Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Або Пра тое, як чорта выганялі





Знакi прыпынку: Прыклады:
Пабочныя словы i словазлучэннi звычайна знаходзяцца у пачатку або у сярэдзiне сказа i выдзяляюцца пры дапамозе коскі. Адным словам,ішоў аднойчы ноччу чалавек з вяселля. Ды, вядома,ішоў падхмелены.   А ісці яму, між іншым, выпала праз могільнік.
. Пабочныя сказы незалежна ад месца размяшчэння часцей за усё таксама выдзяляюцца пры дапамозе коскi.   На могільніку тым, як казалі,свежую яму выкапалі, дык п’яны чалавек ў гэтую яму і ўваліўся.
Пабочнае слова мознакамi прыпынку не выдзяляецца   Моі сядзеў бы ён там да раніцы, ды чуе: у кутку нешта варушыцца. Мац, мац—а там казёл.
Калi пабочныя словы, словазлучэннi i сказы размешчаны непасрэдна злучальнымi або падпарадкавальнымi злучнiкамi, то яны выдзяляюцца коскамi без гэтых злучнiкаў.   Ды не які чужы, а, заўважыў п’яны,ягоны.   Так бы і сядзелі ў яме казёл і гаспадар, але, на шчасце,ішоў міма нейкі прахожы.
Узмацняльныя часцiцы а, i выдзяляюцца коскамi разам з пабочнымi словамi i словазлучэннямi.   А прызнацца,страшнавата было незнаёмцу, але знайшоў ён недзе вяроўку і ўзяўся выцягваць п’янага.   П’яны думае: “ А відаць, падам яму перш казла, а потым сам вылезу”.
Калi пабочныя словы, словазлучэннi i сказы суправаджаюцца узмоцненай iнтанацыяй, падкрэслены лагiчна, яны выдзяляюцца працяжнiкамi. Нічога не сказаўшы незнаёмцу, ці—лепш сказаць—не папярэдзіўшы яго, п’яны прывязаў казла да вяроўкі.
Заусёды выдзяляюцца працяжнiкамi тыя пабочныя словы i сказы, якiя знаходзяцца у сярэдзiне сказа i маюць клiчную або пытальную iнтанацыю (з клiчнiкам або пытальнiкам пасля iх). Цягне прахожы вяроўку, а там–- дзіва!–-сядзіць казёл.
Калi пабочныя словазлучэннi i сказы вызначаюцца аслабленай сувяззю са зместам усяго сказа, яны выдзяляюцца з двух бакоу дужкамi. Незнаёмец спужаўся страшэнна, піхнуў казла назад у яму, а сам(ці веры вы дасце?)расказаў у вёсцы, што бачыўна могільніку чорта ў постаці казла, які гаварыў да яго чавечым голасам. Раніцай уся вёска пайшла на могільнік—чорта выганяць.

№5.Адасобленыя акалiчнасцi

Або Пра другую маладосць Бабы-Ягі.

 

Адасабляецца: Не адасабляецца:
Акалiчнасцi выражаныя дзеепрыслоунымi зваротамi, а таксама адзiночнымi дзеепрыслоуямi, незалежна ад месца ў сказе:   Шчасце ў каханні знайшоўшы, Баба-Яга памаладзела душою і адчувала сябе на ўсе васемнаццаць год. Адзiночныя дзеепрыслоуi, якiя па сваёй ролi наблiжаюцца да прыслоуяу спосабу дзеяння (адказваюць на пытаннi як?, якiм чынам?): Песні Салаўя-Нягодніка ліліся пад вокнамі Бабы-Ягі не сціхаючы.
Акалiчнасць са значэннем уступкi, калi яна выражана назоунiкам з прыназоунiкам нягледзячы на:   Нягледзячы на свае немаладыя гады, Баба-Яга цяпер кожную раніцу прыхарошвалася каля люстэрка. Фразеалагiзмы, у складзе якiх ёсць дзеепрыслоуi:   Баба-Яга рашыла быць аптымісткай і жыць не апускаючы рук.  
  Развiтыя акалiчнасцi,якiя па сэнсу цесна звязаны з выказнiкам (адказваюць на пытаннi як?, якiм чынам?):   Баба-Ягасядзела схіліўшыся над сталом і чытала вершы аб каханні якія прыслаў ёй Салавей-Нягоднік.  

Заўвагі:

  1. Калі дзеепрыслоўны зварот адносіцца да аднаго з аднародных выказнікаў, звязаных паміж сабой адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або, то коска перад гэтымі злучнікамі не ставіцца:

Салавей-Нягоднік сцішыў хаду і, узняўшыся на невялікі на невялікі ўзгорак, убачыў хатку на курыных лапках.

 

  1. Перад злучнікам і, які звязвае два дзеепрыслоўныя звароты ці адзіночныя дзеепрыслоўі, коска не ставіцца:

Яны маўчалі, седзячы на беразе рэчкі і гледзячы на зоркі, якія адбіваліся ў люстры ракі.

 


№6.Знакі прыпынку пры зваротку

Або Прыгоды маленькага Рыгоркі.

Знакі прыпынку: Прыклады:
Калі зваротак знаходзіцца ў пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска. --Мама, а я цяпер ведаю, чаму называецца капрамонт. Наш дом адрамантавалі, а са столі капае.
Калі ж зваротак, які знаходзіцца ў пачатку сказа, суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, тады пасля яго ставіцца клічнік, а наступнае слова пішацца з вялікай літары. Дзеці аглядаюць звярынец: Настаўніца: Дзеці! Хто скажа, чаму ў льва такая вялікая галава? Рыгорка: Наталля Пятроўна! Дык гэта каб ён з клеткі не вылез.
Калі зваротак знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў. -- Я купіла табе новы падручнік. Глядзі, Рыгорка,не запэцкай яго. -- Не хвалюйся, мама, я да яго нават не дакрануся.
Калі зваротак знаходзіцца ў канцы сказа, то перад ім заўсёды ставіцца коска, а пасля яго – той знак прыпынку, які патрабуеццца зместам і інтанацыяй усяго сказа. -- Якое будзе заўтра надвор’е, мама? -- А гэта залежыць ад сіноптыкаў, сынок.
Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членамі сказа, то кожная з частак выдзяляецца коскамі. -- Сядай, сыночак, сядай, мой саколік,--прапанавала маці маленькаму Рыгорку ў аўтобусе. -- Няма калі расседжвацца,-- дзелавіта адказаў Рыгорка,-- мы і так спазняемся.
Выклічнікі ой, эх, ох, гэй і інш. заўсёды аддзяляюцца ад зваротка коскай, клічнікам (пры узмоцненай інтанацыі) або шматкроп’ем (пры інтанацыйных замінках). -- Эх, Рыгорка, сёння я ўсю ноч не мог заснуць, нават ні разу вочы не заплюшчыў... -- Ой, тата,ты сам вінаваты: ніхто з незаплюшчанымі вачыма не спіць.
Часціцы о, ну ад зваротка коскай звычайна не аддзяляюцца. -- Ну татка, што ты такі хмуры? -- О сынку, справы на рабоце расклейваюцца. -- Не вялікая бяда, я прынясу табе клею.
Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты абовы, якія з’яўляюцца дзейнікамі, то коскамі выдзяляецца толькі зваротак. Рыгорка тлумачыць маленькай дзяўчынцы, за што Бог выгнаў Адама і Еву з раю: -- Эх ты,малеча, няўжо не разумееш: яны з’елі зялёнае яблычка, а зялёнага няможна есці, бо жывот забаліць.
Зайпеннікі ты або вы выдзяляюцца коскамі, калі яны выступаюць у ролі зваротка. Міліцыянер: Эй,ты, тут нельга праходзіць, ты парушаеш правілы вулічнага руху. Рыгорка: Я! Вы тут цэлы дзень стаіцё, і ніхто вам слова не кажа, а я толькі раз перайшоў і ўжо рух парушыў.

 


№7.Аднародныя і неаднародныя азначэнні.

Хто дурнейшы?

 

Аднародныя азначэнні: Неаднародныя азначэнні:
Дапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні з’яўляюцца аднароднымі і аддзяляюцца адно ад другога коскай:  
  1. калі абазначаюць адметныя адзнакі розных прадметаў або розныя адзнакі аднаго прадмета, характарызуючы яго з аднаго боку:
Бураціна падкідаў у руцэ адзін залаты, які пераліваўся на сонцы жоўтымі, белымі, ружовымі агеньчыкамі.  
  1. калі маюць сінанімічны характар:
Ад такога відовішча цёмнаю, чорнаю душою Карабаса-Барабаса завалодала хцівасць. Ён дастаў з кармана некалькі новых, бліскучых медзякоў і вырашыў падмануць Бураціну.  
  1. калі ўжываюцца ў пераносным сэнсе:
Карабас-Барабас працягнуў у сваёй доўгай, зладзейскай руцэ медзякі і прапанаваў мяняцца.  
  1. калі стаяць пасля азначаемага слова:
Бураціна згадзіўся, але пры адной умове, важнай, неадкладнай.  
  1. калі адно азначэнне выражана прыметнікам, а другое дзеепрыметнікам або дзеепрыметным словазлучэннем:
Карабас-Барабас навінен быў гучным, нязмушаным голасампракрычаць па-аслінаму.  
Дапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні, якія характарызуюць прадмет з розных бакоў з’яўляюцца неаднароднымі і знакамі прыпынку не выдзяляюцца: “ Ты са сваім недарэчным асліным розумам здагадаўся, што адзін залаты лепш, чым некалькі медзякоў. Дык чаму ты думаеш, што гэтага не разумею я?”—адказаў Бураціна.
Недапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні ў складзе аднаго рада заўсёды аднародныя і аддзяляюцца коскай:   Карабаса-Барабаса акрыляла думка аб уласнай хітрасці, аб залатым, а таму ён стаў на карачкі і зароў па- аслінаму.  
Недапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні разам з дапасаванымі ў складзе аднаго рада звычайна аднародныя і аддзяляюцца пры дапамозе коскі: Раззлаваны, з чырвоным тварам Карабас-Барабаспадняўся на ногі і запатрабаваў залаты ў абмен на медзякі.    

 


№8.Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах.

Выкруціўся.

 

Адасабляюцца: Не адасабляюцца:
Параўнальныя звароты, якія адносяцца да ўказальных слоў, пры звычайнай інтанацыі выдзяляюцца коскамі: Ў такім садзе, як у паштальёна Печкіна, павінны былі расці самыя смачныя яблыкі. Аднойчы ўвечары кот Матроскін, Шарык і Фёдар прабраліся туды так, як сапраўдныя злодзеі. Калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад выказніка: “ Хто гэта тут нібы схаваўся на маёй яблыні?”—спытаў Печкін.
Калі параўнальныя звароты адносяцца не да ўказальных слоў, а да іншых слоў ў сказе, то такія звароты ў большасці выпадкаў выдзяляюцца коскамі: Як самы смелы, Шарык хутка забраўся на дрэва. Вось толькі яблыкі, што сапраўдныя дзічкі, аказаліся цвёрдымі і вельмі кіслымі. Калі параўнальныя звароты ўводзяцца ў структуру сказа спалучэннямі: больш як (не больш як), больш чым (не больш чым), менш як (не менш як), не бліжэй як, не далей як, усё роўна як і інш.: “ Не больш як салавей змог бы ўтрымацца на тонкіх галінках дрэва,”—буркнуў Шарык.   Але калі такія спалучэнні інтанацыйна і сэнсава членяцца, то перад злучнікамі як, чым ставіцца коска: “ Калі ты сапраўдны салавей, дык павінен спяваць не менш, як усю ноч,”— запатрабаваў Печкін.
Коска ставіцца перад словам як у выразах не хто іншы,як; не што іншае, як: Нечакана сябры заўважылі, што ў сад ідзе не хто іншы, яксам Печкін. Калі словы як, нібы, быццам і інш. выконваюць ролю часціц з рознымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі: Тут Шарык як зараве сваім басам.
Параўнальныя звароты, якія маюць удакладняльнае або паясняльнае значэнне, выдзяляюцца коскамі: За адным скачком, як два трусы,Матроскін і Фёдар апынуліся ў кустах, а Шарык, нібы смоўжык, шчыльненька прыліп да дрэва. Калі параўнальныя звароты з’яўляюцца устойлівымі або непадзельнымі па сэнсу выразамі: “ Відаць, калі ўсе салаўі вучыліся спяваць, ты займаўся чым папала. Няўжо салавей можа так гарлапаніць што сілы?”—здзівіўся Печкін.
Калі характар параўнання падкрэслены з асаблівай сілай і суправаджаецца ўзмоцннненай інтанацыяй, параўнальныя звароты аддзяляюцца працяжнікам: Печкін—як вопытны паляўнічы—наставіў стрэльбу і падышоў да дрэва. Калі параўнальныя звароты ўжываюцца са значэннем “у якасці” або са значэннем тоеснасці: “ Дурань ты! Нават самы лепшы салавей ад такіх яблыкаў завые як сапраўдны сабака,”—выкруціўся Шарык.

 


№9.Адасабленне дапасаваных азначэнняў.

Заклінанне ад мышэй

 

Аасабляюцца (коска): Прыклады:
Дапасаваныя азначэнні, калі яны стаяць пасля азначаемых назоўнікаў: Аднойчы Баба-Яга, пакуль Кашчэя не было дома, запрасіла ў госці Салаўя Разбойніка, прыгожага, вясёлага, і бесклапотна бавіла з ім час.
Два і больш адзіночных дапасаваных азначэнняў, калі яны стаяць пасля азначаемага слова, якое мае перад сабой яшчэ адно азначэнне:   У выпадку адсутнасці такога азначэння, адасабленне залежыць ад інтанацыі: Нечакана дадому вярнуўся раўнівы Кашчэй, узбуджаны і злы.   Баба-Яга, хітрая, спрактыкаваная, хуценька накінула на галаву Кашчэя мяшок ад бульбы і прымусіла паўтараць за ёю заклінанне ад мышэй. Кашчэй паўтараў заклінанне выдуманае, бессэнсоўнае.  
Дапасаваныя азначэнні, якія стаяць перад азначаемым словам і маюць дадатковае значэнне прычыны, уступкі, часу, умовы: Накрыты тоўстым мехам, Кашчэй нічога не бачыў, але шчыра верыў, што гэта неабходная для заклінання ўмова.
Дапасаваныя азначэнні, якія ўдакладняюць папярэдняе азначэнне: У той, зручны, момантСалавей Разбойнік вылез са свайго сховішча.
Дапасаваныя азначэнні незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў: Радасная і шчаслівая, яна падала яму знак ціхенька выйсці за дзверы.
Дапасаваныя азначэнні незалежна ад месца ў сказе, калі яны аддзелены ад азначаемага слова выказнікам ці іншымі членамі сказа: Зацікаўлены заклінаннем, нібы застыў у дзвярах Салавей Разбойнік і нават не думаў уцякаць. Ён стараўся запомніць заклінанне, бо ў яго дома таксама былі мышы.

 


№9.Адасабленне недапасаваных азначэнняў

Іван + Васіліна або Дзіўны прысуд

Коска: Працяжнік: Не адасабляюцца:
Недапасаваныя азначэнні незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да назоўнікаў ці асабовых займеннікаў: У газавай сукеначцы, у паласатых панчошках,царэўна Васіліна прыбегла ў суд. З чырванню на шчоках, з запалам у вачах,яна паведаміла суддзі: ” Царэвіч Іван, што жыве па суседству, без дазволу пацалаваў мяне.” Калі недапасаванае азначэнне выражана неазначальнай формай дзеяслова, перад якой можна ўставіць а іменна, то перад азначэннем тавіцца працяжнік: “ Няхай пан суддзя абыдзецца з гэтым нахабнікам адпаведна майму жаданню—выклікаць, дапытаць і пакараць,”—дзелавіта запатрабавала яна. Калі недапасаваныя азначэнні інтанацыйна і сэнсава не выдзяляюцца, а цесна звязаны з азначаемым словам у сказе: Сярэдніх гадоў суддзя хутка скеміў у чым справа і вынес прысуд:” Ідзі і ты яго пацалуй. Вока за вока, зуб за зуб.”
Недапасаваныя азначэнні, якія ўключаюцца з адзін рад з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі: Царэвіч Іван, прыгожы, адукаваны, з уласным поглядам на жыццё,даўно кахаў царэўну Васіліну і хацеў з ажаніцца з ёю.    
Недапасаваныя азначэнні могуць адаабляцца з мэтай сэнсавага і сінтаксічнага аддзялення іх ад пэўнага члена сказа: Царэўна Васіліна, са сваімі прынцыпамі, з капрызамі, кожны раз адмаўляла царэвічу, хоць таксама кахала яго.    

 


№10.Удакладняльныя члены сказа

Або Пра Павучка-трацячка

Знакі прыпынку: Прыклады:
адасабляюцца і адзяляюцца коскамі ўдакладняльныя члены:
  1. акалічнасці часу;
  2. акалічнасці месца;
  3. акклічнасці спосабу дзеяння, меры і ступені.
  1. Летнім ранкам, а сёмай гадзіне, маленькага Павучка-трацячка разбудзіла сонейка.
  2. У пакоі, пад шафай, Павучок-трацячок назначчыыў сустрэчу з сябрамі.
  3. Павучок хуценька, з адчуваннем бадзёрасці, спусціўся па павуцінцы.
Калі ўдакладненне падкрэслена з асаблівай сілай, адасобленыя акалічнасці выдзяляюцца пры дапамозе працяжнікаў. “ Колькі ж тут—на акне—мух! Я ж аб’емся!”—думаў Павучок-трацячок.
Працяжнікам аддзяляюцца дзве і больш акалічнасці, якія выступаюць у ролі аднародных членаў і звязаны злучнікаміі, ды, ці, або. Усюды ў пакоі—і на акне, і за шафай, і нават пад ложкам—ён адчуваў сябе гаспадаром.

 


№11.Паясняльныя і далучальныя члены сказа







Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом...

Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.