Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







НЕЗАЛЕЖНЫЯ І ЗАЛЕЖНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА





 

Табліца 10

ВІДЫ ПАДПАРАДКАВАЛЬНАЙ СУВЯЗІ Ў СЛОВАЗЛУЧЭННІ

 


ПРЫКЛАДЫ:

 


1а 1б 2а 2б Жоўтае, жытняе поле коласам ціха шуміць-шалясціць. (А. Гарун) Яліне пекную руку цалуе дуб — стары эстэт. (У. Марук) Абрус каласамі прапах. (М. Маляўка) Рамонкамі і васількамі аздоблены ён па краях. (М. Маляўка) Румянае сонца з-за горкі якраз выплывае на свет/ (М. Маляўка)

 

 

ВЫЗНАЧЦЕ ВІД СУВЯЗІ ПАМІЖ СЛОВАМІ Ў СЛОВАЗЛУЧЭННЯХ

 
 


А вы свой край адкрылі? (У. Мазго) Дзеці малююць на тратуары сонца. (В. Дэбіш) Вітаўся ранак з днём скамечанай вушанкай. (Ю. Голуб) Ляжалі ўгору дном ільдзінкі. (Ю. Голуб) 1а, 2а 2а, 2б 2б, 2а, 1а 3, 2а

 


Табліца 11

ХАРАКТАРЫСТЫКА СКАЗА ПА ЯГО ГРАМАТЫЧНАЙ АСНОВЕ

 


ПРЫКЛАДЫ:

  Дзікая качка кружылася над дубам. (З. Бядуля)
  Сонечны летні дзень. (З. Бядуля)
  Да ста рублёў у месяц зарабляю. (В. Праскураў)
  Спадзяёмся на цябе. (В. Праскураў)
  Нарэшце іх вагон прычапілі да нейкага эшалона і павезлі. (У. Дамашэвіч)
  Лес называюць зялёным золатам, родным домам чалавека. (В. Праскураў)
  Свет не пераменіш. (В. Кукса)
  Ліху плота не паставіш. (Прыказка)
  Пацягнула да калег. (Н. Гальпяровіч)
  З блізкай Дзвіны веяла прахалодай і свежасцю. (Н. Гальпяровіч)

ВЫЗНАЧЦЕ ТЫП СКАЗА ПА ЯГО ГРАМАТЫЧНАЙ АСНОВЕ:


Пра лепшы лёс спяю народу. (З. Бядуля)  
Ад бяды не ўберажэшся, ад злодзея не замкнешся. (Прыказка)  
Край бацькоў… (Н. Гальпяровіч)  
Толькі з адной мерай да кожнага чалавека нельга падыходзіць... (У. Дамашэвіч)  
Шаптаў чарот пад высокім дубам у шырокай затоцы ракі. (З. Бядуля)  
Пра што толькі не думаеш бяссоннымі начамі. (Н. Гальпяровіч)  
Звычайна лес садзяць вясною. (В. Праскураў)  
Стала смешна і сумна. (Н. Гальпяровіч)  
У нашым прыгарадным пасёлку бабулю паважалі, любілі і нават пабойваліся. (Н. Гальпяровіч)  
Мой салавейка… (В. Кукса)  
Людзям языка не прывяжаш. (Прыказка)  
   

 

 


Табліца 12

СКАЗ: ПОЎНЫ ЦІ НЯПОЎНЫ

 

 


ПРЫКЛАДЫ:


  Сыходзіла зіма. (Ю. Голуб)
  А па баках—дубы як вежы вартавыя. (М. Аўрамчык)
  Пан Скрыцкі першым паў ад кулі. За ім — улан і конь. (З. Бядуля)
  Дзяжурны, да мяне! (Б. Васільеў)

УКАЖЫЦЕ ПОЎНЫЯ І НЯПОЎНЫЯ СКАЗЫ:

 
 


На двары дроў пілаваных і ў кастрышчы. (В. Кукса)  
Кончыўся дзень. (З. Бядуля)  
За вёскаю—ноч і цішыня. (В. Праскураў)  
Лыжнікі. Ідуць ланцугом. (І. Шамякін)  
   

 


Табліца 13

СКАЗ: РАЗВІТЫ ЦІ НЕРАЗВІТЫ

 

 


ПРЫКЛАДЫ:


  З беларускай шчырай мовай ладзяць нашы галасы. (Э. Агняцвет) З Вольгай Паўлаўнай цкава. (Э. Агняцвет) Не злуецца, не крычыць. (Э. Агняцвет)

ВЫЗНАЧЦЕ РАЗВІТЫЯ І НЕРАЗВІТЫЯ СКАЗЫ

Я дастану са скарбніц, сваіх невычэрпных сховаў кнігі з пахам вякоў. (У. Мароз) Белыя стромы стрэх. Вызнаны шлях праз гоні. Самы элітны снег падае на далоні. (У. Марук) Хлопчык спужаўся і кінуўся ўцякаць. (П. Рунец) Я — беларус. Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі. (Н. Гілевіч)  

Табліца 14

РАЗВІЦЦЁ І ЎСКЛАДНЕННЕ ПРОСТАГА СКАЗА

       
   
 
 

 

 


ПРЫКЛАДЫ:


  У старых вачах бліснуў радасны аганёк… (З. Бядуля)
  Страх напаў на хлопчыка. (З. Бядуля)
  Часамі мора бурыцца-шуміць. (З. Бядуля)
Хацелася паглядзець горад, праехаць, прайсці па яго вуліцах. (У. Дамашэвіч)
Але праца не цярпела адкладу, пяшчоты і гультайства. (З. Бядуля)
Гэта быў старажытны вал, насыпаны яшчэ ў часы Івана Грознага. (Н. Гальпяровіч)
Нізкія воблачкі, шчодра пасыпаўшы снегам зямлю, падняліся вышэй. (Я. Колас)
Я запрашаю вас у кафэ, хоць бы вось у гэтае. (У. Дамашэвіч)
Ах, доля мая горкая… (В. Кукса)
Не пячы гэтак, сонейка! (З. Бядуля)
Здавалася, нашаму шчасцю не будзе канца. (У. Дамашэвіч)
  • ЗНАЙДЗІЦЕ РАЗВІТЫЯ СКАЗЫ. З ДАПАМОГАЙ ЯКІХ СРОДКАЎ ЯНЫ РАЗВІТЫ.
  • ЗНАЙДЗІЦЕ ЎСКЛАДНЕНЫЯ СКАЗЫ. З ДАПАМОГАЙ ЯКІХ СРОДКАЎ ЯНЫ ЎСКЛАДНЕНЫ
Нават па начах мне сталі сніцца шматхадовыя камбінацыі, гулкія ўдары ў “дзевятку”, радасны гул стадыёна. (Н. Гальпяровіч)
Тая кабета, здаецца, на гадоў дзесяць была старэйшая за яго. (У. Дамашэвіч)
Зарніца над горкай памірае. (З. Бядуля)
Кнігаўка, напалоханая хлопцамі, усё яшчэ лётала і неспакойна крычала. (М. Паслядовіч)  
Пачаў сыпаць дробны густы дождж. (З. Бядуля)
Уся вёска высыпала на вуліцу, у лес, даЛані. (В. Праскураў)  
У вокны зазірала зыркае веснавое сонца, бессаромна радаснае і вясёлае. (Н. Гальпяровіч)
Ой, хутка запеніцца мора і пачне ў гульні непрытомнай скокі свае ладзіць!.. (З. Бядуля)
Усё ажывае пад сонейкам. (З. Бядуля)
У галлі старых клёнаў, умошчваючыся на ноч, з прыцішанай заклапочанасцю галёкалі гракі. (А. Савіцкі)  
Маскоўскія канікулы скончыліся. (Н. Гальпяровіч)
Ён устаў, на хаду пацалаваў яе ў шчаку, надзеў плашч і выйшаў. (У. Дамашэвіч)  
Сябры мае малыя, цяжкія мы прайшлі для вас дарогія баявыя (П. Глебка)
 

 


Дадатак2.Табліцы “Пунктуацыя ў простым і простым ускладненым сказе”

 

№1.Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

або Колькі слоў з жыцця сакавіцкіх катоў

Працяжнік ставіцца Працяжнік не ставіцца:
Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне:   “Смелы пачатак – паловаперамогі,”—падумаў кот Максім і прызнаўся ў каханнні Мурцы. Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне пры ўмове, што: 2. выказнік знаходзіцца перад дзейнікам:   Страшэнная капрызніца гэта Мурка.   3. паміж дзейнікам і выказнікам знаходзяцца пабочныя словы, асобныя прыслоўі, часціцы:   Каханне, безумоўна, найвялікшае шчасце.  
Дзейнік выражаны інфінітывам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне:   Спадабацца прыгажуні Мурцы—нялёгкая справа.   Выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а дзейнік – асабовым займеннікам:   Я жывая істота, а не прыгожая цацка ў сваёй гаспадыні.   Але калі дзейнік або выказнік выдзяляюцца лагічна, тады працяжнік ставіцца:   Я (Мурка)—адзіная каханаяката Максіма.  
Дзейнік і выказнік выражаныінфінітывам:   Злавіць мыш для каханай—не жывот на сонцы пагрэць.  
Дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі:   Дзвемышы—адзін звычайны абед ката Максіма. Выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склонеі мае пры сабе адмоўе не:   Звычайная мыш не падарунак для мяне. Вось каб зорку з неба!  
Выказнік выражаны выклічнікам:   Серэнады для Муркі— ого-го-го! Кожную ноч іх слухае ўвесь двор.   Выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе параўнальных злучнікаў:   Максімавы вочкі нібы васількі.  
Выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе ўказальных слоў гэта, гэта значыць, значыць, вось, вось што: Быць сапраўдным сакавіцкім катом—значыць пастаянна падабацца Мурцы.
Выказнік выражаны фразеалагічным зваротам або сінтаксічна непадзельным спалучэннем слоў:   Максім—добрай душы кот.    

№2.Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

Жартам на жарт.

Коска ставіцца: Коска не ставіцца:
Паміж аднароднымі членамі, якія звязаны бяззлучнікавай сувяззю: Сонечным ранкам Іа, Пятачок, Трус завіталі ў госці да Віні-Пуха. Віні Пух запрасіў гасцей за стол, прапанаваў гарбаты, паставіў каля кожнага збаночак з мёдам. Пры аднародных членах з адзіночнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або: Праз некалькі дзён Віні Пух і Пятачок завіталі ў госці да Труса.
Паміж аднароднымі членамі, якія звязаны пры дапамозе адзіночных супраціўных злучнікаў а, але, ды (у значэнні але): Ведаў Трус натуру Віні Пуха, ды не мог утрымацца, каб не пажартаваць. Перад злучнікам і, які паўтараецца, але звязвае розныя аднародныя члены: Трус паставіўперад імі гарбату і мёд у маленькіх талерачках і сказаў: “ Вось, Віні Пух, мёд падаюць гасцям у такіх талерачках”.
Паміж аднароднымі членамі, якія злучаны спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі, якія паўтараюцца (і...і, ні...ні, ці...ці, то...то, ці то...ці то): “ Віні Пух, прынясі мне або вяроўку, або якую-небудзь стужку”, -- папрасіў Трус. Паміж аднароднымі членамі, якія звязваюцца неаднолькавымі злучнікамі(спалучальнымі і, ды, размеркавальнымі ці, але): Віні Пух спакойна адказаў: ” Трус, ідзі ды пашукай якую небудзь вяроўку і прынясі яе мне”.  
Паміж параміаднародных членаў, якія звязаны спалучальным злучнікам і: Хачу абвязаць цябе і Пятачка, сябе і Іа, а то збаночкі з мёдам такія вялікія, што мы можам туды ўваліцца і патануць. Калі паўторныя злучнікі і-і, ні-ні звязваюць два аднародныя члены, якія ўтвараюць непадзельныя выразы: і так і сяк, і нашым і вашым, ні слуху ні духу, ні свет ні зара і інш.: “ І так і сяк ты круціўся, Віні Пух, але твой жарт няўдалы: талерачка маленькая і ты аніяк не зможаш у яе ўваліцца,”—узрадаваўся Трус.
Перад другой часткай падвойнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як...так і, не толькі... але і, хоць і... але, не так... як і інш.): Хоць і не сказаў Віні-Пух ні слова, але пакрыўдзіўся і вырашыў адпомсціць. Паміж неаднароднымі азначэннямі: “Я прашу вяроўку, каб абвязаць тваю маленькую цагляную талерачку, а то баюся, што яна праслізне мне ў страўнік,”—спакойна адказаў Віні-Пух.

№3.Пра аднародныя члены сказа з абагульняльным словам

Бяззубая піла.

 

Знакі прыпынку: Прыклады:
Калі абагульняльнае слова стаць перад аднароднымі членамі, то перад радам аднародных членаў ставіцца двухкроп’е.     Мудрая Сава, што жыла ў дупле старога дуба, магла рассудзіць усё: і спрэчкі, і звады, і скаргі, і бойкі.
Калі абагульняльнае слова стаіць пасля аднародных членаў, то пасля іх ставіцца працяжнік.   Малы і стары, дужы і слабы, высокі і нізкі, смелы і баязлівы—кожны ведаў і паважаў Саву.
Калі пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі ёсць словы а іменна, напрыклад, то перад імі ставіцца коска, а пасля іх— двукроп’е.   Аднойчы маленькі Вожык знайшоў на палянцы цікавыя рэчы, а іменна: рукзак, газету, недакурак.
Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ёсць пабочнае слова ці словазлучэнне (словам, адным словам, карацей кажучы і г. д.), то перад імі ставіцца працяжнік, а пасля яго – коска.   Ежа, пітво, запалкі—адным словам, нічога з таго, што было ў рукзаку, так не зацікавіла Вожыка, як сцізорык.
Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, але сказ імі не заканчваецца, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двухкроп’е, а пасля аднародных членаў – працяжнік.   Усе: і Воўк, і Мядзведзь, і Заяц, і Вавёрка, і Ліса адзінадушна вырашылі, што невядомую рэч трэба паказаць Саве.
Калі аднародныя члены сказа маюць характар дадатковага тлумачэння, а абагульняльнае слова прымае на сябе лагічны націск, то пасля абагульняльнага слова можа ставіцца працяжнік.   “ Гэта маленькая піла, у якой пакуль не выраслі зубы. Чалавек усюды—і ў лес, і ў поле, і нават у горы—бярэ яе з сабою, “—растлумачыла Сава.

 


№4.Пабочныя словы, словазлучэннi i сказы







ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...

Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...

Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем...

Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.