Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Вопрос 74. Інтэр ер беларускай хаты.





На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны наступныя асноўныя тыпы дваровай пабудовы: замкнутая (вяночная), аднарадная (пагонная), двух- і трохрадная, Г-падобная (сцяжковая) і свабодная (рассеяная,

з незвязанымі пабудовамі). Кожны з гэтых тыпаў меў, акрамя таго, прыватныя ці пераходныя варыянты, што выяўлялі пэўныя лакальныя і сацыяльныя рысы. Як паказваюць этнаграфічныя матэрыялы, на тэрыторыі Беларусі сустракаліся амаль усе асноўныя тыпы сядзібных забудоў, што былі ўласцівы шырокай зоне славянскага рассялення. Кожны з гэтых тыпаў адрозніваўся прыватнымі асаблівасцямі і меў свае варыянты. У самой планіроўцы сядзібных забудоў не было строга вызначаных, цвердых канонаў. Кожны гаспадар улічваў функцыянальную мэтазгоднасць, узаемасувязь і лагічную завершанасць

асобных пабудоў і ўсяго архітэктурнага ансамбля, узгадняючы іх з канкрэтнымі патрабаваннямі. Інтэр’ер жылля – гэта ўнутраная прастора, функцыянальна і эстэтычна арганізаваная. Ен уключае канструкцыю і аб’емныя формы ўнутранга памяшкання, яго структуру, узаемныя прапорцыі, мэбліроўку, асвятленне,

убранства, мэтазгодную расстаноўку розных прадметаў, што служаць свайго роду сямейным антыкварыятам.Да 60 – 70-ых гадоў ХІХ ст. вясковыя хаты ў большасці сваей былі яшчэ курнымі. Яны мелі глінабітныя курныя печы без коміна; печ размяшчалася справа, радзей злева каля ўвахода.

Падлога ўяўляла сабой глінабітны ці земляны ток, на які летам у святочныя дні слалі аер. У вуглу каля печы знаходзіўся качарэжнік (камешнік) – месца, дзе стаялі вілкі для каршкоў (ухваты), драўляная качарга (кавеня), чапяла, памяло, мяцелка і інш. Над вусцем печы, пад столлю, замацоўвалася

жэрдка (перасоўка), на якой сушылі адзенне, тканіну. Супраць печы каля ўвахода размяшчаўся гаспадарчы кут (―бабін кут), дзе каля дзвярэй стаяла кадушка для вады з конаўкай, далей на лаве –

драўляныя ведры, даенка, карцы, апалушкі, сальніца, бельчык і інш. Над лавай на сцяне вісела кухоная паліца з посудам, побач – лыжачнік (драўляная планка з гнездамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку вісела паўсядзенная верхняя вопратка (світка, бурнос, кажух, курта). Каля вугла печы, звернутага

ўнутр памяшкання, знаходзіўся каневы стоўб (конь), што служыў апорай для спальнага памоста і меў пэўнае сімволіка-абрадавае значэнне. Частку памяшкання ад тарцовай (кутняй) сцяны займаў спальны - Вышэй, на ўзроўні лежака печы, быў уладкаваны больш вузкі пол, або палаці. Пад столлю ўздоўж сцен мацавалі па дзве паралельныя жэрдкі – грады, на якіх сушылі лучыну, складвалі прылады ткацтва, кудзелі льну, маткі нітак, лыка для лапцей, аўчыны і інш. Ніжэй вокнаў уздоўж сцен (амаль па ўсей даўжыні іх) уладкоўвалі шырокія лавы, якія сходзіліся на покуці. Покуць (красны кут) – найбольш шаноўнае месца ў хаце, асвечанае ўстойлівай традыцыяй духоўнага жыцця. Яна выконвала важную ролю ў паўсядзенных звычаях і абрадах члены сям’і. Сярод мэблі, апрача лаў, палічак, кутняга стала, шырока ўжываліся ўслоны, зэдлікі, архаічныя табурэты (у форме куба), дзіцячыя стойкі, хадуны, уласцівыя той ці іншай мясцовасці формы калысак.Акрэслены інтэр’ер у агульных рысах адлюстроўвае найбольш тыповыя рысы, уласцівыя беларускаму жыллю, што, аднак, не вычэрпвае яго разнастайнасці, лакальных, этнаграфічных

асаблівасцей.Пасля адмены прыгоннага права адбываліся якасныя змены ў народным побыце і культуры, што не магло не адбіцца і на арганізацыі сялянскага жылля. Драўлянае дойлідства беларусаў мае глыбокія і трывалыя традыцыі, якія фарміраваліся ва ўласцівым Беларусі экалагічным і гісторыка-культурным асяроддзі.Асноўная парода, што часцей за ўсе ўжывалася ў будаўніцтве, - хвоя, ці сасна. З іншых парод істотнае значэнне мелі елка і дуб. З дубу рабілі аснову фундамента (штандары, палі), ніжні вянок зруба (падруба), прамежкавыя шулы сцен, апорныя слупы-сохі ў гумнах, павецях, паграбах, а таксама асобныя элементы жылля – парог, вушакі, падаконнікі і інш. Трываласць і даўгавечнасць дубовай драўніны павышалі попыт на будаўнічы матэрыял з яе, разам з тым цвердасць і масіўнасць патрабавалі больш

намаганняў пры яе апрацоўцы. Жылле, цалкам пабудаванае з дубу, сустракалася ва Усходнім Палессі.

 

Вопрос 75. Сельскагаспадарчыя заняткі беларусау. Эвалюцыя прыладау працы.

Земляробства ў Беларусі вядома з часоў неаліту (3 тыс. гадоў да н.э.), аб чым сведчаць знаходкі архаічных каменных і рогавых матыг, крэмневых сярпоў, каменных зерняцерак. Да гэтага часу адносіцца і першае старажытнае рала, выяўленае ў тарфяніках каля вескі Капланавічы Клецкага раена. Яно фіксуе важны этап эвалюцыі – пераход ад матыжнага земляробства да ворыўнага і сведчыць аб выкарыстанні цяглавых жывел – быкоў і коней.Асноўныя пасяўныя плошчы займалі збожжавыя культуры – пшаніца, жыта, авес, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах вырошчвалі капусту, моркву, рэпу, буракі, агуркі, цыбулю, часнок, мак, кмін; важнае значэнне мелі і старажытныя тэхнічныя культуры – лен і каноплі.

Пшаніца – старажытнейшая культура, шырока распаўсюджаная на ўсіх кантынентах. У старажытнасці (да ХІ ст.) пшаніца займала першае месца сярод збожжавых культур, уступіўшы яго пасля азімаму жыту.

Жыта да VІІІ – ІХ стст. наогул у нас не высявалася. Стаўшы асноўная збожжавай культурай, яно на працягу ХІІ – ХІХ стст. займала каля палавіны ўсіх пасяўных плошчаў. З жытняй мукі гатавалі каларыйны багаты вітамінамі хлеб, бліны, саладуху і разнастайныя мучныя стравы.

Авес на працягу шэрага стагоддзяў устойліва займаў другое месца (услед за жытам), складаючы ў ХІХ ст. каля 25 – 29 % усіх пасяўных плошчаў. Як і жыта, ен быў калісьці пустазеллем, аднак людзі рана ацанілі яго кармавыя якасці.

Ячмень, як і пшаніца, адносіцца да самых старажытных культурных раслін. Ен шырока выкарыстоўваўся не толькі для прыгатавання розных страў (кашы, хлебныя вырабы, пітво), але і на корм птушцы і свойскай жевеле (што “ня грэбавала” ячнай саломай і мякінай).

Проса (радзімай з’яўляецца Кітай) непатрабавальна да клімату і легка пераносіць засуху, таму яго часта высявалі на лясных лядах, кідаючы насенне ў попел. Даволі распаўсюджанай да нядаўняга часу ў нас была і такая культура, як грэчка, багатая бялкамі і вітамінамі, добры меданос, што даваў магчымасць атрымаць пчалярам шчодрую ўзятку душыстага меду.

З ХVІІІ ст. у Беларусі пачала распаўсюджвацца культура бульбы. На працягу цэлага стагоддзя яна вельмі марудна ўваходзіла ў сельскагаспадарчую практыку. Аднак ужо ў канцы ХІХ ст. бульба заняла трывалыя пазіцыі ў сельскай гаспадарцы, стаўшы “другім хлебам” для беларускага селяніна.

Амаль у той жа час (ХVІІІ – ХІХ стст.) распаўсюдзіліся і такія паўдневаамерыканскія культуры, як фасоля, сланечнік, кукуруза. Апошняя доўгі час вырошчвалася як агародная культура і толькі ў апошнія дзесяцігоддзі стала адыгрываць прыкметную ролю ў палявых севазваротах.

Беларусам здаўна былі вядомы і фруктовыя дрэвы – яблыні, грушы, слівы, а таксама пладова-ягадныя – парэчкі, маліна, ажына, агрэст, шыпшына і інш. Звычайна іх разводзілі каля дому, на краю сядзібы. Дагледжаныя сады ў дзесяткі і сотні пладовых дрэў былі часцей за ўсе ў шляхецкіх маентках, фальварках, засценках.

Ураджайнасць тых ці іншых культур залежала не толькі ад глебава-кліматычных умоў, але і ад аграрных ведаў, способаў апрацоўкі зямлі, догляду пасеваў, сістэмы земляробства. У Беларусі была шырока вядомы некалькі асноўных сістэм земляробства: падсечна-агнявая (падсечная, лядная), абложная (лясная аблога, ялавіна), трохполле, шматполле. Кожная з іх у сваю чаргу, мела прыватныя варыянты і мясцовыя асаблівасці, што было звязана з размеркааннем пасяўных плошчаў, паслядоўным чаргаваннем пасеваў розных культур, тэхналогій апрацоўкі глебы, цыкламі эксплуатацыі зямлі, угнойваннем палеў.

Земляробчая тэхніка беларусаў, увасобіўшы ў сабе шматвяковы вытворчы вопыт і характарызуючыся значнай разнастайнасцю, была максімальна прыстасавана да асаблівасцей мясцовых грунтоў і гістарычна вызначаных умоў гаспадарання. Большасць вядомых земляробчых прылад было вынайдзена яшчэ ў старажытнасці; на працягу сярэднявечча яны не зазналі істотных змен захаваўшы сваю традыцыйную аснову да ХХ ст. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях вылучаюцца сохі: палеская (або літоўская), віцебская (руская, перакладка) і падняпроўская (магілеўскай, беларуская), якія, у сваю чаргу, мелі ці мноства прыватных ці пераходных тыпалагічных варыянтаў.

У паўднева-заходняй частцы Беларусі была распаўсюджана палеская саха, якая складалася з корпуса (рагач), адзін канец якога служыў дышлам, другі (з развілкай) – утвараў ручкі, і рабочай часткі (расоха, плаха. Адметнай рысай палескай сахі была яе асіметрычнасць – розная форма і пастаноўка сашнікоў і адвальных дошак (паліцы). У рабочым стане левы перавідны сашнік падразаў пласт зямлі збоку, а правы – звычайны ральнік – падымаў яго знізу, адвальваючы пры дапамозе паліц на правы бок. Такая канструкцыя сахі давала магчымасць акуратна пераварочваць ворыўны пласт і роўна араць па ўсім полі.

У Панямонні часта ўжывалася саха больш легкая за палескую, з дзвюма паліцамі і аднолькавымі сашнікамі. Замест дышла яна мела кароткі градыль, да якога прыстасоўваліся аглоблі для аднаконнай ці аднаваловай запрэжкі.

У Падзвінні ў сельскагаспадарчай практыцы шырока ўжывалася саха віцебскага тыпу з перакладной паліцай для аднаконнай запрэжкі.

На тэрыторыі Падняпроўя выкарыстоўвалася саха з больш доўгай нерухома замацаванай паліцай. Такая канструкцыя рабочай часткі давала магчымасць больш грунтоўнай апрацоўкі поля.

Традыцыйныя прылады рыхлення – бароны вызначаліся простай канструкцыяй і значным падабенствам у многіх народаў.

З падсечнай сістэмай земляробства было звязана ўжыванне найбольш архаічнай бараны – вершаліны, або астрогі. Вершаліна ўяўляла сабой ствол елкі (часцей за ўсе верхавіну), сукі якой адсякаліся на адлегласці 40-60 см ад ствала, утвараючы завостраныя зубы. За больш тонкі канец мацавалі пастронкі, у якія запрагалі каня ці вала.

Больш сучасная барана-сукаватка, ці смык, рабілася з некалькіх расколатых яловых ствалоў, на якіх такім жа чынам, як і ў вершаліне, абсякалі сукі.

Аднак найбольш распаўсюджанай у ХІХ ст. была так званая плеценая, або вязаная, барана, якую рабілі з дубовых прутоў з заціснутымі паміж імі (з дапамогай плеценых вітак-кольцаў) дубовымі зубамі. Яна выкарыстоўвалася на стараворыўных землях і шырока бытавала амаль паўсюдна ў Беларусі.

Брусковыя, або рамныя, бароны з’яўляюцца больш позняй канструкцыяй, яны вядомы паўсюдна ў Беларусі, аднак найбольш шырока выкарыстоўваліся ў Падзвінні, дзе ў працэсе эвалюцыі земляробчых прылад замянілі смык.

Асноўныя традыцыйныя прылады ўборкі ўраджаю – сярпы, косы, вілы, граблі, цапы, нягледзячы на агульнаеўрапейскія рысы, мелі мноства лакальна-варыятыўных асаблівасцей. Просты серп крыху адрозніваўся вуглом загібу, звостраным лязом, якое ў шэрагу выпадкаў мела зубчастую насечку. Зжаты сярпом хлеб сушылі ў снапах, расстаўляючы іх на полі ў бабкі, або ў азяродах. На ўсходзе Беларусі для гэтай мэты служылі асеці і еўні. Высушаны хлеб захоўвалі неабмалочаным у стажках-адонках (Усходняе Палессе) ці малацілі адразу на таку пры гумнах. Абмалочанае і правеянае збожжа сартавалі, засыпалі ў засекі (аруды) свірнаў і клецей. Караняплоды і бульбу ссыпалі ў скляпы, варыўні, частку захоўвалі ў ямах і капцах.

Абрады зямельныя узніклі ў першабытным грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасаванасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя – звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя – гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія – звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія – са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім своеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.

Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Жывелагадоўля – галіна сельскай гаспадаркі па развядзенню свойскай жывёлы; адзін з найважнейшых традыцыйных заняткаў беларусаў. Уключае гадоўлю буйной рагатай жывёлы, свіна-, авечка-, труса-, звера-, коне-, птушка-гадоўлю, рыбаводства. Жывелагадоўля забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання (малако, мяса, масла, яйкі і інш.), лёгкую прамысловасць сыравінай (воўна, скура і інш.), служыць цяглавай сілай (коні, валы), дае асноўныя арганічныя ўгнаенні (гной); з адходаў жывёлагадоўлі атрымліваюць некаторыя кармы (касцяная мука, абястлушчанае малако), лекавыя прэпараты (сывараткі, гармоны) і інш.

Узнікла ў глыбокай старажытнасці, калі чалавек пачаў прыручаць дзікіх жывёл, выкарыстоўваць іх для гаспадарчых патрэб. Арганічна спалучалася з земляробствам. На Беларусі здаўна разводзяць буйную рагатую жывёлу, свіней, коней, авечак, хатнюю птушку. Асноўнае месца займае буйная рагатая жывёла. 3 сярэднявечча мясцовая парода, так званая літоўская, ці літоўска-беларуская (яе продак еўрапейскі тур), была прыстасавана да суровых умоў утрымання і непераборлівая ў кармах, пры добрым доглядзе хутка прыбаўляла ў вазе і давала тлустае малако. На 3ахадзе Беларусі яна была некалькі буйнейшай («зубровая парода»), часта выкарыстоўвалася і ў якасці рабочай жывёлы. Асабліва многа буйной рагатай жывёлы разводзілі на Поўдні, дзе ў 2-й палове XIXст. кожны сялянскі двор (10—20 членаў сям'і) меў у сярэднім 6—10 галоў (без уліку маладняка). Конегадоўля была больш развіта на паўночным усходзе, дзе здаўна конь быў асноўнай цяглавай сілай. У паўднева-заходняй і цэнтральнай частках Беларусі асноўнай цяглавай сілай былі валы; коней выкарыстоўвалі толькі пры баранаванні палеткаў і часткова пры транспартных перавозках. У XVIII ст. сярэдняя норма рабочай жывёлы на сялянскі двор складала 1,6—1,7 запрэжкі (запрэжка — 2 валы ці 1 конь). Дробную свойскую жывёлу (свіней, авечак) разводзілі ў сялянскай гаспадарцы па ўсёй Беларусі. Гадавалі пераважна свіней мясцовай пароды. Найбольшая колькасць авечак была ў Гродзенскай губ. Звычайна тут пакідалі на зіму 4—6 авечак. Разводзілі ў асноўным грубашэрсных, з канца XVIII ст. і танкарунных. Авечкі давалі сыравіну для сялянскіх промыслаў (воўна для світ, сярмяг, андаракоў, аўчына для кажухоў і шапак) і былі важнай крыніцай харчавання. Авечкагадоўля была базай для развіцця суконна-шарсцяной прамысловасці. Развядзенне коз не адыгрывала прыкметнай ролі ў гаспадарцы.

Структура жывелагадоўлі і яе экстэнсіўны характар мала мяняліся на працягу ўсяго сярэднявечча. Прыкметныя змены адбыліся толькі пасля адмены прыгоннага права (1861). Побач з ростам прадукцыйнай жывёлы павялічылася і колькасць коней, якія ўсё часцей замянялі валоў. Аднак асноўнае месца ў структуры жывелагадоўлі па-ранейшаму займалі буйная рагатая жывёла і свінні. Буйной рагатай жывёлы на Беларусі ў разліку на душу насельніцтва было ў 1,5 раза болей, чым у сярэдняй паласе Расіі. 3 развіццём капіталізму жывелагадоўлі ў памешчыцкіх гаспадарках набыла таварны характар: паляпшаліся пародныя якасці жывёлы, кармавая база, усё больш прадукцыі прадавалася на мясцовых і расійскіх рынках, пастаўлялася на экспарт. У сялянскіх гаспадарках жывелагадоўля была паўнатуральнай: у 1912 29,1 % сялянскіх двароў не мелі коней, 15 % — кароў.

У наш час жывелагадоўля набыла малочна-мясны кірунак і стала прамыслова-аграрнай галіной вытворчасці. Сучасныя напрамкі ў яе развіцці звязаны з удасканаленнем форм уласнасці і сельскагаспадарчага разліку, развіццём арэнднага падраду, умацаваннем кармавой базы, селекцыяй і па-вышэннем пароднасці статку. У жывелагадоўлі прыкметна скарацілася колькасць коней і авечак. У асабістых гаспадарках сельскіх жыхароў пэўную ролю адыгрывае вырошчванне свіней, буйной рагатай жывёлы, а таксама птушкагадоўля.

 







ЧТО ТАКОЕ УВЕРЕННОЕ ПОВЕДЕНИЕ В МЕЖЛИЧНОСТНЫХ ОТНОШЕНИЯХ? Исторически существует три основных модели различий, существующих между...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

Что способствует осуществлению желаний? Стопроцентная, непоколебимая уверенность в своем...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.