не менш чым за два тыдні да абароны курсавая работа павінна быць пададзена на кафедру і зарэгістравана. Затым яна перадаецца навуковаму кіраўніку для праверкі. У абавязак навуковага кіраўніка не ўваходзіць рэдагаванне тэкста, аднак ён на палях можа рабіць заўвагі аб стылі, недакладных або незразумелых палажэннях і інш. У рэцэнзіі навуковы кіраўнік у адвольнай форме характарызуе змест работы і адпаведнасць яго плану, паўнату, паслядоўнасць і абгрунтаванасць адказаў на пастаўленныя пытанні, ступень самастойнасці студэнта, яго ўменне абагульняць матэрыял і рабіць адпаведныя вывады і інш. Адзначаюцца таксама станоўчыя моманты работы і яе недахопы, тэарытычны ўзровень выканання і г.д. У выпадку істотных недахопаў курсавая работа не дапускаецца да абароны. Станоўча ацэненая работа (навуковы кіраунік можа выставіць папярэднюю адзнаку) дапускаецца да абароны.

Абарона курсавой работы, як правіла, адбываецца перад спецыяльнай камісіяй, у склад якой уваходзіць і навуковы кіраўнік. Студэнт робіць перад камісіяй кароткі даклад, у якім раскрывае змест сваей работы, уласныя пазіцыі па спрэчных пытаннях, адказвае на заўвагі рэцэнзента і на пытанні, якія задаюць члены камісіі. Пры гэтым ён павінен паказаць не толькі добрае веданне праблемы, але і ўменне абараняць свае погляды і ўяўленні адносна разгледжаных у рабоце пытанняў. Толькі ў выпадку належнай падрыхтоўкі да абароны і поўных абгрунтаваных адказаў на заўвагі рэцэнзента і членаў камісіі, папярэдняя адзнака, якая мела месца ў рэцэнзіі, можа быць павышана.

Адзнаку “выдатна” атрымліваюць тыя курсавыя работы, якія ўтрымліваюць элементы навуковай творчасці; “добра” - работы, у якіх абагулены шматлікія крыніцы і на падставе гэтага поўна, усебакова і аргументавана разгледжаны ўсе пытанні; “здавальняюча” - работы, у якіх правільна і дастаткова поўна дадзены адказы на пастаўленыя пытанні. Адзнака за курсавую работу ставіцца ў экзаменацыйную ведамасць і залікоўку студэнта.

 


 

ТЭМАТЫКА КУРСАВЫХ РАБОТ

па курсу “ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ”

 

1. Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІ ст. ст. і іх грамадскі лад (на прыкладзе Полацкага, Віцебскага, Турава-Пінскага і інш.княстваў).

2. Звычаёвае права Беларусі і яго адлюстраванне ў пісаным заканадаўстве.

3. Міжнародныя пагадненні і васальныя дагаворы – крыніцы старажытнага беларускага права.

4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і яго адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у ХIV-ХVI ст. ст.

5. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа на Беларусі ў ХVІ ст.

6. Прававое становішча шляхты на Беларусі ў ХV-ХVІІ ст. ст.

7. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі ў ХV - ХVII ст. ст.

8. Прававое і сацыяльнае становішча мяшчан Беларусі ў ХІV-ХVІІ ст. ст.

9. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў ХV-ХVІ ст. ст.

10. Сойм і рада ў Вялікім княстве Літоўскім у ХVІ ХVII ст. ст.

11. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады на Беларусі ў ХV-ХVІІ ст. ст.

12. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХV-ХVІІ ст. ст. (па магдэбургскаму праву).

13. Крэўская і Гарадзельская ўніі.

14. Люблінская ўнія 1569 г.

15. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.

16. Міжнародныя сувязі ВКЛ з суседнімі дзяржавамі-княствамі ў ХІV-ХV ст. ст.

17. Міжнародныя сувязі ВКЛ з суседнімі дзяржавамі ў ХVІ-ХVІІ ст. ст.

18. Агульназемскія граматы (прывілеі) – асноўныя крыніцы права ў ХІV-ХV ст. ст.

19. Граматы Казіміра 1447 г. і Аляксандра 1492 г. (характарыстыка і значэнне).

20. Абластныя і валасныя граматы - крыніцы беларускага права.

21. Гарадскія граматы - крыніцы беларускага права.

22. Судзебнік 1468 года – першая спроба кадыфікацыі заканадаўства ў Вялікім княстве Літоўскім.

23. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года (агульная характарыстыка і значэнне).

24. Статуты Вялікага княства Літоўскага (параўнальная характарыстыка).

25. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года (асноўныя змены і адрозненне ад Статута 1529 года).

26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., яго значэнне і месца ў еўрапейскім заканадаўстве.

27. Канстытуцыйнае права Вялікага княства Літоўскага (па граматах).

28. Канстытуцыйнае права Вялікага княства Літоўскага (па Статутах).

29. Асноўныя палажэнні сямейнага права Беларусі ХІV-ХVІІ ст.ст.

30. Асноўныя палажэнні грамадзянскага права Беларусі ў ХVІ-ХVІІ ст. ст.

31. Асноўныя палажэнні працэсуальнага права Беларусі ХVІ-ХVІІ ст. ст.

32. Судовая рэформа ХVІ ст. на Беларусі.

33. Асноўныя палажэнні крымінальнага права Беларусі ХVІ-ХVІІ ст. ст.

34. Галоўны суд Вялікага княства Літоўскага (прававая рэгламентацыя і дзейнасць).

35. Цэнтральныя суды ў Вялікім княстве Літоўскім.

36. Прававая рэгламентацыя і дзейнасць мясцовых судоў для шляхты (на прыкладзе замкавага (гродскага), земскага, падкаморскага або каптуровага суда).

37. Копныя суды на Беларусі.

38. Войтоўска-лаўніцкія суды на Беларусі.

39. Палітычныя і прававыя ідэі на Беларусі ў ХVІ-ХVІІІ ст. ст.

40. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.

41. Рэформы ў Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІІ ст.

42. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года.

43. Сістэматызацыя права Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Праект зводу мясцовых законаў заходніх губерняў.

44. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Мясцовыя ўстановы дзяржаўнага кіравання і суды.

45. Скасаванне прыгонага права на Беларусі. Рэформа мясцовых органаў.

46. Судовая рэформа 1864 года. Асаблівасці яе правядзення на тэрыторыі Беларусі.

47. Земская рэформа 1864 года і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

48. Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі на пачатку ХХ ст.

49. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і яе значэнне для Беларусі.

50. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый у 1917 годзе.

51. Абластны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронта і яго дзейнасць.

52. Спробы ажыццяўлення ідэі “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі ў 1917-1918 г. г.

53. Беларускі з’езд (кангрэс) 1917 г.

54. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918 годзе. Устаўныя граматы.

55. Першы з’езд Кампартыі Беларусі і яго дзяржаўна-прававое значэнне.

56. Першы ўрад Беларускай ССР і яго Маніфест.

57. Дзяржаўна-прававое значэнне першага з’езда Саветаў Беларускай ССР.

58. Першая Канстытуцыя Беларускай ССР 1919 г.

59. Літоўска-Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.

60. Аднаўленне Беларускай ССР у 1920 годзе і яго значэнне.

61. Дзяржаўна-прававое значэнне другога з’езда Саветаў Беларускай ССР.

62. Дзяржаўна-прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР да ўтварэння СССР.

63. Беларускія ўрады і іх дзейнасць ў першыя гады існавання БССР.

64. Дагаворныя адносіны паміж БССР і РСФСР у 20-я гады.

65. Утварэнне дзяржаўнага апарата ў БССР у 1921-1922 г. г.

66. Уваход БССР у склад СССР: працэдура і заканадаўчая рэгламентацыя.

67. Палітыка нацыянальнага – дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР у 20-я гады.

68. Вяртанне ў склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі.

69. Крымінальнае права Беларускай ССР у 20-30-я гады.

70. Крымінальна-працэсуальнае права БССР у 20-30-я гады.

71. Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР у 20-30-я гады.

72. Судовы лад і судаводства БССР у 20-30-я гады.

73. Канстытуцыя БССР 1927 г.

74. Парушэнні законнасці на Беларусі ў 20-50 г. г. (прычыны і сутнасць)

75. Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. Змены ў структуры і кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады.

76. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы.

77. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

78. Утварэнне часовых органаў улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.

79. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна-прававыя акты.

80. Утварэнне органаў Савецкай улады ў заходніх абласцях Беларускай ССР.

81. Беларуская ССР ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

82. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата Беларускай ССР.

83. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд (1945-1954 г.г.).

84. Беларуская дзяржава і права ў перыяд пасляваенных рэформ (1954-1964 г.г.).

85. Заканадаўчая рэгламентацыя пашырэння правоў Беларускай ССР пасля ХХ з’езда КПСС.

86. Беларуская дзяржава і права ў 1965-1984 г.г.

87. Канстытуцыя БССР 1978 г.

88. Актывізацыя знешне-палітычнай дзейнасці БССР у 40-я гады.

89. Міжнародная дзейнасць БССР у 50 – 60 г. г.

90. Міжнародная дзейнасць БССР у 70 – 80 г. г.

91. Пераход Беларусі да дзяржаўнай самастойнасці. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

92. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Беларусь.

93. Распад СССР і ўтварэнне СНД.

94. Дзяржаўна-прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй.

95. Дзяржаўна-прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з краінамі бліжняга замежжа ў 90-я гады.

96. Пашырэнне міжнародных сувязяў Рэспублікі Беларусь у 90-х г.г.

97. Рэарганізацыя органаў улады і кіравання ў Рэспубліцы Беларусь у 90-я гады.

98. Канстытуцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь у 90-я гады.

99. Актывізацыя грамадска-палітычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 90-я гады.

100. Развіццё права Рэспублікі Беларусь у 90-я гады (на прыкладзе грамадзянскага, крымінальнага, зямельнага, экалагічнага, крымінальна-працэсуальнага, грамадзянска-працэсуальнага і іншых галін права).

 


 

ТЭМАТЫКА

СТУДЭНЦКІХ НАВУКОВЫХ ПРАЦ

па курсу “ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ”

 

Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІ ст. ст. і іх грамадскі лад (на прыкладзе Полацкага, Віцебскага, Турава-Пінскага і інш.княстваў).

Міжнародныя пагадненні і васальныя дагаворы – крыніцы старажытнага беларускага права.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага княства Літоўскага ў ХIV-ХVI ст. ст.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа на Беларусі ў ХVI - ХVІІ ст. ст.

Прававое становішча шляхты на Беларусі ў ХV-ХVІІ ст. ст.

Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі ў ХVІ ст.

Прававое і сацыяльнае становішча мяшчан Беларусі ў ХІV-ХVІІ ст.

Сойм і рада ў Вялікім княстве Літоўскім у ХV-ХVІІ ст. ст.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады на Беларусі ў ХV-ХVІІ ст. ст.

Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХV-ХVІІ ст. ст. (па магдэбургскаму праву).

Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у ХІV-ХV ст. ст.

Люблінская ўнія 1569 г.

Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.

Міжнародныя сувязі ВКЛ з суседнімі дзяржавамі-княствамі ў ХV-ХVІ ст. ст

Агульназемскія граматы (прывілеі) – асноўныя крыніцы права ў ХІV-ХV ст. ст.

Абластныя і валасныя граматы - крыніцы беларускага права.

Гарадскія граматы - крыніцы беларускага права.

Судзебнік 1468 года – першая спроба кадыфікацыі заканадаўства ў Вялікім княстве Літоўскім.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года (агульная характарыстыка і значэнне).

Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года (асноўныя змены і адрозненне ад Статута 1529 года).

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., яго значэнне і месца ў еўрапейскім заканадаўстве.

Канстытуцыйнае права Вялікага княства Літоўскага.

Асноўныя палажэнні грамадзянскага права Беларусі ў ХVІ-ХVІІ ст. ст.

Асноўныя палажэнні працэсуальнага права Беларусі ў ХV - ХVІ- ст. ст.

Судовая рэформа ХVІ ст. на Беларусі.

Асноўныя палажэнні крымінальнага права Беларусі ХV-ХVІ ст. ст.

Цэнтральныя суды ў Вялікім княстве Літоўскім і ўтварэнне Галоўнага суда.

Прававая рэгламентацыя і дзейнасць мясцовых судоў для шляхты (на прыкладзе замкавага (гродскага), земскага, падкаморскага або каптуровага суда).

Копныя суды на Беларусі.

Войтоўска-лаўніцкія суды на Беларусі.

Палітычныя і прававыя ідэі на Беларусі ў ХVІ-ХVІІІ ст. ст.

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІІ ст.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года.

Сістэматызацыя права Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Праект зводу мясцовых законаў заходніх губерняў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Мясцовыя ўстановы дзяржаўнага кіравання і суды.

Судовая рэформа 1864 года. Асаблівасці яе правядзення на тэрыторыі Беларусі.

38.Земская рэформа 1864 года і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

Абластны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронта і яго дзейнасць.

Спробы ажыццяўлення ідэі “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі ў 1917-1918 г. г.

Беларускі з’езд (кангрэс) 1917 г.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918 годзе. Устаўныя граматы.

Першы з’езд Кампартыі Беларусі. Дзяржаўна-прававое значэнне яго пастаноў. Вызначэнне тэрыторыі Беларускай Савецкай Рэспублікі.

Першы ўрад Беларускай ССР і яго Маніфест.

Дзяржаўна-прававое значэнне першага з’езда Саветаў Беларускай ССР.

Першая Канстытуцыя Беларускай ССР 1919 г.

Літоўска-Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.

Аднаўленне Беларускай ССР у 1920 годзе і яго значэнне.

Дзяржаўна-прававое значэнне другога з’езда Саветаў Беларускай ССР.

Дзяржаўна-прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР да ўтварэння СССР.

Беларускія ўрады і іх дзейнасць ў першыя гады існавання БССР.

Дагаворныя адносіны паміж БССР і РСФСР у 20-я гады.

Палітыка нацыянальнага – дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР у 20-я гады.

Вяртанне ў склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі.

Крымінальнае права Беларускай ССР у 20-30-я гады.

Крымінальна-працэсуальнае права БССР у 20-30-я гады.

Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР у 20-30-я гады.

Судовы лад і судаводства БССР у 20-30-я гады.

Канстытуцыя БССР 1927 г.

Парушэнні законнасці на Беларусі ў 20-50 г. г. (прычыны і сутнасць)

Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. Перамены ў структуры і кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады.

Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы.

Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

Утварэнне часовых органаў улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.

Утварэнне органаў Савецкай улады ў заходніх абласцях Беларускай ССР.

Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі БССР у 1941-1944 гг.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата Беларускай ССР.

Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд (1945-1954 г.г.).

Беларуская дзяржава і права ў 1954-1964 г.г.

Заканадаўчая рэгламентацыя пашырэння правоў Беларускай ССР пас<







Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычис­лить, когда этот...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.