|
Тэма 44. Культура эпох Адраджэння і РэфармацыіСацыяльна-эканамічныя перадумовы ўзнікнення культуры Рэнесанса. Тыпы рэнесансных культур: італьянскае Адраджэнне, Паўночнае Адраджэнне, Няпоўнае Адраджэнне (Англія, Партугалія, Чэхія, Польшча). Протарэнесанс, Ранні Рэнесанс, Высокі Рэнесанс, Позні Рэнесанс. Змяненне тэацэнтрычнага светапогляду на гомацэнтрычны. Новая інтэрпрэтацыя традыцыйных хрысціянскіх догматаў. Засваенне антычнай культурнай спадчыны. Ідэалы і каштоўнасці рэнесансных гуманістаў. Ідэал гармоніі чалавека і космасу. Мастацтва як увасабленне новай карціны свету. Італьянскія жывапісныя школы. Творчасць Леанарда да Вінчы, Б.Мікеланджэла, В.Тыцыяна, С.Батычэлі, С.Рафаэля, Альбрэхта Дзюрэра, Іераніма Босха і інш. Ман’ерызм як стыль Рэнесанса. Адлюстраванне ў тэатральным мастацтве гуманістычных ідэй і супярэчнасцей эпохі (У.Шэкспір). Адраджэнне камедый, трагедый, пастаралей. La commedia erudite і камедыя дэль артэ. Музычнае мастацтва: ars аntigua, ars nova. Нідэрландская поліфанічная школа. Развіццё народнай песеннай творчасці і інструментальная музыка. Фларэнтыйская камерата. Асаблівасці літаратуры Рэнесанса. “Кніга песень” Ф.Петраркі. Рэнесансная навела Д.Бакачыа, Л.Арыёста. Рэалістычна-фантастычныя раманы Ф.Рабле, М.Сервантэса. Асноўныя дасягненні ў галіне навукі і іх уплыў на духоўную культуру. Светапоглядныя канцэпцыі С.Буднага, В.Цяпінскага, А.Волана і інш. Культуратворчая дзейнасць Ф.Скарыны. Станаўленне і развіццё беларускай мовы, пісьменнасці і літаратуры (М.Гусоўскі, Я.Вісліцкі). Пашырэнне адукацыі. Брацкія школы. Езуіцкія калегіумы. “Граматыка” М.Сматрыцкага.
Тэма 45. Культура Новага часу Сацыяльна-палітычныя дэтэрмінанты фарміравання культуры Новага часу. Пераходны характар культуры – ад Сярэднявечча да Новага часу. Класіцызм. Барока як стыль эпохі. Навуковая рэвалюцыя. Культ навукі і тэхнікі. Секулярызацыя культуры і быту. Асвета як ідэалогія буржуазіі. Пратэстантызм і яго роля ў фарміраванні капіталістычных адносін (М.Вэбер). Філасофія Новага часу. Асветніцкія ідэі Д.Дзідро, Фр.М.А.Вальтэра, Ж.-Ж.Русо і інш. Асноўныя мастацкія напрамкі. Культура ракако. Мастацтва Францыі, Англіі, Іспаніі, Германіі. Венская школа ў музыцы. Фламандская школа жывапісу. Культура Захаду ў ХІХ ст.: агульная характарыстыка эпохі. Эпоха рамантызму. Ідэалы і сімвалы рамантызму ў мастацтве. Стагоддзе літаратуры, музыкі, тэатра. Стыль ампір. Новыя напрамкі ў архітэктуры. Містычны элемент рамантызму (У.Блэйк). Эскапісцкія ідэі рамантызму (Дж. Г.Байран і інш.). Цікавасць да культур Усходу і народнай культуры. Беларуская культура XVII–XVIII стст. Грэка-каталіцкая царква і яе ўплыў на развіццё культуры. Асвета і адукацыя. Асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага, М.Пачобута-Адляніцкага, Л.Залускага, Я.Даманеўскага, Б.Дабашэвіча Тэма 46. Еўрапейская культура ХІХ ст. Пошукі рэалістычнага мастацтва ў XIX ст. Эстэтычныя ідэалы рэалізму. Адлюстраванне рэалій буржуазнай культуры. Імпрэсіянізм у культуры Еўропы. Дэкаданс. Культурфіласофская рэфлексія Ф.Ніцшэ. Стыль мадэрн. Мадэрнізм – інавацыйна-крэатыўны тып культурнага светабачання. Авангардныя напрамкі ў культуры як адлюстраванне супярэчнасцей быцця Еўропы (кубізм, сімвалізм, сюррэалізм, футурызм, экспрэсіянізм і інш.). Фарміраванне дэмакратычный ідэалогіі і грамадскай думкі ў ХІХ ст. (К.Каліноўскі, А.Незабытоўскі, Ф.Савіч і інш.). Вобраз рамантычнага героя ў творчасці А.Міцкевіча. Эстэтыка рамантызму ў паэзіі Т.Зана і Я.Чачота. Тэндэнцыя ўпарадкавання існуючага, а не яго пераўтварэння ў драматургіі В.Дуніна-Марцінкевіча. Прынцыпы рэалізму і народнасці ў творах Ф.Багушэвіча. Рамантычныя і рэалістычныя пачаткі ў паэзіі Я.Лучыны. Тэма 47. Сацыядынаміка еўрапейскай культуры ХХ– пачатку ХХІ ст. Крызіс каштоўнасцей розуму, прагрэсу і самабытнасці свету ў познім індустрыяльным грамадстве. Культура мадэрну як пошук новых духоўных асноў быцця. Сацыяльна-палітычныя рухі леварадыкальнага і праварадыкальнага зместу. Распад адзінства еўрапейскай культуры постіндустрыяльнага грамадства. Масавае грамадства і культура. Тэхналагічныя і сацыяльныя дэтэрмінанты фарміравання масавай культуры. Механізм масавай культуры і яе функцый. Феномен постмадэрнізму і яго адметныя ўласцівасці. Рост культурнай разнастайнасці. Узаемадзеянне культур, міжкультурная камунікацыя. Дыялог культур. Варыянты ўзаемадзеяння самабытнасці і сучаснасці. Агульныя прынцыпы і каштоўнасці савецкай культуры. Уніфікацыя культурнага жыцця ў савецкім грамадстве. Дэструкцыя сацыялістычнай культуры. Сацыякультурнае фарміраванне постсавецкага грамадства. Перадумовы фарміравання сусветнай культуры. Складванне планетарнай прасторы культуры. Праблема глабальных цэнтраў і перыферыі культуры. Полімарфізм культуры як фактар устойлівага развіцця сучаснага грамадства. Футуралогія аб глабальным мадэліраванні розных аспектаў сусветнай культуры. Тэма 48. Культура Расіі і яе ўплыў на беларускую культуру Руская культура ў перыяд Кіеўскай Русі і старажытных княстваў (ІХ–ХІІІ стст.). Дзяржаўны лад і матэрыяльная культура. Хрышчэнне Русі і фарміраванне хрысціянскага тыпу культуры. Руская культура ў перыяд станаўлення цэнтралізаванай дзяржавы (ХIV–ХVII стст.). Архітэктура і выяўленчае мастацтва (Феафан Грэк, Андрэй Рублёў, Фёдар Конь і інш.). Развіццё старажытнарускай літаратуры. Пятроўскія рэформы і культурна-цывілізацыйнае абнаўленне Расіі. Асветніцкая дзейнасць А.Канцеміра, В.Тацішчава, Ф.Пракаповіча, М.Ламаносава і інш. Тэатр і музыка (Ф.Волкаў, Д.Бартнянскі і інш.). Руская архітэктура і выяўленчае мастацтва (І.Нікіцін, А.Антропаў, І.Аргуноў, Ф.Рокатаў, Д.Лявіцкі, В.Бажэнаў, М.Казакоў, Б.Растрэлі і інш.). Культура Расіі ў ХIХ – пачатку ХХ ст. Станаўленне стыляў і жанраў свецкай літаратуры (А.Сумарокаў, Г.Дзяржавін, М.Карамзін, А.Радзішчаў, Д.Фанвізін і інш.).
Тэма 49. Культура Расіі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Залаты век расійскай культуры. Рамантызм як кірунак у літаратуры (А.Пушкін, М.Лермантаў, В.Жукоўскі). Рэалізм у мастацтве і яго прадстаўнікі (М.Гогаль, Ф.Дастаеўскі, І.Тургенеў, Л.Талстой, М.Някрасаў, А.Астроўскі і інш.). Выяўленчае мастацтва (П.Фядотаў, І.Рэпін, А.Саўрасаў, І.Левітан Сярэбраны век як своеасаблівы культурны рэнесанс. Інтэнсіўнасць культурнага жыцця. Шматстылёвасць у мастацтве. Абуджэнне інтэлектуальнага патэнцыялу. Росквіт расійскай філасофіі і багаслоўскай думкі (С.Булгакаў, М.Бярдзяеў, А.Лосеў, П.Фларэнскі, Г.Шпэт і інш.). Рускі касмізм. Кубізм, абстракцыянізм, футурызм у мастацтве (В.Кандзінскі, У.Маякоўскі, В.Хлебнікаў і інш.). Тэатралізацыя, гульня, фантастыка – адметнасць культуры сярэбранага веку. Тэма 50. Культура Беларусі ў сусветнай прасторы Беларуская культура як навучальная дысцыпліна. Прадмет, мэты і задачы курса. Месца курса ў сістэме культуралагічнай адукацыі. Культурная спадчына як форма адлюстравання пераемнасці ў гістарычным развіцці грамадства. Традыцыі і навацыі ў развіцці нацыянальнай культуры. Супярэчлівы характар культурнага працэсу. Беларуская культура – тып адкрытай культуры. Гісторыя культуры як састаўная частка гісторыі грамадства і дзяржавы. Перыядызацыя гісторыі айчыннай культуры. Асноўныя крыніцы даследавання беларускай культуры. Дыяхронна-сінхронны падыход да вывучэння беларускай культуры. Палітычныя, эканамічныя і сацыякультурныя аспекты развіцця беларускай культуры
Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам... ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|