|
Двуязычие в Беларуси. Двуязычные газеты в Беларуси. Проблемы современного русского и белорусского языка
Двухмоўе - карыстанне дзвюма мовамі. Многія народы знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва суседнія этнасы, ці тыя, што знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Двухмоўныя краіны свету: Канада, Бельгія, Індыя, Пакістан, Швейцарыя, Сінгапур і інш. У Беларусі білінгвізм існаваў здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. У перыяд Вялікага Княства Літоўскага (13-18 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. Пасля аб'яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам у фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) беларускія землі былі далучаны да Расейскай імперыі, а функцыі афіцыйнай мовы стала выконваць расейская мова, шырока развівалася беларуска-расейскае двухмоўе. Функцыі міжнацыянальных кантактаў расейская мова выконвала і ў былым СССР. З прыняццем у 1990 закону «Аб мовах у Беларускай ССР» і наданнем беларускай мове статуса адзiнай дзяржаўнай мовы суадносіны моў у Беларусі пачалі мяняцца на карысць беларускай мовы. Пасля рэферэндумаў 1995 і 1996, паводле вынікаў якіх расейскай мове быў нададзены роўны статус з беларускай, гэты працэс запаволіўся. Закон аб мовах, што быў прыняты 26 студзеня 1990 года, з’яўляецца, бадай, адным з першых законаў Рэспублікі Беларусь, які замацаваў належнае права беларускага народа карыстацца сваёй роднай мовай без усялякіх абмежаванняў. Больш за ўсё ўражвае ўступ да гэтага закона, які напісаны высокім літаратурным стылем і прасякнуты вялікаю пашанай да беларускай мовы. І хоць усе прысутныя ў гэтай зале добра ведаюць наш Закон аб мовах, я ўсё ж дазваляю сабе працытаваць некалькі выразаў з гэтага Закона: “Мова – душа народа, галоўная і найбольш важная частка яго культуры”; “Жыве мова – жыве народ”; “Абавязак кожнага – берагчы родную мову, спрыяць яе развіццю і росквіту”. Заслуга Закона аб мовах (1990 г.) у тым, што тут упершыню беларускай мове надаваўся статус дзяржаўнай мовы. Разам з тым грамадзянам іншых нацыянальнасцяў не забаранялася карыстацца рускай або іншай мовай. Гэтым Законам былі замацаваныя міжнародныя гарантыі абароны беларускай мовы, а таксама быў пакладзены пачатак прынцыпова іншых адносінаў міжнароднай супольнасці да беларускай нацыі. Рэспубліка Беларусь імкліва набывала статус самастойнай дзяржавы, што асацыявалася з назвай яе карэннага насельніцтва. Закон аб мовах стаўся адной з прадмоваў далейшых пераўтварэнняў. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў гістарычную Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. У Дэкларацыі наша рэспубліка абвяшчалася суверэннаю дзяржавай, што ўтвары-лася на падставе здзяйснення беларускай нацыяй неад’емнага права на самавызначэнне. Носьбітам суверэнітэту і адзінаю крыніцай дзяржаўнай улады вызначаўся беларускі народ, які складаецца з грамадзянаў усіх нацыянальнасцяў. З вялікаю павагай паставіліся распрацоўшчыкі Дэкларацыі да беларускай мовы і культуры. У артыкуле 9 Дэкларацыі абвяшчалася, што дзяржава забяспечвае функцыянаванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця з захаваннем нацыянальных традыцыяў і гістарычнай сімволікі. Закон аб мовах, прыняты ў перабудовачны час, сапраўды з’яўляецца законам, які ўзяў пад абарону не толькі беларускую, але і мовы нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на нашай зямлі. У ім падкрэслена, што “ мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры ”. І гэта, бадай, самае галоўнае. Змяняючы мову, грамадства змяняе і культуру. Мы бачым, якіх вынікаў дасягнула “руская культура” ў выглядзе той штучнай рускай мовы, якая запанавала зараз у паўсядзённым абіходку: такой колькасці нецэнзурных мацюкоў не ўжывалі ў нас ніколі. Гэта адчуваюць нават дзеці. Да 2000 года Закон аб мовах мусіў цалкам увайсці ў практычнае жыццё беларускага грамадства, адрадзіць нацыянальную культуру, стаць падмуркам беларускай дзяржаўнасці. На жаль, праграма паступовага выкарыстання Закона была вынішчана. 1 верасьня 2000 году мусіў цалкам уступіць у сілу Закон аб мовах. Беларускамоўныя адукацыя, абслуга, дзяржаўны апарат — а менавіта такімі яны мусілі стаць пасьля поўнага ўступленьня Закона ў сілу — і не прадугледжвалі іншага разьвіцьця агульнага ляндшафту краіны. Але закон аб мовах, на ўступленьне якога ў поўную сілу адводзілася 10 гадоў і які мусіў такі запрацаваць 1 верасьня 2000 г. у сілу не ўступіў. Верагодна таму і не ўступіў, што інакш было б зьмененае палітычнае, культурнае, а нават і эканамічнае аблічча краіны. Зь іншага боку, ягоная параза пераканала нас, што без такога закону, бяз мовы Беларусь ніколі ня вырвецца з чэпкіх абдымкаў постсавецкае стагнацыі. Неўступленьне ў сілу беларускага Закону аб мовах стала прычынай і вынікам нашага цывілізацыйнага адставаньня ад суседзяў, якія даўно пераадолелі многія заганы савецкага паўнявольніцкага быту. Избранный летом 1994 года первым президентом Республики Беларусь А. Лукашенко чутко уловил царившие в обществе настроения, и одним из вопросов, который он вынес в мае 1995 года на республиканский референдум, был вопрос: “Согласны ли Вы с приданием русскому языку равного статуса с белорусским?”. Итоги референдума оказались весьма показательными и, в то же время, вполне прогнозируемыми. Из 4 млн. 800 тысяч граждан, участвовавших в голосовании по данному вопросу, 4 млн. или 83%, ответили утвердительно: “да”. Затем были внесены соответствующие изменения в Конституцию. Следовательно, согласно Конституции, Беларусь имеет два государственных языка. Но стоит посмотреть, каким на самом деле является белорусское двуязычие. Никто, ни один член белорусского правительства, ни один чиновник из администрации президента не говорит публично по-белорусски. Есть еще один красноречивый факт относительно реального российско-белорусского «двуязычия». Как известно, наличие в стране двух государственных языков предусматривает необходимость ведения всего официального документооборот а на двух языках. На самом деле вся документация ведется на русском. Эту проблему затрагивает в своем блоге http://labadzenka.by/ журналист Глеб Лободенко. Он рассылает разным организация письма такого содержания: "Шаноўнае кіраўніцтва Гармалзавода №2! Хачу шчыра падзякаваць вам за выдатную якасць вашай прадукцыі, якую я рэгулярна спажываю і вельмі задаволены! Маю да вас такое пытанне-прапанову. Вось я трымаю ў руках пачак малака “Малочны гасцінец” 6%. Там на 2 баках напісана па-руску. Паколькі ў нас у краіне 2 дзяржаўныя мовы, прашу вас прыслухацца да маёй думкі і выканаць на 1 баку надпіс па-беларуску: МАЛАКО. Таксама на беларускай мове было б няблага змясціць і іншую інфармацыю на прадуктах. Мяркую, сярод вашых кліентаў нямала людзей, якія будуць радыя бачыць родную мову на пакунку. Паколькі сам ваш брэнд – “Малочны гасцінец” – выкананы па-беларуску, і ніхто ад гэтага не плюецца, гэта сведчаць пра тое, што беларуская мова на пакунку не пужае, а толькі вабіць пакупніка. Змяшчэнне беларускай мовы на адзін бок пакунка не патрабуе ад вас ніякіх дадатковых фінансавых выдаткаў – проста замяніць літары на кампутары. У сваю чаргу, прапаную вам сваю бясплатную дапамогу ў перакладзе патрэбнай інфармацыі на беларускую мову. З павагай, Глеб Лабадзенка" Падтрымкай і развіццём беларускай мовы і культуры займаецца “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” http://tbm-mova.by/ Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ўтварылася ў 1989 годзе. Сябрамі кіруючага органа - Рэспубліканскай рады ТБМ у свой час з'яўляліся прадстаўнікі беларускай эліты, вядучыя навукоўцы, пісьменнікі: Максім Танк, Барыс Сачанка, Фёдар Янкоўскі, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Міхаіл Дзямчук, Анатоль Бутэвіч, Тамара Саўчук, Яўген Вайтовіч, Зянон Пазьняк, Юрый Хадыка, Алег Лойка, Адам Мальдзіс, Артур Вольскі, Анатоль Клышка, Вячаслаў Адамчык. Сёння ў складзе Рэспубліканскай рады вядомыя дзеячы навукі, мастацтва і культуры: Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Генадзь Цыхун, Радзім Гарэцкі, Васіль Зуёнак, Леанід Лыч, Уладзімір Содаль і іншыя. Мэтай дзейнасці Таварыства з'яўляецца наданне беларускай мове рэальнага дзяржаўнага статуса і абарона правоў беларускамоўнага насельніцтва краіны. Некаторыя з нашых апошніх дасягненняў 1. У адказ на нашы шматгадовыя патрабаванні былі ўнесены змены ў “Закон аб зваротах фізічных і юрыдычных асоб”. Зараз ён гарантуе кожнаму заяўляльніку права атрымаць афіцыйны адказ на яго ці яе роднай мове. Новы “Закон аб геаграфічных назвах” патрабуе, каб новыя населеныя пункты атрымлівалі беларускія назвы. 2. Пад уплывам нашых зваротаў адчынілася шмат беларускіх школ і класаў. Беларуская мова вярнулася ў тэленавіны, у абвесткі на чыгунцы і ў метро і г.д. 3. На беларускую мову перакладзена шмат камп’ютэрных праграм, вайсковыя статуты, правілы дарожнага руху. 4. У гэтым годзе мы правялі ўжо шостую Агульнанацыянальную дыктоўку з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. ЧТО ПРОИСХОДИТ, КОГДА МЫ ССОРИМСЯ Не понимая различий, существующих между мужчинами и женщинами, очень легко довести дело до ссоры... Что будет с Землей, если ось ее сместится на 6666 км? Что будет с Землей? - задался я вопросом... ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала... Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|