|
Вопрос 79. Развіццё беларускай этналогіі у савецкі час.⇐ ПредыдущаяСтр 21 из 21 Браты Луцкевічы былі і заснавальнікамі Беларускага музея ў Вільні (Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей), які дзейнічаў у 1921 – 1945 гг. Яго асновай паслужыла прыватная калекцыя старасвецкіх рэчаў, сабраная І.Луцкевічам. Справу беларускага культурнага адраджэння ў 20-ыя гады прадоўжыў гісторыка-краязнаўчы часопіс “Наш край” (1925 – 1930), дзе друкавалася шмат матэрыялаў і карэспандэнцый з месцаў, аб стане мясцовай эканомікі, развіцці рамёстваў і промыслаў, быце розных слаёў насельніцтва. Асобныя бакі матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці былі разгледжаны ў працах І.М.Браіма (рыбалоўства), М.Я.Грынблата (адзенне, промыслы), В.С.Гуркова (жылле, пчалярства), Г.М.Курыловіч (ткацтва), А.І.Лакоткі (жылле), Л.А.Малчанавай (матэрыяльная культура), С.А.Мілючэнкава (ганчарства), І.Д.Назінай (музычныя інструменты), М.Ф.Раманюка (адзенне), Я.М.Сахуты (мастацкія промыслы), В.Я.Фадзеевай (вышыўка), В.С.Цітова (матэрыяльная культура, промыслы), С.Ф.Цярохіна (пчалярства, паляванне). Прыкметнай з’явай у гісторыі беларускай этнаграфіі з’явілася выданне энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі” (1989), у стварэнні якой прымала ўдзел шырокая навуковая грамадскасць. Разам з тым распачалася работа над шматтомным выданнем “Беларусы” у шасці тамах, кожны з каторых прысвечаны асобнаму раздзелу этнаграфічных ведаў аб Беларусі, этнагенезу і этнічнай гісторыі яе народаў, традыцыйнай гаспадарчай, матэрыяльнай і духоўнай культуры. З’яўленне падобных выданняў сведчыць аб тым, што этнаграфічная навука ў Беларусі мае бясспрэчныя фундаментальныя дасягненні абагульняючага характара. У студзені 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Ён стаў каардынацыйным цэнтрам краязнаўчых арганізацый. Асноўнай задачай яго стварэння выступала арганізацыя планамернага вывучэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі на тэрыторьп Беларусі. Рэальную дапамогу вырашэнню гэтай задачы на месцах аказвалі краязнаўчыя таварыствы, стварэнне i дзейнасць якіх з 1923 г. сталі значна больш інтэнсіўнымі. Краязнаўчыя арганізацыі існавалі па ўсѐй тэрыторыі Беларусі. Менавіта ў іхдзейнасці адной зважнейшых задач было збіранне фальклорна- этнаграфічных матэрыялаў. Найбольш буйнымі працамі, якія друкаваліся ў 20-ягады ХХ стагоддзя былі "Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкагапавета" (1926), А.К. Сержпутоўскага, "Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны" у 2-х частках(1927-1928), А.А. Шлюбскага, "Народныя песні з мелодыямі" (1928), М. Гарэцкага іА. Ягорава. У 1929 годзе на базе Інбелкульта была створана Беларуская акадэмія навук, а ў Інстытуце гісторыі быў утвораны сектарэтнаграфіі і фальклору, які стаў цэнтрам збірання і даследавання вуснай народнай творчасці ў рэспубліцы. Садзейнічала збіранню вусна-паэтычных твораў фальклорная камісія, якую ўзначаліў акадэмік Якуб Колас. Праводзіліся экспедыцыі і конкурсы на лепшагазбіральніка фальклорных твораў. У 30-я гады рэзка змяніліся адносіны да збіральніцкай працы фалькларыстаў. Паводле ўстановак ідэалагічных тэарэтыкаў,збіральнікаў накіроўвалі на запіс савецкай вуснай паэзіі, а тых, хто захапляўся традыцыйнай народнай творчасцю, адносілі да надцэмаў.Іх бязлітасна крытыкавалі, у выніку чаго многія паплаціліся жыццѐм. Сярод сабраных твораў, складзеных пра тагачасныя падзеі ўкраіне, пераважалі прыпеўкі, у большасці недасканалыя як па зместу, так і па мастацкай форме. З тэарэтычных прац у даваенныя гады выйшлі ў свет дзве працы М.М. Нікольскага: "Міфалогія і абрадавасць валачобныхпесень" (1931), у якой даследчык спрабаваў вызначыць генезіс валачобных песень, паказаць іх структуру, сувязь са старажытныміміфамі і абрадамі, адлюстраванне светапогляду селяніна. яго вераванняў, выявіць функцыянальнасць твораў і абрадаў. і "Жывѐлы ўзвычаях, абрадахі вераваннях беларускага сялянства" (1933). Асноўнымі крыніцамі свайго даследавання і ў гэтай працы М.М. Нікольскі з’яўляліся фальклорныя творы: калядныя песні. хаджэнне з казой, этыялагічныя легенды пра паходжанне птушак. жывѐл, раслін,перататварэнне чалавека ў жывѐлу і інш. У 1938выйшла дырэктыва Наркама асветы СССР "Аб пастаноўцы i арганізацыі краязнаўчай работы" ў адпаведнасці з якой уся навукова-метадычная i краязнаўчая работа перакладалася на мясцовыя краязнаўчыя музеі. Вывучэннем заходнебеларускага краю займаліся Беларускае навуковае таварыства, Беларускі інстытут гаспадаркі i культуры, Беларускі музей імя І. Луцкевіча, Беларускае навуковае-краязнаўчае таварыства ў Латвіі (1920--40-я г.). Матэрыялы пра дзейнасць апошняга друкаваліся ў газеце ―Голас беларуса i часопісе «Беларуская школа ў Латвіі». У 1944 г. быў апублікаваны невялікі зборнік "Беларускія народныя песні", выдадзены Б. Ярустоўскім, які змясціў у ім 24песні і многа прыпевак. Адразу ж пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў пачалося збіранне фальклору партызан і насельніцтва. У выніку быўапублікаваны ў 1946 г. зборнік песень, казак і частушак беларускіх партызан "Песні барацьбы".Значна большым па аб'ѐму і дасканалым па навуковай падрыхтоўцы з'явіўся зборнік "Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны" (1961), калектывускладальнікаў: І.В. Гутарава, М.Я. Грынблата, К.П. Кабашнікава і інш. У кнігу ўвайшлі песні, прыпеўкі,казкі, паданні, прыказкі, анекдоты, гумарэскі, кожны тэкст якіх забяспечаны грунтоўным каментарыем. У развіцці пасляваеннай беларускай этналогіі, апрача навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук БССР, значную ролюадыгралі філалагічныя факультэты вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, аматары фальклору, якія зрабілі шмат для аднаўленняфальклорных архіваў,знішчанх фашысцкімі акупантамі, а таксама для даследавання вуснай народнай творчасці. У перыядычнымдруку змяшчаліся новыя запісы вуснай паэзіі, артыкулы. Асобныя бакі матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці былі разгледжаны ў працах І.М.Браіма (рыбалоўства), М.Я.Грынблата (адзенне, промыслы), В.С.Гуркова (жылле, пчалярства), Г.М.Курыловіч (ткацтва), А.І.Лакоткі (жылле), Л.А.Малчанавай (матэрыяльная культура), С.А.Мілючэнкава (ганчарства), І.Д.Назінай (музычныя інструменты), М.Ф.Раманюка (адзенне), Я.М.Сахуты (мастацкія промыслы), В.Я.Фадзеевай (вышыўка), В.С.Цітова (матэрыяльная культура, промыслы), С.Ф.Цярохіна (пчалярства, паляванне). Адной з важнейшых прац фалькларыстаў Нацыянальнай акадэміі навук з'явілася шматтомнае выданне беларускай народнайтворчасці, падрыхтаванае калектывам супрацоўнікаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Класіфікацыя фальклорных матэрыялаў у зводзегрунтавалася на жанрава-відавым, функцыянальным, эстэтычным і тэматычным прынцыпах з улікам музычных асаблівасцей песеннайтворчасці. У кожным томе сістэматызацыя матэрыялаў мае свае асаблівасці, абумоўленыя жанрава- відавой спецыфікай. Прыкметнай з’явай у гісторыі беларускай этнаграфіі з’явілася выданне энцыклапедыі ―Этнаграфія Беларусі (1989), у стварэнні якой прымала ўдзел шырокая навуковая грамадскасць. Разам з тым распачалася работа над шматтомным выданнем ―Беларусы у шасці тамах, кожны з каторых прысвечаны асобнаму раздзелу этнаграфічных ведаў аб Беларусі, этнагенезу і этнічнай гісторыі яе народаў, традыцыйнай гаспадарчай, матэрыяльнай і духоўнай культуры. З’яўленне падобных выданняў сведчыць аб тым, што этнаграфічная навука ў Беларусі мае бясспрэчныя фундаментальныя дасягненні абагульняючага характара. Что вызывает тренды на фондовых и товарных рынках Объяснение теории грузового поезда Первые 17 лет моих рыночных исследований сводились к попыткам вычислить, когда этот... ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования... Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право... Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|