Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Нетрадыцыйныя табліцы па беларускай мове





Нетрадыцыйныя табліцы па беларускай мове

Бясспрэчна, што любы псіхолага-педагагічны інструментарый, любая методыка ці тэхналогія падбіраецца пад магчымасці, асаблівасці дзіцяці-школьніка. Асобасна арыентаваны падыход у навучанні роднай мове патрабуе пры арганізацыі факультатыўных заняткаў улічваць адрозненні дзяцей па дамінанце функцыянальнай асіметрыі паўшар’яў галаўнога мозга, па мадальнасці (каналах успрыняцця інфармацыі—аўдыалы, візуалы, кінестэтыкі), па ўменні валодаць надпрадметнымі спосабамі вучэбнай дзейнасці і інш.

Спосаб падачы матэрыялу на занятках па роднай мове можа як садзейнічаць яго засваенню, так і перашкаджаць. Суцэльны тэкст складана ўспрымаць практычна любому чалавеку, назалежна ад таго, якая мадальнасць у яго вядучая, бо для таго, каб вычленіць з тэксту патрэбныя звесткі і структураваць іх, патрэбна не толькі затраціць дадатковыя намаганні і час, але і валодаць развітай індывідуальнай сістэмай запамінання інфармацыі. Такой сістэмы ў вучняў-васьмікласнікаў яшчэ няма з-за ўзроставых асаблівасцей развіцця мыслення. Асноўная дыдактычная функцыя табліц ‑ узбраенне школьнікаў арыенцірам для прымянення правіла, раскрыцця заканамернасці, якая ляжыць у аснове правіла; рабіць запамінанне канкрэтнага моўнага матэрыялу больш лёгкім. Таму структураваная інфармацыя мае бясспрэчную перавагу.

Складаючы табліцы, ствараючы тэсты, мы выкарыстоўвалі спецыфічныя псіхалагічныя прыёмы, якія дазваляюць паспяхова авалодаць ведамі па роднай мове і аўдыалам, і візуалам, і кінестэтыкам.

Пунктуацыя лягчэй за ўсё засвойваецца аўдыаламі (іх менш), таму што ў вусным маўленні знакі прыпынку мы абазначаем інтанацыяй. Візуалы і кінестэтыкі з-за асаблівасцей свайго ўспрыняцця не ўлоўліваюць інтанацыйных нюансаў. Нават добра завучанае правіла яны дрэнна суадносяць з канкрэтным сказам, таму што ў іх няма магчымасці стварыць вобраз, “убачыць” патрэбнае правіла, адчуць яго. У такім выпадку трэба развіваць у кінестэтыкаў і візуалаў аўдыальную мадальнасць. А гэта патрабуе шмат часу і намаганняў. Куды больш лёгкім і эфектыўным з’яўляецца шлях адаптавання правілаў для іх сістэмы ўспрыняцця. Так, вучням з вядучай візуальнай мадальнасцю табліца дазваляе задзейнічаць асаблівасці іх успрымання поўнасцю: выкарыстоўваюцца розныя колеры (для выдзялення слова ў прыкладзе, ад якога залежыць выбар знака), розныя шрыфты (курсіў—для прыклада, тлусты—для выдзялення апорнага слова ў тэксце правіла).

Псіхолагі сцвярджаюць: любое пазнанне пачынаецца са здзіўлення, а здзіўленне ёсць момант абуджэння цікавасці да прадмета. У выкладанні беларускай мовы абуджэнне цікавасці да прадмета ў кожнага вучня мае асаблівае значэнне. Больш таго, многія мнеманічныя тэхналогіі для якаснага і хуткага запамінання пэўнага аб’ёму інфармацыі раяць пабудаваць асацыятыўны рад, стварыць нейкія вобразы гэтай інфармацыі, яркія і зразумелыя. У прапанаваных табліцах гэта дасягаецца выкарыстаннем сказаў, у якіх створаны незвычайныя сітуацыі і прымаюць удзел незвычайныя персанажы. Кожнае правіла прадстаўляюць асобныя героі, якія жывуць уласным жыццём. Такі матэрыял вучні з задавальненнем і без напружання ўяўляюць і, безумоўна, запамінаюць. Пры выбары аднаго персанажа для канкрэтнай пунктаграмы адразу дасягаецца некалькі мэт:

1. больш лёгкае запамінанне асобных выпадкаў: яны застаюцца ў памяці асобнымі блокамі, а не разрозненымі фрагментамі.

2. падкрэсліваецца супрацьпастаўленне “ ставіцца—не ставіцца”, “выдзяляецца—не выдзяляецца”. Для канкрэтнага правіла ‑ пара запамінальных персанажаў, якія аб’ядноўваюць выпадкі супрацьпастаўленых варыянтаў.

3. узмацняецца вобразная яркасць за кошт лагічнай сувязі. Як вядома, лепш за ўсё запамінаецца тая інфармацыя, якая выклікае ў чалавека эмацыянальны водгук. Таму яркая, смешная фраза, безумоўна, лепш за нейтральную або вырваную з якога-небудзь твора мастацкай літаратуры. Усмешка, справакаваная прыкладамі, надае станоўчы эмацыянальны зарад працэсу навучання, стварае станоўчы фон, і пунктуацыя перастае ўспрымацца як нешта складанае і нецікавае.

Табліцы не патрабуюць дэманстрацыі перад класам на плакатах—яны для індывідуальнага карыстання. Іх фармат—ліст А4:

Табліца № 1.Пра аднародныя члены сказа з абагульняльным словам або

Бяззубая піла

Знакі прыпынку: Прыклады:
Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, то перад радам аднародных членаў ставіцца двухкроп’е.     Мудрая Сава, што жыла ў дупле старога дуба, магла рассудзіць усё: і спрэчкі, і звады, і скаргі, і бойкі.
Калі абагульняльнае слова стаіць пасля аднародных членаў, то пасля іх ставіцца працяжнік.   Малы і стары, дужы і слабы, высокі і нізкі, смелы і баязлівы—кожны ведаў і паважаў Саву.
Калі пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі ёсць словы а іменна, напрыклад, то перад імі ставіцца коска, а пасля іх— двукроп’е.   Аднойчы маленькі Вожык знайшоў на палянцы цікавыя рэчы, а іменна: рукзак, газету, недакурак.
Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ёсць пабочнае слова ці словазлучэнне (словам, адным словам, карацей кажучы і г. д.), то перад імі ставіцца працяжнік, а пасля яго – коска.   Ежа, пітво, запалкі—адным словам, нічога з таго, што было ў рукзаку, так не зацікавіла Вожыка, як сцізорык.
Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, але сказ імі не заканчваецца, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двухкроп’е, а пасля аднародных членаў – працяжнік.   Усе: і Воўк, і Мядзведзь, і Заяц, і Вавёрка, і Ліса адзінадушна вырашылі, што невядомую рэч трэба паказаць Саве.
Калі аднародныя члены сказа маюць характар дадатковага тлумачэння, а абагульняльнае слова прымае на сябе лагічны націск, то пасля абагульняльнага слова можа ставіцца працяжнік.   “ Гэта маленькая піла, у якой пакуль не выраслі зубы. Чалавек усюды—і ў лес, і ў поле, і нават у горы—бярэ яе з сабою, “—растлумачыла Сава.

1 2 3 4

           
 
 
   
     
 


° С ыходзіла зіма.( Ю.Голуб) (1)

А па баках – дубы як вежы вартавыя. (М.Аўрамчык) (2)

Пан Скрыцкі першым паў ад кулі.За ім – улан і конь. (З.Бядуля) (1); (З)

Дзяжурны, да мяне! (Б.Васільеў) (4)

h Абазначце поўныя і няпоўныя сказы.

       
   
 


Ціхі вечар; знікнула спякота. (М.Багдановіч)

Ноч.Ускраіна мястэчка... (П.Пестрак) 1,1

Скрозь стагі. Скрозь стагі ў зялёных світах...Звезлі з поля залатое жыта.(П.Броўка) 1;1

Паставілі дзеці сіло.Вераб’я

Хацелі злавіць на пацеху,

Злавілі сініцу.

Імчацца да маткі: -- Сінічка, глядзі!

-- А дзе ж узялі? – Злавілі... (А.Гарун) 2;2;1

 

Для мяне ў Горкім – уся Расія. (К.Паўстоўскі )

Работа з такімі табліцамі скіравана на дасягненне практычнай мэты – не ўвогуле ведаць, а умець разабраць сказ, словазлучэнне. Тэарэтычныя матэрыялы, прысвечаныя разбору сказа, словазлучэння, папярэднічаюць практычным і прапануюцца не ў выглядзе гатовых правіл, а як абагульненні ў табліцах.

Структура табліц наступная. У верхняй частцы табліцы (ланцужок прамавугольнікаў, звязаных спалучальнымі лініямі) даюцца магчымыя ўмовы задач на вывучаемую тэму – гэта “калі” (умова). Кіраваная ўніз стрэлка абазначае “значыць” (вывад). Пад кожнай стрэлкай паказаны спосаб рашэння гэтай моўнай задачы. Такім чынам правіла прапануецца не ў гатовай (тэктуальнай) форме, а выводзіцца лагічным шляхам з табліцы і затым замацоўваецца з дапамогай тэстаў (практыкаванняў).

Прыклады, якія ілюструюць вывучаемае правіла (абазначаны значком), размешчаны ў тым жа парадку, у якім пранумараваны адпаведныя стрэлкі ў табліцы. Тэсты абазначаны значком. Уся серыя заданняў, уключаных у тэсты, мае “ключы” (абазначаны знакам,які знаходзіцца справа ад вертыкальнай рыскі). Кожны “ключ” змешчаны на радок ніжэй адпаведнага задання: “ключ” да першага задання знаходзіцца насупраць другога задання, “ключ” да другога – насупраць трэцяга і г.д. “Ключ” да апошняга задання як бы “павісае”. Іншымі словамі, адказ на кожны прыклад размяшчаецца на пункт ніжэй. Пры такім размяшчэнні “ключоў “ вучню зручна правяраць свае веды: слупок з адказамі можна засланіць лістом паперы і запісваць свае адказы, а затым звяраць іх з “ключамі”. Такі від тэсціравання садзейнічае эфектыўнай адпрацоўцы навыкаў самастойнага рашэння задачы. І як ўжо было адзначана вышэй, найбольш спрыяе запамінанню матэрыялу вучнямі з вядучай кінестэтычнай (маторнай) мадальнасцю.

Большую частку тэстаў можна выконваць вусна. Заданні магчыма выконваць самастойна і ў класе пад кірашніцтвам настаўніка.

Можна крыстацца табліцамі і як даведнікам.

 

Дадаткі

 


1.


 

ДАДАТАК 1.ТАБЛІЦЫ “Структура простага сказа”

 

Табліца 1

Табліца 2

Табліца 3

ВЫКАЗНІК І ЯГО ТЫПЫ

 


ПРЫКЛАДЫ:


  Крыгі рыпелі, станалі, напаўзалі адна на адну і расколваліся з гучным трэскам. (Н. Гальпяровіч)
  Гэты сутулы чалавек прыехаў на досвітку. (В. Праскураў)
  Лёс увогуле нечаканы і непрадказальны. (Н. Гальпяровіч)
  Каханне — пачуццё спрадвечнае і святое. (В. Праскураў)
  Бабуля была амаль непісьменная… (Н.Гальпяровіч)
  Андрэйка збіўся з панталыку. (З. Бядуля)
  Будзе край любавацца залатым ураджаем. (К. Кірэенка)
  А яна не давалаяму апамятацца. (У. Дамашэвіч)
  Пра гэты матч я мог расказваць гадзінамі. (Н. Гальпяровіч)
  Дзень абяцаў быць сонечны. (В. Хомчанка)

ВЫЗНАЧЦЕ ТЫП ВЫКАЗНІКАЎ:

 
 


Бацька мой быў інвалідам. (Н. Гальпяровіч)  
А яшчэ я не ўмеў гуляць у футбол. (Н. Гальпяровіч)  
Палала зарніца над бярэзнікам. (З. Бядуля)  
Зямля наша багатая. (В. Праскураў)  
Хлопцы былі ўсе незнаёмыя. (Н. Гальпяровіч)  
Толік выбраў лепшую лапку асакі і стаў прымервацца касіць (І. Капыловіч)  
Мне доўга-доўга будзе сніцца юнацтва явай даўніх мар .(П. Прыходзька)  
Чалавек спыніўся на пагорку і азірнуўся. (В. Праскураў)  
Бацька зваўся Міхайла. (З. Бядуля)  
Твар у бабулькі—вузялок маршчын. (В. Праскураў)  
Назаўтра я паехаў здаваць экзамен. (Н. Гальпяровіч)  
Людзі гаварылі абурана, спрачаліся, папракалі адзін аднаго ў нядбайнасці. (Я. Кантылёў)  
   

Табліца 4

ДАПАЎНЕННЕ: ПРАМОЕ ЦІ ЎСКОСНАЕ

 


ПРЫКЛАДЫ:

  Хмары засланілі ўсё неба. (З. Бядуля)
  Лішняга хлеба тут спрадвеку не вадзілася. (В. Праскураў)
  Аля не любіла непрыемных думак і неяк умела адганяць іх (І. Мележ)
  Насця пазычыла ў суседзяў газы і зварыла на прымусе суп. (К. Чорны)
  І сніцца старому Міхайлу адзін дзіўнюсенькі сон. (З. Бядуля)
  Вера чалавечая вымяраецца ўчынкамі яго. (В. Кукса)
  Снег падаў на непакрытую галаву, сутулую спіну. (Н. Гальпяровіч)
  Яго паслухаліся. (В. Праскураў)

ЗНАЙДЗІЦЕ Ў СКАЗАХ ДАПАЎНЕННІ І АХАРАКТАРЫЗУЙЦЕ ІХ:

 
 


Увесь абшар быў пакрыты снегам… (З. Бядуля)  
Дзед Мароз і Снягурачка падарункі адвязуць, здароўя пажадаюць. (В. Праскураў)  
Верачцы не спадабаўся сусед. (В. Праскураў) 1, 2
У кожнага свае клопаты, свае перажыванні. (В. Праскураў)  
На роздум не заставалася часу. (В. Праскураў)  
Казімір папрасіў ключа і стаў корпацца ў шуфлядцы. (Я. Скрыган)  
Расказваў трохі пра сябе, пра бацькоў. (У. Дамашэвіч)  
   

Табліца 5

ВІДЫ АЗНАЧЭННЯЎ

 


ПРЫКЛАДЫ:

  Вось што рабіў усемагутны час. (У. Дамашэвіч)
  Чорныя вольхі драмалі. (З. Бядуля)
  Шмат паноў валодала вёскай Дукорай. (З народнага)
  Вясна ў вёсцы Залужжа штогод пачыналася неяк аднастайна. (В. Праскураў)
  Воз з бярвеннем цяжкі. (З. Бядуля)
  Пачалася сапраўдная бітва за ўраджай. (В. Праскураў)
  Выбух злева напалохаў партызан. (Я. Кантылёў)

ЗНАЙДЗІЦЕ Ў СКАЗАХ АЗНАЧЭННІ І АХАРАКТАРЫЗУЙЦЕ ІХ:


А паўсюль травы ў пояс, сакавітыя, у красках. (В. Кукса)  
У пана Барадоўскага быў вельмівялікі маёнтак (З народнага) 4, 1, 4
За адну вярсту ад мястэчка Лыскава, на ўсход, і цяпер ёсць невялікі лясок. (З народнага)  
Цяжкая гарыстая і камяністая дарога не давала шафёру разагнаць машыну. (У. Дамашэвіч)  
У нашай сям’і была звычка даваць жартаўлівыя мянушкі. (З народнага)  
Каманда валейбалістак з вучылішча збіраецца на спаборніцтвы. (В. Кукса)  
На Беларусі цячэ рака Вуша. (З народнага) 4, 4
   

Табліца 6

РАЗВІТАЕ АЗНАЧЭННЕ

 

Табліца 7

ВІДЫ АКАЛІЧНАСЦЕЙ

 

 


ПРЫКЛАДЫ:

  Увечары мы ўтраіх каталіся на лодцы. (Н. Гальпяровіч)
  Недзе палілі вогнішча. (Н. Гальпяровіч)
  Хмары сплылі з небасхілу. (З. Бядуля)
  Ад песні тужлівая радасць вылушчвае слёзы. (В. Кукса)
  З непрывычкі ў Юркі кружылася галава. (І.Шамякін)
  Хадзем у лазню пахвастацца венікам. (З народнага)
  Гуляючы, розуму не прыдбаеш. (Прык.)
  Вочы дзіка гарэлі. (З. Бядуля)
  Надта цяжка прывыкала цешча да незнаёмых мясцін. (Н. Гальпяровіч)

ЗНАЙДЗІЦЕ Ў СКАЗАХ АКАЛІЧНАСЦІ І АХАРАКТАРЫЗУЙЦЕ ІХ:

 
 


Мы пачалі збірацца хадзіць на вячоркі. (З народнага)  
Снег густа ўкрыў зямлю. (В. Кукса) 4, 2
Ад грымот дрыжалі аканіцы. (В. Іпатава)  
Дамоў я вяртаўся пад раніцу. (Н. Гальпяровіч)  
Ён быў страшна здзіўлены. (Н. Гальпяровіч) 2, 1
Не выпростваючы спіны свае па колькі гадзін, яны рыдлёўкамі падкідаюць цяжкое каменне… (З. Бядуля)  
Назаўтра госці ад’язджалі. (Н. Гальпяровіч)  
У Сцяпана ад сораму ўспыхнулі вушы. (І.Шамякін)  
Зажыў Панас у раі як сыр у смятане. (З. Бядуля)  
Над рэчкай месяц бляднее. (З. Бядуля) 2, 6
   

Табліца 8

СЛОВЫ, ЯКІЯ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ЧЛЕНАМІ СКАЗА

 


ПРЫКЛАДЫ:


  Ах, каб мы ўмелі слухаць уласную душу! (В. Кукса)
  Божа, як мне не стае маёй матулі. (Н. Гальпяровіч)
  Генка, як высветлілася, быў ціхі і надзвычай спакойны хлапец. (Н. Гальпяровіч)
  На вуліцы—ні праехаць, ні прайсці (З народнага)
  У лесе было многа грыбоў, прычым трапляліся і баравікі. (З народнага)
  Высока ў блакітна-шэрым небе павольна кружаць над вёскай грыфы (В. Вітка)

ЗНАЙДЗІЦЕ Ў СКАЗАХ СЛОВЫ, ЯКІЯ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ЧЛЕНАМІ СКАЗА:

Ванда, відаць, заўважыла мой стан і стала гаварыць сама. (Н. Гальпяровіч)
Мякка і нячутна сцелецца белы пух. (К. Крапіва)  
Ой, шчасце не ў золаце, паны! (З. Бядуля)  
Мікола такі наважыўся пайсці на курсы трактарыстаў (З газеты)  
Гуляйце, вейце, снежныя вятры, ад ранняй да вячэрняе пары. (М. Танк)  
Пад канец дня я пайшоў па вузкай сцежцы ў лес. (В. Вітка)  
Ох, мая дачушка! (В. Кукса)  
   

 


Табліца 9

СУВЯЗЬ ПАМІЖ СЛОВАМІ Ў СКАЗЕ:

Табліца 10

ВІДЫ ПАДПАРАДКАВАЛЬНАЙ СУВЯЗІ Ў СЛОВАЗЛУЧЭННІ

 


ПРЫКЛАДЫ:

 


1а 1б 2а 2б Жоўтае, жытняе поле коласам ціха шуміць-шалясціць. (А. Гарун) Яліне пекную руку цалуе дуб — стары эстэт. (У. Марук) Абрус каласамі прапах. (М. Маляўка) Рамонкамі і васількамі аздоблены ён па краях. (М. Маляўка) Румянае сонца з-за горкі якраз выплывае на свет/ (М. Маляўка)

 

 

ВЫЗНАЧЦЕ ВІД СУВЯЗІ ПАМІЖ СЛОВАМІ Ў СЛОВАЗЛУЧЭННЯХ

 
 


А вы свой край адкрылі? (У. Мазго) Дзеці малююць на тратуары сонца. (В. Дэбіш) Вітаўся ранак з днём скамечанай вушанкай. (Ю. Голуб) Ляжалі ўгору дном ільдзінкі. (Ю. Голуб) 1а, 2а 2а, 2б 2б, 2а, 1а 3, 2а

 


Табліца 11

Табліца 12

СКАЗ: ПОЎНЫ ЦІ НЯПОЎНЫ

 

 


ПРЫКЛАДЫ:


  Сыходзіла зіма. (Ю. Голуб)
  А па баках—дубы як вежы вартавыя. (М. Аўрамчык)
  Пан Скрыцкі першым паў ад кулі. За ім — улан і конь. (З. Бядуля)
  Дзяжурны, да мяне! (Б. Васільеў)

УКАЖЫЦЕ ПОЎНЫЯ І НЯПОЎНЫЯ СКАЗЫ:

 
 


На двары дроў пілаваных і ў кастрышчы. (В. Кукса)  
Кончыўся дзень. (З. Бядуля)  
За вёскаю—ноч і цішыня. (В. Праскураў)  
Лыжнікі. Ідуць ланцугом. (І. Шамякін)  
   

 


Табліца 13

СКАЗ: РАЗВІТЫ ЦІ НЕРАЗВІТЫ

 

 


ПРЫКЛАДЫ:


  З беларускай шчырай мовай ладзяць нашы галасы. (Э. Агняцвет) З Вольгай Паўлаўнай цкава. (Э. Агняцвет) Не злуецца, не крычыць. (Э. Агняцвет)

ВЫЗНАЧЦЕ РАЗВІТЫЯ І НЕРАЗВІТЫЯ СКАЗЫ

Я дастану са скарбніц, сваіх невычэрпных сховаў кнігі з пахам вякоў. (У. Мароз) Белыя стромы стрэх. Вызнаны шлях праз гоні. Самы элітны снег падае на далоні. (У. Марук) Хлопчык спужаўся і кінуўся ўцякаць. (П. Рунец) Я — беларус. Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі. (Н. Гілевіч)  

Табліца 14

РАЗВІЦЦЁ І ЎСКЛАДНЕННЕ ПРОСТАГА СКАЗА

       
   
 
 

 

 


ПРЫКЛАДЫ:


  У старых вачах бліснуў радасны аганёк… (З. Бядуля)
  Страх напаў на хлопчыка. (З. Бядуля)
  Часамі мора бурыцца-шуміць. (З. Бядуля)
Хацелася паглядзець горад, праехаць, прайсці па яго вуліцах. (У. Дамашэвіч)
Але праца не цярпела адкладу, пяшчоты і гультайства. (З. Бядуля)
Гэта быў старажытны вал, насыпаны яшчэ ў часы Івана Грознага. (Н. Гальпяровіч)
Нізкія воблачкі, шчодра пасыпаўшы снегам зямлю, падняліся вышэй. (Я. Колас)
Я запрашаю вас у кафэ, хоць бы вось у гэтае. (У. Дамашэвіч)
Ах, доля мая горкая… (В. Кукса)
Не пячы гэтак, сонейка! (З. Бядуля)
Здавалася, нашаму шчасцю не будзе канца. (У. Дамашэвіч)
  • ЗНАЙДЗІЦЕ РАЗВІТЫЯ СКАЗЫ. З ДАПАМОГАЙ ЯКІХ СРОДКАЎ ЯНЫ РАЗВІТЫ.
  • ЗНАЙДЗІЦЕ ЎСКЛАДНЕНЫЯ СКАЗЫ. З ДАПАМОГАЙ ЯКІХ СРОДКАЎ ЯНЫ ЎСКЛАДНЕНЫ
Нават па начах мне сталі сніцца шматхадовыя камбінацыі, гулкія ўдары ў “дзевятку”, радасны гул стадыёна. (Н. Гальпяровіч)
Тая кабета, здаецца, на гадоў дзесяць была старэйшая за яго. (У. Дамашэвіч)
Зарніца над горкай памірае. (З. Бядуля)
Кнігаўка, напалоханая хлопцамі, усё яшчэ лётала і неспакойна крычала. (М. Паслядовіч)  
Пачаў сыпаць дробны густы дождж. (З. Бядуля)
Уся вёска высыпала на вуліцу, у лес, даЛані. (В. Праскураў)  
У вокны зазірала зыркае веснавое сонца, бессаромна радаснае і вясёлае. (Н. Гальпяровіч)
Ой, хутка запеніцца мора і пачне ў гульні непрытомнай скокі свае ладзіць!.. (З. Бядуля)
Усё ажывае пад сонейкам. (З. Бядуля)
У галлі старых клёнаў, умошчваючыся на ноч, з прыцішанай заклапочанасцю галёкалі гракі. (А. Савіцкі)  
Маскоўскія канікулы скончыліся. (Н. Гальпяровіч)
Ён устаў, на хаду пацалаваў яе ў шчаку, надзеў плашч і выйшаў. (У. Дамашэвіч)  
Сябры мае малыя, цяжкія мы прайшлі для вас дарогія баявыя (П. Глебка)
 

 


Дадатак2.Табліцы “Пунктуацыя ў простым і простым ускладненым сказе”

 

№1.Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

або Колькі слоў з жыцця сакавіцкіх катоў

Працяжнік ставіцца Працяжнік не ставіцца:
Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне:   “Смелы пачатак – паловаперамогі,”—падумаў кот Максім і прызнаўся ў каханнні Мурцы. Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне пры ўмове, што: 2. выказнік знаходзіцца перад дзейнікам:   Страшэнная капрызніца гэта Мурка.   3. паміж дзейнікам і выказнікам знаходзяцца пабочныя словы, асобныя прыслоўі, часціцы:   Каханне, безумоўна, найвялікшае шчасце.  
Дзейнік выражаны інфінітывам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне:   Спадабацца прыгажуні Мурцы—нялёгкая справа.   Выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а дзейнік – асабовым займеннікам:   Я жывая істота, а не прыгожая цацка ў сваёй гаспадыні.   Але калі дзейнік або выказнік выдзяляюцца лагічна, тады працяжнік ставіцца:   Я (Мурка)—адзіная каханаяката Максіма.  
Дзейнік і выказнік выражаныінфінітывам:   Злавіць мыш для каханай—не жывот на сонцы пагрэць.  
Дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі:   Дзвемышы—адзін звычайны абед ката Максіма. Выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склонеі мае пры сабе адмоўе не:   Звычайная мыш не падарунак для мяне. Вось каб зорку з неба!  
Выказнік выражаны выклічнікам:   Серэнады для Муркі— ого-го-го! Кожную ноч іх слухае ўвесь двор.   Выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе параўнальных злучнікаў:   Максімавы вочкі нібы васількі.  
Выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе ўказальных слоў гэта, гэта значыць, значыць, вось, вось што: Быць сапраўдным сакавіцкім катом—значыць пастаянна падабацца Мурцы.
Выказнік выражаны фразеалагічным зваротам або сінтаксічна непадзельным спалучэннем слоў:   Максім—добрай душы кот.    

№2.Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

Жартам на жарт.

Коска ставіцца: Коска не ставіцца:
Паміж аднароднымі членамі, якія звязаны бяззлучнікавай сувяззю: Сонечным ранкам Іа, Пятачок, Трус завіталі ў госці да Віні-Пуха. Віні Пух запрасіў гасцей за стол, прапанаваў гарбаты, паставіў каля кожнага збаночак з мёдам. Пры аднародных членах з адзіночнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або: Праз некалькі дзён Віні Пух і Пятачок завіталі ў госці да Труса.
Паміж аднароднымі членамі, якія звязаны пры дапамозе адзіночных супраціўных злучнікаў а, але, ды (у значэнні але): Ведаў Трус натуру Віні Пуха, ды не мог утрымацца, каб не пажартаваць. Перад злучнікам і, які паўтараецца, але звязвае розныя аднародныя члены: Трус паставіўперад імі гарбату і мёд у маленькіх талерачках і сказаў: “ Вось, Віні Пух, мёд падаюць гасцям у такіх талерачках”.
Паміж аднароднымі членамі, якія злучаны спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі, якія паўтараюцца (і...і, ні...ні, ці...ці, то...то, ці то...ці то): “ Віні Пух, прынясі мне або вяроўку, або якую-небудзь стужку”, -- папрасіў Трус. Паміж аднароднымі членамі, якія звязваюцца неаднолькавымі злучнікамі(спалучальнымі і, ды, размеркавальнымі ці, але): Віні Пух спакойна адказаў: ” Трус, ідзі ды пашукай якую небудзь вяроўку і прынясі яе мне”.  
Паміж параміаднародных членаў, якія звязаны спалучальным злучнікам і: Хачу абвязаць цябе і Пятачка, сябе і Іа, а то збаночкі з мёдам такія вялікія, што мы можам туды ўваліцца і патануць. Калі паўторныя злучнікі і-і, ні-ні звязваюць два аднародныя члены, якія ўтвараюць непадзельныя выразы: і так і сяк, і нашым і вашым, ні слуху ні духу, ні свет ні зара і інш.: “ І так і сяк ты круціўся, Віні Пух, але твой жарт няўдалы: талерачка маленькая і ты аніяк не зможаш у яе ўваліцца,”—узрадаваўся Трус.
Перад другой часткай падвойнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як...так і, не толькі... але і, хоць і... але, не так... як і інш.): Хоць і не сказаў Віні-Пух ні слова, але пакрыўдзіўся і вырашыў адпомсціць. Паміж неаднароднымі азначэннямі: “Я прашу вяроўку, каб абвязаць тваю маленькую цагляную талерачку, а то баюся, што яна праслізне мне ў страўнік,”—спакойна адказаў Віні-Пух.

№3.Пра аднародныя члены сказа з абагульняльным словам

Бяззубая піла.

 

Знакі прыпынку: Прыклады:
Калі абагульняльнае слова стаць перад аднароднымі членамі, то перад радам аднародных членаў ставіцца двухкроп’е.     Мудрая Сава, што жыла ў дупле старога дуба, магла рассудзіць усё: і спрэчкі, і звады, і скаргі, і бойкі.
Калі абагульняльнае слова стаіць пасля аднародных членаў, то пасля іх ставіцца працяжнік.   Малы і стары, дужы і слабы, высокі і нізкі, смелы і баязлівы—кожны ведаў і паважаў Саву.
Калі пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі ёсць словы а іменна, напрыклад, то перад імі ставіцца коска, а пасля іх— двукроп’е.   Аднойчы маленькі Вожык знайшоў на палянцы цікавыя рэчы, а іменна: рукзак, газету, недакурак.
Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ёсць пабочнае слова ці словазлучэнне (словам, адным словам, карацей кажучы і г. д.), то перад імі ставіцца працяжнік, а пасля яго – коска.   Ежа, пітво, запалкі—адным словам, нічога з таго, што было ў рукзаку, так не зацікавіла Вожыка, як сцізорык.
Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, але сказ імі не заканчваецца, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двухкроп’е, а пасля аднародных членаў – працяжнік.   Усе: і Воўк, і Мядзведзь, і Заяц, і Вавёрка, і Ліса адзінадушна вырашылі, што невядомую рэч трэба паказаць Саве.
Калі аднародныя члены сказа маюць характар дадатковага тлумачэння, а абагульняльнае слова прымае на сябе лагічны націск, то пасля абагульняльнага слова можа ставіцца працяжнік.   “ Гэта маленькая піла, у якой пакуль не выраслі зубы. Чалавек усюды—і ў лес, і ў поле, і нават у горы—бярэ яе з сабою, “—растлумачыла Сава.

 


№4.Пабочныя словы, словазлучэннi i сказы

Хто дурнейшы?

 

Аднародныя азначэнні: Неаднародныя азначэнні:
Дапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні з’яўляюцца аднароднымі і аддзяляюцца адно ад другога коскай:  
  1. калі абазначаюць адметныя адзнакі розных прадметаў або розныя адзнакі аднаго прадмета, характарызуючы яго з аднаго боку:
Бураціна падкідаў у руцэ адзін залаты, які пераліваўся на сонцы жоўтымі, белымі, ружовымі агеньчыкамі.  
  1. калі маюць сінанімічны характар:
Ад такога відовішча цёмнаю, чорнаю душою Карабаса-Барабаса завалодала хцівасць. Ён дастаў з кармана некалькі новых, бліскучых медзякоў і вырашыў падмануць Бураціну.  
  1. калі ўжываюцца ў пераносным сэнсе:
Карабас-Барабас працягнуў у сваёй доўгай, зладзейскай руцэ медзякі і прапанаваў мяняцца.  
  1. калі стаяць пасля азначаемага слова:
Бураціна згадзіўся, але пры адной умове, важнай, неадкладнай.  
  1. калі адно азначэнне выражана прыметнікам, а другое дзеепрыметнікам або дзеепрыметным словазлучэннем:
Карабас-Барабас навінен быў гучным, нязмушаным голасампракрычаць па-аслінаму.  
Дапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні, якія характарызуюць прадмет з розных бакоў з’яўляюцца неаднароднымі і знакамі прыпынку не выдзяляюцца: “ Ты са сваім недарэчным асліным розумам здагадаўся, што адзін залаты лепш, чым некалькі медзякоў. Дык чаму ты думаеш, што гэтага не разумею я?”—адказаў Бураціна.
Недапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні ў складзе аднаго рада заўсёды аднародныя і аддзяляюцца коскай:   Карабаса-Барабаса акрыляла думка аб уласнай хітрасці, аб залатым, а таму ён стаў на карачкі і зароў па- аслінаму.  
Недапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні разам з дапасаванымі ў складзе аднаго рада звычайна аднародныя і аддзяляюцца пры дапамозе коскі: Раззлаваны, з чырвоным тварам Карабас-Барабаспадняўся на ногі і запатрабаваў залаты ў абмен на медзякі.    

 


№8.Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах.

Выкруціўся.

 

Адасабляюцца: Не адасабляюцца:
Параўнальныя звароты, якія адносяцца да ўказальных слоў, пры звычайнай інтанацыі выдзяляюцца коскамі: Ў такім садзе, як у паштальёна Печкіна, павінны былі расці самыя смачныя яблыкі. Аднойчы ўвечары кот Матроскін, Шарык і Фёдар прабраліся туды так, як сапраўдныя злодзеі. Калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад выказніка: “ Хто гэта тут нібы схаваўся на маёй яблыні?”—спытаў Печкін.
Калі параўнальныя звароты адносяцца не да ўказальных слоў, а да іншых слоў ў сказе, то такія звароты ў большасці выпадкаў выдзяляюцца коскамі: Як самы смелы, Шарык хутка забраўся на дрэва. Вось толькі яблыкі, што сапраўдныя дзічкі, аказаліся цвёрдымі і вельмі кіслымі. Калі параўнальныя звароты ўводзяцца ў структуру сказа спалучэннямі: больш як (не больш як), больш чым (не больш чым), менш як (не менш як), не бліжэй як, не далей як, усё роўна як і інш.: “ Не больш як салавей змог бы ўтрымацца на тонкіх галінках дрэва,”—буркнуў Шарык.   Але калі такія спалучэнні інтанацыйна і сэнсава членяцца, то перад злучнікамі як, чым ставіцца коска: “ Калі ты сапраўдны салавей, дык павінен спяваць не менш, як усю ноч,”— запатрабаваў Печкін.
Коска ставіцца перад словам як у выразах не хто іншы,як; не што іншае, як: Нечакана сябры заўважылі, што ў сад ідзе не хто іншы, яксам Печкін. Калі словы як, нібы, быццам і інш. выконваюць ролю часціц з рознымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі: Тут Шарык як зараве сваім басам.
Параўнальныя звароты, якія маюць удакладняльнае або паясняльнае значэнне, выдзяляюцца коскамі: За адным скачком, як два трусы,Матроскін і Фёдар апынуліся ў кустах, а Шарык, нібы смоўжык, шчыльненька прыліп да дрэва. Калі параўнальныя звароты з’яўляюцца устойлівымі або непадзельнымі па сэнсу выразамі: “ Відаць, калі ўсе салаўі вучыліся спяваць, ты займаўся чым папала. Няўжо салавей можа так гарлапаніць што сілы?”—здзівіўся Печкін.






Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.