|
Тэма 51. Генезіс і дынаміка беларускай культурыКультура як сукупны духоўны вопыт народа.Паняцці генезісу і дынамікі культуры. Каштоўнасці і дынаміка культуры. Традыцыі і навацыі як механізмы культурнай дынамікі. Унутраныя і знешнія фактары культурных змяненняў. Роля міжкультурных узаемадзеянняў у дынаміцы культуры. Праблемы развіцця беларускай культуры. Асноўныя крыніцы даследавання беларускай культуры эпохі культурагенезу. Балта-славянскае ўзаемадзеянне. Фактары развіцця ўсходнеславянскай супольнасці. Язычніцкія вераванні ва ўсходніх славян. Прыняцце хрысціянства – пераломная з’ява ў культуры ўсходніх славян. Спалучэнне хрысціянскіх і язычніцкіх тэндэнцый у культуры старажытных княстваў. Пісьменнасць, кніжнасць і адукацыя на беларускіх землях. Помнікі старажытнай пісьменнасці. Старажытныя евангеллі: Тураўскае, Полацкае, Аршанскае. Летапісанне: Полацкі, Смаленскі і іншыя летапісы. “Слова аб палку Ігаравым” як агульны помнік культуры ўсходніх славян. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы і іх уклад у культуру: К.Смаляціч, К.Тураўскі, Е.Полацкая і інш. Агульныя рысы манументальнага дойлідства. Архітэктура хрысціянскага храма, рысы раманска-візантыйскага стылю. Полацкая школа дойлідства: Сафійскі сабор, Барысаглебская царква ў Бельчыцах, Спаса-Ефрасіннеўская царква. Адхіленне ад візантыйскіх стандартаў, пошукі мясцовых архітэктурных формаў у полацкіх храмах. Гродзенская школа дойлідства: Барысаглебская царква і яе ўнікальнасць. Храмы Смаленска, Віцебска, Навагрудка. Манументальны жывапіс (фрэскі) у храмах. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: керамічныя і ювелірныя вырабы, мастацкае ліццё, апрацоўка дрэва, кавальская справа. Лазар Богша і крыж Е.Полацкай – вышэйшае дасягненне прыкладнога мастацтва. Тэма 52. Беларуская культура часоў Вялікага Княства Літоўскага Фарміраванне культуры асноўных сацыяльных груп насельніцтва: сельскага, гараджан, шляхты. Роля шляхты ў развіцці духоўнай культуры. Рэнесансныя ідэі ў Беларусі: умовы і фактары ўзнікнення. Агульнаеўрапейскія і спецыфічныя рысы беларускага Рэнесанса. Рэфармацыя і яе асаблівасці. Рэфармацыя і беларускае Адраджэнне. Станаўленне і развіццё кнігавыдавецкай дзейнасці: друкарні ў Брэсце, Нясвіжы і інш. Ф.Скарына і яго роля ў беларускім Адраджэнні. Свецкая і царкоўная літаратура. Росквіт летапісання ў ВКЛ. Паэты-лаціністы: М.Гусоўскі, Я.Вісліцкі. Узнікненне новых жанраў літаратуры. Прававая і грамадска-палітычная думка і яе ўплыў на культурнае жыццё. Статуты ВКЛ. Рэфармацыйна-гуманістычныя ідэі С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Сапегі. Адукацыя і асвета ў ВКЛ. Праваслаўныя брацтвы. Віленская езуіцкая акадэмія. Вучоба беларусаў ва ўніверсітэтах Еўропы. Архітэктура. Асноўныя архітэктурныя стылі: раманскі, беларуская готыка. Абарончы характар замкаў. Спалучэнне ў іх архітэктуры раманскіх і гатычных асаблівасцей. Замкавыя комплексы. Культавая архітэктура. Выяўленчае мастацтва, беларуская школа іканапісу. Сувязь беларускай іконы з візантыйскай іканапіснай традыцыяй, заходнееўрапейскімі іканапіснымі прынцыпамі, эстэтыкай народнага мастацтва. Развіццё свецкага партрэта сармацкага тыпу – з’ява Рэнесанса. Развіццё мініяцюры і кніжнай графікі. Скульптура. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Школьны тэатр і тэатр лялек. Станаўленне прафесійнай музычнай культуры. Тэма 53. Беларуская культура Другой паловы XVI – сярэдзіны XVIII ст. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай культуры. Распаўсюджанне каталіцызму і працэс паланізацыі ва ўмовах Рэчы Паспалітай. Рух Контррэфармацыі. Уніяцкая царква і беларуская мова ў ёй. Выцясненне беларускай мовы з дзяржаўнага ўжытку. Дэнацыяналізацыя беларускай шляхты. Адукацыя і асвета. Развіццё школ каталіцкіх ордэнаў. Станаўленне навукі. Асветніцкая дзейнасць І.Храптовіча, М.Пачобута-Адляніцкага. Развіццё барока ў розных відах мастацкай творчасці. Літаратура барока: высокае і нізкае. С.Полацкі і барочныя асаблівасці яго паэзіі. Рэлігійная палеміка ў літаратуры (М.Сматрыцкі). Сатырычныя творы як узоры нізкага барока ў Беларусі. Развіццё беларускай школы іканапісу. Росквіт жанру свецкага партрэта, яго барочныя асаблівасці. Беларуская графіка. Творчасць братоў Тарасевічаў, свецкія сюжэты і партрэтныя работы. М. Вашчанка – выдавец і графік. Станаўленне барочнай скульптуры. Мануфактурная вытворчасць. Слуцкія паясы, іх папулярнасць за межамі Беларусі. Музычнае жыццё. Аркестры і капэлы. Развіццё школьнага тэатра, батлейкі. Магнацкія тэатры Радзівілаў, Сапегаў. Дзейнасць музычна-тэатральных школ. Сінтэз рэнесансных, барочных і класічных тэндэнцый у музыцы і тэатры. Грамадская думка эпохі Асветніцтва. Ідэі К.Лышчынскага, С.Маймана. Дзейнасць І.Капіевіча, К.Нарбута. Тэма 54. Культура эпохі фарміравання беларускай нацыі (ХІХ ст.) Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Змены ў грамадска-палітычным жыцці беларускіх зямель і іх уплыў на культурнае жыццё. Ідэалогія “заходнерусізму”. Ліквідацыя ўніяцтва. Русіфікацыя і забарона беларускай мовы. Фарміраванне беларускай нацыі. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Адукацыя і асвета. Школьная рэформа. Тыпы школ. Школа як інструмент русіфікацыі. Вышэйшая адукацыя: Віленскі ўніверсітэт, Полацкая езуіцкая акадэмія, Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Развіццё сеткі настаўніцкіх семінарый. Развіццё беларусазнаўства. Вывучэнне гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Дзейнасць І.Грыгаровіча, братоў Тышкевічаў, М.Без-Карніловіча. Стварэнне Віленскага музея старажытнасцей, Віленскай археалагічнай камісіі. Развіццё ў 2-й палове ХІХ ст. беларускай фалькларыстыкі, этнаграфіі, мовазнаўства (П.Шпілеўскі, І.Насовіч, М.Нікіфароўскі, П.Шэйн, М.Федароўскі, Э.Пякарскі). Літаратурны рух, яго сувязь з ідэалогіяй Асветніцтва. Паэты-філаматы: Я.Чачот, А.Міцкевіч, Т.Зан. Ананімная літаратура на беларускай мове. Беларускія матывы ў творчасці А.Міцкевіча. Польская літаратура Беларусі як з’ява беларускай культуры ХІХ ст.: Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч. Станаўленне беларускіх нацыянальных тэндэнцый у літаратуры. Творчасць Ф.Багушэвіча. Станаўленне беларускай драматургіі. В.Дунін-Марцінкевіч і яго творы. Вядучыя кірункі выяўленчага мастацтва: класіцызм, рамантызм, рэалізм. Інтэнсіўнае развіццё жывапісу, яго свецкі характар. Класіцызм у беларускім жывапісе. Сувязь рамантызму і рэалізму як фактар развіцця жывапісу Беларусі ў ХІХ ст. Віленская школа жывапісу. Асноўныя жанры: партрэт (І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, Я.Дамель, І.Хруцкі і інш.), пейзаж (В.Дмахоўскі, А.Гараўскі, Ф.Рушчыц і інш.), гістарычны (Ф.Смуглевіч, Я.Сухадольскі, Я.Дамель, К.Альхімовіч), бытавы (К.Кукевіч, Т.Гарэцкі). Архітэктурна-гістарычныя і этнаграфічныя кампазіцыі Н.Орды як летапіс замкаў і сядзіб Беларусі. Скульптура. Творчасць К.Ельскага, Р.Слізеня, Я.Астроўскага. Станаўленне класіцызму ў архітэктуры. Планіроўка гарадоў, фарміраванне гарадскіх ансамбляў, адміністрацыйныя будынкі. Палацава-сядзібная архітэктура. Адыход ад класіцызму і развіццё эклектыкі. Псеўдарускі стыль архітэктуры. Творчасць беларускіх кампазітараў: М.-К.Агінскі, А.Абрамовіч, М.Ельскі, Ф.Міладоўскі. Станаўленне опернага мастацтва. С.Манюшка ў гісторыі беларускай культуры.
Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования... Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|