Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ





ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ

 

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС

(першая частка)

для студэнтаў 1 курса юрыдычнага факультэта

аддзялення правазнаўства

 

Мінск 2002


 

 

Падрыхтаваны доктарам юрыдычных навук, прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта

Доўнар Таісіяй Іванаўнай

Рецензенты:

Рэшэтнікаў С.В. – дырэктар Інстытута дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Презідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар палітычных навук, прафеса;

Слабодчыкаў А.А. – Інстытут сучасных ведаў, кандыдат юрыдычных навук, прафесар.

Зацверджаны на пасяджэнні кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права (пратакол № 4 ад 29 студзеня 2002 г.)

 

Рэкамедаваны да выдання Вучоным Саветам юрыдычнага факультэта 29 студзеня 2002 г. (пратакол № 5)

 

 


ПРАДМОВА

 

Вучэбна-метадычнае выданне па гісторыі дзяржавы і права Беларусі прызначана ў першую чаргу для студэнтаў - першакурснікаў, якія з дапамогай змешчаных у ім матэрыялаў (метадычных указанняў па падрыхтоўцы да лекцый і семінарскіх заняткаў, па напісанню курсавых прац; пераліку асноўных пытанняў, на якія патрэбна звярнуць увагу; спісу літаратурных крыніц; тэматыцы курсавых і навуковых прац і інш.) змогуць належным чынам вывучыць прадмет і падрыхтавацца да экзамена, а затым у наступным - паспяховага авалодаць спецыяльнымі юрыдычнымі дысціплінамі – канстытуцыйным, грамадзянскім, крымінальным, працэсуальным правам і інш.

Гэтая кніга будзе таксама карыснай і студэнтам-завочнікам.

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі, якая вывучае прычыны i заканамернасцi ўзнiкнення, станаўлення i развiцця на тэрыторыі нашай краіны дзяржавы i права, iх асаблiвасцi i характэрныя рысы, дазваляе глыбей асэнсаваць асаблівасці сучаснай дзяржаўнасці і яе прызначэнне. Для таго, каб прагназіраваць далейшае развіццё усей чалавечай супольнасці, у тым ліку і беларускай дзяржаўнасці неабходна вывучыць, прааналізаваць і асэнсаваць прычыны ўзнікнення і паэтапнае развіццё ўсіх, без выключэння дзяржаўнасцей, выявіць заканамернасці і тэндэнцыі гістарычнага працэсу, звярнуць увагу на асаблівасці ў развіцці канкрэтных дзяржаў і дзяржаўна-прававых інстытутаў.

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі з’яўляецца адной з фундаментальных юрыдычных дысцiплiн, якая мае мэтай фармiраванне ў студэнтаў прававога мыслення, павышэнне ўзроўня прававой культуры i прызначана даць студэнту яснае i глыбокае разуменне заканамернасцей гiстарычнага працэсу ўзнiкнення i развiцця дзяржаўнасцi i права, змены тыпаў i формаў дзяржаўнасцi, эвалюцыi дзяржаўных органаў i прававых iнстытутаў і г.д. Яна з'яўляецца гістарычнай навукай і ўяўляе сабой частку гісторыі чалавецтва, а таксама юрыдычнай навукай – адной з фундаментальных прававых дысціплін.

Як адна з гiсторыка-прававых дысцыплiн, гiсторыя дзяржавы i права Беларусi мае не толькi пазнаваўчае, але метадычнае i практычнае значэнне, бо дапамагае выпрацаваць у студэнтаў погляд на дзяржаву i права як на дынамiчны арганiзм, якi пастаянна развiваецца ў цеснай узаемасувязi з рэальным грамадска-палiтычным становiшчам, а таксама садзейнiчае набыццю студэнтамi навыкаў абагульнення канкрэтна-гiстарычнага матэрыялу, умення аналiзаваць гэты матэрыял i фармуляваць навуковыя вывады. Гiстарычны аналiз заканадаўства неабходны для правiльнага разумення і ўсведамлення дзеючых законаў i крытычнай ацэнкi застарэлага нарматыўна-прававога матэрыялу.

Аналiз гiстарычнага вопыту юрыспрудэнцыi Беларусi непасрэдна ўплывае на фармiраванне навуковага светапогляду, дапамагае ўсведамленню поспехаў i памылак у гiсторыi грамадска-палiтычнага жыцця людзей, iх аб’ектыўнаму аналiзу.

Пры вывучэнні прадмета трэба мець на ўвазе, што некаторые праблемы гiсторыi дзяржавы i права Беларусi застаюцца яшчэ недастаткова даследаванымi, а шэраг з iх разглядаецца з некалькiх, часам супярэчлiвых, пунктаў гледжання.

Метадычныя рэкамендацыi маюць мэтай дапамагчы студэнтам паспяхова авалодаць не толькi праграмным матэрыялам па курсу гiсторыi дзяржавы i права Беларусi, але i навыкамi даследчай, творчай дзейнасцi, выпрацаваць неабходныя метадычныя прыёмы падрыхтоўкi да семiнарскiх заняткаў, экзаменаў, напiсання кантрольных i курсавых прац.

У адпаведнасцi з асноўнай задачай унiверсiтэтскай адукацыi - падрыхтоўкай маладых спецыялiстаў да самастойнай творчай працы, студэнты з дапамогай выкладчыкаў на падставе розных формаў самастойнай працы набываюць i ўдасканальваюць навыкi авалодання пэўнай метадалогiяй, прыёмамi падбору, выкарыстання, сiстэматызацыi нарматыўна-прававога, лiтаратурнага, статыстычна-дакументальнага матэрыялу. Яны авалодваюць уменнем правiльна выбiраць неабходную літаратуру i аналiзаваць яго, рабiць абагульненнi i адпаведныя вывады, што садзейнiчае паступоваму фармiраванню навуковага мыслення, развiвае ў студэнтаў здольнасць да навуковай творчасцi. Вынiкам гэтага будзе не толькi паспяховае авалодванне прадметам, але i фармiраванне ўласнага погляду на праблемныя i спрэчныя пытаннi гiсторыi дзяржавы i права Беларусi, развіцце іх творчай актыўнасці, ініцыятывы і самастойнасці, што у рэшце рэшт з'яўляецца адным з фактараў эфектыўнасці прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у галіне правазнаўства.

Для таго, каб студэнт не разгубіўся ў вялікай колькасці гісторыка-прававога матэрыяла прадугледжана пэўная праграма курса, якая зацвярджаецца кафедрай. У адпаведнасці з ёй распрацоўваецца рабочая праграма, тэматычны план лекцый і семінарскіх заняткаў, а таксама планы семінарскіх заняткаў з вызначэннем канкрэтных пытанняў (як правіла, найбольш важных і праблемных) і асноўных літаратурных крыніц.


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

лекцый і семінарскіх заняткаў

 

па курсу “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”

для студэнтаў 1 курса юрыдычнага факультэта (вочная форма навучання)

па спецыяльнасці Г 09-01-00 “Правазнаўства”

 

Назва тэмы Лекцыі Семінары КСР
  Грамадска – палітычны лад і права на Беларусі ў ІХ – ХІІ ст.      
  Дзяржаўна – палітычны і грамадскі лад на Беларусі ў ХІV – ХVІ ст.ст. Уніі Вялікага княства Літоўскага с Польшай.      
  Судовая сістэма Вялікага княства Літоўскага. Судаводства.      
  Крыніцы беларускага феадальнага права. Развіццё права ў ХV – ХVІ ст. ст.      
  Грамадска – палітычны лад і права Беларусі ў складе рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Рассіі.      
  Грамадска – палітычны лад і права на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі      
  Рэвалюцыйныя перамены і змаганне за адраджэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці (1917 –1920 г.г.)      
  Дзяржава і права Беларускай ССР у міжваенны час (1920 –1940 г.г.)      
  Дзяржава і права Беларускай ССР у перыяд другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі с Беларускай ССР.      
  Дзяржава і права Беларускай ССР у пасляваенны перыяд      
  Дзяржава і права Беларускай ССР у перыяд застою і крызісу адміністрацыйна – каманднай сістэмы.      
  Дзяржава і права Беларусі ў перыяд кардынальных рэформ і пераходу да дзяржаўнай самастойнасці.      
  Дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.      
  Усяго      

 


ПАДРЫХТОЎКА ДА ЛЕКЦЫЙ

 

Важнейшымі сродкамі асваення дысцыпліны з'яўляецца самастойная праца студэнтаў, якая павінна насіць сістэматычны характар і мець разнастайныя формы, у тым ліку: падрыхтоўка да лекцый, семінарскіх заняткаў і экзаменаў шляхам вывучэння асноўнай і дапаўняльнай літаратуры, аналіза зместа нарматыўна-прававога матэрыялу; падрыхтоўка рэфератаў; напісанне кантрольных работ; удзел у працы студэнцкіх навуковых гурткоў; падрыхтоўка навуковых прац і удзел ў студэнцкіх навуковых канферэнцыях і інш.

Лекцыі накiроўваюць студэнта на шляху найбольш поўнага, хуткага i паспяховага вывучэння прадмета, стымулююць жаданне студэнтаў да глыбокiх ведаў i самастойнага асэнсавання гiстарычных падзей, з’яў адносна ўзнiкнення, станаўлення i развiцця дзяржаўнасцi i права на Беларусi. Тэматыка i змест лекцый адпавядаць вучэбным праграмам, зацверджаным кафедрай і будуюцца на тэарэтычных прынцыпах адпаведнай навукi i абъектыўных заканамернасцях развiцця дзяржаўных i прававых з’яў i iнстытутаў.

Пераход да шматступенчатай формы навучання з мэтай падрыхтоўкі бакалаўраў, спецыялістаў і магістраў абумовіў і перагляд формаў павучання. Асаблівая ўвага зараз надаецца галоўным чынам самастойнай працы студэнтаў, таму лекцый няшмат. У сувязі з гэтым студэнты павiнны ў першую чаргу азнаёміцца з тэматычным планам лекцый, а таксама планам семiнарскiх заняткаў і колам тых пытанняў, якiя выносяцца на семiнарскiя заняткi i экзамены. Пасля гэтага яны павінны рыхтавацца не толькі да семінарскіх заняткаў, але і да лекцый: знаёмiцца па падручнiках, навучальных дапаможнiках з тымі пытаннямі, якія будуць разглядацца на лекцыях.

Лекцыi з’яўляюцца тэарэтычнай падставай для самастойной працы, для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў. Яны чытаюцца па важнейшых тэмах i маюць мэтай заахвоцiць студэнтаў да самастойнай працы па поўнаму i ўсебаковаму засваенню курса.

Як правіла, на першай лекцыi, якая з’яўляецца ўводнай, выкладчык дае студэнтам пэўныя метадычныя рэкамендацыi па лепшаму засваенню матэрыяла, знаёмiць з тымi патрабаваннямi, якiя будуць прад’яўляцца на семiнарскiх занятках i экзаменах, а таксама дае кароткi агляд важнейшых лiтаратурных крынiц (перш за ўсе падручнiкаў i навучальных дапаможнiкаў). Выкладчык стараецца даць сiстэматызаваныя веды па прадмету, заахвоцiць студэнтаў да дыялогу, аднак спецыфiка сучаснага навучання патрабуе, як правiла, кароткага i тэзiснага выкладання матэрыялу са спасылкамi на выкарыстанне адпаведнай асноўнай і дапаўняльнай лiтаратуры. Самыя важныя i праблемныя пытаннi разглядаюцца больш падрабязна, падвяргаюцца тэарэтычнаму аналiзу i тлумачэнням выкладчыка. Звяртаецца ўвага на выпрацоўку студэнтамі самастойнага пункта гледжання па праблемных пытаннях на падставе супастаўляльнага аналізу дакументальна-прававога матэрыялу і вывучэння самых новых літаратурных крыніц.

Як правiла, у лекцыi не ставiцца мэтай ахапiць усе пытаннi той цi iншай тэмы i ўсебакова iх асвятлiць. Галоўная ўвага надаецца важнейшым i праблемным пытанням. Выкладчык перш за ўсе звяртае ўвагу на самыя вострыя дыскусiйныя праблемы. Пры неабходнасцi ён адсылае студэнтаў да той цi iншай манаграфii, збораў дакументаў i помнiкаў права.


 

 

СЕМIНАРСКIЯ ЗАНЯТКІ

Планы семінарскіх заняткаў складаюцца ў адпаведнасці з праграмай курса гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Яны уключаюць найбольш важныя пытанні. Да плана дадаецца пэўны спіс літаратуры (крыніцы права, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, навуковыя артыкулы і інш.). Аднак трэба мець на ўвазе, што літаратуру перш за ўсё трэба глядзець у праграме дысцыпліны, а таксама выкарыстоўваць навейшую літаратуру, якая ўвесь час папаўняецца.

Асноўнай мэтай семiнарскiх занятка? з’я?ляецца заахвочванне студэнтаў да самастойнай працы і дапамога ім ў арганізацыі самастойнай працы па ўсваенню дысціпліны, а таксама замацаванне i праверка веда?, атрыманых на лекцыях i шляхам самастойнай падрыхто?кi і набыццё новых ведаў шляхам абмена думкамі і меркаваннямі з іншымі студэнтамі і падвядзення выкладчыкам вынікаў дыскусій.

На занятках паглыблена вывучаюцца наібольш важныя і складаныя прытанні і праблемы, канкрэтызуюцца асобныя палажэнні лекцыйнага матэрыялу, робяцца пэўныя вывады адносна развіцця дзяржавы і права ў той ці іншы гістарычны адрэзак часу. У гістарычны-параўнальным аспекце разглядаюцца сацыяльныя структуры грамадства, гістарычныя формы дзяржаў, арганізацыя і дзейнасць дзяржаўнага апарата (цэнтральных і мясцовых органаў улады і кіравання), функцыяніраванне судовай сістэмы, роля тых ці іншых гістарычных падзей у развіцці дзяржаўных і прававых інстытутаў, эфектыўнасць прававой сістэмы і інш. Акрамя таго, студэнты знаёмяцца з гісторыяй развіцця юрыдычнай тэрміналогіі. У выніку гэтага паступова выпрацоўваюцца і ўдасканальваюцца навыкі аналіза і тлумачэння нарматыўных актаў (помнікаў права), дакументальных крыніц, літаратурнага матэрыялу і такім чынам выпрацоўваецца юрыдычнае мысленне.

З той мэтай, каб семiнарскiя заняткi прынеслi карысць і студэнты спасціглі сутнасць абмяркоўваемай праблемы, яны павінны належным чынам рыхтавацца да iх правядзення. Непасрэдную падрыхтоўку да заняткаў трэба пачынаць з вывучэння лекцыйнага, а затым вучэбнага матэрыяла па адпаведнай тэме (у першую чаргу падручнікаў і навучальных дапаможнікаў). Абавязковым з'яўляецца вывучэнне ўсёй рэкамендаванай па тэме лiтаратуры. Акрамя таго, студэнт самастойна шукае і вывучае неабходны дапаўняльны матэрыял у перыядычных выданнях: газетах, часопiсах («Веснiк БДУ», «Судовы веснiк», «Беларускi гiстарычны часопiс», «Юрыст» i г.д.) Патрэбна карыстацца таксама матэрыяламі навуковых канферэнцый прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ (iншых навучальных устано?), надрукаванымі ў адпаведных зборнiках.

У сувязі з тым, што галоўнымі аб'ектамі даследавання гісторыі дзяржавы і права з'яўляюцца нарматыўна-прававыя акты ў іх гістарычным развіцці і што крыніцы права (граматы, судзебнікі, статуты, канстытуцыі, кодэксы і г.д.) з'яўляюцца самым адмысловым матэрыялам для вывучэння дзяржаўнага ладу, становішча насельніцтва, узроўня развіцця права (у тым ліку і працэсу развіцця юрыдычнага тэрміналагічнага апарата), студэнты павінны самастойна азнаёміцца з рэкамендаванымі да вучэння помнікамі права Беларусі.

Пры вывучэнні помнікаў права неабходна звяртаць увагу на гістарычныя ўмовы стварэння і прыняцця дакумента, яго прынцыпы, асноўную накіраванасць, структуру размяшчэння прававога матэрыялу, узровень юрыдычнай тэхнікі (паняційны апарат, тэрміналогію). На семінарскіх занятках студэнты аналізуюць змест канкрэтных гістарычных дакументаў (асабліва нарматыўна-прававых актаў), звяртаюць увагу на правапрымяняльную дзейнасць, у тым ліку на судовыя пастановы Асаблівая увага надаецца гістарычнаму развіццю канстытуцыйнага, грамадзянскага, крымінальнага, прыродаахоўчага і працэсуальнага права, пры чым яно абавязкова параўноўваецца з сучасным заканадаўствам.

Семiнарскiя (практычныя) заняткi павiнны носiць творчы характар, таму i выкладчык самастойна выбiрае форму iх правядзення.

У адпаведнасцi з выпрацаванымi практыкай формамi семiнарскiх занятка? праводзяцца, як правіла, дыспуты або апытанне студэнта? па пэ?ных тэмах з выясненнем розных думак i меркавання? па праблемных пытаннях, або абмярко?ваюцца загадзя падрыхтаваныя студэнтамi даклады ці праводзяцца кантрольныя работы i iнш.

Пры правядзеннi семiнарскiх занятка? важным з’я?ляецца?дзел у дыскусiях (запланаваных i стыхiйных) як мага большай колькасцi студэнта?. Аналiз даклада? i выказвання?, крытычныя за?вагi павiнны перш за?се рабiць самi студэнты. Выкладчык накiро?вае дыспут у неабходнае русла. Адказы на?знiкшыя пытаннi i спрэчныя моманты павiнны шукаць самi студэнты. Толькi? выпадку, калi?се студэнты, якiя пажадалi выказацца па тых ці іншых пытаннях або праблеме, не знайшлi правiльнага адказу на?знiкшыя пытаннi, выкладчык завяршае дыспут i дае тлумачэнне. Семiнарскiя (практычныя) заняткi не толькi даюць?я?ленне аб узро?нi самастойнай падрыхто?кi студэнта?, але прывучаюць iх да публiчных выступлення?, навуковага аналiзу, карэктнага і правільнага вядзення навуковай дыскусіі.

На семінарах выкладчык робiць запiсы аб наведваннi студэнтамi занятка? i iх акты?насцi пры абмеркаваннi вынесеных на семiнарскiя заняткi пытання?. Вынікі працы студэнта на семінарскіх занятках з'яўляюцца адной з падстаў для атрымання на экзаменах той ці іншай адзнакі.


 

П Л А Н Ы

семінарскіх заняткаў

Заняткі 1

1. Прадмет, асаблівасці, задачы навукі гісторыі дзяржавы і права.

2. Аб паходжанні назвы “Беларусь”.

3. Гісторыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі:

а) ранняга феадалізму: (летапісы, хронікі)

б) ХVІ - ХVІІІ стагоддзяў: (Ф. Скарыны, С. Будны, А. Волан, А. Алізароўскі і інш.)

в) ХІХ – пачатак ХХ ст. ст.: (Т. Чацкі, І. Даніловіч, М. Уладзімірскі – Буданаў, М. Любаўскі, І. Лаппо, М.Любаўскі і інш.)

г) савецкая гісторыяграфія: (У. Ігнатоўскі, М. Доўнар – Запольскі, В. Пічэта, С. Маргунскі, В. Круталевіч, Т. Доўнар, В. Шаўкапляс, А. Вішнеўскі, С. Сокал, Я. Юхо і інш.)

 

Заняткі 2

Усталяванне дзяржаўнасці на Беларусі.

Старажытныя дзяржавы – княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і іншыя). Іх грамадскі і палітычны лад.

Асноўныя рысы звычаёвага права Беларусі.

Старажытнае дагаворнае права (дагаворы 1229, 1263. 1323, 1341 гг. і інш.)

Васальныя дагаворы.

 

Літаратура да тэмы 1

 

Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік. Мн., БелЭн, 2001.

Беларускія летапісы. Мн., 1998.

Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзыржавы і права Беларусі. Мн. 2000.

Доўнар - Запольскі М. В. Асновы дзяржаўнасці Беларусі. Мн., 1994.

Доўнар – Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1991.

Ермаловіч М. Беларуская дзяржава - Вялікае княства Літоўскае. Мн., 2000.

Ермаловіч Н. І. Па слядах аднага міфа. Мн., 1991.

Імя твае Белая Русь. Уклад Г. Сагановіча. Мн., 1991.

Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х – ХІХ ст. Мн., 1995.

Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. І. Мн., 1994.

Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1975.

Татищев В. Н. История Российская. Т. 1. М. – Л., 1962. С. 108; 355.

Францыск Скарына: і яго час. Энцыклапедычны даведнік. Мн. 1988 – С. 486 і інш.

Юхо Я., Абрамовіч А., Доўнар Т., Сатолін У. Дагаворы і граматы як крыніцы беларускага права. Мн.,2000.

Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000.

Юхо Я. А. Гісторыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі. Мн., 1999.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.1-6. Мн., 1993 – 2001.

 

Па кожнай тэме выкарыстоўваюцца матэрыялы перыядычнага друку (артыкулы, змешчаныя ў газетах і юрыдычных, гісторыка-прававых, гістарычных часопісах) і публікацыі, у якіх адлюстраваны вынікі навуковай дзейнасці калектыва юрыдычнага факультэта (матэрыялы навуковых і навукова-практычных канферэнцый, якія штогод проводзяцца на юрыдычным факультэце Белдзяржуніверсітэта), а таксама Нацыянальнай Акадэміі навук, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта і іншых навуковых і навучальных устаноў.

 

 

ТЭМА 2

Заняткі 3

1. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і міжнарожныя перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыі ўтварэння.

2. Аб'яднанне беларускіх княстваў у адну феадальную дзяржаву са сталіцай у Навагрудку. Яго адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел у ХІV ст. Прававое становішча васальных княстваў.

3. Прававое становішча вялікіх князёў Вялікага княства Літоўскага у ХІV ст. (на прыкладзе Віценя, Гедыміна, Яўнуція, Альгерда, Кейстута, Ягайлы, Скіргайлы).

 

Заняткі 4

1. Грамадскі лад на Беларусі ў ХІV- ХVІ ст. ст. Класы і саслоўі: паняцце, працэс фарміравання.

2. Клас феадалаў і клас феадальна залежных людзей.

3. Саслоўе шляхты. Паходжанне шляхты. Прававое становішча.

4. Сацыяльнае і прававое становішча розных груп сялян. Баяры, сяляне цяглыя, асадныя, агароднікі, халупнікі, кутнікі, даннікі.

5. Мяшчане беларускіх гарадоў. Іх занятак, прававое становішча. Цэхі. Брацтвы.

 

Заняткі 5

1. Змены ў палітычным ладзе. Цэнтралізацыя дзяржавы ў канцы ХІV – ХV ст. ст. Вялікія князі Вялікага княства Літоўскага: Вітаўт. Свідрыгайла, Жыгімонт Кейстутьевіч, Андрэй Казімір, Аляксандр, Жыгімонт Казіміравіч, Жыгімонт Аўгуст, Генрых Валуа, Стэфан Баторый. Жыгімонт Ваза.

2. Сойм Вялікага княства Літоўскага.

3. Рада Вялікага княства Літоўскага.

4. Мясцовыя органы ўлады (у ваяводстве, павеце, горадзе, воласці).

 

 

Заняткі 6

1. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Крэўская і Гарадзельская уніі.

2. Значэнне Крэўскай ўніі для Грунвальдскай перамогі над крыжакамі.

3. Узаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай пры вялікім князі Казіміры.

4. Люблінская ўнія: дагавор і рэчаіснасць.

Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. і яе дзяржаўнае-палітычнае значэнне.

 

ТЭМА 3

СУДОВАЯ СІСТЭМА

ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Заняткі 7

1. Судовая сістэма. Гаспадарскі (вялікакняжацкі) суд, яго склад, парадак дзейнасці. Яго разнавіднасці.

2. Галоўны суд або (Галоўны трыбунал). Парадак яго фарміравання і дзейнасці.

3. Мясцовыя суды для шляхты: замкавы (гродскі), земскі, падкаморскі, каптуровы.

4. Суды для мяшчан і сялян. Вайтоўска – лаўнічы суд. Копны суд. Вотчынны суд феадала над залежнымі людзьмі.

5. Асноўныя палажэнні феадальнага працэсуальнага права.

Літаратура да заняткаў 3 – 7

 

1. Акты, издаваемые Виленскаой археографической комиссией: В 39 т. Вильно. 1864-1915.

1. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік. Мн., БелЭн, 2001.

2. Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 1. 1959. Документы №34, 43, 49, 51, 83, 90.

3. Вiшне?скi А.Ф., Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi? дакументах i матэрыялах. Мн.,1998., стар. 27-160.

4. Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзыржавы і права Беларусі. Мн., 2000.

5. Доўнар – Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

6. Довнар Т.И., Шелкопляс В.А. Уголовное право феодальной Беларуси. (ХV – ХVI вв.) Мн., 1993.

7. До?нар Т.I. Закон продка? нашых. // Судовы веснiк. 1992, №3.

8. Доўнар Т.І. Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду (па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 г.г.). Мн., 2001.

9. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава - Вялікае княства Літоўскае. Мн., 2000.

10. Ермаловіч Н. І. Па слядах аднага міфа. Мн., 1991.

11. Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Мн., 1998.

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (кнігі судовых спраў).

Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х – ХІХ ст. Мн., 1995.

Нарысы гістрыі Беларусі. Ч. І. Мн., 1994.

Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1975.

Статут Великого княжества Литовского 1529 г. Мн.,1960.

Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588г: Тэксты. Давед. Камент. Мн.,1989.

Татищев В. Н. История Российская. Т. 1. М. – Л., 1962.

Францыск Скарына: і яго час. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мн., 1993 – 2001.

Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000.

Юхо I.А. Фармiраванне тэрыторыi беларуса?. // Спадчына.1991. №6.

 

ТЭМА 4

Заняткі 9

1. Судзебнік 1468 г. Яго змест і значэнне ў развіцці беларускага права.

2. Гісторыя распрацоўкі і прыняцця Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г. Крыніцы Статута.

3. Канстытуцыйнае права ў Статуце 1529 г.

4. Гісторыя распрацоўкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 г. Змест і асноўныя змены.

 

Заняткі 10

1. Гісторыя распрацоўкі і прыняцця Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.

2. Тэарытычныя палажэнні, выкладзеныя ў прадмове да Статута - Прысвячэнні і ў Звароце Льва Сапегі адносна дзяржавы, паходжанні права і яго прызначэнні і інш.

3. Канстытуцыйнае і адміністрацыйнае права ў Статуце 1588 г.

4. Асновы цывільнага (грамадзянскага права) па Статуту 1588 г.

5. Крымінальнае права па Статуту 1588 г.

6. Працэсуальнае права.

 

Літаратура да заняткаў 8-10

 

1. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией: В 39 т. Вильно. 1864-1915.

2. Васілевіч Р.А., Доўнар Т.І., Юхо І.А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. Мн., 2001.

3. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1998.

4. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000.

5. Довнар Т. И. Шелкопляс В. А. Уголовное право феодальной Беларуси (ХV – ХVI вв.) Мн., 1995.

6. До?нар Т.I. Закон продка? нашых. // Судовы веснiк. 1992, №3.

7. Доўнар Т. І. Канстытуцыйнае права Беларус феадальнага перыяду (па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 г.г.). Мн., 2001.

8. Доўнар Т.І. Развіцце асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях. Мн. 2000.

9. Доўнар Т.І. Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду. Мн., 2001.

10. Доўнар Т.І. Статут 1588 года – крыніца права феадальнай Беларусі ХVI – ХIХ стагоддзяў // Веснік БДу. 1989. № 1.

11. Крымінальнае права Беларусі: (закон, злачынства, адказнасць). Навуч.дап. Баркоў А.У., Грунтоў І.А., Доўнар Т.І. і інш. Мн., 1997. Гл.14.

12. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (кнігі судовых спраў).

13. Пичета В.И. Белоруссия и Литва ХV-ХVI в.в. М.,1961.С.61-92.

14. Статут Великого княжества Литовского 1529 г. Мн.,1960.

15. Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588г: Тэксты. Давед. Камент. Мн.,1989.

16. Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000.

17. Юхо Я., Абрамовіч А., Доўнар Т., Сатолін У. Дагаворы і граматы як крыніцы беларускага права. Мн., 2000.

18. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.1-6. Мн., 1993 – 2001.

 

ТЭМА 5

Заняткi 11

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалiтай. Кароль і Сойм, iх прававое становiшча ў ХVIII ст.

Адасобленасць ВКЛ. Спробы правядзення рэформаў у другой палове ХVIII ст.

Першы падзел Рэчы Паспалiтай.

Канстытуцыя Рэчы Паспалiтай 1791 г.

Таргавiцкая канфедэрацыя. Гродзенскі сойм 1793 г. Другi падзел Рэчы Паспалiтай.

Паўстанне пад кiраўнiцтвам А. Т. Касцюшкi.

Лiквiдацыя Рэчы Паспалiтай i далучэнне Беларусi да Расii.

 

Лiтаратура

 

1. Bardach Ju., Lesnodorski B., Pietrzak M. Historia ustroju i prawa Polskego. Warsawa, 2001.

2. Бардах Ю., Леснодорский Л., Пиетрчак Ю. История государства и права Польши. М.,1980.

3. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах (IХ - ХVIII стст.). 1936. Т.1.

4. Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. Т.1. М. 1956.

5. Иловайский Д. Гродненский сейм 1793 года. М., 1870.

6. Краткая история Польши. М., 1993.

7. Мартенс Ф. Собрание трактатов и конвенций, заключенных Россиею с иностранными державами. СПб., 1875. Т.2.

8. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994

9. Хрестоматия по истории южных и западных славян. Мн., 1987.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.1-6. Мн., 1993 – 2001.

Юхо Я.А. За вольнасць нашу і вашу. Мн., 1990.

Тэма 6

Заняткі 12

1. Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел Беларусі. Губерні, паветы (уезды), воласці. Органы мясцовага кіравання. Суды.

2. Спроба кадыфікацыиі права Заходніх губерняў. Праект Звода законаў Заходніх губерняў. Адмена дзеяння Статута 1588 г.

3. Скасаванне прыгоннага права. Прававое становішча сялян пасля рэформ. Органы мясцовай улады і сялянскае самакіраванне.

4. Земская рэформа. Асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

5. Судовая рэформа. Асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

6. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Царскі Маніфест 6 жніўня 1905 г. Царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. Беларускія дэпутаты ў складзе Дзяржаўнай думы Расіі.

 

Літаратура

 

Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 3. Мн., 1961.

Виленский Б. В. Судебная реформа и контрреформа в России. Саратов, 1969.

Государственная Дума в России в документах и материалах. М., 1957.

Крестьянская реформа в России 1861 года. Сборник законодательных актов. М., 1954.

Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Творы, дакументы. Мн., 1999

Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 1. Мн., 1994. С. 303-319.

Полное собрание законов Российской империи. СПб, 1830-1916.

Российское законодательство Х-ХХ вв. В 9 т. М., 1987-1991 (т.т.5-9).

Свод местных законов Западных губерний (проект). СПб, 1910.

Слабожанин В. П. Земское самоуправление в Белоруссии (1905-1917) Мн., 1994.

Судебная реформа. Т. 1-2. М., 1915 г.

Фридман М. Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. Мн., 1958.

Шелкопляс В. А. Судебные органы в Беларуси (конец ХVIII- пер. пол. ХІХ вв.). Мн., 1997.

 

Тэма 7

РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПЕРАМЕНЫ І ЗМАГАННЕ

ЗА АДРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ (1917-1920 гг.)

 

Заняткі 13

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Беларускі нацыянальны камітэт (БНК).

Усталяванне Савецкай ўлады на Беларусі. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту, яго Прэзідыум і Савет народных камісараў.

Усебеларускі з'езд (Кангрэс) у Мінску ў снежні 1917 г. Рада Усебеларускага з'езду і яе выканаўчы камітэт.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы.

Заняткі 14

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР і яго дзейнасць.

Дырэктывы Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў РСФСР пра ўтварэнне ўрада БССР.

Першы з'езд Кампартыі Беларусі і яго рашэнні. Пытанне аб тэрыторыі Беларускай ССР.

Часовы Рабоча – Сялянскі урад БССР і яго Маніфест.

Дзейнасць урада БССР.

Першы з'езд Саветаў Беларусі. Зварот і дэкларацыі з'езда. Пастанова Прэзідыўма Ўсерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта аб прызнанні незалежнасці БССР.

Змяншэнне тэрыторыі БССР.

 

Заняткі 15

1. Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

2. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ССРБ.

3. Утварэнне і дзейнасць Літоўска – Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

4. Аднаўленне Беларускай ССР. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнай ССРБ 1920 г.

5. Другі з'езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі ССРБ.

 

Літаратура да заняткаў 13, 14, 15

 

1 Борьба за Советскую власть в Белоруссии. 1918-1920. Т. Т. 1-2. Мн., 1968-1971.

2 Архівы БНР. Мн., 1999.Т.1. Ч.1-2.

3 Васілевіч Р.А., Доўнар Т.І., Юхо І.А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. Мн., 2001.

4 Декреты Советской власти. Т. Т. 1-4. М., 1957 – 1968.

5 Довнар Т. И. Краткий очерк истории государства и права Беларуси. Мн., 1997.

6 Из истории установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР. Т. IV. Мн., 1954.

7 История государства и права Белорусской ССР. Т.1. Мн.,1970.

8 История Советской Конституции / под ред. С.С.Студеникина (1917-1956). М., 1957.

9 Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной державности (1917-1922). Мн., 1999.

10 Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945 гг.) Мн., 2000.

11 Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. І. На пераломе эпох: станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. (1917-1920) Мн., 1999.

12 Маргунский С. П. Создание и упрочнение белоруской государственности. Мн., 1958.

13 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995.

14 Турук Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белорусов. М., 1921. (Переиздано: Минск, 1993).

15 Цвикевич А. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. Киев, 1919 (переиздано: Минск,1992).

16 Широков А.Т. ЦИК Белорусской ССР в 1919-1936 гг. Мн., 1979.

17 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 Т. Т.1-6. Мн., 1993-2001.

18 Юхо Я.А. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў / Спадчына, 1991, № 6.

19 Юхо Я.А.Беларускія ўрады у 1918-1921 гг. і іх паўнамоцтвы / Беларускі гістарычны часопіс. 1993, № 4.

 

ТЭМА 8

ДЗЯРЖАВА І ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР Ў МІЖВАЕННЫ ЧАС (1920-1940 гг.)

 

Заняткі 16

1. Пераход да Новай эканамічнай палітыкі. Структура і кампетэнцыя вышэйшых і мясцовых органаў Беларускай ССР у 1921-1923 гг.

2. Узаемаадносіны БССР з РСФСР да 1923 г. Саюзны Рабоча – Сялянскі дагавор паміж РСФСР і ССРБ.

3. Утварэнне СССР.

4. Вяртанне ў склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі ў 1924-1926 г.

5. Змены ў Канстытуцыі БССР у 1924 г. Асноўныя моманты ў правядзенні нацыянальнай палітыкі ў Беларускай ССР у 1922 – 1927 гг.

6. Канстытуцыя БССР 1927 г.

 

Заняткі 17

1. Эканамічнае становішча БССР. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

2. Парушэнне законнасці і рэпрэсіі на Беларусі ў 30-я гады.

3. Разваццё права БССР у 20-30-я гады.

4. Канстытуцыя СССР 1936 г. Канстытуцыя БССР 1937 г.

5. Структура і кампетэнцыя вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады ў БССР.

6. Змены ў адміністрацыйным, грамадзянскім праве. Калгаснае, зямельнае права і інш.

 

Літаратура да заняткаў 16-17

 

Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20-50 –ых гадоў на Беларусі. Мн., 1994.

Васілевіч Р.А., Доўнар Т.І., Юхо І.А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. Мн., 2001.

Декреты Советской власти. Т. 1-4. М., 1957 – 1968.

Довнар Т. И. Краткий очерк истории государства и права Беларуси. Мн., 1997.

Вишневский А. Ф. Довнар Т. И. История государства и права Беларуси (1917-1996) Мн., 1996.

Вишневский А. Ф. Очерки истории государства и права Республики Беларусь. Мн., 1995.

Ігнатоўскі У.М. Гісторыя Беларусі ў ХIХ і ў пачатку ХХ стагоддзя. Мн., 1923.

История государства и права БССР. Т. 2. Мн., 1976.

История Советской Конституции / под ред. С.С. Студеникина (1917-1956 г.г.). М., 1957.

Касцюк М.. Сталiншчына i Беларусь // Беларускi гiстарычны часопiс. 1995, N 1.

Круталевич В. А. Рождение Белорусской Советской Республики. Мн.,1976.

Круталевич В. А. Рождение Белорусской Советской Республики. Мн., 1979.

Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мн., 2000.

Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1998.

Мартинович И.И. История суда в БССР. Мн., 1958.

Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч.II. Мн., 1995.

Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т. 1-6. Мн., 1993-2001.

ТЭМА 9

Заняткі 18

1. Заходняя Беларусь пад прыгнетам палiцэйска-бюракратычнага рэжыму Польшчы.

2. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Заходняй Беларусi ў 1921-1938г.г.

3. Гiтлераўская агрэсiя супраць Польшчы i пачатак Другой сусветнай вайны. Пакт Молатава - Рыбентропа.

4. Уступленне Чырвонай Армii на тэрыторыю Заходняй Беларусi. Утварэнне часовых органаў улады ў Заходняй Беларусi.

5. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусi i яго дзяржаўна-прававыя акты.

6. Утварэнне Савецкiх органаў улады ў заходнiх раёнах Беларускай ССР.

 

Літаратура

 

1. Бардах Ю., Леснодорский С., Пиетрчак Ю. История государства и права Польши. М., 1980.

2. Бергман А. Слова права Браніслава Тарашкевіча. Мн., 1996.

3. Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Документы и материалы. Т.1-2. Мн., 1962.

4. История государства и права БССР. Т. 2. Мн., 1976.

5. Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000.

6. Очерки истории государства и права БССР. Выпуск 2. Мн., 1969г. Приложение № 2,3,4.

7. Павлов Я.С. Советско-германские договоры 1939-1941 гг.: трагедия тайных сделок. Мн., 1996.

8. Палуян У.А. Беларуская сялянска-рабочая грамада. Мн., 1967.

 

Заняткi 19

Напад гiтлераўскай Германii на Савецкi Саюз. Прычыны няўдач Чырвонай Армii ў першыя месяцы вайны.

Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусi.

Вызваленне Беларусi ад нямецка-фашыстскай акупацыi і адбудова дзяржаўнага апарата рэспублiкi.

Пачатак аднаўлення замежных сувязяў БССР. Удзел БССР у ААН.

Змены ў заканадаўстве.

 

Літаратура

 

1. Бровка Ю. П. Белорусская ССР – суверенный участник международного общения. Мн., 1974.

2. Великая Отечественная война Советского Союза 1941-1945 г.г. М., 1970.

3. Гiсторыя Беларусi: вучэбны дапаможнiк. Мн., 1994.

4. История гоударства и права БССР. Ч.2. Мн., 1976.

5. Жуков Г.К. Воспоминания и размышления. М., 1969.

6. Круталевич В.А., Юхо I.А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Ч.II. Мн., 1998.

7. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995.







Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...

Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.