Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







НА якія пытанні адказваюць члены сказа





 

 


УЗОР РАЗБОРУ ПА ЧЛЕНАХ СКАЗА

Пагасла апошняя зорка. (М. Маляўка)

Што? — зорка (дзейнік). Што зрабіла? — пагасла (выказнік). Зорка якая? — апошняя (азначэнне).

Раніца марозная з дрэў збівае медзь. (А. Пісьмянкоў)

Што? — раніца (дзейнік). Што робіць? — збівае (выказнік). Раніца якая? — марозная (азначэнне). Збівае што? — медзь (дапаўненне). Збівае з чаго? — з дрэў (дапаўненне).

Снег белы. (В. Дэбіш)

Што? — снег (дзейнік). Што гаворыцца пра снег? Які ён? — белы (выказнік).

А кветкі завуцца — званкі. (Ю. Голуб)

Што? — кветкі (дзейнік). Што пра іх гаворыцца? — што яны завуцца (выказнік). Завуцца як? — званкі (акалічнасць).

Я сёння табе не дарадца. (У. Мароз)

Хто? — я (дзейнік). Што гаворыца пра дзейнік? Хто ён? — не дарадца (выказнік). Не дарадца калі? — сёння (акалічнасць). Не дарадца каму? — табе (дапаўненне).

У лесе цёмна, змрочна. (А. Наварыч)

Пра які стан гаворыцца ў сказе? — цёмна, змрочна (выказнік). Цёмна, змрочна дзе? — у лесе (акалічнасць).

Языком малоць—не дровы калоць. (Прыказка)

Пра што гаворыцца ў сказе? — языком малоць (дзейнік). Што гаворыцца прадзейнік? Што такое языком малоць? — не дровы калоць (выказнік).


Табліца 2

ДЗЕЙНІК І СПОСАБЫ ЯГО ВЫРАЖЭННЯ

 

 


ПРЫКЛАДЫ:


1а 1б 1в 1г 1д Красуе, кідаецца ў вочы жытнёвае поле здаля. (М. Маляўка) Самы смелы і малады глядзеў на сонца над вадой. (М. Маляўка) Да палаткі набліжаліся двое. (А. Вялюгін) Заснулі ў хаце ўсе даўно. (А. Вялюгін) Заліўное ўпрыгожвае святочны стол. (З газет) Дарма хадзіць—ногі адбіць. (Прыказка) У сасновым ляску чутна смутнае ку-ку. (А. Кобец-Філімонава) Дзімка з Юркам бочку ўмомант прыкацілі. (С. Новікаў-Пяюн) Два глухія глухары білі ў бубен да зары. (В. Вітка) Пад лістамі, ля пянькоў — сотні зыркіх аганькоў. (В.Зуёнак) Шмат гасцей учора ў доме гасцявала. (В. Іпатава) Кожны з нас прыпасае Радзімы куток… (П.Панчанка) “Кожны з нас прыпасае Радзімы куток” — верш П. Панчанкі.

 

 

ВЫЗНАЧЦЕ, ЧЫМ ВЫРАЖАНЫ ДЗЕЙНІК

 
 


Мы здалёк убачылі свабоду і яшчэ не вырваліся з пут… (Г. Бураўкін) Вачэй Максімавых святло трывожыць больш яе не будзе. (Г. Бураўкін) Чаму мы ў большасці сваёй не ведаем імёнаў уласных продкаў? (Л. Дайнека) Прайшло некалькі тыдняў. (Г. Далідовіч) Пасля гэтак падклікаць ласяня пачалі і сталыя. (Г. Далідовіч) Кожны другі на целе меў раны, апёкі ці шрамы. (А. Вярцінскі) На балоце шмат журавін. (І. Пташнікаў) Век зжыць—не мех сшыць. (Прыказка) У парадным пакоі сядзелі містэр Гопкінс з сэрам Блэнсдорфам. (Я. Маўр) Адзін хоча сёе — другі тое (Я. Маўр) Жаданае так і не збалося. (Я. Маўр) Гэтае дзын-дзын-дзын яшчэ доўга гучала ў вушах. (А. Кобец-Філімонава) Пяць алешын выраслі на тым месцы. (Я. Маўр)   1г 1а 1г 1б 1в 1д

Табліца 3

ВЫКАЗНІК І ЯГО ТЫПЫ

 


ПРЫКЛАДЫ:


  Крыгі рыпелі, станалі, напаўзалі адна на адну і расколваліся з гучным трэскам. (Н. Гальпяровіч)
  Гэты сутулы чалавек прыехаў на досвітку. (В. Праскураў)
  Лёс увогуле нечаканы і непрадказальны. (Н. Гальпяровіч)
  Каханне — пачуццё спрадвечнае і святое. (В. Праскураў)
  Бабуля была амаль непісьменная… (Н.Гальпяровіч)
  Андрэйка збіўся з панталыку. (З. Бядуля)
  Будзе край любавацца залатым ураджаем. (К. Кірэенка)
  А яна не давалаяму апамятацца. (У. Дамашэвіч)
  Пра гэты матч я мог расказваць гадзінамі. (Н. Гальпяровіч)
  Дзень абяцаў быць сонечны. (В. Хомчанка)

ВЫЗНАЧЦЕ ТЫП ВЫКАЗНІКАЎ:

 
 


Бацька мой быў інвалідам. (Н. Гальпяровіч)  
А яшчэ я не ўмеў гуляць у футбол. (Н. Гальпяровіч)  
Палала зарніца над бярэзнікам. (З. Бядуля)  
Зямля наша багатая. (В. Праскураў)  
Хлопцы былі ўсе незнаёмыя. (Н. Гальпяровіч)  
Толік выбраў лепшую лапку асакі і стаў прымервацца касіць (І. Капыловіч)  
Мне доўга-доўга будзе сніцца юнацтва явай даўніх мар .(П. Прыходзька)  
Чалавек спыніўся на пагорку і азірнуўся. (В. Праскураў)  
Бацька зваўся Міхайла. (З. Бядуля)  
Твар у бабулькі—вузялок маршчын. (В. Праскураў)  
Назаўтра я паехаў здаваць экзамен. (Н. Гальпяровіч)  
Людзі гаварылі абурана, спрачаліся, папракалі адзін аднаго ў нядбайнасці. (Я. Кантылёў)  
   

Табліца 4

ДАПАЎНЕННЕ: ПРАМОЕ ЦІ ЎСКОСНАЕ

 


ПРЫКЛАДЫ:

  Хмары засланілі ўсё неба. (З. Бядуля)
  Лішняга хлеба тут спрадвеку не вадзілася. (В. Праскураў)
  Аля не любіла непрыемных думак і неяк умела адганяць іх (І. Мележ)
  Насця пазычыла ў суседзяў газы і зварыла на прымусе суп. (К. Чорны)
  І сніцца старому Міхайлу адзін дзіўнюсенькі сон. (З. Бядуля)
  Вера чалавечая вымяраецца ўчынкамі яго. (В. Кукса)
  Снег падаў на непакрытую галаву, сутулую спіну. (Н. Гальпяровіч)
  Яго паслухаліся. (В. Праскураў)

ЗНАЙДЗІЦЕ Ў СКАЗАХ ДАПАЎНЕННІ І АХАРАКТАРЫЗУЙЦЕ ІХ:

 
 


Увесь абшар быў пакрыты снегам… (З. Бядуля)  
Дзед Мароз і Снягурачка падарункі адвязуць, здароўя пажадаюць. (В. Праскураў)  
Верачцы не спадабаўся сусед. (В. Праскураў) 1, 2
У кожнага свае клопаты, свае перажыванні. (В. Праскураў)  
На роздум не заставалася часу. (В. Праскураў)  
Казімір папрасіў ключа і стаў корпацца ў шуфлядцы. (Я. Скрыган)  
Расказваў трохі пра сябе, пра бацькоў. (У. Дамашэвіч)  
   

Табліца 5

ВІДЫ АЗНАЧЭННЯЎ

 


ПРЫКЛАДЫ:

  Вось што рабіў усемагутны час. (У. Дамашэвіч)
  Чорныя вольхі драмалі. (З. Бядуля)
  Шмат паноў валодала вёскай Дукорай. (З народнага)
  Вясна ў вёсцы Залужжа штогод пачыналася неяк аднастайна. (В. Праскураў)
  Воз з бярвеннем цяжкі. (З. Бядуля)
  Пачалася сапраўдная бітва за ўраджай. (В. Праскураў)
  Выбух злева напалохаў партызан. (Я. Кантылёў)

ЗНАЙДЗІЦЕ Ў СКАЗАХ АЗНАЧЭННІ І АХАРАКТАРЫЗУЙЦЕ ІХ:


А паўсюль травы ў пояс, сакавітыя, у красках. (В. Кукса)  
У пана Барадоўскага быў вельмівялікі маёнтак (З народнага) 4, 1, 4
За адну вярсту ад мястэчка Лыскава, на ўсход, і цяпер ёсць невялікі лясок. (З народнага)  
Цяжкая гарыстая і камяністая дарога не давала шафёру разагнаць машыну. (У. Дамашэвіч)  
У нашай сям’і была звычка даваць жартаўлівыя мянушкі. (З народнага)  
Каманда валейбалістак з вучылішча збіраецца на спаборніцтвы. (В. Кукса)  
На Беларусі цячэ рака Вуша. (З народнага) 4, 4
   

Табліца 6

РАЗВІТАЕ АЗНАЧЭННЕ

 

Табліца 7

ВІДЫ АКАЛІЧНАСЦЕЙ

 

 


ПРЫКЛАДЫ:

  Увечары мы ўтраіх каталіся на лодцы. (Н. Гальпяровіч)
  Недзе палілі вогнішча. (Н. Гальпяровіч)
  Хмары сплылі з небасхілу. (З. Бядуля)
  Ад песні тужлівая радасць вылушчвае слёзы. (В. Кукса)
  З непрывычкі ў Юркі кружылася галава. (І.Шамякін)
  Хадзем у лазню пахвастацца венікам. (З народнага)
  Гуляючы, розуму не прыдбаеш. (Прык.)
  Вочы дзіка гарэлі. (З. Бядуля)
  Надта цяжка прывыкала цешча да незнаёмых мясцін. (Н. Гальпяровіч)

ЗНАЙДЗІЦЕ Ў СКАЗАХ АКАЛІЧНАСЦІ І АХАРАКТАРЫЗУЙЦЕ ІХ:

 
 


Мы пачалі збірацца хадзіць на вячоркі. (З народнага)  
Снег густа ўкрыў зямлю. (В. Кукса) 4, 2
Ад грымот дрыжалі аканіцы. (В. Іпатава)  
Дамоў я вяртаўся пад раніцу. (Н. Гальпяровіч)  
Ён быў страшна здзіўлены. (Н. Гальпяровіч) 2, 1
Не выпростваючы спіны свае па колькі гадзін, яны рыдлёўкамі падкідаюць цяжкое каменне… (З. Бядуля)  
Назаўтра госці ад’язджалі. (Н. Гальпяровіч)  
У Сцяпана ад сораму ўспыхнулі вушы. (І.Шамякін)  
Зажыў Панас у раі як сыр у смятане. (З. Бядуля)  
Над рэчкай месяц бляднее. (З. Бядуля) 2, 6
   

Табліца 8

СЛОВЫ, ЯКІЯ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ЧЛЕНАМІ СКАЗА

 


ПРЫКЛАДЫ:


  Ах, каб мы ўмелі слухаць уласную душу! (В. Кукса)
  Божа, як мне не стае маёй матулі. (Н. Гальпяровіч)
  Генка, як высветлілася, быў ціхі і надзвычай спакойны хлапец. (Н. Гальпяровіч)
  На вуліцы—ні праехаць, ні прайсці (З народнага)
  У лесе было многа грыбоў, прычым трапляліся і баравікі. (З народнага)
  Высока ў блакітна-шэрым небе павольна кружаць над вёскай грыфы (В. Вітка)

ЗНАЙДЗІЦЕ Ў СКАЗАХ СЛОВЫ, ЯКІЯ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ЧЛЕНАМІ СКАЗА:

Ванда, відаць, заўважыла мой стан і стала гаварыць сама. (Н. Гальпяровіч)
Мякка і нячутна сцелецца белы пух. (К. Крапіва)  
Ой, шчасце не ў золаце, паны! (З. Бядуля)  
Мікола такі наважыўся пайсці на курсы трактарыстаў (З газеты)  
Гуляйце, вейце, снежныя вятры, ад ранняй да вячэрняе пары. (М. Танк)  
Пад канец дня я пайшоў па вузкай сцежцы ў лес. (В. Вітка)  
Ох, мая дачушка! (В. Кукса)  
   

 


Табліца 9

СУВЯЗЬ ПАМІЖ СЛОВАМІ Ў СКАЗЕ:







Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычис­лить, когда этот...

ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.