|
Тэма 1. Дысцыплінарны статус культуралогііЯк вучэбнай і навуковай дысцыпліны Культуралогія як экспліцытная форма ведаў аб феноменах культуры. Актуальнасць вывучэння культуралагічных праблем. Месца культуралогіі ў структуры гуманітарных ведаў. Культуралогія як сістэма ведаў аб культуры. Гісторыя ўзнікнення і прычыны фарміравання культуралогіі. Неабходнасць універсальнага падыходу да культуры: адзінства асобаснага, сацыяльнага і глабальнага аспектаў. Мэты і задачы культуралогіі. Асноўныя функцыі культуралогіі: светапоглядная, гнасеалагічная, аксіялагічная, праксеялагічная, метадалагічная і інш. Дыверсіфікацыя навук аб культуры. Фундаментальная і прыкладная культуралогія. Значэнне культуралогіі ва ўмовах міжнародных камунікацый, інфармацыйнага грамадства, глабалізацыі.
Тэма 2. Станаўленне і развіццё культуралагічных ведаў Этымалогія канцэпту “культура”. Метадалагічныя ўяўленні аб культуры ў антычным грамадстве. Паглыбленне разумення сутнасці культуры ў працах філосафаў Сярэднявечча (К.С.Ф.Тэртуліяна, А.Блажэннага, Ф.Аквінскага). Дасягненне культуралагічнай думкі ў эпоху Адраджэння. Погляды на культуру М.Мантэня, Э.Ратэрдамскага, М.Кузанскага, Т.Кампанелы. Культуралагічныя веды ў эпоху Асветніцтва. Погляды на культуру ў працах Р.Дэкарта, Дж.Лока, Ф.Бэкана, Дж.Віко, Ж.-Ж.Русо, Фр.М.А.Вальтэра, Т.Гобса. Развіццё культуралагічных ведаў у індустрыяльным грамадстве. Культуралагічная праблематыка ў працах І.Канта, Ф.Гегеля, Ф.Ніцшэ і іншых філосафаў. Трактоўка культуралагічных праблем у ХХ ст. Феномен духоўнага фарміравання асобы ў працах рускіх філосафаў. Экзістэнцыяльная культурфіласофія. Постмадэрнісцкая трактоўка культуралагічных праблем.
Тэма 3. Асэнсаванне феномена культуры Разнастайнасць падыходаў да паняцця “феномен”. Фенаменалагічны метад: эпохэ, рэдукцыя і ідэацыя. Чысты феномен як структура сэнсу. Культура як сістэма ўніверсальных, унікальных феноменаў. Спецыфіка і ўзаемасувязь феноменаў. Праблема класіфікацыі феноменаў культуры. Сінкрэтычная і аналітычная дыферэнцыяцыя культуры. Культура як сістэма, што самаразвіваецца. Анталагічны і гнасеалагічны сэнс культуры. Культурная разнастайнасць і неабходнасць яе даследавання. Заканамернасці і механізмы функцыянавання і развіцця культуры як атрыбута сацыяльнай сістэмы. Раскрыццё ўнутраных сэнсаў артэфактаў культуры, вобразаў, формы і сэнсаў, якія ўтрымліваюцца ў іх, задача навукі аб культуры. Дэтэрмінанты разнастайнасці падыходаў, кірункаў і школ у разуменні культуры. Вызначэнне культуры Э.Тайларам. Асноўныя аспекты розных падыходаў да вызначэння сутнасці і сэнсаў культуры: абстрактнае вызначэнне агульнага працэсу развіцця грамадства; вызначэнне стану грамадства; абстрактнае выяўленне асаблівасцей спосабу існавання або ладу жыцця; абстрактнае абазначэнне форм і прадуктаў інтэлектуальнай дзейнасці. Гістарычны погляд на культуру. Будова і функцыянаванне культуры ў кантэксце сацыяльных структур і інстытутаў. Філасофскі падыход да праблемы сутнасці, мэты і каштоўнасцей культуры. Рэлятывісцкія меркаванні прадстаўнікоў антрапалагічнага падыходу да сэнсу культуры.
Тэма 4. Асноўныя тыпы вызначэння культуры Аналітыка вызначэння культуры А.Крёбера і К.Клакхана (“Культура. Критический обзор концепций и дефиниций” і Л.Іоніна “Социология культуры”). Апісальнае вызначэнне ўсіх з’яў і працэсаў культуры. Гістарычныя ўяўленні сутнасці культурнага досведу і традыцый. Нарматыўныя вызначэнні ролі культурных каштоўнасцей і норм. Псіхалагічныя вызначэнні сутнасці культуры. Акцэнт на структуры культуры прыхільнікаў структурнага аналізу. Генетычныя вызначэнні культуры. Тэма 5. Асноўныя культуралагічныя школы і кірункі Інтэгратыўны характар культуралагічных ведаў. Культуралагічныя веды ў межах сістэмы антрапалагічных навук (Э.Тайлар, Ф.Боас, М.Мід, Л.Уайт, Р.Бенедыкт і інш.). Гісторыка-філасофскія даследаванні культуры (І.Кант, Ф.Гегель, О.Шпенглер, А.Тойнбі, К.Ясперс, Н.Данілеўскі і інш.). Культурна-гістарычная школа і французская школа “Аналаў” (В.Дзільцей, Л.Февр, М.Блок і інш.). Сацыялагічная школа (П.Сарокін, Т.Парсанс, М.Вэбер, А.Вэбер). Структурна-сімвалічны кірунак і яго аспекты (Ф.дэ Сасюр, Э.Касірэр, К.Леві-Строс, Р.Барт, Ж.Лакан, Ю.Лотман і інш.).
Тэма 6. Разнастайнасць падыходаў, кірункаў і школ у разуменні культуры Каштоўнасныя і пазітывісцкія падыходы да культуры. Ідэі крэацыянізму, катастрафізму і эвалюцыянізму. Ідэі эвалюцыянізму і дыфузіянізму як аналітычны інструмент вывучэння культуры. Сімвалічны інтэракцыянізм. Марксісцкая канцэпцыя культуры. Цывілізацыйная школа як вывучэнне культурных макрасупольнасцей. Псіхааналітычныя канцэпцыі культуры. Франкфурцкая школа ў культуралогіі. Крытыка прагрэсісцкай лініі развіцця культуры. Амерыканская антрапалагічная школа. Культурна-гістарычная школа. Гульнёвая мадэль культуры. Поструктуралісцкая і постмадэрнісцкая версіі развіцця культуры.
Тэма 7. Семіятычныя і герменеўтычныя канцэпцыі культуры Семіётыка культуры як навука аб знакавым характары культуры. Семіётыка і структуралізм. Р.Барт аб мэтах семіятычнага даследавання. “Смерць аўтара” і галоўная роля тэксту. “Гіпотэза лінгвістычнай адноснасці” Э.Сэпіра і Б.Л.Уорфа. Пабудова культуры па мадэлі мовы. Моўныя патэрны як стэрэатыпы культуры. Герменеўтыка і “разуменне” культуры. Культура як тэкст. Г.Г.Гадамер “Ісціна і метад”. Разуменне і інтэрпрэтацыя. Дыялагічнасць тэксту і раўнапраўе інтэрпрэтацый. “Герменеўтычнае кола”. Фенаменалагічная герменеўтыка П.Рікёра. Рэгрэсіўна-прагрэсіўны метад. Моўны характар чалавека як суб’екта культуры. Тэма 8. Псіхалагічныя тэорыі культуры Псіхааналітычныя канцэпцыі культуры: свядомая і несвядомая матывацыя паводзін чалавека і соцыуму. Уплыў ідэй З.Фрэйда і К.-Г.Юнга на культуралогію ХХ ст. Неафрэйдызм. Культуралагічная канцэпцыя Э.Фрома. Разрыў чалавека з прыродай і набыццё культурнай ідэнтычнасці. Модусы асобы – “мець” і “быць”. К.Хорні: культура як фактар неўрозаў. Тыпы ўнутраных канфліктаў заходняй цывілізацыі. “Пазітыўны” псіхааналіз А.Маслоу. Паняцце самаактуалізацыі. Прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя каштоўнасныя арыентацыі. Пікавае перажыванне і творчасць. “Лагатэрапія” В.Франкла. Сэнс – універсальная матывацыя асобы. Тыпы культурных каштоўнасцей.
Тэма 9. Экзістэнцыяльныя канцэпцыі культуры Жыццё як цэнтральнае паняцце экзістэнцыяльнай рэфлексіі. Асноўныя экзістэнцыяліі: быццё, свабода, трывога, нішто і інш. Тыпы экзістэнцыяльнай культуралогіі – рэлігійны і атэістычны: рознае і супольнае ў іх. Рэлігійны экзістэнцыялізм. Абяцанне як аснова культурнага дзеяння. Экзістэнцыяльная камунікацыя К.Ясперса. Узроўні чалавечага быцця. Этапы гісторыі і канцэпцыя “восевага часу”. Планетарная камунікацыя і сусветная культура. Экзістэнцыялізм М.Хайдэгера. “Быццё-ў-магчымасці” і праблема мастацтва. Атэістычны экзістэнцыялізм. Ж.-П.Сартр: канцэпцыя аўтарства. Свабода выбару і адказнасць чалавека. “Экзістэнцыялізм – гэта гуманізм”. “Быццё пад позіркам Іншага”. Пагранічная сітуацыя. А.Камю: “абсурд” і выбар асабістай пазіцыі. Гісторыка-культурныя формы бунту.
Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования... Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|