|
Тэма 19. Поліфункцыянальнасць культурыВызначэнне зместу паняцця “функцыя”. Класіфікацыя функцый. Тэорыя функцый у працах Э.Касірэра. Дыялектыка функцыянальнасці і дысфункцыянальнасці. Функцыя вытворчасці новых нормаў, каштоўнасцей, значэнняў і ведаў. Адаптыўная функцыя. Камунікатыўная функцыя. Канцэпцыя Х.М.Маклюэна аб ролі камунікатыўных тэхналогій у гісторыі культуры. Тыпы камунікацыі: традыцыйная, функцыянальна-ролевая, масавая. Гульнёвая функцыя культуры. Разуменне гульні ў працах І.Канта, Ф.Шылера, Й.Хёйзінга. Асаблівасці гульні. Ідэалагічная функцыя. Ідэалогія як кампанент свядомасці суб’ектаў культуры. Інфармацыйная функцыя. Узроўні інфармацыйных патрэбнасцей суб’ектаў культуры: біялагічны, сацыяльны. Віды інфармацыі. Станаўленне інфармацыйнага грамадства. Сацыялізуючая функцыя культуры. Нормы і значэнні як сродкі сацыялізацыі індывіда. Статуснае засваенне культуры ва ўмовах масавай вытворчасці. Інтэгратыўная функцыя. Распрацоўка тэорыі інтэграцыі прадстаўнікамі функцыянальнай антрапалогіі (Б.К.Маліноўскі, А.Р.Радкліф-Браўн і інш.). Супярэчлівы характар інтэгратыўнай функцыі культуры. Кампенсатарная функцыя. Формы духоўнай і псіхалагічнай разрадкі і адпачынку ад праблем тэхнагеннага свету.
Тэма 20. Культура сацыяльных супольнасцей Характэрныя рысы элітарнай і народнай культуры. Эліта як вышэйшы слой сацыяльнай структуры грамадства. Ідэя элітарнасці культуры ў працах М.А.Бярдзяева. Агульныя рысы, асаблівыя якасці і каштоўнасна-псіхалагічныя ўстаноўкі эліты. Нефармальная ўлада эліты. Характэрныя рысы элітарнай культуры. Карпаратыўны характар элітарнай культуры. Духоўны арыстакратызм. Эстэтычная свабода. Глыбіня зместу і арыгінальнасць. Вытанчанасць формы. Наватарства. Індывідуальны пачатак і камерцыйная незалежнасць. Народная культура як гістарычная аснова прафесійнай культуры. Роля народнай культуры ў ідэнтыфікацыі і самазахаванні этнасу. Этнас як суб’ект народнай культуры. Індывідуальныя, групавыя, масавыя элементы народнай культуры. Функцыі народнай культуры: эстэтычная, выхаваўчая, утылітарна-практычная, абрадавая і інш. Ананімны, калектыўны, непрафесійны характар народнай культуры. Віды і формы народнай культуры. Творчыя стасункі і ўзаемадачыненні народнай і элітарнай культур.
Тэма 21. Спецыфіка масавай культуры Ірацыянальнасць масавых рухаў і масавай свядомасці. Уплыў НТР, урбанізацыі, разбурэння лакальных супольнасцей і сацыяльных межаў на фарміраванне масавай культуры. Масавая культура як прадукт постіндустрыяльнага тыпу тэхналагічнага развіцця. Месца сучасных сродкаў камунікацыі і павышэння ўзроўню адукаванасці мас у дынаміцы масавай культуры. Дэмакратызацыя грамадства як каталізатар масавай культуры. Наркатычны характар масавай культуры. Прымітывізацыя чалавечых адносін, прыярытэт у маскульце грошай, поспеху, прапаганда канфармізму, жорсткасці, насілля, сексу. Натуралізм як рыса масавай культуры. Сэнсавы дыяпазон масавай культуры. Асноўныя жанры масавай культуры. Тэма 22. Субкультура і контркультура, іх суадносіны Паняцце “субкультура” і яе сутнасць. Асноўныя рысы субкультуры і фактары іх фарміравання. Тыпалогія субкультур. Сацыяльныя функцыі субкультуры. Прычыны актуалізацыі субкультурных утварэнняў у трансфармаваным беларускім грамадстве. Субкультурны выбух сучаснасці (А.Тофлер). Субкультуры моладзі ХХ – пачатку ХХІ ст. (хіпі, бітнікі, панкі, готы, скінхеды, хакеры, рокеры, тынейджары, байкеры і інш.). Паняцце “контркультура”. Месца і роля контркультуры ў гістарычнай дынаміцы. Важнейшыя характарыстыкі контркультуры. Спецыфіка ўзаемасувязі культуры, субкультуры і контркультуры ў гісторыі.
Тэма 23. Культура паўсядзённасці Феномен паўсядзённасці. Паўсядзённасць як прадукт сацыякультурнага канструявання. Паўсядзённасць і “жыццёвы свет”. Кампаненты і якасці жыццёвага свету. Паўсядзённасць і міф. Сучасны міф. Нацыянальныя міфалогіі. Міфы масавай культуры. Паўсядзённасць і ментальнасць. Культурныя канстанты як структураўтваральныя кампаненты ментальнасці ў паўсядзённасці. Ментальнасць і менталітэт. Хранатоп паўсядзённасці. Прастора паўсядзённасці. Час паўсядзённасці.
Тэма 24. Тыпалагічны аналіз культуры Крытэрыі і прынцыпы тыпалагізацыі культур. Колькасна-зместавая характарыстыка канкрэтна-гістарычных формаў бытавання культуры. Праблема тыпалогіі ў фундаментальнай культуралогіі (М.А.Бярдзяеў, Ф.Ніцшэ і інш.). Крытэрыі класіфікацыі культур: прасторава-геаграфічны, сацыяльны, фармацыйны, храналагічна-часавы, этнаграфічны і інш. Прынцыпы тыпалагізацыі культур: рэгіянальна-тэрытарыяльны, дэмаграфічны, канцэптуальны, культурна-гістарычны, рэлігійны, этнанацыянальны, цывілізацыйны і інш. Канкрэтна-гістарычныя тыпы культуры: прыродна-сімвалічны, рацыянальна-нарматыўны, антрапалагічны, пратэстанцка-рэфармісцкі, крытыка-асветніцкі, рамантычна-ўтапічны, індывідуальна-прагматычны, дэмакратычна-тэхнатронны, таталітарна-бюракратычны і інш.
Тэма 25. Важнейшыя тыпалагічныя мадэлі культуры Адзінства ўнутранага, псіхалагічнага ладу калектыўнай душы народа – аснова тыпалагічнай мадэлі О.Шпенглера. Прасімвал культуры. Тыпы культуры паводле О.Шпенглера. Класіфікацыя культур М.Я. Данілеўскім. Дзейнасная прырода культуры. Славянскі культурна-гістарычны тып культуры і яго патэнцыял. Культурна-гістарычная канцэпцыя К.Ясперса. Сутнасць паняцця “восевы час”. Праметэеўскі тып культуры. Гуманістычная культура восевага часу. Канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры П.А.Сарокіна. Ідэацыйны, сенсетыўны і ідэалістычны тыпы культуры. М.Мід аб асаблівасцях узаемадзеянняў пакаленняў. “Драўняная”, “культура і культура”, “рызомы” (Ж. Дэлёз, Ф.Гватары). Характарыстыка традыцыяналісцкага і тэхнагеннага тыпаў культуры.
Тэма 26. Антыномія прыроднага і культурнага Свет прыроды і свет культуры. “Натура” і “культура”: іх узаемадзеянні. Антыномія прыроднага і культурнага. Дэмакрыт аб культуры як другой прыродзе. Разуменне прыроднага і культурнага ў еўрапейскай культурфіласофскай думцы. Ідэя канфрантацыі і ідэя коэвалюцыі. Чалавек як біясацыяльная істота. Роля прыроды ў станаўленні і развіцці культуры. Прыродныя сімвалы ў культуры. Фарміраванне актывісцкай парадыгмы. Ідэя пазнання прыроды і культуры (Ч.Дарвін, А. Басціян, Э.Тайлар, Л.Морган, Л.Уайт і інш.). Узнікненне экалогіі як навукі. Тэорыя коэвалюцыі чалавека, грамадства і культуры (А.Кробер, М.Маісееў). Ідэя “ўстойлівага развіцця” прыроды, культуры і асобы. Глабальныя праблемы сучаснай цывілізацыі і шляхі іх вырашэння (недахоп прыродных рэсурсаў, скарачэнне біялагічнай разнастайнасці, забруджванне паветра, планетарнае пацяпленне і інш.).
Тэма 27. Асоба і культуры Паняцце, структура і сутнасць асобы. Структура асобы. Структурная антрапалогія К. Леві-Строса. Узроўні асобаснай інтэграцыі: сацыяльна-ролевы, характаралагічны, экзістэнцыяльны. Асноўныя экзістэнцыяльныя каштоўнасці і структуры (Ж.-П.Сартр, П.Тыліх, В.Франкл, К.Ясперс і інш.). Тэзіс культурнага рэлятывізму Ф.Бааса. Канцэпцыі “асноўнай асобаснай структуры” і “мадальнай асобы”. Р.Бенедыкт: “этас” і “патэрны” культуры. Важнейшыя канцэпцыі чалавека: антычны, космацэнтрычны, тэацэнтрычны, гуманістычны і інш. Чалавек у разуменні культурфілосафаў эпох мадэрну і постмадэрну. Спецыфіка дзейнасці чалавека. Творчасць як асноўны тып асобаснай дзейнасці. Спосабы і формы засваення культуры асобай.
Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем... ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала... ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|