|
Фундаментальная культуралогіяСтр 1 из 6Следующая ⇒ ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы прарэктар УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” ___________Ю.П.Бондар “____”___________2011 г.
Фундаментальная культуралогія Праграма дзяржаўнага экзамену для студэнтаў напрамку спецыяльнасці 1-21 04 01-01 Культуралогія (фундаментальная) спецыялізацыі 1-21 04 01-01 01 Тэорыя і гісторыя культуры
Мінск 2011 Складальнікі: А.І. Смолік, загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар культуралогіі, прафесар; Л.К. Кухто, дацэнт кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат культуралогіі, дацэнт
Рэцэнзенты: А.М. Кушнярэвіч, загадчык кафедры культуралогіі і міжнароднага турызмуўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”, доктар мастацтвазнаўства, прафесар; А.І. Сцепанцоў, загадчык кафедры менеджменту СКД установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры
Рэкамендавана да зацвярджэння: кафедрай культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 5 ад 26.01.2011 г.); саветам факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 5 ад 09.02.2011 г.)
Адказны за рэдакцыю В.Б.Кудласевіч Адказны за выпуск А.І.Смолік
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Удасканаленне сістэмы адукацыі, уключаючы вышэйшую школу, прадугледжвае фарміраванне новых падыходаў, накіраваных на набліжэнне падрыхтоўкі спецыялістаў да еўрапейскіх і сусветных стандартаў. Сярод іх найбольш значнае месца займае антрапакультуралагічная парадыгма і сацыялагічны падыход. Гэтая акалічнасць асаблівае значэнне мае для студэнтаў універсітэта культуры і мастацтваў. Выпускнікі ўніверсітэта будуць працаваць на ніве культуры, дзе вельмі значнае месца адыгрывае чалавекатворчая сутнасць культуры, найвышэйшае назначэнне якой – фарміраванне і развіццё асобы, яе духоўнага свету, жыццёвых пазіцый, сэнсажыццёвых установак у развіцці грамадства і адначасова працэс стварэння каштоўнасцей культуры. Дадзеная праграма складзена з улікам змен адукацыйнай парадыгмы і вызначаецца стандартам вышэйшай прафесійнай адукацыі. Праграма адлюстроўвае ўнутраную логіку вывучаемых метадычных праблем, арыентуе будучых спецыялістаў на дзейнасць па авалоданні сучаснымі тэхналогіямі навучання і выхавання. Мэтай дзяржаўнага экзамену па “Тэорыі і гісторыі культуры” з’яўляецца высвятленне сфарміраванасці ў студэнтаў трывалых навыкаў і ўменняў, якія неабходны для рацыянальнай арганізацыі выкладання культуралагічных дысцыплін як вучэбнага прадмета, а таксама для паспяховага вырашэння навукова-даследчых задач у сферы культуры. Падчас падрыхтоўкі да дзяржаўнага экзамену і ў працэсе яго вырашаюцца наступныя задачы: – высвятленне наяўнасці ў выпускнікоў універсітэта сістэмы ведаў па тэорыі і гісторыі культуры; – выяўленне ступені авалодання студэнтамі ўсеагульнымі заканамернасцямі функцыянавання культуры; – вызначэнне ўзроўню асэнсаванасці выпускнікамі сутнасці культуры і заканамернасцей яе дынамікі, унікальнага вопыту дыялога культур, што асабліва важна ва ўмовах глабалізацыі; – высвятленне грунтоўнасці ведаў па праблемах марфалогіі, тыпалагізацыі культуры; – высвятленне ступені сфарміраванасці ў студэнтаў навуковага падыходу да вывучэння з’яў культуры, які грунтуецца на авалоданні імі сучаснымі метадалагічнымі падыходамі. У працэсе падрыхтоўкі студэнтаў да дзяржаўнага экзамену па дадзенай праграме яны павінны сістэматызаваць і паглыбіць веды па: – важнейшых метадалагічных парадыгмах, прынцыпах і метадах культуралогіі, якія забяспечваюць разуменне культуры як інтэгратыўнай сістэмы; – асноўных заканамернасцях культурна-гістарычнага развіцця чалавецтва; – методыцы прагназавання, планавання і ажыццяўлення дзейнасці ў галіне культуры; – сэнсе і сутнасці базавых сімвалаў сусветнай і нацыянальнай культуры; – асноўных этапах развіцця культуры ў сувязі з сусветнай гісторыяй чалавецтва; – суадносінах культуры і цывілізацыі, характэрных асаблівасцях розных тыпаў культуры, у тым ліку сучаснай айчыннай культуры; – асноўных культурных дасягненнях пэўных геаграфічных рэгіёнаў і народаў; – асноўных артэфактах культуры, створаных геніямі чалавецтва. У працэсе дзяржаўнага экзамену выпускнікі павінны паказаць навыкі і ўменні, якія неабходны для: – ацэньвання стану, тэндэнцый і перспектыў развіцця сучаснай культуры; – крытычнага ўспрымання разнастайных з’яў культуры ў іх суаднесенасці з іншымі сферамі сацыяльнай жыццядзейнасці; – выяўлення сувязі культуралогіі з рэлігійнымі, філасофскімі пошукамі, дасягненнямі навукі і адукацыі; – асэнсавання значэння культуры як індыкатара стану грамадства; – аналізу артэфактаў культуры з семіятычнага, аксіялагічнага пунктаў гледжання; – даследавання твораў класічнай і масавай культуры. ЗМЕСТ ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНУ
Тэма 7. Семіятычныя і герменеўтычныя канцэпцыі культуры Семіётыка культуры як навука аб знакавым характары культуры. Семіётыка і структуралізм. Р.Барт аб мэтах семіятычнага даследавання. “Смерць аўтара” і галоўная роля тэксту. “Гіпотэза лінгвістычнай адноснасці” Э.Сэпіра і Б.Л.Уорфа. Пабудова культуры па мадэлі мовы. Моўныя патэрны як стэрэатыпы культуры. Герменеўтыка і “разуменне” культуры. Культура як тэкст. Г.Г.Гадамер “Ісціна і метад”. Разуменне і інтэрпрэтацыя. Дыялагічнасць тэксту і раўнапраўе інтэрпрэтацый. “Герменеўтычнае кола”. Фенаменалагічная герменеўтыка П.Рікёра. Рэгрэсіўна-прагрэсіўны метад. Моўны характар чалавека як суб’екта культуры. Асобы і культуры Антрапалагічныя канцэпцыі генезісу культуры і чалавека. Інтуітывізм А.Бергсана. Інтэлект і інтуіцыя ў культуры. Культура і творчая эвалюцыя. “Дзве крыніцы маралі і рэлігіі”: закрытая і адкрытая мараль і рэлігія. Сімвалічная канцэпцыя Э.Касірэра. “Філасофія сімвалічных формаў”: мова, міф, рэлігія і навука як формы пазнання. Функцыя сімвалізацыі як аснова культуры. Чалавек як animal simbolicum. Сімвал і міф. Палітычны міф. Антрапалагічныя канцэпцыі М.Шэлера і А.Гелена. М.Шэлер “Стан чалавека ў Космасе”. Чалавек і жывёла: межы адрознення. “Светаўспрыманне” – якасць асобы. Формы самабыцця прыроды і культуры. А.Гелен (“Аб сістэматыцы антрапалогіі”): чалавек – істота, якая вызначаецца недахопамі. Гісторыя, культура і інстытуцыі як сродкі чалавечай адаптацыі. Функцыі мовы ў культуры. Тэма 12. Парадыгмальныя ўстаноўкі постмадэрнізму На сутнасць культуры Постмадэрнізм як феномен культуры ХХ ст. Вытокі постмадэрнізму, яго асноўныя версіі. Структуралізм і постструктуралізм; мадэрнізм і постмадэрнізм. Прынцыпы постмадэрнізму (адмаўленне ад “заканадаўчага розуму” і “лагацэнтрызму”, “смерць аўтара”, панаванне тэксту, разбурэнне структуры знака, цытатнасць, інтэрпрэтацыя і плюралізм і інш. Асноўныя канцэпты постмадэрнізму: дыскурс, эпістэма, дэканструкцыя, рызома, сімулякр і інш. Тэарэтыкі постмадэрнізму аб культуры. М.Фуко. Дыскурс і эпістэма; бессвядомы характар эпістэмы. Культурныя эпохі і іх эпістэмы. Моўнае мысленне і ўладарныя стратэгіі. Праблематычнасць чалавека. Ж.Дэрыда: свет як тэкст. Дэканструкцыя. Кантэкст і “след”. Ж.Бадрыяр пра сімулякры. Сімулятыўнасць у культуры. Ж.Дэлёз і Ф.Гватары (“Рызома”). Прынцыпы рызомы. Тэма 27. Асоба і культуры Паняцце, структура і сутнасць асобы. Структура асобы. Структурная антрапалогія К. Леві-Строса. Узроўні асобаснай інтэграцыі: сацыяльна-ролевы, характаралагічны, экзістэнцыяльны. Асноўныя экзістэнцыяльныя каштоўнасці і структуры (Ж.-П.Сартр, П.Тыліх, В.Франкл, К.Ясперс і інш.). Тэзіс культурнага рэлятывізму Ф.Бааса. Канцэпцыі “асноўнай асобаснай структуры” і “мадальнай асобы”. Р.Бенедыкт: “этас” і “патэрны” культуры. Важнейшыя канцэпцыі чалавека: антычны, космацэнтрычны, тэацэнтрычны, гуманістычны і інш. Чалавек у разуменні культурфілосафаў эпох мадэрну і постмадэрну. Спецыфіка дзейнасці чалавека. Творчасць як асноўны тып асобаснай дзейнасці. Спосабы і формы засваення культуры асобай.
ХХ– пачатку ХХІ ст. Крызіс каштоўнасцей розуму, прагрэсу і самабытнасці свету ў познім індустрыяльным грамадстве. Культура мадэрну як пошук новых духоўных асноў быцця. Сацыяльна-палітычныя рухі леварадыкальнага і праварадыкальнага зместу. Распад адзінства еўрапейскай культуры постіндустрыяльнага грамадства. Масавае грамадства і культура. Тэхналагічныя і сацыяльныя дэтэрмінанты фарміравання масавай культуры. Механізм масавай культуры і яе функцый. Феномен постмадэрнізму і яго адметныя ўласцівасці. Рост культурнай разнастайнасці. Узаемадзеянне культур, міжкультурная камунікацыя. Дыялог культур. Варыянты ўзаемадзеяння самабытнасці і сучаснасці. Агульныя прынцыпы і каштоўнасці савецкай культуры. Уніфікацыя культурнага жыцця ў савецкім грамадстве. Дэструкцыя сацыялістычнай культуры. Сацыякультурнае фарміраванне постсавецкага грамадства. Перадумовы фарміравання сусветнай культуры. Складванне планетарнай прасторы культуры. Праблема глабальных цэнтраў і перыферыі культуры. Полімарфізм культуры як фактар устойлівага развіцця сучаснага грамадства. Футуралогія аб глабальным мадэліраванні розных аспектаў сусветнай культуры. Тэма 48. Культура Расіі і яе ўплыў на беларускую культуру Руская культура ў перыяд Кіеўскай Русі і старажытных княстваў (ІХ–ХІІІ стст.). Дзяржаўны лад і матэрыяльная культура. Хрышчэнне Русі і фарміраванне хрысціянскага тыпу культуры. Руская культура ў перыяд станаўлення цэнтралізаванай дзяржавы (ХIV–ХVII стст.). Архітэктура і выяўленчае мастацтва (Феафан Грэк, Андрэй Рублёў, Фёдар Конь і інш.). Развіццё старажытнарускай літаратуры. Пятроўскія рэформы і культурна-цывілізацыйнае абнаўленне Расіі. Асветніцкая дзейнасць А.Канцеміра, В.Тацішчава, Ф.Пракаповіча, М.Ламаносава і інш. Тэатр і музыка (Ф.Волкаў, Д.Бартнянскі і інш.). Руская архітэктура і выяўленчае мастацтва (І.Нікіцін, А.Антропаў, І.Аргуноў, Ф.Рокатаў, Д.Лявіцкі, В.Бажэнаў, М.Казакоў, Б.Растрэлі і інш.). Культура Расіі ў ХIХ – пачатку ХХ ст. Станаўленне стыляў і жанраў свецкай літаратуры (А.Сумарокаў, Г.Дзяржавін, М.Карамзін, А.Радзішчаў, Д.Фанвізін і інш.).
Тэма 49. Культура Расіі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Залаты век расійскай культуры. Рамантызм як кірунак у літаратуры (А.Пушкін, М.Лермантаў, В.Жукоўскі). Рэалізм у мастацтве і яго прадстаўнікі (М.Гогаль, Ф.Дастаеўскі, І.Тургенеў, Л.Талстой, М.Някрасаў, А.Астроўскі і інш.). Выяўленчае мастацтва (П.Фядотаў, І.Рэпін, А.Саўрасаў, І.Левітан Сярэбраны век як своеасаблівы культурны рэнесанс. Інтэнсіўнасць культурнага жыцця. Шматстылёвасць у мастацтве. Абуджэнне інтэлектуальнага патэнцыялу. Росквіт расійскай філасофіі і багаслоўскай думкі (С.Булгакаў, М.Бярдзяеў, А.Лосеў, П.Фларэнскі, Г.Шпэт і інш.). Рускі касмізм. Кубізм, абстракцыянізм, футурызм у мастацтве (В.Кандзінскі, У.Маякоўскі, В.Хлебнікаў і інш.). Тэатралізацыя, гульня, фантастыка – адметнасць культуры сярэбранага веку. Тэма 50. Культура Беларусі ў сусветнай прасторы Беларуская культура як навучальная дысцыпліна. Прадмет, мэты і задачы курса. Месца курса ў сістэме культуралагічнай адукацыі. Культурная спадчына як форма адлюстравання пераемнасці ў гістарычным развіцці грамадства. Традыцыі і навацыі ў развіцці нацыянальнай культуры. Супярэчлівы характар культурнага працэсу. Беларуская культура – тып адкрытай культуры. Гісторыя культуры як састаўная частка гісторыі грамадства і дзяржавы. Перыядызацыя гісторыі айчыннай культуры. Асноўныя крыніцы даследавання беларускай культуры. Дыяхронна-сінхронны падыход да вывучэння беларускай культуры. Палітычныя, эканамічныя і сацыякультурныя аспекты развіцця беларускай культуры
Літаратура Асноўная 1. Абдзiраловiч, I. Адвечным шляхам: дасьледзiны беларускага светапогляду / І. Абдзіраловіч. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 44 с. 2. Библер, В. С. Культура. Диалог культур / В. С. Библер // Вопросы философии. – 1989. – № 6. – С. 33–38. 3. Гуревич, П. С. Культурология / П. С. Гуревич. – М.: Знание, 1994. – 288 с. 4. Иконникова, С. Н. История культурологии. Идеи и судьбы / С. Н. Иконникова. – СПб.: Санкт-Петербург. гос. академия культуры, 1996. – 264 с. 5. Кармин, А. С. Культурология / А. С. Кармин. – СПб.: Питер, 2001. – 464 с. 6. Маркарян, Э. С. Теория культуры и современная наука / Э. С. Маркарян. – М.: Мысль, 1983. – 284 с. 7. Мартынов, В. Ф. Культурология. Теория культуры: учеб. пособие / В. Ф. Мартынов. – Мн.: АСАР, 2008. – 848 с. 8. Смолік, А. І. Культуралогія: тэорыя культуры: вучэб. дапам. / А. І. Смолік, Л. К. Кухто. – Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2008. – 281 с. 9. Смолік, А. І. Культуралогія: гісторыя культуры: вучэб. дапам. / А. І. Смолік, Л. К. Кухто, А. А. Цобкала. – Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2009. – 311 с. 10. Усовская, Э. А. Постмодернизм в культуре ХХ в. / 11. Флиер, А. Культурология для культурологов / А. Флиер. – М.: Академический проект, 2000. – 492 с.
Дадатковая 1. Гуревич, А. Я. Средневековый мир: культура безмолвствующего большинства / А. Я. Гуревич. – М.: Искусство, 1990. – 396 с. 2. Данилевский, Н. Г. Россия и Европа. Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому / Н. Г. Данилевский. – М.: Книга, 1991. – 574 с. 3. Каган, М. С. Философская теория ценностей / М. С. Каган. – СПб.: Петрополис, 1997. – 205 с. 4. Камю, А. Бунтующий человек / А. Камю. – М.: Политиздат, 1990. – 415 с. 5. Лосев, А. Ф. Эстетика Возрождения / А. Ф. Лосев. – М.: Мысль, 1982. – 623 с. 6. Лыч, Л. Гiсторыя культуры Беларусi / Л. Лыч, У. Навіцкі. – Мн.: Экаперспектыва, 1996. – 453 с. 7. Ортега-и-Гассет, Х. Восстание масс / Х. Ортега-и-Гассет // Х. Ортега-и-Гассет. Избранные труды. – М.: Весь мир, 2000. – 704 с. 8. Почепцов, Г. Г. Теория коммуникаций / Г. Г. Почепцов. – М.: Релф-бук, 2001. – 656 с. 9. Сорокин, П. А. Человек. Цивилизация. Общество / 10. Тайлор, Э. Б. Первобытная культура / Э. Б. Тайлор. – М.: Наука, 1989. – 612 с. 11. Тойнби, А. Дж. Постижение истории / А. Дж. Тойнби. – М.: Прогресс, 1991. – 640 с. 12. Тоффлер, Э. Третья волна / Э. Тоффлер. – М.: АСТ, 2002. – 776 с. 13. Уайт, Л. Избранное: наука о культуре / Л. Уайт. – М.: РОССПЭН, 2004. – 960 с. 14. Фрейд, З. Психоаналитические этюды / З. Фрейд. – М.: АСТ, 2004. – 220 с. 15. Фромм, Э. Человек для себя. Иметь или быть? / 16. Хантингтон, С. Столкновение цивилизаций / С. Хантингтон. – М.: АСТ, 2003. – 603 с. 17. Хёйзинга, Й. Осень средневековья / Й. Хёйзинга. – М.: Наука, 1988. – 544 с. 18. Чернявская, Ю. В. Белорусы. От «тутэйшых» – к нации / Ю. В. Чернявская. – Мн.: ФУАинформ, 2010. – 512 с.: ил. 19. Юнг, К.-Г. Психология бессознательного / К.-Г. Юнг. – М.: Канон, 1994. – 320 с. 20. Ясперс, К. Смысл и назначение истории / К. Ясперс. – М.: Политиздат, 1991. – 528 с.
Вучэбнае выданне
ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы прарэктар УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” ___________Ю.П.Бондар “____”___________2011 г.
Фундаментальная культуралогія Праграма дзяржаўнага экзамену для студэнтаў напрамку спецыяльнасці 1-21 04 01-01 Культуралогія (фундаментальная) спецыялізацыі 1-21 04 01-01 01 Тэорыя і гісторыя культуры
Мінск 2011 Складальнікі: А.І. Смолік, загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар культуралогіі, прафесар; Л.К. Кухто, дацэнт кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат культуралогіі, дацэнт
Рэцэнзенты: А.М. Кушнярэвіч, загадчык кафедры культуралогіі і міжнароднага турызмуўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”, доктар мастацтвазнаўства, прафесар; А.І. Сцепанцоў, загадчык кафедры менеджменту СКД установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры
Рэкамендавана да зацвярджэння: кафедрай культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 5 ад 26.01.2011 г.); саветам факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 5 ад 09.02.2011 г.)
Адказны за рэдакцыю В.Б.Кудласевіч Адказны за выпуск А.І.Смолік
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Удасканаленне сістэмы адукацыі, уключаючы вышэйшую школу, прадугледжвае фарміраванне новых падыходаў, накіраваных на набліжэнне падрыхтоўкі спецыялістаў да еўрапейскіх і сусветных стандартаў. Сярод іх найбольш значнае месца займае антрапакультуралагічная парадыгма і сацыялагічны падыход. Гэтая акалічнасць асаблівае значэнне мае для студэнтаў універсітэта культуры і мастацтваў. Выпускнікі ўніверсітэта будуць працаваць на ніве культуры, дзе вельмі значнае месца адыгрывае чалавекатворчая сутнасць культуры, найвышэйшае назначэнне якой – фарміраванне і развіццё асобы, яе духоўнага свету, жыццёвых пазіцый, сэнсажыццёвых установак у развіцці грамадства і адначасова працэс стварэння каштоўнасцей культуры. Дадзеная праграма складзена з улікам змен адукацыйнай парадыгмы і вызначаецца стандартам вышэйшай прафесійнай адукацыі. Праграма адлюстроўвае ўнутраную логіку вывучаемых метадычных праблем, арыентуе будучых спецыялістаў на дзейнасць па авалоданні сучаснымі тэхналогіямі навучання і выхавання. Мэтай дзяржаўнага экзамену па “Тэорыі і гісторыі культуры” з’яўляецца высвятленне сфарміраванасці ў студэнтаў трывалых навыкаў і ўменняў, якія неабходны для рацыянальнай арганізацыі выкладання культуралагічных дысцыплін як вучэбнага прадмета, а таксама для паспяховага вырашэння навукова-даследчых задач у сферы культуры. Падчас падрыхтоўкі да дзяржаўнага экзамену і ў працэсе яго вырашаюцца наступныя задачы: – высвятленне наяўнасці ў выпускнікоў універсітэта сістэмы ведаў па тэорыі і гісторыі культуры; – выяўленне ступені авалодання студэнтамі ўсеагульнымі заканамернасцямі функцыянавання культуры; – вызначэнне ўзроўню асэнсаванасці выпускнікамі сутнасці культуры і заканамернасцей яе дынамікі, унікальнага вопыту дыялога культур, што асабліва важна ва ўмовах глабалізацыі; – высвятленне грунтоўнасці ведаў па праблемах марфалогіі, тыпалагізацыі культуры; – высвятленне ступені сфарміраванасці ў студэнтаў навуковага падыходу да вывучэння з’яў культуры, які грунтуецца на авалоданні імі сучаснымі метадалагічнымі падыходамі. У працэсе падрыхтоўкі студэнтаў да дзяржаўнага экзамену па дадзенай праграме яны павінны сістэматызаваць і паглыбіць веды па: – важнейшых метадалагічных парадыгмах, прынцыпах і метадах культуралогіі, якія забяспечваюць разуменне культуры як інтэгратыўнай сістэмы; – асноўных заканамернасцях культурна-гістарычнага развіцця чалавецтва; – методыцы прагназавання, планавання і ажыццяўлення дзейнасці ў галіне культуры; – сэнсе і сутнасці базавых сімвалаў сусветнай і нацыянальнай культуры; – асноўных этапах развіцця культуры ў сувязі з сусветнай гісторыяй чалавецтва; – суадносінах культуры і цывілізацыі, характэрных асаблівасцях розных тыпаў культуры, у тым ліку сучаснай айчыннай культуры; – асноўных культурных дасягненнях пэўных геаграфічных рэгіёнаў і народаў; – асноўных артэфактах культуры, створаных геніямі чалавецтва. У працэсе дзяржаўнага экзамену выпускнікі павінны паказаць навыкі і ўменні, якія неабходны для: – ацэньвання стану, тэндэнцый і перспектыў развіцця сучаснай культуры; – крытычнага ўспрымання разнастайных з’яў культуры ў іх суаднесенасці з іншымі сферамі сацыяльнай жыццядзейнасці; – выяўлення сувязі культуралогіі з рэлігійнымі, філасофскімі пошукамі, дасягненнямі навукі і адукацыі; – асэнсавання значэння культуры як індыкатара стану грамадства; – аналізу артэфактаў культуры з семіятычнага, аксіялагічнага пунктаў гледжання; – даследавання твораў класічнай і масавай культуры. ЗМЕСТ ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНУ
Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем... Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|