|
Тэма 55. Беларускае нацыянальнае адраджэнне ⇐ ПредыдущаяСтр 6 из 6 і развіццё культуры ў пачатку ХХ ст. Палітычныя, эканамічныя і сацыякультурныя аспекты развіцця беларускай культуры ў пачатку ХХ ст. Грамадска-палітычны рух і яго ўплыў на культурнае жыццё. Нацыянальна-культурны ўздым, рост беларускай інтэлігенцыі. Беларуская сацыялістычная грамада і яе роля ў адраджэнні культурнага жыцця Беларусі. Развіццё нацыянальнага друку. Беларуская перыёдыка: “Наша ніва”, “Наша доля”, “Гоман”, “Саха”, “Лучына”, “Вольная Беларусь”. Роля перыядычных выданняў у развіцці беларускай культуры. Змены ў сістэме адукацыі ў пачатку ХХ ст. Рух за дэмакратызацыю школы і стварэнне беларускай школы. Стварэнне культурна-адукацыйных навуковых аб’яднанняў. Рост беларусазнаўства: гістарычныя, мовазнаўчыя, этнаграфічныя даследаванні. Дзейнасць Я.Карскага, М.Доўнар-Запольскага, В.Ластоўскага, Б.Тарашкевіча, братоў Луцкевічаў. Развіццё жанраў і стыляў літаратуры. Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, М.Гарэцкага, Ц.Гартнага і іншых. Музыка і тэатр. Беларускія вечарыны. Творчая дзейнасць беларускіх гурткоў у Вільні, Пецярбургу, Гродне, Варшаве, Мінску. І.Буйніцкі – заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра. Стварэнне харавых гурткоў і аркестраў. Выкарыстанне фальклору ў творчасці беларускіх кампазітараў (М.Чуркін, А.Грыневіч). Імкненне да стварэння нацыянальнай мастацкай школы, да нацыянальнай своеасаблівасці – характэрныя рысы выяўленчага мастацтва пачатку ХХ ст. Актывізацыя мастацкага жыцця, арганізацыя выставак. Мастацкі рух у Віцебску. Мастацкая школа Ю.Пэна. Уплыў мадэрнізму на развіццё мастацтва. Росквіт пейзажа. Творчасць В.Бялыніцкага-Бірулі, Ф.Рушчыца, С.Жукоўскага. Дэмакратычнасць, імкненне да стварэння нацыянальных вобразаў у графіцы. Імпрэсіянізм і мадэрн у скульптуры. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: прамысловы і народны кірункі. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Стыль мадэрн. Развіццё неакласіцызму і неараманскага стылю. Тэма 56. Станаўленне беларускай культуры Утварэнне БССР. Палітыка беларусізацыі: сутнасць і задачы. Перавод на беларускую мову дзяржаўных устаноў і арганізацый. Дзейнасць Інстытута беларускай культуры. Беларуская акадэмія навук. Меры па ліквідацыі непісьменнасці. Развіццё беларускай школы. Стварэнне сістэмы школьнай адукацыі. Станаўленне вышэйшай адукацыі ў Савецкай Беларусі. Беларуская грамадская думка пачатку ХХ ст. Асэнсаванне гісторыка-культурнага працэсу: І.Абдзіраловіч, М.Багдановіч, Я.Купала, Я.Колас і інш. Асноўныя напрамкі развіцця беларускай савецкай літаратуры. Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, У.Дубоўкі, М.Лынькова, К.Крапівы, М.Зарэцкага, К.Чорнага і інш. Змены нацыянальнай палітыкі ў канцы 20-х гг. Рэпрэсіі супраць творчай інтэлігенцыі. Развіццё беларускага прафесійнага тэатра. Беларускія дзяржаўныя тэатры: БДТ-1, БДТ-2. Іх рэпертуар, нацыянальны кірунак дзейнасці. Вандроўная трупа У.Галубка і стварэнне БДТ-3. Зварот да фальклорных сюжэтаў у драматургіі (В.Вольскі “Несцерка”). Музычнае жыццё Беларусі. Стварэнне першых беларускіх савецкіх опер. Творчасць М.Чуркіна, М.Аладава, А.Туранкова. Арганізацыя Акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР, Беларускага дзяржаўнага ансамбля народных інструментаў. Адкрыццё Беларускай кансерваторыі, Дзяржаўнай філармоніі. Станаўленне сімфанічнага жанру. Апрацоўка народных песень. Тэндэнцыі да палітызацыі музыкі. Станаўленне “Белдзяржкіно”. Ю.Тарыч – пачынальнік беларускага кінематографа. Першыя беларускія мастацкія і дакументальныя фільмы. Гістарычна-рэвалюцыйныя сюжэты ў фільмах 20-х гг. Экранізацыя беларускай прозы і выкарыстанне беларускай мовы ў кіно. Разнастайнасць плыняў і кірункаў у беларускім выяўленчым мастацтве. Адмаўленне ад традыцый і абсалютызацыя наватарства ў творчасці мастакоў-авангардыстаў: К.Малевіч, М.Шагал, Л.Лісіцкі. Выцясненне мадэрнізму строгім рэалізмам. Сацыялістычны рэалізм як вядучы кірунак савецкага выяўленчага мастацтва. Творчасць М.Волкава, Ю.Пэна, Я.Кругера, П.Гаўрыленкі. Пейзажы М.Станюты, У.Кудрэвіча. Зварот да этнаграфіі і фальклору, нацыянальная самабытнасць творчасці М.Філіповіча.
Тэма 57. Савецкая беларуская культура ў перыяд сацыялістычнага рэалізму Дыяметральныя ацэнкі савецкай культуры. Марксізм-ленінізм як афіцыйная ідэалогія СССР. Дзяржаўна-адміністрацыйны ціск на культуру. Цэнтралізацыя і камандаванне ў сферы культуры. Эміграцыя дзеячаў савецкай культуры. Пралетарскі кірунак у культуры. “Новасялянская культура” і інш. Савецкае тэатральнае мастацтва (Г.Глебаў, В.Елізар’еў, Я.Міровіч, С.Станюта і інш.). Развіццё беларускага кінематографа (У.Корш-Саблін, Л. Голуб, М.Пташук і інш.). Рэпрэсіўны перыяд у развіцці культуры. Хрушчоўска-брэжнеўская адліга і яе ўплыў на культурнае жыццё. Росквіт культуры ў 60-х гг. ХХ ст. (І.Шамякін, М.Лынькоў, В.Быкаў, У.Караткевіч і інш.). Дасягненні беларускай навукі і адукацыі. Нэакансерватыўныя тэндэнцыі ў перыяд застою. Дысідэнцкі рух дзеячаў культуры. Пераадоленне ідэалагічных бар’ераў у перыяд застою. Актыўнае засваенне заходніх культурных стандартаў. Плюралістычнасць і шматстылёвасць культуры. Імкненне адрадзіць духоўную спадчыну. Новая хваля культурнай эміграцыі. Супрацьстаянне інтэлектуалаў і традыцыяналістаў.
Тэма 58. Сфера культуры як аб’ект навуковых даследаванняў Анталагічны і гнасеалагічны сэнс культуры. Культурная разнастайнасць і неабходнасць яе даследавання. Заканамернасці і механізмы функцыянавання і развіцця культуры як атрыбута сацыяльнай сістэмы. Раскрыццё ўнутраных сэнсаў артэфактаў культуры, вобразаў, форм і сэнсаў, якія ўтрымліваюцца ў іх, задача навукі аб культуры. Спецыфіка пазнавальных адносін чалавека да культуры. Праблемнае поле культуралогіі: фундаментальныя і прыкладныя культуралагічныя даследаванні. Аб’ект даследавання як фрагмент культурнага працэсу ці з’явы культуры. Мэты, задачы і ўмовы навуковага даследавання. Сродкі даследавання. Праграма навуковага даследавання ў сферы культуры. Аб’ектыўная абумоўленасць распрацоўкі праграмы даследавання. Месца і роля праграмы ў навуковым даследаванні. Праграма як тэарэтычная мадэль даследавання асноўных яе метадалагічных прынцыпаў, методык і працэдур. Структура праграмы. Тэарэтычна-метадалагічны і практычна-метадычныя раздзелы. Метадалагічны раздзел: фармулёўка праблемы, мэты і задачы даследавання; вызначэнне аб’екта і прадмета даследавання; распрацоўка рабочых гіпотэз. Працэдурна-метадычны раздзел: выбар і абгрунтаванне метадаў збору інфармацыі; вызначэнне выбарачнай сукупнасці (выбаркі); распрацоўка інструментарыя даследавання; распрацоўка арганізацыйна-тэхнічных працэдур (тэрміны, графікі і інш.). Тэма 59. Метады культуралагічных даследаванняў Метад (ад грэч. methodos – шлях даследавання ці пазнання) – сукупнасць правіл, прыёмаў і аперацый практычнага або тэарэтычнага асваення рэчаіснасці. Метад як сукупнасць прадпісанняў, якія рэгламентуюць змест і паслядоўнасць пазнавальных дзеянняў, аперацый і працэдур даследавання. Класіфікацыя навуковых метадаў: непасрэдныя і апасродкаваныя, якасныя і колькасныя, апісальныя і тлумачальныя, змястоўныя і фармальныя. Агульналагічныя метады: параўнанне, аналіз, сінтэз, абстрагаванне, індукцыя, дэдукцыя, аналогія, мадэліраванне. Метады эмпірычнага даследавання: назіранне, апісанне, вымярэнне, аналіз дакументаў, апытанне, эксперымент. Метады тэарэтычнага даследавання: мысленны эксперымент, ідэалізацыя, фармалізацыя, аксіяматычны метад, гіпатэтыка-дэдуктыўны метад, пераход ад абстрактнага да канкрэтнага, метад адзінства культурна-гістарычнага і лагічнага. Метады культуралагічнага аналізу. ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала... Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем... ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|