Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Вопрос 51. Асаблівасці беларускага народнага календара.





У кожнага народа спрадвеку вѐўся каляндар. 3 пакалення ў пакаленне ў імперадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццѐвых назіранняў, Такі каляндар меліі продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзітрымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне

прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Каляндарна-абрадавая паэзiя, або паэзiя земляробчага календара, належыць да самых старажытных пластоў народна-паэтычнай культуры. Развiтасць у паэзii беларускага земляробчага календара песенных вiдаў усiх чатырох аграрнавытворчых сезонаў, акрэсленая працоўная аснова восеньскага цыклу (уборка яравых, грэчкi, апрацоўка лену, канапель, збор грыбоў, копка бульбы i iнш.) i, нарэшце, адметная музычная прырода восеньскiх песень даюць падставу гаварыць пра чатыры цыклы беларускай каляндарна-абрадавай паэзii: зiмовы, веснавы, летнi i асеннi. Такім чынам, беларускі народны каляндар з'яўляецца адной з форм духоўнага жыцця беларусаў. Доўгія стагоддзі

паэтычная творчасць народа бытавала толькі ў вуснай форме, перадаючыся з пакаленняў у пакаленне.

Каляндарная абраднасць беларусаў неад’емна звязана з архаічным тыпам часаўспрыняцця, што быў характэрны для традыцыйнага грамадства, і такім феноменам культуры, як каляндар (ад лац. “calendae” – першыя часы месяца, дні маладзіка). Квінтэсенцыяй любога тыпу часаўспрыняцця, безумоўна, з’яўляецца каляндар, які ў кожнай культуры адыгрывае значна большую ролю, чым сімвалічны механізм хронаметражу. Найперш, гэта датычыцца традыцыйных грамадстваў, дзе каляндар – не проста сістэ-

ма адліку больш ці менш працяглых прамежкаў часу з дапамогай перыядычных прыродных з’яў, гэткіх, напрыклад, як змена дня і ночы, змена фазаў месяца, сезонаў. Гэта складаная знакавая сістэма, сродкамі якой структуруецца і ўпарадкоўваецца час чалавечага існавання, вызначаюцца перыяды працоўнай актыўнасці і святочных узрушэнняў духу. Каляндар напаўняе бяздушны час чалавечымі сэнсамі.

Структура беларускага народнага каляндара ўключае ў сябе шэраг цыклаў (суткі, тыдзень, месяц, сезон, год, век), дзе кожны, меншы ў метрычным выражэнні, з’яўляецца часткай большага, і, адпаведна, яго мікрамадэллю (так, Поўдзень на сімвалічным узроўні, тоесны Лету, Апоўнач - Зіме). Маючы складаную структуру, час у суцэльнасці сваіх элементаў, прыпадабняўся прасторавай мадэлі свету (чатыры бакі свету адпавядалі чатыром пераменам году: усход – вясне – раніцы, поўдзень – лету – дню, за-

хад – восені – вечару, поўнач – зіме – ночы). З’яўляючыся ў сваёй аснове сонечным (гэта значыць арыентаваным на фазы актыўнасці сонца), беларускі народны каляндар падзяляецца на два буйных сезоны – “Зіму” і “Лета”. Падзел гэты маркіруецца ўмоўнай лініяй, што злучае восеньскае (22 – 23.09) і веснавое (20 – 21.03) раўнадзенствы, і святамі, якія суаднесены з імі па каляндарнай шкале. Да восень-

скага раўнадзенства найбольш набліжаныя: “Сямён Стоўпнік” (14.09/1.09 па стараму стылю)1, на які звычайна выконвалі архаічны рытуал “Жаніцьба коміна”, “Багач” (21.09/8.09) і “Узвіжанне” (27.09/14.09).

Уласна восень і вясна маглі “губляцца”, не згадвацца ў беларускім фальклоры, паколькі, у традыцыйным светапоглядзе, усведамляліся складнікавымі часткамі (“пралогам”) зімы і лета адпаведна. Невыпадкова лічылася, што ўжо на “Стрэчанне” (15.02) зіма сустракаецца з летам. 1 Вылучэнне так званага “новага” і “старога” стыляў звязана з каляндарнай рэформай 1582 г., калі недакладны юліянскі каляндар быў заменены на грыгарыянскі (ад імя рымскага папы Грыгорыя ХІІ, ініцыятара рэформы). З тых часоў усе еўрапейскія краіны перайшлі на новы каляндар, але руская праваслаўная царква дагэтуль працягвае карыстацца юліянскім (“старым”), розніца паміж якімі на сённяшні момант складае 13 дзён.

Калі момант восеньскага і веснавога раўнадзенстваў падзялялі год на дзве вялікія часткі, то дадатковая вось (зімовы (21 – 22.12) – летні (21 – 22.06) сонцаварот) фармавала чатырохчасткавую структуру каляндарнага году. Непасрэдна суаднесенымі з гэтымі астранамічнымі падзеямі ў беларускай

традыцыі з’яўляюцца, адпаведна, Каляды і Купалле. Прымеркаванне да Калядаў (25.12) хрысціянскага свята “Раства Хрыстова” – з’ява, безумоўна, даволі позняя, закліканая перамяніць аб’ект рэлігійнага ўшанавання язычнікаў. У Міжземнамор’і часоў позняга язычніцтва было вельмі распаўсюджана ўшанаванне Мітры (індаіранскае боства святла і сонца), галоўнае свята якога прыпадала на 25 снежня, між тым як Раство Хрыстова дакладнай даты не мела. Яно было прымеркавана да 25 снежня спецыяльна для таго, каб навазвернутыя хрысціяне не мелі магчымасці святкаваць нараджэнне Мітры. Такім чынам, народны каляндар беларусаў яшчэ ў ХІХ ст. захоўваў выразны падзел на чатыры сезоны, якія супадалі з фазамі сонечнай актыўнасці, змены якіх (сонцавароты і раўнадзенствы) суправаджаліся, верагод на, двухтыднёвымі абрадавымі цыкламі. Завяршэнне адной і пачатак другой храналагічнай фазы, гэта значыць сітуацыя “часавага памежжа” ці перарывістасці паміж “старым” і “новым”, адначасова азначала і прарыў мяжы паміж “гэтым” і “тым” светам, што прыводзіла да з’яўлення ў свеце людзей душ продкаў. Невыпадкова, што кожнай сонечнай перамене папярэднічаў абрад (рытуальная трапеза) у гонар дзядоў. Улетку – “Траецкія дзяды”, увосень – “Стаўроўскія” (14.09/1.09), ушанаванне продкаў фіксу-

ецца падчас вячэры на першую калядную куццю; моманту веснавога раўнадзенства папярэднічалі “дзяды масленічныя”. Празрыстасць (а то і адсутнасць) мяжы паміж “старым” і “новым”, “сваім” і “чужым” вызначалі гэтыя храналагічныя прамежкі як патэнцыйна небяспечныя для чалавека (“крывыя” калядныя вечары, “крывы” масленічны і русальны тыдзень), калі звыклыя гаспадарчыя заняткі маглі прыводзіць да драматычных наступстваў (калецтваў, хваробаў, неўраджаю, засухі і г.д.), праз што праца ў гэты час была жорстка табуіравана. З другога боку, “разрыў” часава-прасторавай суцэльнасці, магчымасць звяртацца і

ўзаемадзейнічаць са звышнатуральнымі сіламі выводзілі на першы план і рабілі эфектыўнымі дзеянні сімвалічнага, рытуальнага характару (знахарства, чарадзейства, варажба). Адсюль невыпадкова, што большасць выпадкаў чарадзейства супадала з найбольш значнымі каляндарнымі святамі (Калядамі, Купаллем, Вялікднём, Юр’ем, Тройцай і інш.), калі барацьбапаміж сіламі дэструкцыі, хаосу і логасу (касмічным парадкам) была найбольш вострай. Аднак, падзел астранамічнага года на чатыры роўнавялікія часткі паводле фаз сонечнай актыўнасці, як правіла, не супадаў з народнай хронаметрыяй зімы, вясны, лета і восені, якая грунтавалася на вопыце феналагічных назіранняў, кліматычных асаблівасцях розных рэгіёнаў Беларусі і адпаведна спецыфіцы аграрна-гаспадарчага цыклу. Так, напрыклад, пачаткам

восені выступала свята Іллі (2.08/20.08), пасля якога пачыналі жніво і забаранялася купацца ў прыродных вадаёмах, а зіма пачыналася з прысвятка Міколы (19.12/6.12): “Да Міколы няма зімы ніколі”. Пры гэтым, выразная мяжа паміж порамі года (уласцівая сучаснаму “друкаванаму” каляндару, калі 1 верасня – пачатак восені, 1 снежня – зімы і г.д.) адсутнічала, бо фінальная стадыя кожнага сезону ўжо ўтрымлівала ў сабе праявы наступнага, а пачатковая – яшчэ захоўвала адзнакі папярэдняга. Структурную аснову беларускага народнага календара складала сістэма святаў (каляндарных абрадаў) і прысвяткаў. У светапоглядзе чалавека любой культуры (а традыцыйнай – найбольш) феномен свята займае надзвычай важнае месца, бо ў яго аснове заўсёды ляжыць пэўная і канкрэтная канцэпцыя прыроднага (касмічнага), біялагічнага і гістарычнага часу. Пры гэтым святы на ўсіх этапах свайго гістарычнага развіцця былі звяза-

ныя з крызіснымі, пераломнымі момантамі ў жыцці прыроды, грамадства і чалавека. Негледзячы на тое, што большую частку беларускага народнага календара складалі святы намінальна хрысціянскія, само разуменне свята заставалася глыбока міфалагічным. Найперш гэта выяўлялася ў тым, што народнае свята з’яўляецца важнейшым момантам стабілізацыі Сусвету, перадолення крытычных (памежных) момантаў быцця ўсяго калектыву і служыць своеасаблівым касмічным мастком паміж “старым / чужым” і “но-

вым / сваім” у часе і прасторы. Значная колькасць святаў, якія нават не згубілі сваіх язычніцкіх найменняў (Каляды, Грамніцы, Масленка, Камаедзіца, Вялікдзень, Купалле, Багач і інш.), не кажучы ўжо пра іх унутраную структуру, сутнасць і скіраванасць, гавораць пра тое, што беларускія народныя святы яшчэ ў ХІХ – першай палове ХХ ст. былі набліжаныя да так званых “прыродных” рытуалаў, якія ўводзілі быццё чалавека на касмічны ўзровень. Невыпадкова, што практычна ўсе царкоўныя святы маюць уласную народную інтэрпрэтацыю і прагматыку, шчыльна звязаны з усімі праблемамі і аспектамі сялянскай жыццядзейнасці. Так, прысвятак Аляксея (30.03/17.03) лічыўся днём рыбакоў, якія рабілі ў гэты дзень “абыдзёны”, браднік, якім можна было налавіць шмат рыбы. Святы Улас (хрысціянскі заменнік язычніцкага бога жывёлы і багацця Велеса) выступаў як апякун скаціны, а прысвятак у яго гонар (24.02/11.02) называлі “каровіным святам”. Дзень святога Анціпы (24.04/11.04) святкавалі тыя, у каго балелі зубы, а таксама знахары, што замаўлялі зубны боль. Прысвятак святога Зосіма (30.04/17.04) шырока адзначалі пчаляры, а хворыя на вочы, у сваю чаргу, – прысвятак Лонгіна (29.10/16.10). Часам для прагматычнай сялянскай кваліфлкацыі свята хапала гукавых асацыяцыяў, якія былі выкліканыя яго

найменнем. Напрыклад, Дзень аднаўлення Цараграду пасля землятрусу (24.05/11.05) сяляне святкавалі, каб градам не выбіла пасеваў, бо яны лічылі, што існуе Цар граду, які і кіруе гэтай атмасфернай праявай.

Сістэма святочнага часазлічэння беларусаў ў ХІХ – першай палове ХХ ст. адрознівалася ад прынцыпаў друкаванага календара і была заснаваная на тыднёвым і дзённым адліку адносна буйнейшых гадавых святаў (гадавымі лічыліся святы, што адзначаліся некалькі дзён: Каляды, Вялікдзень, Тройца). Да прыкладу, Саракі святкаваліся на 11 дзень пасля Калядаў, а Купалле – на 26 дзень. Акрамя таго, усе святы падзяляліся на нерухомыя, што мелі дакладную храналагічную прывязку і рухомыя, прымеркаваныя і

суаднесеныя з часам святкавання Вялікдня (можа святкавацца ў першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні; храналагічна – у перыяд з 4 красавіка па 8 мая).







Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...

Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...

Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.