Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Табліца № 1.Пра аднародныя члены сказа з абагульняльным словам або





Бяззубая піла

Знакі прыпынку: Прыклады:
Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, то перад радам аднародных членаў ставіцца двухкроп’е.     Мудрая Сава, што жыла ў дупле старога дуба, магла рассудзіць усё: і спрэчкі, і звады, і скаргі, і бойкі.
Калі абагульняльнае слова стаіць пасля аднародных членаў, то пасля іх ставіцца працяжнік.   Малы і стары, дужы і слабы, высокі і нізкі, смелы і баязлівы—кожны ведаў і паважаў Саву.
Калі пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі ёсць словы а іменна, напрыклад, то перад імі ставіцца коска, а пасля іх— двукроп’е.   Аднойчы маленькі Вожык знайшоў на палянцы цікавыя рэчы, а іменна: рукзак, газету, недакурак.
Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ёсць пабочнае слова ці словазлучэнне (словам, адным словам, карацей кажучы і г. д.), то перад імі ставіцца працяжнік, а пасля яго – коска.   Ежа, пітво, запалкі—адным словам, нічога з таго, што было ў рукзаку, так не зацікавіла Вожыка, як сцізорык.
Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, але сказ імі не заканчваецца, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двухкроп’е, а пасля аднародных членаў – працяжнік.   Усе: і Воўк, і Мядзведзь, і Заяц, і Вавёрка, і Ліса адзінадушна вырашылі, што невядомую рэч трэба паказаць Саве.
Калі аднародныя члены сказа маюць характар дадатковага тлумачэння, а абагульняльнае слова прымае на сябе лагічны націск, то пасля абагульняльнага слова можа ставіцца працяжнік.   “ Гэта маленькая піла, у якой пакуль не выраслі зубы. Чалавек усюды—і ў лес, і ў поле, і нават у горы—бярэ яе з сабою, “—растлумачыла Сава.

Табліца №2. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

або Колькі слоў з жыцця сакавіцкіх катоў

Працяжнік ставіцца Працяжнік не ставіцца:
Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне:   “Смелы пачатак – паловаперамогі,”—падумаў кот Максім і прызнаўся ў каханнні Мурцы. Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне пры ўмове, што: 1. выказнік знаходзіцца перад дзейнікам:   Страшэнная капрызніца гэта Мурка.   2. паміж дзейнікам і выказнікам знаходзяцца пабочныя словы, асобныя прыслоўі, часціцы:   Каханне, безумоўна, найвялікшае шчасце.  
Дзейнік выражаны інфінітывам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне:   Спадабацца прыгажуні Мурцы—нялёгкая справа.   Выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а дзейнік – асабовым займеннікам:   Я жывая істота, а не прыгожая цацка ў сваёй гаспадыні.   Але калі дзейнік або выказнік выдзяляюцца лагічна, тады працяжнік ставіцца:   Я (Мурка)—адзіная каханаяката Максіма.  
Дзейнік і выказнік выражаныінфінітывам:   Злавіць мыш для каханай—не жывот на сонцы пагрэць.  
Дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі:   Дзвемышы—адзін звычайны абед ката Максіма. Выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склонеі мае пры сабе адмоўе не:   Звычайная мыш не падарунак для мяне. Вось каб зорку з неба!  
Выказнік выражаны выклічнікам:   Серэнады для Муркі— ого-го-го! Кожную ноч іх слухае ўвесь двор.   Выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе параўнальных злучнікаў:   Максімавы вочкі нібы васількі.  
Выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе ўказальных слоў гэта, гэта значыць, значыць, вось, вось што: Быць сапраўдным сакавіцкім катом—значыць пастаянна падабацца Мурцы.
Выказнік выражаны фразеалагічным зваротам або сінтаксічна непадзельным спалучэннем слоў:   Кот Максім—хоць на выстаўку!.    

 

Прапанаваны матэрыял можна выкарыстоўваць на ўроку пры вывучэнні тэмы. Але для гэтага неабходна, каб кожны вучань меў экземпляр такой табліцы. Пасля таго, як вучні пазнаёмяцца з тэарэтычнымі палажэннямі, можна прапанаваць ім прыдумаць сваіх герояў і “ пасяліць” іх у вывучаемую прастору. Гэта не толькі садзейнічае запамінанню правіла, але і развівае творчую актыўнасць вучняў.

Нетрадыцыйныя табліцы павінны дапамагчы вучням хутка, лёгка і весела вывучаць законы пунктуацыі сучаснай беларускай мовы.

Другі варыянт нетрадыцыйных табліц, змешчаных у дыдактычным матэрыяле, дазваляе арганізаваць працу па засваенні сінтаксічнага матэрыялу. Асабліва карысна працаваць з імі тым школьнікам, у якіх больш развіта маторная памяць.

Табліца14. СКАЗ: ПОЎНЫ ЦІ НЯПОЎНЫ

 
 


1 2 3 4

           
 
 
   
     
 


° С ыходзіла зіма.( Ю.Голуб) (1)

А па баках – дубы як вежы вартавыя. (М.Аўрамчык) (2)

Пан Скрыцкі першым паў ад кулі.За ім – улан і конь. (З.Бядуля) (1); (З)

Дзяжурны, да мяне! (Б.Васільеў) (4)

h Абазначце поўныя і няпоўныя сказы.

       
   
 


Ціхі вечар; знікнула спякота. (М.Багдановіч)

Ноч.Ускраіна мястэчка... (П.Пестрак) 1,1

Скрозь стагі. Скрозь стагі ў зялёных світах...Звезлі з поля залатое жыта.(П.Броўка) 1;1

Паставілі дзеці сіло.Вераб’я

Хацелі злавіць на пацеху,

Злавілі сініцу.

Імчацца да маткі: -- Сінічка, глядзі!

-- А дзе ж узялі? – Злавілі... (А.Гарун) 2;2;1

 

Для мяне ў Горкім – уся Расія. (К.Паўстоўскі )

Работа з такімі табліцамі скіравана на дасягненне практычнай мэты – не ўвогуле ведаць, а умець разабраць сказ, словазлучэнне. Тэарэтычныя матэрыялы, прысвечаныя разбору сказа, словазлучэння, папярэднічаюць практычным і прапануюцца не ў выглядзе гатовых правіл, а як абагульненні ў табліцах.

Структура табліц наступная. У верхняй частцы табліцы (ланцужок прамавугольнікаў, звязаных спалучальнымі лініямі) даюцца магчымыя ўмовы задач на вывучаемую тэму – гэта “калі” (умова). Кіраваная ўніз стрэлка абазначае “значыць” (вывад). Пад кожнай стрэлкай паказаны спосаб рашэння гэтай моўнай задачы. Такім чынам правіла прапануецца не ў гатовай (тэктуальнай) форме, а выводзіцца лагічным шляхам з табліцы і затым замацоўваецца з дапамогай тэстаў (практыкаванняў).

Прыклады, якія ілюструюць вывучаемае правіла (абазначаны значком), размешчаны ў тым жа парадку, у якім пранумараваны адпаведныя стрэлкі ў табліцы. Тэсты абазначаны значком. Уся серыя заданняў, уключаных у тэсты, мае “ключы” (абазначаны знакам,які знаходзіцца справа ад вертыкальнай рыскі). Кожны “ключ” змешчаны на радок ніжэй адпаведнага задання: “ключ” да першага задання знаходзіцца насупраць другога задання, “ключ” да другога – насупраць трэцяга і г.д. “Ключ” да апошняга задання як бы “павісае”. Іншымі словамі, адказ на кожны прыклад размяшчаецца на пункт ніжэй. Пры такім размяшчэнні “ключоў “ вучню зручна правяраць свае веды: слупок з адказамі можна засланіць лістом паперы і запісваць свае адказы, а затым звяраць іх з “ключамі”. Такі від тэсціравання садзейнічае эфектыўнай адпрацоўцы навыкаў самастойнага рашэння задачы. І як ўжо было адзначана вышэй, найбольш спрыяе запамінанню матэрыялу вучнямі з вядучай кінестэтычнай (маторнай) мадальнасцю.

Большую частку тэстаў можна выконваць вусна. Заданні магчыма выконваць самастойна і ў класе пад кірашніцтвам настаўніка.

Можна крыстацца табліцамі і як даведнікам.

 

Дадаткі

 


1.


 

ДАДАТАК 1.ТАБЛІЦЫ “Структура простага сказа”

 

Табліца 1







Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем...

Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.